Праблемнае поле газеты “мы і час” у інфармацыйнай прасторы віцебскіх смі



 

Гудкова М.В.,

студэнтка 4 курса УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”, г. Віцебск, Рэспубліка Беларусь

Навуковы кіраўнік – Навасельцава Г.В., выкладчык

 

Студэнцтва ўяўляе сабой значную частку моладзі нашай рэспублікі. Навучэнцы інстытутаў, універсітэтаў, тэхнікумаў, каледжаў безумоўна маюць патрэбу ў сваёй інфармацыйнай прасторы, непарыўна звязанай з інфармацыйнай прасторай усяго грамадства. Спрэчныя моманты грамадска-сацыяльнага і культурнага жыцця, наперадзе якога ідзе моладзь, патрабуюць аналітычнага і дыскусійнага асвятлення ў студэнцкім друку.

Студэнцкія выданні – адносна новая з’ява. Даследаванне гэтай тэмы патрабуе аналізу апошніх публікацый, бо студэнцкі друк несупынна развіваецца і ўдасканальваецца з улікам новых распрацовак у галіне СМІ і патрабаванняў часу. ВДУ імя П.М. Машэрава для інфармавання сваёй студэнцкай аўдыторыі і дасягнення выхаваўчых задач выкарыстоўвае газету “Мы і час”. Рэдакцыя выдання знаходзіцца ва ўніверсітэце. Да друку прымаецца ўласная інфармацыя, артыкулы выкладчыкаў і студэнтаў, праблемнае поле якіх адпавядае інтарэсам аўдыторыі. У сваю чаргу грамадска-палітычныя выданні Віцебскай вобласці і, ў прыватнасці, “Віцьбічы”, закранаюць шырокае кола грамадска-культурных пытанняў, у тым ліку па маладзёжнай тэматыцы. Галоўным тэматычным кірункам з’яўляюцца абазначаныя праблемы ў газеце “Мы і час”, мэтавая аўдыторыя якой – студэнты ВДУ імя П.М. Машэрава. Студэнты факультэта беларускай філалогіі і культуры, якія атрымліваюць спецыялізацыю “Літаратурная работа ў газетах і часопісах”, праходзяць бесперапынную практыку на базе гэтага выдання.

Мэта работы – акрэсліць тэматычную спецыфіку газеты “Мы і час” ў сістэме СМІ Віцебскай вобласці. Задачы: прасачыць агульнае і адметнае ў асвятленні маладзёжнай тэматыкі рознымі выданнямі на прыкладзе “Віцьбічаў” і “Мы і час”, выявіць адметнасць паказу грамадска-культурнага жыцця на старонках “Віцьбічаў” і газеты “Мы і час”. Метад даследавання: кампаратыўны.

Гарадская газета “Віцьбічы” і шматтыражнае выданне “Мы і час” паводле тэматычнай напоўненасці вылучаюцца шэрагам блізкіх тэм, якія заўсёды былі важнымі і актуальнымі. Найперш абодвы выданні выхоўваюць патрыятызм, грамадскую свядомасць. Напрыклад, артыкул загадчыка ваеннай кафедры палкоўніка А.В. Мядзведзева “Нет выше чести, чем служба Родине!”, які прысвечаны дню Абаронцаў Айчыны і працы ваеннай кафедры ўніверсітэта (“Мы і час”), і матэрыял Г. Вальвачовай “…И лёд недоверия тает“ (“Віцьбічы”). А.В. Мядзведзеў падкрэслівае: “Прадстаўнік любой спецыяльнасці ўносіць уклад у агульную справу будаўніцтва моцнай і квітнеючай дзяржавы, дзе ён нарадзіўся, атрымаў адукацыю і прафесію…” [1, с. 1]. У сваю чаргу ў матэрыяле Г. Вальвачовай падаюцца звесткі пра наведванее прафесійнага ліцэя №2 ваеннаслужачымі і ўрачысты канцэрт. Аўтар звяртае ўвагу, што «…часто приходилось сталкиваться с тем, что в свои 16–17 лет многие наши учащиеся уже привыкли смотреть на этот мир сквозь ледяную призму недоверия и пессимизма. Но я убеждена, что этот лёд тает, когда ребята общаются с полными энергии людьми, умеющими сочетать понятия “дол” и “творчество”» [2, с. 16].

Падрабязна асвятляецца і культурнае жыццё моладзі. Надзвычай многа такіх публікацый у газеце “Мы і час”. У “Віцьбічах” для студэнцкай аўдыторыі створана рубрыка “Залікоўка”. Гарадская газета сочыць за культым жыццём універсітэта. У якасці прыклада можна прывесці матэрыял А. Саматой «“Мистер Студенчество” – настоящий Джеймс Бонд!», які асвятляе правядзенне у ВДУ имя П. М. Машэрава конкурса грацыі і артыстычнага майстэрства “Містэр Студэнцтва”: “Подобный конкурс для парней стал открытием года!...Для некоторых парней это был дебют на сцене, поэтому подготовка к конкурсу заняла более месяца. Ещё бы – не так то просто научиться дефилировать, танцевать, красиво говорить” [3, с. 16]. Як бачым, тэма раскрываецца зразумела і блізка маладзёжнай аўдыторыі, і, у прыватнасці, студэнцтву.

Абедзьве газеты таксама падрабязна адлюстроўваюць спартыўнае жыццё, прапануюць інтэрв’ю з цікавымі творчымі асобамі, асвятляюць дабрачынныя мерапрыемствы. Такім чынам, хоць тэматыка “Віцьбічаў” дастаткова шырокая (выданне асвятляе асноўныя падзеі жыцця горада і вобласці, шматгранную грамадска-сацыяльную сферу), тэма моладзі таксама асвятляецца выданнем у поўнай меры. У сваю чаргу “Мы і час” можна назваць спецыялізаванай газетай, якая больш падрабязна і глыбока раскрывае жыццё сваёй аўдыторыі і, разам з тым, з’яўляецца неад’емнай часткай агульнай інфармацыйнай прасторы рэгіёна.

 

Літаратура:

1. Медведев, А.В. Нет выше чести, чем служба Родине / А.В. Медведев. – Мы і час. – 19 февраля 2010. – С. 1.

2. Вольвачёва, А. ...И лёд недоверия тает / А. Вольвачёва. – Віцьбічы. – 28 февраля 2009. – С. 16.

3. Самотой, А. “Мистер Студенчество” – настоящий Джеймс Бонд / А. Самотой. – Віцьбічы. – 21 мая 2011. – С. 16.

 

 


Дата добавления: 2018-02-18; просмотров: 654; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!