Сюжэтыка традыцыйнай i мадэрнізаванай балады.



Бала́да — драматычна напружаны, сюжэтны ліра-эпічны верш казачна-фантастычнага, легендарна-гістарычнага ці гераічнага зместу.

Віды балад

Народныя — больш раннія па часе ўзнікнення. У аснове іх — незвычайныя, нярэдка трагічныя падзеі ў асабістым ці сямейным жыцці чалавека, гераічныя моманты ў жыцці грамадства, пэўнага сацыяльнага асяроддзя.

У беларускай фалькларыстыцы вылучаюцца наступныя жанравыя разнавіднасці балады: з міфалагічнымі матывамі; казачныя і легендарныя; балады, якія змяшчаюць загадкі; гульнёва-карагодныя.

Літаратурныя — узніклі на аснове народных яшчэ ў Сярэднявеччы. На матэрыяле беларускага фальклору цыкл балад напісаў польскі паэт, ураджэнец Беларусі А. Міцкевіч — «Свіцязянка», «Рыбка», «Пані Твардоўская», «Тры Будрысы» і інш. У баладах Я. Купалы («Забытая карчма», «Страшны вір»), Я. Коласа («Няшчасная маці», «На адзіноце»), А. Гаруна («Варажба») таксама звычайна выкарыстоўваліся фальклорныя сюжэты.

Даследчыкі лічаць, што большасць народных балад, якія фалькларысты сабралі ў вёсках да нядаўняга часу, былі прыдуманы ў народзе да 17 ст. У 17 ст. адбываецца згасанне баладнай творчасці, пачынае развівацца песенная лірыка.

Виды:

Міфалагічныя балады. Іх сюжэты найбольш старажытнага, міфалагічнага паходжання. Найболей распаўсюджаны сюжэт — ператварэнне гераіні (маці, дачкі, нявесты, жонкі) у птушку (ластаўку, зязюлю, салавейку), радзей — у кветку, дрэва, камень, рэчку інш.[1].

Рытуальныя балады. Іх сюжэт найчасцей — пакаранне персанажа з наступным забойствам, ператварэннем. Верагодна, тут адбілася памяць пра ахвярапрынашэнні язычніцкім багам.

Балады з загадкамі. Персанаж павінны адгадаць шэраг загадак каб атрымаць узнагароду.

Казачныя і легендарныя балады. У іх сустракаюцца сюжэты, характэрныя для народных казак. З той толькі розніцай, што балады, у адрозненні ад казак, канчаюцца трагічна.

Сярод міфалагічных балад найболей цікавы сюжэт, дзе дзяўчына і хлопец пабраліся шлюбам. А потым, даведаўшыся, што яны — сястра і брат, засумавалі і ператварыліся ў кветку, вядомую сёння як брат-сястрыца. З сястры атрымаўся сіні колер гэтай двухкаляровай кветкі, з брата — жоўты.

Л.М.Салавей у двухтомным выданні беларускіх балад у серыі БНТ сістэматызавала балады па групах: балады з міфалагічнымі матывамі, балады казачныя і легендарныя, балады, якія змяшчаюць загадкі, балады гульнёва-карагоднага складу, балады навелістычныя [2]. Ва ўступным артыкуле да першай кнігі балад Л.М.Салавей тлумачыць, што такі падзел "пагаджае ў некаторай ступені эстэтычны прынцып класіфікацыі з гістарычным, паколькі балады аднаго віду ў асноўным аднолькавыя па часе ўзнікнення, альбо маюць у сабе элементы аднаго гістарычнага пласта"[3, с.11]. Такая класіфікацыя больш прыдатная і навукова правамерная. Па сутнасці з такім падзелам баладных песень у асноўным пагаджаецца і К.П. Кабашнікаў. Ён прапануе класіфікацыйную "схему, якая ў агульных рысах адпавядае прынцыпу гістарызму: 1)баладныя песні любоўнага і сямейнага зместу, у якіх значную ролю адыгрываюць матывы міфалагічнага характару; 2)баладныя песні, звязаныя з гістарычнымі падзеямі; 3)сацыяльна- бытавыя баладныя песні; балады навелістычнага зместу". Апошнюю групу К.П. Кабашнікаў не абазначае нумарам, але адносіць да асобнай жанравай разнавіднасці. Можна з ім пагадзіцца і з тым, што ім не вылучаюцца балады, якія змяшчаюць загадкі, як і балады гульнёва-карагоднага складу: па свайму зместу кожная з іх адпавядае пэўнай з іншай названых ім груп (відаў).

У купе балад з міфалагічным зместам асабліва папулярныя былі творы з метамарфозай герояў: у іх вылучаецца сюжэт "дачка-птушка", шырока распаўсюджаны не толькі сярод беларусаў, але і іншыхсуседніхнародаў.

У аснове сюжэта метамарфоза - ператварэн-не жанчыны ў птушку. Л.М.Салавей налічыла 120 беларускіхзапісаў балад гэтага сюжэта, 1400 запісаў - літоўскіх. У баладнай песні ад-люстроўваецца нешчаслівы лёс дачкі, якую аддалі далёка замуж у чужую сям'ю і не дазволілі некалькі гадоў прыязджаць да бацькоў. Але хутка засумавалі і бацькі, і дачка. Дачка ператварылася ў зязюльку і паляцела ў бацькоўскі сад, стала кукаваць. На яе жалоснае кукаванне ў розных баладахродныя ёй людзі рэагуюць неаднолькава: у адных у яе хоча "стральнуць" яе брат, але яму не даюць бацька або маці; яны пазнаюць у птушцы дачку; у другіх - бацька, маці не па-чулі кукавання зязюлі, пачуў толькі яе брат, які запрасіў яе ў двор; у трэціх - пачуў зязюльку старшы брат і меціўся страляць, аднак ся-рэдні брат не даў яму забіць сястру: адабраў ружжо, і г.д. Асабліва пранікнёна паказваюцца перажыванні дачкі-птушкі пасля наведвання двара бацькоў: яна так горка плакала, што лугі затапляла або "бары глушыла..., палі тапіла"; "лугам ляцела, слёзкі ўраніла, увесьлуг затапіла, борам ляцела, пёрка ўраніла - увесь бор запаліла"; "чыраз бары ляцела - бары сушыла, //Чыраз лугі ляцела - лугі тапіла. //Ба-ры яна сушыла сваёю красой, //Лугі яна тапіла горкаю слязой"[3, с.35-52]. Зязюлька-жанчына не прымае запрашэння маці або брата ляцець на двор або ісці за стол (часам тлумачыцца тым, што яна не пачула ці не даслухала "матчыныхразмоў"), ляціцьубор, садзіцца на "дрэве сухім" і спявае "песеньку жалабна на ім", размаўляе. У некаторых іншых песнях зязюльку-сястрыцу браты забіваюць: "Ой, старшы брацейка стрэльбу да купіў, //Серадольшы братка тую стрэльбу набіў. //Самы меншы брат тую птушку забіў". І ўсе браты жорстка караюцца "за сівую зязюльку, за родну сястронку": "Найстарэйшага братка ў жаўнеры аддалі. //Серадольшага да няволі ўзялі, //Самаму меншаму з плеч галоўку знялі"[]. Значна менш зафіксавана баладных сюжэтаў, калі жанчына па-раўтвараецца ў зязюлю, каб даведацца, як да яе ставіцца нялюбы муж, свёкар і свякроўка. У іх жанчына пераўтвараецца ў зязюльку, падлятае пад вакно, слухае, як плачуць яе дзеці, а муж іх усцішвае, гаворыць, што мамка прыдзе з чужой нівы і накорміць іх. У баладах на гэты сюжэт адсутнічае паказ трагічнага лёсу персанажаў, але няшчасная доля жанчыны адлюстроўваецца асабліва выразна, як, напрыклад, у баладзе, запісанай у 1963г., у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Гераіня балады "скідваецца"сераю зязюляй і ляціць пад вакно, каб паслухаць, што пра яе гавораць. Свёкар і свякруха яе аблайваюць і загадва-юць нялюбаму ёю мужу біць "жану нагайкаю, што б была хазяйкаю", біць "жану дубінаю, што б была гаспадыняю".

Пераўтвараецца ў некаторыхбаладаху птушку маці, каб наве-даць дачку, якую ўкралі або паланілі татары. Становяцца зязюлямі маці, сястра і жонка загінуўшага малодчыка, каб аплакаць яго гібель. Традыцыйна ў баладах, якіў некаторых іншых песнях, іх душэўныя перажыванні паказваліся па-рознаму: маці садзіцца каля сэрца, сястра - каля галавы. А жонка - каля ног; "маці плачыць быстрай рэчанькай", "сястра плачыць, як руччы льюцца", "жонка плачыць - дробны дожджык ідзець".

Шырокае распаўсюджанне мелі балады, героі якіх пераўтва-раюцца ў расліны, часцей за ўсё ў выніку закляцця або пакарання з-за непавагі да бацькоў ці атручвання. Атручвае часцей за ўсё свякруха нявестку, але памылкова і сына. Загінуўшыя пераўтвараюцца ў расліны: сын у "зелен дубочак", нявестка - у белую бярозу. У іншыхпеснях: сын - у явар (у большасці твораў), часам у бярозу, каліну, нявестка - у ліпу, асіну, шыпшыну і да т.п.

У многіх баладах сын жэніцца на чужаземнай жанчыне. Радзей, па волі маці, якая, аднак, "нявестачкі не злюбіла. Спаткала сына зялёным віном, //А нявестачку - горкай атрутай. //Сын віна не піў, пад каня выліў, //Горку атруту ўполу падзяліў. //А як напіўся, і з каня зваліўся, //Сваёй матулі да ног скланіўся: //-Умела, маці, нас спаткаці, //Умей жа, маці, нас пахаваці. //Не хавай наспарознічку, //Хавай нас у водным местачку, //У вад-ной ямачцы перад цэркаўкай". Маці ж пахавала іхасобна: сына -перад цэркаўкай, нявестку - за "цэркаўкай". На магіле сына вырас "зялён дубочак", на магіле нявестачкі - "бела бяроза". "Ай, раслі, раслі, пахіліліся //Цераз цэркаўку сашчапіліся. //3 таго людзі дзівіліся,//Што на тым свеце палюбіліся". Гэта маці не спадабалася: "Узяла сякеру да й парубала", злажыла ў ламок і спаліла. "Пайшоў дымок на той святок,//З чаго людзі ўсё зівіліся//Што на тым свеце палюбіліся".

Матыў адлюсравання яднання сына з нявесткай на тым свецепраз сашчаплене галінак дрэў, якія выраслі на іх магілках, паўтараецца ў многіх баладах як сімалізацыя шчырага кахання. І ніякія злачынныя ўчынкі свякроўкі (маці) не здольныя перашкодзіць адносінам нявесткі і сына ў замагільным свеце. У многіх баладах, заснаваных на метамарфозе, у выніку якой чалавечы вобраз пераўтвараецца ў расліну (дрэва, кветку і інш.), вельмі пашыраны сюжет ва ўсіх усходнеславянскіх народаў пра нявестку-таполю. Сюжет гэтых балад, як і многіх іншых, грунтуецца на анімістычных уяўленях старажытных люзей, міфічныя персаніфікацыя якіміраслін і жывёл выкарыстоўвалася пазней у якасці мастацкіх сродкаў. Балада пра нявестку-таполю зафіксавана ў звыш 100 беларускіх, 140 украінскіх баладах. А.І.Дэй – вядомы ўкраінскі фалькларыст – адзначаў, што першая фіксацыя гэтай усходнеславянскай балады належыць З.Даленга- Хадакоўскаму і адносіцца да 1810 г. [].

Свякруха ў многіх баладах пасылае залятую нявестку ў поле, каб яна стала там пры дарозе дрэвам: не абавязкова таполяй, а нярэдка рабінай, былінаю, калінаю і інш, Характэрна, што таполя, быліна, рабіна, каліна персаніфікуюцца, вымаўляюць словы пра віноўніцу сваёй гібелі, сцякаюць кроўю. У баладзе выкарыстоўваюцца традыцыйныя прыёмы народнай паэзіі: трохкратнае сячэнне дрэва, анімістычнае адухаўленне яго, стэрэатыпная сюжэтная развязка і інш.

Да міфалагічных сюжэтаў блізкія казачныя і легендарныя. І ў іх трагізм герояў нярэдка абумоўліваецца сямейнымі калізіямі. Міфалагічныя істоты ў выніку персаніфікацыі надзяляюцца людскімі якасцямі: яны неадчэпны ад тых, да каго "прывязаліся", "прыюціліся", "прыкаціліся'".

Маладая жанчына "ў горы не радзілася", але да яе "гора прыкацілася", і яна нцдзе не можа ад яго пазбавіцца: ні ў чыстым полі, ні ў "шчырым бары", ні ў "сінім моры", а толькі ў жоўтым пясочку, што сімвалізавала гібель гераіні].

Такой жа ўчэпістай паказваецца і ліхая доля: яе нельга ўгапіць, ад яе немагчыма збегчы, таму дзяўчына ў роспачы просіць маці, якая дала ёй ліхую долю, звесці і ўтапіцьяе самую: яна плакаць не будзе.

Гістарычныя падзеі адлюстраваліся ў баладах у сувязі з набегамі татар, ніжняятурак і іншых чужаземцаў, якія захоплівалі ў палон нашых людзей. У баладзе пра трох дачок, якія пайшлі ў лес па ягады, большая сястра ўтапілася, серадольшу звяры з'елі, саму меншу татары ўзялі. Асабліва шкадавала маці меншую дачку, якая трапіла ў татарскі палон. Скінулася яна зязюлькаю і паляцела ў татарскі сад; там убачыла, што яе "дзіцятка па садочку ходзіць, татаранятка за ручку водзіць". Міфалагічныя матывы ў гэтай баладзе спалучаюцца з адлюстраваннем гістарычнай з'явы.

Вялікую групу (жанравую разнавіднасць) складаюць навелістычныя балады (другая кніга балад серыі БНТ прысвечана баладам гэтай групы). Многія з іх адлюстроўваюць сямейныя канфлікты, гібель сына-салдата на вайне, нявернае каханне, ашуканне дзяўчыны, якую падмаўляюць казакі ілюзорнымі абя-цаннямі, паланенне татарамі цешчы і інш. Вылучаюцца таксама шматлікія варыянты балады пра Бандароўну, пра пана Данілу на вайне. У іх раскрываецца высокая маральная чысціня простых людзей, самаахвярнасць, нязломнасць у адстайванні сваіх ідэалаў. На прыкладзе гэтых балад можна згадаць, які плённы ўплыў аказалі яны на развіццё беларускай літаратуры.

Такім чынам, народна-песенныя традыцыі ўвасобіліся ў жанры балады надзвычай шырока і яскрава. У баладных песнях, поўных паэтычнага хараства і адлюстравання велічы душэўных перажыванняў простых людзей у сувязі з трагічным лёсам герояў, адбілася высакароднасць іх стваральнікаў, непрымальнасць імі ўсякага злачынства, несправядлівасці і насілля.

Балады “Маці”, пра бацьку Міная, “Кантрабанда”

 


Дата добавления: 2018-08-06; просмотров: 446; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!