Спіс рэкамендаванай літаратуры



1. Алексеев В.П. Становление человечества. – М.: Политиздат, 1984.

2. Алексеев В.П., Першиц А.И. История первобытного общества. – М., 1990.

3. Бутенко А.П. Государство: его вчерашние и сегодняшние трактовки // Государство и право. – 1993. – № 7.

4. Венгеров А.Б. Значение археологии и этнографии для юридической науки // Государство и право. – 1993. – № 3.

5. Венгеров В.Б., Барабашева Н.С. Нормативная система и эффективность общественного производства. – М.: Издательство МГУ, 1985. – Гл. 6.

6. Венгеров А.Б. Теория государства и права: Учебник для юридических вузов. – М.: Новый юрист, 1998.

7. Виппер Р.Ю. История древнего мира. – М., 1994.

8. Всемирная история: В 3 ч. – Ч.1. – Минск: ООО «Юнипресс», 2002.

9. Вишневский А.Ф.,Горбаток Н.А.,Кучинский В.А. Общая теория государства и права. – Минск: «ТЕСЕЙ», 1999.

10. Герасимов Н.В. Экономическая система. Генезис, структура, развитие. Минск: «Навука і тэхніка», 1991.

11. Дробязко С.Г., Козлов В.С. Общая теория права. –Минск: НО ООО «БИП –С», 2003.

12. Кашанина Т.В. Происхождение государства и права. Современные трактовки и новые подходы. – М.: Юрист, 1999.

13. Куббель С. С., Першиц А.И., Венгеров А.Б. Этнография и наука о государстве и праве // Вестник АН СССР. – 1984. – № 10.

14. Леви-Строс К. Первобытное мышление. – М., 1994.

15. Липс Ю. История древних цивилизаций. – Санкт-Петербург-Москва: ПОЛИГОН-АСТ, 1998.

16. Морган. История древнего общества. – М.: Госполитиздат, 1934.

17. Никольский Н.М. Происхождение и история белорусской свадебной обрядности. – Минск.,1956.

18. От доклассовых обществ к раннеклассовым. – М.: Наука, 1987.

19. Першиц А.И. Проблемы нормативной этнографии // Проблемы общей этнографии. – М.: Наука, 1979. – С. 210-240.

20. Першиц А.И., Монгайт А.Л., Алексеев В.П. История первобытного общества. – М.: Высшая школа, 1982. – С. 143–162.

21. Першиц А.И. Периодизация первобытной истории (состояние проблемы) // Вопросы истории. – 1980. – № 3.

22. Семёнов Ю.И. Как возникло человечество? – М.: Наука, 1966.

23. Семёнов Ю.И. Происхождение брака и семьи. – М.: Мысль, 1974.

24. Семёнов Ю.Н. На заре человеческой история. – М.: Мысль, 1989.

25. Тэорыя дзяржавы: навуч. дапаможнік / Пад рэд. М.У. Сільчанкі. Гродна, 1996.

26. Уайт Э., Браун Д.М. Первые люди. – М., 1978.

27. Чайлд Г. Древнейший Восток в свете новых раскопок. – М., 1956.


ГЛАВА 2.

ПАХОДЖАННЕ ДЗЯРЖАВЫ

1. Неалітычная рэвалюцыя – перадумова ўзнікнення дзяржавы. 2. Паходжанне дзяржавы; прыметы дзяржавы, якія адрозніваюць яе ад першабытнага грамадства. 3. Асноўныя шляхі, агульныя заканамернасці і формы паходжання дзяржавы. 4. Паходжанне дзяржавы на Усходзе. 5. Паходжанне дзяржавы ў Афінах 6. Узнікненне дзяржавы ў Рыме. 7. Узнікненне дзяржавы ў франкаў (германскага народа). 8. Узнікненне дзяржавы шляхам «запрашэння на княжэнне»

 

Дзяржава – з’ява гістарычная. Сучасныя навуковыя даследаванні даюць падставы сцвярджаць, што першыя дзяржаўныя ўтварэнні ўзніклі ў Азіі і Афрыцы прыкладна на рубяжы чацвёртага і трэцяга тысячагоддзяў да Н.Х., у Амерыцы – у першым тысячагоддзі да Н.Х, а ў іншых рэгіёнах яшчэ пазней[23]. Гэта пацвярджаецца антрапалагічнымі, археалагічнымі, гістарычнымі і сацыяльнымі даследаваннямі. Дзяржава ўзнікае натуральна–гістарычным шляхам у выніку пэўных пераўтварэнняў, што адбыліся ў эканамічнай і сацыяльнай сістэмах грамадства, у арганізацыі кіравання грамадствам і ажыццяўленні ўлады, уласцівых першабытнаму грамадству і якія былі разгледжаны ў главе 1 навучальнага дапаможніка.

 

1. Неалітычная рэвалюцыя – перадумова ўзнікнення дзяржавы.

Важнай вехай у станаўленні дзяржаўна-арганізаванага грамадства (дзяржавы) з’явілася неалітычная рэвалюцыя (10-15 тыс. г. да н. э.). Неалітычная рэвалюцыя як бы праводзіць своеасаблівую мяжу паміж «класічным» першабытным грамадствам, якое існавала тысячагоддзі, і тым грамадствам, якое мы называем дзяржаўна-арганізаваным, альбо дзяржавай. У нейкім сэнсе слова неалітычную рэвалюцыю і тыя сацыяльна-эканамічныя працэсы, якія адбываліся падчас яе, мы можам разглядаць у якасці заключнай фазы існавання першабытнага грамадства. З другога боку, усё, што адбывалася ў гэты перыяд, стварала, з пункту гледжання сённяшняга дня, усе неабходныя перадумовы для таго, каб узнікла дзяржава.

Тэрмін «неалітычная рэвалюцыя» ўпершыню ўвёў у навуку англійскі вучоны Г. Чайлд[24]. Пад неалітычнай рэвалюцыяй Г. Чайлд разумеў той якасны пераварот, які адбыўся ва ўсіх сферах жыцця чалавека пры пераходзе ў неаліце ад прысвойваючай да вытворчай эканомікі, г. зн. ад палявання, рыбалоўства і
збіральніцтва да земляробства і жывёлагадоўлі. Гэты пераход пачаўся ў розных рэгіёнах Зямлі (Бліжні Усход, Месапатамія) прыблізна 10–12 тысяч гадоў таму і заняў некалькі тысячагоддзяў.

Сутнасць гэтага пераходу зводзіцца да таго, што чалавек ад прысваення гатовых, дадзеных прыродай раслінных і жывёльных форм, перайшоў да сапраўднай працоўнай дзейнасці, якая была скіравана на пераўтварэнне прыроды і вытворчасць ежы, утварэнне новых раслінных і жывёльных форм. Зразумела, на працягу доўгага часу суіснавалі паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва, архаічныя формы земляробства і жывёлагадоўлі. Аднак паступова, крок за крокам, земляробства (падсечна-агнявое, непаліўное і паліўное, у тым ліку і ірыгацыйнае) і жывёлагадоўля (выганная, адгонная, а затым і качавая) сталі адыгрываць асноўную эканамічную ролю ў жыцці грамадства[25].

Такім чынам, у ходзе неалітычнай рэвалюцыі чалавецтва ад эканомікі, заснаванай на выкарыстанні натуральных форм расліннага і жывёльнага свету, перайшло да вытворчай эканомікі, эканомікі актыўнага ўмяшання чалавека ў навакольнае асяроддзе з дапамогай новых, больш дасканалых сродкаў вытворчасці і прыладаў працы. Гэтыя перамены ў вытворчым жыцці грамадства садзейнічалі росту вытворчасці працы, з’яўленню лішкавага прадукта. На думку Г. Чайлда, гэтая рэвалюцыя выратавала чалавецтва як біялагічны від ад вымірання ў часы экалагічнага крызісу і вымірання мегафауны – мамантаў, насарогаў і г. д.

Неалітычная рэвалюцыя прывяла да значных пераменаў у сацыяльным жыцці першабытнага грамадства, істотна памяняла яго сацыяльную структуру. З’яўленне ў жыцці першабытнага грамадства новых відаў чалавечай, перш-наперш вытворчай, дзейнасці запатрабавала спецыялізацыі асобных груп людзей на іх выкананні. А гэта прывяло да фармавання ў грамадстве асобных сацыяльных груп, якія вылучаліся з супольнасці наяўнасцю адметных «прафесійных» і сацыяльных інтарэсаў. Такім чынам, у выніку неалітычнай рэвалюцыі сацыяльная структура першабытнага грамадства значна ўскладнілася.

Акрамя гэтага, вытворчая эканоміка, якая аб’ектыўна прывяла да далейшага падзелу грамадскай працы, значна ускладніла і задачы па арганізацыі вытворчасці і кіраванню вытворчымі працэсамі. Яна прывяла да з’яўлення новых, невядомых раней, кіраўнічых функцый. Са складу супольнасці ўжо ў гэты час пачынаюць выдзяляцца групы арганізатараў вытворчасці, групы людзей, якія вялі ўлік працы і ажыццяўлялі кантроль за выкананнем працоўных функцый.

У выніку неалітычнай рэвалюцыі ў розных рэгіёнах зямнога шара адбыўся росквіт раннеземляробчых культур, вынікам развіцця якіх з’явілася ўзнікненне першых цывілізацый і былі фактычна створаны ўсе неабходныя перадумовы для фармавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства.


Дата добавления: 2018-08-06; просмотров: 205; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!