ІІІ этап “Пачастуй суседа бульбай”.



Трэці этап гульні праводзіцца ў форме каманднай эстафеты. Кожная каманда становіцца ў адну асабістую калонну і перадае адну бульбу, не карыстаючыся рукамі, трымаючы бульбу падба-родкам. Калі бульба ўпала на зямлю, яе трэба падхапіць і пачаць перадаваць ізноў. Хто хутчэй выканае заданне, той і перамог. Каманда, якая перамагла, атрымлівае 10 балаў.

Вядучы 1: Беларуская літаратурная творчасць вельмі багата. Яна знакаміта сваімі вершамі, песнямі, паданнямі і многімі іншымі жанрамі.

Вядучы 2: Але прымаўкі ў беларускай літаратуры займаюць асабістае месца. У некалькіх строках прымаўкі народ можа выказаць мудрасць і весялосць, якую мае беларуская душа.

Вядучы 1: Таму наступны конкурс нашай гульні мы прысвяцілі прымаўкам. Нам вельмі хочацца, каб вы, паважаныя сябры, дакрануліся да гэтага велізарнага багацця беларускага фальклора.

Вядучы 2: “Прымаўка для бульбачкі, што жалудок для хрушачкі”. Так называецца наш наступны конкурс.

І V этап “Прымаўка для бульбачкі”.

Сутнасць чацьвёртага этапа заключаецца ў наступным: кожная каманда павінна за 3 хвіліны прыдумаць як мага больш прымавак пра бульбу. Пасля таго, як час на падрыхтоўку скончыўся, каманды па чарзе распавядаюць свае прымаўкі. Тая каманда, якая прыдумае наібольшую колькасць прымавак, будзе лічыцца пераможцам і атрымае 10 балаў.

Вядучы 1: Канешне, прымаўка – гэта сапраўды вялікае народнае мастацтва. Але ж ёсць у беларусаў яшчэ адно мастацтва, якое па хараству і багаццю вельмі прываблівае людзей рознага паходжання.

Вядучы 2: І гэта, безумоўна, кулінарыя. Нават ніхто не ўстаіць супраць водару беларускай кухні. Беларускаму народу вядома каля 300 страў, якія робяцца з бульбы.

Вядучы 1: І кожная з гэтых страў пачынаецца з традыцыйнай чысткі бульбы! “Ясь, не лянуйся, да ежі гатуйся!”. Так мы назвалі наш наступны конкурс. У ім прымаюць удзел кіраўнікі працоўных брыгад...

V этап “Ясь, не лянуйся, да ежі гатуйся!”

Пяты этап – гэта конкурс капітанаў (брыгадзіраў). Удзельні-чае капітан кожнай каманды. Яго задача: па сігналу вядучага як мага хутчэй і якасней пачысціць і памыць бульбу.

Вядучы 2: Сёння ў нас свята! Свята і ў бульбы!

Вядучы 1: Дык якое ж гэта свята, калі танцаў не было?

Вядучы 2: Так хадзем жа танцаваць!

Вядучы 1: А што мы будзем танцаваць?

Вядучы 2: Дык вядома што! Беларускі танец “Бульба”...

VI “Госцейкі скочуць, мабуць бульбы хочуць!”.

Задача ўдзельнікаў за пяць хвілін падрыхтаваць, а потым выканаць калектыўны танец “Бульба”. Журы ацэнівае: арыгіналь-насць, хараство танцу, музычнасць і акцёрскую гульню танцораў па 10-бальнай сістэме. Танец выконваецца пад традыцыйную музыку.

Вядучы 2: Вось і падыйшоў час, калі наша бульбачка павінна ісці ад-пачываць, каб заўтра зноў здзіўляць усіх сваім цудоўным і найпрыем-нейшым смакам!

Вядучы 1: Але ж перад тым, як мы скажам “Да пабачэння, бульба!”, царыцца беларускіх палёў хоча падарыць вам свае падарункі.

Вядучы 2: Гэтыя галінкі не проста бязмоўнае дрэва. Кожная галінка – гэта сімвал жыцця, гэта сімвал шляху да сваёй мары і спаўнення надзей. Зараз кожны з вас загадае жаданне. Ціха шапніце яго галінцы і кіньце галінку ў вогнішча. Полымя агню ўзнясе вашыя мары ўгору да сонца і абавязкова выканае ўсе вашы жаданні...

Вядучы 1: Вялікі дзякуй усім! І да новых сустрэч на Свяце Бульбы.

Гучыць музыка. Усе развітваюцца.


КОНКУРСНАЯ СВЯТОЧНАЯ ПРАГРАМА

«Чароўная Пралеска»

 

    Мэты і задачы: выхаванне патрыятычных пачуццяў;стымуляванне цікавасці да гістарычнага мінулага і сучаснага сваёй Радзімы;развіццё творчых здольнасцей ў разнастайных сферах.

       Тлумачальная запіска.

       Конкурсная святочная праграма “Чароўная Пралеска“ прадстаўляе сабою індывідуальны творчы турнір сярод дзяўчынак 12-13 гадоў на выяўленне музычных, харэаграфічных, маляўнічых талентаў, здольнасцей. Гульнёвая праграма разлічана на 6 удзельніц. Працягласць мерапрыемства прыкладна дзве гадзіны. Кожны конкурс ацэньваецца па індывідуальнай сістэме адзнак.

       Дадатковыя матэрыялы: фанаграмныя запісы песен, вышывальная канва, пяльцы, вышівальныя ніткі галубога і зялёнага колеру, карткі з заданнямі.

       Змест гульнёвай праграмы.

       Вядучы:  Бандароўна – пашукаць – паненка

       Хараства такога ў свеце

       Не было, не будзе.

       Аб ёй людзі гаварылі як аб нейкім цудзе.

       Як маліны, яе губкі,

       А твар, як лілея,

       Як дзве зоркі, яе вочы,

       Гляне – свет яснее.

       Як бы сонца косы

       І іскрацца, як на сонцы

       Брыльянцісты росы.                                         

(Я.Купала)

Так пісаў аб беларускай дзяўчыне класік нашай літаратуры Янка Купала. Прыгажосць дзяўчат з Беларусі агульна вядома, таму наш сёняшні дзень прысвечаны ім. Ітак, пачнем!

Добры дзень, паважаныя госці! Сёння мы запрашаем вас на святочны конкурс, у выніку якога вызначыцца дзяўчына, якая лепш за ўсіх ведае гісторыю і культуру нашай Беларусі, яе звычаі і абрады. Незвычайна гэты конкурс мы назвалі “Чароўная Пралеска”. З далёкіх часоў існуе традыцыя самых лепшых дзяўчын параўнаць с прыгажэйшымі кветкамі свету. А ў нас на Беларусі няма лепей кветкі, чым пралеска, якая з першым сонейкам з’яўляецца на свет, каб прадаваць нас і абвесціць аб набліженні вясны. Таму і мы вырашылі самую лепшую, разумную, прыгожую і працавітую з удзельніц назваць сёння Чароўнай Пралескай. У праграме шэсць конкурсаў – шэсць выпрабаванняў, за якія нашы канкурсанткі будуць атрымліваць кветкi. Тая дзяўчына, ў якой сума балаў пасля ўсіх конкурсаў будзе найвышэйшай, і стане пераможцай сённяшняй гульні.

А зараз запросім нашых удзельніц. Усе гэтыя дзяўчаты маюць права звацца прыгожымі, разумнымі і таленавітымі прадстаўніцамі лепшай паловы чалавецтва. Таму сустракайце іх...

       Ідзе прадстаўленне ўдзельніц. Дзяўчынкі пад музыку ўваходзяць у святочную залу і займаюць свае месцы на сцэне.

       Вядучы: Ну, а зараз настаў час задаць пытанне: А судзі хто? Сёння гэта самыя мужныя, справядлівыя і сумленныя хлопцы нашага часу. Калі ласка, самыя шчырыя апладысменты членам журы.

       Знаёмціся...

       Ідзе прадстаўленне членаў журы.

       Вядучы: Ітак, мы пачынаем спаборніцтва за імя самай Чароўнай Пралескі! Як вядома, ва ўсе часы людзі мастацтва ўсхвалялі вобраз музы. Ёй прыносілі ахвяры, на яе маліліся, а ў рэальным жыцці муза была звычайнай дзяўчынай, жанчынай, маці, якую кахалі і якой прысвячалі шэдэўры сусветнага мастацтва. У паэтаў-беларусаў той дзяўчынай, якая была мацнейшай за ўсіх, якая магла пусціцца ў любыя авантуры, аддаць ўсё дзеля таго, каго яна кахала ўсё жыццё ўсім сэрцам, была звычайная беларусачка: простая, працавітая, вясёлая. Ёй прысвячаліся ўсе лепшыя творы, і яе мужнасць была ўспета ў творах такіх пісьменнікаў і паэтаў, як Янка Купала, Якуб Колас, Іван Шамякін, Уладзімір Караткевіч. Таму ў гэтым конкурсе дзяўчаты павіны прадставіць сябе, як тых самых беларусачак, дзеля якіх ўсё гэта рабілася. Прадстаўленне пачынаецца са слоў: “Мяне нарадзіла зямля Беларусі…”

       Да пачатку праграмы кожная з дзяўчат атрымлівае заданне скласці аб сабе невялічкае апавяданне, у якім раскрывалася б яе беларуская сутнасць. Гэта можа быць верш, апавяданне, песня, тэатралізаванае прадстаўленне, але на маленькі перыяд часу – не больш 5 хвілін. Конкурс ацэньваецца па пяцібальнай сістэме.

       Вядучы: Дзякуй нашым удзельніцам за іх прыгожае прадстаўленне!

Такі закон прыроды, маці,

І ў ім ёсць сэнсу глыбіня:

Раней, чым  першы смех дзіцяці,

Ты доўга чуеш плач штодня.

Ягоным смехам, словам, спевам

Пасля ўмудрэеш… А спярша –

Патрэбен плач, каб болем спелым

Магла напоўніцца душа.

І колькі ты жывеш на свеце –

Спакон вякоў, здавён-даўна –

Ты сэрцам там, дзе плачуць дзеці,

Бо дзеці слёз не льюць здарма…

І ў цэлым свеце, на планеце,

Ва ўсіх краях, ва ўсіх кутках –

З’яднае ўсе людскія сэрцы

Твой вобраз з дзіцём на руках!..

       Кожная дзяўчына – у будучым маці. А якая ж маці не можа пазаба-віць сваё дзіця? Канешне, у старажытныя часы не было сучасных цацак, ласункаў, але маці расказвала сваім дзецям казкі і спявала песні. Таму наш наступны конкурс – казачны. Кожнай з вас, дзяўчаты, прапануюцца пяць герояў беларускіх народных казак. Вы павінны прыдумаць казку, дзе б удзельнічалі ўсе гэтыя героі. Ёсць адзінае “але”! Вы будзеце расказваць казку адна за другой: першая дзяўчына пачынае, другая працягвае і гэтак далей, а вось апошняя павінна завершыць казку.

       Для падрыхтоўкі даецца тры хвіліны. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу ўлічваецца і літаратурны падыход, і майстэрства пераказу. Прапануюцца наступныя героі: Іванка, Гануся, Лесавік, Дамавік і Русалка. Яны ўсе павінны сустракацца ў сюжэце кожнай ўдзельніцы. У дзяўчат ёсць паўхвіліны, каб перамовіцца і прыдумаць асноўную лінію сюжэта. Казка павінна ісці без перапынкаў. Як толькі спыняюць адну, другая працягвае. За гэтае заданне кожная дзяўчына можа атрымаць не больш 5 балаў.

      Вядучы: У даўнія часы нашы продкі жылі не толькі ў палацах, але і ў простых сялянску хатах. Магчыма, вы ведаеце, як здавён упрыгожвалі сваё жыллё і вопратку беларусы. Яны ўсё рабілі сваімі рукамі: пралі, ткалі, шылі, вышывалі, рабілі выцінанкі, часам малявалі. Каб ісці да шлюбу, беларуская дзяўчына павінна была сама падрыхтаваць і вышыць свае ўбранне. Таму кожная дзяўчына валодала гэтым майстэрствам. Наступны конкурс прысвечаны вышыўцы. Зараз удзельніцы атрымаюць ніткі, пяльцы, канву, а таксама малюнак. За дзесяць хвілін неабходна выканаць вышыўку. Ацэньваецца якасць вырабу: акуратнасць і роўнасць сцяжкоў...

      Дзяўчатам даецца заданне вышыць малюнак “Валошкі”. Схемы, ніткі і тканіну яны атрымліваюць перад конкурсам. Для таго, каб выканаць гэта заданне, ўдзельніцам даецца 10 хвілін. У той час гледачам прапануецца канцертны нумар. Конкурс ацэньваеца ў 5 балаў.

      Вядучы: Ты, мая прыгажуня, як кветка.

                             Не адвесці ніколі вачэй.

                             Ты як подых вясновых палеткаў,

                             Ты мне сонейка гарачэй...

      Дзявочую прыгажосць заўжды параўноўвалі з кветкай. Кожны ведае, што няма большага гонару для дзяўчыны, чым доўгая, прыгожая каса. У сёняшні час часцей можна бачыць іншыя прычоскі на дзявочых галовах, але імкненне быць прыгожымі застолося з нашымі дзяўчынкамі назаў-жды.

      Зараз мы прапануем нашым прыгажуням прыняць удзел у конкурсе на лепшую дызайнерскую кампазіцыю, якую ім трэба зрабіць на галаве сваёй дапаможніцы. Кампазіцыя павінна быць сапраўды беларускай, самабытнай. Па ўмовах конкурсу ў ёй трэба выкарыстоўваць сапраўдныя беларускія кветкі, якія дзяўчынкі прыгатавалі да конкурсу. Вынік сваёй творчасці кожная з вас павінна прадставіць.

      Удзельніцам конкурсу даецца тры хвіліны, каб зрабіць на сваёй асістэнткі прычоску, ў якой павінен захавацца нацыянальны каларыт. Самая высокая адзнака за гэты конкурс – 5 балаў.

       Вядучы: Беларусы заўсёды ўмелі добра правесці час, а калі было яшчэ і свята, то час праводзіўся яшчэ весялей. А як у старажытныя часы можна было добра адпачыць і павесяліцца? Людзі танцавалі. Ніводнае свята не адбывалася без скокаў. І як вы ўжо зразумелі, зараз мы будзем выяўляць лепшую плясунню. Гэта будзе танцавальная імправізацыя на вызначанную тэму...

       Кожная дзяўчына бярэ лісток з заданнем, дзе прапануюцца сюжэ-ты з побыту сялянскай жанчыны. Дзяўчынкі павінны падрыхтаваць та-нец, у якім патрэбна раскрыць гэты вобраз. Вышэйшая адзнака -  4 балы.

       Удзельніцам прапануюцца наступныя вобразы:

· дзяўчына вышывае рушнік

· жанчына ідзе па воду да калодзежа

· маці на руках калыхае сваё дзіця

· жанчына збірае лён на полі і вяжыць яго ў снапы

· дзяўчына ірвець кветкі і ўплятае іх у вянок

· жанчына ходзіць па садзе і збірае яблыкі.

       Вядучы:  О, Беларусь!.. - Няхай усклікну

                              І я – за волатамі ўслед.

                              Як пілігрым нясе малітву –

                              Так я нясу іх запавет…

                   Не знаю сам, якога зелля

                   Ты падліваеш мне ў пітво,-

                   Што гэтак моцна, гэтак хмельна

                   Тваё чаруе хараство.

                              Не знаю слоў, каб растлумачыць,

                              Разгадку тайны праявіць,-

                              Чаму штодня мне трэба бачыць

                              Твой непаўторны краявід.

                   Тваё імя яшчэ прамоўлю 

                   Апошні раз, о краю мой!

                   Шчаслівы лёс – плаціць любоўю

                   Табе і жыць – адною ёй…

       Гісторыя нашай краіны ёсць тая існасць, якой мы можам ганарыцца. Бо наша гісторыя каларытная, цікавая, з адной ёй уласнымі рэчамі. І вельмі сумна і незразумела, калі людзі, якія жывуць у краіне, не ведаюць яе гісторыі і мовы. А ці ведаюць гісторыю і культуру Беларусі нашы ўдзельніцы, мы зараз даведаемся. Вам, дзяўчынкі, прапануецца адказаць на нашы пытанні...

1. Адкажыце, каліласка, якія плямёны, акрамя радзімічаў і драгавічоў знаходзіліся на тэрыторыі старажытнай Беларусі...

a. Крыжаносцаў b . Крывічоў c. Чырвоных d. Каравікоў

2. Назавіце імя полацкай княжны, якая першая ў гісторыі Беларусі пастрыглася ў манахіні, мела сына Ізяслава і на працягу жыцця насіла тры імёны: Анастасія, Гарыслава і …

a. Прадслава                    b . Рагнеда

c. Еўфрасіння Полацкая  d. Алаіза Пашкевіч

3. Што азначае такое гістарычнае паняцце, як “ордэн”?

a. баявую ўзнагароду                 b. памятны знак

с. ваенна-рэлігійную арганізацыю

4. Пераправа праз якую рэку стала трагічнай для арміі Напаляона ў 1812г., бо палова з застаўшыхся салдат так і не пераплыла яе?

a.  Нёман                   b. Дняпро        c . Бярэзіна                   d. Мухавец

5.  Ў Беларусі на сёняшні дзень засталося шмат гістарычных помнікаў, якія сведчаць аб харастве і багацці нашых продкаў. Адзін з такіх палаца-паркавых комплексаў знаходзіцца ў Мінскай вобласці. Назавіце яго…

a. Нясвіжскі замак            b. Лідскі замак

c. Косаўскі замак               d. Мірскі замак

6. У вёсцы Паўлінава Брэсцкай вобласці існуе палаца-паркавы комплекс, звязаны з іменем беларускага шляхціча Яна Отана Бохвіца, маці якога была роднай сястрой маці Адама Міцкевіча. Назва вёскі таксама мае далучэнне да гэтых гістарычных фактаў. Адкуль з'явілася гэта назва - Паўлінава?

a. Ян Отан Бохвіц меў вялікую гаспадарку і займаўся развядзеннем паўлінаў

b. Вёска названа ў гонар Святога Паўла

c. Маці Яна Отана Бохвіца звалі Паўліна

7. Які горад ў 862 годзе ў “Аповесці мінулых гадоў” першым упамінаецца на тэрыторыі Беларусі?

a. Бярэсце     b. Гародня                    c . Полацк         d. Менск

8. У беларускім Полацку, у адзіным горадзе ў свеце, ёсць помнік літары, якая сустракаецца толькі ў беларускай мове. Назавіце гэту літару...

a. «і»               b . «ў»                c. «ц»                  d.  «дз»

9. Калісьці гэта жывёліна была гонарам і сімвалам беларускай зямлі. У паляванні на гэту жывёліну прымалі ўдзел каралі і княжычы. Цяпер успамін аб ёй нам застаўся толькі ў назвах беларускіх гарадоў і вёсак. Аб якой жывёліне ідзе размова?

a. Тур              b. Тарпан         c. Зубр                d. Кенгуру

10. Хто ў 2006 годзе прадстаўляў Беларусь на конкурсе “Еўрабачанне”

a. Аляксандра і Канстанцін b. Анжаліка Агурбаш

c. Дзмітрый Калдун                      d . Паліна Смолава

       Дзяўчынкі адказваюць на пытанні адначасова, ўздымаючы картку з нумарам варыянта адказу.

       Вядучы: Вядома, у кожнай дзяўчыны ёсць свае таленты. Таму ў апош-нім конкурсе кожнай удзельніцы прыйдзецца здзівіць наша журы і гледа-чоў яшчэ чым-небудзь. Гэта павінна быць тое, што адрознівае кожную з вас друг ад друга. А таму гэтае заданне было хатнім, і да яго дзяўчынкі прыгатаваліся загадзя. Запрашаем удзельніц на сцэну...

       У апошнім конкурсе кожная з удзельніц павінна раскрыць сваю твор-чую сутнасць і фантазію. У гэтым конкурсе можна выкарыстоўваць розныя творчыя жанры: песня, танец, дыкламацыя, тэатралізацыя. Вышэйшая адзнака – 5. На выступленне кожнай дзяўчыне даецца не больш 3 хвілін.

       Вядучы: Наша праграма падыходзіць да свайго завяршэння. Зараз наша журы абмяркуе вынікі конкурсу і праз некаторы час аб’явіць іх усім прысутным. А я хачу сказаць вілікі дзякуй усім удзельніцам праграмы. Усе вы былі сведкамі таго, што дзяўчаты ў кожным конкурсе імкнуліся пака-заць сябе з лепшага боку. Усе яны рыхтаваліся да конкурса вельмі адказна! А зараз просім старшыню журы аб‘явіць канчатковыя вынікі...

       Ідзе ўзнагароджванне ўдзельніц па намінацыям:

· “Самая самастойная і незалежная”

· “Самая спакойная і інтэлігентная”

· “Самая настойлівая і непрадказальная”

· “Самая яскравая і незвычайная”

· “Самая дзіўная і загадкавая”

· “ЧАРОЎНАЯ ПРАЛЕСКА” (першае месца)

       Вядучы: Як сама царыца

                              У залатой кароне,

                              Што пляце вяночкі

                              Паміж родных гоняў …

Гэтымі словамі мы завяршаем нашу праграму. Жадаем усім прысутным добрага настрою і самаадчування. Да пабачэння!


Информационная карта


Дата добавления: 2019-03-09; просмотров: 259; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!