Псіхалагічны змест сімвала Сам-сітуацыя.



У сучасная ситуацыи татальнага крызысу, актуальным становиццв зварот да народнай филасофии иснавання. Фальклорны экзестенцыянализм валодае вяликим аресаналам канцептульнага ведання и разумення чалавечага свету, чаго нельга сказаць пра фрагментрнае навуковае веданне.

У Беларуская народнай культуры каштоунасны патэнцыял чалавечай душы увасоблены пераважна у фальклоры, музычнай символицы, казках. Там отражэна жаданне захаваць хараство (благородство, красоту).

Безответственость (безадказнасць) у крытычнай ситуацыи можа првывесци нас не у "казку жыцця!, а у ваучыную яму у геаграфичным цэнтры Еуропы.

У коласа есць Сам-чалавек, якога ен ставиць сам-насам перад сусветным злом. Стовараня Коласам сам-ситуацыя гэта новая слова пра патэнцыял, магчымасци чалавека у трварэнни и дасканаленни свайго жыцця

Створаная Я.Купалам Сам-сітуацыя на фоне Праметэй-сітуацыі, Іоў-сітуацыі і Фаўст-сітуацыі ўспрымаецца як новае слова пра патэнцыял, магчымасці чалавека ў тварэнні і дасканаленні свайго жыцця. 

36. Топас "стрэчанне" у паэтыцы абрадаў.

Грамніцы, альбо Стрэчанне -праваслаўныя. Першая назва свята, як мяркуюць, пайшла ад язычніцкага бога Грамоўніка, якому прыпісвалася ўтварэнне веснавых навальніц і дажджоў. Гэта дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і “жывога агню”, што паводле язычніцкіх вераванняў, абараняе чалавека ад злых духаў. У хрысціянскі перыяд васковыя свечкі пачалі асвячаццаа ў царкве. Яны захоўваліся увесь год. На Грамніцы беларусы выпальвалі “крыжы” (дзве палачкі, накладзеныя адна на адну, пры дапаіозе якіх раней “жывы агонь”) на будынках, каб зберагчы жытло ад нябесных стыхій (дажду, маланкі); крыжападобна засмальвалі валасы на галовах дзяцей і на жывёліне, каб адагнаць злых чарадзеяў, ведзьмакоў. Для гэтых мэт грамнічныя свечкі пакідалі ў хлявах. Іх запальвалі пры грымотах, калі выганялі кароў вясною, на засеўках, сустракаючы нованароджанага, у вясельных абрадах, клалі ў рукі нябожчыка. Па стану надвор’я ў той дзень вызначалі будучае. Казалі: калі на Грамніцы нап’ецца певень вадзіцы, то на Юр’я наесца вол травіцы. Як на Стрэчанне рана ўзыходзіць Сонца, то будзе ранні лён. Калі снег перамятае цераз дарогу, то чакаецца позняя вясна.

У народных песнях гаворыцца:


Святыя Грамніцы свечкі сукуюць,

Свечкі сукуюць, на прыстаў стаўляюць.

У гэты дзень спявалі першую вяснянку:

Зіма з летам сустракалася,

Пра здароўейка пыталася.

А ў нас сёння Стрэчанне, Стрэчанне,

Зіма з летам стрэліся, стрэліся.

І ножачку звіхнула, звіхнула.

Зіма пайшла плачучы, плачучы,

Лета пайшло скачучы, скачучы.


Пасля гэтага дня павінна была ўпасці ўлада змрочных бостваў зімы: «На Грамніцы — паўзіміцы» або «Як прыйдуць Грамніцы — скідай рукавіцы». У засеках памяншаўся запас збожжа, і гэты святочны дзень таксама выступаў у гаспадарцы са сваёю меркаю: «Грамніца — хлебу палавіца». Другую назву — Стрэчанне, якая паходзіла ад царкоўнага «Сретенье», народ тлумачыў як сустрэчу зімы з вясною.


А ў нас сёння Стрэчанне, Стрэчанне,

Зіма з летам стрэлася, стрэлася.

Лета зіму піхнула, піхнула

I ножачку звіхнула, звіхнула.

Зіма пайшла плачучы, плачучы,

Лета пайшло скачучы, скачучы.


Не дзіўна, што гэта пераломнае свята звязана з шэрагам метэаралагічных прыкмет. Найбольш пашыраная з іх выкарыстана ў паэтычнай мініяцюры: «Калі на Грамніцы певень з-пад страхі нап'ецца вадзіцы, то на Юр'я — вол пад'есць травіцы». Калі ж на Грамніцы здараўся вялікі мароз — снег павінен быў праляжаць нядоўга, а вясна і лета не абяцалі нічога добрага. Грамнічная мяцеліца прадказвала, што вясна затрымаецца даўжэй, чым звычайна, у выніку чаго вычарпаюцца запасы корму для жывёлы. Рэзкае пацяпленне надвор'я не давала селяніну разлічваць на прыбытак у полі і на агародзе: «Як на Грамніцы адліга — з ураджаю будзе хвіга». Пры адсутнасці адлігі можна было спадзявацца на пагодлівае, сухое лета. На Беларусі гэта свята знамянальна такім абрадам, як асвячэнне свечак у царкве. Грамнічныя свечкі (або проста «грамніцы») асабліва шанаваліся ў народзе — іх запальвалі з вераю ў дапамогу падчас навальніц, каб маланка не спаліла хату; іх давалі цяжка хвораму ў час канання, каб полымя асвятляла таму шлях на той свет, ачышчала душу ад грахоў. Жыло ў народзе перакананне, што грамнічных свечак баіцца «нячыстая сіла», таму і вешалі іх ля ўваходу ў хлеў ці на стайню, каб, маўляў, ведзьмы не адабралі ў кароў малака і не заездзілі да смерці коней.

 


Дата добавления: 2018-08-06; просмотров: 513; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!