Перавагі і недахопы парламенцкага рэжыму



Шматгадовы досвед існавання парламенцкіх сістэм дэманструе як перавагі так і недахопы парламенцкага кіравання. У якасці найважнейшых перавагаў гэтай мадэлі звычайна зазначаюць:

- Супрацоўніцтва вышэйшых эшалонаў улады, што дазваляе эфектыўна пераадольваць палітычныя крызісы, памяншае верагоднасць канфліктаў паміж галінамі ўлады;
- Гнуткасць і здольнасць рэагаваць на змены. Гнуткі, які загадзя не вызначаецца, тэрмін паўнамоцтваў ураду дазваляе ў выпадку неабходнасці сваечасова мяняць кабінет або ўносіць карэктывы ў яго палітычны курс;
- Значнае памяншэнне небяспекі канцэнтрацыі ўлады ў руках аднаго чалавека, устанаўлення адзінаўладнай дыктатуры;

Крытыкі парламенцкай дэмакратыі акцэнтуюць увагу на яе наступных недахопах:

- Распыленне адказнасці улады перад выбаршчыкамі;
- Памяншэнне легітымнасці кіруючага рэжыму, бо прэм`ер-міністры не выбіраюцца ўсенародным галасаваннем (таму ім часта не стае аўтарытэту);
- Калі парламенцкую большасць складае нетрывалая шматпартыйная кааліцыя, то тады і ўрад схільны да няўстойлівасці, да шматлікіх урадавых крызісаў і адставак (напрыклад, ІІІ і ІV Рэспублікі ў Францыі з іх бясконцым шэрагам «прэм`ераў на гадзіну», сучасныя Ізраель, Індыя ці Італія, дзе за апошнія 50 год змянілася болей чым паўсотні кабінетаў міністраў);
- Адсутнасць фармальных інстытуцыянальных абмежаванняў парламенцкай перавагі. Калі моцная, устойлівая парламенцкая большасць праводзіць памылковую палітычную лінію, то апроч інстытуту рэферэндуму няма ніякай іншай легальнай магчымасці выправіць яе, пакуль не скончыцца тэрмін паўнамоцтваў парламенту. Аднак рэферэндум таксама мае свае недахопы, галоўным з якіх ёсць недастатковая кампетэнтнасць грамадзянаў, што ўдзельнічаюць у прыняцці рашэння. Таму у сучасных дэмакратыях практыка прымяненя гэтага інстытута на агульнанацыянальным узроўні вельмі абмежавана. Выключэнне сладаюць Швейцарыя і Швецыя;
- Адсутнасць інстытуту эфектыўнага кантролю за дзейнасцю парламенту стварае пагрозу тыраніі з боку парламенцкай большасці. Прычым улада парламенцкай большасці можа персаніфікавацца ў дыктатары — прэм’ера, добра маніпулюючага воляй большасці. Роля парламента як калегіяльнага органа выцясняецца адзінаасабовай ўладай прэм’ер-міністра. Формай такога выраджэння парламенцкай мадэлі з’яўляецца «прэм’ерская рэспубліка» (напрыклад, Індыя ў 1975-77 г., Славакія ў 1994-98г.).


Дата добавления: 2016-01-05; просмотров: 13; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!