Культура і рэлігія беларускіх зямель у IX–XIII ст.



Установа адукацыі

"Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт

імя Францыска Скарыны"

 

  Сцвярджаю Прарэктар па навучальнай працы Гомельскага дзяржуніверсітэта ім. Ф. Скарыны, прафесар ________________ І.В. Семчанка «____»____________ 2017 г., пратакол паседжання  НМС № ____

 

 

ГІСТОРЫЯ АЙЧЫННАЯ І УСЕАГУЛЬНАЯ

Праграма для дзяржаўнага экзамена

па спецыяльнасці 1-21 03 01 01 “Гісторыя (айчынная і усеагульная)”

 

Гомель 2017


СКЛАДАЛЬНІКІ:
Яшчанка А.Р. –
загадчык кафедры гісторыі Беларусі УА «ГДУ імя  Ф.Скарыны», кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Чаропка С.А. – загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі УА «ГДУ імя Ф.Скарыны», кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Аляксейчанка Г.А. – загадчык кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін УА «ГДУ ім. Ф. Скарыны», кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Жыхараў С.Б. – дацэнт кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін УА «ГДУ імя Ф.Скарыны», кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

 

 

РЭЦЭНЗЕНТЫ:
Скрабіна Л.С.
  дацэнт кафедры  філасофіі, гісторыі і паліталогіі УА “Беларускій дзяржаўны ўніверсітэт транспарту”, кандыдат гістарычныхз навук, дацэнт.

Пічукоў В.П. – дацэнт кафедры гісторыі Беларусі УА «ГДУ імя Ф.Скарыны», кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

 

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай гісторыі Беларусі УА «ГДУ імя Ф.Скарыны»

(пратакол № 4 ад 05.12.2016);

 

Кафедрай ўсеагульнай гісторыі УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»

(пратакол № 8 ад 05.12.2016);

 

Кафедрай гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін УА «ГДУ імя Ф.Скарыны»

(пратакол № 7 ад 20.02.2017);

 

Метадычным саветам гістарычнага факультэта УА «ГДУ імя Ф.Скарыны»

(пратакол № 4 ад 05.12.2016);

 

 

Адказныя за рэдакцыю: А.Р.Яшчанка, С.А.Чаропка, Г.А.Аляксейчанка, С.Б.Жыхараў

Адказныя за выпуск: А.Р.Яшчанка, С.А.Чаропка, Г.А.Аляксейчанка, С.Б.Жыхараў

 

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Здача дзяржаўнага экзамена з'яўляецца завяршальным этапам навучання студэнта. Ад якасці падрыхтоўкі да яго залежыць прысваенне студэнту адпаведнай кваліфікацыі. Дадзеная праграма адрасавана студэнтам 5 курса гістарычнага факультэта для падрыхтоўкі да дзяржаўнаму іспыту па спецыяльнасці. Праграма складаецца з тлумачальнай запіскі, у якой пазначаныя мэта вывучэння кожнага курса, яго задачы, а таксама веды і ўменні, якія павінны паказаць студэнты на дзяржаўным іспыце. У праграму ўключаны вучэбны матэрыял па базавых дысцыплінах трох выпускаючых кафедр гістарычнага факультэта, якія ўмоўна можна назваць «Гісторыя Беларусі» (кафедра гісторыі Беларусі), «Сусветная гісторыя» (кафедра ўсеагульнай гісторыі) і «Гісторыя славянскіх краін» (кафедра гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін). Вучэбны матэрыял праграмы ўключае ў сябе наступныя раздзелы:

1. Гісторыя Беларусі                                                             

2. Усеагульная гісторыя

3. Гісторыя славянскіх краін

У кожным раздзеле маецца таксама спіс рэкамендаванай літаратуры і пытанні да дзяржаўнага іспыту.

 

Гісторыя Беларусі

Мэта вывучэння дысцыпліны – ў набыцці выпускнікамі ведаў аб асноўных этапах, з'явах і падзеях і імёнах айчыннай гісторыі; разуменні яе месца ў сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў; у дакладным уяўленні імі ўзаемапранікненняў і ўзаемаўплываў народаў, што адбываліся на сумежжы цывілізацый Захаду і Усходу; у фарміраванні творчай і гарманічнай, з навукова-гуманістычным светапоглядам, сацыяльна завостранай асобы.

Для рэалізацыі вызначаных мэт прадугледжваецца вырашэнне наступных задач:

- навучыць студэнтаў знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі гістарычных працэсаў і падзей;

- прывіць ім навыкі ў вызначэнні фактараў, якія абумовілі змест, характар і асаблівасці рэгіянальнага развіцця;

- сфарміраваць крытычны падыход да аналізу мінулага і правядзення яго сувязі з сучаснасцю;

- садзейнічаць фарміраванню ў выпускніка вышэйшай школы актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

У выніку вывучэння дысцыпліны выпускнік павінен:

ведаць:

- асноўныя тэорыі грамадскага развіцця ў адпаведнасці з фармацыйным і цывілізацыйным падыходамі да разгляду гісторыі Беларусі;

- асноўныя этапы фарміравання беларускага этнасу ў розныя гістарычныя перыяды;

- сутнасныя характарыстыкі еўрапейскага, расійскага, савецкага і сучаснага шляхоў мадэрнізацыі ў сацыяльна-эканамічнай, ідэйна-палітычнай, культурнай і духоўнай сферах;

- асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры, культурна-гістарычную спадчыну беларускага грамадства;

- асноўныя этапы станаўлення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэта Рэспублікі Беларусь;

- месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у працэсах інтэграцыі і глабалізацыі.

умець:

- прымяняць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі пры характарыстыцы заканамернасцяў і асаблівасцяў гістарычнага развіцця беларускага соцыума;

- тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на сацыяльна-эканамічнае, дзяржаўна-палітычнае, этнаканфесійнае і культурнае развіццё Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды;

- ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі дзейнасці савецкай грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі сучаснай беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;

- ацэньваць асноўныя дасягненні матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі ў кантэксце гістарычнага развіцця і выкарыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну ў сваёй прафесійнай дзейнасці;

- аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці, афармлення і ўмацавання суверэнітэта Рэспублікі Беларусь у аспекце фарміравання прававой дзяржавы.

Патрабаванні да акадэмічных кампетэнцый спецыяліста

Спецыяліст павінен:

АК-2. Валодаць сістэмным і параўнальным аналізам.

АК-9. Умець вучыцца, павяляпшаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.

Патрабаванні да прафесійных кампетэнцый спецыяліста:

Спецыяліст павінен быць здольны:

Выхаваўча-педагагічная дзейнасць

ПК-7. Абагульняць і распаўсюджваць перадавы вопыт арганізацыі выхаваўчай працы.

ПК-8. Фарміраваць пачуцці грамадзянскасці і патрыятызму, развіваць эстэтычныя ўяўленні і высокія маральныя якасці асобы.

Навукова-даследчая дзейнасць

ПК-9. Фармуляаваць і вырашаць задачы, якія ўзнікаюць падчас навукова-даследчай і педагагічнай дзейнасці.

ПК-10. Выкарыстоўваць неабходныя метады даследавання, мадыфікаваць існуючыя і ствараць новыя метады даследавання, зыходзячы з пэўных задач.

ПК-11. Арганізоўваць навучальна-выхаваўчую працу на навуковай аснове, валодаць кампутарнымі метадамі пошуку, захоўванні і апрацоўкі інфармацыі ў сферы прафесійнай дзейнасці.

 

Усеагульная гісторыя

Сусветная гісторыя адлюстроўвае гісторыю чалавечага грамадства на вызначаным этапе яго развіцця - ад гісторыі Старажытнага свету (старажытныя Ўсход, Грэцыя і Рым) праз гісторыю сярэдніх вякоў да новага і навейшага часу. Названыя часткі праграмы таксама, як рэальна змяняўшыя адзін аднаго этапы развіцця чалавецтва, маюць свой змест, спецыфіку і адпаведна свае пазнавальныя, развіваючыя і выхаваўчыя мэты і задачы. Але аб'яднаўчай іх мэтай з'яўляецца імкненне стварыць навуковае ўяўленне пра складаны і не прамалінейны шлях развіцця чалавецтва, яго пасоўванне да прагрэсу падчас узаемадзеяння з прыродай, узбагачэнне досведам, матэрыяльнымі і духоўнымі каштоўнасцямі паміж пакаленнямі і народамі. Гісторыя старажытнага свету – найважнейшая і найбольш працяглая частка гісторыі чалавецтва. Гэта час узнікнення першых цывілізацый, першых дзяржаў, пісьменнасці, навукі і мастацтва, рамяства і гандлю, гарадоў, дзвюх з трох сусветных рэлігій. Гэта час першых пошукаў аптымальных мадэляў адносін паміж людзьмі ў грамадстве. Без вывучэння старажытнай гісторыі немагчыма правільна асэнсаваць сутнасць шматлікіх працэсаў у сучасных грамадствах і гісторыі чалавецтва.

Задачамі дысцыпліны з'яўляюцца:

- азнакамленне студэнтаў з тэарэтыка-метадалагічнымі асновамі дысцыпліны;

- аналіз шляхоў сацыяльна-гістарычнага развіцця старажытных грамадстваў, суадносіны агульнага і асаблівага ў іх развіцці;

- аналіз формаў дзяржавы, ідэалагічных уяўленняў пра ўладу, фармаванні грамадскіх структур і формаў залежнасці;

- засваенне ролі культурных інстытутаў, этычных каштоўнасцяў і сацыяльнай псіхалогіі;

- авалоданне ўменнямі і навыкамі працы з гістарычнымі крыніцамі, навучальнай і навуковай літаратурай;

- фармаванне ўменняў вылучаць галоўнае ў навучальным матэрыяле, структураваць атрыманыя веды і паказваць іх.

Дысцыпліна “Гісторыя сярэдніх вякоў” вывучае сярэдневяковую гісторыю еўрапейскай цывілізацыі (5 - 15 ст.). Мэтай дысцыпліны “Гісторыя сярэдніх вякоў” з’яўляецца вывучэнне зараджэння і станаўлення еўрапейскай цывілізацыі ў перыяд Сярэднявечча, яе характэрных рысаў, асаблівасцей гаспадарчага і эканамічнага ладу, сацыяльных адносін, палітычнага ладу, матэрыяльнай і духоўнай культуры. У межах вучэбнай дысцыпліны неабходна паказаць сярэдневяковыя вытокі еўрапейскай цывілізацыі, прасачыць рысы пераемнасці паміж антычнасцю і Сярэднімі вякамі, а таксама паміж сярэднявечным і сучасным грамадствам.

Зыходзячы з гэтага задачамі дысцыпліны з’яўляюцца:

· вывучэнне прычын, умоў, этапаў фарміравання сярэдневяковай еўрапейскай цывілізацыі;

· тыпаў гаспадарча-эканамічных адносін і сацыяльных сувязей у сярэднія вякі;

· сутнасці феномена феадалізму;

· асноўных ментальных характарыстык людзей сярэдневяковай еўрапейскай цывілізацыі;

· асаблівасцяў эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага і культурнага развіцця асобных рэгіёнаў, сярэдневяковага свету;

· асноўнага комплексу крыніц па гісторыі сярэдніх вякоў і важнейшых дасягненняў сусветнай медыявістыкі;

· ролі значэння сярэдневяковай еўрапейскай цывілізацыі ў наступным развіцці чалавецтва.

   Новы час з'яўляецца адным з найбольш насычаных перыядаў сусветнай гісторыі.

Гэты перыяд звязаны з разгортваннем працэсу распада еўрапейскага традыцыйнага грамадства і рэвалюцыйным станаўленнем буржуазнай грамадскай сістэмы, генэзісам і фармаваннем індустрыяльнага грамадства. У выніку вывучэння курсу "Новай гісторыі" выпускнік павінен ведаць:

· асноўныя тэорыі сусветна-гістарычнага працэсу ў эпоху Новага часу ў адпаведнасці з фармацыйным, цывілізацыйным, культуралагічным і іншымі сучаснымі падыходамі;

· сутнасныя характарыстыкі сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі на шляху фармавання індустрыяльнай цывілізацыі;

· спадчыну духоўнай і матэрыяльнай культуры цывілізацый Новага часу.

          Вывучэнне курсу дазволіць выпускнікам:

· ужываць сучасныя метадалагічныя падыходы і тэорыі грамадскага развіцця пры характарыстыцы сусветна-гістарычнага працэсу ў Новы і навейшы час;

· тлумачыць уплыў розных цывілізацыйных фактараў на сацыяльна-эканамічнае, палітычнае, этнаканфесіянальнае і культурнае развіццё асобных краін, цывілізацый і рэгіёнаў свету;

· характарызаваць умовы і вынікі фармавання індустрыяльнай цывілізацыі ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы, а таксама феномен імперыялізму;

· ажыццяўляць параўнальна-гістарычны аналіз сацыяльных рухаў, рэформ і рэвалюцый у Новы час.

       Гісторыя навейшага часу ахоплівае 20 і пачатак 21 ст. Яе прынята пачынаць з моманту заканчэння Першай сусветнай вайны 1914-1918 гг. Крытэрыем для аддзялення навейшай гісторыі ад новай гісторыі служаць прыкметы крызісу індустрыяльнай цывілізацыі, якія сталі прыкметнымі на мяжы 19-20 ст.

       У рамках навейшай гісторыі вылучаюцца тры асноўных перыяды: 1918-1939 гг. - першы перыяд; 1939-1945 гг. - перыяд Другой сусветнай вайны; і трэці перыяд - да цяперашняга часу.

       Мэтай дысцыпліны з'яўляецца засваенне выпускнікамі гістарычнага працэсу развіцця краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі у 20 - пачатку 21 ст., яго паступальнага і супярэчлівага характару.

        Задачамі дысцыпліны з'яўляюцца:

· азнакамленне студэнтаў з тэарэтыка-метадалагічнымі асновамі дысцыпліны;

· аналіз тэндэнцый і асаблівасцей сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі ў 20 - пачатку 21 ст.;

· асвятленне асноўных этапаў развіцця міжнародных адносін, грамадска-палітычных рухаў, навукі і культуры ў навейшы час.

          Выпускнік павінен ведаць:

· сучасны ўзровень дасягненняў гістарычнай навукі ў вывучэнні навейшай гісторыі;

· асноўныя заканамернасці і асаблівасці эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага і духоўнага развіцця заходняга грамадства ў 20-21 ст.;

· асноўныя падзеі і з'явы ў навейшай гісторыі краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі, глабальныя праблемы чалавецтва.

умець:

· выкарыстоўваць сучасную метадалогію гістарычнай навукі для аналізу гісторыі краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі ў навейшай час;

· выяўляць асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця заходніх краін;

· даваць навуковую адзнаку актуальным палітычным падзеям у краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі і сучасным глабальным праблемам.

       Мэтай дысцыпліны з'яўляецца засваенне студэнтамі-выпускнікамі заканамернасцяў і асаблівасцяў развіцця краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі ў перыяд новай і навейшай гісторыі.

       Задачамі дысцыпліны з'яўляюцца:

· азнакамленне студэнтаў з тэарэтыка-метадалагічнымі асновамі дысцыпліны;

· аналіз шляхоў сацыяльна-гістарычнага развіцця краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі;

· засваенне заканамернасцей гістарычнага развіцця краін "трэцяга свету" ў цэлым;

· авалоданне ўменнямі і навыкамі працы з гістарычнымі крыніцамі, навучальнай і навуковай літаратурай;

· фармаванне ўменняў вылучаць галоўнае ў навучальным матэрыяле, структураваць атрыманыя веды і паказваць іх;

· набыццё навыкаў канцэптуальных пабудоў у дачыненні да гісторыі розных краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі

       Выпускнік павінен ведаць:

· асноўныя тэорыі сусветна-гістарычнага працэсу ў перыяд новай і навейшай гісторыі ў адпаведнасці з фармацыйным, цывілізацыйным, культуралагічным і іншымі сучаснымі падыходамі;

· асаблівасці гістарычнага развіцця і чыннікі "адставання" краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі ў Новы і навейшы час

· спадчына духоўнай і матэрыяльнай культуры краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

ўмець:

· ужываць сучасныя метадалагічныя падыходы і тэорыі грамадскага развіцця пры характарыстыцы сусветна-гістарычнага працэсу ў новы і навейшы час;

· тлумачыць уплыў розных цывілізацыйных фактараў на сацыяльна- эканамічнае, палітычнае, этнаканфесійнае і культурнае развіццё краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі;

· аналізаваць асаблівасці гістарычнага развіцця краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі ў новы і навейшы час, тлумачыць сутнасць каланіяльнага і паўкаланіяльнага тыпаў мадэрнізацыі;

· ажыццяўляць параўнальна - гістарычны аналіз сацыяльных рухаў, рэформаў і рэвалюцый у рэгіёне ў новы і навейшы час;

· ацэньваць асноўныя дасягненні духоўнай і матэрыяльнай культуры новага і навейшага часу.

Патрабаванні да акадэмічных кампетэнцый спецыяліста

Спецыяліст павінен:

АК-2. Валодаць сістэмным і параўнальным аналізам.

АК-9. Умець вучыцца, павяляпшаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.

Патрабаванні да прафесійных кампетэнцый спецыяліста:

Спецыяліст павінен быць здольны:

Выхаваўча-педагагічная дзейнасць

ПК-7. Абагульняць і распаўсюджваць перадавы вопыт арганізацыі выхаваўчай працы.

ПК-8. Фарміраваць пачуцці грамадзянскасці і патрыятызму, развіваць эстэтычныя ўяўленні і высокія маральныя якасці асобы.

Навукова-даследчая дзейнасць

ПК-9. Фармуляаваць і вырашаць задачы, якія ўзнікаюць падчас навукова-даследчай і педагагічнай дзейнасці.

ПК-10. Выкарыстоўваць неабходныя метады даследавання, мадыфікаваць існуючыя і ствараць новыя метады даследавання, зыходзячы з пэўных задач.

ПК-11. Арганізоўваць навучальна-выхаваўчую працу на навуковай аснове, валодаць кампутарнымі метадамі пошуку, захоўванні і апрацоўкі інфармацыі ў сферы прафесійнай дзейнасці.

 

Гісторыя славянскіх краін

Гісторыя Расіі і Украіны ўяўляе сабой частку гісторыі славянскіх народаў і сусветнай гісторыі. Яна займае важнае месца ў сістэме вышэйшай гістарычнай адукацыі. Курс «Гісторыя Расіі і Украіны» ахоплівае гісторыю Расіі і Украіны з найстаражытных часоў да пачатку XXI ст. Студэнты ў дадзеным курсе пазнаёміліся з праблемай славянскай прарадзімы і генезісу славянскіх народаў, нарманскай праблемай і адукацыяй Старажытнарускай дзяржавы, палітычным развіццём Старажытнай Русі, прычынамі і сутнасцю сярэднявечнай раздробленасці на Русі, мангола-татарскім фактарам у гістарычных лесах ўсходніх славян, адукацыяй Расійскага адзінай дзяржавы і яе цэнтралізацыі, саслоўна-прадстаўнічай і абсалютнай манархіямі, палітыкай «асвечанага абсалютызму» Кацярыны II, гістарычнымі лёсамі ўкраінскага народа, нацыянальна-вызваленчай барацьбой ўкраінскага народа і стварэннем гетманскім дзяржавы, казацкія фактарам у гісторыі Украіны.

У працэсе гістарычнага развіцця ўсходнеславянскіх народаў былі створаны такія творы дойлідства, літаратуры, жывапісу, якія назаўсёды ўвайшлі ў кола нязгасных скарбаў сусветнай культуры. Былі зроблены вялікія геаграфічныя адкрыцці, асвоены велічэзныя, сапраўды бязмежныя прасторы ад Балтыкі да Ціхага акіяна, ад Алтая і Амура да Паўночнага Ледавітага акіяна. Доўгай і цяжкай дарогай ішлі ўсходнеславянскія народы. Гісторыя захавала шматлікія лютыя, драматычныя бітвы і войны, народныя паўстанні і нацыянальную рэвалюцыю ўкраінскага народа ў сярэдзіне XVII ст., у працэсе якіх вылучаліся яркія фігуры нацыянальных лідэраў і народных важакоў.

Для гісторыі Расіі XVIII–XIX стст. аказалася характэрным такая з'ява, як цыклічныя паўторы тых ці іншых этапаў з пастаянным узнаўленнем дзеянні якія склаліся ў мінулым заканамернасцяў і падзей. Адна з істотных прычын такой паўтаранасці ляжыць у няздольнасці зрабіць змястоўныя і прадуктыўныя высновы з гісторыі, нежаданні па-сапраўднаму вучыцца на старых памылках і праліках. Мы прыблізна і павярхоўна судзім аб мінулым, таму становімся асуджанымі на паўтарэнне адных і тых жа памылак, блукаем вакол гістарычна падобных праблем, узнікаючых скрыжаванняў і тупікоў. Вось чаму дадзены курс прадугледжвае вывучэнне такой характэрнай з'явы расійскай гісторыі, як устойлівае чаргаванне рэформ і контррэформ ў грамадска-эканамічным развіцці.

У другой палове XIX стагоддзя назіраліся кардынальныя змены ў сацыяльна-эканамічным, грамадскім і культурным жыцці Расіі: правядзенне буржуазных рэформ, зацвярджэнне капіталізму, пачатак манапалізацыі прамысловасці, гандлю, банкаўскай справы, фарміраванне новых сацыяльных слаёў насельніцтва. У пачатку XX стагоддзя адбылася Першая расійская рэвалюцыя, адбылося заснаванне заканадаўчай Дзяржаўнай думы (найбуйнейшае новаўвядзенне ў сістэме дзяржаўнага механізму Расіі), назіралася станаўленне шматпартыйнай сістэмы, далейшае развіццё капіталізму, манапалізацыя прамысловасці, гандлю, банкаўскай справы, фарміраванне новых сацыяльных слаёў насельніцтва. Раней адсталая Расійская імперыя перад Першай сусветнай вайной ператварылася ў моцную аграрна-індустрыяльную дзяржаву, якая заняла годнае месца на сусветнай арэне. Значна ўзраслі яе сувязі з іншымі краінамі.

Кастрычнік 1917 года сфармуляваў сваё разуменне грамадскага развіцця. Гэта быў надзвычай насычаны час, складаны і супярэчлівы ў жыцці ўсходніх славян. Руская рэвалюцыя, таталітарны сталінскі рэжым, войны, неаднаразовы голад знішчылі мільёны людзей. Аднак, нягледзячы на гэтыя выпрабаванні, народы Расіі і Украіны не проста выжывалі, але і ўзводзілі новыя гарады, асвойвалі космас, білі сусветныя рэкорды. У XX ст. тварылі выдатныя пісьменнікі, мастакі, здзяйснялі адкрыцці навукоўцы, дзейнічалі палкаводцы, палітычныя кіраўнікі.

Мэта выкладання гісторыі Расіі і Украіны заключаецца ў тым, каб даць сістэматызаваную, абагульненую характарыстыку асноўных з'яў і працэсаў гісторыі Расіі і Украіны з найстаражытных часоў і да сучаснага этапу іх гісторыі, выпрацаваць цэласную сістэму ведаў па гісторыі Расіі і Украіны ў кантэксце сусветнага гістарычнага працэсу і ў цеснай сувязі з курсам айчыннай гісторыі. Перамены ў жыцці сучасных усходнеславянскіх дзяржаў выклікаюць павышаную цікавасць да мінулага Расіі і Украіны, прымушаюць пераасэнсаваць многія гістарычныя факты, падзеі, працэсы, тлумачэнне якіх да апошняга часу было часцяком аднабаковым, няпоўным, тэндэнцыйным. Сыходзяць у мінулае догмы і стэрэатыпы, якія панавалі ў савецкай гістарычнай навуцы. На змену трафарэтнаму апісанню прыходзяць арыгінальныя гістарычныя канцэпцыі. Узнікаюць спрэчкі, разгортваюцца дыскусіі. У канцы XX стагоддзя ў навуковы абарот ўводзіцца вялікая колькасць раней не запатрабаваных або недаступных для даследчыкаў архіўных матэрыялаў. У шэрагу работ навукоўцамі падымаюцца складаныя пытанні індустрыяльнай мадэрнізацыі СССР, паглыблена вывучаецца вопыт правядзення рэформаў у Расіі і Украіне. Прасочваюцца як колькасныя, так і якасныя змены.

Задачамі вывучэння дадзенай дысцыпліны з'яўляюцца: фарміраванне і развіццё гістарычнага мыслення студэнта, фарміраванне прафесійных кампетэнцый гісторыка, разуменне агульных тэндэнцый і спецыфікі развіцця Расіі і Украіны, фарміраванне ў студэнтаў умення аналізаваць заканамернасці і асаблівасці дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, унутрыпалітычнага, культурнага і духоўнага развіцця Расіі і Украіны са старажытных часоў да пачатку ХХІ стагоддзя, арыентаванне студэнтаў у дыскусійных праблемах, у сучасным стане навукі, гісторыі Расіі і Украіны, фарміраванне ўменняў на практычнае выкарыстанне ведаў для аналізу сучаснасці і прагназавання будучыні.

У адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта да кампетэнцый студэнта па дысцыпліне «Гісторыя Расіі і Украіны» студэнт павінен

ведаць:

- галоўныя этапы станаўлення і развіцця форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Расіі і Украіны;

- асноўныя мадэлі мадэрнізацыйных працэсаў, станаўлення даіндустрыяльнага, індустрыяльнага грамадства на тэрыторыі Расіі і Украіны;

- галоўныя этапы і тэндэнцыі развіцця Расіі і Украіны ў ХХ ст.;

- месца і ролю Расіі і Украіны ў геапалітычных працэсах ХХ ст., уклад народаў у перамогу над фашызмам;

- месца і ролю Расійскай Федэрацыі і Украіны ў сучасным свеце ва ўмовах глабалізацыйных працэсаў;

- галоўныя этапы і дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры і культурна-гістарычную спадчыну Расіі і Украіны.

умець:

- прымяняць агульнагістарычныя прынцыпы аб'ектыўнасці і гістарызму пры вывучэнні гісторыі і характарыстыцы асаблівасцей гістарычнага развіцця Расіі і Украіны;

- праводзіць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе развіцця Расіі і Украіны, ацэньваць іх вынікі;

- ацэньваць месца і ролю Расіі і Украіны ў сусветным гістарычным працэсе.

Гісторыя заходніх і паўдневых славян з'яўляецца складовай часткай гісторыі славянскіх народаў. Вывучэнне дадзенага курсу неабходна для адэкватнага разумення гісторыі чалавецтва і выяўлення спецыфікі развіцця славянскіх цывілізацый ад пачатку нашай эры да сучаснай эпохі ў кантэксце гістарычнай эвалюцыі.

Мэтай курса «Гісторыя заходніх і паўдневых славян» з'яўляецца засваенне студэнтамі месца і ролі славянскіх народаў у сусветнай і еўрапейскай цывілізацыі.

Задачамі курса з'яўляюцца:

- азнаямленне студэнтаў з асноўнымі праблемамі гісторыі заходне- і паўднёваславянскіх народаў;

- засваенне студэнтамі базавых паняццяў дысцыпліны;

- аналіз студэнтамі канкрэтна-гістарычнага матэрыялу на аснове прынцыпу гістарызму і цывілізацыйнага падыходу;

- авалоданне студэнтамі канкрэтнай факталогіяй у кантэксце разгляду спецыфікі перыпетый гістарычнага развіцця заходне- і паўднёваславянскага рэгіёну;

- фарміраванне ўменняў і навыкаў прымянення ведаў па гісторыі заходніх і паўдневых славян у прафесійнай дзейнасці.

Патрабаванні да акадэмічных кампетэнцый спецыяліста

Спецыяліст павінен:

АК-2. Валодаць сістэмным і параўнальным аналізам.

АК-9. Умець вучыцца, павяляпшаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.

Патрабаванні да прафесійных кампетэнцый спецыяліста:

Спецыяліст павінен быць здольны:

Выхаваўча-педагагічная дзейнасць

ПК-7. Абагульняць і распаўсюджваць перадавы вопыт арганізацыі выхаваўчай працы.

ПК-8. Фарміраваць пачуцці грамадзянскасці і патрыятызму, развіваць эстэтычныя ўяўленні і высокія маральныя якасці асобы.

Навукова-даследчая дзейнасць

ПК-9. Фармуляаваць і вырашаць задачы, якія ўзнікаюць падчас навукова-даследчай і педагагічнай дзейнасці.

ПК-10. Выкарыстоўваць неабходныя метады даследавання, мадыфікаваць існуючыя і ствараць новыя метады даследавання, зыходзячы з пэўных задач.

ПК-11. Арганізоўваць навучальна-выхаваўчую працу на навуковай аснове, валодаць кампутарнымі метадамі пошуку, захоўванні і апрацоўкі інфармацыі ў сферы прафесійнай дзейнасці.

 


ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ

Гісторыя Беларусі

1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі: асноўныя этапы сацыяльнай, гаспадарчай і этнічнай эвалюцыі.

Засяленне тэрыторыі Беларусі чалавекам. Каменны век, яго перыядызацыя. Прыродна-кліматычныя ўмовы. Старажытныя стаянкі. Фізічны тып, прылады працы, зброя, асноўныя заняткі першых насельнікаў Беларусі. Неаліт. З'яўленне вытвараючых формаў гаспадаркі. Крэмнездабыўчыя шахты. Эвалюцыя сацыяльнай арганізацыі. Рэлігійныя вераванні і абрады. Першабытнае мастацтва. Насельніцтва Беларусі ў бронзавым і жалезным вяках. Асаблівасці бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне індаеўрапейцаў. Гаспадарчыя заняткі. Жывёлагадоўля і земляробства. Выплаўка і апрацоўка металаў. Першапачатковы абмен. Бацькоўскі род. Рассяленне славян. Першыя славянскія помнікі на тэрыторыі Беларусі. Славянская каланізацыя. Узаемаадносіны славян і балтаў. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Сельская абшчына. Тып паселішчаў. Разлажэнне першабытнаабшчынных адносін. Матэрыяльная і духоўная культура. Рэлігійныя вераванні.

 

2. Аб`яднанні крывічаў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў. Шматукладнае грамадства і складванне феадальных адносін. Полацкае і Тураўскае княства ў IX - XIII стст.

Першыя дзяржавы-княствы. Вытокі дзяржаўнасці Беларусі. Княжанні і княствы. Роля варагаў. Землі старажытнай Беларусі і Кіеўская Русь. Полацкае княства. Узаемаадносіны Полацка з Кіевам і Ноўгарадам. Рагвалод і Рагнеда. Падпарадкаванне Полацка Ўладзімірам. Аднаўленне полацкай дынастыі. Ваенна-палітычная дзейнасць Брачыслава і Ўсяслава. Бітва на Нямізе. Узнікненне Тураўскага княства. Княжанне ў Тураве Святаполка Уладзіміравіча. Асаблівасці адміністрацыйнага ладу Турава. Узаемаадносіны з Кіевам. Княствы беларускага Панямоння. Землі беларускага Падняпроўя, Пасожжа і Пабужжа ў складзе Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Валынскага княстваў. Феадальная раздробленасць. Перадумовы, прычыны і галоўныя рысы феадальнай раздробленасці. Пачатак драблення Полацкай зямлі і яе ўдзелы. Часовае узвышэнне Менска ў часы Глеба Ўсяслававіча. Барацьба полацкіх князёў з кіеўскімі і яе вынікі. Усобіцы ў Полацкай зямлі. Ускладненне знешнепалітычнага становішча Полацкага княства напрыканцы XII -пачатку XIII стст. Самастойнасць Тураўскага княства. Юрый Яраслававіч. Феадальная раздробленасць Тураўскага княства. Удзелы Тураўскай зямлі.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Шматукладнасць гаспадаркі. Зараджэнне і станаўленне феадальных адносін. Феадальнае землеўладанне. Умовы развіцця і стан сельскай гаспадаркі. Сістэмы земляробства, прылады працы, ураджайнасць. Натуральная гаспадарка. Шляхі ўзнікнення гарадоў. Зараджэнне і станаўленне гарадскога рамяства. Унутраны і знешні гандаль. Дагавор Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай 1229 г. Сацыяльная структура грамадства. Катэгорыі сялянства, іх павіннасці і падаткі. Свабоднае гарадское насельніцтва. Фарміраванне і склад федальнай вярхушкі грамадства. Духавенства.

 

Культура і рэлігія беларускіх зямель у IX–XIII ст.

Рэлігія і культура. Перадумовы хрысціянізацыі. Заснаванне полацкай і тураўскай епархій. Заснаванне манастыроў. Першыя беларускія святыя. Узаемаадносіны хрысціянства і паганства. Дваяверства. Вынікі і значэнне распаўсюджання хрысціянства.

Пісьмовая культура. Помнікі эпіграфікі і пісьменства. Развіцце літаратуры. Перакладная і арыгінальная літаратура. Праблема полацкага летапісання. Царкоўная літаратура. Творчасць Кірылы Тураўскага. Агіяграфія. Асветнікі Беларусі. Развіцце архітэктуры. Горадабудаўніцтва, ваеннае і грамадзянскае дойлідства. Культавая архітэктура. Школы дойлідства. Фрэскавыя роспісы. Візантыйска-кіеўскія ўплывы. Дробная пластыка. Дэкаратыўна-прыкладное і ювелірнае мастацтва. Упрыгожанні. Майстар-ювелір Л.Богша. Крыж Ефрасінні Полацкай і яго мастацкія вартасці.

 

4. Унутрапалітычнае становішча і знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIII – XV стст.

Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Асноўныя канцэпцыі утварэння Вялікага княства Літоўскага. Першыя згадкі пра Літву ў крыніцах. Праблема лакалізацыі летапіснай Літвы. Перадумовы і прычыны утварэння новай дзяржавы. Унутраныя і знешнія фактары. Роля Верхняга Панямоння ў працэсе складвання ВКЛ. Міндоўг і яго палітыка. Войшалк. Барацьба з мангола-татарамі і Ордэнам. Стабілізацыя сітуацыі пры Віцені. Узмацненне ВКЛ пры Гедыміне і Альгердзе. Барацьба з крыжакамі. Давыд Гарадзенскі. Змаганне з мангола-татарамі. Бітва на Сініх Водах. Шляхі ўваходжання беларускіх зямель у ВКЛ.

Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у Вялікім княстве Літоўскім у канцы XIV ст. Дынастычная барацьба пасля смерці Альгерда. Андрэй Полацкі. Перагаворы аб шлюбе Ягайлы з дачкой Дзмітрыя Данскога. Падрыхтоўка, заключэнне і змест Крэўскага пагаднення. Аугльназемскі прывілей 1387 г. і яго сутнасць. Пачатак распаўсюджання каталіцтва на беларускіх землях. Узмацненне палітычных супярэчнасцей паміж феадаламі каталіцкага і праваслаўнага веравызнання. Пазіцыя Вітаўта. Барацьба Вітаўта з Ягайлам. Востраўскае пагадненне. Унутраная і знешняя палітыка Вітаўта. Ліквідацыя удзелаў і ўмацаванне цэнтральнай улады. Абласныя прывілеі і іх значэнне. Бітва на Ворскле і яе вынікі. Пашырэнне агрэсіі Тэўтонскага ордэна ў Прыбалтыцы. Саюз ВКЛ з Польшчай. "Вялікая вайна". Разгром крыжакоў пад Грунвальдам. Гарадзельскі прывілей 1413 г. і яго значэнне. Палітыка Вітаўта ў дачыненні да праваслаўнай царквы. Грамадзянская вайна 30-х гг. XV ст. у Вялікім княстве Літоўскім. Свідрыгайла і Жыгімонт Кейстутавіч. Прывілеі 1432 і 1434 гг. праваслаўнай знаці. Бітва пад Вількамірам. Казімір Ягелончык і яго палітыка. Пачатак княжання Казіміра. Паўстанні ў Смаленску і Жамойці. Барацьба за аднаўленне адзінства дзяржавы. 

Залагоджванне сацыяльных канфліктаў. Агульназемскі прывілей 1447 г. і яго значэнне. Пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннага права. Судзебнік 1468 г. Рэлігійная палітыка Казіміра Ягелончыка. Лёс Фларэнтыйскай уніі ў Вялікім княстве Літоўскім. Усходняя палітыка Казіміра Ягелончыка. Мірны дагавор 1449 г. з Масквой. "Змова князёў" 1481 г. Абвастрэнне ўзаемаадносін з Крымскім ханствам.

 

5.  Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у XIV – першай палове XVII стст.

Эканамічны лад і сацыяльныя працэсы на беларускiх землях у другой палове XIII - XV стст. Стан сельскай гаспадаркі. Формы феадальнага землеўладання. Катэгорыі, землекарыстанне і павіннасці сялян. Віды сельскіх паселішчаў і сялянскіх надзелаў. Сялянская абшчына. Гарады і замкі. Склад гарадскога насельніцтва. Рамёствы і гандаль. Князі і баяры. Шляхта і яе паходжанне.

Усталяванне фальваркова-паншчыннай гаспадаркі і запрыгоньванне беларускага сялянства. Панская гаспадарка. Прычыны з'яўлення фальваркаў. Сялянскае землекарыстанне. "Устава на валокі" 1557 г. Катэгорыі сялянства паводле падаткаў і павіннасцей. Памер і нормы павіннасцей. Катэгорыі сялянства паводле характару асабістай залежнасці. Працэс запрыгоньвання сялянства. Этапы заканадаўчага афармлення прыгоннага права. Антыпрыгонніцкая барацьба беларускага сялянства. Гарадское жыццё на беларускіх землях. Колькасны рост гарадоў і мястэчак. Гарадскія рамёствы і цэхавая арганізацыя. Унутраны і знешні гандаль беларускіх гарадоў. Магдэбургскае права. Войты і іх улада. Функцыі і дзейнасць магістрата. Юрыдыкі. Сацыяльныя групы і этнічны склад гарадскога насельніцтва. Сацыяльныя канфлікты ў гарадах. Гарадскія паўстанні.

 

6. Унутрыпалітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XVI – сярэдзіне XVII стст.

Унутры- і знешнепалітычнае становішча Вялікага княства Літоўскага ў першай палове і сярэдзіне XVI ст. Уступленне на трон Аляксандра. Часовы разрыў асабістай уніі з Польшчай. Абвастрэнне адносін з Масквой. Бітвы на Вядрошы і пад Оршай. Барацьба з нападамі крымскіх татар. Бітва пад Клецкам. Абвастрэнне ўнутрыпалітычнай барацьбы. Мяцеж Міхаіла Глінскага, яго вынікі і наступствы. Ваенныя рэформы. Паспалітае рушанне і наёмнае войска. Рэлігійная талерантнасць у грамадска-палітычным жыцці ВКЛ. Адмена Гарадзельскага прывілея 1413 г.

Эвалюцыя дзяржаўна-палітычнага ладу Вялікага княства Літоўскага. Вялікакняская ўлада, паны-рада, вялікі вальны сойм. Агульназемскія прывілеі 1492 і 1506 гг. Абмежаванне ўлады вялікага князя і пашырэнне паўнамоцтваў рады. Агульнадзяржаўны сойм, павятовыя соймікі. Цэнтральныя і мясцовыя органы ўлады і кіравання, іх структура і функцыі. Асаблівасці мясцовага кіравання Полацкай і Віцебскай зямель. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Ваяводствы, намесніцтвы, дзяржавы. Воласці. Адміністрацыйная рэформа 1565-1566 гг. Судовая сістэма і заканадаўства. Статуты Вялікага княства Літоўскага. Судовая рэформа. Галоўны Трыбунал Вялікага княства Літоўскага.

 

7. Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XVI – сярэдзіне XVII ст.ст.

Лівонская вайна. Прычыны Лівонскай вайны. Расстаноўка сіл напярэдадні Лівонскай вайны. Уступленне ў вайну Вялікага княства Літоўскага. Страта Полацка. Уплыў Лівонскай вайны на ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Вялікім княстве Літоўскім. Перамір'е 1570 г. Аднаўленне ваенных дзеянняў. Паходы Стэфана Баторыя 1579-1581 гг. Завяршэнне Лівонскай вайны, яе вынікі і наступствы. Люблінская унія. Прычыны і фактары аб'яднання ВКЛ з Полынчай. Падрыхтоўка Люблінскага сойма. Расстаноўка сіл і ход перагавораў. Акт аб утварэнні Рэчы Паспалітай, яго змест і значэнне. Барацьба Вялікага княства Літоўскага за самастойнасць. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Інтэрвенцыя ў Маскоўскую дзяржаву. Барацьба са Швецыяй у Прыбалтыцы. Змаганне з Турцыяй. Смаленская вайна 1632 - 1634 гг.

 

  8. Асноўныя канцэпцыі фарміравання беларускай народнасці і паходжання назвы “Белая Русь”. Культура Беларусі ў XIV - першай палове XVII ст.

Этнічныя працэсы і культура беларускіх зямель у XIV-XV стст. Пачатак складвання беларускага этнаса. Этнічная тэрыторыя. Этнічная самасвядомасць і саманазва. Праблема паходжання назвы "Белая Русь". Фарміраванне старабеларускай мовы. Беларуска-літоўскае летапісанне.

Адраджэнне на Беларусі. Заходнееўрапейскае Адраджэнне і Беларусь. Гуманізм. Дзеячы Адраджэння на Беларусі. Філасофскія погляды і гуманістычныя ідэалы Фр. Скарыны. Кнігадрукаванне. Выданні Скарыны і яго паслядоўнікаў. Грамадска-палітычная думка. Рэлігійна-палемічная літаратура. Праваслаўная публіцыстыка. Браты Зізаніі, М. Матрыцкі, Л. Карповіч, А. Філіповіч. Ідэолагі каталіцтва і уніі. П.Скарга, I.Пацей. Сістэма адукацыі і навучальныя установы. Сістэма адукацыі езуітаў, калегіумы. Віленская акадэмія. Праваслаўныя брацкія школы. Базыліянскія навучальныя ўстановы.

Новыя рысы ў горадабудаўніцтве і архітэктуры. Заходнееўрапейскія ўплывы. Ваеннае дойлідства. Замкі. Замак ў Міры, Нясвіж, фарміраванне палацава-замкавых комплексаў. Архітэктурныя стылі. Готыка. Рэнесанс. Храмы абарончага тыпу. Пратэстанцкія зборы. З'яўленне і адметныя рысы стылю барока. Ранняе барока. Я.М. Бернардоні. Касцёл езуітаў у Нясвіжы. Выяўленчае мастацтва. Фарміраванне беларускай школы іканапісу. Зараджэнне свецкага партрэта. Сармацкі партрэт. Скульптура і пластыка, мастацкія стылі. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Ювелірныя вырабы, мастацкае шкло, кафля. Тэатральнае і музычнае мастацтва.. Мастацтва афармленне кнігі. Узнікненне лялечнага тэатра “батлейка”. Тэатры пры брацкіх школах і езуіцкіх калегіумах. Музычныя інструменты і творы. “Полацкі сшытак”.


Дата добавления: 2018-06-01; просмотров: 403; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!