Сітуацыя выбару у народным мастацтве.



У гушчары старых бароў, як сляза, што ўпала з неба, блішчала вялікае возера. Вельмі прыгожае яно было. Расказы пра яго чароўнасць перадаваліся з паселішча ў паселішча і нават у далёкія краіны.А яшчэ казалі людзі, што ў вёсцы, якая прыляпілася да аднаго з берагоў таго возера, жыла дзяўчына-сіраціна Найрыта, аднавяскоўцы звалі яе Нарай. Вочы яе блакітныя, колеру азёрнай хвалі, заўсёды весела ўсміхаліся. Залацістыя валасы тугой касою абкручвалі галаву. Голас у яе быў высокі і гучны.Бывала, сядзе на беразе пад разлапістым клёнам, дзе збіралася звычайна моладзь, на гусельках грае і спявае. Спачатку голас павольна плыве, а пасля ўзлятае высока і ляціць над узбярэжжам. У гэты час і птушкі змаўкалі. Людзі забываліся пра сваё гора.Аднойчы, калі Нара спявала, праязджаў вёскаю пан, стары ўдавец. Пачуў ён дзівосную песню і загадаў спыніць каня. Слухаў, слухаў і сказаў Нары:

— Прыгожая кветка вырасла ў дзікім краі. Табе толькі спяваць у маіх пакоях.

— Кепская з мяне будзе служанка.

— Ты будзеш гаспадыняй, жонкай маёй.

Вакол Нары сядзелі на зялёнай мураве дзяўчаты і хлопцы. Адзін з іх, чарнявы юнак, падышоў да пана.

— Гэта мая нявеста,— сказаў ён,— а пан няхай сярод паноў жонку шукае.

— Ці не сын ты таго Пятра, што бунтаваў мне народ? — успомніў пан, чырванеючы ад злосці. І залямантаваў: — Узяць яго!

Прыслужнікі звязалі Андрэя і павезлі ў маёнтак. Больш яго ніхто не бачыў. Праз некаторы час пан зноў прыехаў да Нары даведацца, ці згодная яна прыняць з ім шлюб. Дзяўчына зрабіла выгляд, што згадзілася. Тут і дамовіліся пра вяселле.

Надышоў гэты дзень. Злосны вецер гнаў цёмныя хмары, а лес спяваў жалобныя песні. Нара ехала на фурманцы ў маёнтак, у руках трымала пакунак. Сустрэлі яе служанкі. Завялі ў панскія пакоі і апранулі ў шлюбнае адзенне. І Нара выйшла такой прыгажуняй; якія толькі ў казках і бываюць. Пакланілася яна пану ды папрасіла, каб перад шлюбам крышку адной пабыць у пакоях. Пан згадзіўся. Ходзіць ён па двары, на служанак пакрыквае і на дзверы паглядвае.

А Нара тым часам з пакунка дастала смалякі ды падпаліла пакоі адзін за адным. І калі шугануў чорны дым з вокнаў, а на даху заскакалі чырвоныя пеўні, выскачыла праз акно і на сваёй фурманцы, паганяючы каня, памчала ў вёску, на тое месца, дзе з Андрэем часта сустракала ўсход сонца, прыхілілася да клёна і горка заплакала.

Ды тут пачуўся конскі тупат. Панскія служкі! Людзей бізунамі білі. Дапытваліся, дзе Нара.

— Вунь яна! — закрычаў нехта.

— Жывую не возьмеце,— крыкнула ворагам дзяўчына і кінулася да возера.

Цёмныя хвалі з белымі баранчыкамі ішлі адна за адной, а на беразе калыхаўся човен. Той човен, у якім Нара з Андрэем не раз каталіся. Спрытна і ўмела ўхапілася яна за карму і, адштурхнуўшыся ад берага, села ў човен.

— Я адпомсціла, пан, за Андрэйку, за яго бацьку і за ўсіх, хто загінуў ад тваіх рук у тваім маёнтку,— прашаптала Нара.

Ад злосці панскія служкі кінулі гуслі ў возера. А човен адплываў усё далей і далей, потым зусім знік.Усю ноч бушавала возера. Стагналі хвалі...

3 таго часу і назвалі людзі возера імем смелай дзяўчыны — Нарач.

 

 

Чарадзейныя казкі: канцэпцыя культурнага героя.

Паходжанне чарадзейнай казкі вучоныя адносяць да глыбокай старажытнасці і звязваюць з міфамі і абрадамі. Асноўныя асаблівасці фарміравання казкі адбываліся яшчэ у першабыіным ладзе, але кожная эпоха накладвала адбітак на змесг, сістэму вобразаў, структуру і стыль чарадзейных казак. Важнейшай вызначальнай рысай гэтай казачнай разнавіднасці з'яўляецца своеасаблівая фантастика, для якой характерны чарадзейныя персанажы незвычайнай сілы і незвычайных здольнасцей, цўдоўныя чарадзейныя памочнікі - жывёлы, цудадзейныя прадметы, міфалагічныя істоты, хтанічныя пачвары - носьбіты зла, ворагі чалавека. Яшчэ Я.Ф. Карскі вылучаў сярод фантастичных казак творы, "у якіх у вобразе людзей выступают, так званыя міфалагічныя істоты", першае месца сярод якіх "займаюць апавяданні пра Бабу-Ягу. Даследчык падкрэсліваў, што "Баба-Яга не заўсёды выступае як галоўная дзеючая асоба, але лёс герояў наогул у многім залежыпь ад яе... 3 сябе ўяўляе вялізарную пачварную істоту; ездзіць яна ў ступе: "Уссела яна на ступу, качаргой паганяець, памялом след замятаець". У большасці казак Яга злая істота, аднак можна назваць выпадкі, калі яна з'яўляецца і добрай памочніцай героя"[3, с.534-535]. Часцей за ўсё Баба Яга ў казках з'яўляецца, па словах Я.Ф. Карскага, “злою ведзьмай, людаедкай". Сапраўды, у казках са "Смаленскага этнаграфічнага зборніка" (1891, ч.І) У.М. Дабравольскага Баба-Яга-Касціная Ныга. якая “на ступе ездзіць, таўкачом паганяіць, пумялом след замітаіць", загадвае сваім дачкам спекці у печы траіх братоў (па чарзе: большы, сярэдні, малодшы), каб з'есці іх. Дурны брат, якога замест сябе падстаўляюць разумныя браты, адпраўляе ў печ на лапаце старэйшую, сярэднюю і малодшую дачку Бабы-Ягі, якіх яна з'ядае: думае, што есць братоў. Дурань забівае і Бабу-Ягу.

Аднак сюжэт "Баба-Яга - людаедка дзяцей", зафіксаваны ў рускім фальклоры, у беларускай вусна-паэтычнай гворчасці не адзначаны. Ўвогуле Баба-Яга не надта пашыраны вобраз у бсларускіх казках- часцей дзейнічае ў іх ведзьма. Рэдка сутракаецца ў беларускім казачным эпасе Кашчэй Бессмяротны.

Сярод злых звышнатуралыіых істот у беларускіх казках часцей сустракаецца шматгаловы змей, часам Цмок. Сюжэты пра змеяборства разгортваюцца ў розных абставінах, па якіх можна вызначыць час узнікнення казак, светапогляд яго стваральнікаў. У сюжэце пра вяртанне змеяборцам захопленых змеямі нябесных свяціл адлюстроўваюцца, напрыклад, касмаганічныя і касмалагічныя ўяўленні сгаражытнага чалавека. У пазней створаных казках адбіліся класавыя супярэчанні ў грамадстве. У казцы “ Іванка Прастачок", запісанай А.К.Сержпутоўскім у канцы XIX ст., выдатны казачнік Рэдкі згадвае спачатку пра той час, калі людзі жылі "бы у раю: гаравалі, працавалі да й бяды не малі... Толькі ось аткуль узяўся й пачаў сюды лягаць страшны Змей: пачаў лятаць, пачаў дабро цягаць, а нарэшце и людзей хватаць да к сабе цягаць". Далейшыя дзеянні змея нагадваюць бясчынствы феадалаў, якія прымушалі захопленых людзей "будаваць харомы, акопваць іх канавамі, абсыпаць валамі да абгароджваць частаколам, каб ніхто не мог улезці”[4, с.29-34].

Характэрна, што ў шэрагу казак перамагае змея, Кашчэя Бессмертнага не багатыр, асілак, а дўрань. У казцы "Пра Івана-Дарагана" героем-пераможцам Кашчэя Бессмертнага становіцца трэці брат-дурань(як часцей за ўсё у казках, у бацькі было тры сыны: два разумных, а трэці дўрань). Усё злое, антычалавечае ўвасоблена ў казцы ў вобразе Кашчэя Бессмертнага: ён пабіў усіх багатыроў, чарадзеяў, украў сонца, месяц, зоркі. Іван-Дараган адразу ж, як толькі выйшаў за вёску, выявіў сваю здольнасць да чарадзейства, а пазней - сваю моц: ён перамог трох сыноў Кашчэя, яго дачок, нарэшце змяю - яго жонку. У казцы дзейнічаюць і памочнікі Івана-Дарагана: спачатку чалавек, які бачыць па ўсямў свету, другі, здольны за гадзіну аббегйі ўсё царства, трэці - можа выпіць усё мора, чацвёрты - здольны з'есці ўсё, колькі не дай, пяты - можа скласц ў копы мора за пяць мінут, шосты валодае рагожай, на якой можна лятаць.

Івану-Дарагану дапамагаюць яшчэ памочнікі - арол, шчука, якія і адыгралі важную ролю ў знішчэнні Кашчэя Бяссмертнага (яго смерць, як і у іпшых казках усходніх славян - пад дубам, у зямлі ў сундуку, "а ў том сундуку заяц, а ў том зайцы вутка, а ў той вутцы яйцо, а ў тым яйцы" - смерць Кашчэя).

казка "Асілак", запісаная і апублікаваная А.К.Сержпутоўскім. Асілак нарадзіўся ў выніку цудоўнага зачацця жанчыны, якая доўга не мела дзяцей, ад агню: "клубок агню ўскочыў праз вакно да й качаетца па хаце... Качаўся-качаўся клубок агню да и падкаціўся бабе пад ногі. Баба ўхвацілася за падол, аде чуе -штосьу яе паміж ног шалпочэ..." Відаць, у казцы адлюстраваліся рэшткі старажытнай веры ў апладняючую сілу агню, якомў калісьці пакланяліся як божаству. Радзіўся "гожы хлапчук, што усе й надзівітца не могуць". Хутка ён вырас і "стаў такі дужы, што яго ні адзін самы здаравенны мужчына" не мог пабораць. Адчуўшы сваю моц, ён пайшоў у свет "шукаць ворагоў", каб іх загубіць, ці самому загінуць.

Сем разбойнікаў спадохаліся, папрасілі яго быць старшым, каб запанаваць усім светам. Але асілак разачароўвае іх: "не затым я прышоў, каб светам панаваць, а затым, каб аслабаніць свет ад паноў, бо ўсялякі чалавек сам сабе пан. А хто хоча быць панам над другімі людзьмі, той мой вораг". Асілак усюды раскрываў людзям праўду, казаў, "што Бог даў на патрэбу ўсім людзям", заклікаў усіх жыць "у згодзе і ласцы"

 Панам не ўдалося знішчыць асілка: ён ператварыўся ў агоньі знік.

 

31. Топасы "Хрыстос перад Пілатам" i "Дзеўка перад панам" у фальклоры.

ТОПАС — [гр. topos месца, аколіца] літаратурнае агульнае месца, элементарны тематико-стылістычны ўзор, літаратурны ШАБЛОН, рытарычны схема, агульнапрынятае меркаваньне, устойлівая моўная фігура, моўная формула.

«Хрыстос перад Пілатам»

Дапытаўшы Хрыста і знайшоўшы яго невінаватым ні ў якім грамадзянскім злачынстве, Пілат павінен быў вызваліць яго, калі б не бурныя патрабаванні юдэяў здрадзіць яго смерці. Жонка Пілата паслала сказаць мужу «Не рабі нічога праведніку таму...» Існаваў звычай, па якім на Вялікдзень пракуратар вызваляў вязня, якога выбіраў народ, таму Пілат спытаў, вызваліць яму Вараву, разбойніка, абвінавачанага ў бунце і забойстве, або Хрыста. Народ пракрычала Вараву, а Хрыста ўкрыжаваць. Пілат, пабаяўшыся бунту, саступіў, але ўслед за тым прылюдна ўмыў рукі, каб паказаць, што ён маральна не замяшаны ў гэтым рашэнні.

Гэтая тэма вядомая ў хрысціянскім мастацтве пачынаючы з IV стагоддзя. Сцэна ўяўляе сабой двор суда або судовы зала — па-за дома пракуратара. Пілат сядзіць на подыуме або на судзейскім месцы. У некаторых ранніх узорах на ім лаўровы вянок — эмблема рымскай улады. Сам Хрыстос стаіць перад Пілатам сазвязанымі рукамі. Група юдэйскіх старэйшын адстойвае свае довады. Чалавек, пасланы жонкай Пілата, можа казаць яму на вуха, ці можа прысутнічаць яна сама. Варава рэдка фігуруе. Калі ён прысутнічае, гэта для таго, каб быць выведзеным з сваёй камеры або быць праведзеным ваярамі перад народам. Рабы прывялі схопленага Хрыста ў палац, каб олжесвидетельствовать Яго і прысудзіць да смерці. Тады Пётр рушыў услед за Ім у палац першасьвятара і сеў побач з яго рабамі. Спачатку прызнала Пятра служанка, а затым па чарзе прызналі ўсе астатнія, абвінаваціўшы яго ў тым, што ён паслядоўнік Хрыста. Але Хрыстус прадказваў Пятру: «...праўду кажу табе, што ты сёньня, у гэтую ноч, перш чым двойчы засьпявае певень, тройчы адрачэшся ад Мяне» (Мк. 14:30). Пётр тройчы заявіў, што не ведае чалавека, якога арыштавалі. Затым, калі певень праспяваў ў другі раз, Пётр успомніў словы Хрыста і заплакаў, усведамляючы, што не быў адданым вучнем свайго Настаўніка.

У працытаваным вышэй урыўку аб тым, як Хрыстос быў прыведзены да Пілата апісваюцца здзекі, якім Ён быў, сярод якіх згадваецца і такое: у смешнае апранутыя. У рэгіёне, з якога адбываюцца разглядаюцца тэксты, гэтым словам пазначаецца устойліва адзін з тыпаў абрадавага ряженья: У смешнае прыбіраліся, у морховатое [стары, парваная].

«Дзеўка перад панам»


Этого произведения я не нашла, но, как я поняла, это «Бандароуна».


Предложение пана:

Ну, што воліш сабе выбраць,

Пышная паненка:

Ці ў бяседзе засядаці

Вось пад гэтай сценкай

І са мною піць, гуляці,

Ночкі каратаці?

Ці навекі косці парыць

У зямельцы-маці?

 

Ответ девушки:

Перад панам тым з Канева

Смела дзеўка стала,

Смела гледзячы у вочы,

Смела адказала:

- Дужы ты з сваім багаццем,

А я сілы большай, -

За мной праўда і народ мой,

За табой жа - грошы!

Чым з табою піць, гуляці,

Ночкі каратаці, -

Лепш навекі косці парыць

У зямельцы-маці



Суть в том, что гордая девушка отказала Пану.

 

32. Выказванне ў структуры дыскурса.

Пад фальклорным дыскурсам разумеецца моўная дзейнасць (речевая деятельность), заснаваная на культурным вопыце, якая працякае ў кантэксце сітуацыі, вядомым як народная творчасць. Фальклорны дыскурс рэалізуецца як сукупнасць фальклорных тэкстаў.

У творчасці беларускага народа прыказкі і прымаўкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстроўвалі багаты працоўны і жыццёвы вопыт народа, яго мудрасць, псіхалогію і светапогляд.

У некаторых з іх адбіліся язычніцкія ўяўленні пра сусвет, прыроду, чалавека, расліны, жывёл. Прыказкі вучаць любіць свой край, Радзіму, яе герояў і ненавідзець ворагаў.

Найбольш старажытныя прыказкі, прысвечаныя прыродзе, расліннаму і жывельнаму свету. У іх адлюстраваліся народныя веды, гаспадарчы практычны вопыт. Перш за ўсё селянін з вялікай пашанай ставіўся ды зямлі, своеасабліва абагаўляў яе: "Зямелька багацей за ўсіх"

Міфалагічныя ўяўленні адбіліся ў народных прыказках аб прыродных стыхіях: вадзе, агню. Моц і небяспечнасць гэтых стыхій адлюстроўваецца па-рознаму, з паказам дабра і зла, якія прыносяць яны людзям: "Вада камень прабівае"; "Вада не бяда: пастаяла і пайшла"; "Дзе вада, там і бяда"; "Вады бойся, як агню"; "Вада і агонь - усяму сіла"; "Загнём не жартуй і вадзе не вер"; , "Змалой іскры вялікі агоньбывае".

 Успрымаў як боства ў далёкім мінулым народ і сонца. У прыказках і прымаўках найбольш ярка адбілася сувязь сонца і месяца з гаспадарчай дзейнасцю чалавека: "Колас добра не спее, калі сонца не грэе"; 

Зпагодай се-лянін звязваў свае надзеі на ўраджай: "Дожджык у пору - усё роўна, што золата"; "Будзе дождж ісці - будзе хлеб расці"; "Шмат снегу - шмат хлеба". Гаспадарчы вопыт праяўляўся і ў назіраннях за прыродай па прыкметах: "Дзяцел дзяўбе ў сцяну, дык мяцеліца будзе".

У прыказках надзвычай добра адлюстраваўся народны земляробчы каляндар. Па іхсэнсу селянін арыентаваўся ў сваёй працы. Напрыклад, па прыкметах пагоды ў пэўныя месяцы прадказвала-ся пагода ў іншыя поры года: "Сухі мароз, моцны май - будзе жыта, як гай". 

Многія фальклорныя творы ствараліся і бытавалі пры пэўных обстоятельсвах - у час свят, працы. Яны суправаджалі працоўную дзейнасць чалавека (працоўныя песні), дапамагалі ў выхаванні дзяцей (песні-калыханкі, дзіцячыя песні, загадкі, казкі), перадавалі новым пакаленням жыццёвы вопыт і мудрасць (легенды, паданні, прымаўкі, прыказкі і інш.).

Тэрмін фальклор, які ўзнік у сярэдзіне XIX ст., у перакладзе азначае народная мудрасць. Фальклор у яго вузкім значэнні — адзін з відаў народнага мастацтва, які адлюстроўвае действительность у вобразах, створаных пры дапамозе паэтычных слоў. Фальклорны працэс заўсёды адбываецца ў межах традыцыі, абапіраецца на папярэдні вопыт, выкарыстоўвае мастацкія каштоўнасці, якія належаць усяму народу. Фальклор узнік раней, чым пісьменнасць і, натуральна, бытаваў толькі ў вуснай перадачы. Але і з з'яўленнем пісьменнасці доўгі час перадача з вуснаў у вусны таксама была адзіным шляхам распаўсюджвання фальклору.

Беларускі фальклор прадстаўлены амаль усімі жанрамі: каляндарная і сямейна-абрадавая паэзія, казкі, паданні і легенды, прыказкі і прымаўкі, загадкі, замовы, народны тэатр у розных яго відах, сацыяльна-бытавая лірыка

 

33. Мысленнае дрэва Баяна ў беларускім рыцаркім эпасе.

Злучэнне ў адной асобе ўдзельніка вайны і натхнёнага паэта было важным фактарам фарміравання такога свецкага вакальнага жанра, як рыцарскі эпас. Жорсткая рэчаіснасць бітваў, культ славутых продкаў, рэнесансная рыцарская паэзія і пашырэнне камерных інструментаў спрыялі стварэнню рыцарскіх спеваў.

Першыя польскія рыцарскія песні згадваюцца ўжо на мяжы ХІІ і ХІІІ стст. На фарміраванне польска-літоўскага рыцарскага эпасу ўплывалі знакавыя падзеі вайсковай гісторыі, асаблівую ролю тут адыграла перамога ў Грунвальдскай бітве і, у прыватнасці, асоба князя Вітаўта.

У XV ст. у гонар вялікага князя напісаны панегірычны твор «Пахвала Вітаўту». У XVI ст. Вітаўт становіцца найпапулярнейшым героем беларускіх летапісаў і твораў паэтаў. М. Гусоўскі ў «Песні пра зубра» піша пра яго: «Я пяю яму славу. Густа ён справамі век насяліў свой, і водгук спраў тых вячыстых патрапіў і ў гэтую песню».

перад Другой сусветнай вайной у Варшаве быў знойдзены рукапіс літаратурнага твора пачатку XVIІ ст., прысвечаны 200-годдзю бітвы пад Грунвальдам.

Песні гістарычнай тэматыкі ўзнікалі звычайна пад уплывам здарэнняў у краіне, у сувязі з войнамі, здарэннямі ў суседзяў, яны апявалі тагачасных рыцараў, а таксама падзеі ў каралеўскім двары (каранацыі, смерць, шлюбы

Справа змагання за польскі трон Жыгімонта Вазы і Мак- сімільяна Габсбурга вырашылася канчаткова ў бітве пад Бычынай (1588), што спарадзіла шмат песняў,

«Бітва пад Воршай» Вядома, што ў 1614 г. пры каралеўскім двары адзначалася 100-годдзе бітвы пад Воршай. Таму, некато-рыя гісторыкі лічаць, што песня «Бітва пад Воршай» магла быць напісана да гэтага юбілею, а потым толькі трапіла ў беларускі фальклор.

Частку рыцарскага эпасу складалі рыцарскія балады, напры клад, балада «Ідзе жоўнер», вядомая ў розных польскамоўных варыянтах, большасць з якіх насычана беларусізмамі. Упершыню балада запісана ў 1584 г., але дажыла да ХІХ ст. у вуснай народнай традыцыі ў Беларусі і Польшчы (беларускія і польскія варыянты адрозніваюцца нязначна). Недарэмна гэтую песню згадвае А. Міцкевіч ў паэме «Пан Тадэвуш» (падзеі паэмы ад- бываюцца вакол Навагрудка). Сюжэт большасці варыянтаў балады «Ідзе жоўнер» апавядае пра вяртанне параненага рыцара з вайны, зборы на новую вайну, у чым дапамагае ўся сям’я (сядлае каня, падае меч), далей спяваецца пра смерць рыцара на вайне, ягонае другое вяртанне дадому як героя і ганаровае пахаванне.

Унікальнай з’яўляецца народная песня — «Песня пра разбойніка Тундаля». Тундаль — ірландскі рыцар-герой, пра якога на Беларусі распавядае беларускі рукапісны помнік XVІ ст.

Калі казаць пра фарміраванне ў XVI–XVIІ стст. у пэўнай ступені агульнага рыцарскага эпаса ўсёй Рэчы Паспалітай (Поль- скага Каралеўства і ВКЛ), варта назваць тры песні: «Ідзе жоўнер» (напэўна напісаная на Беларусі), «Пенкнэ ест коло рыцэрске» (польскага паходжання) і песня «Дума ўкраінна» рыцара з Галіцыі Адама Чагроўскага (напісана на Украіне). Усе тры песні належаць да рыцарскіх балад, маюць падабенствы ў сюжэце, музычных матывах і мастацкіх сродках, ва ўсіх захоўваліся дыялекты краін стварэння.

Мысленнае дэва, гэта дрэва якое карнямі дасягае Пекла, ствол праходзіць праз мір людзей а крона дасягае міру светлых багоў які называецца Багонь. Па дрэву можна схадзіць з Неба ў Пекла і вярнуцца назад. Гэта могуць рабіць багі, з міру людзей гэта маглі рабіць некаторыя шаманы ці валхвы.Вось гэта мінімум які вы павінны ведаць па дахрысціянскай веры нашых продкаў на дзесяць балаў.

Традыцыя тыпізацыі рэчаіснасці ў формах мастацка-ідэацыйнай канцэпталогіі ўзнікла ў народнай культуры кроўна-сваяцкага і каляндарна-земляробчага тыпаў. Па-новаму яе патэнцыял разгортваецца ва ўмовах актывізацыі этнакансалідацыйных працэсаў. Мысленнае дрэва Баяна і заадно і аўтара “Слова пра паход Ігаравы”, душа адзіная Еўфрасінні Полацкай, паспалітае добрае Ф.Скарыны, зроднасць Г.Скаварады адлюстроўваюць гістарычныя вехі супрацьстаяння беларускага і украінскага народаў імперыялізму ў культуры. Кіруючыся прынцыпам зроднасці, Тарас Шаўчэнка ў сваіх эпічных паэмах паказаў гераічныя старонкі украінскай гісторыі. У творчасці Я.Коласа канструкт мой родны кут адкрывае новыя духоўныя рэсурсы асобы ў яе супрацьстаянні казарменнай ідэалогіі.

“Мысленнае дрэва” – сімвал станаўлення і ўзвышэння асобы, парадыгматычны вобраз віталізму ў беларускай культуры.

 


Дата добавления: 2018-08-06; просмотров: 796; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!