ЛИЧНОСТЬ В ПЕРЕЛОМНУЮ ЭПОХУ (НА МАТЕРИАЛЕ РОМАНА КАРЛОСА ФУЭНТЕСА «СМЕРТЬ АРТЕМИО КРУСА»)



Сенькова О.Ф.,

студентка 4 курсаУО «ВГУ им. П.М. Машерова», г. Витебск, Республика Беларусь

Научный руководитель – Лапин И.Л., канд. филол. наук, профессор

 

Пожалуй, в каждый исторический отрезок времени найдется такой переломный момент, который подвергает переоценке сложившуюся парадигму человеческих взаимоотношений, является своеобразной лакмусовой бумажкой для человека. Цель нашей работы – показать, как проявляет себя личность в переломную эпоху. Наличие данной проблемы так или иначе можно выявить в любом художественном произведении, так как понятие «переломная эпоха» не имеет чётко определенных границ, однако революционные перевороты, политически мотивированные сломы истории, на наш взгляд, как нельзя лучше оттеняют нравственные колебания личности. Данная тема затрагивается как в литературном процессе богатой революционными событиями Мексике (Карлос Фуэнтес), «бело-красной» литературе России (Михаил Булгаков), так и в современных художественных произведениях (Ясмина Хандра «Теракт», Элина Хирвонен «Если бы он не забыл»). При исследовании данного вопроса были использованы методы компаративистики и сопоставления.

В романе мексиканского писателя Карлоса Фуэнтеса «Смерть Артемио Круса» не только происходит развенчание благостного мифа о мексиканской революции, но и прослеживается постепенное обанкрочивание человека, который в переломную для страны эпоху ловко спрятал за абстрактными идеалами свой меркантильный интерес. Такой социальный ракурс романа, несомненно, показывает зыбкость революционных идеалов: «Революция начинается на полях сражений, но, как только она изменяет своим принципам, ей конец…» [2, с.287]. Все события, описанные в романе, подаются сквозь призму главного героя Артемио Круса. Однако перед нами не просто внутренний монолог героя, или, скорее, как отмечают исследователи нового латиноамериканского романа, «внутренний диалог» [1, с.207], а сочетание трёх спорящих начал: Я, Ты, Он. Такое воспроизведение мыслей и событий в романе позволяет трёхмерно подходить к оценке изображаемого и улавливать не только социально значимое звучание романа, но и прослеживать участие самой личности в происходящем. Как вытекает из хода действия романа, автора интересует, какими путями личность в переломную эпоху приходит к собственной самоликвидации: перед нами не столько история нравственного банкротства крупного капиталиста, не столько анализ деградации личности, сколько уже констатация абсолютной личностной смерти Артемио Круса. Однако, на наш взгляд, автор не столь пессимистичен во взглядах на своего героя. При всей композиционной фрагментарности романа эпизод из детства Артемио Круса находится практически в финале произведения. С одной стороны можно говорить, что при всей личностной омертвелости, главный герой признаёт, что есть ценности, превышающие его жизненный прагматизм. Ценности, благодаря которым он в своё время остался в живых. Те самые понятия, которыми руководствовался его сын, Лоренсо. В художественной канве романа представлена самоотверженная смерть сына, хотя и за псевдоидеалы. При всей предопределенности данного исхода, такой конец куда более оправдан с точки зрения нравственного выбора.

Следовательно, на основании изучения заявленной темы мы можем сделать вывод, что, анализируя революционные повороты как в истории, так и в сознании человека, Карлос Фуэнтес в своем романе поднимает вопрос не только о соучастии человека в крушении идеалов, но и о попутном участии в преступлении против себя. Ни переломная эпоха, ни революционные перевороты не могут оправдать человека, изменившего себе. Однако многоаспектность данной проблемы предполагает её дальнейшую разработку.

 

Литература:

1. Кутейщикова, В.Н. Новый латиноамериканский роман. 50–70-е годы. Литературно-критические очерки / В.Н. Кутейщикова, Л.С. Осповат. – М.: «Советский писатель», 1983. – 424 с.

2. Фуэнтес, К. Избранное / К. Фуэнтес. – М.: «Радуга», 1983. – 400 с.

 

 

ВОБРАЗЫ МАЦІ І РАДЗІМЫ Ў ТВОРЧАСЦІ Р. БАРАДУЛІНА  

І М. МІШЧАНЧУКА

Стаселька В.М.,

студэнтка 5 курсаУА “ВДУ імя П.М. Машэрава”, г. Віцебск, Рэспубліка Беларусь

Навуковы кіраўнік – Лапацінская В.В., канд. філал. навук, дацэнт

 

Для беларускай паэзіі вобраз маці стаў архетыпам любай, дарагой Бацькаўшчыны, вобразам-першаасновай патрыятычнай лірыкі, да яго звярталіся Я. Янішчыц, М. Танк і іншыя пісьменнікі, бо для кожнага маці не толькі духоўнае апірышча, яна – цэнтр нацыянальнага Сусвету.

Вобраз маці праходзіць праз усю творчасць Рыгора Барадуліна, ад зборніка «Маладзік над стэпам» і да кнігі паэзіі «Ксты». Паэт не проста расказвае пра маці, а абагаўляе яе, уводзіць у ранг святых. Яна – сумленне і натхненне паэта, бясконцы напамінак пра тое, як трэба жыць. У вершах, прысвечаных маці, знаходзім словы любові і глыбокага шанавання, адрасаваныя самаму дарагому чалавеку. Яна асвечана дабравесцем, благаславеннем, бо маці — пачатак жыцця, ідэал працавітасці, сумлення і дабрыні, зберагальніца маральных каштоўнасцей, выпрацаваных чалавецтвам на працягу вякоў. З радкоў вершаў «Куліна», «Матчына хата», «Матчыны рукі», «Веды», «Вогнепаклонніца» паўстае вобраз маці паэта Куліны Андрэеўны. Гэта звычайная вясковая жанчына, якую не песціў лёс: не дачакалася з вайны мужа, адна гадавала сына, перажыла пасляваенныя цяжкасці.

У барадулінскай паэзіі адчувальны матыў вяртання да матчынай хаты, матчынага парогу. Тут дорага яму ўсё. Менавіта родная хата з’яўляецца пачаткам усяго, сюды заўсёды хочацца вярнуцца. Нават на вялікай адлегласці ніколі не забыць матчынай хаты, а таму думкі міжволі вяртаюцца сюды:

         Не адлучаўся я зусім

         З вушацкай хаты анікуды.

         Дратоў з’інелых перагруды

         Мой цягнуць сум

         З далёкіх зім [1, с. 229].

Шчырасцю і душэўнасцю прасякнуты і вершы пра маці Міколы Мішчанчука. Менавіта верш ёй адкрывае зборнік «Струна надзеі». Гэты вобраз невыпадковы, ненадуманы. У сваіх вершах аўтар з цеплынёй і душэўнасцю гаворыць пра маму, просіць прабачэння за яе лёс «бы кімсьці закляты, спавіты гора каронай».

Характэрным для творчасці двух паэтаў з’яўляецца тое, што вобраз маці арганічна пераплятаецца з вобразам радзімы. Асаблівае месца ў творчасці Рыгора Барадуліна займае тэма Бацькаўшчыны — малой радзімы Ушаччыны. Нямала радкоў прысвяціў паэт матчынай хаце, роднай вёсцы, таму кутку, дзе былі зроблены першыя крокі па зямлі, дзе застаўся ляжаць у магіле бацька-партызан (вершы «Мая Бацькаўшчына», “Заінелая Ушаччына», «Зямля бацькоў», «Прыцягненне Віцебскай зямлі»). Паэт задумваецца над гістарычным мінулым Айчыны. З яго вершаў можна ўявіць старадаўні Мінск, які ніколі не мяняў свабоду на ярмо, Полаччыну, вядомую святлом «кірыліцы Скарынавай», Белую Русь, што «бласлаўляла даланёю кляноваю сваіх сыноў, слязамі дабяла бяліла лён на світку Каліноўскаму і Нёмавам у сны Урублеўскага плыла». Вершы пра радзіму напоўнены лірызмам, захапленнем роднымі краявідамі.

У вершах пра радзіму Мікола Іванавіч Мішчанчук выступае сапраўдным патрыётам і абаронцам сваёй радзімы, паэт улюбёны ў прыроду роднага краю, у бацькоўскую зямлю. Паэтава любоў да маці і Радзімы зліваюцца ў адно пачуццё ўдзячнасці за натхненне да лепшых жыццёвых памкненняў, за гаючую сілу дарагога кутка роднай зямлі – маленькай радзімы, вёскі Жыцін Асіповічкага раёна, дзе яго родавыя карані. Ён палымяны яе абаронца. Родныя краявіды для паэта – бясконцы свет непаўторнай красы, выток самага глыбіннага і сапраўднага ў душы. Некаторыя вершы пра радзіму маюць публіцыстычную накіраванасць.

 

Літаратура:

1. Барадулін, Р. Ксты. / Р. Барадулін. – Мн.: «Рымска-каталіцкая парафія Святога Сымона і Святой Алены», 2005. – 472 с.

 

 

Агульнае ў адлюстраванні Першай сусветнай вайны ў творАХ М. Гарэцкага І Э. Хемінгуэя

 

Траццяк З.І.,

аспірантУА “ПДУ”, г. Полацк, Рэспубліка Беларусь

Навуковы кіраўнік – Кандакоў Д.А., канд. філал. навук, дацэнт

 

Творы М. Гарэцкага і Э. Хемінгуэя, прысвечаныя Першай сусветнай вайне, маюць аўтабіяграфічную аснову. Ступень іх пранікнення ў франтавую рэчаіснасць розная: праца амерыканскага празаіка ў Чырвоным крыжы перарвалася раненнем, што не дазволіла яму спазнаць увесь трагізм быцця на вайне, як гэта адбылося ў выпадку з М. Гарэцкім.

Для адлюстравання комплексу «ваенных» праблем празаікі выкарыстоўвалі простую па лексічных складніках мову, што спалучалася ў нескладаныя сінтаксічныя адзінкі. Выбар быў зроблены свядома: простыя словы не з’яўляліся эфектыўным сродкам ваенна-палітычнай прапаганды; вобразы, што яны стваралі, былі запамінальнымі ў надзвычайнай аб’ектыўнасці і лаканізме. Выкарыстанне такой мовы сведчыла аб іх працы на шляху пераапрацоўкі прыёмаў, засвоеных пад час прачытання «Севастопальскіх апавяданняў» і «Вайны і міра» Л. Талстога.

Успрыманне вайны як з’явы іншароднай у пісьменнікаў рэалізуецца праз матыў «вайны-хваробы». Калі амерыканскі празаік разнастайны ў пераліку захвораванняў, то М. Гарэцкі больш стрыманы. Матывы ранення і рэабілітацыі адыгрываюць значную ролю. Эвакуацыя з поля бою, уздзеянне анастэзіі і аператыўнае ўмяшальніцтва вымушаюць персанажаў перагледзіць стаўленне да свету. Робіцца выснова, што вайна можа загубіць салдата далёка ад перадавой, што мара аб лёгкім раненні можа стацца трагедыяй.

Пісьменнікі праводзяць аналогіі паміж вынішчэннем чалавека на вайне і масавым забойствам жывёлы. Для іх характарыстыкі выкарыстоўваюцца лексемы «бойня» і “stockyard». Э. Хемінгуэй і М. Гарэцкі заўважаюць яе іррацыянальны характар. Падкрэсліваецца: чалавек, набыўшы вартасць матэрыялу вайны, сыходзіць у зямлю. Марнасць ваеннай рэальнасці ўзмацняецца праз вобраз ненароджанай істоты («Бывай, зброя!», «Ціхая плынь»). Даследаванне эпізодаў з мёртванароджаным хлопчыкам і забітымі да з’яўлення на свет ягнятамі (метафарычным увасабленнем навабранцаў) паказвае: вайна апасродкавана забірае жыцці наступных пакаленняў.

Непрымальным празаікі лічаць факт таго, што бойню спрабуюць схаваць за «словамі «святы», «славуты», «ахвяра» і «дарэмна» (words sacred, glorious, and sacrifice and the expression in vain) [1, 169] (Э. Хемінгуэй), выразам «удостоиться пострадать за веру, царя и отечество» [2, 329], ці разважаннямі аб «Богу, любові, павіннасці, праўдзе, ідэале» [3, 528] (М. Гарэцкі). На бойні пад час вытворчага працэсу няма месца ахвяравальнасці і гераізму, там кіруе разлік.

Персанажы назіраюць за знішчэннем чалавека на перадавой і ў пэўных эпізодах могуць прымяраць ролю забойцы. Іх выпадковымі ахвярамі становяцца «свае» (рускія салдаты, абстраляныя «сваёй» батарэяй; сержант-італьянец, што не выканаў загад). Такая сюжэтная калізія дазваляе паказаць працу механізма вайны.

З ваеннага мінулага прыходзіць у творы М. Гарэцкага і Э. Хемінгуэя лексема «нішто», якая пачынае выкарыстоўвацца для характарыстыкі вынікаў існавання на вайне і пасля яе заканчэння. У амерыканскага пісьменніка «нішто» («nada») у пасляваенным свеце з прычыны загадкавасці і ўсеагульнасці становіцца практычна аб’ектам рэлігійнага шанавання. У апавяданні «Месца, дзе чыста і светла» празаік прысвячае паняццю пераніцоўку малітвы: «Our nada who art in nada, nada be thy name thy kingdom nada thy will be nada in nada as it is in nada» (Войча нішто, да свяціцца нішто тваё, да прыйдзе нішто тваё, да будзе нішто тваё, як нішто і ў нішто (пераклад наш. – З.Т.)) [4, 355].

Працэс вяртання да мірнага жыцця ў выпадку з персанажамі Э. Хемінгуэя (Крэбс, «Салдацкі дом») і М. Гарэцкага (Лявон Задума) падобны. Героі адчуваюць сябе чужымі ў плыні «звычайнага, нуднага жыцця, як быццам не было … акопаў …» [2, 407], дзе засталося мінулае і пачалі будавацца адзінокая сучаснасць і прыкрая будучыня.

Нягледзячы на тое, што празаікі былі носьбітамі розных ментальнасцей, можна сказаць, што агульнымі для іх былі матыў «вайны-хваробы», адлюстраванне стану расчаравання ў разнастайных каштоўнасцях, выкарыстанне простай, пазбаўленай залішняй маляўнічасці мовы.

 

Літаратура:

1. Hemingway, E. Farewell to Arms / E. Hemingway. – С.–П.: «Каро», 2004. – 413 р.

2. Гарэцкі, М. На імперыялістычнай вайне (Запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы): Выбраныя творы / М. Гарэцкі. – Мн.: «Кнігазбор», 2009. – С. 299–417.

3. Гарэцкі, М. Скарбы жыцця: Выбраныя творы / М. Гарэцкі. – Мн.: «Кнігазбор», 2009. – С. 524 – 550.

4. Hemingway, E. First Forty-nine Stories. Second Impression / E. Hemingway. – London: «Jonathan Cape», 1946. – 471 p.

 

 

КОЛЕРАВЫ КАМПАНЕНТ У БЕЛАРУСКІХ ФРАЗЕАЛАГІЗМАХ:

ЧЫРВОНЫ І РУЖОВЫ  

Трубкіна Т.В.,

студэнка 4 курсаУА “ГДУ імя Ф. Скарыны” , г. Гомель, Рэспубліка Беларусь

Навуковы кіраўнік – Ляшчынская В.А., доктар філал. навук, прафесар

 

У фразеалагічных адзінках (ФА) беларускай літаратурнай мовы ў якасці кампанентаў адзначаюцца словы, якія называюць самыя розныя колеры. Аб’ектам вывучэння ў межах артыкула абраны ФА з кампанентамі чырвоны, ружовы. Мэта артыкула – вызначыць імпліцытна выражаную дадатковую інфармацыю, што ўтрымліваюць колеравыя кампаненты чырвоны і ружовы ў складзе ФА беларускай мовы. Гэта група невялікая па колькасці: з кампанентам чырвоны сустракаецца 5 ФА, з кампанентам ружовы – таксама 5 ФА, але заслугоўвае ўвагі.

У міфалогіі розных народаў чырвоны колер выкарыстоўваецца даволі часта: у Афрыцы ў чырвонае апраналі правадыроў; у Японіі чырвоны колер – гэта колер Сонца, якое прыносіць добры ўраджай; у персаў і скіфаў – сімвал крыві; у крыжакоў у геральдыцы гэты колер выказваў любоў да Бога, блізкіх, але таксама лютасць і жорсткасць. У старажытных плямёнах цела памерлага афарбоўвалі ў чырвоны колер – актыўнасць і пасля смерці. Але такая сімволіка не прысутнічае ў ФА беларускай мовы.

У ФА сучаснай беларускай мовы чырвоны певень ‘пажар’ і пускаць (падпускаць) чырвонага пеўня (певуна) ‘зламысна падпальваць што-небудзь’ чырвоны атаясамліваецца з агнём, з пажарам, з няшчасцем, на што ўказвае этымалогія: узнікненне ФА звязваецца з тым, “што ў славян сімвалам бога агню быў певень. Быў і звычай ахвяравання пеўня, каб залагодзіць, зрабіць літасцівым бога агню” [1, c.320]. 

Значэнне фразеалагізма чырвоны памешчык ‘старшыня калгаса як гаспадар з неабмежаванай уладай’ звязана не з першасным значэннем прыметніка, які «ў помніках старажытнай пары часцей за ўсё ўжываецца ў сваім спрадвечным значэнні «прыгожы», «выдатны» [2, c. 162-163], а з часам сацыялістычных ідэй: «чырвоны суадносіцца з вытворным значэннем ‘звязаны з савецкай дзяржавай, сацыялістычным ладам’, а памешчык – асацыіруецца па падабенстве з памешчыкам мінулых эпох, землеўладальнікам з неабмежаванай уладай над прыналежнымі яму бяспраўнымі сялянамі» [1, c. 413]. 

ФА чырвонай ніткай (праходзіць, пралягаць)  у значэнні ‘вельмі выразна, ярка’ абавязаны традыцыі англійскага марскога флоту, дзе на ўсю даўжыню праз кожную снасць праходзіла чырвоная нітка, і фізічным якасцям колеру, які з’яўляецца адным з самых яркіх, самых заўважных.

ФА абкласці чырвонымі сцяжкамі ‘ствараць крайне неспрыяльныя ўмовы для чыёй-небудзь жыццядзейнасці’ склаўся ў выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, звязанага з аблавай на ваўкоў, пад час якой загон абазначаліся чырвонымі сцяжкамі. Тут чырвоны атаясамліваецца з непрыемнасцямі, з перашкодамі і няшчасцямі. Як відаць, найменне чырвоны як кампанент ФА беларускай мовы фіксуе адметную сімволтку для беларусаў.

Ружовы колер з’яўляецца вытворным ад нястрымнага чырвонага і характарызуецца як колер, які супакойвае і аднаўлялае жыццёвыя сілы. Ружовы колер атаясамліваецца з нечым рамантычным, узнёслым, ідэалізаваным. Гэта колер мар і летуценняў. Увогуле ён набывае адценне несур’ёзнасці, становіца сімвалам сыходу ад рэальнасці, непрактычнасці і нават інфантыльнасці.

Названыя значэнні адлюстраваны і ў ФА, у склад якіх уваходзіць кампанент ружовы, напрыклад: ружовыя акуляры ‘ідэалізаванае бачанне, успрыманне чаго-небудзь’; глядзець праз ружовыя акуляры ‘не заўважаючы недахопаў у кім-небудзь, чым-небудзь; ідэалізаваць каго-небудзь, што-небудзь’; маляваць (мазаць) у ружовых фарбах ‘падаваць, характарызаваць каго- ці што-небудзь ідэалізавана, прывабліва, лепш, чым ёсць на самай спараве’; у ружовым святле, у ружовых колерах ‘ідэалізавана, лепш, чым на самай спараве (бачыць, паказваць)’; ружовы туман ‘стан таталітарнага ўспрымання рэчаіснасці’, г. зн. ідэалізаванае бачанне рэчаіснасці.

Такім чынам, колеравыя кампаненты чырвоны і ружовы ў складзе ФА беларускай літаратурнай мовы выяўляюць самыя розныя сімвалічныя значэнні, якія характэрны кожнаму, і ў многім абумоўлены значэннем і ўспрыманнем беларусамі колеру ў мінулым нашага народа, а таксама іншых народаў.

 

Літаратура:

1. Лепешаў, І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў / І.Я. Лепешаў. – Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя». – 2004. – 448 с.

2. Бахилина, Н.Б. История цветообозначений в русском языке / Н.Б. Бахилина. – М.: «Наука». – 1975. – 268 с.

 

 

МАРФАЛАГІЧНАЯ І СІНТАКСІЧНАЯ КЛАСІФІКАЦЫЯ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ


Дата добавления: 2018-02-18; просмотров: 920; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!