РАЗДЗЕЛ 1. ГІСТОРЫЯ СТАРАЖЫТНАГА СВЕТУ



 

Тэма 1.1 Цывілізацыі Старажытнага Ўсходу: асаблівасці дзяржаўнага, грамадскага і гаспадарчага ладу.

Агульнае і асаблівае ў гісторыі старажытнаўсходніх цывілізацый. Спецыфіка гаспадаркі і вытворчых адносін на Старажытным Усходзе. "Азіяцкі спосаб вытворчасці". Заканамернасці фармавання дзяржавы на Ўсходзе. Характэрныя рысы дзяржаўна-палітычнага і сацыяльнага ладу: усходняя дэспатыя і традыцыйнае грамадства. Абшчына і рабства. Народы і моўныя сем'і Старажытнага Ўсходу.

Жыццяздольнасць культурных дасягненняў цывілізацый Старажытнага Ўсходу, іх уплыў на антычнасць і культуры сярэднявечча. Перыядызацыя гісторыі Старажытнага Егіпту і праблемы яе храналогіі. Утварэнне Верхнеегіпецкага і Ніжнеегіпецкага царстваў. Барацьба за аб'яднанне краіны і стварэнне агульнаегіпецкай дзяржавы. Ранняе царства: характэрныя рысы перыяду. Эпоха Старажытнага царства. Фараон і яго дэспатычная ўлада. Рэлігійная ідэалогія абагаўлення цара і царскай улады. Першы Пераходны перыяд. Уздым эканомікі і моцы Егіпту ў перыяд Сярэдняга царства. Праблемы Другога Пераходнага перыяду. Егіпецкая імперыя эпохі Новага царства: стварэнне, росквіт, падзенне. Егіпет пад уладай лівійцаў, нубійцаў, асірыйцаў і персаў.

Перыядызацыя гісторыі Старажытнай Месапатаміі. Першыя паселішчы ў Месапатаміі. Месапатамія ў Раннединастический перыяд. Шумер. Першыя дэспатыі ў Месапатаміі: Акадскае і Шумера-Акадскае царства. Палітычная раздробненасць Месапатаміі напачатку 2 тыс. да н. э. Амарэйскія дзяржавы ў Месапатаміі. Узмацненне Асірыі ў Сярэднеасірыйскі перыяд. Уварванне арамейскіх плямёнаў і заняпад Асірыйскай дзяржавы. Дзяржава Мітані і яе месца ў сістэме дзяржаў 14-13 стст. да н. э. Асірыя ў Новаасірыйскі перыяд. Вавілонія ў 12 - 7 стст. да н. э.: барацьба за незалежнасць. Новававілонская дзяржава ў 7 - 4 стст. да н. э.

Хецкая цывілізацыя. Перыядызацыя хецкай гісторыі. Іран і Сярэдняя Азія ў старажытнасці. Элам: палітычная гісторыя, асаблівасці дзяржаўнай арганізацыі. Мідыйская дзяржава: утварэнне, росквіт, падзенне. Узвышэнне Персідскага царства ў сярэдзіне 6 ст. да н.э. Дзяржава Ахеменідаў у 5- 4 стст. да н. э. і яе згуба. Грэка-персідскія войны.

Узнікненне найстаражытнай Індскай цывілізацыі. Махенджа-Талента і Харапа. Індыя ў "ведыйскі перыяд" (13 - 7 стст. да н. э.). Уварванне арыяў у Паўночную Індыю. Індыя ў "будыйскі" перыяд (6 - 3 стст. да н. э.). Індыя ў "класічную эпоху" (2 ст. да н. э. - 5 ст. н. э.). Грэка-македонскае ўварванне ў Індыю.

Перыядызацыя старажытнай гісторыі Кітая. Узнікненне цывілізацыі старажытных кітайцаў на мяжы 3 - 2 тыс. да н. э. Кітай у эпоху Шан-Інь (16 - 11 стст. да н. э.). Кітай у эпоху Чжоў (11 - 3 стст. да н. э.). Перыяд Усходняга Чжоў. Наступ перыяду Чжаньго. Імперыя Цінь. Звяржэнне дынастыі Цінь. Распад імперыі. Ханьская імперыя. Другая Ханьская імперыя. Міжусобіцы і падзенне Малодшай Хань.

 

Тэма 1.2. Цывілізацыі Старажытнай Грэцыі.

Перыядызацыя гісторыі Старажытнай Грэцыі. Асаблівасці геаграфічнага і прыроднага асяроддзя Старажытнай Грэцыі. Этнічная гісторыя Старажытнай Грэцыі.

Мінойская цывілізацыя. Характар крыцкай дзяржаўнасці. Сацыяльна-эканамічныя адносіны. Рэлігія і міфалогія Крыта. Мікенская цывілізацыя. Нашэсце ахейцаў на мяжы III - II тыс. да н. э. Характэрныя рысы ахейскіх раннедзяржаўных утварэнняў. Сацыяльна-эканамічныя адносіны. Узаемаадносіны паміж мікенскімі цэнтрамі і іх знешнія кантакты.

Траянская вайна і яе ўплыў на грэчаскі свет. Кірункі і галоўныя этапы перасоўвання дарыйцаў. Фармаванне элінскай агульнасці. Гамераўскі перыяд ці "цёмныя стагоддзі". Сацыяльна-эканамічныя адносіны ў гамераўскім грамадстве.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Грэцыі на мяжы 9 - 8 стст. да н.э. Утварэнне дзяржавы ў форме поліса. Вялікая грэцкая каланізацыя: фактары, кірункі, вынікі. Асаблівасці фармавання поліснага ладу ў Спарце. Гегемонія Спарты на Пелапанэсе і стварэнне Пелапанэскага саюза ў 6 ст. да н. э.

Распад радавога ладу ў Атыцы. Асаблівасці фармавання поліснага ладу ў Афінах. Дзяржаўны лад Афін. Асаблівасці эканомікі класічнага поліса. Тыпы развіцця гаспадаркі. Асаблівасці афінскай і спартанскай эканомік. Характар эканамічных адносін паміж метраполіямі і перыферыйнымі полісамі. Сацыяльная структура класічнага поліса. Рухомасць сацыяльнай структуры і сацыяльная напружанасць. Класічнае рабства. Узаемаадносіны паміж сацыяльнымі групамі і развіццё грамадства. Грэка-персідскія войны іх чынніку і перыядызацыя. Уплыў войн на развіццё элінскай цывілізацыі.

Узвышэнне Македоніі і ўсталяванне яе гегемоніі ў Грэцыі. Асаблівасці царскага, гарадскога і сялянскага землеўладання. Узмацненне Македоніі пры Філіпе II. Усталяванне македонскай гегемоніі ў Грэцыі.

Асаблівасці грэцкай культуры. Рэлігія старажытных грэкаў. Іх касмаганічныя і міфалагічныя адданні. Багі і героі. Аракулы і свяцілішчы. Дзяржава і рэлігія. Грамадскія святы. Алімпійскія гульні. Панэлінскія гульні. Афінскія святы. Грэчаская літаратура, тэатр, аратарскае мастацтва. Архітэктура і выяўленчае мастацтва. Скульптура і жывапіс. Старажытнагрэчаская філасофія і іншыя навуковыя веды.

 


Дата добавления: 2018-06-01; просмотров: 446; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!