Сацыяльна-эканамічнае становішча БССР у сярэдзіне1950-х – 1980-ыя гг.



Сацыяльна-эканамічнае становішча. Развіццё прамысловасці і транспарту. Будаўніцтва новых і мадэрнізацыя дзеючых прадпрыемстваў і транспарту ва ўмовах навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. З'яўленне новых галін вытворчасці. Рэформа 1965 г. і яе ажыццяўленне ў Беларусі. Здабыткі і праблемы ў развіцці эканомікі ў 1970—1980 гг. Сельская гаспадарка. Спробы рэформ у сельскай гаспадарцы, іх сутнасць і вынікі. Меліярацыя, хімізацыя сельскагаспадарчых угоддзяў. Харчовая праграма 1982 г. Стварэнне аграпрамысловых комплексаў. Рост стратных гаспадарак. Матэрыяльны дабрабыт насельніцтва і шляхі яго паляпшэння. Жыллёвае будаўніцтва. Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы для Беларусі.

 

Культурнае жыццё БССР у сярэдзіне 1950-х – 1980-ыя гг.

Адукацыя і навука. Аднаўленне і развіццё агульнаадукацыйнай, сярэдняй спецыяльнай школы, вышэйшых навучальных устаноў, бібліятэк, клубаў. Падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў. Стварэнне новых даследчых інстытутаў. АН БССР. Пераход да абавязковай 8-гадовай і сярэдняй адукацыі. Політэхнічнае навучанне. Пашырэнне сеткі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і прафесійна-тэхнічных вучылішчаў. Дасягненні беларускай навукі. БДУ. А. Сеўчанка. АН БССР. В. Купрэвіч,        М. Барысевіч.

Развіццё беларускай літаратуры. Творчасць Я. Коласа, I. Шамякіна,          I. Мележа, П. Пестрака, Я. Брыля, К. Крапівы, М. Танка і інш. Крытычнае пераасэнсаванне гісторыі і сучаснасці маладым пакаленнем пісьменнікаў.         А. Адамовіч, В. Быкаў, А. Вярцінскі, У. Караткевіч, I. Навуменка, I. Чыгрынаў і інш. Дзейнасць тэатральных калектываў. Развіццё музычнага мастацтва. Творчасць М. Аладава, А. Багатырова, У. Алоўнікава, Ю. Семянякі і інш. Выяўленчае мастацтва. Тэматыка твораў мастакоў I. Ахрэмчыка, Я. Зайцава,    У. Сухаверхава і інш. М. Савіцкі. Тэматыка скульптараў 3. Азгура,             А. Бембеля, А. Глебава.

 

Сацыяльна-эканамічнае становішча і грамадска-палітычнае жыццё Беларусі (1990-ыя гг. – пачатак XXI ст.).

Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Спробы рэфармавання СССР: крызіс перабудовы. Узмацненне руху за нацыянальнае адраджэнне і суверэнітэт Беларусі. Дэкларацыя Вярхоўнага Савета БССР ад 27 ліпеня 1990 г. Правал жнівеньскага путчу 1991 г. і яго ўздзеянне на грамадска-палітычнае развіццѐ ў Беларусі. Прыпыненне дзейнасці КПСС — КПБ. Наданне Дэкларацыі аб суверэнітэце статуса канстытуцыйнага закона. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне новай дзяржаўнай сімволікі. Распад СССР, утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Прыняцце новай Канстытуцыі. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Рэфармаванне сістэмы выканаўчай улады. Рэферэндумы 1995, 1996 і 2004 гг. Змены ў Канстытуцыі. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Дзяржаўныя інстытуты і ідэалагічныя працэсы ў сучаснай Беларусі.

Сацыяльна-эканамічнае становішча. Разрыў ранейшых эканамічных сувязеў. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Скарачэнне маштабаў вытворчасці. Інфляцыйныя працэсы. Зніжэнне ўзроўню жыцця насельніцтва. Сацыяльная напружанасць у грамадстве. Шляхі пераходу да рыначнай эканомікі. Стварэнне камерцыйных структур і сумесных прадпрыемстваў. Распрацоўка нацыянальнай стратэгіі устойлівага эканамічнага развіцця. Зніжэнне інфляцыі, ажыўленне вытворчасці. Курс на сацыяльна арыентаваную рынкавую эканоміку. Грашова-фінансавая сістэма.

 

Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь у 1990-я гг. - пачатку XXI ст.: дасягненні, праблемы, перспектывы.

Знешняя палітыка. Дыпламатычнае прызнанне Рэспублікі Беларусь. Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі краіны. Павышэнне актыўнасці Рэспублікі Беларусь у дзейнасці ААН. Расійскі напрамак у знешняй палітыцы Беларусі. Эканамічная інтэграцыя з Расіяй. Стварэнне супольнасці суверэнных рэспублік. Дагавор аб Саюзе Беларусі з Расіяй 1997 г. Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы 1999 г. Супрацоўніцтва з Расіяй на міжрэгіянальным узроўні. Заходні вектар знешняй палітыкі. Паглыбленне знешнеэканамічных сувязей. Эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Лацінскай Амерыкі і Азіі.

 


Дата добавления: 2018-06-01; просмотров: 442; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!