ИСЛАМСКАЯ КОНЦЕПЦИЯ ПРАВ ЧЕЛОВЕКА



Бездель О.П.,

студентка 3 курса УО «ВГУ им. П.М. Машерова», г. Витебск, Республика Беларусь

Научный руководитель – Трусова Е.Г., ст. преподаватель

 

В последнее время все чаще и чаще различными авторами указывается на универсализм прав человека, однако существует различие между современным (или "западным") и традиционным (или "незападным") подходами к проблеме прав человека.

Кроме привычной нам либеральной концепции существуют так называемые «незападные» концепции прав человека и исламская одна из них.

Исламская концепция прав человека представляет собой совокупность допустимых исламом норм, регулирующих взаимоотношения исламских государств с мусульманами и не мусульманами, проживающими на территории мусульманских государств, направленных на защиту прав и свобод человека.

Традиции, нормы и ценности всех исламских обществ отражают Арабская хартия прав человека и Всеобщая исламская декларация прав человека. Первая версия Хартии была принята в 1994г., но не нашла признания среди исламских государств. В 2004 году она была принята Лигой арабских государств и вступила в силу в 2008 году. Всеобщая исламская декларация прав человека была принята в 1981 году Исламским советом Европы в Париже.

Основными источниками мусульманского права являются Священные писания Коран и Сунна. В качестве вспомогательных источников используются иджма, кияс и др. [2, с. 39]. Права и свободы человека в исламе рассматриваются как часть мусульманской религии, они дарованы Богом, поэтому не подлежат нарушению и изменению [3].

В мусульманском праве закреплены: право человека на жизнь, свободу мысли и мнений, на образование, гарантии прав немусульманских меньшинств, право каждого на труд и уважение к труду, на социальную помощь и защиту и др. [1; 3].

Содержание прав и свобод, закрепленных в Арабской хартии, в основном совпадает с содержанием Всеобщей декларации прав человека. Особенностью является то, что предоставление определенных прав и свобод человеку связываются с гражданством. Например, право на частную собственность и ее защита гарантированы только для граждан арабских стран [1, ст. 25], право на труд и образование также связано с гражданством [1, ст. 32, 34].

Основное положение среди всех прав человека занимает право на жизнь [1, ст. 2.1]. Человеческая жизнь является священным правом, на защиту которого должны быть приложены все усилия.

В соответствии с международными документами Хартия запрещает вынесение смертных приговоров за совершение политических преступлений [1, ст. 2]. Смертные приговоры не приводятся в исполнение в отношении лиц моложе
18 лет или беременных женщин. Исполнение смертного приговора невозможно и в отношении кормящей матери в течение 2 лет со дня рождения ребенка [2, с. 40].

В исламе признается право всех верующих свободно исповедовать любую религию, право участвовать в отправлении культа и в выполнении обрядов [1, ст. 9; 3, ст. 12 д, ст.13]. Однако не упоминается о праве человека на переход в иную веру, что является все же ограничением религиозных свобод.

Так, как и в Универсальной декларации прав человека, в исламе также признает право на семью и частную жизнь [1, ст. 12, 14], право на свободу передвижения и проживания [1, ст. 8], право на собственную культуру и язык [1, ст. 33-35], а также право на свободу совести [1, ст. 9].

В Хартии провозглашается равноправие мужчины и женщины [1, ст. 11]. Вместе с тем мусульманское право закрепляет зависимое от мужчины положение женщины [4, сура 2 «Корова», стих 228]. При определенных условиях шариат разрешает полигамию, т.е. право иметь до четырех женщин [4, сура 4 «Женщины», стих 3]. Всеобщая исламская декларация прав человека выделяет отдельно права замужней женщины [3, ст. 20].

Таким образом, исламский подход к правам и свободам человека отличается от подхода, закрепленного в международных документах. Правовой статус человека в исламском мире регулируется мусульманским правом и шариатом. Однако в исламе провозглашаются экономические, социальные, культурные, гражданские и политические права, которые схожи с теми правами, которые содержатся в Международной декларации прав человека и других декларациях и конвенциях ООН. Это свидетельствует об определенном приближении исламских стран к международным стандартам по правам человека.

 

Литература:

1. Арабская хартия прав человека. [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://constitutions.ru/archives/512. - Дата доступа: 10.02.2012

2. Белякович, Н.Н. Права и свободы человека / Н.Н. Белякович. – Мн.: «Молодежное научное общество», 2001. – 174 с.

3. Всеобщая исламская декларация прав человека. [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.ca-c.org/journal/08-1997/st_21_pravaisl.shtml. - Дата доступа: 10.02.2012

4. Коран. [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.philosophy.ru/library/asiatica/arabica/koran.html. - Дата доступа: 10.02.2012

 

ПОБЫТ МЯШЧАНСТВА ГАРАДОЎ БЕЛАРУСІ Ў XVI–XVIII стст.

 

Бялец М.А.,

студэнт 1 курса УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”, г. Гомель, Рэспубліка Беларусь

Навуковы кіраўнік – Сідарэнка В.Н., асістэнт кафедры гісторыі Беларусі

 

Этнакультурнае жыццё і побыт гараджан XVI-XVIII стст. знаходзіліся ў кантэксце агульных тэндэнцый гістарычных працэсаў у Беларусі. Побыт гарадскога насельніцтва адрозніваўся ад побыту сялян. У побыце гараджан можна вылучыць наступныя кампаненты: гаспадарчыя і сямейныя адносіны, знешні і ўнутраны выгляд гарадской сядзібы, адзенне, харч і прадметы асабістага ўжытку, святочную культуру. Гарады Беларусі адрозніваліся ўзроўнем культурна-бытавога развіцця.

Паводле мемуарных крыніц, беларускія гарады мелі даволі непрывабны выгляд. Вуліцы афіцыйных назваў не мелі. Замест шыльдаў рамеснікі вывешвалі розныя знакі (каваль – падкову, шавец – бот, кравец – нажніцы, цырульнік – таз). Ноччу горад не асвятляўся, таму прахожыя ўзбройваліся ліхтарамі. Звычайнай з’явай у побыце беларускага горада XVI-XVIII стст. былі корчмы і шынкі, у якіх лёгка было дастаць гарнец гарэлкі [1, с.149]. Як можна меркаваць па старадаўніх чарцяжах, планах, малюнках, якія тычацца Гродна, Віцебска, Магілёва, драўляныя жылыя дамы сярэднезаможных мяшчан размяшчаліся на вузкім участку зямлі тарцом да вуліцы, побач з варотамі. Плошча дома магла складаць ад 9-17,6 кв.м. Дамы заможных гараджан займалі больш значныя памеры дзялянкі, якія былі павернутыя да вуліцы падоўжаным бокам, перад імі быў сад. Гарадскія брацтвы імкнуліся атрымаць ад вялікага князя граматы на пабудову шпіталёў, школ і хат для брацкіх сходаў [4, с.330-332].

Адзенне заможнага мяшчанства ў сваіх лепшых узорах арыентавалася на шляхецкі строй. Ужо на сейме 1613 г. мяшчанству забаранялася насіць дарагое адзенне, футра – з лісы. Мяшчанкам не дазвалялася насіць рагоўкі з абручамі з кітовага вусу [2, с.36]. Гараджане мелі магчымасць карыстацца замежнай касметыкай – “бяліламі”, “чарніламі”, “чырваніламі”. Бяліламі надавалі далікатную бледнасць твару. Чырваніламі карысталіся, каб выклікаць румянец на шчоках, або шчыпалі шчокі, націралі бураком, пілі гарэлку. Чарніламі падводзілі бровы [1, с.238]. Знойдзены “касметычныя” або “памадныя” слоікі – частая знаходка ў позніх гарызонтах культурнага пласта гарадоў. У XVIII ст. існавала свая мадэль жаночай і мужчынскай прыгажосці. Дзяўчына павінна быць “золатавалосай” і з чорнымі вачыма, тонкай таліяй. Некаторыя аддавалі перавагу таўстухам. У мужчыне найбольш цанілася не прыгажосць твару, а постаць і фігура [1, с.190].

Посуд быў драўляны, гліняны, а таксама алавяны, срэбраны і пазалочаны. У той час пілі з куфляў, кубкаў, шклянак, келішкаў. Традыцыйнай ежай мяшчан былі стравы з зерня. Пры прыгатаванні ежы заможнае мяшчанства ў XVIII ст. пачало карыстацца карысталіся замежным анісам, шафранам, імбір’ю, гваздзікай, лаўровым лістом, тмінам. У святочныя дні ласаваліся баранінай, гусяцінай, асятрынай. Гараджане гатавалі аладкі, бліны з грэчкі [2, с.50].

Сямейнае жыццё гараджан займае істотнае месца ў магістрацкіх актах другой паловы XVI-XVIII стст. У гэтых крыніцах знаходзяць адлюстраванне і ўяўленне аб ідэяльным шлюбе. Муж і жонка мусяць весці цнатлівае жыццё, пазбягаць п’янства і азартных гульняў (картаў, гульні ў косці), дапамагаць адзін другому ў вядзенні гаспадаркі. Мешчанін Полацка Базыль Гарбуза : “ А помененои жоне моеи милои, Матруне Михаиловне, за ее верное а зычливое со мной помешкане, за працу и услуговане ее, отказываю и дарую на вечност до волного ее шафунку полдвора отчыстого” [3, с.260]. Крыніцы сведчаць і аб практыцы разводаў. Прычынамі маглі быць мужчынская імпатэнцыя, недастойныя паводзіны супругаў і інш. У 1589 г. распачалася шлюбаразводная справа магілёўскага мешчаніна Грышкі Яцкавіча. Ініцыятарамі разводу былі жонка Гасюта і цесць Іван Сямёнавіч Клыпач. “Ожели муж на жену свою не лазить без света, то жена не виновата, идучи от него” [3, с.262].

Значнае месца ў святочным жыцці горада займалі рэлігійныя святы. Прадстаўнікамі народнай святочнай культуры былі скамарохі: скамарохі-мядзведнікі, дуднікі, скрыпачы. Інвентар г. Віцебска за 1661 г. упамінае дом Марціна Скамароха. У Віцебску быў таксама Зенька Скамарох, які ў Кстоўскім пасадзе ля ракі Віцьбы меў свой уласны пляц. Беларуская тапаніміка захавала назвы асобых паселішчаў, звязанных са скамарохамі. У мястэчку Смаргонь у 1622 г. адна з вуліц называлася “Скамарошая”. Ля Віцебска былі вядомы могілкі з назвай “скамарошыя” . Пабытовае жыццё гараджан XVI-XVIII стст. складалася з спецыфічных і традыцыйных рысаў. Яно абумовіла асаблівасці сацыяльнага, грамадскага, эканамічнага і культурнага ўзроўняў развіцця беларускіх гарадоў у XVI-XVIII стст.

 

Літаратура:

1. Мальдзіс А. Як жылі нашы продкі ў XVIII ст / А. Мальдзіс. – Мн.: “ Мастацкая літаратура”, 2009. – 479 с.

2. Вуглік І.Р. Матэрыяльная культура і быт беларусаў у XVI-XVIII стст / І.Р. Вуглік. – Мн.: БДПУ, 2005. – 114 с.

3. Марзалюк І.А. Людзі даўняй Беларусі. Этнаканфесійныя і сацыя-культурныя стэрыятыпы / І.А. Марзалюк. – Магілёў.: МДУ імя А.А. Куляшова, 2002. – 324 с.

4. №77. 11 сентября 1592 г. Жалованная грамота короля Сигизмунда III минскому православному братству на устройство больницы, школы и дома для братских сходок/ Хрестоматия по истории Беларуси: уч. пособ. В 2 ч. Ч.1. С древнейших времён до 1917 г./сост.: Я.И.Трещенок [и др.] – Мн.: Изд. центр БГУ, 2008. – с.623.


Дата добавления: 2018-05-09; просмотров: 997; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!