ЦВЕТОВЫЕ ЭПИТЕТЫ В ПОЭЗИИ БУЛАТА ОКУДЖАВЫ



 

Марченко А.В.,

студентка 3 курсаУО «ВГУ им. П.М. Машерова», г. Витебск, Республика Беларусь

Научный руководитель – Голубович Н.В., ст. преподаватель

 

Цель исследования: выявить своеобразие цветовых эпитетов в поэзии Булата Окуджавы.

Особое место среди поэтов-«шестидесятников» занимает Булат Окуджава. Хотя биографически он принадлежит к фронтовому поколению, но о себе он заявил вместе с поэтами «оттепельной» поры. Появление авторской песни в начале 50-х годов ХХ века связано с именем Б. Окуджавы, а расцвет авторской песни приходится на 70-80-е годы, на эпоху брежневского застоя.

Булат Шалвович Окуджава несомненно являлся ярчайшим представителем интеллигенции того времени, был ее негласным кумиром. Для многих он стал олицетворением всего лучшего, что было сосредоточено в этих людях. Окуджава выражал песнями личное – свою любовь, свои печали, свой арбатский двор и свой собственный взгляд на отечество и на современников. Но через его «личное» открывалась нравственная жизнь целого поколения.

Наиболее характерной стороной поэзии Окуджавы является изысканная простота. Ей чужды громкие фразы и ложная многозначительность. Эти стихи-песни создают целый художественный мир, который принимает слушателя, и лечит, и радует, и успокаивает, и бодрит.

Художественный мир поэта – движущийся, живой постоянно меняющийся, звучащий и красочный. В поэзии Булата Окуджавы ярко представлены цветовые эпитеты, которые помогают читателю и слушателю образно представить предмет.

Если обратиться к теме войны, то здесь мы заметим разнообразную цветовую палитру. Оппозиция чёрного и белого символизирует постоянную борьбу Добра со Злом. Сквозь такие эпитеты, как: белый, зелёный, синий прослеживается надежда на то, что русский народ одержит победу в войне. Это цвета жизни у Окуджавы, они придают ощущение уверенности и радости.Но вместе с тем поэт описывает и ужасы войны, эпитет красный связан со смертью, он становится знаком тревоги.

 Но цветовые эпитеты встречаются не только в стихах о войне.Описывая Арбат, образ Родины, Окуджава через самые красочные прилагательные передаёт любовь к тому, что так ему дорого и близко.Заметно, что в стихах встречается в основном синий (голубой) – это и грусть, и надежда, и счастье, и вечное ожидание лучшего, и цвет любви. Через эти «красочные» эпитеты поэт описывает дружбу и любовь.

У позднего Окуджавы красный приобрел новые смыслы: теперь это цвет подлинности, трагической и суровой окончательности, от которой не спрячешься.Красная – единственная реальность, которую ничем не отменишь. Поэт, для которого голубой цвет так долго был символом мечты, а белый – надежды и чистоты, резко меняет оценки, как только дело доходит до крови: белая кровь – знак смерти; голубая кровь – символ высокомерия и лжи. Красный может быть цветом жестокости, а может – подвига, но в любом случае это цвет жизни и правды. [1, 290]

В лирике Булата Окуджавы утверждаются красота и поэзия обычной и будничной жизни. В ней хорошо ощутима земная основа, жизненная почва, на которой вырастает чувство-переживание, и вместе с тем – романтическая окрыленность в восприятии и творческом воссоздании самых обыденных явлений. На протяжении всего творческого пути раскрывается, последовательно углубляясь и поворачиваясь разными гранями, целостный и динамический мир Б. Окуджавы. Это вполне реальный, земной, но вместе с тем и возвышенный, романтический мир поэта, неустанно преображающего действительность творческой фантазией.

Художественный мир Б. Окуджавы ярко окрашен. Чаще всего повторяются эпитеты белый, красный, синий, голубой, зеленый. Цветовая символика в стихах поэта в основном опирается на семантику голубого цвета, противопоставлении черного и белого. Автор выбирает преимущественно естественные цвета. Скопление таких определений не создает пышности и вычурности, а лишь подчеркивает многоцветие реального мира.

 

Литература:

Быков, Д.Л. Булат Окуджава / Д.Л. Быков. – Изд. 2-е, испр. – М.: «Молодая гвардия», 2006. – 607 с.

2. Зайцев, В.А. История русской литературы второй половиныXX века: Учеб. пособие / В.А. Зайцев, А.П. Герасименко. – М.: «Высш. шк.», 2006.– 455 с.

СУАДНОСІНЫ ДАБРА І ЗЛА Ў ТВОРЫ ЯНА БАРШЧЭЎСКАГА «ШЛЯХЦІЦ ЗАВАЛЬНЯ, АБО БЕЛАРУСЬ У ФАНТАСТЫЧНЫХ АПАВЯДАННЯХ»

Мацвееў Д.Ю.,

студэнт 4 курса УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”, г. Віцебск, Рэспубліка Беларусь

Навуковы кіраўнік – Таранеўскі В.У., ст. выкладчык

 

Пытанні дабра і зла, якія з’яўляюцца абавязковымі аспектамі любога рэлігійнага веравучэння, усё жыццё хвалявалі беларуска-польскага паэта і празаіка Яна Баршчэўскага. Пра гэта не раз згадваў яго блізкі сябар Рамуальд Падбярэскі. Таму невыпадкова, што іх вырашэнню нададзена вялікая ўвага ў галоўным творы пісьменніка «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» [1, с. 19-331].

Пры першым знаёмстве з творам адразу заўважаецца, што свет і яго насельнікі (рэальныя ці фантастычныя) пададзены ў ім мнагамерна і шматпланава і нельга адразу правесці рэзкую мяжу паміж добрым і ганебным, прыгожым і агідным. Шмат чаго ў «Шляхціцы…» пабудавана на метамарфозах і суіснаванні супрацьлегласцей. Напрыклад, на гэта ўказвае асаблівасць мыслення беларусаў і ўздзеянне на яго іх талерантнасці. Магчыма, што ў словах і складзе думак шляхціца Завальні аўтар замаскіраваў алюзіі на ўніяцкую веру, дзе сумяшчаліся два адгалінаванні хрысціянскага вучэння: праваслаўе і каталіцызм. Такі дуалізм веры быў характэрны для беларусаў і ў часы пасля знікнення паганства, што выявілася і ў творы. Так, у ім побач з протаперсанажамі хрысціянскай веры (Бог у яго трох іпастасях і д’ябал) прысутнічаюць звышнатуральныя істоты, такія, як русалка, лясун, цмок, пярэварацень і іншыя. Іх наяўнасць ва ўсіх апавяданнях тлумачыцца наступным: розныя незразумелыя простаму чалавеку рэчы людзі імкнуліся прыпісаць нячыстай сіле і яе ганебнаму ўплыву на ўсё існае. Гэта зрабілася своеасаблівым універсальным тлумачэннем нечага таемнага, жахлівага, небяспечнага для жыцця. Бачна, што героям «Шляхціца Завальні» было мала двух цалкам антаганістычных персанажаў хрысціянскай веры: Бога і д’ябла, каб растлумачыць усе перапетыі чалавечага лёсу. Таму беларусы аб’ядналі адносна маладое (ў параўнанні з паганствам) вучэнне пра адзінага Бога з пантэонам звышнатуральных істотаў. Гэта дазволіла з’явіцца спецыфічнай «трэцяй сіле», якая б стаяла пасярэдзіне дабра і зла. Ужо само яе размяшчэнне дазваляе растлумачыць такую «шматаблічнасць» і неадназначнасць характарыстыкі многіх міфічных істотаў, раскрыць іх прызначэнне. Гэтае прамежкавае становішча невыпадковае: менавіта праз такіх «памежных» персанажаў у творах дабро і зло даносяць сваю волю да чалавека, а часам і пакаранне. У «Шляхціцы…» падобныя вобразы выконваюць ролю «пасрэднікаў», што дэманструюць моц аднаго з бакоў і ўплываюць на жыццёвы выбар чалавека. Такая набліжанасць да людзей вымагае і адпаведнага выгляду. Таму нярэдка служкі д’ябла (чарнакніжнікі, вядзьмары) знешне нічым не адрозніваюцца ад людзей, і толькі звышнатуральныя здольнасці выдаюць іх сапраўдную сутнасць. Часам падобныя вобразы толькі часткова пераймаюць асобныя чалавечыя прыкметы (здольнасць размаўляць, мысліць). Гэта заўважаем нават і ў Бібліі – сімвале хрысціянскай веры. Возьмем, для прыкладу, момант стварэння першароднага граху, на здзяйсненне якога паўплываў змей-спакуснік, а ён – і ёсць той “пасрэднік” паміж д’яблам і чалавекам.

Сувязь язычніцтва і хрысціянства бачым і ў пабудове сюжэтных ліній. Так, усё ліхое, пра што распавядаюць шляхціцу Завальню, чыніцца з людзьмі ад іх бязвер’я альбо з-за прыналежнасці адразу да некалькіх веравучэнняў. Гэта менавіта хрысціянскае тлумачэнне наяўнасці зла. Рэшткі ж язычніцкіх уяўленняў пра навакольны свет заўважаюцца пры ўвядзенні ў твор вобразаў надзвычайных стварэнняў.

Цікава, што ўсе персанажы, надзеленыя магічнай сілай альбо звышнатуральнага паходжання, прама ці ўскосна звязаны са злом. У «Шляхціцы…» амаль няма аніводнага фантастычнага вобраза, які б цалкам вызначаўся як пасланнік дабра. Гэта ўказвае на яшчэ адну асаблівасць веры беларусаў у звышнатуральнае: дабро можа быць толькі адзіным і ніколі не дзеліцца на большае ці меншае, чаго нельга сказаць пра зло. Яно (зло) ў творы прадстаўлена ў выглядзе спецыфічнай іерархіі: ад абсалютнага (д’ябал); потым «сярэдняга» – яго служкі (разнастайныя духі, дэманы), якія выконваюць волю сатаны і валодаюць меншай ўладай і сілай; да так званага «прамежкавага», якое ў пэўных умовах абірае адзін з супрацьлеглых напрамкаў і дзейнічае адпаведным чынам (пярэварацень, кабета інсекта). Сюды можна дадаць і «патэнцыяльнае» зло, да якога аднясём чарнакніжнікаў і звычайных людзей, хто прадаў нячыстаму душу для атрымання пэўных выгод.

Такім чынам, сінкрэтызм адрозных канцэпцый веры (хрысціянства і язычніцтва) дазволіў героям гэтага твора глыбей разумець сутнасць дабра і зла і хутчэй знайсці выйсце са складаных жыццёвых сітуацый.

 

Літаратура:

1. Баршчэўскі, Я. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях / Я. Баршчэўскі. – Мн:. «Маст. літ.», 1990. – 383 с.  

КОЛЕРАВАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА АПЕЛЯТЫВА ВОЧЫ Ў РАМАНЕ ВОЛЬГІ ІПАТАВАЙ «АЛЬГЕРДАВА ДЗІДА»

 

Мельнікава Г.В.,

студэнтка 5 курса УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”, г. Віцебск, Рэспубліка Беларусь

Навуковы кіраўнік – Бабіч Ю.М., канд. філал. навук, дацэнт

 

Уводзіны. У мове мастацкага тэксту надзвычай важную ролю адыгрывае партрэтная характарыстыка персанажаў. Падкрэсліваючы тыя ці іншыя рысы, пісьменнік свядома ці падсвядома выказвае сваё стаўленне да героя і ў значнай ступені фарміруе пра яго думку чытача. Багаты матэрыял для выяўлення спецыфікі партрэтнага апісання даюць творы Вольгі Іпатавай, у прыватнасці, раман «Альгердава дзіда». Асаблівую ўвагу аўтарка надае колеру вачэй. Мэта нашага артыкула – выявіць асаблівасці колеравай характарыстыкі апелятыва вочы ў мове твораў Вольгі Іпатавай.

Асноўная частка. Аналіз паказвае, што высокай прадуктыўнасцю пры апісанні вачэй у рамане вызначаецца каларонім фіялкавы. Паводле ТСБМ, фіялкавы – ’які мае колер фіялкі, фіялетавы’, а фіялка – ’травяністая расліна сямейства фіялкавых з фіялетавымі або белымі ці рознакаляровымі кветкамі’. Як паказвае дэфініцыя, прыметнік адносіцца да колеракода фіялетавы: «На твары дапытліва свяціліся рэдкай акрасы фіялкавыя вочы з затоенай хітрынкай і цвёрдасцю ў глыбіні бліскучых зрэнкаў»; «Бязважлівыя рукі яе трохі дрыжалі, але на жоўтым і сухім твары ззялі маладым святлом фіялкавыя вочы…». Гэта «колер з адценнем таямніцы і містыкі, раскошы і велічы… Фіялетавы колер, здаецца, самы супярэчлівы, бо ён аб’ядноўвае ў сабе дзве супрацьлегласці: халодны сіні і гарачы чырвоны» [1, с.51].

Усяго ў творы намі адзначана 12 выпадкаў ужывання лексем вышэйпрыведзенага колеракода. Гэта дастаткова шмат, бо, як можна меркаваць, для Вольгі Іпатавай фіялка з’яўляецца канцэптуальна важным паняццем. Апелятыў сімвалізуе загадкавую глыбіню, своеасаблівасць, непаўторнасць, таямнічую прыгажосць.

Адначасова варта заўважыць, што колер вачэй атаясамліваецца ў рамане і з афарбоўкай іншай кветкі – браткаў. Браткі, як падае ТСБМ, – «травяністая расліна сямейства фіялкавых з фіялетавымі, радзей белымі або рознакаляровымі кветкамі». Колер фіялкі і браткаў утварае адзінае семантычнае цэлае, выступае своеасаблівым выкрашталізаваным мастацкім вобразам. Тут адлюстроўваюцца не толькі ўласнаколеравыя прыярытэты аўтаркі, але і яе прыхільнасць да вегетатыўнага коду. Такая кагнітыўная асаблівасць бачыцца цалкам натуральнай, паколькі фіялкі і браткі дастаткова распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі. У мастацкім тэксце колер кветак удакладняецца праз параўнанне, узбагачаючы тым самым вобразнасць апісання: «Яе [Лозкі. − Г.М.] светлыя вочы з загадкавымі цёмнымі крапінкамі, як у сапраўднай фіялкі-браткі»; «Рудавалосы волат са скуластым славянскім тварам меў адметныя, не падобныя ні на чые іншыя вочы: фіялкава-сінія, нібыта браткі, што раскіданыя вясною па лузе». З пункту гледжання структуры мастацкага вобразу, апошнія два мікракантэксты вылучаюцца пэўнай складанасцю, бо якраз утрымліваюць элементы параўнання: як у сапраўднай фіялкі-браткі і нібыта браткі. Звяртае на сябе ўвагу, што Вольга Іпатава па сутнасці атаясамлівае фіялкі і браткі. Яны даюць амаль аднолькавае ўяўленне пра колер.

Акрамя фіялетавай гамы ў рамане вочы характарызуюцца і іншымі семантычна блізкімі колеракодамі – сіні і блакітны: «Пасівелі скроні ў Кейстута, яго сінія вочы прыцішылі заўсёдны малады бляск, пачырванелі танюткімі пражылкамі вейкі, а вусны сціснуліся ў сухую, тонкую, амаль бяскроўную паласу»; «Альгерд… паглядзеў у сінія вочы, на твар з яркім румянкам і зрослымі чорнымі брывамі…»; «На ўсё жыццё запомніў юнак твар ворага – даўганосы, шырокі, як гляк, з белымі брывамі і блакітнымівачыма…» ; «І яны ўбачылі дзве медныя постаці прыўкрасных юнакоў у вянках, з вачыма – сінімі каменьчыкамі – і з усмешкамі на чырванавата-жоўтых, вельмі выразных тварах…» ; «Ён пералічыў усіх – тых, хто… уважліва слухаў кожнае слова, і ўслухоўваўся ў кожны гук, кожную інтанацыю маскавіта: найперш адважнага Кейстута – сівы і магутны, стаяў ён, гледзячы з-пад калматых брывоў усё яшчэ сінімі, як восеньская азёрная вада вачамі». Каларонімы сіні і блакітны ўспрымаюцца чытачом як нешта недасяжнае, глыбокае. Менавіта вочы прадстаўнікоў нашага этнасу бачацца Вользе Іпатавай чыстымі, як неба. І гэта дазваляе меркаваць пра асаблівасці аўтарскага светаўспрымання.

Вывады. Такім чынам, матэрыял паказвае, што вочы з’яўляюцца канцэптуальна важным чыннікам пры партрэтнай характарыстыцы персанажа ў рамане «Альгердава дзіда». Ключавую ролю ў стварэнні вобраза адыгрывае колер. У Вольгі Іпатавай прасочваецца выразная асацыятыўная сувязь колеру вачэй і колеру кветак – фіялак і браткаў. Адначасова важную выяўленчую функцыю выконваюць каларонімы сіні і блакітны.Можна меркаваць пра цесную сувязь светаўспрымання пісьменніцы з каларыстыкай роднай прыроды.

 

Літаратура:

1. Бабіч, Ю.М. Колер сёмы, колер сёмы фіялетавы вядома… / Ю.М. Бабіч // Роднае слова, – 2010. – №1. – С. 48–52.

 

 

УПЛЫЎ ІНТЭРНЭТ-КАМУНІКАЦЫІ  НА СУЧАСНУЮ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ

 

Несцяровіч С.В.,

студэнтка 5 курсаУА “ВДУ імя П.М. Машэрава”, г. Віцебск, Рэспубліка Беларусь

Навуковы кіраўнік – Арцямёнак Г.А., канд. філал. навук, дацэнт

Хуткае развіццё інфармацыйных тэхналогій не магло не адбіцца на функцыянаванні і развіцці натуральных моў, у тым ліку і беларускай. У прыватнасці, існаванне інтэрнэту і функцыянаванне беларускай мовы ў межах гэтага сацыякультурнага асяроддзя прывялі да фарміравання спецыфічнай разнавіднасці мовы – беларускага netspeak’у, ці мовы сеціва. Мэта артыкула – выяўленне асноўных напрамкаў уплыву інтэрнэтнага маўлення на традыцыйны ўзус і вызначэнне ролі камп’ютарна-інтэрнэтнага падтыпу беларускай мовы ў сучаснай моўнай сітуацыі. Метады – апісальны і таксанамічны.

Адной з найцікавейшых асаблівасцей дадзенай разнавіднасці мовы з’яўляецца больш актыўнае (у параўнанні з «жывой» мовай рэальных зносін) стварэнне ўласна беларускіх адпаведнікаў іншамоўных слоў, у першую чаргу русізмаў і англіцызмаў (пераважна камп’ютарных і тэхнічных тэрмінаў). Сёння ўжо даволі пашыранымі з’яўляюцца камп’ютарныя праграмы і сацыяльныя рэсурсы з беларускім інтэрфэйсам. На форумах, прысвечаных беларускай мове, часам можна сустрэць абмеркаванні перакладу пэўных тэрмінаў і слоў на беларускую мову. Напрыклад, карыстальнікі сайта generation.by у тэматычнай групе «Патрэбен пераклад камп’ютарных тэрмінаў» прапануюць наступныя варыянты некаторых тэхнічных намінацый:

 Hard Drive – цвёрдая кружэлка, жорсткі дыск;

 Memory Card – мапа мазгоў, картка памяці, мапа памяці;

Mapping – перанакіраванне, пераназначэнне, адлюстраванне;

Setting – устаноўка, выкананне;

Online / Offline – далучаны да сеткі / не ў сетцы;

Load – запампаваць.

Пэўная частка такіх эквівалентаў уяўляе сабой не што іншае, як калькаванне з адпаведнай мовы. Але другая частка пераходзіць мяжу простага перакладу, пераасэнсоўваецца карыстальнікамі і становіцца элементам моўнай гульні. Так у свой час з’явіліся словы хамяк (ад англ. home page ‘хатняя старонка’), тэчка ‘папка’, гартач (замест англіцызма браўзер), гузік – для абазначэння кнопкі меню камп’ютара “Пуск”, якая мае круглую форму, дыярыуш дыяр) ‘назва старонкі ў Жывым Журнале’, мапа ‘карта’. Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што інтэрнэт у вялікай ступені ўзмацняе метамоўную рэфлексію моўнікаў і павялічвае насычанасць пісьмовага і вуснага маўлення метамоўнымі значэннямі. На ўласнабеларускай глебе адпаведная тэндэнцыя прадстаўлена шырэй і багацей, чым, напрыклад, у рускай мове. Гэта можна патлумачыць імкненнем беларускамоўных карыстальнікаў да насычанасці і багацця беларускага маўлення хаця б у сеціве (калі ў жыцці беларуская мова не такая пашыраная і папулярная), што і прыводзіць да словатворчасці.

Барацьба за пашырэнне і калаквіялізацыю беларускай мовы закранае не толькі тэхнічную і камп’ютарную тэрміналогію. У сферу інтарэсаў беларускамоўных інтэрнэт-карыстальнікаў трапіў нават такі спецыфічны пласт лексікі, як лаянкавыя словы і выразы. Так, на сацыяльным рэсурсе «В контакте» (vkontakte.ru) была створана спецыяльная група, прысвечаная ўласна беларускай лаянцы – «Сапраўдная беларуская лаянка, хрэн табе ў вочы!», якая займаецца збіраннем лексем адзначанай тэматыкі, стварэннем беларускамоўных эквівалентаў іншамоўных слоў-інвектываў і інш.

Трэба адзначыць, што байнэт усё ж такі больш стрыманы ў выкарыстанні нецэнзурнай лексікі ў параўнанні з рунэтам. Беларускамоўныя інтэрнэт-карыстальнікі імкнуцца як мага далей адысці ад рускамоўных калек і часта звяртаюцца да ўласнабеларускіх слоў і выразаў, многія з якіх у жывым маўленні з’яўляюцца дыялектнымі ці ўвогуле не існуюць. Напрыклад, на названым рэсурсе можна ўбачыць такія праклёны і абразы: Каб цябе качкі з'елі (стапталі)!; А каб цябе ў чыстым полі дзвярмі прышчаміла!; шлёндра (хлюндра), гідота (брыдота, брыдэча); Трасцы табе!; Ідзі лесам! ‘адчапіся’; боўдур; дурында, дурбэцала; Каб ты жыў багата гадоў!.. І ўсё ў турме!; дзімабілан і інш. Падобныя прыклады могуць сведчыць пра абуджэнне і ўзмацненне моўнай свядомасці носьбітаў мовы, якія імкнуцца ўзбагаціць, «ажывіць»” мову наватворамі, надаць ёй тым самым гнуткасці, шматграннасці, вывесці па-за межы жорсткай нормы, у якой апошнія гады мова закасцянела.

Відавочна агульнае «ліберальна-дэмакратычнае» ўздзеянне інтэрнэту на натуральную мову. Тэндэнцыя да словатворчасці, адраджэння забытых слоў і выразаў, пашырэнне ўжывання аказіяналізмаў і дыялектызмаў стварае добрую глебу для свабоднага існавання, развіцця і ўзбагачэння, пашырэння ва ўжытку спрадвечнага сродку зносін беларусаў. Праведзенае даследаванне дазваляе сцвярджаць існаванне адметнай разнавіднасці беларускай мовы – беларускага netspeak’у, ці мовы сеціва. Для яе характэрна актыўная імітацыя жывой гаворкі «ў рэале», выкарыстанне невербальных знакаў, паказ асаблівасцей маўлення на пісьме, ужыванне размоўнай і слэнгавай лексікі. Улічваючы рэальнае моўнае становішча ў краіне, функцыянаванне беларускай мовы ў сеціве можна назваць «другім дыханнем», шанцам для адраджэння мовы, павышэння яе прэстыжу.

 

 


Дата добавления: 2018-02-18; просмотров: 1113; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!