ФОРМЫ И НАПРАВЛЕНИЯ РАБОТЫ ПО РЕАЛИЗАЦИИ ПРОГРАММЫ



«БЕЛАРУСЬ и Я»

  ОБУЧАЮЩИЕ (ОБРАЗОВАТЕЛЬНЫЕ) ФОРМЫ РАБОТЫ   ПРАКТИЧЕСКИЕ (ДЕЯТЕЛЬНЫЕ) ФОРМЫ РАБОТЫ

“ГАНАРУСЯ ТАБОЙ, БЕЛАРУСЬ!”

(Я-Гражданин)

1. Школа юного гражданина: · «Символы моей страны»; · «Флаг государств – гордость моя»; · «Гражданин и его портрет»; · «Судьба человека – судьба гражданина»; · «Главная песня моей страны». 2. Диспут-клуб · «Паспорт – это право быть взрослым»; · «Маленький гражданин – малая ответственность?…»; · «С чего начинается Родина?»; · Отцы и дети: единство поколений»; · «В каждом человеке - солнце». 3. Клуб интересных встреч · «Алло, есть проблема!…»: встреча с представителями государственных структур и общественных организаций (объединений); · «Ваше имя прославило школу»: встреча с лучшими выпускниками; · «Правовые основы детства»: встреча с юристами, психологами и специалистами социальной защиты. 1. Социальная акция «Общественное мнение» Большая деловая игра «Выборы». 2. Игровая акция «ГРАЖДАНИН». 3. Праздник, посвященный Дню символики Республики Беларусь. 4. ПрессИнфор-конкурс «Это Родина моя!». 5. Музыкальный фестиваль «Пою моё Отечество – республику мою!». 6. Конкурс поисковых работ «Он славит Родину мою» (о лучших выпускниках школы). 7. Конкурс сочинений · «Что значит, патриотом быть?» · «Любовью к Родине дыша…» · «Мои шаги в истории Отчизны» · «Государство – это мы!» · «Беларусь на 10 лет вперед» 8. Лидерский турнир «Я – президент Федерации Детства» (для активных представителей органов ученического самоуправления) 9. Интерактивная игра «Главная книга моей страны» (знакомство с Конституцией РБ) 10. Историко-краеведческий турнир «Я - гражданин Республики Беларусь»  (участие на региональном уровне)

«МАЕ ВЫТОК І”

(Я-Белорус)

1.МБУ (Малый Белорусский Университет) · факультет «Краевед» (история страны) · факультет «Экскурсовод» (музейная деятельность) · факультет «Следопыт» (поисковая и экспедиционная работа) · факультет «ЭтноФольк» (культура, национальные традиции и обычаи) · факультет «Слово» (литературное творчество) · факультет «Природоведение» (флора и фауна Беларуси) · факультет «Смак» (белорусская кухня) 2. Тыдзень юнага грамадзяніна  « Секвецце маёй Радзімы » (серия позна-вательных уроков для млад-ших школьников об исторических, государственных и народных сим-волах Беларуси). 3 . Неделя Школьного Музея. 4. Экскурсионная деятельность по историческим местам Беларуси «На пересечении столетий». Маршруты: · «Палесскі карагод» (Мотоль – Бездеж – Стрельно) · «Легенды, застывшие в архитектуре» (Несвиж – Мир, Ружаны – Косово) · «Христианские святыни Беларуси» (Слоним – Сынковичи – Жировичи) · «Жизнь и творчество Адама Мицкевича» (Новогрудок –Заосье) · «Полоцкая летопись» (Полоцк) · «Если б камни могли говорить» (Хатынь, Брестская крепость) 5. Неделя белорусского кино: знакомство с новинками белорус-ского киноискусства, встреча с вид-ными деятелями культуры. 1. Литературные конкурсы · конкурс на лучшую летопись своей семьи «Мой радавод» · конкурс легенд «Паданні зямлі беларускай» · конкурс юных сказочников «Чароўная скарбонка» · поэтический конкурс «Мой родны кут» · конкурс белорусской басни «Народная мудрость фольклора» 2. Народный календарь белорусов (обрядовые праздники) · «Летні карагод» · «Восеньскія фарбы» · «Зімовыя забавы» · «Веснавыя промні» 3. День национальной кухни   « Святочны каравай” 4. Конкурс юных кулинаров «Лепшы бульбавед» 4. Фольклорный праздник «Ад Каляд да Пакравоў» 5. Праздник белорусской игры и игрушки. 7. Фестивали народного творчества: · «Сябрына» (фестиваль музыки, песни и танца) · «Талака» (выставка декоративно-прикладного творчества) · «Батлейка» (театральный фестиваль) 8. Турниры знатоков истории и природы  Беларуси: · викторина «Славянская мифология» · ЧГК «Дыхание седых столетий» · интеллектуальная игра «Чароўнае кола» · природоведческий турнир «Зямля пад белымі крыламі» 9. Интеллектуальная Олимпиада «Беларусь: горо-да и люди» (участие на региональном уровне)

«НАШЧАДКІ МАЛОЙ РАДЗІМЫ»

(Я – Брестчанин)

1. Информ-Акция «Азбука Берестья»: · «А над Бугом вырос город…» · «Брестчина: век благородства» · «Величие имен» · «Геральдика Брестчины» · «Дорогами предков» · «Если б камни могли говорить» · «Живая быль, живая память» · «Замки Брестчины» · «Ими гордится земля Берестейская» 2. Клуб интересных встреч «Брестчане в гостях у брестчан»: · встречи со спортсменами города; · встреча с композиторами и поэтами Брестской области; · встреча с деятелями культуры Брестской области; · встреча с деятелями науки Брестчины. 3. Экскурсионная деятельность «Мы шагаем по городу нашему…» (посещение музеев и памятных мест Брестчины) 6. Диспут – класс: · «Мое имя в истории города» · «У малой Родины просторы велики» · «Брест. Равнение на Запад» · «Как же, город, тебе не хватает…» · «Мой город: провинция или центр Европы?…» · «Мой город старый - город молодой» 1. Литературный (сочинительский) конкурс «Мой город – мое вдохновение»: · номинация «Стихотворение» · номинация «Литературный очерк» · номинация «Эссе» · номинация «Сказка» · номинация «Басня» · номинация «Легенда» 2. Конкурс – выставка рисунка «Я этим городом храним…» 3. Краеведческий турнир «От Берестья до Бреста из века в век» 4.Интеллектуальная Олимпиада   «Брест:  путешествие во времени» 7. Конкурс поисковых работ: · «Говорящий экспонат» · «Исторические загадки Брестчины» · «История одной медали» · «Судьба семьи в судьбе страны» · «Имена, оставившие след» 8. Трудовые акции: · «Все цвета радуги городу нашему» (посадка цветов, сбор семян) ·  «У природы есть друзья» (акция в помощь птицам) · «С добрым утром, город!» (праздничны, благотворительные, трудовые акции) 7. Фотовыставка-конкурс «Этот  город – самый лучший город на Земле…» 8. ДИ «У мэра забот без меры» 9. КТД «Чистый город» (конкурс социальных проектов)

«БУДУЧЫНЯ БЕЗ ВАЙНЫ»

(Я – Миротворец)

1. Создание ОЛК  (Объединение Любительских Клубов) «Академия Мужества» · клуб «Юнармеец» (отряд Поста Памяти №1) · клуб «Поиск» (историко-поисковая деятельность) · клуб «Зарничка» (для октябрят) · клуб «Орленок» (для членов ОО «БРПО») · клуб интернациональной дружбы · пресс-клуб «Юный патриот» 2. Круглый стол «Чтобы не было войны, надо помнить о войне» 3. Неделя Школьного Музея «Ратная доблесть, слава боевая» 4. Тематическая неделя «Героика войны в искусстве»: просмотр кинофильмов, литературные гостиные, выставки. 5. Уроки Мужества ·  «Герои в алых галстуках» ·  «Бессмертный гарнизон» · «Война на женских плечах» 1. Диспут – класс · «Что сделал для мира каждый?» · «Светлое будущее в памяти о прошлом» · «Служу Отечеству и этим дорожу…» · «Миротворец – это значит…» 1. Благотворительная акция «Я – миру» 2. Конкурс рисунков на асфальте «Должны смеяться дети…» ко Дню защиты ребенка. 3. Митинг- реквием «Память о павших храним мы в сердцах» 4. Фестиваль военно-патриотической песни « Нам дороги эти позабыть нельзя» 5. Праздничный вечер «Салют тебе, Солдат Победы!» 6. Поздравительная акция «Полевая почта» 7. Конкурс сочинений: · «Пусть всегда будет солнце» · «Награда и подвиг» · «Солдатами не рождаются» · «Я нужен своей стране» · «У подножия обелиска» · «Письмо ветерану» 8. Вечер памяти « Каждый четвёртый во имя живых…» 9. Военно-патриотическая игра «Зарница» 10. Заочная викторина «Дорога длиною в 1418 дней…» 11. Исторический турнир «Долгие вёрсты войны» 12. Поисковая операция «От обелиска к обелиску».

ТЫДЗЕНЬ ЮНАГА ГРАМАДЗЯНІНА

«Суквецце маей Радзімы»

 

Мэта: выхаванне у дзяцей павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь і развіццё пазнавальнай цікавасці да гістарычнага мінулага сваёй Радзімы.

Задачы:

· фарміраванне ўяўлення аб Дзяржаўных сімвалах РБ;

· развіццё ў дзяцей асацыятыўнага мыслення;

· выяўленне індывідуальных здольнасцей у дзяцей і падлеткаў праз іх творчасць.

Тлумачальная запіска

Тэматычны навучальны курс “Суквецце маёй Радзімы” прызначаны для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Ён уяўляе сабой серыю пазнавальных урокаў, якія знаёмяць выхаванцаў з галоўнымі сімваламі Беларусі праз дзіцячае ўспрыманне колераў і фарбаў. Увесь тэматычны курс пабудаваны ў форме цікавага завочнага падарожжа. Ён складаецца з сямі заняткаў па 20-35 хвілін кожны. На працягу ўсяго курса дзеці атрымліваюць сімвалы-падарункі, пры дапамозе якіх яны павінны скласці ўяўленне аб сімвалічным значэнні розных колераў Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь. Кожны ўрок пабудаваны з улікам змены дзейнасці дзяцей: ад размовы да гульні, ад маналога настаўніка да актыўнай самастойнай творчай працы выхаванцаў. Пры падрыхтоўцы заняткаў настаўнік павінен звяртаць увагу на мастацкае афармленне аўдыторыі (залы) і музычнае суправаджэнне, што заўсёды мае вялікае выхаваўчае значэнне.

Пры правядзенні заняткаў выкарыстоўваюцца:

· геаграфічная карта Беларусі;

· адлюстраванне Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь;

· фотаздымкі (глядзець ніжэй па тэксту);

· магнітафон, фанаграмныя запісы народных мелодый і песень аб Радзіме;

· малюнкі з адлюстраваннем беларускага арнаменту;

· каляровыя алоўкі і лісты белай паперы (па колькасці выхаван-цаў);

· дадатковы матэрыял: “білеты спадарожніка” і рознакаляровыя жетоны ў выглядзе беларускіх сімвалаў (па колькасці выха-ванцаў);

· гімнастычныя абручы (для правядзення гульні).

 


СУСТРЭЧА 1. «Запрашэнне ў падарожжа»

  Настаўнік: Розных колераў шмат на прыгожай зямлі,

                    Што ласкава завуць Белай Руссю.

                    Ад барвовых зарніц да блакітных крыніц –

                    Кожным колерам я ганаруся!

                                     Першы колер ЗЯЛЕНЫ – раўніны, лясы.

                                     У ім магутнасць дубоў старажытных.

                                     Спелым золатам у полі гараць каласы,

                                     ЖОЎТЫ – колер багатага жыта.

                    Колер СІНЕ-БЛАКІТНЫ як сімвал нябёс

                    І як водар чысцюткага лёну.

                    Барацьба за свабоду, прыгнечаны лёс,

                    Мужнасць у колеры ярка ЧЫРВОНЫМ.

                                         Як бы ні была цяжка, трымаўся народ

                                      На зямлі беларускай спрадвеку.

                                      Вольным быць, крылы мець, нібы БЕЛЫ птах,

                                      Так хацелась заўжды чалавеку.

                     І цяпер навякі на Радзіме маей

                     У адзіным зліліся суквецці

                     Розных колераў свет, дабрыня і цяпло,

                     Каб нам мірна жылося на свеце!

Добры дзень, хлопчыкі і дзяўчынкі! Невыпадкова нашу сустрэчу мы пачалі гэтым вершам, бо сення я запрашаю вас у доўгае рознакаляро­вае падарожжа па краіне Беларусь. А рознакаляровым падарожжа завецца таму, што ў ім праз успрыманне колеру мы з вамі пазнаёмімся з галоўнымі сімваламі нашай зямлі. Гэта сімвалы беларускай прыроды і гістарычнага мінулага, сімвалы народнага быта і самаадданай працы, сімвалы духоўнай чысціні і веры беларускага народу.

Перш, чым адправіцца ў падарожжа, кожны з вас атрымае білет сапраўднага вандроўніка…

*Настаўнік урачыста ўручае выхаванцам білеты вандроўнікаў, дзе адлюстраваны чорна-белыя абрысы Дзяржаўных сімвалаў Беларусі – герба і сцяга. Пры адлюстраванні абрысаў Д зяржаўных сімвалаў павінны захоўвацца контуры ўсіх галоўных эліментаў.

Настаўнік: Давайце зараз паразважаем аб тым, з якіх колераў складаецца наша краіна. Каб вам было лягчэй, я прапаную прадоўжыць такія сказы:

· Мая краіна ЗЯЛЕНАЯ ад таго, што…(шмат лясоў, лугоў; гэта колер жыцця і прыроды)

· Беларусь клічуць БЕЛАЙ таму, што…(яна свабодная, незалежная; гэта колер духоўнай чысціні; яе жыхары светлавалосыя)

· ЖОЎТЫ колер вельмі значны для маёй Радзімы, бо…(гэта цяплыня сонейка; працавітасць народа; хлеб - галоўнае наша багацце)

· Беларусь лічыцца БЛАКІТНЫМ краем таму, што…(шмат азёр, рэк, кры-ніц; гэта колер кветак ільну; сярод беларусаў шмат блакітнавокіх)

· ЧЫРВОНЫ колер беларускай зямлі - гэта…(гераічнае мінулае краіны; салдацкія зоркі на абелісках і Вечны агонь; чырвоны крыж міласэр-насці; колер беларускага арнаменту)

*Дзеці спрабуюць завершыць сказы, карыстаючыся дапамогай настаўніка.

  Настаўнік: Малайцы, дзеці. Вось паслухайце, як маленькі Дзіма маляваў сваю краіну. Пра гэта напісаў паэт Паўлюк Прануза:

                     Радзіма.

                     Як яе намаляваць?

                     І якія фарбы ўзяць?

                     Сонца выйшла прамяністым,

                     А блакіт нябесаў чыстым,

                     Поле – жоўтым, луг – зяленым,

                     Сцяг над школаю – чырвоным.

                     Над ракою дуб высокі

                     Аж пад самыя аблокі.

                     Задаволен, рады Дзіма:

                     Ен намаляваў Радзіму.

    Я спадзяюся, вы зразумелі, што кожны колер мае дачыненне да нейкага азначнага сімвала. Такіх сімвалаў, як і колераў, на Беларусі вельмі багата. І зараз я прапаную вам разгадаць рознакаляровую крыжаванку. Яе асаблівасць ў тым, што не толькі тлумачэнне, але і колер кожнага слова падкажа вам адказ…

*Кожны выхаванец атрымлівае крыжаванку, як ую трэба разгадаць самастойна.

Крыжаванка “БЕЛАРУСЬ”

1. Гэта жывёла лічыцца гаспадаром Белавежскай пушчы. (Зубр)

1. На ўзгорку каля лесу

Расце кветачка-……..

Спадарожніца вясны,

Гэта кветка – цуд лясны.

Што гэта за кветка? (Пралеска)

2. Аб гэтай расліне ў народзе казалі: «Ці малы кірмаш, ці вялікі, а ўсе сінія шапкі». (Лён)

3. Гэта народнае свята прысвечана заканчэнню ўборкі ўраджаю. (Дажынкі)

4. У дзіцячай песні спяваецца: «Аранжавае неба, аранжавае сонца, аранжавая зелень…». Усё гэта наша наваколле, ці інакш гэта можна назваць… (Прырода)

5. У народзе кажуць, гэта птушка прыносіць у хату не толькі немаўлят, але і шчасце. (Бусел)

6. Гэта сімвал дзяржавы, якім ганарыцца кожны беларус. (Сцяг)

7. Яе смажаць , яе вараць і сапраўды лічаць другім хлебам беларусаў. (Бульба)

      1     Б          
2         Е          
        3 Л          
      4   А        
  5       Р          
      6   У          
        7 С          
  8       Ь          

Настаўнік: Цяпер вы ўпэўніліся ў тым, што нашу краіну можна назваць рознакаляровай? Але ж адзін колер сапраўды вызначае Беларусь сярод іншых дзяржаў. Калі вы паглядзіце на прасторы нашай зямлі, то заўважыце багацце яе зяленых краявідаў. Таму першы прыпынак у нашым падарожжы будзе ЗЯЛЕНЫМ, дзе мы сустрэнімся з вамі на наступным занятку. А на сення мы развітваемся. І дазвольце пажадаць вам кемлівасці ў навучанні і імкнення да ведаў.

*Выхаванцы развітваюцца з настаўнікам.

СУСТРЭЧА 2. «Дрэва жыцця»

Настаўнік: Добры дзень, дзеці. Вось і сустрэліся мы з вамі на першым прыпынку рознакаляровага падарожжа па Беларусі. І размова сення пойдзе пра ЗЯЛЕНЫ колер нашай Радзімы. Зямля беларуская такая, што пра яе прыгажосць распаведаць можна толькі вершам:

          Беларусь мая – палі і пералескі.

          Праз маленства чую ціхі спеў дубраў.

          Мой зялены край – хараство Палесся

          З водарам яліны і духмяных траў.

Ляжыць наша краіна ў цэнтры Еўропы на скрыжаванні шляхоў з захаду на ўсход і з поўначы на поўдзень. Калі ўважліва паглядзець на геаграфічную карту Беларусі, па сваіх абрысах наша краіна нагадвае дубовы ліст. І не дзіва. Бо магутныя дубы спрадвеку з’яўляюцца сапраўднымі гаспадарамі беларускіх лясоў. Сярод іх сустракаюцца волаты тысячагадовага ўзросту. Каля 200 такіх дубоў знаходзяцца ў Белавежскай пушчы. Але ж самым старым на Беларусі яўляецца цар-дуб, які расце ў Пажэжынскім лесе Маларыцкага раёну Брэсцкай вобласці. Яго вышыня – 46 м, а ўзрост – 800 год.

*Настаўнік звяртае ўвагу дзяцей на фотаздымак, дзе адлюстраваны самы стары дуб на Беларусі.

Настаўнік: Старажытныя людзі лічылі дуб святым дрэвам. Пад ім яны праводзілі народныя абрады, прымалі важныя рашэнні. З гэтым дрэвам у славян быў звязаны вобраз вялікага бога Перуна. Дубу было прысвечана шмат прыказак і прымавак. Пра людзей моцных целам і духам беларусы казалі: “Магутны як дуб, таму і люб”.У замовах і песнях дуб параўналі з мужчынай, а бярозу - з ягожонкаю: “Дубе, дубе! Ты мой дубе. У цябе, дубе, белая бяроза, у цябе дубочкі-сыночкі, а ў бярозы – дочкі. Цябе, дубе, шумець ды гусці, а маленькаму Янку спаць ды расці.”

Дрэва заўжды было сімвалам жыцця, якое сваімі каранямі ўваходзіць у глыб зямлі, як у сваю гісторыю, і бярэ адтуль сілы для новага росту і росквіту. Як і дрэва, чалавек мае свае карані. І калі ен памятае і клапаціцца аб іх з маленства, то і дрэва яго жыцця будзе буйна расці і квітнець. А як вы разумееце паняцце “дрэва жыцця”?…

*Дзеці спрабуюць адказаць на гэтае пытанне. Роля настаўніка заключаецца ў тым, каб кожнага з іх мысленна падвесці да ўразумення аналогіі паняццяў “сям’я” і “дрэва жыцця”.

Настаўнік: Малайцы, дзеткі! Дрэва жыцця – гэта сапраўды наша сям’я. Гэта бабуля і дзядуля, маці і тата, браты і сёстры. А ў некаторых ёсць шмат сваякоў, нават жывы яшчэ прадзеды.

               Радзіма!

               Тата, мама і браты,

               сястра, бабуля, дзед і шмат радні

               зрабілі ўсе, каб меў радзіму ты.

               Яе высокі гонар барані.

               Стварай сваё ды беражы, што ёсць.

               Дужэй між птушак, песень і цяпла.

               А розум дабрату і прыгажосць

               табе прырода родная дала.

                                                   (Данута Бігель-Загнетава)

Зараз я прапаную вам намаляваць свае сямейнае дрэва жыцця, дзе кожны лісток будзе вызначаць блізкага вам чалавека…

*Кожны выхаванец атрымлівае белы ліст паперы, на якім трэба чорным алоўкам намаляваць ствол і галінкі, і дубовыя лісткі з зяленай паперы, на якіх трэба напісаць імены членаў сваей сям”і. Калі дубовыя лісткі будуць падпісаны, іх трэба наклеіць на галінкі намалёванага дрэва.

Настаўнік: Вось якія прыгожыя дрэвы з’явіліся на вашых лістах. Калі яны былі б сапраўднымі, з іх атрымалася б магутная дубрава. Але для нашай зямлі вялікае значэнне маюць не толькі дрэвы, а таксама і кожны чалавек складае сапраўднае багацце Беларусі.

            Вельмі значна сення, ў нашы дні,

            Берагчы зяленую прыроду.

            І ні меней кожнаму з людзей

            Значна ведаць карані народу.

            Як складаецца дубравачка з дубкоў,

            Дрэва – з лісцейка, а сонейка – з праменняў,

            Так з далекай глыбіні вякоў

            Род людскі складаюць пакаленні.

Наша сустрэча завершылася. На памяць аб ёй мне хацелася бы кожнаму з вас, дзеці, пакінуць дубовы лісточак, як зялены сімвал жыцця і прыроды нашай Радзімы Беларусь.

*Дзеці атрымліваюць зяленыя лісточкі і развітваюцца з настаўнікам.

Сустрэча 3.

«Зямлі пакланіся ніжэй – будзе да хлеба бліжей»

Настаўнік: Добры дзень, дзеці. Наша рознакаляровае падарожжа па краіне Беларусь працягваецца. І сення мы з вамі зробім яшчэ адзін прыпынак. Размова пойдзе аб ЖОЎТЫМ колеры – колеры залатога духмянага хлеба. Як жа яго здабываюць беларусы? Вялікай цярплівасцю і цяжкай працай. Касьба і жніво – час плённай працы беларускага народа. У народзе гавораць:

· «Горка часам праца, ды хлеб з яе салодкі»,

· «Пакуль у руках цэп, датуль на стале хлеб»,

· «На чужы к аравай рот не ра з яўляй, а раней уставай ды свой зарабляй».

Жніво на Беларусі заўжды было вельмі важнай падзеяй. З ім звязана шмат народных абрадаў. Першы з іх – пакрыванне поля. Маладая жнейка раніцай, да ўсходу сонца, шла на поле, жала першы снапок жыта і, абвіўшы яго ручніком, падкідала, прыгаворваючы:

            Пакрыла ніўку

            На добрую спажыўку:

            Парадзі, Божа,

            Наша збожжа!

Праз два дні рабілі зажынкі. Вечарам, на заходзе сонца, гаспадарава дачка з сяброўкамі ішлі на поле. Там яны зразалі па каласку збожжа, звявалі невялікі снапок-гаспадарок і неслі яго з паклонам да бацькі. Той, падкінуўшы снапок-гаспадарок, ставіў яго на покуці пад абразы. Пад снапок бацька клаў чатыры медныя манеты і кланяўся. Потым гаспадары частавалі дзяўчат-жнеек і запрашалі іх на дажынкі. Усе гэтыя абрады суправаджаліся песнямі, таму кожны з іх быў сапраўдным святам для народа. У той час не было трактараў і камбайнаў. Людзі ўсе рабілі сваімі рукамі пры дапамозе простых прылад. А ці ведаеце вы, якімі прыладамі карысталіся спрадвеку беларусы, калі займаліся земляробствам?…

*Дзеці спрабуюць адказаць на гэтае пытанне. Настаўнік у неабходна напраўляць дзяцей да вернага адказу пры дапамозе навадных пытанняў. Напрыклад:

- Якой прыладай арал і зямлю? (плугам)

- Пры дапамозе чаго аб м алочваюць калоссе? (пры дапамозе цэпа)

- Дзе зерне мелюць у муку? (на млыну)

- Чым жалі збожжа? (сярпом)

- Чым касілі сена? (касой)

Настаўнік: Шмат народных прымавак і загадак былі прысвечаны старажытным традыцыям земляробства і прыладам сельскай працы. Зараз я прапаную вам разгадаць крыжаванку, якая называецца «Чароўны млын». Каб здабыць хлеб, гаспадару было патрэбна шмат розных прылад. Калі вы іх адгадаеце, то чароўны млын, мабыць, і запрацуе…

*Настаўнік раздае дзецям крыжаванкі, з якімі яны працуюць самастойна.

Крыжаванка «ЧАРОЎНЫ МЛЫН»

1. «Жалезны нос у зямлю ўрос (Плуг)

2. «Сотні братоў звязаны, адным поясам падпяразаны» (Сноп)

3. «Увосень рассыпаецца, улетку збіраецца, само поўнае бывае, людзей накармляе» (Жыта)

4. «Як травы пад’ем, то зубы ступлю, а як з’ем пяску, то зноў навастру» (Каса)

5. «Маленькі, крывенькі, а ўсё поле абскача» (Серп)

6. «Б’юць каламі, рэжуць нажамі, за тое так лупяць, што ўсе яго любяць» (Хлеб)

 Настаўнік: Спрадвеку спелы колас збожжа быў сімвалам багацця і самаадданай працы. Нават у народзе кажуць: «Найсмачнейшы хлеб ад сваей працы» ці «Не ляніся за плужком, будзеш з піражком». А ці ведаеце вы, калі ўпершыню быў прыгатаваны сапраўдны хлеб?

Пятнаццаць тысяч год таму назад чалавек упершыню знайшоў дзікае зерне і паспрабаваў яго з¢есці. Потым ен заўважыў, што зерне, пакінутае на глебе, здольна прарастаць ізноў. Чалавек зразумеў, што зерне можна расціць самаму. Прайшло шмат гадоў, і чалавек навучыўся расціраць зерне каменнямі і мяшаць яго з вадой. Так з¢явілася першая мука і першы хлеб, які больш паходзіў на зацірку. Каб зрабіць муку для яе, першабытнаму чалавеку трэба было аддзяліць зерне ад калосся. Гэта была вельмі цяжкая праца. Але чалавек з часам зразумеў, што зерне лягчэй аддзяліць, калі калоссе нагрэць на гарачых каменнях. Аднойчы, ператрымаўшы калоссе на гарачых каменнях, чалавек убачыў, што зерне падпалілася. Калі ен зрабіў з гэтага прыпечанага зерне зацірку, то заўважыў, што яна стала смачней. З тых дзен чалавек перастаў есці сырую зацірку і пачаў выпякаць першыя хлебныя ляпешкі. Так з¢явіўся сапраўдны хлеб.

   На беларускай зямлі спрадвеку расцілі і пяклі ржаны хлеб. Па наяўнасці хлеба і яго якасці меркавалі аб дабрабыце працоўнай сям′і. Аднак, той хлеб не роўня сучаснаму. Быў ен розных гатункаў і меў неаднолькавы выгляд. Караваемназывалі вясельны здобны хлеб. Хлеб з чыстай, прасеянай на рэшаце жытняй мукі беларусы называлі пірагом. На каравай і пірог часта скарыстоўвалі пшанічную муку. К вясне запасы жыта ў засеках змяншаліся, прыходзілася пячы градавыхлеб з прасеянай ржаной мукі, або паловы. Цеста гэтага хлеба складалася з дзьвух частак: ржаной і ячменнай мукі. У беларусаў з маленства выхоўвалі павагу да хлеба і беражлівасць. Калі дзіця ўпусціла з рук кавалак хлеба, дык таго прымушалі падняць яго з зямлі і пацалаваць.

І сапраўды, хлеб зроблен чалавечай мудрасцю, майстэрствам і цяжкай працай. Калі чалавек пасеяў свае першае зерне і атрымаў першы хлеб, ен адчуў асаблівую блізкасць да гэтага месца. Таму яго і назвалі радзімай, што азначае «месца, дзе родзіць твой хлеб».

Як вы думаеце, што неабходна для таго, каб вырасціць хлеб? Каб вам было лягчэй адказаць на гэтае пытанне, уявіце сабе сапраўдны каласок. (Настаўнік на вялікім лісце паперы малюе сцяблінку збожжа) На ім яшчэ няма зярнятак. Гэтыя зярняткі вы маглі бы самі падараваць сцяблінцы. Вось яны. (Настаўнік кожнаму выхаванцу дае маленькае зярнятка, зробленнае з жоўтай паперы) Кожны з вас павінен прыклеіць свае зярнятка на сцяблінку. Але зробіце вы гэта толькі тады, калі напішыце на іх тое, што неабходна, каб вырасціць хлеб…

*Дзеці самастойна вы конваюць заданне. Настаўніку ў працэсе самастойнай работы выхаванцаў неабходна звярнуць увагу на кожнага з іх і дапамагчы, калі гэта патрэбна.

Настаўнік: Малайцы, дзеткі! Вось і вырас у нас каласок. А для гэтага яму было патрэбна… (настаўнік пералічвае тое, што напісалі дзеці) І сапраўды, зерне ніяк не прарасце без цяпла і света, вады і паветра, клапатлівага сэрца і ласкавых рук, без людской цярплівасці і добрай зямлі, без любві да працы і павагі да хлеба.

*Настаўнік запрашае выхаванцаў пачаставацца духмяным караваем, які прыгатавалі бацькі. Пасля снедання ён прапануе дзецям выказаць вялікі дзякуй сваім матулям і бабулям за іх працу.

Настаўнік: На гэтым наш урок скончыўся. І мне хацелася бы кожнаму з вас пакінуць на памяць жоўты каласок – сімвал багацця і працавітасці беларускага народа. Да сустрэчы!

*Дзеці атрымліваюць жоўтыя каласкі і развітваюцца з настаўнікам.

СУСТРЭЧА 4. «Буслоў не ведаю бяздомных…»

Настаўнік: Беларускія краявіды…

                     Перазвоны азер і бароў.

                     Над палеткамі бульбы і жыта –

                     Песня велічных курганоў.

                                        Гэта наша зямля дарагая,

                                        Гэта нашы лугі і палі,

                                        Над якімі спрадвеку лунае

                                        Бусел – сімвал бяссмерця зямлі.

                                                       (Анатоль Грачан ікаў)

Добры дзень, хлопчыкі і дзяўчынкі. Мы працягваем наша падарожжа. Наступны прыпынак у ім будзе прысвечаны БЕЛАМУ колеру. Вы ўжо здагадаліся, што размова сення пойдзе пра самую прыгожую, самую чыстую птушку зямлі беларускай – белага бусла. (Настаўнік суправаджае свой далейшы расказ малюнкамі і фотаздымкамі, на якіх адлюстраваны бусел) Сапраўды спрадвеку белы бусел быў сімвалам духоўнай чысціні і незалежнасці беларускага народа. Белы бусел заўседы цягнуўся да людзей і імкнуўся сяліцца побач з імі. Беларусы бачылі ў гэтай птушцы ахову ад розных бедаў і лічылі, што ад яе прысутнасці належыць сямейны дабрабыт. «Дзе бусел, там і шчасце» – казалі людзі. Але калісьці яны аб гэтым не ведалі. Існуе такая легенда:

«Жылі даўно на беларускай зямлі людзі. Жылі, як маглі: хату вялі, дзетак бераглі, хлеб здабывалі, ворагаў адганялі. А ворагаў тады было шмат. Яны з усіх бакоў ішлі на нашу зямлю. Вось і змагаліся з імі людзі. І кожны дзень чакалі новай бяды.

Калі аднойчы ў веску прыляцеў белы вялізны птах, людзі перапалохаліся. Яны вырашылі, што гэта птушка – варожая пасланка. Сяляне павыходзілі з хат, схапіліся за цэпы ды сярпы, каб забіць яе. Так і сталася бы, калі б не з ¢ явіўся стары дзядок, апрануты ў белае чысцюткае адзенне. Яго ніхто ні бачыў раней. Але кожны зразумеў, што аднесціся да старога трэба з павагай. «Что вы робіце, людзі?», - спытаўся дзядок – «Няўжо ж вы хочаце забіць гэтую птушку? Яе нельга кранаць. Калі вы пазбав і ц е ся ад яе, дык пазбав і ц е ся і ад шчасця.». А людзі кажуць яму: «Дзе ж мы пазбавімся ад шчасця, калі яго і так у нас няма?». «Як жа няма? Вось яно», - адказвае дзед, паказваючы на птушку – «Гэта птушка і ёсць ваша шчасце. Яна завецца БУСЕЛ. Покуль жыве яна з вамі, будзе з вамі і шчасце.» Сказаў стары дзядок свае словы і знік зусім. Ні вельмі паверылі яму людзі, але бусла крануць пабаяліся.

Пасялілася птушка на вялікім сухім дрэве. Звіла гняздо. А людзі здзіўляліся і гаворылі: «Колькі ад яе клопату? Галля накідала, клекатам сваім усіх стаміла. З ранніцы да вяч о р дзюбаю трашчыць – «бу-бу-бу» - не дзіва, што бусел». Але аднойчы здарылася бяда… На веску напалі ворагі, і было іх больш, чым раней. Вельмі спужаліся людзі: ваяваць з імі было марна – усе роўна не перамагчы. Кінуліся людзі бегчы, а няма куды. Пахаваліся яны ў свае хаты, пазачынялі дзверы, толькі ў вокны непрыкметна паглядаюць. І тут здарыўся цуд! Узняўся бусел у нябёсы, распрасцёр свае крылы, і зрабіліся яны такімі вялікімі, што пакрылі цемрай усю зямлю. У гэтай цемры ворагі, не ў бачыўшы нічога, перабілі адзін аднаго. Бітва скончылася. Бусел склаў свае магутныя крылы і вярнуўся ў гняздо. Калі людзі павыходзілі з хат, то ўбачылі, што сярод ворагаў ні было ні воднага жывога. І тады яны зразумелі, у чым іх сапраўднае шчасце. А птушка-бусел з тых дзён стала для народа беларускага сімвалам міра і бяссмерця. Толькі дзядок у белым аддзенні ў весцы больш не з ¢ явіўся. Старыя людзі кажуць, што ен прыходзіць толькі тады, калі буслоў крыўдзяць. З тых часоў яго сталі клікаць бусліным гаспадаром.»

Шмат легенд, прыказак і прымавак у народзе было прысвечана буслам. Кожны беларус з маленства з павагай адносіўся да гэтай птушкі, нібы да чалавека. Пра бусла казалі:

· «Ляцеў птах цераз дах, сеў на варотах у чырвоных ботах»,

· «Даўганосы, даўганогі, прыляцеў з далекай дарогі»,

· «У чырвоных ботах, захаваўшы лапкі, ходзіць па балоце, спрытна ловіць жабкі».

Калі буслы ствараюць сям¢ю, кожны з іх вельмі клапатліва адносіцца да свайго патомства: яйкі насіджваюць па чарзе, а потым маленькіх буслянят разам кормяць ды хаваюць ад спякоты. Вучоныя-арнітолагі прыкмецілі, што бацька-бусел можа шмат гадзін стаяць над гняздом з буслянятамі, распластаўшы крылы, каб малыя не стаміліся ад сонейка.

А яшчэ ў бусла ёсць такая асаблівасць – ен заўжды памятае мясціны, дзе ўпершыню абаснаваўся, і з года ў год вяртаецца да свайго гнязда.

Буслоў не ведаю бяздомных. Яны вяртаюцца дамоў

Да родных вёсак і гняздоўяў, да хмельных траў і туманоў.

Як неад′емнае ад золаку, птах белы крылы распрасцёр.

Яго святло чароўнай зоркай мае кранае пачуццё.

З нас не адзін спазнае волю ўдалечыні ад родных ніў.

Не параўнаць птушінай долі з людской сумотай аб зямлі.

А неба роднае падыме пад крылы белыя буслоў,

Што з вечнай вернасцю Радзіме ляцяць да траў і туманоў.

Сення мы з вамі жывем у гарадскіх кватэрах шматпавярховых дамоў, дзе буслоў няма. Зараз іх можна ўбачыць толькі на прыродзе ці ў весках. Але кожны з вас можа зрабіць сабе бусліка з паперы і насіць яго заўседы з сабой – на шчасце...

*Настаўнік прапануе кожнаму выхаванцу прыгатаваць белы ліст паперы і скласці з яго бусла. Пры гэтым настаўнік карыста е цца тэхналогіяй арыгамі (глядзець дадатак № 3). У працэсе выраблення настаўнік павінен тлумачыць дзецям усе падрабязна ў дэталях. Кожнае дзеянне неабходна суправаджаць каментарыямі .

Настаўнік: Вельмі прыгожыя буслы з паперы атрымаліся ў вас, дзеці. Зараз кожны можа пакінуць іх сабе на памяць. І, здаецца мне, з гэтай хвіліны ўсе тое, што ў вас не атрымлівалась, будзе атрымлівацца абавязкова. Покуль мы будзем ачуваць сваю належнасць да беларускага народа, з намі застанецца і яго сімвал шчасця – белы бусел.

            Плыве ў блакіце белы бусел,

            І луг квяцісты, як абрус.

            А мы з табою – беларусы!

            Радзіма наша – Беларусь!

                          Ты падрастай, вучыся, сыне,

                          Усе душой сваёй узваж.

                          Аб вольнай, велічнай краіне

                          Вякамі марыў продак наш.

                                                          (Міхась Пазнякоў)

Вось і завершылася наша сустрэча. Мы пакідаем краіну белага бусла і хутка сустрэнімся з вамі на наступным прыпынку нашага падарожжа па Беларусі, які будзе прысвечаны чароўнаму блакітнаму колеру. Да пабачэння.

*Дзеці развітваюцца з настаўнікам.


Сустрэча 5. «Блакітныя кветкі, як вочы нябёсаў»

Настаўнік: Добры дзень, мае маленькія сябры. Мы працягваем з вамі рознакаляровае падарожжа па нашай краіне, і сення гаворка пойдзе пра самы чароўны колер – БЛАКІТНЫ. Беларусь клічуць блакітнавокай. І нездарма. Сярод іншых народаў беларусы заўседы вылучаліся светлымі вачыма. Беларускія паэты шмат пісалі аб гэтым у сваіх вершах.

         Ты – беларус маленькі

         З блакітнымі вачыма.

         І хочаш ты, каб лепей

         Жыла твая Радзіма.

Гэта пра вас, хлопчыкі, напісаў Мікола Маляўка. А паэт Лявон Пранчак прысвеціў свой верш дзяўчынкам:

         Я – дзяўчынка беларуска

         З васільковымі вачыма.

         Хоць малая, але знаю:

         Беларусь – мая Радзіма.

Калі ўважліва паглядзець на нашу краіну, то можна заўважыць, што блакітны колер з¢яўляецца гаспадаром Беларусі. Над намі блакітнае неба, а побач – блакітныя азёры і кветкі-васількі, у сябра блакітныя вочы і зоркі блакітныя ў начы. Але есць у нас сапраўдны блакітны сімвал, з якім з далекіх часоў быў звязаны побыт беларускага народа.

         Сінявокі, слаўны, чысты,

         Галавасты, залацісты.

         Дасць абноў ён людзям шмат,

         Будзе кожны вельмі рад.

         Урадзіўся ён высокі,

         Шаўкавісты, сінявокі.

         Апранае нас здавен.

         Здагадаліся, хто ён?  (Міхась Пазнякоў)

Вы здагадаліся, аб чым пойдзе размова? (Дзеці спрабуюць адгадаць загадку) Малайцы! Гэта сапраўды лён. Паглядзіце, як ён выглядае. (Настаўнік звяртае ўвагу выхаванцаў да ілюстрацыі, дзе намаляваны кветкі ільн у)

Калісь на нашай зямлі лён быў адной з самых шанаваных раслінаў, бо ён і апранаў, і карміў. «Маленькі, сухенькі, а ўсіх а пран ае »: так белару-сы казалі пра яго. І сапраўды лён – расліна дзівосная, на ўсе рукі майстра.

          Як вядома, ужо здавён

          Беларусы сеюць лён.

          Зацвіце – блакіту болей,

          Пчолкам рупным весялей.

          І над ніваю, над полем

          Сінява – яшчэ сіней!

          Будзе лён на валакно –

          Будзе кужаль, палатно.

                                                (Мікола Чарняўскі)

Шмат чаго выраблялі людзі з ільну: Але больш паважаным лён быў сярод простых людзей.

А вось у жыхароў Старажытнага Егіпту было іншае стаўленне да льну. Там ільняное адзенне маглі сабе дазволіць толькі багатыя людзі. Яны вельмі ганарыліся, што носяць адзенне, сшытае з гэтай дзівоснай тканіны. «Гладкае, не маркае, не цяжкае, прыдатнае ў кожную пару года» – так гаворыў пра адзенне з ільну Плутарх. У Старажытным Рыме амаль такія ж абрусы, што нашы продкі засцілалі штодня на стол, былі прыкметай раскошы. Палатнянае адзенне, якое насілі беларусы, аздабляла біблейскіх герояў, фараонаў і жрацоў. На егіпецкіх фрэсках ІІІ тысячагоддзя да нашай эры намаляваны ўсе стадыі апрацоўкі гэтай расліны. Шчыльныя і трывальныя палатняныя латы насілі воіны персідскага цара Ксеркса.

У беларусаў ільняное адзенне не было прадметам раскошы. Але беларусы надзялялі лён асаблівай чароўнай сілай. Беларускія жанчыны падчас трох абрадавых святаў, што спраўляліся ў зімовы і летні сонцавароты ды веснавое раўнадзенства, выконвалі магічныя дзеянні, каб вырас лепшы лён. На Масленіцу ездзілі на санях як мага далей, каб лён быў даўжэйшы. А на Купалле дзяўчаты і хлопцы кідалі ў вогнішча бярозавыя галінкі ды прыгаворвалі: «Каб мой лён быў такі ж вялікі, як гэта бярэзіна». Славянскія народы заступніцай ільну лічылі святую Параскеву-Пятніцу, якую называлі Параскевай-Льняніцай. Народ памятаў, што раз у год на Пятніцу 27 кастрычніка нельга было ні прасці, ні кудзелі ў хаце меці. А хто быў неслухам, таго Параскева-Льляніца магла пакараць. Лёну прысвячалі прымаўкі і замовы, абрадавыя песні і гульні. І сення я запрашаю вас пагуляць ў народную беларускую гульню, якая называецца «Лянок».

*Настаўнік падрабязна тлумачыць умовы гульні.

Беларуская гульня «ЛЯНОК»

    Колькасць гуляючых неабмежаваная, але не менш, чым 8-10 чалавек. Перад пачаткам гульні выбіраюць вядучага. Затым на зямлі малююць кружкі-«сажанкі», якіх павінна быць на 2-3 менш, чым гуляючых. Калі гульня праводзіцца ў памяшканні, у якасці «сажанкаў» выкарыст оўваюцца гімнастычныя абручы. Усе становяцца у агульны круг і бяруцца за рукі. Вядучы ходзіць па крузе і робіць розныя рухі: прысядае, падскоквае і г.д. Гуляючыя, не разнімаючы рук, павінны паўтараць іх. Нечакана вядучы кажа: «Садзі лянок!». Кожны гуляючы імкнецца заняць «сажанку». Той, хто не зойме, пакідае гульню. Вядучы прымае адзін абруч. Затым дзеянне паўтараецца зноў. Перамагае той, хто зойме апошнюю «сажанку». Гульня праходзіць у суправа-джэнні беларускай народнай музыкі.

Настаўнік: Вось і скончылася гульня, і, мне здаецца, яна вам вельмі падабалася. Так, дзеці? Разам з гульнёй да свайго завяршэння падыходзіць і наша сустрэча. На памяць аб ёй кожны з вас атрымае блакітную кветку льну, якая з¢яўляецца не толькі сімвалам сялянскага быту, а таксама сімвалам прыгажосці і працавітасці беларускага народа. Да пабачэння, дзеці, да наступнай сустрэчы.

*Дзеці развітваюцца з настаўнікам.

 


Дата добавления: 2019-03-09; просмотров: 365; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!