Тэма 3.9 Грамадска-палітычная думка заходняга грамадства



Асноўныя кірункі развіцця грамадска-палітычнай думкі ў першай палове 19 ст. Размежаванне плыняў грамадска-палітычнай думкі, фармаванне канцэпцый лібералізму, кансерватызму, сацыялізму.

"Класічны" лібералізм і яго асноўныя прынцыпы. Палітычная і эканамічная канцэпцыі лібералізму. Плыні ў лібералізме. Англійскі лібералізм, яго асаблівасці. Тэорыі Т. Мальтуса, Д. Рыкарда, І. Бентама, ідэі "манчэстарскага лібералізму". Погляды Дж. С. Міля і Г. Спенсара. Французскі лібералізм, яго спецыфіка. Канцэпцыя Б. Канстана і тэорыя дэмакратыі А. дэ Таквіля. Школа ліберальных гісторыкаў, яе палітычная канцэпцыя (Ф.Гізо, А. Ц’еры, Ф. Міньё, А. Цер). Асаблівасці нямецкага лібералізму. Палітычныя погляды І. Канта. Канцэпцыі грамадства і дзяржавы В. фон Гумбальта і Л. Штэйна.

Кансерватызм у першай палове 19 ст., яго асноўныя прынцыпы і становішчы. Дзве тэндэнцыі ў кансерватызме. Асаблівасці англійскага кансерватызму. Умераны кансерватызм і традыцыяналізм Э. Берка. Французскі кансерватызм. Погляды Ж. дэ Местра і Л. дэ Банальда. Нямецкі кансерватызм. Тэорыя нацыянальнай дзяржаўнасці "гістарычнай школы права". Г. Гроцый.

Сацыялістычная думка ў першай палове 19 ст., яе асноўныя плыні. Тэорыі ўтапічнага сацыялізму А. дэ Сен-Сымона, Ш. Фур'е,  Р. Оўэна. Зараджэнне камуністычнага руху. Рэвалюцыйна-ўтапічны камунізм О.Бланкі, Т.Дезамі, В. Вейтлінга. "Мірны камунізм" Э. Кабэ. Ідэі рэфармісцкага сацыялізму. Сацыяльныя погляды і "дэмакратычная дзяржава" Л. Блана. Ф. Ласаль і яго "народная дзяржава". Сацыялістычная канцэпцыя марксізму. К. Маркс і Ф. Энгельс. Анархізм, яго сутнасць і плыні. Погляды Ж. Прудона, М. Шцірнера і П. Крапоткіна. Барацьба плыняў у I Інтэрнацыянале.

Перадумовы трансфармацыі ліберальнай, кансерватыўнай і сацыялістычнай канцэпцый. Эвалюцыя класічных прынцыпаў лібералізму. Новы лібералізм і яго ідэі. Тэзіс сацыяльнай справядлівасці. У. Гладстан, Л. Штэйн, Ф. Наўман, Р. Іерынг, Р. Лафалет. Трансфармацыя ідэалогіі традыцыйнага кансерватызму. Новы кансерватызм і яго прынцыпы. Ідэя нацыі. О. Бісмарк, Б. Дызраэлі, Дж. Чэмберлен, Г. Моска.

Развіццё сацыялістычнай ідэалогіі. Анархізм і яго плыні. Ідэалогія анарха-сіндыкалізму. Ж. Сарель. Рэвізія марксізму і раскол у сацыял-дэмакратычным руху. Тэорыя сацыял-рэфармізму Э. Бернштэйна. Цэнтрызм і К. Каўцкі. Рэвалюцыйны марксізм. Бальшавізм і У. І. Ульянаў (Ленін). Утварэнне трох плыняў у міжнародным працоўным руху. Ідэйная барацьба ва II Інтэрнацыянале.

 

Тэма 3.10 Еўрапейскія рэвалюцыі 1848 г.

Агульная характарыстыка. Перадумовы, фактары, задачы і характар рэвалюцый 1848 г. у Еўропе. Нацыянальная спецыфіка еўрапейскіх рэвалюцый. Барацьба буржуазіі за ўладу і яе пазіцыя ў рэвалюцыйным руху. Роля працоўнага руху ў рэвалюцыях.

Рэвалюцыя 1848 г. у Францыі. Фактары і задачы рэвалюцыі 1848 г. Асноўныя этапы рэвалюцыі. Буржуазная апазіцыя рэжыму Ліпеньскай манархіі, яе мэты. Лютаўская рэвалюцыя. Дзейнасць Часавага ўрада. Абвяшчэнне рэспублікі. "Люксембургская камісія" і Л. Блан. Нацыянальныя майстэрні. Дэмакратычныя клубы, О. Бланкі. Устаноўчы збор і яго дзейнасць. Чэрвеньскае паўстанне працоўных у Парыжы. Панаванне буржуазных рэспубліканцаў. Канстытуцыя 1848 г. Прэзідэнцкія выбары. Луі Банапарт. Уздым дэмакратычнага руху. "Новая гара" і яе праграма. Заканадаўчы збор, яго склад і дзейнасць. Узмацненне палітычнай рэакцыі. Банапартысцкі пераварот 2 снежня 1851 г. Абвяшчэнне Другой імперыі. Характар, вынікі і значэнне французскай рэвалюцыі 1848 г.

Прычыны і задачы рэвалюцыі 1848 г. У Германіі. Рэвалюцыя ў Заходняй Германіі. Сакавіцкая рэвалюцыя 1848 г. у Прусіі. Утварэнне прускага ліберальнага міністэрства. Урад Кампгаўзена. Уздым народнага і рэспубліканскага рухаў увесну-ўлетку 1848 г. Рэвалюцыйна-дэмакратычная плынь у рэвалюцыі. Прускі Ўстаноўчы сход і яго дзейнасць. Аграрнае пытанне. Франкфурцкі парламент, яго склад і дзейнасць. "Малагерманскі" і "вялікагерманскі" шляхі аб'яднання Германіі. Наступ рэакцыі. Дзяржаўны пераварот у Прусіі. Мантэйфелеўская канстытуцыя і новая выбарчая сістэма. Імперская канстытуцыя 1849 г. Разгон Франкфурцкага парламента. Паражэнне рэвалюцыі. Характар, вынікі і значэнне германскай рэвалюцыі 1848 г.

Рэвалюцыя 1848 г. у Аўстрыйскай імперыі. Прычыны і задачы рэвалюцыі. Расстаноўка сацыяльна-палітычных сіл. Паўстанне ў Вене. Уздым дэмакратычнага руху. Скліканне рэйхстага, яго дзейнасць. Нацыянальнае пытанне. Славянскі з'езд. Паўстанне ў Празе. Наступ контррэвалюцыі. Кастрычніцкае паўстанне ў Вене і паражэнне рэвалюцыі. Канстытуцыя 1849 г. Рэвалюцыя ў Венгрыі. Палітычная праграма венгерскай апазіцыі.

Рэвалюцыйныя пераўтварэнні. Рэвалюцыйны і нацыянальны рух у Трансільваніі. Аўстрыйская інтэрвенцыя ў Венгрыю і вызваленчая вайна. Абвяшчэнне незалежнасці Венгрыі. Інтэрвенцыя Расіі і падаўленне рэвалюцыі. Характар, вынікі і значэнне рэвалюцыі 1848 г. у Аўстрыі.

Рэвалюцыя 1848 г.у Італіі. Фактары і задачы рэвалюцыі 1848 г. Першы этап рэвалюцыі. Паўстанне ў Сіцыліі. Рэвалюцыйны рух у італьянскіх дзяржавах, яго мэты. Прыход да ўлады ліберальнай буржуазіі. Перамога рэвалюцыі ў Мілане і Венецыі. Пачатак нацыянальна-вызваленчай вайны супраць Аўстрыі. Другі этап рэвалюцыі. Уздым рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху ў Венецыі і Цэнтральнай Італіі. Рымская рэспубліка. Паражэнне ў вайне з Аўстрыяй. Наступ контррэвалюцыйных сіл. Французская інтэрвенцыя. Падзенне Рымскай і Венецыянскай рэспубалік. Паражэнне рэвалюцыі. Характар, вынікі і значэнне рэвалюцыі ў Італіі. Фактары паразы, вынікі, гістарычнае значэнне еўрапейскіх рэвалюцый 1848 г.


Дата добавления: 2018-06-01; просмотров: 409; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!