ВОЕННАЯ РАДИОПРОПАГАНДА В ГЕРМАНИИ В ПЕРИОД ВТОРОЙ МИРОВОЙ ВОЙНЫ



Калашников И.О.,

студент 5 курса УО «ВГУ им. П.М. Машерова», г. Витебск, Республика Беларусь

Научный руководитель – Горовая А.А., канд. ист. наук, доцент

 

К началу Второй мировой войны публицисты и пропагандисты всех стран сходились к одному мнению, что пропаганда будет играть в войне решающую роль. Это мнение появилось благодаря почти невероятному успеху пропаганды, распространявшейся Антантой в Первую мировую войну, а также под влиянием огромного технического прогресса в развитии средств связи, и в первую очередь в развитии радио. К началу войны противники уже знали, что пропаганда является мощным оружием. Не было почти никакого сомнения в том, что в случае войны весь многолетний опыт будет использован в полной мере [1, с. 516].

Гитлеровцы были новаторами в военной пропаганде: «...История до конца 1930-х годов не знала ничего подобного тому, что возникло в Вермахте под названием "войск пропаганды" [1, с. 517]. Нацисты, в Германии очень хорошо поняли значение радио. В Министерстве пропаганды радио занимался Третий департамент – «генеральный штаб германского радио». К 1940 году департамент радио состоял из четырех отделов: 1) по делам культуры и вещания на зарубежные страны; 2) по особой тематике; 3) по юридическому обеспечению; 4) по техническим вопросам. Самым главным был первый отдел, отвечавший за идеологическую правильность радиопередач [2, с.24].

Психологические и технические предпосылки для пропаганды во второй мировой войне были принципиально новыми. Германия обладала уже большим опытом военной пропаганды, кроме того, на ее стороне был эффект внезапности. Германское министерство пропаганды представляло собой такую организацию, которая могла явиться очень мощным рычагом власти авторитарного государства. Возникающие здесь идеи в основном распространялись при помощи радио. Закрыть доступ в Германию чужой информации в виде газет, журналов и т.п. не представляло большого труда, но ограничить проникновение радиоволн и сделать их безвредными, было гораздо труднее. Для этого в распоряжении имелось два средства: мешающие радиостанции и официальное запрещение слушать иностранные радиопередачи.

Безусловно, оба эти средства далеко неполноценны и, по существу, совершенно не исключают возможности проникновения вражеской пропаганды. Эту задачу нельзя решить и принудительным изъятием так называемых «народных радиоприемников», обладающих незначительной мощностью приема. Но все же проигрыш радиопередач противника объясняется другими причинами. Мероприятия, направленные на запрещение слушать радиопередачи стран антигитлеровской коалиции, временами проводились очень интенсивно. Нарушение запрета влекло за собой самые различные наказания: от тюремного заключения до смертной казни в зависимости от того, слушались передачи в одиночку или коллективно, и передавалось ли услышанное другим.

Небольшого дополнительного приспособления было достаточно, чтобы слушать радиопередачи противника на большей части территории Германии даже при помощи маломощного «народного приемника». Радио позволило объединять в определенное и самое короткое время миллионы людей в один, напряженно слушающий коллектив. Радио заставляло прислушаться к голосу диктора даже тех, кто не проявлял к этому никакого интереса и кто полностью отвергал всякую пропаганду, в какой бы форме она ни распространялась. Сильно театрализованная передача особых сообщений (повторяющиеся позывные с промежутками в несколько минут, прерывание программы маршевой музыкой, паузы и т.п.) стала основной формой всех пропагандистских передач вплоть до самого конца войны. Кроме того, каждый день, начиная с 5 час. 30 мин. утра и до полуночи, радиослушатель регулярно прослушивал 9 передач последних известий. Главная передача последних известий начиналась в 20 часов и продолжалась нередко до 20 минут.

Практиковались также и регулярные обзоры радиокомментаторов сухопутных сил, военно-морского флота и авиации, а также фронтовые репортажи пропагандистов с передовой линии, с подводных лодок и бомбардировщиков, находящихся в момент передачи над территорией противника. Поскольку такие репортажи были умело организованы и подавались в виде радиомонтажа, они производили очень сильный эффект. Радиопередачи такого рода были впоследствии охарактеризованы американцами, как «самая великолепная и совершенная война нервов», которая когда-либо велась за поддержание в народе духа сопротивления [1,с. 523].

 

Литература:

1. Гогун А. С. Черный PR Адольфа Гитлера: Документы и материалы / А. С. – Москва: Эксмо, Яуза, 2004. – 416 с.

2. Зульцман, Р. Пропаганда как оружие в войне / Р. Зульцман // Итоги второй мировой войны : сб. ст. : пер. с нем. - Москва : Иностраная литература. – 1957. – С.516-517.

КАМПАНІЯ 1929–1930 ГГ. ПА ЗАКРЫЦЦІ СІНАГОГ І ЯЎРЭЙСКІХ МАЛІТОЎНЫХ ДАМОЎ У БССР

 

Карпекін К.Р.,

галоўны захавальнік фондаў установы “Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці”,

г. Віцебск, Рэспубліка Беларусь

 

На працягу 1920-х – 1930-х гг. на тэрыторыі БССР назіралася скарачэнне колькасці іудзейскіх культавых будынкаў. Галоўнай прычынай такой з’явы трэба лічыць антырэлігійную палітыку савецкай улады. Вялікая колькасць сінагог і малітоўных дамоў была зачынена ў час кампаніі, якая прайшла ў 1929–1930 гг. Мэта дадзенага даследавання – вызначыць асноўныя характэрныя рысы згаданага мерапрыемства. Метадалагічнай базай даследавання з’яўляюцца прынцыпы аб’ектыўнасці і сістэмнасці. У працы былі выкарыстаны метады аналіза, абагульнення, архіўнай эўрыстыкі. 

Пачаткам кампаніі магчыма лічыць дырэктыўны ліст яўрэйскага бюро ЦК КП(б)Б, падрыхтаваны ў сакавіку 1929 г. У ім адзначалася, што ў БССР “заўважаецца моцная актыўнасць з боку нэпманскіх элементаў і клерыкалаў”. У сувязі з гэтым партыйнае кіраўніцтва прапаноўвала зачыняць іудзейскія культавыя будынкі – асяродкі рэлігійнага жыцця яўрэйскіх абшчын. Партыйным ячэйкам былі дадзены ўказанні, што закрыццё сінагог павінна было мець выгляд ініцыятывы насельніцтва, а перад іх закрыццём трэба было праводзіць узмоцненую антырэлігійную прапаганду. У падтрымку дырэктыўнага ліста 8 красавіка 1929 г. ВЦВК і СНК прынялі пастанову “Аб рэлігійных аб’яднаннях”, паводле якой ліквідацыя культавага будынка дапускалася “выключна па матываванай пастанове ЦВК аўтаномнай рэспублікі, краявога, абласнога ці губернскага выканаўчага камітэта, калі гэты будынак неабходны для дзяржаўных ці грамадскіх патрэб”.

Прыкладам новых падыходаў з’яўляюцца захады ўлад па закрыцці некалькіх сінагог у Віцебску ў 1929 г. Да таго, як зачыніць культавыя будынкі, у мясцовай прэсе былі змешчаны агітацыйныя матэрыялы. У адным з іх было напісана, што “сінагогі ператварыліся ў клубы яўрэйскай буржуазіі, яўрэйскіх гандляроў, нэпманаў і клерыкалаў, куды часам можа завітаць і бядняк” [1]. Адначасова былі прыняты меры па праверцы наяўнасці фінансавых сродкаў для хуткага пераабсталявання сінагог. У маі 1929 г. планавалася зачыніць 8 сінагог, але Цэнтральная камісія па аддзяленні царквы ад дзяржавы ў чэрвені 1929 г. ухваліла адабранне толькі 4-х. Падставай дазволу да далейшага функцыянавання астатніх будынкаў стала адсутнасць магчымасці правядзення там рамонтных работ і арганізацыі якіхсьці культурных устаноў.

Менавіта ў ходзе кампаніі 1929–1930 гг. сфармавалася сістэма аргументацыі мэтазгоднасці закрыцця іудзейскіх культавых будынкаў. Так, у пачатку 1929 г., ухваляючы адабранне Вялікай Хасідскай сінагогі ў Горках, акруговая камісія адзначыла, што будынак не даглядаўся вернікамі, што значная частка яўрэйскага насельніцтва горада патрабавала закрыцця сінагогі, што яе ліквідацыі жадаюць нават тыя яўрэі, хто збіраў грошы на яе будаўніцтва, што ў горадзе няма памяшканняў для культурна-асветных устаноў, але маецца вялікая колькасць культавых будынкаў і ад закрыцця аднаго з іх вернікі не пацерпяць, што ўзровень рэлігійнасці яўрэяў зніжаецца.

Пад час кампаніі 1929–1930 гг. Цэнтральная камісія па аддзяленні царквы ад дзяржавы стала разглядаць справы па закрыцці сінагог больш дэталёва, чым у папярэдні перыяд. Здаралася, закрыццё адкладвалася на некаторы час з-за адсутнасці неабходных матэрыялаў. Да прыкладу, не адразу былі зачынены Лаўянаўская сінагога ў Гомелі, сінагога Райхінштэйна ў Магілёве [2]. У 1929–1930 гг. шэраг мясцовых органаў улады падвергся крытыцы за яе няякаснае ажыццяўленне. Так, шклоўскі гарадскі Савет – за намер зачыніць 5 сінагог без папярэдняй падрыхтоўчай работы, улады Крычава – за тое, што прапанавалі зачыніць драўляную сінагогу, а калі гэтую справу ўхваліў ЦК КП(б)Б, забралі ў вернікаў каменны будынак [3].

Тым не менш, у БССР назіралася інтэнсіўнае скарачэнне колькасці сінагог. Так, на працягу кастрычніка 1929 – мая 1930 гг. у Оршы, Мсціслаўі і Дуброўне было зачынена па 3 будынкі, у Горках і Смальянах – па 2 [4], у Мінску ў лютым 1930 г. было зачынена 4 сінагогі, а ў сакавіку 1930 г. – яшчэ 6.

Такім чынам, у ходзе кампаніі 1929–1930 гг. быў выпрацаваны парадак закрыцця іудзейскіх культавых будынкаў. Закрыццю папярэднічала антырэлігійная агітацыя, кіраўніцтва рэспублікі імкнулася паднесці выняцце сінагог як аб’ектыўна неабходнае мерапрыемства, а мясцовыя ўлады стараліся пераабсталяваць забраныя ў вернікаў будынкі як мага хутчэй. У выніку колькасць сінагог і малітоўных дамоў у БССР значна скарацілася.

Літаратура:

1.  Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. – Ф. 750. – Воп. 1. – Спр. 567. – Арк. 9, 11, 18.

2.  Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці. – Ф. 27. – Воп. 1а. – Спр. 113. – Арк. 109 – 110.

3.  Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці. – Ф. 10062-п. – Воп. 1. – Спр. 662 – Арк. 298 – 300 адв.


Дата добавления: 2018-02-18; просмотров: 544; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!