Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё беларускіх зямель Рэчы Паспалітай у другой палове XVII – першай палове XVIII ст.



Казацка-сялянская вайна 1648–1651 гг. Яе прычыны і вытокі. Паўстанне пад кіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага на Украіне і яго роля ў разгортванні антыфеадальнага руху ў Беларусі. Казацкія загоны і іх кіраўнікі. Сацыяльна-саслоўны склад паустанцаў. Баявыя дзеянні казацкіх атрадаў і шляхецкага апалчэння пад Пінскам, Мазыром і Бабруйскам. Бітва пад Лоевам. Завяршэнне і вынікі казацка-сялянскай вайны. Вайна Расіі і Рэчы Паспалітай 1654–1667 гг. Прычыны і пачатак вайны. Ход і характар баявых дзеянняў. Поспехі расійскіх войск у 1654–1655 гг. Палітыка царскіх улад у Беларусі. Пазіцыя казацкай вярхушкі. Паводзіны шляхты і магнатаў. Антыфеадальныя і антымаскоўскія выступленні сялян і гараджан. Умяшанне ў канфлікт Швецыі. Спробы аддзяліць Вялікае княства Літоўскае ад Полынчы. Вайсковая і палітычная дзейнасць Януша Радзівіла. Кейданская унія. Ваенныя дзеянні 1658–1666 гг. і іх вынікі. Андросаўскае перамір'е. Страты Вялікага княства Літоўскага.

Эканамічнае становішча і сацыяльныя супярэчнасці. Эканамічны заняпад Беларусі і яго прычыны. Абясцэньванне грошай. Рост буйнога феадальнага землеўладання. Сялянская і панская гаспадарка. Гарады і мястэчкі. Рамяство і гандаль. Эвалюцыя феадальнай рэнты. Дзяржаўныя падаткі. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяў у гарадах. Сялянскія хваляванні у Крычаўскім старостве і на Каменшчыне.

Палітычны крызіс. Арганізацыя ўлады і кіравання ў ВКЛ. Павятовыя і ваяводскія соймікі.  Недзеяздольнасць вальных соймаў. Палітычнае панаванне магнатаў у дзяржаве. Становішча дробнай і сярэдняй шляхты. Аслабленне каралеўскай улады. Узмацненне феадальнай анархіі. Саперніцтва Радзівілаў, Пацаў і Сапег. Ваенны канфлікт паміж Сапегамі і беларуска-літоўскай шляхтай. Спроба аддзялення Вялікага княства Літоўскага ад Польшчы. Рост уплыву каталіцкай царквы. Далейшае распаўсюджванне ўніяцтва. Становішча іншых канфесій. Паўночная вайна ў Беларусі. Прычыны і пачатак Паўночнай вайны. Ход баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі. Паводзіны іншаземных войск. Адносіны насельніцтва да ваюючых бакоў. Выступленні шляхецкіх груповак. Выкарыстанне казацка-сялянскіх атрадаў. Выбранне каралём Станіслава Ляшчынскага. Сандамірская канфедэрацыя. Бітва пры Лясной і яе значэнне.Вынікі вайны для Беларусі. Узмацненне расійскіх уплываў у Рэчы Паспалітай.

 

Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё беларускіх зямель Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.

Беларускiя землi ў другой палове XVIII ст. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Нармалізацыя эканамічнага жыцця ў Беларусі. Аднаўленне сельскай і гарадской гаспадаркі. Рост насельніцтва. Развіццё шляхоў зносін. 

Пачатак разлажэння феадальнай фармацыі. Панская гаспадарка і спробы яе рацыяналізацыі. Рэфарматарская дзейнасць А.Тызенгаўза. Сялянская гаспадарка і катэгорыі сялян. Вотчынныя мануфактуры. Унутраны і знешні гандаль. Развіццѐ гарадоў. Вынікі і характар эканамічнага ажыўлення. Становішча гарадскога і вясковага насельніцтва. Спробы дзяржаўных рэформ. 

Першы і другі разборы Рэчы Паспалітай. Прычыны падзення Рэчы Паспалітай. Абвастрэнне барацьбы паміж шляхецкімі групоўкамі ў 60 - пачатку 70-х гадоў XVIII ст. Умяшанне суседніх дзяржаў. Дысідэнцкае пытанне. Канфедэрацкі рух. Першы падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне ўсходняй часткі Беларусі да Расіі. Абвастрэнне сацыяльнай напружанасці ў Рэчы Паспалітай у 80-х гадах. Шляхецка-буржуазны блок і яго дзейнасць. Рэформы Чатырохгадовага сойма. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Барацьба ўнутраных і знешніх сіл супраць канстытуцыі. Другі падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне да Расіі цэнтральнай часткі Беларусі. Паўстанне 1794 г. Ліквідацыя Рэчы Паспалітай. Падрыхтоўка і пачатак паўстання ў Польшчы. Тадэвуш Касцюшка. "Віленскія якабінцы". Якуб Ясінскі. Перамога паўстання ў Вільні. Найвышэйшая Літоўская Рада. Пашырэнне паўстання на Беларусі. Фарміраванне і баявая дзейнасць паўстанцкіх атрадаў. Адносіны да паўстання сялян. Паланецкі універсал. Палітыка расійскага ўрада. Карныя аперацыі царскіх войск. Прычыны паражэння паўстання. Трэці разбор Рэчы Паспалілітай і далучэнне да Расіі заходняй часткі Беларусі.

 

  11. Культура Беларусі ў другой палове XVII - XVIII ст.

Гістарычныя ўмовы этнакультурнага развіцця. Афіцыйная забарона беларускай мовы. Працэс паланізацыі і яго вынікі.

 Асветніцтва, своеасаблівасць і супярэчлівасць гэтай эпохі на Беларусі. Пачатак секулярызацыі асветы і  навукі. Дзейнасць Адукацыйнай камісіі. Галоўная школа Вялікага княства Літоўскага. Гродзенская медыцынская школа. Дасягненні прыродазнаўчых навук. М.Пачобут-Адляніцкі. Ж.Жылібер. Стан школьнай асветы і выхавання. Езуіцкія калегіумы. Віленская акадэмія, яе роля ў распаўсюджванні навуковых ведаў. "Вялікае мастацтва артылерыі" К.Семяновіча. Ідэі Асветніцтва ў літаратуры і грамадскай думцы. С.Майман. К.Нарбут. І.Яленскі. Г.Каніскі. Фізіякраты. Мецэнацтва. Літаратура. Кнігадрукаванне. Сімяон Полацкі і яго дзейнасць. А.Белабоцкі. К.Лышчынскі. І.Капіевіч. Друк, першыя газеты. Архітэктура скульптура і жывапіс. Горадабудаўніцтва і дойлідства. Стыль барока. Магілеўская школа дойлідства. Віленскае барока і яго адметнасць. Пачатак распаўсюджвання класіцызму. Палацава-сядзібнае будаўніцтва. Узмацненне заходніх уплываў і рэалістычных тэндэнцый. Роспісы праваслаўных і ўніяцкіх цэркваў. Беларуская школа іканапісу. Свецкі партрэт і яго разнавіднасці (парадны, рыцарскі, пахавальны). Сарматызм як ідэалогія шляхты. Кніжная гравюра. Магілеўская граверная школа. Развіццё прыкладнога мастацтва. Разьба па дрэве. Прыгонныя і школьныя тэатры. Музычнае мастацтва. Камедыі К.Марашэўскага і М.Цяцерскага.

 

12. Канфесіі ў Беларусі ў XIV-XVIII ст.

Рэлігійныя адносіны на Беларусі ў XIV – XV стст. Царква і рэлігія у XVI – сярэдзіне XVII ст. Прывілеяванае становішча каталіцкага касцѐла ў Вялікім княстве Літоўскім. Прыкметы крызісу праваслаўнай царквы напрыканцы XVI ст. Рэфармацыя на беларускіх  землях. Галоўныя плыні і дзеячы Рэфармацыі. Пачатак Контррэфармацыі. Езуіты і іх дзейнасць. Ідэя царкоўнай уніі. Прыхільнікі і праціўнікі уніі. Берасцейскі царкоўны сабор і стварэнне уніяцкай царквы. Барацьба вакол уніяцкага пытання ў канцы XVI -першай трэці XVII стст. Праваслаўныя брацтвы і іх дзейнасць.

13. Адміністратыўна-тэрытарыяльнае ўладкаванне беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі. Сацыяльны і канфесійны склад насельніцтыва Беларусі. Нацыянальна-рэлігійная палітыка царызму. Увядзенне расійскага заканадаўства (канец XVIII- першая палова XIX стст.).

Увядзенне новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу і арганізацыя кіравання. Судаводства. Прывядзенне да прысягі і афармленне сацыяльнага статусу насельніцтва. Правы і прывілеі пануючага саслоўя. Нацыянальна-рэлігійная палітыка царызму. Эвалюцыя саслоўнай палітыкі ў першай чвэрці XIX ст. Палажэнне аб яўрэях. Актуалізацыя сялянскага пытання ў другой чвэрці XIX ст. Канфесіянальная палітыка. Полацкі царкоўны Сабор і яго вынікі. Заканадаўства. Камітэт па справах заходніх губерняў і яго дзейнасць. Русіфікацыя і яе сутнасць.

 

  14. Нацыянальна-культурная палітыка царызму ў Беларусі. Адукацыя і развіццё навуковага беларусазнаўства (канец XVIII- першая палова XIX ст.). Развіцце архітэктуры і мастацкай культуры.

Нацыяльна-культурная палітыка ўрада ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. Асвета. Фарміраванне сістэмы свецкай і духоўнай адукацыі. Віленская навучальная акруга. Віленскі універсітэт. Гімназіі. Павятовыя вучылішчы. Царкоўнапрыходскія школы. Змены ў сістэме адукацыі. Беларуская навучальная акруга. Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Віцебская настаўніцкая семінарыя. Духоўная адукацыя. Полацкая езуіцкая акадэмія. Ваеннае і прафесійнае навучанне. Навука. Зараджэнне і развіццё археаграфіі, крыніцазнаўства, славяназнаўства, беларусазнаўства, этнаграфіі і археалогіі. 3. Даленга-Хадакоўскі, М. Баброўскі, I. Даніловіч, К. і Я.Тышкевічы і інш. Прыродазнаўчыя веды. Станаўленне новай беларускай мовы і літаратуры. А. Міцкевіч, Я. Чачот, У. Сыракомля, Я. Баршчэўскі.

Архітэктура. Панаванне класіцызму. Новыя планы гарадоў. Палацава-паркавыя комплексы. Уплывы рамантызму. Пейзажны і пейзажна-рамантычныя паркі. Культавае дойлідства. Адміністрацыйна-грамадскія будынкі, аб'екты гандлева-гаспадарчага прызначэння, карпусы навучальных ўстаноў. Абарончыя збудаванні. Жывапіс. Перавага свецкіх твораў. Найбуйнейшыя мастацкія школы. Класіцызм, акадэмізм, рамантызм. Жанры. Партрэтны, бытавы, гістарычны, пейзажны. І. Хруцкі. Нацюрморты, партрэты. Графіка. Скульптура. Зараджэнне новай беларускай літаратуры. Творы В. Дуніна-Марцінкевіча. Музычнае і тэатральнае мастацтва. Творчасць М.К. Агінскага. С. Манюшка і інш.

 

  15. Сельская гаспадарка і становішча сялян Беларусі ў першай палове XIX ст. Формы і характар сялянскай барацьбы. Развіццё шляхоў зносін і гандлю на Беларусі, узрастанне ролі гарадоў і мястэчак.

Эканамічнае развіцце і сацыяльныя супярэчнасці. Разлажэнне феадальна-прыгонніцкага ладу і фарміраванне капіталістычных адносін. Будаўніцтва дарог і каналаў. Гандаль. Кірмашы. Узрастанне ролі гарадоў і мястэчкаў. Развіццё таварнай вытворчасці ў сельскай гаспадарцы. Пачатак яе спецыялізацыі. Новыя з'явы ў агратэхніцы. Промыславая дзейнасць сялянства, узровень яго дыферэнцыяцыі. Крызіс паншчыннай гаспадаркі. Спробы яе рацыяналізацыі. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства, антыпрыгонніцкая накіраванасць іх хваляванняў. Люстрацыя дзяржаўных маѐнткаў. Інвентарная рэформа.

  16. Крызіс феадальна-прыгонніцкіх адносін і адмена прыгоннага права. Асаблівасці ажыццяўлення аграрных рэформ у Беларусі. Сельская гаспадарка Беларусі ў канцы XIX - пачатку XX ст.ст.

Адмена прыгоннага права. Прычыны і пачатак падрыхтоўкі сялянскай рэформы. Ініцыятыва інвентарных камітэтаў Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў па вызваленні сялян. Рэскрыпт У. I. Назімаву. Маніфест і «Палажэнні» 19 лютага 1861 г. Спецыфіка мясцовых «Палажэнняў» для Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губерняў. Выкупная аперацыя. «Часоваабавязанае становішча». Устаўныя граматы і выкупныя акты. Сялянскі рух. Змены ў рэалізацыі рэформы, звязаныя з паўстаннем 1863 г. Рэформы аграрных адносін дзяржаўных сялян і ўпарадкаванне іншых катэгорый сельскага насельніцтва. Вынікі і значэнне аграрных рэформ.

Сельская гаспадарка. Памешчыцкае і сялянскае землеўладанне. Асаблівасці буржуазнай эвалюцыі сельскай гаспадаркі Беларусі. Аграрны крызіс 80-х гг. XIX ст. Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Малочная і мясная жывѐлагадоўля. Вытворчасць тэхнічных культур. Вінакурэнне. Скарачэнне дваранскага землеўладання і рост бессаслоўнай зямельнай уласнасці. Становішча сялян. Сацыяльныя працэсы сярод сялянства. Фарміраванне аграрнай буржуазіі.

 

  17. Паўстанне 1863-1864 гг. у Беларусі: прычыны, характар і ход паўстання. К.Каліноўскі.

Паўстанне 1863 г. Прычыны паўстання. Варшаўскі нацыянальны і Літоўскі правінцыяльны камітэты. «Белыя» і «Чырвоныя»: 3. Серакоўскі, Л. Звяждоўскі, В. Урублеўскі, Ф. Ражанскі і інш. К. Каліноўскі і яго дзейнасць. «Мужыцкая праўда». Пачатак паўстання. Маніфест Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі. Арганізацыя паўстанцкіх атрадаў і іх дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Меры царскай адміністрацыі ў сувязі з паўстаннем. М. Мураўёў. Падаўленне паўстання. «Лісты з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага. Характар і прычыны паражэння паўстання.

 

  18. Прамысловасць Беларусі ў XIX ст.: этапы, спецыялізацыя і асаблівасці яе развіцця. Фарміраванне рабочага класа Беларусі. Рабочы рух у другой палове XIX – пачатку XX ст. Развіццё гарадоў Беларусі , транспарт і гандль у 60 –я гады ХІХ – пачатку XX стст.

Структура і формы арганізацыі прамысловай вытворчасці. Вотчынныя і купецкія мануфактуры. Пачатак прамысловага перавароту. Рост прымянення наѐмнай працы. Прамысловасць і гарады. Спецыялізацыя беларускай прамысловасці, яе галіновая структура. Тэрытарыяльнае размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў. Асаблівасці прамысловай рэвалюцыі ў Беларусі. Удзельнаявага дробнай вытворчасці. Рост гарадоў. Асаблівасці ўрадавай палітыкі ў дачыненні горадаўтварэння. Мястэчкі. Фарміраванне гандлѐва-прамысловай буржуазіі. Транспарт, гандаль, крэдыт. Будаўніцтва чыгунак, іх уплыў на развіццѐ сельскай гаспадаркі, прамысловасці, гарадоў і гандлю. Рачны транспарт. Фарміраванне фінансава-крэдытнай сістэмы. Скарачэнне кірмашоў і развіццѐ магазінна-крамнага гандлю. Фарміраванне на тэрыторыі Беларусі адзінага эканамічнага рэгіѐна. Эвалюцыя рабочага руху. Распаўсюджванне марксізму. I з'езд РСДРП. Асаблівасці сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі. Актывізацыя рабочага руху рэвалюцыйных падзей 1905—1907 гг. у Беларусі.

 

  19. Этнічная тэрыторыя беларусаў. Саслоўны, нацыянальны і канфесійны склад насельніцтва Беларусі. Фарміраванне беларускай нацыі. Нацыянальна-рэлігійная палітыка царызму на Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.ст.

Фарміраванне беларускай нацыі.  Умовы ўтварэння беларускай нацыі. Этнічная тэрыторыя беларусаў, нацыянальны склад насельніцтва. Стварэнне агульнасці эканамічнага жыцця. Сацыяльна-класавыя асаблівасці станаўлення беларускай нацыі. Фарміраванне агульных нацыянальных прыкмет. Этнічная і нацыянальная самасвядомасць. Станаўленне беларускай літаратурнай мовы. Абмежаванні ў дачыненні да палякаў, беларусаў-католікаў. Заканадаўства ў адносінах да яўрэяў. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі па нацыянальным і рэлігійным пытаннях. Умацаванне «традыцыяналісцкіх» пачаткаў ва ўрадавай палітыцы. Русіфікацыя Беларусі. Пашырэнне ўплыву праваслаўнай царквы.

20. Культура Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX ст. Развіццё навуковага беларусазнаўства.

Палітыка ўрада ў галіне школьнай справы. Пачатковая і сярэдняя адукацыя. Царкоўна-прыходскія школы. Народныя вушылішчы. Гарадскія вучылішчы. Узнікненне прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Настаўніцкія семінарыі. Духоўныя семінарыі. Класічныя і рэальныя гімназіі. Скасаванне Горы-Горыцкага земляробчага інстытута і іншых навучальных ўстаноў. Развіццё прыродазнаўчых навук. Прыродазнаўчыя і сельскагаспадарчыя навукі. Беняконская сельскагаспадарчая і Мінская балотныя станцыі.Навуковыя таварыствы. Дзейнасць Я. Наркевіча-Ёдкі. І. Чэрскі. Вывучэнне этнаграфіі, гісторыі і культуры Беларусі. А. Кіркор, П. Шэйн, I.Насовіч, Е.Раманаў, Н. Нікіфароўскі, М. Доўнар-Запольскі, В.Ластоўскі і інш. Я. Карскі. “Беларусы” – фундаментальная праца па беларусазнаўству. Публікацыя гістарычных крыніц і помнікаў духоўнай культуры. Развіццѐ мастацкай літаратуры. Агітацыйныя творы. Творчасць А. Абуховіча і Ф. Тапчэўскага. Творчасць Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча, Я. Лучыны, К. Каганца і інш. Развіццё друку. Роля “Нашай нівы” ў станаўленні новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Беларускія выдавецкія суполкі ў Вільні і Санкт-Пецярбургу. Б. Эпімах-Шыпіла. М. Багдановіч, Я. Купала, Я. Колас, Цётка (А. Пашкевіч),            А. Гарун і інш.

 Архітэктура і горадабудаўніцтва. Рост гарадоў і новыя рысы ў іх планіроўцы. Архітэктурная эклектыка. “Гістарычныя стылі”: рэтраспетыўна-гатычны, рэтраспектыўна-рускі, неарускі, неараманскі, неаготыка, неарэнесанс, неабарока, неакласіцызм і інш. Сядзібныя будынкі. Стыль мадэрн. Даходныя дамы, банкаўскія дамы. Жывапіс. Віленская рысавальная школа. Гістарычная тэматыка. К. Альхімовіч. Бытавы жанр. Н. Сілівановіч. Графіка. Архітэктурныя пейзажы Н. Орды. Змены ў тэматыцы і жанрах у канцы XIX ст. Панаванне пейзажу. Ф. Рушчыц. В. Бялыніцкі-Біруля. Бытавы і партрэтны жанры. Віцебская рысавальная школа. Ю. Пэн. Скульптура.

Тэатр. Станаўленне прафесійнага тэатру. Таварыства аматараў мастацтва ў Мінску. Мінскі гарадскі тэатр. Аматарскія калектывы. “Беларускія вечарынкі”. І. Буйніцкі. “Першая беларуская трупа”. “Беларускі музычна-драматычны гурток” у Вільні. “Першае таварыства беларускай драмы і камедыі”. Музыка. М. Ельскі і Н.Орда. Апрацоўкі У. Тэраўскага, Л. Рагоўскага, А. Грыневіча. Хор У. Тэраўскага.

 

21. Беларускі нацыянальны рух у канцы XIX – пачатку XX ст.: асноўныя напрамкі развіцця.

Вытокі ідэалогіі беларускага нацыянальнага руху. Ф. Багушэвіч.          К. Каліноўскі. Польскі і яўрэйскі нацыянальныя рухі і іх ідэалогія. Група «Гоман» і яе погляды на развіццё Беларусі. Беларускі нацыянальны рух у перыяд рэвалюцыі 1905—1907 гг., роля БСГ. Барацьба самадзяржаўя з беларускім нацыянальна-адраджэнскім рухам. «Наша ніва».

 

  22. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны (да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.).

Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Пачатак вайны. Увядзенне ваеннага становішча ў Беларусі. Адносіны да вайны розных груп насельніцтва, палітычных партый і грамадскіх арганізацый. Захоп Заходняй Беларусі войскамі кайзераўскай Германіі. Бежанства. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў 1916 г. Нарачанская і Баранавіцкая ваенныя аперацыі. Становішча на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі. Ваенныя павіннасці. Харчовы крызіс. Рабочы і сялянскі рух у прыфрантавых раёнах, салдацкія выступленні. Пачатак разлажэння ў войсках. Беларускі нацыянальны рух у гады вайны. Школа і культурна-асветніцкая справа ва ўмовах нямецкай акупацыі ў 1915—1916 гг. Беларускі народны камітэт і Цэнтральны саюз беларускіх нацыянальных грамадскіх арганізацый. Стварэнне Беларускай сацыял-дэмакратычнай групы. Канфедэрацыя Вялікага княства Літоўскага.

 

  23. Асноўныя тэндэнцыі і асаблівасці развіцця сацыяльна-эканамічных і палітычных падзей на Беларусі ў 1917 г. Усебеларускі з`езд (кангрэс) у снежні 1917 г.

Падзеі Лютаўскай рэвалюцыі ў Беларусі і на Заходнім фронце. Звяржэнне самадзяржаўя. Стварэнне органаў Часовага ўрада, Саветаў, салдацкіх камітэтаў. Пазіцыі беларускіх і агульнарасійскіх партый па галоўных пытаннях палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця краіны. Рабочы рух, арганізацыя прафесійных саюзаў рабочых і служачых. Дэмакратызацыя арміі на Заходнім фронце. Абуджэнне вёскі. Наступленне на франтах і яго вынікі. Ліпеньскія падзеі. Канец двоеўладдзя. Беларускі нацыянальны рух у перыяд ад лютага да кастрычніка 1917 г. Аднаўленне дзейнасці БСГ, яе праграмныя ўстаноўкі. Утварэнне новых беларускіх нацыянальных партый і арганізацый. З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый 25—27 сакавіка 1917 г., рашэнні па пытанні аўтаноміі Беларусі. Стварэнне Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК). Адносіны Часовага ўрада да ідэі нацыянальна-дзяржаўнага вызначэння Беларусі. II з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый і партый 8—10 ліпеня 1917 г. і яго асноўныя рашэнні. Раскол у БНК. Стварэнне Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый (ЦРБА), яе дзейнасць. Размежаванне ў беларускім нацыянальным руху. Стварэнне Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. III з'езд БСГ. Прыняцце новай праграмы партыі. Рэарганізацыя ЦРБА і ўтварэнне Вялікай Беларускай Рады (ВБР). Пашырэнне беларускага нацыянальнага руху ў войску і заснаванне Цэнтральнай беларускай вайсковай рады (ЦБВР). Беларускі абласны камітэт пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў (БАК), яго склад і ініцыятывы.

Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі і на Заходнім фронце. Узброенае паўстанне ў Петраградзе. Пераход улады да Саветаў і ваенкомаў у Беларусі і на Заходнім фронце. Усталяванне савецкай улады ў Мінску. Стварэнне Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта (ВРК) Заходняй вобласці і фронту. «Камітэт выратавання рэвалюцыі», барацьба за ўладу. Усталяванне савецкай улады ў Віцебску, Гомелі, Магілёве, Оршы і іншых гарадах Беларусі, ліквідацыя органаў Часовага ўрада і Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ў Магілёве. З'езды Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. Утварэнне і дзейнасць Абласнога Выканаўчага камітэта Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) і СНК Заходняй вобласці. Дзейнасць Паўночна-Заходняга камітэта балынавіцкай партыі, яго адносіны і пазіцыя органаў савецкай улады да беларускага нацыянальнага пытання. Першыя сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Стаўленне беларускіх нацыянальных партый да савецкай улады. «Грамата да беларускага народа» Вялікай Беларускай Рады. I Усебеларускі кангрэс (снежань 1917 г.) і яго рашэнні. Утварэнне Выканкома Савета Усебеларускага кангрэса.

  24. Германская акупацыя ў 1918 г. Беларусі. Абвяшчэнне БНР. Абвяшчэнне ССРБ, яе тэрыторыя. Фарміраванне першага ўрада ССРБ. І з`езд Саветаў ССРБ і яго рашэнні.

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Наступленне войскаў кайзераўскай Германіі ў лютым 1918 г. Брэсцкі мірны дагавор 3 сакавіка 1918 г. і яго наступствы для Беларусі. Падпольная і партызанская барацьба супраць нямецкіх акупантаў. Беларускі нацыянальны рух пасля разгону I Усебеларускага кангрэса. Першая і другая Устаўныя граматы. Стварэнне Народнага сакратарыята. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Стварэнне Рады БНР і яе склад. Прыняцце трэцяй Устаўной граматы. Узаемаадносіны Рады і ўрада БНР з германскімі акупацыйнымі ўладамі. Адыход нямецкіх акупацыйных войскаў і ўступленне Чырвонай Арміі на тэрыторыю Беларусі. Барацьба Рады і ўрада БНР за міжнароднае прызнанне.

Утварэнне Беларускай ССР. Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) і беларускія секцыі РКП(б), іх роля ў абвяшчэнні Беларускай рэспублікі. Адносіны Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б) і Аблвыканкамзаха да праблемы стварэння беларускай дзяржаўнасці. Барацьба па пытанні аб беларускай савецкай дзяржаўнасці. Дз. Жылуновіч, А. Чарвякоў, А. Мяснікоў, В. Кнорын. VI Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б). Фарміраванне Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларускай ССР. Маніфест аб абвяшчэнні Беларускай ССР. Пастанова ЦК РКП(б) ад 16 студзеня 1919 г. I з'езд Саветаў БССР і яго рашэнні. Першая Канстытуцыя Савецкай Беларусі.

 

25. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва, грамадска-палітычнае і культурнае жыццё БССР у 1920-я гг. Палітыка беларусізацыі і яе вынікі. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё БССР у 30-я гады ХХ ст.

Грамадска-палітычнае жыццѐ і нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва Беларусі ў 20-я гг. XX ст. Палітычнае, тэрытарыяльна-адміністрацыйнае і эканамічнае становішча БССР пасля Рыжскага міру. Палітычная амністыя 1923 г. у БССР. Пагадненні БССР з РСФСР і іншымі савецкімі рэспублікамі. Роля БССР у стварэнні Саюза ССР. IV з'езд Саветаў Беларусі і яго рашэнні. Дэкларацыя і дагавор аб утварэнні Саюза ССР, іх змест. Статус Беларускай ССР у складзе СССР. Нацыянальная палітыка РКП(б) і КП(б) Беларусі. Палітыка беларусізацыі, яе прычыны, сутнасць. Прычыны яе згортвання. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа ў БССР. Узбуйненне тэрыторый БССР у 1924 і 1926 гг. Актывізацыя дзейнасці Саветаў. Усталяванне аднапартыйнай сістэмы. Самароспуск партыі беларускіх эсэраў. Прыняцце Канстытуцыі БССР 1927 г.

Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё Беларускай ССР. Палітыка па пытаннях развіцця нацыянальных культур. Фарміраванне савецкай сістэмы адукацыі. Барацьба з непісьменнасцю. Станаўленне агульнаадукацыйнай, спецыяльнай і вышэйшай школ. БДУ. Інстытут беларускай культуры. Стварэнне Акадэміі навук Беларусі. Развіццё мастацкай літаратуры, тэатра ва ўмовах савецкай улады. Стварэнне і дзейнасць літаб'яднанняў. Музычнае і выяўленчае мастацтва. Карэнны паварот у грамадска-палітычным і культурным жыцці ў пачатку 30-х гг. Разгортванне ідэйна-палітычнай барацьбы з беларускім «нацыянал-дэмакратызмам». Палітыка «культурнай рэвалюцыі». Барацьба за ліквідацыю непісьменнасці. Пераход да сямігадовага абавязковага навучання. Асноўныя творы вядучых пісьменнікаў, паэтаў, драматургаў, крытыкаў і іх тэматыка. Абвастрэнне ідэйна-палітычнай барацьбы сярод беларускіх літаратараў. Стварэнне Саюза савецкіх пісьменнікаў. Архітэктура Беларусі. Мастацтва. Укараненне ў грамадстве «пралетарскай па змесце і сацыялістычнай па форме» культуры.

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі ў 30-я гг., іх прычыны. Разгортванне хвалі палітычных рэпрэсій у Беларусі ў пачатку 30-х гг. Рэпрэсіі 1937—1938 гг. супраць інтэлігенцыі, партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва, ваенных і супрацоўнікаў НКУС БССР. Вынікі палітычных рэпрэсій.

 

26. Індустрыялізацыя ў БССР.

Індустрыялізацыя ў Беларускай ССР. Індустрыялізацыя краіны, яе прычыны, мэты і задачы. Першы пяцігадовы план развіцця эканомікі і культуры. Рэсурсы і сродкі развіцця для індустрыялізацыі рэспублікі. Стварэнне новых галін прамысловасці. Узмацненне камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання прамысловасцю і вынікі пяцігодкі. Развіццѐ прамысловасці рэспублікі ў гады другой пяцігодкі. Падрыхтоўка кадраў інжынерна-тэхнічных работнікаў і кваліфікаваных рабочых. Стаханаўскі рух у Беларусі. Метады дасягнення планавых паказчыкаў. Вынікі індустрыялізацыі ў БССР.

 

27. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР.

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі рэспублікі: яе мэты і задачы. Крызіс хлебанарыхтовак. Пераход да масавай калектывізацыі, тэрміны і метады яе правядзення. Выхад сялянскіх гаспадарак з калгасаў вясной 1930 г. Новы этап калектывізацыі восенню 1930 г. Арганізацыя МТС, палітаддзелаў пры іх. Арганізацыйна-гаспадарчае ўмацаванне калгасаў і іх матэрыяльна-тэхнічнай базы. Саўгасы і іх гаспадарчая дзейнасць. Голад 1932—1933 гг. у Беларусі. Завяршэнне калектывізацыі беларускай вёскі, яе палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя вынікі.

 

28. Эканамічнае становішча, грамадска-палітычнае жыццё Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.). Уз`яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы. Тэрыторыя Заходняй Беларусі, яе адміністрацыйны падзел. Органы кіравання, сацыяльны і нацыянальны склад насельніцтва і канфесіі. Палітыка польскіх улад у Заходняй Беларусі. Адметныя рысы эканомікі Заходняй Беларусі. Прамысловасць і асноўныя яе галіны. Становішча рабочага класа. Рост беспрацоўя. Аграрная палітыка польскіх улад. Зямельныя рэформы і іх вынікі. Падатковая палітыка. Збядненне вясковага насельніцтва, эканамічная эміграцыя. Рэвалюцыйна-вызваленчы рух. Асноўныя палітычныя партыі і арганізацыі ў Заходняй Беларусі. Выбары ў польскі сейм 1922 г. Стварэнне і дзейнасць Беларускага пасольскага клуба. Беларускія нацыянальныя партыі і арганізацыі. Партызанская барацьба. Утварэнне Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ) і Камуністычнага Саюза моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ). Праграмныя мэты і задачы КПЗБ, яе дзейнасць. Арганізацыя Беларускай сялянска-работніцкай Грамады (БСРГ), яе праграма і дзейнасць. Прычыны забароны БСРГ польскімі ўладамі і яе разгром. Стварэнне Беларускага сялянска-рабочага пасольскага клуба «Змаганне». Уздым рабочага і сялянскага руху ў пачатку 1930-х гг. Узмацненне палітычных рэпрэсій польскіх улад. Спробы стварэння дэмакратычнага антыфашысцкага народнага фронту. Беларускае народнае аб'яднанне (БНА). Роспуск КПЗБ: яго вынікі.Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і яго вынікі.

 


Дата добавления: 2018-06-01; просмотров: 1267; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!