Паходжанне права, яго прыметы.



Права ўзнікае натуральна-гістарычным шляхам у выніку тых сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, што адбыліся ў грамадстве пасля трох буйных грамадскіх падзелаў працы.

Першы буйны падзел грамадскай працы – аддзяленне жывёлагадоўлі ад земляробства, другі – аддзяленне рамяства ад земляробства, трэці – адасабленне групы людзей, якія сталі займацца гандлем таварамі, – гандляроў. Непасрэдным следствам трох буйных падзелаў працы стала якасная маёмасная няроўнасць сярод людзей, сутнасць якой у тым, што пэўныя групы насельніцтва пачынаюць спецыялізавацца выключна (альбо пераважна) на нейкім адным відзе вытворчай дзейнасці, яны як бы «манапалізуюць» пэўную вытворчую дзейнасць, фармуецца спецыялізацыя вытворчасці. З аднаго боку, спецыялізацыя садзейнічае значнаму павышэнню вытворчасці працы, а, з другога, натуральна прыводзіць да тавараабмену.

Прычым у выніку першага буйнога падзелу працы, што адбыўся паміж рознымі родамі і плямёнамі, складваецца рэгулярны міжродавы і міжпляменны
тавараабмен. «В первой общине, – заўважае Арыстоцель, – т. е. в семье, не было явно никакой надобности в обмене; он сделался необходимым, когда общение стало обнимать уже большее количество членов. В самом деле, в первоначальной семье все было общим; разделившись, стали нуждаться во многом из того, что принадлежало другим, и неизбежно приходилось прибегать к взаимному обмену»[87]. Другі буйны падзел працы садзейнічае пранікненню сістэматычнага тавараабмену непасрэдна ў род і племя. Усё гэта непазбежна прыводзіць да колькаснай маёмаснай няроўнасці спачатку паміж родамі і плямёнамі, а пасля і ўнутры іх. Адбываецца пераразмеркаванне лішкавага прадукту на карысць найбольш уплывовых груп насельніцтва, асобных сем’яў, старэйшын, военачальнікаў, шаманаў, так званай «родавай арыстакратыі». Да таго ж рэгулярны тавараабмен лагічна прыводзіць да перамешвання насельніцтва, бо людзі перамяшчаюцца разам з таварамі. На месцы адносна замкнутай родавай, а затым і першабытнай суседскай абшчыны фармуецца тэрытарыяльная абшчына.

Заканамерным вынікам азначаных працэсаў, якія доўжыліся тысячагоддзі, стала фармаванне якасна новага грамадства ў параўнанні з першабытным грамадствам, заснаванага на рэгулярным тавараабмене, вядучая роля ў якім належыць таварна-грашовым адносінам і адносінам, што абумоўлены існаваннем тавараабмену і таварна-грашовых адносінаў.

Важным этапам у фармаванні грамадства, заснаванага на рэгулярным тавараабмене, з’яўляецца перыяд так званай «прэстыжнай эканомікі». З развіццём індывідуальнай уласнасці і з’яўленнем лішкавага прадукту ў развіцці ўзаемаадносінаў паміж людзьмі, якія належалі пераважна да розных суседскіх абшчын, узнікае такая сацыяльная з’ява, як «абмен дарамі», ці, іншымі словамі, – «дараабмен». Пры гэтым дарыцель нічога не губляў, бо пры абмене дарамі дзейнічаў прынцып эквівалентнасці, так званая ўзаемнасць. Дарыцель набываў грамадскі прэстыж. Але больш важным з’яўляецца тое, што падчас існавання ва ўмовах прэстыжнай эканомікі людзі набылі навыкі абмену таварамі на прынцыпе эквівалентнасці. У іх свядомасці замацавалася разуменне таго, што тавары можна мяняць на суразмерных пачатках, пры гэтым яны навучыліся вымяраць эквівалентнасць тавараў.

І калі на самых першасных этапах прэстыжнай эканомікі абмен дарамі меў спарадычны, нерэгулярны характар, а людзі ажыццяўлялі дараабмен пераважна дзеля таго, каб набыць (ці атрымаць) грамадскі прэстыж, то з развіццём рэгулярнага тавараабмену перад грамадствам паўстала пытанне аб тым, як і з дапамогай якіх правілаў паводзінаў урэгуляваць новыя грамадскія адносіны, заснаваныя на тавараабмене, а таксама грамадскія адносіны, якія сфармаваліся пад уздзеяннем таварна-грашовых адносінаў.


Існаваўшыя ва ўмовах першабытнага грамадства правілы паводзінаў – табу, міфы, аграрныя і жывёлагадоўчыя календары – не ў стане ўрэгуляваць узнікшыя ў выніку трох буйных грамадскіх падзелаў працы новыя грамадскія адносіны. Спатрэбіліся новыя віды нарматыўных рэгулятараў. Так узнікае права, а разам з ім адбываецца трансфармацыя ва ўсёй сістэме нарматыўнага рэгулявання грамадскіх адносінаў.

Якія прыметы выдзяляюць права сярод іншых нарматыўных рэгулятараў і адрозніваюць яго ад правілаў паводзінаў, якія былі ўласцівы першабытнаму грамадству?

Па-першае, права ўзнікае ў выніку развіцця рэгулярнага тавараабмену і таварна-грашовых адносінаў. Можна сказаць, што таварна-грашовыя адносіны з’яўляюцца «родавай пупавінай» права. Першапачаткова права ўзнікае менавіта для рэгулявання таварна-грашовых адносінаў, для рэгулявання такіх адносінаў, зместам якіх з’яўляецца абмен нейкімі матэрыяльнымі каштоўнасцямі. Затым права пачынае заканамерна пранікаць і ў іншыя сферы грамадскага жыцця і найперш выкарыстоўваецца для рэгулявання грамадскіх адносінаў, якія ўзнікаюць пад непасрэдным уплывам таварна-грашовых адносінаў.

Па-другое, права ўяўляе сістэму такіх правілаў паводзінаў, «стрыжнем» якіх з’яўляецца ЭКВІВАЛЕНТ, г. зн., суразмернасць. З дапамогай разнастайных па змесце правілаў паводзінаў, іх сістэмы ў таварна-грашовых адносінах, а таксама і ў іншых грамадскіх адносінах усталёўваецца суразмернасць пры абмене матэрыяльнымі каштоўнасцямі, пры кампенсацыі за згубленую маёмасць і г. д., і тым самым забяспечваецца раўнавага, стабільнасць, устойлівасць грамадскіх адносінаў. Апісанне аднаго з самых старажытных і прымітыўных правілаў паводзінаў, з дапамогай якога забяспечвалася «кампенсацыя» за пэўную каштоўнасць, знаходзім у А.Г. Проста: «Если была убита собака, – піша А.Г. Прост, – то ее необходимо было повесить за хвост так, чтобы она касалась носом земли, и сыпать на нее пшеницу до тех пор, пока она не покроет собаку»[88].

Па-трэцяе, права – гэта такая сістэма правілаў паводзінаў, якая патрабуе абавязковай знешняй фіксацыі, знешняга выражэння, «матэрыялізацыі». Гэта патрэбна дзеля таго, каб аднастайна, «раз і назаўсёды» зафіксаваць у свядомасці людзей тыя суразмернасці, «эквіваленты», якія былі выпрацаваны для рэгулявання пэўных грамадскіх адносінаў, і надаць ім агульнаабавязковае значэнне, падкрэсліць іх непарушнасць. Прававыя нормы заўсёды фіксаваліся на «матэрыяльных носьбітах», якія былі найбольш зручнымі ва ўмовах існавання той ці іншай чалавечай супольнасці – на папірусе, гліне, дрэве, камені і г. д.

У 1901 годзе французская археалагічная экспедыцыя, якая вяла раскопкі недалёка ад месца, дзе ў свой час знаходзіўся Старажытны Вавілон, знайшла
базальтавы слуп, на якім былі запісаны клінапісам законы цара Хамурапі, выдадзеныя ў XVIII ст. да Н.Х. С.С. Аляксееў слушна падкрэслівае факт запісу законаў на базальтавым слупе і заўважае: «Это не только имело судебно-ритуальное (у столба совершалось правосудие) и не только напоминало всем о существовании законов, но и возвеличивало законы, поддерживало их нерушимость, возвышенность»[89].

Пэўным выключэннем з адзначанай заканамернасці можна лічыць паведамленне Плутарха аб тым, што законы спартанскага цара Лікурга не былі пісанымі. Больш таго, Плутарх нават сцвярджае, што Лікург забараніў мець пісаныя законы, таму, што на думку Лікурга, усё тое, што сапраўды патрэбна для шчасця і маральнага ўдасканалення, павінна ўвайсці ў самыя норавы і лад жыцця, каб застацца ў іх назаўсёды, зжыцца з імі[90].

Па-чацвёртае, права – гэта такая сістэма правілаў паводзінаў, якая патрабуе абавязковай знешняй абароны з боку грамадства і яго афіцыйнага прадстаўніка – дзяржавы. Справа ў тым, што рэгулярны тавараабмен, які заснаваны на якаснай і колькаснай маёмаснай няроўнасці, заўсёды суправаджаецца барацьбой інтарэсаў пэўных уласнікаў адносна эквівалентнасці (суразмернасці) абменьваемых каштоўнасцяў. І натуральным выглядае працэс абмену, пры якім яго вынікамі не могуць быць задаволены ўсе ўласнікі абменьваемых каштоўнасцяў. У такім разе для захавання выпрацаванага грамадствам эквівалента (нормы ці нормаў паводзінаў, з дапамогай якіх рэгулююцца таварна-грашовыя адносіны і забяспечваецца неабходная эквівалентнасць) заканамерна патрабуецца знешняя прымусовая сіла. Такой сілай на самых ранніх этапах развіцця права маглі выступаць родавыя і пляменныя арганізацыі і органы кіравання, а з узнікненнем асобнай публічнай улады ў форме дзяржавы менавіта яна, з’яўляючыся адзіным афіцыйным прадстаўніком усяго грамадства, сканцэнтравала ў сваіх руках абарону права.

Па-пятае, права ўяўляе такую сістэму правілаў паводзінаў, якія маюць прадстаўніча-абавязваючы характар. Гэта азначае, што яны надзяляюць нейкіх сацыяльных суб’ектаў правамі і адначасова ўскладваюць на іншых абавязкі. Пры рознасці ў маёмасным і сацыяльным становішчы людзей і супрацьлегласці інтарэсаў уласнікаў пэўных матэрыяльных каштоўнасцяў, якімі яны абменьваюцца, у розных удзельнікаў абмену таварамі складваецца рознае фактычнае становішча, напрыклад, становішча гандляра і пакупніка. Урэгуляваць працэс перадачы нейкай матэрыяльнай каштоўнасці ад гандляра да пакупніка і працэс кампенсацыі на эквівалентных пачатках перададзенай каштоўнасці можна толькі шляхам надзялення гэтых удзельнікаў нейкімі правамі (прававымі магчымасцямі) і ўсклаўшы на іх нейкія абавязкі. Прычым у гандляра і пакупніка з неабходнасцю будуць розныя па
зместу правы і абавязкі, але яны павінны быць узаемазвязаны такім чынам, каб кожны з удзельнікаў мог рэалізаваць свае правы праз абавязкі іншага.

5. Асноўныя шляхі і формы паходжання права.

Тры вельмі ўплывовыя сілы аказвалі непасрэднае ўздзеянне на ўзнікненне і развіццё права – новыя грамадскія адносіны, якія складваліся пад уздзеяннем тавараабмену; узнікаючая дзяржава; ужо існуючыя ў грамадстве правілы паводзінаў. Пры гэтым два першыя фактары аказвалі рашаючы ўплыў на генезіс права, а трэці выступаў у якасці нейкага інтэлектуальнага рэзервуара, у якім непасрэдныя стваральнікі нормаў права знаходзілі «нарматыўны матэрыял» для новых відаў правілаў паводзінаў. Узаемадзеянне двух рашаючых фактараў пры фармаванні права дае нам уяўленне аб асноўных кірунках (шляхах) узнікнення права, а разгляд працэсаў выкарыстання ўласцівых першабытнаму грамадству правілаў паводзінаў пры стварэнні норм права дазваляе сфармуляваць асноўныя формы паходжання права.

У залежнасці ад таго, які з двух асноўных, акрэсленых вышэй фактараў аказваў рашаючы ўплыў на фармаванне права, можна выдзеліць два асноўныя шляхі паходжання права. Калі асноватворчым фактарам з’яўляліся якасна новыя, невядомыя першабытнаму грамадству таварна-грашовыя адносіны, мы маем справу, умоўна кажучы, з «еўрапейскім шляхам» фармавання права. Калі ж у якасці галоўнай рухаючай сілы пры ўзнікненні права выступала дзяржава, то ў гэтым выпадку зноў-такі, умоўна кажучы, мы маем справу з «азіяцкім шляхам» фармавання права.

Пры гэтым у выпадку першага шляху паходжання права большая частка норм права складвалася ў жыцці грамадства паступова, эвалюцыйным шляхам, а затым грамадства і яе афіцыйны прадстаўнік – дзяржава надавалі ім агульнаабавязковае значэнне, бралі іх пад сваю ахову і гарантавалі абарону. У выпадку ж другога шляху фармавання права значная частка норм права фармулявалася і выдавалася непасрэдна дзяржавай. Асабліва прыметна гэта ў станаўленні тых вядомых нам прававых сістэм, дзе дзяржава ў сваім развіцці значна апярэджвала фармаванне права.

Разам з тым вядомыя нам гістарычныя факты сведчаць пра тое, што ўзнікненне права адбывалася калі і не адначасова з фармаваннем дзяржаўна-арганізаванага грамадства (дзяржавы), то пад вельмі значным уплывам дзяржавы на фармаванне права. Таму вельмі слушнымі і пераканаўчымі выглядаюць разважанні тых аўтараў, якія лічаць, што працэсы фармавання права і дзяржавы ішлі паралельна, яны ўзаемадзейнічалі і стымулявалі адзін аднаго[91].


Нельга, на наш погляд, пагадзіцца як з меркаваннямі аб тым, што права ўзнікае задоўга да фармавання дзяржавы[92], так і з разважаннямі, згодна з якімі дзяржава фармуецца раней за права[93]. І галоўны аргумент тут наступны.

Ключавую ролю як у фармаванні права, так і ў фармаванні дзяржавы адыграў, як падкрэслівалася намі ў главе 2 дадзенага дапаможніка, такі фактар, такая з’ява, як лішкавы прадукт. З’яўленне ў грамадстве менавіта лішкавага прадукту дазволіла развіць рэгулярны тавараабмен і сфармаваць якасна новую сістэму нарматыўнага рэгулявання – права. Адначасова з развіццём тавараабмену і самага першаснага, хай сабе і «прымітыўнага» права, у грамадстве ўзнікаюць і такія ж самыя першасныя структуры абароны гэтага «прымітыўнага» права.

Нават калі прыняць пад увагу тое, што на першых этапах фармавання права яго абаранялі, гарантавалі і праводзілі ў жыццё, іншымі словамі, забяспечвалі старыя рода-пляменныя структуры кіравання і ўлады, то ўзнікае пытанне: забяспечваючы толькі што ўзнікаючае права, ці не мяняюць адначасова сваю прыроду і старыя рода-пляменныя структуры ўлады і кіравання? Нам уяўляецца, што адказ можа быць толькі станоўчы. Бо пры забеспячэнні інтарэсаў таваравытворцаў і ўдзельнікаў тавараабмену яны аддаюць тым самым перавагу інтарэсам толькі часткі супольнасці над агульнымі інтарэсамі ўсёй супольнасці. Больш таго, гарантуючы гэтыя інтарэсы, старыя структуры ўлады пачынаюць «палітызавацца», выбіраць паміж рознымі і нават супрацьлеглымі інтарэсамі суродзічаў і супляменнікаў, параўноўваць іх, узважваць і аддаваць пры гэтым перавагу асобным інтарэсам над інтарэсамі ўсёй рода-пляменнай супольнасці. А што гэта, як не праява дзяржаўна-арганізаванага грамадства?

Уяўляецца, што як меркаванні аб першынстве фармавання права перад дзяржавай, так і адваротным прыярытэце заснаваны на тым, што іх аўтары ў сваіх высновах абапіраюцца пераважна альбо на еўрапейскі шлях фармавання права і дзяржавы, альбо на азіяцкі вектар у станаўленні гэтых сацыяльных інстытутаў. І пры гэтым акцэнтуюць сваю ўвагу альбо на фармаванні права, альбо на фармаванні дзяржавы, не заўважаючы галоўнага, таго, што без лішкавага прадукту не магло быць ні дзяржавы, ні права. А калі гэта так, то як права, так і дзяржава не могуць не ўзнікаць адначасова. Іншая справа, як, якім шляхам ішло размеркаванне і пераразмеркаванне лішкавага прадукту. Калі лішкавы прадукт пераразмяркоўваўся самімі ўдзельнікамі тавараабмену, якія патрабавалі абароны сваіх інтарэсаў ад існуючых на той момант уладных структур, можна гаварыць аб тым, што паскоранымі тэмпамі развівалася права. Калі ж у размеркаванні і пераразмеркаванні лішкавага прадукту найперш удзельнічалі ўладныя і кіраўнічыя структуры, якія вымушаны былі стварыць для гэтага пэўныя нормы і правілы, то можна казаць пра паскоранае развіццё дзяржавы.


Такім чынам, з рознасці ў «тэмпах» фармавання дзяржавы і права нельга рабіць высновы аб тым, што нейкі з гэтых сацыяльных інстытутаў узнік раней за другі. Больш правільнай і адпавядаючай рэчаіснасці будзе выснова аб іх адначасовым узнікненні і ўзаемадзеянні з тым удакладненнем, што ў розных рэгіёнах свету іх узаемадзеянне мела свае адметныя рысы.

У адных рэгіёнах паскоранымі тэмпамі фармавалася дзяржава, адбывалася палітызацыя грамадства[94]. Тут дзяржава аказвала значны ўплыў на ўзнікненне і фармаванне права. Звязана гэта было з тым, што ў гэтых рэгіёнах пануючае становішча займала дзяржаўная ўласнасць, і, такім чынам, дзяржава аказвала рашаючы ўплыў на развіццё тавараабмену і таварна-грашовых адносінаў, а адначасова і на права (Егіпет, Індыя, Месапатамія і г. д.). У гэтых рэгіёнах маральна-рэлігійныя сістэмы, якія фактычна выконвалі ролю дзяржаўнай ідэалогіі, аказалі значны ўплыў на станаўленне права (канфуцыянства ў Кітаі, навучэнні Птахатэпа ў Егіпце, Законы Ману ў Індыі). У іншых рэгіёнах больш хуткімі тэмпамі адбывалася фармаванне права, бо тут развіццё тавараабмену і таварна-грашовых адносінаў адбывалася на падмурку прыватнай уласнасці, а дзяржаўная ўласнасць не мела значнага распаўсюджвання (Афіны, Рым і г. д.).

Пры фармаванні права адбыліся карэнныя змены ва ўсёй сістэме нарматыўнага рэгулявання. Найперш, само права вылучылася пры ўладкаванні грамадскіх адносінаў на першае месца, таму што яно стала рэгламентаваць самыя значныя для жыццядзейнасці грамадства адносіны. Але пры «разбурэнні» монанарматыўнай, адзінай для ўсёй супольнасці сістэмы нарматыўнага рэгулявання кожны з разгледжаных намі вышэй відаў правілаў паводзінаў паступова стаў займаць пры ўздзеянні на грамадскія адносіны сваю адметную «нішу», знаходзіў тыя грамадскія адносіны ці іх асобныя бакі, на якія працягваў аказваць далейшае рэгулюючае ўздзеянне. Такім чынам, пры ўзнікненні якасна новага нарматыўнага рэгулятара заканамерна адбыліся якасныя перамены і ў іншых відах правілаў паводзінаў. Сфера дзеяння адных правілаў паводзінаў павялічвалася, напрыклад, маралі і маральных норм, а поле дзеяння іншых памяншалася, напрыклад, табу і міфаў.

Але ці не адной з самых цікавых для нас з’яў сталася актыўнае выкарыстанне нарматыўных рэгулятараў, уласцівых першабытнаму грамадству, пры стварэнні норм права.

Для надання прававога характару асобным правілам паводзінаў першабытнага грамадства дастаткова было памяняць змест толькі часткі старога правіла паводзінаў, напрыклад, памяняць санкцыю за парушэнне правіла шляхам усталявання матэрыяльнай адказнасці замест «маральнай адказнасці». Частцы нарматыўных рэгулятараў першабытнага грамадства надавалася новае гучанне. Пры захаванні
знешняй формы яны напаўняліся іншым зместам і прыстасоўваліся для рэгулявання новых грамадскіх адносінаў.

Але не меншае значэнне пры стварэнні норм права і асабліва пры іх замацаванні ў свядомасці людзей мелі тыя правілы-сродкі, якія былі вельмі добра распрацаваны ў першабытным грамадстве – рытуалы, абрады, разнастайныя рэлігійныя працэдуры і правілы. Для надання аўтарытэта і агульнай абавязковасці новым, невядомым першабытнаму грамадству правілам паводзінаў – нормам права – яны былі, магчыма, самым зручным сродкам. «И до настоящего времени индийское Обычное Право, – заўважыў у свой час Г.С. Мэн, – на котором отпечатлелись некоторые любопытнейшие черты первобытного общества, – ставит все личные и наследственные права в зависимость от соблюдения торжественных обрядов, установленных для погребения умерших и вообще для всех тех случаев, когда выбывает один из членов семьи»[95].Аб шырокім выкарыстанні формы табу пры рэгуляванні адносінаў уласнасці, у прыватнасці, пры пераходзе (ці перадачы) нейкай рэчы з уласнасці аднаго чалавека ва ўласнасць другога на прыкладах побыту эскімосаў пісаў вядомы рускі навуковец-юрыст М.М. Кавалеўскі. Паколькі эскімосам было добра вядома, што нейкая рэч, якая абазначалася як табу, не магла быць выкарыстана нікім іншым, акрамя ўласніка, то для абазначэння перадачы рэчы ва ўласнасць іншай асобе і пацвярджэння факта змены ўласнасці выкарыстоўвалі форму ўсталявання табу, а менавіта – абазначэнне рэчы шляхам дотыку да яе языком. М.М. Кавалеўскі, апісваючы побыт эскімосаў, заўважае, што тыя «... купив какую-нибудь безделку, – будь-то даже иголка, – тотчас подносят ее ко рту»[96].

На наш погляд, адной з формаў узнікнення права на самых першасных яго этапах быў такі спосаб стварэння норм права, пры якім часткова мяняўся змест старога, добра вядомага правіла паводзінаў – нейкага табу, нейкага міфа, нейкага правіла календара. Пры гэтым для падтрымання яго аўтарытэта і надання агульнай абавязковасці новаму правілу паводзінаў выкарыстоўваліся добра вядомыя і неаспрэчныя правілы-сродкі. Больш таго, у першабытным грамадстве ўжо існавала пэўная, даволі арганізаваная сіла ў асобе жрацоў, знахараў, шаманаў, якія выконвалі рытуалы, абрады і іншыя правілы-сродкі. Не дарэмна менавіта гэтая група людзей у многіх рэгіёнах зямнога шара і стала першапачаткова той сацыяльнай сілай, якая і стварала нормы права, ажыццяўляла правасуддзе.

Разам з тым, асноўнай формай у развіцці права быў шлях стварэння якасна новых, невядомых першабытнаму грамадству правілаў паводзінаў – норм права, якія рэгулявалі невядомыя першабытнаму грамадству таварна–грашовыя адносіны і адносіны, якія былі абумоўлены развіццём рэгулярнага тавараабмену і таварна-грашовых адносінаў. Безумоўна, пры стварэнні і якасна новых, прававых па свайму
зместу правілаў паводзінаў не маглі не выкарыстоўваць інтэлектуальна-інфармацыйнага зместу ўласцівых першабытнаму грамадству правілаў паводзінаў, г. зн., тых звестак аб грамадстве, паводзінах чалавека, якія знаходзілі ў табу, міфах, календарах, іншых правілах паводзінаў. Але пры гэтым самі правілы паводзінаў – нормы права – не мелі аналагаў раней.

У працы А.Г. Проста прыводзіцца прыклад вызначэння ўласніка зямлі ў выпадку, калі ўзнікала спрэчка аб зямельнай уласнасці. «Так, в период зарождения государственности во многих местах, – падкрэслівае знакаміты даследчык А.Г. Прост, – для решения спора о земельной собственности в суд приносили глыбу земли и тяжущиеся вступали в борьбу над ней»[97]. Гэты прыклад яскрава сведчыць аб тым, як пад уздзеяннем новых, невядомых першабытнаму грамадству правілаў паводзінаў – норм права (матэрыяльнага права ўласнасці) складваліся і якасна новыя правілы-сродкі (працэсуальнае права) па вызначэнню ўласнасці і ўласніка.

Прычым, калі на самых першасных этапах фармавання права доля норм права, якія мелі «выключна прававыя карані» і не мелі аналагаў у вядомых правілах паводзінаў, была невялікай, то па меры фармавання і пашырэння сферы таварна-грашовых адносінаў іх удзельная вага павялічвалася.

Фармаванне права працягвалася даволі доўгі час. І пры стварэнні новых норм права, асабліва норм права, якія не мелі аналагаў у правілах паводзінаў першабытнага грамадства, не склаліся натуральным шляхам ці выклікалі рознагалоссі сярод супольнікаў, старажытныя стваральнікі права падыходзілі вельмі асцярожна. М.Л. Гаспараў, апісваючы працэсы зараджэння старажытнага права ў Грэцыі, зазначае, што грэкі не толькі вельмі добра ведалі філасофію, выдатна разбіраліся ў ёй, але і маглі творча прымяняць яе на практыцы. У прыватнасці, абапіраючыся на філасофскую выснову аб тым, што ўсё, што мае свой пачатак, мае і сваё завяршэнне, яны свята шанавалі старыя непісаныя законы (г. зн., звычаёвыя нормы права) менавіта таму, што тыя «… не имели начала, они восходили к незапамятным временам… Законодатели боялись, что к новым законам такого уважения не будет, что их станут менять и отменять. А иметь меняющиеся законы – это все равно, что не иметь никаких. Поэтому прежде всего они заботились о нерушимости своих предписаний. Кто захочет внести в закон хоть какое-нибудь изменение, постановили Залевк и Харонд, тот должен явиться в народное собрание с петлей на шее и сделать свое предложение. Если его отвергнут – он должен тут же на месте удавиться. Если при разбирательстве какого-нибудь дела одна сторона будет толковать закон так, а другая иначе, то оба спорящих должны явиться в суд с веревкой на шее, и чье толкование будет отвергнуто, тот должен на месте удавиться»[98].


Праблемныя пытанні

 

1. Чаму, на Вашу думку, у першабытным грамадстве ўзніклі правілы паводзінаў агульнага характару (нарматыўныя рэгулятары) і якія функцыі яны выконвалі?

2. Ці можна лічыць, што будова (структура) разнастайных табу была затым запазычана іншымі відамі нарматыўных рэгулятараў грамадства? І калі гэта так, то абгрунтуйце дадзены тэзіс.

3. Чаму менавіта нарматыўная частка з’яўлялася галоўнай складальнай часткай міфа, і ці захоўвае яна сваё значэнне ў сучасных умовах?

4. Ці былі ўласцівы першабытнаму грамадству такія нарматыўныя рэгулятары, як звычай, традыцыя і мараль?

5. Якія прычыны прывялі да неалітычнай рэвалюцыі, якімі былі яе наступствы ў сферы нарматыўнага рэгулявання?

6. Якая роля прэстыжнай эканомікі і «дараабмену» ў паходжанні права?

7.  Якой была роля дзяржавы ва ўзнікненні і фармаванні права?

8. Ці можна лічыць правілы ўліку і размеркавання грамадскай працы, а таксама правілы размеркавання і пераразмеркавання лішкавага прадукту, якія былі створаны дзяржавамі на Усходзе, нормамі права?

9. Якім чынам нарматыўныя рэгулятары першабытнага грамадства ўздзейнічалі на ўзнікаючае права?

10.  Якім чынам змяніліся нарматыўныя рэгулятары першабытнага грамадства з узнікненнем права?

11.  Якую ролю выконвала рэлігія ў станаўленні права?

12.  Чаму эквівалентнасць (суразмернасць) з’яўляецца «стрыжнем» права?

13.  Якая роля «класагенезу» ў станаўленні права?

14.  Як Вы ставіцеся да думкі аб існаванні «маральнага права»?

15.  Як суадносяцца паміж сабой асноўныя шляхі і формы паходжання права?

 

Спіс рэкамендаванай літаратуры

 

1. Алексеев В.П. Становление человечества. – М.: Политиздат, 1984.

2. Богданов А.А. Вопросы социализма. – М.: Политиздат, 1990. – С. 47–52.

3. Валеев Д.Ж. Обычное право и его генезис // Правоведение. – 1974. – № 6.

4. Венгеров А.Б. Значение археологии и этнографии для юридической науки //

5. Государство и право. – 1993. – № 3.

6. Венгеров В.Б., Барабашева Н.С. Нормативная система и эффективность общественного производства. – М.: Издательство МГУ, 1985. – Гл. 6.

7. Вишневский А.Ф., Горбаток Н.А., Кучинский В.А. Общая теория государства и права. – Минск: «ТЕСЕЙ», 1999.

8. Дробязко С.Г., Козлов В.С. Общая теория права. –Минск: НО ООО «БИП – С», 2003.

9. Дробышевский С.А. Политическая организация, право и классовое общество // Правоведение. – 1988. – № 5.

10. Дрожжин В.А. Суд в древнем Египте // История государства и права. – 2000. – № 3.

11. Калмыков П.О. О символизме права вообще и русского в особенности. – СПб., 1839.

12. Кашанина Т.В. Происхождение государства и права. Современные трактовки и новые подходы. – М.: Юрист, 1999.

13. Коркунов Н.М. Лекции по общей теории права. – СПб., 1914. – С. 8-30.

14. Куббель С.С., Першиц А.И., Венгеров А.Б. Этнография и наука о государстве и праве / Вестник АН СССР. – 1984. – № 10.

15. Кумф Ф., Оруджев З. Диалектическая логика. – М., 1979. – С. 88-95.

16. Леонтович Ф. История русского права. – Вып. 1. – Одесса, 1869.

17. Лукашева Е.А. Право. Мораль. Личность. – М.: Наука, 1986. – С. 112-113.

18. Морошкин Ф.О постепенном образовании законодательства. – М., 1832.

19. Муромцев Г.Н. Источники права // Правоведенне. – 1992. – № 2.

20. Мэн Г.С. Древнее право, его связь с древней историей общества и его отношение к новейшим идеям. – СПб., 1873.

21. Общая марксистско-ленинская теория государства и права. Т. 2. – М.: Юридическая литература, 1971.

22. От доклассовых обществ к раннеклассовым. – М.: Наука, 1987.

23. Першиц А.И. Проблемы нормативной этнографии // Проблемы общей этнографии. – М.: Наука, 1979. – С. 210–240.

24. Першиц А.И., Монгайт А.Л., Алексеев В.П. История первобытного общества. – М.: Высшая школа, 1982. – С. 143–162.

25. Пост Г.А. Зачатки государственных и правовых отношений. – М., 1901.

26. Семёнов Ю.И. Как возникло человечество? – М.: Наука, 1966.

27. Семёнов Ю.И. Происхождение брака и семьи. – М.: Мысль, 1974.

28. Семёнов Ю.Н. На заре человеческой истории. – М.: Мысль, 1989.

29. Теория государства и права / Под ред. С.С. Алексеева. – М.: Юридическая литература, 1985. – С. 22–23.

30. Трубецкой Е.Н. Лекции по энциклопедии права. – М., 1917.

31. Чертков А.Н. Древнерусская федерация // Журнал российского права. – 2000. – № 2. – С. 162–172.

32. Энгельс Ф. Происхожденне семьи, частной собственности и государства // Маркс К., Энгельс Ф. Соч. – 2-е изд. – Т. 21.


ГЛАВА 4.

АСНОЎНЫЯ КАНЦЭПЦЫІ (ТЭОРЫІ) ПАХОДЖАННЯ

ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА

Прычыны існавання мноства канцэпцый (тэорый) паходжання дзяржавы і права. 2. Тэалагічная тэорыя паходжання дзяржавы і права. 3. Патрыярхальная тэорыя паходжання дзяржавы і права. 4. Дагаворная тэорыя паходжання дзяржавы і права. 5. Арганічная тэорыя паходжання дзяржавы і права. 6. Тэорыя гвалту. 7. Марксісцкая (матэрыялістычная, «класавая») тэорыя паходжання дзяржавы и права.

 

Са старадаўніх часоў людзі імкнуліся адказаць на пытанне аб прычынах і шляхах паходжання дзяржавы і права. З гэтай мэтай было створана шмат разнастайных тэорый, якія па-рознаму асвятлялі працэсы фармавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства і яго прававой сістэмы. Якія ж прычыны абумоўлівалі раней ды абумоўліваюць зараз існаванне розных падыходаў да адказу на адны і тыя ж пытынні і, адпаведна, існаванне розных канцэпцый паходжання дзяржавы і права? Такіх прычын некалькі. Асноўныя з іх маюць сацыяльныя і гнесеалагічныя карані.

 


Дата добавления: 2018-08-06; просмотров: 203; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!