Народныя рамёствы (кавальства, ткацтва i інш.).



Рамѐствы - вытворчасць прамысловых вырабаў уручную з выкарыстаннем механічных прылад і інструментаў, майстэрства ўмелых рук (ст.-рус. рука мясло). Рамяство з’яўляецца першай гістарычнай стадыяй апрацоўчай вытворчасці, якая папярэднічала машыннай прамысловасці. Больш выразная спецыялізацыя апрацоўчай (рамеснай) вытворчасці абумовіла яе разгалінаваную ўнутраную структуру. Паводле зыходнага матэрыялу вылучаюць асобныя рамѐствы – дрэваапрацоўчыя, металаапрацоўчыя, гарбарна-футравыя, харчовыя, апрацоўка мінеральнай, валакністай сыравіны, выраб адзення. У сваім развіцці рамѐствы прайшлі тры гістарычных стадыі: 1) хатняе рамяство; 2) рамяство на заказ і 3) рамяство на рынак, або дробна-таварная вытворчасць. У дакапіталістычны перыяд рамѐствы з’яўляліся асноўнай формай прамысловай вытворчасці і адыгрывалі важную ролю ў гаспадарчым жыцці беларускага народа. Развіццю рамѐстваў, іх спецыялізацыі і арганізацыйнаму ўпарадкаванню садзейнічала магдэбургскае права. У XVII ст. у гарадах Беларусі налічвалася каля 200 спецыялізаваных відаў рамѐстваў, сярод якіх найбольш пашыранымі былі: у гарадах – кавальства, кравецтва, шавецтва, гарбарства, цяслярства, ганчарства; у вѐсцы – розныя віды дрэваапрацоўкі, апрацоўка лѐну і воўны, ткацтва, пляценне. Гарадскія рамеснікі аб’ядноўваліся ў прафесійныя, карпаратыўныя арганізацыі – цэхі, вытворчая дзейнасць і грамадскае жыццѐ якіх рэгламентавалася спецыяльным статутам. У 18 гарадах Беларусі ХVII ст. налічвалася 116 цэхаў, у тым ліку 46 цэхаў з адной спецыяльнасцю, астатнія 70 аб’ядноўвалі 2-6, а часам да 10 прафесій кожны. Аднак, да ХІХ ст., у сувязі з развіццѐм капіталістычных тэндэнцый у эканоміцы, цэхавае рамяство ўжо вычарпала свае магчымасці. Развіццѐ буйной прамысловасці ў друг.пал.ХІХ-пач.ХХ ст. прывяло да скарачэння большасці рамѐстваў, але некаторыя з іх (кравецкае, шавецкае, кавальскае, шапавальнае, ваўчыннае, сталярнае, цяслярнае), ва ўмовах беларускай традыцыйнай вѐскі, атрымалі яшчэ большае распаўсюджанне. Пераважная большасць рамѐстваў была заснавана на мужчынскай працы. Жаночая праца пераважала ў апрацоўцы льну, пянькі, канопляў і воўны, ткацтве, вышыўцы, хатняй вытворчасці адзення. Арганічна звязаныя з земляробствам і жывѐлагадоўляй, традыцыйныя рамѐствы беларусаў былі зарыентаваны на восеньска-зімова-веснавы сезон, вольны ад сельскагаспадарчых работ. У наш час засваенне багатых традыцый народнага рамяства стала адной са знакавых праяў нацыянальна-культурнага адраджэння. Пры гэтым, прадукцыя майстроў, што працуюць у галіне традыцыйных беларускіх рамѐстваў (перадусім, керамісты, кавалі, разьбяры па дрэве, арнаменталісты, ткачыхі і інш.), нясе не столькі ўтылітарную, колькі мастацка-эстэтычную і этнавызначальную функцыі.

Паводле зыходнага матэрыялу вылучаюць асобныя рамѐствы – дрэваапрацоўчыя, металаапрацоўчыя, харчовыя, апрацоўка мінеральнай, валакністай сыравіны, выраб адзення.

У сваім развіцці рамѐствы прайшлі тры гістарычных стадыі: 1) хатняе (домашнее) рамяство; 2) рамяство на заказ і 3) рамяство на рынак, або дробна-таварная вытворчасць.

Кавальства. Вядучая роля ў гарадскім рамястве належала кавальству, бо менавіта яно забяспечвала ўсімі неабходнымі прыладамі працы астатнія віды рамёстваў. Сыравінаю для кавальскай справы служыла жалеза, якое атрымлівалася шляхам варкі ў прымітыўных домніцах з балотнай руды, на якую багатыя азёры і берагі рэк Беларусі. У выглядзе жалезістых ляпёшак гэта сыравіна паступала ў горад ад вясковых металургаў. Але вядомы выпадкі, калі жалеза варылі і непасрэдна ў гарадах.

Кавальстваў старажытных гарадах Беларусі знаходзілася на высокім узроўні. Старажытныя кавалі ведалі сакрэты атрымання сталі, маглі зварваць (сварить) яе з жалезам, ужывалі загартоўку (закалку) вырабаў з чорнага металу, пакрывалі вырабы каляровымі металамі. З механічнай апрацоўкі шырока ўжываліся коўка, рэзка, насечка, абточка, шліфаванне і паліроўка.

Пра мясцовую кавальскую справу ў гарадах Беларусі сведчаць прылады працы кавалёў, знойдзеныя ў Брэсце, Мінску, Навагрудку, Полацку, Слуцку, і спецыяльныя для гэтага роду дзейнасці пабудовы - кузні.

Адсутнасць сваіх радовішчаў каляровых металаў не замінала нашым продкам наладзіць вытворчасць ювелірных вырабаў, пра што сведчаць шматлікія знаходкі ліцейныя формачкі, ювелірныя пінцэты і кавадлы, знойдзеныя падчас раскопак у Гродне, Ваўкавыску, Слуцку і інш. Найбольш распаўсюджанымі былі вырабы з танных каляровых металаў (с дешевых цветных металлов): медзі, бронзы, латуні, волава, білона - нізкапробнага срэбра. Але часам сустракаюцца і залатыя рэчы, як гэта мела месцаў Брэсце, Гродне, Полацку, Мінску, Віцебску. Да ювелірнай вытворчасці па сваім значэнні блізка стаяла апрацоўка бурштыну (янтарь), з якога выраблялі рознага роду ўпрыгожанні і рэчы культу.

Гончарство. Ганчары XI-XIII стст. выраблялі ў вялікай колькасці гаршкі, міскі, латкі. Гліняны посуд аздабляўся арнаментам у выглядзе хвалі, палосаў, насечак, зрэдку на днішчах ставіліся клеймы. Была наладжана вытворчасць плінфы - старажытнай цэглы, плітак для падлогі (пол) мураваных (каменных) храмаў. Керамічныя пліткі разнастайнай канфігурацыі, пакрытыя паліваю жоўтага, зялёнага і карычневага колераў, сустрэты ў Гродне, Пінску, Віцебску, Клецку.

Дрэваапрацоўка. Эпоха сярэднявечча - Гэта "свет дрэва". з якога ў пару сярэднявечча выраблялі амаль усё. З яго зводзілі жыллё і гаспадарчыя пабудовы, майстравалі мэблю і транспартныя сродкі, прылады працы, посуд, прадметы хатняга ужытку і дзіцячыя цацкі.. Майстры ўжывалі ў апрацоўцы драўніны разьбу, такарную апрацоўку. Да апрацоўкі дрэва блізкія па тэхналогіі вырабы з косці. У якасці сыравіны часта выкарыстоўваліся рог і трубчастыя косткі дзікіх жывёл. З косці выраблялі грабяні, расчоскі, , шашкі і шахматныя фігуры.

Вялікая патрэба была і ў апрацоўцы скуры. У якасці сыравіны выкарыстоўваліся скуры буйной і дробнай рагатай (крупно и мелко рогатого) жывёлы. Апрацоўка скуры была даволі працаёмкай. З мяккай, добра апрацаванай скуры рамеснікі шылі абутак: боты, чаравікі. Са скуры выраблялі похвы для нажоў, кінжалаў, футаралы для грабянёў.

Для пашыву адзення былі неабходны прадзенне і ткацтва. З шарсцяных нітак касцянымі іголкамі плялі рукавіцы, верхнюю вопратку. Папярэднічала ткацтву пляценне, дзе людзі выкарыстоўвалі траву, трыснёг, ліяны, палоскі скуры і жылы жывёл.

У Беларусі асноўнымі матэрыяламі, якія скарыстоўваліся майстрамі у сваёй працы былі: гліна, салома, лаза, лён, авечая воўна і інш. Таму найбольш пашыранымі відамі беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з’яўляецца разьба па дрэве, кераміка, пляценне, ткацтва, вышыўка.

38. Песні ў абрадзе "Гуканне вясны".

Гуканне вясны — старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Мае язычніцкае паходжанне. Суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць зіму.

Даследчыкі лічаць, што Гуканне вясны было найбольш уласцівае усходу Беларусі. У заходніх абласцях яно не было выразна акрэслена і злівалася з масленкавай абраднасцю.

Час святкавання

Як і многія іншыя язычніцкія абрады, Гуканне вясны не мела канкрэтнай даты.

У некаторых мясцінах Гуканне вясны супадала з канцом масленкавага тыдню.

У іншых мясцінах вясну пачыналі гукаць на Дабравешчанне (Звеставанне), якое святкавалася 25 сакавіка.

Найчасцей збіраліся на адкрытым месцы (горцы, беразе ракі, краі лесу ці нават даху (крыша) хаты ці лазні). Справа ў тым, што менавіта высокія месцы вясною першымі вызваляюцца ад снегу. Так апісана Гуканне вясны ў Гомельскім павеце (Магілёўская губерня), у кнізе П.В. Шэйна: “Звычайна само гуканне адбываецца ў нас так: гурты дзяўчат збіраюцца на самыя ўзвышаныя месцы ў вёсцы; пасцілаюць там салому і, пасеўшы на яе ў рады, пяюць да позняй ночы веснавыя песні.

Самымі актыўнымі удзельнікамі свята часцей за ўсё былі дзеці, дзяўчаты і хлопцы перадшлюбнага ўзросту; радзей – прадстаўнікі старэйшага пакалення.

Пасля выканання абраду абавязковым было спажыванне рытуальных страў: прасяной і ячнай кашы, яек.

На Палессі была традыцыя збірацца на беразе возера ці ракі.

Сяляне складалі вогнішча з рознай старызны (с разного старья) і спявалі вакол яго песні-вяснянкі. Часам моладзь, як і на купальскія ігрышчы, ладзіла скокі праз вогнішча. Спальванне старызны сімвалізавала развітанне з зімою, аднаўленне свету, амалоджванне прыроды.

Печаныя ”жаваронкі”

Найчасцей пяклі сорак кавалкаў печыва ў выглядзе птушак і раздавал дзецям. Часам дзяўчаты бралі палатно і хісталі яго, падкідваючы на ім уверх печаных жаваронкаў. Гэта як бы імітыравала палёт і павінна было паскорыць вяртанне птушак з Выраю. Адным з першых кожную вясну прылятаў жаўрук. Ён і лічыўся ”вястуном” вясны.

У песнях абрада «Гуканне вясны» вылучаюцца 2 групы: песні-гуканні і песні карагодна-гульнявыя.

I. Песні-гуканні:

а) з магічна-заклінальнымі інтанацыямі. Для іх характэрна мелодыя, пабудаваная на двух-трох гуках і паўтарэнне адной і той жа інтанацыыі.

б) песні-звароты да маці, старых людзей з просьбай дазволіць вясну гукаць. Такія звароты паказваюць на старажытнае паходжанне песень, калі любое жаданне ці дзеянне не пачыналася без дазволу старэйшын роду. Напрыклад: «Ці дазволіце старыя людзі(дзяды)», «Благаславі, маці».

в) звароты да Бога, Прачыстай: «Благаславі маці (Прачыстая)», «Да памажы Божа»

Абстрактнае для старажытных людзей паняцце надыходу вясны ўвасаблялася ў зразумелыя чалавечыя вобразы — прыгожую, квітнеючую дзяўчыну, зэяўленне якой звязывалі з прылетам птушак з выраю і таму іх клікалі-гукалі:

У некаторых песнях Вясна і Зіма персаніфікуюцца, ператвараюцца ў жывых персанажаў.


Жавароначкі, прыляціце - у-у-у-у!

Вы нам лецейка прынясіце - у-у-у-у!

А зімачку забярыце - у-у-у-у!

Бо нам зімачка надаела - у-у-у-у!

Усе хлебушкі пераела - у-у-у-у!

Зіма з летам сустракаецца,

Пра здаровейка пытаецца:

— Ой, чалом, чалом, да цёплае лецейка!

— Ой, здарова была, да халодная зімачка!

— Што цябе, лецейка, узвелічаюць,

Мяне, зімачку, праклінаюць?

— Бо ты, зімачка, халодная,

Лугі, балоты памарозіла.

 

Песні каляндарнага цыклу.

Каляндарна-абрадавая паэзiя, або паэзiя земляробчага календара, належыць да самых старажытных пластоў народна-паэтычнай культуры. Наглядаючы змены пор года, бiялагiчныя цыклы ў развiццi раслiн i жывёл, старажытны чалавек, моцна залежны ад прыроды, iмкнуўся ўплываць на яе: запабегнуць злым сiлам, выклiкаць урадлiвасць нiвы, спор i прыплод у гаспадарцы. Жаданага спадзяваўся дасягнуць праз абрадавыя дзеяннi i словы, у магiчную, цудадзейную моц якiх шчыра верыў. Назiраннi над кругаваротам у прыродзе i земляробчай працай, залежнай ад пор года, склалiся ў цэлую сiстэму поглядаў, своеасаблiвы гаспадарчы каляндар. Ён ўключыў у сябе рад святкаванняў аграрнага характеру, уласцiвыя iм абрады, багатае песеннае суправаджэнне, прыкметы i iнш.

Зiмовы цыкл каляндарнай паэзii. Спецыфiку яго, асноўнае ядро складалi калядкi i шчадроўкi. Калядныя песнi выконвалiся пераважна ў час старажытнага земляробчага свята каляд. Яны выказвалi запаветныя думкi селянiна пра будучы ўраджай.

У змесце калядак шмат наiўнай iдэалiзацыi: сялянскi двор з iх паўстае раскошным, багатым, не раўнуючы як княжаскi палац або панскi маёнтак. Шчадроўкi выконвалiся звычайна на так званую багатую куццю, у ноч напярэдаднi Новага года. Калядка звычайна складаецца з зачына, усхвалеппя гаспадароў, праслаўлення iх хаты, хараства, багацця.

Менш захавалiся ў беларусаў масленiчныя песнi, або масленкi. Яны стаяць на мяжы зiмовага i веснавога цыклу. Адлюстроўваюць абрадавыя забавы i гульнi, сацыяльныя i грамадскiя адносiны, услаўляюць свята i вясёлае застолле.

Вясновыя. Пачыналi яго песнi "гукання" вясны, вяснянкi. Прасвятлёны былi яны марай аб адроджанай прыродзе, веснавым сонейку, выхадзе ў поле. У велiкодных песнях гаварылася ў асноўным пра дзявочую долю i сямейныя адносiны.

Выразнай жанравай адметнасцю, паэтычным багаццем, раскошай вобразаў вылучалiся валачобныя песнi, якiя ў пэўным сэнсе складаюць спецыфiку беларускага календара, яго паэзii. У iх на шырокiм фоне, з эпiчным размахам паказана гаспадарчая дзейнасць земляроба.

Юраўскiя песнi ў аснове сваей звязаны з даўнiм святам старажытных жывёлаводаў i земляробаў — Юр'ем. Яны выражаюць адвечную мару селянiна аб добрым ураджаi, аб захаваннi статка ад памору i дзiкiх звяроў. Завяршалi веснавы цыкл песнi траецкiя, або сёмушныя. У iх адлюстраваны культ раслiннасцi i культ продкаў, расказваецца аб дзявочых мэрах лра замужжа. вяселле.

Летния. купальскiя, пятроўскiя, касарскiя i жнiўныя. Купальскiя песнi ўслаўлялi Купалу (купалле) — пару найбольшага росквiту зямных сiл, выражал! iмкненне захаваць ураджай якраз напярэдаднi ўборкi, адлюстроўвалi любоўныя i сямейныя адносiны. Значную частку купальскiх песень складаюць жартоўныя, якiя, як i большасць купальскiх, выконвалiся каля кастра i незласлiва высмейвалi заганы хлопцаў i дзяўчат, адыгрывалi значную ролю ў вясёлай святочнай гульнi моладзi.

Пятроўскiя працягвалi, развiвалi далей тэму любоўных i сямейных адносiн. Касарскiя песнi не вылучаюцца тэматычнай разнастайнасцю. Спявалiся яны на матыў жнiўных.

Сапраўднай скарбнiцай беларускай народнай песеннай культуры з'яўляюцца жнiўныя песнi. Шырокi паказ працы жней у iх спалучаецца з адлюстраваннем унутрысямейных i сацыяльных адносiн. Матывы жнiўных песень нясуць у сабе вялiкi зарад сацыяльнай нянавiсцi селянiна да паноў-прыгнятальнiкаў i iх прыслужнiкаў. Паэтычным хараством, раскошай вобразаў вылучаюцца сярод жнiўных дажынкавыя песнi, якiя адлюстроўвалi заключны этап збору жыта з палёў.

Восеньскi цыкл быў найбяднейшы абрадамi. У iм найбольш значнае месца займаў культ продкаў — дзядоў. Сярод восеньскiх святкаванняў вылучалiся багач, пакроў, змiтроўскiя дзяды. Восеньскiя песнi — гэта песнi так званага асенняга або аўсянага жнiва, песнi, што спявалiся пры ўборцы лену, капаннi бульбы, зборы асеннiх ягад i грыбоў. У iх дамiнуе тэма будучага замужжа i вяселля.

“Юр\'я, ўставай рана, Юр\'я, ўставай рана, Юр\'я, ўмыйся бела, Юр\'я, ўмыйся бела, Юр\'я, вазьмі ключы, Юр\'я, вазьмі ключы, Юр\'я, выйдзі ў поле, Юр\'я, выйдзі ў поле, Юр\'я, адамкні зямлю, Юр\'я, адамкні зямлю, Юр\'я, пусці расу, Юр\'я, пусці расу, Юр\'я, мядоваю, Юр\'я, мядоваю, Юр\'я, пусці траву, Юр\'я, пусці траву, Юр\'я, шаўковаю, Юр\'я, шаўковаю. “

 

40. Татэмныя продкі ў казачным эпасе.

У славянскай міфалогіі практычна кожнае жывёла можна было б назваць татэмным. Жывёлы прысвячаліся розным багам, былі праваднікамі іх волі.

Славяне верылі, што кожны бог можа ператварыцца ў жывёлу. Гэта залежыць ад чорт самога жывёлы. Жывёлы маюць свой характар, з'яўляюцца заступнікамі чалавека. Кожны чалавек надзелены рысамі розных жывёл. Рысы жывёл мы можам прасачыць у фальклоры славян. Славяне стварылі вялізную колькасць казак, былін, дзе героямі, разам з чалавекам, з'яўляюцца розныя жывёлы. Яны аказваюць чалавеку дапамогу, могуць шкодзіць яму.

Мядзведзь (у народзе - Ламыга, мішка, Ведмедь, лясной цар, ляснік, чорны звер, калматы) - быў адным з самых шанаваных звяроў у славян. Да гэтага часу захавалася параўнанне з мядзведзем рускага чалавека. Паводле легенд, мядзведзь - увасабленне старажытнага бога Вялеса. Мядзведзь быў гаспадаром і захавальнікам лесу: лагодны і нязграбны з ​​выгляду, затое моцны, жорсткі, часам люты. Мядзведзь, як і воўк, мог быць пярэваратнем. Толькі калі чалавек ператвараўся ў ваўка, то з мядзведзем было ўсё наадварот: мядзведзь ператвараўся ў чалавека. Згодна з гэтым павер'і, людзі верылі, што людзі адбыліся ад мядзведзяў праз абрад «оборотничества». Толькі пасля гэтага славяне навучыліся прымаць знешні выгляд іншых жывёл. Час мядзведзя - канец зімы, колер - чорны, альбо карычневы.

Воўк - Звер Дажбог. з ваўкамі ў славянскай міфалогіі звязаны вераванні аб тым свеце. Лічылася, што менавіта ваўкі звязаны з светам мёртвых. З'яўляюцца правадніком у гэты свет. Іх паводзіны ў поўню выклікала ў славян святое трапятанне. Менавіта ў ваўка ператвараюцца пярэваратні. Сутнасць ваўка раскрываецца яшчэ і ў тым, што воўк не бескарыслівы. За свае паслугі ён заўсёды бярэ плату.

Пазаабрадавая лірыка.

У пазаабрадавых песнях даследчыкі вылучаюць песні пра каханне, сямейна-бытавыя і сацыяльна бытавыя. Асаблівай змястоўнасцю і лірызмам характарызуюцца беларускія народныя песні пра каханне.

Лірыка кахання —адлюстроўвае найбагацейшую гаму пачуццяў закаханых, іх мары і надзеі на шчаслівае жыццё, трывогі і сумненні, рашучасць у пераадоленні тых перашкод, якія паўставалі на іх шляху да шлюбу.


Дата добавления: 2018-08-06; просмотров: 1440; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!