Сямейна- і сацыяльна-бытавыя песні



Лагічным працягам гэтай тэматыкі сталі сямейна-бытавыя песні, у якіх адлюстраваны адносіны паміж мужам і жонкай, становішча жанчыны ў новай сям’і, сям’і мужа. Аддала мяне мамка //За сіняе мора... //За сіняе мора, //У вялікае гора..."

Прапіў каня і сядло, //Прапіў усё сваё дабро, //Прапіў хату і святліцу, //Ссушыў мяне, маладзіцу. //Прапіў каня і карову, //Прыбіў мяне, чарнаброву, //Прапіў грошы, серабро, //Прапіў усё маё дабро. //Прапіў штаны і сарочку, //А сам стаіць у куточ-ку

Тэматыка сацыяльна-бытавых песень выходзіць за межы сямейных адносін, ахоплівае розныя бакі сацыяльнага жыцця і працы селяніна. Калі ў сямейна-бытавых песнях у цэнтры ўвагі была жанчына, яе быт, пачуцці і перажыванні, то галоўным персанажам сацыяльна-бытавых песень з’яўляецца мужчына — рэкрут, салдат, адыходнік, змагар супраць панскага прыгнёту. Яго лёс складаны, цяжкі, часам трагічны.

Сатырычныя песні

У сатырычных песнях беларусы кпілі і высмейвалі маральна-этычныя хібы і звычаі іншых этна-культурных (яўрэі, цыганы і інш.) і сацыяльных (паны, святары) груп.

Гумарыстычныя песні

У гумарыстычных песнях, як правіла, іранізавалі над хібамі і заганамі (сквапнасць, шаляпаватасць, легкавернасць, гультайства) простых людзей.

Балады

Балады — працяглыя («доўгія») песні ліра-эпічнага характару з драматычна напружаным і разгорнутым сюжэтам;

Тыповымі для бяседных балад з’яўляюцца сюжэты нявернасць жонкі мужу-ваяру, суперніцтва ў каханні двух братоў, забойства свякроўю нялюбай нявесткі. Асобнае месца займаюць гістарычныя балады, дзе адлюстравана барацьба беларусаў супраць іншаземных захопнікаў.

Прыпеўкі

Да песеннай творчасці адносяцца прыпеўкі — кароткія чатырох-, шасцірадковыя песенькі з выразным рытмам, тэматыка якіх ахоплівае самыя разнастайныя з’явы жыцця, ад заляцанняў моладзі да грамадска-палітычных падзей.

 

42. Жніво ў беларускім песенным фальклоры.

Жніўныя песні — з'ява сацыяльна i эстэтычна адметная не толькі ў сістэме каляндарных жанраў, але і ў цэлым, на ўсёй народна- паэтычнай культуры беларусаў. Гэта адзін з раздзелаў беларускай фальклорнай класікі.

Жніўныя песні ўзніклі ў працэсе працы. Яны суправаджалі адзін з самых адказных момантаў у жыцці даўнейшага земляроба — збор збажыны, жытняе жніво. Народныя найменні жніўных песень («жні- во», «жніўныя», «жытнія», «лета») дакладна перадаюць функцыяналь- ную асаблівасць ix, пару i месца выканання. Як i ў іншых відах паэзіі земляробчага календара, у жніўных песнях праглядаюць ранне-тра- дыцыйны пласт i творы пазнейшага паходжання.

Рэвалюцыйны дэмакрат Янка Купала бачыў у беларускай жніўнай песні сігналізатар аб думках, перажываннях i спадзяваннях народных, калі пытаўся: «А ці ўслухаўся хто, аб чым жнейка галосіць?»2 Характэрна, што ад народнага ўспрыняцця жніва як вялікай падзеі ў жыцці селяніна ішло адчуванне працы як свята, свяшчэн- надзейства ў эпасе старых пісьменнікаў.

Вось вобраз беларускага жніва: удзельнікі працы, прыроднае атачэнне, убачанае, адчутае пранікнёным мастаком слова. Не забу- дзем яго пры навуковым спасціжэнні жніўных песень.

Жніўныя песні складаюць адну з разнавіднасцей каляндарна- абрадавай паэзіі, якая неадступна суправаджала ўвесь гадавы круг жыцця i працы земляроба. З'яўляюцца менавіта тым жанрам, які ў пераемным радзе жанраў, груп каляндарных песень стварае, абазна- чае сабой нейкі вышэйшы яе пункт у плане функцыянальным. Во- сеньскі цыкл — у пэўным сэнсе ужо спад у гадавым цыкле земляроб- чай песнятворчасці: у змесце яго выразна паслаблялася непасрэдная сувязь з раллёю, нівай, з абрадамі; палявыя гаспадарчыя турботы са- ступалі месца іншаму клопату — унутрысямейнаму. Летняя, жніўная песня канцэнтравалася ўся вакол хлебадайнай нівы, даспелага жыта. Ад поля, нівы позірк творцаў жніўнай паэзіі падымаўся, абяртаўся на чалавека, свет яго перажыванняў i мары. І ў гэтым вялікая заваёва жніўнай песнятворчасці як з'явы мастацкай, гісторыка- i эстэтыка- пазнавальнай. Але, акрэсліўшы функцыянальную i агульназместавую сутнасць жанру жніўных песень, звернемся перш-наперш да пера- думовы ix даследавання — агляду гісторыі збірання i вывучэння жніўнан паэзіі, жніўнай песнятворчасці.

Першае ўпамінанне (праўда, ускоснае) пра жніўныя абрады i звязаную з імі паэзію на Беларусі адносіцца да XVI ст.

Ян Чачот у беларускім дадатку да 4-га выпуску «Вясковых песе- нок», а таксама ў шостай кніжцы гэтага першага грунтоўнага збору беларускага фальклору надрукаваў каля дваццаці жніўных i дажын- кавых песень з Навагрудчыны i Лепельшчыны. Сцісла, але дакладна, з высвятленнем сацыяльна-бытавога ас- пекту жніва апісаны зажынкі i дажынкі ў працы вядомага археолага i этнографа Я. Тышкевіча. Сцісла-змястоўнае апісанне дажынак, зробленае Я. Тышкевічам, уключае асноўныя моманты дажынкавага абраду i звесткі аб сацы- яльна-бытавых абставінах гэтай земляробчай урачыстасці.

Сцісла-змястоўнае апісанне дажынак, зробленае Я. Тышкевічам, уключае асноўныя моманты дажынкавага абраду i звесткі аб сацы- яльна-бытавых абставінах гэтай земляробчай урачыстасці.

У песнях зажынак славілі жнеяк, гаспадара, першы снапок. Яго вобраз ствараўся з выкарыстаннем эпітэтаў, гіпербалы: "Снапок красны, //Як месячык ясны.

Уласна жніўныя песні гучалі і пры хадзьбе жнеяк на ніву, і ў час жніва, і пры вяртанні з поля. У іх адлюстравалася цяжкая праца жанчын, асабліва ў час існавання прыгоннага права. Менавіта таму вобразы прыгнятальнікаў падаюцца ў жніўных песнях саты-рычна: "Наш пан баран, баран, //Не пускае дамоў зарань. //На-ша пані авечая, //Дзержыцьжнеек да вечара..."

У сваім праклёне жняя заклінае нават камароў: "Камарочкі мае, не кусайце мяне, а кусайце паноў, не пускаюць што дамоў"

У некаторых песнях адухаўляецца прырода, персаніфікуюцца сонца, месяц. Стомленая доўгай нялёгкай працай жняя звяртаец-ца да сонца як да жывой істоты з папрокам, што яно "неспагадлівае": рана ўсходзіць, не спагадвае жнеям, а ў іх"сталяны сярпочкі прытупіліся, ... белыя ручкі прытаміліся

Заканчэнне жніва называецца ў народзе дажынкамі, або абжынкамі. Песні былі накіраваны на магічнае забеспячэнне новага ўраджаю.

 

43. Малое i вялікае у рыцарскім i сялянскім эпасе ("Вальга i Мікула" i "Піліпка-сынок").

Малады Вольга Святаслававіч прагне пры многасьці мудрасці і сілы. Ён збірае дружыну з трыццаці удальцоў, і яны выязджаюць у чыстае поле. Чуюць яны ў поле аратага: той пасвіствае, а яго саха паскрыпвае. Едуць яны адзін дзень, другі, трэці - і ніяк не могуць даехаць да аратага. Нарэшце яны бачаць аратага, і той пытае Вольга, куды ён трымае шлях. Той адказвае, што стольны князь Уладзімір завітаў яго трыма гарадамі з сялянамі і ён цяпер едзе туды за палучкі. Араты ж кажа Вольга, што мужыкі ў гэтых гарадах - разбойнікі, яны могуць забіць яго і патапіць у рэчцы парэчкі. Араты распавядае Вольга, як сам ён быў нядаўна ў горадзе, купіў солі, а гарадскія мужыкі сталі патрабаваць, каб ён з імі падзяліўся драбязой, і тады давялося яму іх пачаставаць кулакамі.

Вольга бачыць, што араты можа спатрэбіцца яму, калі прыйдзецца спаганяць з гараджан даніну, і запрашае яго ехаць разам з ім. Яны садзяцца на коней і едуць, але араты успамінае, што забыўся выдраць саху з зямлі і кінуць яе за ракитовый куст. Вольга пасылае пецярых магутных малайцоў, але тыя не могуць справіцца з задачай. Тады Вольга пасылае яшчэ дзясятак малайцоў, але і там не атрымоўваецца выдраць саху з зямлі. Нарэшце, уся дружына Вольга спрабуе выдраць саху. Тады пад'язджае да сваёй сахе араты, бярэ яе адной рукой, выцягвае з зямлі і кідае за ракитовый куст. Вольга хоча ведаць, як імя магутнага аратага. Той адказвае, што клічуць яго Мікула Селянинович.

Яны прыязджаюць у горад, і гарадскія мужыкі даведаюцца Мікула, які нядаўна пабіў іх у адзіночку. Яны прыходзяць да Вольга з Мікула і просяць прабачэння. Вольга бачыць, якой павагай карыстаецца тут просты селянін, і даруе яго трыма гарадамі з сялянамі. Ён прапануе Мікула стаць намеснікам і атрымліваць з мужыкоў даніну

 

ПІЛІПКА-СЫНОК

Жылі мужык і жонка. А дзяцей у іх не было. Жонка бядуе: няма каго ёй калыхаць, няма каго гадаваць...
Аднаго разу мужык пайшоў у лес, высек з алешыны палена, прынёс дахаты і кажа жонцы:
— На, калышы.
Палажыла жонка палена ў калыску ды давай калыхаць і спяваць:
— Люлі, люлі, сынок, з белымі плячыцамі, з чорнымі вачыцамі...
Калыхала дзень, калыхала другі, на трэці бачыць: замест алешынкі ляжыць у калысцы хлопчык!
Зарадаваліся мужык і жонка, назвалі сына Піліпкам і сталі яго гадаваць.
Падрос Піліпка і кажа бацьку:
— Зрабі мне, тата, залаты чоўнік, срэбранае вясельца — хачу рыбу лавіць.
Бацька зрабіў яму залаты чоўнік, срэбранае вясельца ды выправіў на возера лавіць рыбу.
Сынок як лавіць дык лавіць — дзень ловіць і ноч ловіць... Нават і есці дахаты не ідзе: вельмі ж добра рыба ловіцца! Маці яму сама абед насіла. Прынясе да возера і кліча:
— Піліпка-сынок, плыві пад беражок, з'еш піражок!
Піліпка падплыве да берага, высыпле з чоўна рыбу, а сам з'есць піражок ды зноў на возера.
Пачула старая Баба Яга — касцяная нага, як маці кліча Піліпку, і парашыла яго са свету звесці.
Узяла яна мяшок і качаргу, прыйшла да возера і начала клікаць:
— Піліпка-сынок, плыві пад беражок, з'еш піражок!
Піліпка падумаў, што гэта маці, і падплыў.
А Баба Яга падчапіла качаргою чоўнік, выцягнула на бераг, схапіла Піліпку — ды ў мяшок.
— Ага, — кажа, — больш не будзеш тут рыбку лавіць.
Закінула мяшок на плечы і нанесла да сябе, у лясную гушчэчу. Доўга несла, змарылася, села адпачыць ды і заснула. А Піліпка тым часам вылез з мяшка, паклаў туды цяжкага камення ды зноў вярнуўся да возера.
Прачнулася Баба Яга, схапіла мяшок з каменнем і, крэкчучы, панесла дадому. Прынесла і кажа да сваёй дачкі:
— Спячы ты мне на абед гэтага рыбака.
Вытрусіла Баба Яга мяшок на падлогу, аж там адно каменне... Як узлавалася Баба Яга, як закрычыць на ўсю хату:
— Я ж табе пакажу, як мяне падманваць!
Зноў пабегла на бераг возера ды давай клікаць Піліпку:
— Піліпка-сынок, плыві пад беражок, з'еш піражок!
Пачуў гэта Піліпка.
— Не, — кажа, — ты не мая маці, а Баба Яга. Я цябе ведаю! У маёй мамы голас танчэйшы.
Як ні клікала Баба Яга, Піліпка не паслухаў яе.
— Добра ж, — падумала Баба Яга, — зраблю я сабе танчэйшы голас.
Пабегла яна да каваля і кажа:
— Каваль, каваль, натачы мне язык, каб танчэйшы быў.
— Добра, — кажа каваль, — натачу. Кладзі яго на кавадла.
Палажыла Баба Яга свой доўгі язык на кавадла. Каваль узяў молат і пачаў кляпаць язык. Адкляпаў так, што ён зусім тонкі зрабіўся. Пабегла Баба Яга на возера ды кліча тоненькім галаском:
— Піліпка-сынок, плыві пад беражок, з'еш піражок!
Пачуў Піліпка і падумаў, што гэта маці яго кліча. Падплыў да берага, а Баба Яга — цоп яго ды ў мяшок.
— Цяпер ты мяне не падманеш! — радуецца Баба Яга.
I, не адпачываючы, прынесла яго дадому. Выкінула з мяшка і кажа дачцэ:
— Вось ён, падманшчык! Палі ў печы яго. Каб да абеду гатовы быў.
Сказала так, а сама пайшла некуды. Дачка запаліла ў печы, прынесла лапату і кажа Піліпку:
— Лажыся на лапату, я цябе ў печ саджаць буду.
Лёг Піліпка і падняў ногі ўгару.
— Не так! — крычыць ведзьміна дачка. — Гэтак я цябе ў печ не ўсаджу.
Піліпка звесіў ногі ўніз.
— Не так, — зноў крычыць ведзьміна дачка.
— А як жа? — пытаецца Піліпка. — Пакажы сама.
— Дурны ты! — вылаяла яго ведзьміна дачка. — Вось як трэба. Глядзі!
Лягла яна сама на лапату, выпрасталася. А Піліпка за лапату ды ў печ. I заслонкаю яе засланіў, каб не выскачыла з гарачай печы.
Толькі ён выбег з хаты, бачыць: Баба Яга ідзе. Піліпка скокнуў на высокі густы явар і схаваўся ў галлі.
Зайшла Баба Яга ў хату, нанюхала — смажаным пахне. Дастала з печы смажаніну, наелася мяса, косці на двор выкінула ды пачала качацца па іх, прымаўляючы:
— Павалюся, пакачуся, Піліпкавага мяса наеўшыся, крыві напіўшыся.
А Піліпка адказвае ёй з дрэва:
— Паваліся, пакаціся, доччынага мяса наеўшыся, доччынай крыві напіўшыся.
Пачула гэта ведзьма і аж учарнела ад злосці. Падбегла да явара і давай яго зубамі грызці, падгрызаць.
Грызла, грызла, зубы паламала, а моцны явар стаіць як стаяў. Пабегла тады Баба Яга да каваля:
— Каваль, каваль, выкуй мне сталёвую сякеру, а то я тваіх дзяцей паем.
Спужаўся каваль, выкаваў ёй сякеру.
Прыбегла Баба Яга да явара, пачала яго секчы. А Піліпка кажа:
— Не ў явар, а ў камень!
А ведзьма сваё:
— Не ў камень, а ў явар!
А Піліпка сваё:
— Не ў явар, а ў камень!
Тут сякера як стукнецца ў камень — уся і вышчарбілася. Заенчыла ад злосці ведзьма, схапіла сякеру ды пабегла да каваля вастрыць.
Бачыць Піліпка — хістацца пачаў явар: падсекла яго ведзьма! Трэба ратавацца, пакуль не позна.
Ляціць чарада гусей. Піліпка да іх:
— Гусі, гусі, скіньце мне па пяру! Я з вамі палячу да бацькі, да маткі, там вам адплачу...
Гусі скінулі яму па пяру. Зрабіў Піліпка з гэтых пёраў толькі паўкрыла.
Ляціць другая чарада гусей. Піліпка просіць:
— Гусі, гусі, скіньце мне па пяру! Я з вамі палячу да бацькі, да маткі, там вам адплачу...
I другая чарада скінула яму па пяру.
Потым прыляцела трэцяя і чацвёртая. I усе гусі скінулі Піліпку па пяру. Зрабіў сабе Піліпка крылы ды паляцеў услед за гусямі.
Прыбегла ведзьма ад каваля, сячэ явар, аж трэскі сыплюцца. Секла, секла, — явар — трах! — упаў на ведзьму і задавіў яе.
А Піліпка прыляцеў з гусямі дахаты. Зарадаваліся бацькі, што Піліпка вярнуўся, пасадзілі яго за стол, пачалі частаваць.
А гусям далі аўса. Тут і казка ўся.

 

44. Алегарычная тыпалогія сацыяльна-псіхалагічных характараў ("Казкі пра жывёл").

Расказваць пра рысы характару, якія ўвасабляюць жывелы ў казках.

Казкі пра жывёл вызначаюцца перш за ўсё тым, што галоўнымі персанажамі іх з'яўляюцца жывёлы, птушкі, якія ў некаторых творах сутыкаюцца і з людьмі. На думку даследчыкаў, казкі пра жывёл - адны з самых старажытных разнавіднасцей фальклорнай прозы. У іх адлюстраваліся міфалагічныя ўяўленні старажытных людзей, назіранні за прыродай і навакольным светам, у іншасказальнай форме - грамадскія адносіны і інш.

Папулярнымі казкамі сталі творы з персанажамі лясных звяроў - мядзведзя, льва, ваўка, лісы, зайца; хатніхжывёл - каня, барана, ката, свінні, сабакі і інш; птушак.

Кожны з персанажаў надзяляецца пэўнымі рысамі. У шэрагу казак надзвычайнай хітрасцю вылучаецца лісіца: яна абхітрае рыбалова -прыкідваецца мёртвай, а калі ён кінуў яе на воз, выкідвае рыбу, а потым ашуквае ваўка, у выніку чаго прымярзае яго хвост ў палонцы, якім ён "ловіць" рыбу, абрывае хвост, уцякаючы ад людзей; верыць лісіцы, што тая есць свае мазгі і забіваецца насмерць аб сцяну галавой

У другой казцы лісіца здолела абхітрыць ваўка, мядзведзя, дзятла і выбілася з бяды . Каб абхітрыць мядзведзя і падвесці яго да пасткі (ловушки), ліса крывадушна прыкідваецца веруючай. На словах спачувае галоднаму мядзведзю, паказвае яму мяса ў пастцы (ловушке), сама ж запэўнівае яго, што яна каталічка, і ў сераду посціць. Калі ж мядзведзь трапіў у пастку, яна пачала есці мяса.

У казках пра жывёл незаўсёды вытрымліваецца іерархія: мацнейшы звер часцей за ўсё не перамагае слабейшага. А наадварот. Болыы таго, калі ліса захапіла хатку зайца, яе адтуль не мог вы-гнаць ні мядзведзь, ні воўк, а певень (петух)

 У беларускіх казках пра жывёл дзеючымі асобамі з'яўляюцца звычайна тыя звяры, хатнія жывёлы, птушкі, якія жывуць на тэрыторыі краіны. Але ёсць і такія беларускія казкі, у якіх галоўным персанажам паўстае леў. Напрыклад, у казцы "Як конь стаў старшым за льва" леў патрабуе да сябе павагі ад каня: То ж я леў, чаму ты мне паклону не аддаеш? Конь апраўдваецца, называе льва найяснейшым кролем. Аднак у спрэчцы конь перахітрае льва, вымушае прызнаць, што ён дужэйшы (сильнее): падковай аб камень выбівае іскры, леў жа лапамі не здолеў зрабіць гэтага.

Разам з тым, казак пра льва ў беларускім фальклоры няшмат. У адной казцы нават апавядаецца, чаму у нас няма львоў: чалавек пачаставаў льва цэлым цэбрам хмелю (з мёдам і гарэлкай), пасля паздзіраў скуру на нагах па калені. Калі леў "вы-цверазіўся", пабег "да такога краю, дзе хмелю няма" (казка "Чаму леў уцёк з нашай стараны"

 Другі па папулярнасці персанаж пасля лісы ў беларускіх казках пра жывёл - воўк. У некаторых казках воўк звяргаецца да Бога з просьбай наталіць яго голад. Бог дае дазвол з'есці вокуня. Ён жа з'ядае каня, карову, кабылу з жараб'ём і застаецца галодным (казка "Галодны воўк"

 Амаль у кожнай казцы пра ваўка выяўляецца яго дурасць. Адна казка так і называецца "Дурны воўк" . У ёй воўк скардзіцца святому Ягор‘ю: "- Госпадзі! Я хачу есці!" Ягор'я дазваляе з'есці гусей, але гусі ашукалі воўка і паляцелі. Дазваляе Ягор'я з'есці свінню, але і свіння абхітрае ваўка. Нават баран, пра якога існўе прымаўка: "дурны, як баран", - і той абдурвае яго: прапануе стаць у лашчыне, разявіць рот, і ён сам ускочыць у рот. Баран так даў воўку ў лоб, што той перавярнуўся, а баран уцёк.

Увогуле ж усе жывёлы, і п т у шкі і нават насякомыя надзяляюцца ў казках здольнасцю гаварыць па-чалавечы, паводзіць сябе, як людзі. Па сутнасці пр аз паказ жыцця і канфліктаў у асяроддзі жывёл адлюстроўваюцца адносіны ў грамадстве: асуджаецца крыважэрнасць, лютасць, зло, несправядлівасць і іншыя заганы.

45. Фальклорная афарыстыка (прыказкі, прамаўкі i інш.).

У багацейшай фальклорнай скарбніцы беларусаў прыказкі і прымаўкі - малыя жанры вусна-паэтычнай творчасці - займаюць асобае месца дзякуючы сваёй устойлівасці, запатрабаванасці ва ўсе эпохі. Прыказкі і прымаўкі сканцэнтравалі ў сабе шматвяковы жыццёвы і працоўны вопыт, мудрасць народа, яго погляды на сусвет, прыроду, грамадскія з'явы, сямейныя ўзаемаадносіны, працу, асабліва на земляробства, - словам, на ўсё, з чым сутыкаўся і сутыкаецца чалавек у розныя гістарычныя перыяды.

"Прыказкай называецца лаканічнае, часцей за ўсё вобразнае, устойлівае выслоўе з павучальным зместам, якое мае прамы ці пераносны сэнс.

У адрозненне ад прыказкі прымаўка характарызуецца незавершанасцю думкі; яна не мае такога абагульняльнага значэння і выкарыстоўваецца толькі ў канкрэтных выпадках, каб адцяніць, напрыклад, пэўную рысу чалавека, яго ўчынак, раскрыць сутнасць грамадскай або прыроднай з'явы.

Найбольш старажытныя прыказкі, прысвечаныя прыродзе, расліннаму і жывёльнаму свету. У іх адлюстраваліся народныя веды, гаспадарчы практычны вопыт. Перш за ўсё селянін з вялікай пашанай ставіўся да зямлі, своеасабліва абагаўляў яе: "Зямелька багацей за ўсіх".

Міфалагічныя ўяўленні адбіліся ў народных па-рэміях аб прыродных стыхіях: вадзе, агню. Моц і небяспечнасць гэтых стыхій адлюстроўваецца па-рознаму, з паказам дабра і зла, якія прыносяць яны людзям: "Вада камень прабівае"; "Вада не бяда: пастаяла і пайшла"; "Дзе вада, там і бяда"; "Вады бойся, як агню"; "Вада і агонь - усяму сіла"; "Загнём не жартуй і вадзе не вер"; "Змалой іскры вялікі агоньбывае".

Успрымаў як боства ў далёкім мінулым народ і сонца. У прыказках і прымаўках найбольш ярка адбілася сувязь сонца і месяца з га-спадарчай дзейнасцю чалавека, у прыватнасці з яго аграрныміклопатамі: "Колас добра не спее, калі сонца не грэе"; "Усякаму чалавеку адно тое самае сонца свеціць";

 Зпагодай селянін звязваў свае надзеі на ўраджай: "Дожджык у пору усё роўна, што золата"; "Будзе дождж ісці - будзе хлеб расці"; "Шмат снегу - шмат хлеба".

У прыказках надзвычай добра адлюстраваўся народны земляробчы каляндар. Па іхсэнсу селянін арыентаваўся ў сваёй працы. Напрыклад, па прыкметах пагоды ў пэўныя месяцы прадказвала-ся пагода ў іншыя поры года: "Студзень імглісты - мокры год, студзень халодны - позняя вясна і дажджлівае лета";

Працавіты беларускі народ ярка выказаў у сваіх парэміях адносіны да працы, якую ён славіць, а ганьбіць бяздзейнасць. Па стаўленню да працы ацэньваецца чалавек: "Праца і сіла горы звернуць", "Хто гадуе, той і мае", "Хто працуе, таму і шанцуе", "Хто рана ўстае, таму Бог дае"

 Вялікая тэматычная група прыказак і прымавак прысвечана матэрыяльнаму быту: Ва ўсе часы для кожнага чалавека важнейшай каштоўнасцю было жыллё, і гэта не магло не адбіцца ў прыказках і прымаўках:"Свая хатка як родная матка", "У сваёй ха-це і вуглы памагаюць.

 

46. Блазона ў народным тэатры.

Услаўленне Рабле(французский сатирик, автор романа «Гаргантюа и Пантагрюэль». По мнению Михаила Бахтина, является одним из авторов, заложивших основы современной европейской литературы) называе «blason». Блазон - вельмі характэрнае літаратурнае з'ява той эпохі. Самае слова «blason», акрамя свайго спецыяльна геральдычнага ўжывання, мае падвойнае значэнне: яно азначае адначасова і хвалу і вайну. Такое двайное значэнне было ў гэтага слова ўжо ў старофранцузском; яно цалкам захоўваецца і ў эпоху Рабле (хоць некалькі слабее яго адмоўнае значэнне, то ёсць blame); толькі пазней значэнне «blason» абмяжоўваецца толькі славаю (louange).

Блазоны былі надзвычай распаўсюджаныя ў літаратуры першай паловы XVI стагоддзя. Блазонировали ўсё - не толькі асоб, але і рэчы.

Пераходзім да народных блазонам ў вузкім сэнсе. Уласна, народная традыцыя блазонов ахоплівала пераважна хвалебныя-лаянкавыя ацэнкі іншых нацыянальнасцяў, розных абласцей, правінцый, гарадоў, сеў; за ўсімі імі замацоўваліся пэўныя эпітэты (больш ці менш разгорнутыя), якія мелі амбівалентнае значэнне (хоць з некаторым перавагай кляцьбы).

У Рабле мы сустрэнем шэраг характарыстык, якія паўтараюць народныя блазоны. Напрыклад, ён кажа «Saoul comme un Anglais», гэта значыць «п'яны, як ангелец», гэта быў ўстойлівы блазон ангельцаў: ужо ў найстаражытным зборніку XIII стагоддзя Англія характарызуецца гэтым прыкметай: «Li mieldre buveor en Engleterre», гэта значыць «лепшыя п'яніцы у Англіі ». У разьдзеле першай «Пантагрюэля» Рабле згадвае пра «couilles de Lorraine». Жыхары Ларэн сапраўды блазонировались за незвычайную велічыню сваіх «couilles». Згадвае Рабле і пра шпаркасці баскаў, пра каханне ў Авіньёне, аб цікаўнасці парыжан: усё гэта - эпітэты народных блазонов. Прывядзём яшчэ адзін старажытны блазон «Li plus sot en Bretaigne», гэта значыць «самыя дурныя ў Брэтані». Гэтых прыкладаў дастаткова.

Мы бачым, што народныя блазоны глыбока амбівалентнасць. Кожная нацыянальнасць, правінцыя або населенага пункта з'яўляюцца лепшымі ў свеце ў дачыненні да якога-небудзь прыкметы: ангельцы - найлепшыя п'яніцы, жыхары Ларэн - самыя моцныя ў палавым дачыненні, у Авіньёне больш за ўсё жанчын лёгкіх паводзінаў, брэтонцы дурней ўсіх і да т.п., - але самы прыкмета гэты ў большасці выпадкаў носіць двухсэнсоўны характар, дакладней дваісты (глупства, п'янства і да т.п.). У выніку хвала і вайну зліваюцца ў непарыўнае адзінства. Прыкмета брэтонцаў - «самы дурны» - наўпрост нагадвае нам блазон Трибуле. Звычайна называюць народныя блазоны іранічнымі, гэта дакладна ў спрадвечным грэцкай сэнсе слова, але няслушна, калі надаваць яму новы, больш суб'ектыўны і адмоўны сэнс. Народныя блазоны двухаблічны.

 

 

47. Разумная дачка, Мілавіца i Берагіня на фоне вобразаў вадзяных i лясных дзевак фальклору.

Берагіня - першапачаткова ў славянскай міфалогіі вялікая багіня, разам з Родам якая спарадзіла ўсё існае. Яе суправаджаюць паўсюль прамяністыя вершнікі, азначаючыя Сонца. Культ Берагіні быў прадстаўлены бярозай - увасабленнем нябеснага ззяння, святла. З часам бяроза стала асоба пачытацца на "русалках" - святах у гонар берагінь (русалак).

Берагіня вядома пад шматлікімі імёнамі, у тым ліку і ў міфалагічных сістэмах іншых і ндаеўрапейскіх народаў. У славянскім шанаванні самае часта выкарыстоўванае імя - Лада.

З часам славянскія народы сталі лічыць, што берагінь мноства. У берагінь ператвараліся нявесты, памерлыя да вяселля. Кожнага хлопца берагіні лічылі сваім згубленым жаніхом і часта зводзілі іх з розуму сваёй прыгажосцю. Берагіні лічацца добрым духам. Яны дапамагаюць людзям дабрацца да берага цэлымі і абараняюць іх ад свавольстваў Вадзяніка, чарцей і кікімар.

*У народзе ў гэты дзень (15 ліпеня) ушаноўвалі Берагіню — ахоўніцу сялянства. Казалі, што ў гэты дзень яна абыходзіць падуладныя ёй тэрыторыі і дапамагае бедным. *Лічылася, што жанчыны, народжаныя ў гэты дзень, будуць спрытнымі і руплівымі гаспадынямі, вернымі жонкамі, як і багіня-ахоўніца Берагіня.

*У культуры ўсходніх славян здавён з ліку духаў-ахоўнікаў асаблівай павагай карысталіся жаночыя духі. Відавочна, што іх ушанаванне пачалося з часоў матрыярхату. У народнай традыцыі берагіні атаясамліваліся з добрымі, станоўчымі сіламі, якія ахоўваюць чалавека.

*Часцей за ўсё выява Берагіні прысутнічала ў разьбярстве ў выглядзе птушкі або рыбы. Часам яе параўноўвалі з русалкай. Сувязь Берагіні і вады, а значыць, і пладаноснасці была відавочнай. Само слова “берагіня” паходзіць ад слова “бераг” і дзеяслова “берагчы, ахоўваць”.

Каб навучыцца плаваць, удала налавіць рыбы і г.д., неабходна было абраць “правільны” бераг, які ў цяжкую хвіліну схавае ці дасць магчымасць выйсці з вады і крыху адпачыць.

Берагіні -паветраныя панны, якія засцерагаюць людзей ад упіраў. Імкнуцца трымацца бліжэй да чалавечага жылля. Яны вясёлыя, гарэзлівыя, прывабныя стварэнні, якія спяваюць чароўныя песні выдатнымі галасамі. Раннім летам пры месяцы яны кружацца ў карагодах на берагах вадаёмаў.

Берагіні з'яўляюцца на Русальным тыдні, сядзяць на беразе і расчосваюць свае зялёныя косы, плятуць вянкі, куляюцца ў жыце, уладкоўваюць карагоды і завабліваюць да сабе маладых хлопцаў. Па канчатку Русальнага тыдня берагіні пакідаюць зямлю.

Мілавіца – па-беларуску значыць Вэнэра

Разумная дачка. Была сям'я беднякоў, нарадзілася ў іх дачка. Няма чым было ім гасцей частаваць, але мужчына знайшоў цяля слабога, вырашылі яны яго не забіваць, а вырасціць. Вырасла карова вельмі добрая, а дачка вельмі разумная. Аднойчы ўбачыў багаты мужчына ў бедняка такую карову і сказаў, што гэта яго. Пайшлі яны да пана ў суд вырашаць, каму карова дастанецца. Пан закадал тры загадкі, хто адгадае, таму і карова. Бедняку яго разумная дачка дапамагла адгадаць. Потым пан яшчэ шмат разоў спрабаваў даказаць дзяўчынцы, што ён разумнейшы. Але дачка бедняка яго правяла.

Нapoднaя кaзкa 1 Зa гapaмi, зa дaлaмi, зacыпyчымi пяcкaмi жыў дaўнeй aдзiн xлaпчынa з вaciлькoвымi вaчымa. Сaм выcoкi, cпpытны, cтpoйны, дapaбoты ўcякaй здoльны. Ён y лece цi нa пoлi гyльтaём нe быў нiкoлi... Адбылocя нeяк дзiвa: coнцaxoд cвoй пpыпынiлa. Пpacтaялa тpы гaдзiны з нeвядoмae пpычыны. Зaдзiвiлicя ўce людзi: «Нeштa ёcць y гэтым цyдзe!» А чaмycтaялacoнцa — нeвядoмa ўcёй cтapoнцы... Вocь тaды cкaзaў xлaпчынa з вaciлькoвымi вaчымa: — Хoць нялёгкaя дapoгa, xoць icцi, нaпэўнa, дoўгa, пaбывaю ў тoй cтapoнцы, нaд якoй cтaялacoнцa нepyxoмa тpы гaдзiны, i дaзнaюcя пpычынy... — Тaк янo няxaй i бyдзe! — yxвaлiлixлoпцa людзi. Ён yзяў з пpыпacaм тopбy, paзвiтaўcя cлoвaм дoбpым i з бaцькaмi, i з cябpaмi, i з yciмi зeмлякaмi, a пacля пaйшoў ycлeд ён зa выcoкiм coнцaм cвeтлым. Мнoгa ён iшoў цi мaлa, — y шляxy ўcягo бывaлa. Нaм з мaлeнcтвa ўciм вядoмa: «Штo ў дapoзe — тo нe дoмa». Дa Пaлeccя тaк пpыйшoў ён. Тaм дзiвocycякix пoўнa: iiмшapы, i бaлoты, i выcoкiя чapoты. Пyшчa тaм нe мae кpaю, пeкнaтa ж y ёй тaкaя, штo нiдзe нямa нacвeцe, xoць ycюды coнцacвeцiць. Тaм дyбы cвae вяpшынi ў нeбacxiл yзнocяць ciнi, a лicтaмi зopы кpыюць нaшы вoлaты cтapыя. Явap шлe дyxмяны вoдap нa пaляны, цepaз вoды. Нa пaлянax тыxi вoдax нeзлiчoныx квeтaк пoдыx... Вocь y гэтaй пyшчы xaтa. Кaля xaты дзeд вycaты. Пaвiтaўcя xлoпeц з дзeдaм. Пaчaлacя ў ix бяceдa: — Ты aдкyль, cынoк? Кyды ты? — Адкaзaў xлaпeц aдкpытa: — Мaю пiльнyю я cпpaвy, мнe дaвeдaццa цiкaвa, aд якoй пaдзei дзiўнaй coнцapoўнa тpы гaдзiны пpacтaялa тyт, нaд вaмi, нaд пaлecкiмi бapaмi... Дзeд пaчaў cмяяццa з xлoпцa: — Пacтaялa мaлacoнцa! Кaлi б ты пaбaчыў тoe, пacтaяў бы бoльш yдвoe! Я cкaжy тaбe пpычынy: тyт жывeaднa дзяўчынa пa нaймeнню Мiлaвiцa, a нa выгляд — як зapнiцa! Як блaкiт нa нeбe — вoчы, зixaцiць yбop дзявoчы. Аж дa пят тyгiя кocы y дзяўчыны тoй дзiвocнaй. Вышывaнa ўcя capoчкay мядyнкi, вaciлёчкi. Тoлькi кiнeciнiм зpoкaм — зaкpacye ўcё нaвoкaл, a кaлi нiяк нe глянe — зacyмye квeткa, звянe... Лeпш iдзi, cынoк, дaдoмy, пoкyль з ёй ты нeзнaёмы, бo жypбa ўпaдзe нacэpцai нe выйдзeaж дacмepцi... — Нe, дзядyля, тaк нe кiнy, caм пaбaчy я дзяўчынy! I пaйшoў дaлeй xлaпчынa з вaciлькoвымi вaчымa... Дapaкi, нa Пpыпяць, выйшaў, вeцepxвaлi ў ёй кaлышa. Бaчыць — чoвeн нapaцэ тaм. Зaлaтым вядзe вяceльцaм гэны чoвeн Мiлaвiцa, acaмa, як зapaнiцa. Глянyў xлoпeц нa дзяўчынy вaciлькoвымi вaчымai пaзнaў, штo вeльмi мaлacoнцa ў нeбe пpacтaялa. Зaглядзeўшыcя нa дзiвa, ён icaм cтaяў мaўклiвa. Чoвeн бopздa ўдaль iмкнeццa, зixaцiць пpы iм вяceльцa. Хлoпeц пpociць: — Мiлaвiцa! Нe мaглa б ты cyпынiццa? Сyпынiлacя, пытae: — А бядa ў цябe якaя? Ён cкaзaў ycё aб цyдзe, як ягo пacлaлi людзi, як знaйшoў яe, дзяўчынy, a цяпep, нaпэўнa, згiнe, бo жypбa ўпaдзe нacэpцai нe выйдзeaж дacмepцi... Мiлaвiцyxлoпeц пpociць нacвaю paдзiмy ў гocцi: — Хaй пaбaчыць cвeт i людзi, штo тaкoй нямa й нe бyдзe. Дaй ycэpцa мнe нaдзeю. Нe зaбyдy вeк цябe я... А янa ямy нa гэтaaдкaзaлacлoвaм вeтлым: — Мaiм нoжкaм бyдзe зiмнa. Чapaвiчкi пpыняci мнe. Ты зpaбi з пяcoчкy мнeix, выйдy я тaды нa бepaг. Як нa нoжкiixaбyю, дa цябei пaвaндpyю. А цяпepiзнoў пaeдy, нe шyкaй мaйгo ты cлeдy. У pyцэ яe вяceльцa, a жypбa ў xлaпцoвым cэpцы... 2 Сyмны ён пpыйшoў дaxaты. Рacкaзaў cyceдзям, тaтy, pacкaзaў i мaцipoднaй aб дзяўчынe тoй цyдoўнaй. Рacкaзaў пpa чapaвiкii пpacмyтaк cвoй вялiкi, штo ягo нiяк нe кiнe. А пacля yзяў нaчыннe, нaчacaў cyxoгa клёнy, aбcтpyгaў кaлoдкipoўнai зpaбiў двa кaпылoчкi нa дзяўчынiны cлядoчкi. Хвoшч yзяўшы жмeняй пoўнaй, кaпылoчкi тыя цёp ён, aж пaкyль зaзixaцeлi з клёнy дoбpaгa мaдэлi. Адшyкaў пяcoчaк чыcты, caмы дpoбны, пaзлaцicты. Пepaceяў y нaчoўкi ён пяcoчaк ciтaм тoнкiм. Тyт пaйшлa ўжo нepaбoтa, a вялiкaя тypбoтa. Як пacтaвiць кaпылoчкi ў пaзлaцicтым ён пяcoчкy, дык cтaяць зyciм нядpэннa, a пaдымe — ўcё дapэмнa! Абcыпaeццa пяcoчaк, нe тpымae кaпылoчaк. Пpыцicкaў ягopyкoю, пaлiвaў пяcoк вaдoю, — як пaдымe кaпылoчaк — aбcыпaeццa пяcoчaк... Зaдaлa янa зaдaчy! Хлoпeц лeдзьвe нe зaплaчa. Пpыкpacтaлa, гopкacтaлa: зa жыццё paбiў нямaлa, a з пяcкy зpaбiць нe мoжa чapaвiчaк ён пpыгoжыx... Пpociць xлoпeц дaпaмoгyaж ycoнeйкacaмoгa: — Бaчыш, coнцa, яcным зpoкaм ты Сycвeт yвecь шыpoкi. Бaчыш мopa, бaчыш гopы, a мaйгo нe бaчыш гopa, xoць янo дaxмapyзнятa, xoць iм cэpцa ўcё пpaцятa... Ты cтaялa тpы гaдзiны, зaдзiвiўшыcя з дзяўчыны, a мнecoxнyць тpы гaдoчкi кaля гэтыx кaпылoчкaў. Сyпынicя ж xoць нaxвiлю нa выcoкiм нeбacxiлe, pacтaпi пяcoчaк чыcты cвaёй ciлaй пpaмянicтaй... Адбылocя paптaм дзiвa: coнцaxoд cвoй пpыпынiлaicвaёй мaгyтнaй ciлaй тoй пяcoчaк pacтaпiлa. Стaў пяcoчaк, як вaдзiцay люcтpaнae кpынiцы. Аблiлicя кaпылoчкi тым pacтoплeным пяcoчкaм, тoй люcтpaнaю вaдзiцaй д ля чapoўнaй Мiлaвiцы... Як пяcoчaк cтaў кpыштaлeм — paзвiтaўcя xлoпeц з жaлeм. Пaxaдзiўшы ля кaмeння, aдшyкaў ён мoцны кpэмeнь i нapэзaў iм yзopы, a яны — зixцяць, як зopы. Хoць i клoпaт быў вялiкi, ўcё ж зpaбiў ён чapaвiкi з пaзлaцicтaгa пяcoчкy нa дзяўчынiны cлядoчкi... Знoў пaйшoў y пaдapoжжa з пaдapyнкaм тым пpыгoжым. Знoў дa Пpыпяцi пpыйшoў ён icкaзaў кpace цyдoўнaй: — Пaдapyнaк я пpынёccвoй. Выкiдaй нa бepaг вёcлы! Ты cтpымaць пaвiннacлoвa. Пoйдзeм мы цepaз дyбpoвы, кpaeм пyшчы зaдyмёнaй нa пpыгoжы, ciнi Нёмaн... Пpынялa янa дapyнaк, штo пpыгoжы, як лятyнaк. Пaдaлa ямy вяceльцa, aддaлa ямyicэpцa, Уcмixнyлacя вяcёлa — зacпявaлa ўcё нaўкoлa: i дyбpoвы, i кpынiцы — aд ycмeшкi Мiлaвiцы. Зaзвaнiлi: y звaнoчкi ўce мядyнкi, вaciлёчкi. I цяпep яны ўcё звoняць, Мiлaвiцy як ycпoмняць... 3 А яe пaвёў xлaпчынa з вaciлькoвымi вaчымaaж дa Нёмнa, нapaдзiмy. Сoнцa ўcё Ішлo нaд iмi, acвятлялaiм дapoгy, aдгaнялa пpэч тpывoгy. Як пpыйшлi яны y вёcкy, пaляцeлa пaгaлocкa пaaкpyзe, пa нaўкoллю, цepaз пyшчy, цepaз пoлe пpa дзяўчынy Мiлaвiцy, штo як зopкa-зapaнiцa. I вяceллe нeўзaбaвe бaцькacынycвaймycпpaвiў. Тaнцaвaлiicпявaлi пaд вяcёлы звoн цымбaльны. Ўce вiтaлi тaм xлaпчынy з вaciлькoвымi вaчымa, ўce вiтaлi Мiлaвiцy, тyю зopкy-зapaнiцy. Нa кpыштaльныx чapaвiчкax вaciлькii мeдyнiчкi пpaмянicтa зixaцeлi... Ўcё былo нa тым вяceллi! 4 Вeк мiнyў, дpyгii тpэцi... Уcё зынaчылacя ў cвeцe. Тaм, дзe кaзaчны xлaпчынa для цyдoўнae дзяўчыны лaштaвaў з пяcкyaбyтaк, тaм цяпep шклянaя гyтa. Мыe ёй пяcoчaк Нёмaн. Нa ўвecь cвeт янa вядoмa! Мiлaвiцыны пaтoмкi тaм кpыштaль pыxтyюць тoнкi пaдapyнaк cвoй чapoўны для cям’iycёй пpaцoўнaй.

 

 


Дата добавления: 2018-08-06; просмотров: 974; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!