РАЗДЗЕЛ 3. ГІСТОРЫЯ НОВАГА ЧАСУ



 

Тэма 3.1 Найважнейшыя рысы сацыяльна-эканамічнага развіцця краін заходняй цывілізацыі ў 16-18 ст.

Працэс першапачатковага назапашвання капіталу, яго спецыфічныя рысы ў асобных краінах заходняй цывілізацыі. Абеззямельванне сялянства. Капіталістычная мануфактура, яе розныя формы.

Матэрыяльная культура заходняй цывілізацыі да пачатку 16 у. Пераходны характар эпохі. Пачатак мадэрнізацыйнага працэсу. Узровень сацыяльна-эканамічнага развіцця вядучых еўрапейскіх краін напачатку Новага часу. Развіццё тэхнікі, прагрэс у прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Крыніцы першапачатковага назапашвання капіталу. Дэмаграфічны і гаспадарчы ўздым.

Развіццё гандлю і рынка. Узнікненне біржы. Стварэнне гандлёвых манапольных кампаній. Міжнародны гандаль. Фармаванне сусветнага рынка. Развіццё банкаўскай справы. Найбуйныя фінансавыя цэнтры. Гандлёвая палітыка еўрапейскіх краін. Тэорыя і практыка меркантылізму. Вядучыя гандлёвыя дзяржавы.

Развіццё капіталізму ў прамысловасці. Роля хатняй прамысловасці і рамёствы. Рост мануфактурнай вытворчасці. Развіццё найважных галін вытворчасці. Найбуйныя прамысловыя цэнтры. Дзяржаўная эканамічная палітыка. Пратэкцыянізм.

Развіццё рынкавых адносін у сельскай гаспадарцы. Аграрны пераварот, яго сутнасць і асноўныя рысы. Пашырэнне таварнай вытворчасці. Распаўсюд арэнды і наёмнай працы. Фермерская гаспадарка.

Сацыяльныя зрухі. Змены ў сацыяльнай структуры еўрапейскага грамадства. Дыферэнцыяцыя саслоўяў. Узнікненне буржуазіі і прамысловага працоўнага класа. Становішча працаўнікоў. Асаблівасці развіцця капіталізму ў краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

 

Тэма 3.2 Фарміраванне ідэалогіі буржуазнага грамадства: Гуманізм, Рэфармацыя, Асветніцтва.

Змены ў духоўным жыцці заходнееўрапейскіх краін у перыяд пераходу ад сярэднявечча да Новага часу. Гуманізм і фармаванне антрапацэнтрычнай карціны свету. Эпоха Адраджэння. Агульная характарыстыка эпохі. Гуманізм як філасофская аснова культуры Адраджэння. Нацыянальная спецыфіка культуры Адраджэння. Грамадска-палітычная думка эпохі Адраджэння. Развіццё навукі. Пераварот ва ўяўленнях пра свет. Узнікненне новай астраноміі. Геліяцэнтрычная сістэма Н. Каперніка. Дж. Бруна і яго тэорыя.

Перадумовы і фактары рэфармацыйнага руху ў Еўропе. Асноўныя накірункі пратэстанцызму. Кірункі Рэфармацыі. Пратэстанцкія плыні, цэрквы і секты. Рэфармацыя ў Германіі, Швейцарыі, Францыі. Рэфармацыя "зверху" ў Англіі і скандынаўскіх краінах. Рэфармацыйны рух у Італіі. Контрэфармацыя ў Еўропе. Каталіцкая рэакцыя. Ордэн езуітаў і яго дзейнасць. Інквізіцыя. Трыдэнцкі сабор і яго значэнне. Вынікі Рэфармацыі і Контрэфармацыі. Раскол каталіцкай царквы. Уплыў Рэфармацыі і Контрэфармацыі на сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Еўропы.

Эпоха Асветніцтва. Сутнасць, ідэйныя вытокі і асноўныя рысы Асветніцтва. Грамадска-палітычная думка. Развіццё канцэпцыі "натуральнага права". Тэорыя дзяржавы. Ідэя прагрэсу. Асветніцтва і царква. Роля і месца асветніцкага руху ў гістарычным працэсе. Англійскае Асветніцтва і яго асаблівасці. Дж. Лок, яго філасофія і палітычныя погляды. Грамадска-палітычныя канцэпцыі Г. Болінгброка, Дж. Толанда, У. Годвіна. Развіццё эканамічнай думкі. Шатландскае Асветніцтва. Філасофія Е. Флетчара і Д. Юма. Эканамічная тэорыя А. Сміта. Амерыканскае Асветніцтва і яго асаблівасці. Фармаванне амерыканскай нацыянальнай культуры. Грамадска-палітычная думка амерыканскага Асветніцтва і яе плыні. Б. Франклін, Т. Джэферсан, А. Гамільтан, Д. Адамс, Д. Мэдысан. Французскае Асветніцтва і яго асноўныя рысы. Старэйшае пакаленне французскіх асветнікаў. Філасофскія гледжанні Вальтэра (Ф.М. Аруэ). Дзяржаўна-прававая тэорыя Ш. Мантэск’ё. Тэорыя народнага суверэнітэту Ж.-Ж. Русо. "Энцыклапедыя" і энцыклапедысты. Д. Дзідро. Эканамічнае вучэнне фізіякратаў. Ф. Кенэ, Ж. Цюрго. Камуністычныя тэорыі. Ж. Мелье, Марэлі, Г. Маблі. Італьянскае Асветніцтва і яго асаблівасці. Уздым грамадскай думкі Італіі напачатку XVIII у. Дж. Віка, Ч. Бекарыа, Г. Асветніцтва ў Гнрманіі. Асаблівасці нямецкай грамадска-палітычнай думкі. Асветніцкая філасофія Г.Э. Лесінга і І. Г. Гердэра. Філасофская і палітыка-прававая канцэпцыя І. Канта. Дэмакратычная плынь нямецкага Асветніцтва Г. Форстэр.

 

Тэма 3.3 Эвалюцыя дзяржаўна-палітычных сістэм еўрапейскіх краін у 16-18 ст. Абсалютызм

Перадумовы фармавання абсалютысцкага ладу ў Еўропе. Рысы абсалютызму і яго віды. Асноўныя кірункі палітыкі абсалютнай манархіі. Меркантылізм і пратэкцыянізм. Знешняя экспансія. "Асветніцкі абсалютызм", яго сутнасць. Роля абсалютызму ў гістарычным развіцці Еўропы.

Фармаванне абсалютнай манархіі ў Францыі. Станаўленне абсалютызму ў Францыі. Генрых IV. Людовік XIII і зацвярджэнне французскага абсалютызму. Рэформы А. Рышэльё. Удзел Францыі ў Трыццацігадовай вайне. Палітыка Д. Мазарыні. Фронда. Росквіт французскага абсалютызму. Францыя пры Людовіку XIV. Ж. Кальбер і "кальбертызм". Каталіцкая рэакцыя. Пачатак крызісу феадальна-абсалютысцкай сістэмы ў Францыі. Кіраванне Людовіка XV. Знешняя і каланіяльная палітыка французскага абсалютызму ў 18 ст. Удзел у Сямігадовай вайне. Палітыка Людовіка XVI і падзенне абсалютызму ў Францыі

Англійскі абсалютызм і яго асаблівасці. Станаўленне абсалютнай манархіі. Узмацненне абсалютызму пры Генрыху VIII. Росквіт абсалютнай манархіі ў Англіі. "Залатое стагоддзе" Лізаветы I. Крызіс англійскага абсалютызму. Карона і парламент у канцы 16 - пачатку 17 у. Фармаванне парламенцкай апазіцыі. Знешняя палітыка Цюдораў. Пачатак каланіяльнай экспансіі. Палітыка першых Сцюартаў і падзенне абсалютнай манархіі ў Англіі.

Спецыфіка абсалютызму ў германскіх дзяржавах. Палітычная сістэма Святой Рымскай імперыі. Наступствы Трыццацігадовай вайны для Германіі. Сцвярджэнне княжага (лакальнага) абсалютызму ў Нямеччыне. Узмацненне Брадэнбургска-Прускай дзяржавы. Палітыка Гогенцолернаў. "Вялікі курфюрст" Фрыдрых Вільгельм I. Каралеўства Прусія і яго ўзвышэнне. Узмацненне прускага абсалютызму. Палітыка "асветніцкага абсалютызму" Фрыдрыха II, яе вынікі і значэнне. Знешняя палітыка Прусіі. Пачатак аўстра-прускага суперніцтва. Тэрытарыяльнае пашырэнне Прусіі. Удзел у Сямігадовай вайне і ў падзелах Рэчы Паспалітай.

Аўстрыйскі абсалютызм і яго асаблівасці. Палітыка цэнтралізацыі аўстрыйскіх імператараў. "Асветніцкі абсалютызм" Марыі Тэрэзіі і Іосіфа II, яе вынікі. Феадальна-абсалютысцкая рэакцыя ў манархіі Габсбургаў. Знешняя палітыка Аўстрыйскай імперыі. Войны ў другой палове 17 - пачатку 18 у. Удзел у Сямігадовай вайне і ў падзелах Рэчы Паспалітай.  

Нацыянальная спецыфіка абсалютызму ў Італіі. Зацвярджэнне рэгіянальнага абсалютызму ў Італіі, яго характар і асаблівасці. Неаднароднасць палітычнай структуры. Умацаванне пазіцый Аўстрыі ў Паўночнай Італіі. Панаванне дынастыі Бурбонаў у Неапалітанскім каралеўстве. Узвышэнне Сардынскага каралеўства. Палітыка "асветніцкага абсалютызму" ў італьянскіх дзяржавах, яе асноўныя рысы і значэнне. Абсалютызм і каталіцкая царква. Уплыў міжнародных канфліктаў на палітычнае развіццё Італіі.

Іспанскі абсалютызм і яго асаблівасці. Іспанія ў складзе імперыі Карла V. Сцвярджэнне абсалютызму ў Іспаніі і яго асаблівасці. Філіп II, яго ўнутраная і знешняя палітыка. Каталіцкая рэакцыя. Барацьба з Нідэрландамі, яе вынікі. Англа-іспанскае суперніцтва на моры. Трыццацігадовая вайна і яе наступствы для Іспаніі. Дынастычны крызіс напачатку 18 у. і наступствы вайны за іспанскую спадчыну. Частка іспанскай дзяржавы. Сцвярджэнне ў Іспаніі дынастыі Бурбонаў. Паглыбленне ўнутрыпалітычнага крызісу. Палітыка "асветніцкага абсалютызму" Карла III. Каланіяльная палітыка іспанскага абсалютызму.

 


Дата добавления: 2018-06-01; просмотров: 503; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!