Дагаворная тэорыя паходжання дзяржавы і права.



Дагаворная тэорыя была даволі падрабязна сфармулявана ў працы раннебуржуазнага галандскага мысліцеля, вучонага-юрыста Гуга Гроцыя «Аб праве вайны і міра», а найбольш поўна і паслядоўна была выкладзена англійскімі філосафамі Джонам Локам у працы «Два трактаты аб праўленні» і Томасам Гобсам у працы «Левіяфан, ці матэрыя, форма і ўлада дзяржавы царкоўнай і грамадзянскай». Важкі ўклад у абгрунтаванне яе палажэнняў зрабілі таксама Б. Спіноза (праца «Багаслоўска-палітычны трактат»), Ж-Ж. Русо (працы «Разважанні аб паходжанні і асновах няроўнасці паміж людзьмі» і «Аб грамадскім дагаворы, ці прынцыпы палітычнага права»), І. Кант (праца «Метафізіка нораваў»).

У адрозненне ад тэалагічнай і патрыярхальнай канцэпцый, якія першапрычыну ўзнікнення дзяржавы і права бачаць у Божаскай волі, дагаворная дактрына сцвярджае, што арганізаванае ў дзяржаву грамадства – справа рук чалавека. Яе прыхільнікі зыходзяць з таго, што першапачаткова ўзнікае чалавечая супольнасць, якая доўгі час існуе, не маючы дзяржавы. Гэты перыяд у гісторыі чалавечага грамадства называецца натуральным станам супольнасці, і людзі жывуць у ім без улады над сабой.

Праўда, адны прыхільнікі дагаворнай тэорыі апісвалі існаванне чалавека ў ім у стане неабмежаванай асабістай свабоды, якая вяла да анархіі, да вайны «ўсіх супраць усіх». Томас Гобс, напрыклад, падкрэслівае, што ў дадзяржаўным грамадстве, «… пока люди живут без общей власти, держащей всех их в страхе, они находятся в том состоянии, которое называется войной, а именно в состоянии войны всех против всех»[122]. Другія ж, наадварот, бачылі ў натуральным стане чалавека мірнае першабытнае царства свабоды. Джон Лок адзначае, што людзі, якія знаходзяцца ў натуральным стане, знаходзяцца ў стане «… полной свободы в отношении их действий и в отношении распоряжения своим имуществом и личностью в соответствии с тем, что они считают подходящим для себя в границах закона природы, не испрашивая разрешения у какого-либо другого лица и не завися от чьей-либо воли»[123]. Ж.-Ж. Русо характарызаваў натуральны стан чалавека як свайго роду «залаты век» чалавецтва. «До тех пор, – піша Русо, – пока люди довольствовались своими убогими хижинами… пока они были заняты лишь таким трудом, который под силу одному человеку, и только такими промыслами, которые не требовали участия многих рук, они жили свободные, здоровые, добрые и счастливые, насколько они могли быть такими по своей природе, и продолжали в отношениях между собой наслаждаться радостями общения, не нарушавшими их независимости»[124].


Дзяржаўна-арганізаванае грамадства ўзнікае ў выніку дамовы (дагавора) паміж людзьмі.

Згодна з вучэннем Гуга Гроцыя, людзі аб’ядналіся ў дзяржаву пасля таго, як пераканаліся ў тым, што немагчыма супрацьстаяць гвалту ізаляванымі сем’ямі, прычым «… люди объединились в государство не по божественному повелению, но добровольно»[125], а дзяржава па сваёй сутнасці ёсць «… совершенный союз свободных людей, заключенный ради соблюдения права и общей пользы»[126].

Дагавор аб стварэнні дзяржавы, згодна з Т. Гобсам, – адзінае выйсце са стану анархіі, вайны і самазнішчэння чалавечай супольнасці, таму што там, дзе «… нет видимой власти, держащей их в страхе и под угрозой наказания, принуждающей их к выполнению соглашений и соблюдению естественных законов… они в силу различия своих интересов должны по необходимости разобщиться и снова быть ввергнутыми в междоусобную войну»[127]. Прызначэнне дагавора Т. Гобс бачыць у тым, каб кожны падпарадкаваў сваю волю воле адной асобы, якая толькі і ў стане забяспечыць рэальнае адзінства людзей, а змест дагавора зводзіцца да таго, што кожны чалавек як бы сказаў другому чалавеку: «я уполномачиваю этого человека или это собрание лиц и передаю ему мое право управлять собой при том условии, что ты таким же образом передашь ему свое право и санкционируешь все его действия»[128].З характару натуральнага стану людзей і зместу дагавора аб стварэнні дзяржавы Т.Гобс выводзіць яе сутнасць: «В этом человеке или собрании лиц состоит сущность государства, которая нуждается в следующем определении: государство есть единое лицо, ответственным за действия которого сделало себя путем взаимного договора между собой огромное множество людей, с тем, чтобы это лицо могло использовать силу и средства всех их так, как сочтет необходимым для их мира и общей защиты»[129]. У сваю чаргу, з характару дагавора і сутнасці дзяржавы выводзіцца і характар улады. Яна, на думку Т. Гобса, павінна быць абсалютнай манархіяй, бо «… она так обширна, как только это можно себе представить»[130].

Адказваючы на пытанне аб тым, чаму чалавек вымушаны адмовіцца ад абсалютнай свабоды над самім сабой і над сваёй уласнасцю, якія пануюць у натуральным стане існавання чалавека, заключыць дагавор з іншымі людзьмі і стварыць дзяржаву, Дж. Лок фармулюе «… самый очевидный ответ, что хотя в естественном состоянии он обладает подобным правом, но все же пользование им весьма ненадежно и ему постоянно угрожает посягательство других… большая часть людей не особенно строго соблюдает равенство и справедливость, поскольку пользование собственностью, которую он имеет в этом состоянии, весьма
небезопасно, весьма ненадежно… Поэтому-то великой и главной целью объединения людей в государства и передачи ими себя под власть правительства является сохранение их собственности»[131]. Разам з тым, заключаючы дагавор, людзі, на думку Дж. Лока, ахвяруюць толькі часткай сваіх натуральных правоў (правам на самадапамогу і самаабарону), робяць гэта для забеспячэння іншых правоў (права прыватнай уласнасці і асабістай свабоды). Па Дж. Локу, дзяржава ёсць дамова людзей аб абароне і натуральным дабрабыце шляхам падпарадкавання волі большасці, якая не парушае асабістай свабоды і ўласнасці.

Нямецкі юрыст С. Пуфендорф у працы «Аб пасадзе чалавека і грамадзяніна» (1673) пагаджаўся з Т. Гобсам у тым, што дзяржава неабходна для забеспячэння бяспекі людзей адзін ад аднаго, для забеспячэння агульнай карысці, але пісаў не аб адным, а аб двух дагаворах: а) дагаворы паміж людзьмі аб утварэнні дзяржавы (Pactum unionis civilis) і б) дагаворы паміж людзьмі і ўрадам аб падпарадкаванні людзей уладзе (pactum subjektionis civilis). У выніку першага дагавора асобныя індывіды аб’ядноўваюцца разам і з дапамогай «dekretum formae» яны ўсталёўваюць форму кіравання, а ў выніку другога дагавора ўжо аб’яднаныя індывіды падпарадкоўваюць сваю волю воле адной вядомай асобы (фізічнай альбо зборнай).

У выніку аб’яднання ўсталёўваецца абсалютная манархія, у якой манарх павінен быць толькі інструментам дзяржаўнай улады. Разам з тым, канструкцыя другога дагавора, сфармуляваная С. Пуфендорфам, дазволіла яму абгрунтаваць не толькі абсалютныя правы манарха ва ўмовах абсалютнай манархіі, але і правы яго падданых. Калі падданыя перадаюць манарху неабмежаваныя паўнамоцтвы, то манарх, паводле С. Пуфендорфа, павінен узяць на сябе той абавязак, згодна з якім улада ніколі не можа быць выкарыстана ім інакш, як на карысць падданых. Заключаючы дагавор, людзі не адмаўляюцца ад большай часткі сваіх натуральных правоў, яны толькі дэлегуюць манарху ўладныя паўнамоцтвы, а манарх, які звязаны ўмовамі дагавора з падданымі, з’яўляецца абаронцам гэтага дагавора, прычым, абаронцам з неабмежаванымі паўнамоцтвамі[132].

Ніхто з прыхільнікаў дагаворнай тэорыі паходжання дзяржавы не разглядаў грамадскі дагавор як гістарычны факт. На яго глядзелі як на тэарэтычную канструкцыю, без якой нельга растлумачыць паходжанне дзяржавы, розніцу паміж дадзяржаўным і дзяржаўна-арганізаваным грамадствам, форму дзяржавы: абсалютную манархію, па Т. Гобсу, і канстытуцыйную манархію, па Дж. Локу.

 

5. Арганічная тэорыя паходжання дзяржавы і права.

Арганічная тэорыя паходжання дзяржавы і права была распрацавана ў ХІХ ст. намаганнямі, галоўным чынам, Г. Спенсера ў яго працах «Сацыяльная статыка» і «Асновы сацыялогіі», а таксама І.-К. Блюнчлі ў яго працы «Антрапалагічныя нарысы
вучэнняў аб дзяржаве і праве». Асобныя палажэнні дадзенай канцэпцыі былі абгрунтаваны Г. Прэйсам, Ж. Вормсам і шэрагам іншых даследчыкаў.

Праўда, асобныя меркаванні аб падабенстве дзяржавы і права чалавечаму арганізму выказваліся яшчэ старажытнымі грэкамі – знакамітымі Платонам і Арыстоцелем. Платон, напрыклад, параўноўваў структуру і функцыі дзяржавы са здольнасцямі чалавека і асобнымі праявамі яго душы, а Арыстоцель даваў ілюстрацыю тэзіса аб падабенстве дзяржавы, чалавечага арганізма і супольнасці людзей наступным чынам: «Первичным по природе является государство по сравнению с семьей и каждым из нас; ведь необходимо, чтобы целое предшествовало части. Уничтожь живое существо в его целом, и у него не будет ни ног, ни рук, сохранится только наименование их… Всякий предмет определяется совершаемым им действием и возможностью совершать это действие; раз эти свойства у предмета утрачены, нельзя уже говорить о нем как таковом: останется только его обозначение»[133].

Спрыяльную глебу арганічная тэорыя паходжання дзяржавы і права знайшла ў канцы ХVIII – пачатку ХIХ стагоддзя пасля таго, як у філасофіі адбыўся метадалагічны пераварот, які быў звязаны з тым, што ажыццявіўся пераход ад механістычных уяўленняў аб развіцці грамадства да арганічнага міраўспрымання. Яркім прыкладам такога пераходу з’явілася філасофія Шэлінга, у якой было паслядоўна праведзена арганічнае міраўспрыманне і якое тлумачыла ўсе з’явы свету па аналогіі са з’явамі арганічнага жыцця.

У ХIХ стагоддзі, – піша Н.М. Каркуноў, – «… органическое понимание явлений общественной жизни делается, можно сказать, одной из самых популярных, самых распространенных идей настоящего столетия. Она нашла себе представителей среди мыслителей самого разнообразного направления… Конт естественно пришел к признанию общества организмом, так как нельзя отрицать значительного сходства явлений жизни и явлений общества… Органическое учение об обществе принимало довольно различные формы. У так называемой органической школы, основанной под непосредственным влиянием Шеллинга, Краузе, все дело сводилось к признанию того, что в общественной жизни, как и в жизни органической, все явления находятся во взаимной обусловленности… Но наибольшее распространение получила та форма органической теории, которая, примыкая к позитивизму, признает общество организмом в смысле тождества законов жизни с законами общественности»[134].

Прыхільнікі дадзенай тэорыі лічаць яе асновастваральнікам рымляніна Мененія Агрыпу. Справа ў тым, што калісьці ў гісторыі рымскай дзяржавы здарыўся наступны выпадак. Plebs у чарговы раз, будучы незадаволены сваім сацыяльным становішчам, пакінуў горад Рым і пасяліўся на Свяшчэннай гары, адгарадзіўшы свой
лагер валам і ровам. Пад пагрозай знешняга ворага і разумеючы неабходнасць усталявання згоды ў народзе, дзеля захавання адзінства дзяржавы да рlebsа на перамовы быў адпраўлены Мененій Агрыпа, чалавек красамоўны і паважаны плебеямі, паколькі сам быў родам з іх. Ціт Лівій распавядае ў сваёй «Гісторыі Рыма ад заснавання горада» аб тым, што парламенцёр распавёў плебеям адну гісторыю: «В те времена, когда не было в человеке все согласовано, но каждый член говорил и решал, как ему вздумается, возмутились другие члены, что все их старания и усилия идут на потребу желудку; а желудок, спокойно сидя в середке, не делает ничего и лишь наслаждается тем, что получает от других. Сговорились тогда члены, чтобы ни рука не подносила пищи ко рту, ни рот не принимал подношения, ни зубы его не разжевывали. Так, разгневавшись, хотели они смирить желудок голодом, но и сами все и все тело вконец исчахли. Тут-то и открылось, что и желудок не нерадив, что не только он кормится, но и кормит, потому что от съеденной пищи возникает кровь, которой сильны мы и живы, а желудок равномерно по жилам отдает ее всем частям тела. Так, сравнением упоподобив мятежу частей тела возмущение плебеев против сенаторов, изменил он настроение людей». За гэты ўчынак Мененій Агрыпа заслужыў агульную павагу рымлян, яго ў роўнай ступені любілі як патрыцыі, так і плебеі, а пасля Свяшчэннай гары ён стаў яшчэ больш шаноўным сярод простага народа. «На погребение этого посредника, поборника гражданского согласия, – падкрэслівае Ціт Лівій, – который отправлен был сенатом к плебеям и вернул римских плебеев в город, не хватило средств. Похоронили его плебеи, внеся по шестой части асса каждый»[135].

Прыхільнікі арганічнай дактрыны лічаць, што грамадства – гэта жывы арганізм, які развіваецца натуральным шляхам (ад зародкавага да развітага стану), які не залежыць ад сваіх элементаў, а, наадварот, вызначае іх лёс. Дзяржава ў адпаведнасці з дадзенай канцэпцыяй – арганізм у арганізме ці жыццёва важны яго орган, які функцыянуе аб’ектыўна, у адпаведнасці з праграмай, якая закладзена ў генатыпе – зародышу дзяржавы[136].

І.-К. Блюнчлі, абапіраючыся на палажэнні аб развіцці жывых істотаў ад ніжэйшых відаў да вышэйшых, а ад іх да чалавека, сцвярджаў, што дзяржава з’яўляецца разнавіднасцю арганізма[137]. Дзяржава, вучыў ён, – вынік дзеяння сіл прыроды, яна ўзнікае адначасова з людзьмі, дзяржаўная ўлада па сваёй сутнасці ёсць натуральнае панаванне цэлага (арганізма, чалавечай супольнасці) над часткамі (індывідам, групамі індывідаў).

Грамадства, па Г. Спенсэру, складаецца з жывых частак, а таму яно з’яўляецца жывым арганізмам. Г. Спенсэр перакананы ў тым, што паміж грамадствам і біялагічным арганізмам ёсць вялікае падабенства ў прынцыпах арганізацыі і
развіцця, а таму, падобна развіццю біялагічнага арганізма і згодна з заканамернасцямі яго арганізацыі і развіцця, можна даследаваць заканамернасці развіцця і функцыянавання грамадства і дзяржавы. Паколькі характэрнай асаблівасцю жывога цэлага з’яўляецца яго рост, дыферэнцыяцыя будовы і спецыялізацыя функцый, а таксама размнажэнне і смяротнасць, то і грамадства цалкам падпарадкоўваецца гэтым жа заканамернасцям. Грамадства, на думку Г.Спенсэра, развіваецца, як і біялагічныя арганізмы, ад простых да больш складаных. Дробныя чалавечыя групы аб’ядноўваюцца ў больш буйныя і складаныя аб’яднанні – плямёны, саюзы плямёнаў, гарады-дзяржавы, імперыі, у ім утвараюцца розныя саслоўі, розныя грамадскія класы, усталёўваюцца ўсё больш і больш разнародныя грамадскія ўстановы, узрастае спецыялізацыя заняткаў. Спецыялізацыя і дыферэнцыяцыя органаў і ўстаноў дзяржавы адбываецца так, як адбылася дыферэнцыяцыя нервовай сістэмы. Вядома, што ў ніжэйшых жывёл адна нервовая сістэма, у вышэйшых іх дзве. Гэтак сама і ў дзяржаве, лічыць Г. Спенсэр, першапачаткова ваеннае кіраванне супадае з грамадзянскім, а ў выніку далейшага развіцця грамадства гэтыя сістэмы кіравання адасабляюцца адзін ад аднаго.

Паколькі Г. Спенсэр лічыў чалавека першапачатковай клеткай чалавечай супольнасці, то тып грамадства з’яўляўся, на яго думку, працягам якасцяў індывідаў. У першабытным грамадстве па прычыне росту і ўдасканалення тэхнікі адбыўся падзел працы паміж людзьмі. Менавіта з яго выраслі «ніжэйшы клас», якому наканавана дабываць сродкі існавання супольнасці – гэта рукі і ногі чалавека; і «вышэйшы клас», які павінен кіраваць супольнасцю, быць на чале яе – гэта мозг; вочы чалавека. Такі падзел у грамадстве адбыўся, па Г. Спенсэру, яшчэ напачатку сацыяльнага жыцця і будзе існаваць вечна. Дзяржава і моцная дзяржаўная рэгламентацыя жыццядзейнасці грамадства ўзнікла ўжо на самых ранніх этапах развіцця чалавечай супольнасці, калі ваенная дзейнасць была галоўнай формай існавання розных плямёнаў. Гэтая дзейнасць патрабавала асобнага, прымусовага тыпу палітычнай арганізацыі грамадства, максімальнай мабілізацыі і інтэграцыі ўсіх яго членаў, «… полного корпоративного действия… сильного правительственного воздействия». Так узнікае, а затым і развіваецца па законах развіцця біялагічнага арганізма, дзяржава[138]..

 

Тэорыя гвалту.

Тэорыя гвалту сфармулявана ў працах Я. Дзюрынга, К. Кауцкага, Ф. Апенгеймера, Л. Гумпловіча і іншых даследчыкаў. Прыхільнікі гэтай канцэпцыі сцвярджаюць, што асноўнай прычынай узнікнення дзяржавы з’яўляецца гвалт у форме заваявання аднаго племені другім ці ў выніку гвалту адной часткі грамадства над другой. Прычым адны аўтары, напрыклад, Я. Дзюрынг, бачылі прычыну
ўзнікнення дзяржаўна-арганізаванага грамадства ва ўнутраным гвалце, а іншыя, напрыклад, Л. Гумпловіч, перавагу ў стварэнні дзяржавы і права аддавалі гвалту знешняму.

Франц Апенгеймер прайшоў да высновы, згодна з якой дзяржава ўзнікае ў той момант, калі пераможцы ў барацьбе пачынаюць шкадаваць жыццё скароных. Вось для кіраўніцтва скаронымі і спатрэбілася дзяржава. Скаронымі, па Ф. Апенгеймеру, з’яўляюцца мірныя земляробы, якія падпарадкоўваюцца ўзброеным заваёўнікам і пагаджаюцца плаціць ім даніну. Вельмі ёмка працэс фармавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства сфармуляваў Карл Кауцкі і апісаў яго наступным чынам: «Племя победителей, – адзначае К. Кауцкі, – подчиняет себе племя побежденных, присваивает себе и всю их землю и затем принуждает побежденное племя систематически работать на победителей, платить им дань или подати. При всяком случае такого завоевания возникает деление на классы, но не вследствие деления общины на различные подразделения, а вследствие соединения в одно двух общин, из которых одна делается господствующим, другая угнетенным и эксплуатируемым классом, принудительный же аппарат, который создают победители, превращается в государство»[139].

Найбольш грунтоўна і паслядоўна тэорыю гвалту распрацаваў Людвіг Гумпловіч у сваіх працах «Расавая барацьба. Сацыялагічнае даследаванне» і «Агульнае вучэнне аб дзяржаве». Л. Гумпловіч лічыў, што дзяржава і права ўзнікаюць натуральным шляхам з другіх, дадзяржаўных утварэнняў. На яго погляд, першаснымі сацыяльнымі групамі, з якіх пайшло ўсё чалавецтва, былі разнастайныя орды, якіх было вельмі шмат у розных частках свету. Орды былі непадобнымі адна на другую, таму што пражывалі ў розных геаграфічных умовах, карысталіся рознымі сродкамі і спосабамі для забеспячэння сваёй жыццядзейнасці. Але сярод мноства ордаў выдзяляліся два галоўных тыпы – орды качавыя і орды аседлыя. Качэўнікі – сапраўдныя касмапаліты, іх дэвіз – ubi bene, ibi patria – дзе добра – там і радзіма. Яны не задавальняюцца той радзімай, якую дала ім прырода і здзяйсняюць набегі дзеля рабаўніцтва на сваіх суседзяў. У сваю чаргу аседлыя орды (плямёны) падобныя на птушак, якія вырабляюць свае гнёзды. Яны міралюбівыя і аседлыя расы, звязаны з зямлёй, і зямля з’яўляецца для іх qlebae abscripti.

Два вышэйакрэсленыя тыпы ордаў, на думку Л. Гумпловіча, пастаянна сутыкаліся паміж сабой. Гэта прывяло да заваявання. З факта заваявання адной арды другой натуральным чынам вырастае арганізацыя ўлады ў форме дзяржавы. І надалей пачынае ўладарыць ужо дзяржава з дапамогай прававых норм, якія з’яўляюцца чыста дзяржаўным устанаўленнем.

Пры фармуляванні сваіх поглядаў і высноў Л. Гумпловіч абапіраўся на велізарнейшы факталагічны матэрыял і таму цалкам заканамерна сцвярджаў:
«История не предъявляет нам ни одного примера, где бы государство возникало не при помощи акта насилия, а как-нибудь иначе. Кроме этого, государство было насилием одного племени над другим, оно выражалось в завоевании и порабощении более сильным чужим племенем более слабого, уже оседлого населения»[140].

Тое сацыяльнае цэлае, якое ўтвараецца пасля заваявання адной ардой арды іншай, Л. Гумпловіч называе народам. Менавіта дзяржава звязвае ў агульную супольнасць розныя орды (плямёны) і робіць іх адным народам. Такім чынам, племя (арда) – паняцце этнічнае, а народ – паняцце палітычнае. Нацыя ж, у сваю чаргу, на думку Л. Гумпловіча, ёсць з'ява і прадукт культурнага развіцця народа.

Крытыкуючы іншыя тэорыі паходжання дзяржавы і права, Л. Гумпловіч заўважае, што вучэнне аб узнікненні дзяржавы і права шляхам заваявання і падпарадкавання з’яўляецца цалкам рэальным вучэннем, таму што мае пад сабой гістарычную праўду. Што ж тычыцца іншых шляхоў узнікнення дзяржаўна-арганізаванага грамадства і дзяржавы, то Л. Гумпловіч лічыць іх «… лишь логическими конструкциями»[141], а на пытанне аб тым, чаму ж гэтыя канструкцыі, якія абапіраюцца на хісткія гіпотэзы, а не на гістарычныя факты, падтрымліваюцца многімі юрыстамі і дзяржававедамі, іранічна і ў той жа час вельмі дакладна зазначае: «Причина в господствовавшем когда-то в этой науке (философии права) стремлении выводить и право, и государство из высшей идеи, из этического принципа, согласно которому человек – осуществитель высшей нравственной идеи, он для ее осуществления создает право, а для защиты права – государство. И хотя затем стало известно, что люди грешили против этой идеи, никто не захотел ломать эту благообразную теорию»[142].

 

7. Марксісцкая (матэрыялістычная, «класавая») тэорыя паходжання дзяржавы і права.

Марксісцкая тэорыя доўгі час у ХХ стагоддзі была не проста пануючай, а і адзіна правільнай у савецкай, а, значыць, і беларускай юрыдычнай навуцы. Праблематыка паходжання дзяржавы і права была прадметам разгляду ў шматлікіх творах класікаў марксізма-ленінізма, найбольш грунтоўнымі сярод якіх з’яўляюцца праца Ф. Энгельса «Паходжанне сям’і, прыватнай уласнасці і дзяржавы», а таксама праца У. Леніна «Дзяржава і рэвалюцыя».

Марксісцкая тэорыя паходжання дзяржавы і права называецца матэрыялістычнай таму, што асновай фармавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства і ўзнікнення права лічыць аб’ектыўныя і заканамерныя працэсы, якія адбываліся ў вытворчых адносінах грамадства і якія ў сваю чаргу былі абумоўлены развіццём і ўдасканаленнем сродкаў вытворчасці і прыладаў працы. У той жа самы
час марксісцкая тэорыя паходжання дзяржавы і права лічыцца класавай таму, што, па-першае, разглядае класы (асобныя сацыяльныя групы людзей) і іх барацьбу між сабой за ўладу рухаючай сілай гісторыі, а, па-другое, абгрунтоўвае палажэнне, згодна з якім дзяржава і права маюць выключна класавы характар, таму што выражаюць і абараняюць інтарэсы эканамічна і палітычна пануючых класаў.

Згодна з марксісцкай канцэпцыяй, у падмурку паходжання дзяржавы ляжаць перш-наперш эканамічныя прычыны. Напачатку чалавечай гісторыі існуе першабытнае грамадства, якое затым у выніку роста вытворчых сіл і з’яўлення прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці, раскола грамадства на класы з супярэчлівымі эканамічнымі інтарэсамі і барацьбы паміж імі пераўтвараецца ў дзяржаўна-арганізаванае грамадства.

Дзяржава ўзнікае не як сродак прымірэння класаў, а як сродак у руках эканамічна пануючых класаў для ўтрымання свайго пануючага становішча, для класавага панавання. «Государство, – пісалі К. Маркс і Ф. Энгельс, – есть та форма, в которой индивиды, принадлежащие к господствующему классу, осуществляют свои общие интересы»[143]. У.І. Ленін, развіваючы палажэнні К. Маркса і Ф. Энгельса аб класавай прыродзе дзяржавы, у сваёй фундаментальнай працы «Дзяржава і рэвалюцыя» падкрэсліваў: «Государство возникает там, тогда и постольку, где когда и поскольку классовые противоречия объективно не могут быть примирены…Государство есть машина для угнетения одного класса другим, машина, чтобы держать в повиновении одному классу прочие подчиненные классы»[144].

У адпаведнасці з класавым разуменнем грамадства і яго гісторыі К. Марксам і Ф. Энгельсам было сфармулявана і азначэнне права. Яны лічылі, што права існуе толькі ва ўмовах класавага грамадства і з’яўляецца матэрыяльна абумоўленай з’явай. У «Маніфесце Камуністычнай партыі» – адной з першых сумесных прац К. Маркса і Ф. Энгельса, звяртаючыся да буржуазіі, яны сцвярджалі: «Ваше право есть лишь возведенная в закон воля вашего класса, воля, содержание которой определяется материальными условиями жизни вашего класса»[145].

 

Праблемныя пытанні

1. Як Вы лічыце, ці можна ўвогуле сфармуляваць «адзіна правільную» канцэпцыю (тэорыю) паходжання дзяржавы і права?

2. Ці можна шляхам абагульнення найбольш пераканаўчых момантаў асобных канцэпцый (тэорый) аб паходжанні дзяржавы і права сфармуляваць нейкі «інтэгральны» яе варыянт?

3. Чаму, абапіраючыся на адну і тую ж Святую кнігу – Біблію, прыхільнікі тэалагічнай канцэпцыі па-рознаму тлумачылі адны і тыя ж з’явы дзяржаўна-арганізаванага грамадства і права?

4. Як Вы думаеце, парушае ці не парушае вучэнне Фамы Аквінскага аб магчымасці звяржэння манархаў асноўныя моманты (пастулаты) тэалагічнай тэорыі аб вечнасці, нязменнасці і непарыўнасці дзяржаўнай улады?

5. Параўнайце паміж сабой асноўныя пастулаты тэалагічнай і патрыярхальнай тэорый паходжання дзяржавы і права, вызначце іх падабенства і пакажыце розніцу паміж імі.

6. Якія моманты і палажэнні дагаворнай дактрыны аб паходжанні дзяржавы і права з’яўляюцца метадалагічна прыдатнымі ў абгрунтаванні канцэпцыі прававой дзяржавы і тэорыі падзелу ўлады ў сучаснай практыцы дзяржаўна-прававога будаўніцтва?

7. Чаму дагаворная тэорыя паходжання дзяржавы і правы знайшла сваё найбольшае прызнанне і пашырэнне ў Еўропе?

8. Ці можна сёння выкарыстаць ідэі арганічнай тэорыі паходжання дзяржавы і права аб спецыялізацыі і інтэграцыі функцый у грамадстве пры даследаванні арганізацыі дзяржаўнай улады, заснаванай на прынцыпе падзелу ўлады?

9. Якія моманты ў марксісцкай тэорыі паходжання дзяржавы і права здаюцца Вам найбольш абгрунтаванымі?

10.  У чым Вы бачыце падабенства тэорыі гвалту і марксісцкай (матэрыялістычнай) тэорыі (канцэпцыі) паходжання дзяржавы і права?

 


Дата добавления: 2018-08-06; просмотров: 289; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!