Балада, байка, прытча як кананізаваныя жанры 1 страница



Балада – невялікі сюжэтны верш фантастычнага ці гераічнага характару на гістарычную або сучасную тэму. Падзеі, пра якія расказваецца ў баладзе, часта маюць трагічную развязку (“Балада аб чатырох заложніках” А.Куляшова, “Герой” П.Панчанкі).

Існуюць два віды балады – народныя і літаратурныя. Народныя балады – больш раннія па часе ўзнікнення. У аснове іх – незвычайныя, нярэдка трагічныя падзеі ў асабістым ці сямейным жыцці чалавека, гераічныя моманты ў жыцці грамадства пэўнага сацыяльнага асяроддзя.

Літаратурныя балады ўзніклі на аснове народных яшчэ ў сярэднія вякі. Асаблівае пашырэнне набыла героіка-фантастычная балада ў паэзіі сентыменталістаў і рамантыкаў (Бёрнс, Колрдж – у Шатландыі і Агнліі, Гётэ, Шылер, Гейнэ – у Германіі, Гюго – у Францыі, В.Жукоўскі, В.Пушкін, М.Лермантаў – Расіі). На аснове беларускага фальклору цыкл якравых балад напісаў А.Міцкевіч – “Свіцязянка”, “Рыбка”, “Пані Твардоўская”.

Ліра-эпічны жанр балады – кананізаваны жанр. Ён прадугледжвае наяўнасць сюжэту (звычайна простага, адналінейнага) і, як правіла, яго эмацыйнага асэнсавання лірычным героем. Форма арганізацыі мовы вершаваная, памер адвольны. У баладзе часта назіраецца загадкавасць, тайна, з якой звязана ўзнікненне умоўна-фантастычнай вобразнасці (Жукоўскі); нярэдкі матыў року, лёсу (“Песнь о вещем Олеге) Пушкіна, “Баллада о прокуренном вагоне” А. Качаткова). Пафас ў баладзе ўзвышаны (трагічны, рамантычны, гераічны).

Байка – невялікі, звычайна вершаваны, алегарычны твор павучальна-гумарыстычнага ці сатырычнага характару.

Байка(ад старажытнарус. баяць, расказваць) – невялікі, найчасцей вершаваны алегарычны твор павучальна-гумарыстычнага або сатырычнага зместу. Фабула байкі сціслая, дзеянне развіваецца хутка. Дапамагае дыялагічная будова твора. Пішуцца пераважна вольным вершам. Важны элемент мараль, якая падаецца ў канцы, радзей на пачатку твора. Адзін з самых старажытных жанраў. Генетычна звязаны з казкай пра жывёл. Сталую жанравую форму байка набыла ў ст. Грэцыі (Эзоп, жыў у УІ ст. да н.э.). Да байкі звярталіся таксама Архілох, Сафокл, Платон. Пісьменнікі ст. Рыма Энній, Луцылій, Гарацый, Федр, Бабрый. У ІІІ ст. да н.э. з”явіўся зб. індыйскіх баек “Панчататра”. Спачатку байка існавала як празаічны твор. Але ўжо рымскія паэты выкарыстоўваюць вершаваную форму. У цэлым жа празаічная байка пераважае да ХУІІ ст. Вывучэнне байкі пачалося ў антычнасці. Папулярным жанр быў у часы сярэднявечча. Тады фарміруецца ўяўленне пра структурны канон байкі. За ўзор узята байка Эзопа. Уступ (паведамленне пра пэўную маральную ідэю) – узноўленая гісторыязаключная частка (мараль).

Жанр байкі адзін з нешматлікіх кананізаваных жанраў.

Вобразная сістэма байкі будуецца на прынцыпе алегорыі, яе персанажы абазначаюць пэўную абстрактную ідэю – улады, справядлівасці, невуцтва і г.д. Таму і канфлікт у байцы трэба шукаць не столькі ў сутыкненні рэальных характараў, колькі ў супрацьстаянні ідэй: так, в байца І.Крылова “Воўк і Ягня” канфлікт не паміж Воўкам і Ягнём, а паміж ідэямі сілы і справядлівасці; сюжэт рухаецца не столькі жаданнем Воўка паабедаць, колькі яго імкненнем надаць гэтаму “законный вид и толк”.

Байка – жанр сінтэтычны. У ёй сыходзяцца адзнакі

Эпасу (апісанне месца дзеяння, герояў),

Драмы (паказ дзеяння, самавыяўленне герояў у дыялогавай форме).

Лірыкі (мараль, вывады, ацэнкі).

У сувязі з гэтым змест байкі яе змест (сюжэт) можна лёгка пераказаць (“Дыпламаваны баран”). Байку лёгка ператварыць у п’есу: дзейнічае спачатку Баран, б’ючыся лбоб аб сцяну, затым адбываецца яго дыялог з Кошкаю. Аўтар, стоячы воддаль на сцэне, каментуе тое, што бачыць.

Ад лірыкі ў гэтай байцы – мараль, вывад.

Мова байкі спакойна-апавядальная, блзкая да гутарковай; верш – вольны разнастопны ямб.

Праслаўленым байкапісцам у рускай літаратуры з’яўляецца І.А.Крылоў. У беларускай літаратуры да жанру байкі звярталіся Ф.Багушэвіч, Я.Купала, Я.Колас. Асабліва вялікі ўклад у развіццё гэтага жанру ўнёс К.Крапіва. З іншых байкапісцаў вядомы Ул.Корбан, Э.Валасевіч.

Прытча – сціслы фальклорны або літаратурны аповед павучальнага зместу, алегарычны па форме. Блізкі да байкі (павучальнасць, алегарызм, філасафічнасць, знешння падобнасць пабудовы). Адрозненні: байка малюе характары людзей, выкрывае іх негатыўныя рысы, у прытчы на характары людзей звяртаецца мала ўвагі, яны неканкрэтныя, нават абстрактныя, цалкам залежаць ад ідэі твора. Байка – сатырычны твор, прытча сатырычны змест нясе рэдка.

Прытча падзяляецца на

· рэлігійную і свецкую,

· філасофскую і маральную,

· а таксама фальклорную.

Існуе як кароткае павучальнае выслоўе (прыказка, прымаўка, сентэнцыя), як фабульная (празаічная і вершаваная), прытча-параўнанне і інш. У аснову прытчы пакладзены прынцып парабалы: аповед адрываецца ад сучаснага аўтару свету, часу і канкрэтных абставін, далей жа, рухаючыся быццам па крывой, зноў вяртаецца да прадмета гаворкі і дае філасофска-этычнае яго асэнсаванне і ацэнку. У “надчасавым” змяшчаецца характарыстыка сучаснасці, абраны факт канцэнтруе комплекс існуючых супярэчнасцей і адносіны аўтара да іх.

У прытчы, паводле Ф,Скарыны, схавана “мудрасць”, як моц у дарагім камені, і золата ў пяску, і ядро ў арэху”. Да прытчы у сваіх знакамітых словах-казаннях часта звяртаўся Кірыла Тураўскі (ХІІ ст.). Шмат прытчаў у Бібліі. На аснове адной з іх С.Полацкі напісаў камедыю “Аповесць пра блуднага сына”. Своасаблівымі прытчамі з’яўляюцца “Казкі жыцця” Колса. У ХХ ст прытча аказала ўздзеянне на паэтыку нават буйных эпічных твораў – рамана, аповесці. У сувязі з гэтым слушна гаворацьпра прытчавасць прозы некаторых буйных сусветных пісьменнікаўФ.Кафкі, Ж.П.Сатра, А.Камю, Чынгіза Айтматава (Кыргызстан), Васіля Быкава (Беларусь). У В. Быкава сустракаем і асобныя прытчы (“Тры словы нямых”, “Страх”, “Хутаранцы”, “Пахаджане”, “Вуціны статак” і інш.).

Аўтарскія жанры. Аўтарскія жанры Алеся Разанава(версэты, вершаказы, пункціры, квантэмы, зномы, і інш.)

Алесь Разанаў (нар. 05. 12. 1948), аўтар зборнікаў “Адраджэнне” (1970), “Назаўжды” (1974), “Каардынаты быцця” (1976), “Шлях-360” (1981), “Вастрыё стралы” (1988), “У горадзе валадарыць Рагвалод” (1992), “Паляванне ў райскай даліне” (1995), “Рэчаіснасць” (1998), заснаваў і ўвёў у беларускую паэзію новыя формы – версэты, вершаказы, квантэмы, зномы, пункціры.

У 1990 г. за кнігу “Вастрыё стралы А.Разанаву прысуджана дзяржаўная прэмія Беларусі імя Янкі Купалы.

Творы А.Разанава перакладзены ў 20-ці краінах свету. Яго паэтычныя зборнікі выйшлі ў Германіі, Балгарыі, Грузіі, Польшчы. Некаторыя з іх уяўляюць творы-білінгвы. Рэцэнзіі га яго творы змяўчаліся ў замежным друку, напрыклад, у выданнях Германіі, Польшчы, Літвы, Ўвейцарыі, Аўстрыі і інш. А.Разанаў пачаў пісаць па-нямецку. Кнігай “Wortdichte” (2003) ён прэзентуе сябе як нямецкамоўны аўтар. Талент і творчасць паэта, як бачым, уключаны ў сусветную культурную прастору. У 2003 г. А.Разанаў уганараваны прэстыжнай еўрапейскай літаратурнай прэміяй імя Ёгана Готфрыда Гердэра.

ВЕРСЭТЫ

В.П. Рагойша: Версэт напісаны прозай невялікі лірычны твор, які сваёй вобразнасцю, павышанай эмацыянальнасцю і своеасаблівай рытмічнасцю набліжаецца да паэзіі. Версэт – гэта, па сутнасці, твор, паэтычны па змесце і і празаічны па форме выяўлення гэтага зместу. У ім няма вершаванага рытму, метра і рыфмыю У той жа час яму характэрныя многія іншыя прыкметы паэтычнага выказвання – у змесце(матывы, ідэі, вобразы тыя ж, што і ў паэзіі), ў агульнай лірычна-суб’ектыўнай танальнасці, паэтычнай вобразнасці, у сінтаксісе (інверсія, паўторы, звароты, недасказы), у кампазіцыі (невялікі памер, падзел твора на дробныя абзацы, што нагадваюць строфы у звычайным вершы, адсутнасць сюжэта).

Алесь Разанаў.

 Ланцуг.

 

       На панадворку сабакі: на ланцугу.

 

       Яны адважныя – дакуль дазваляе

ланцуг,          

       куслівыя – дакуль дазваляе ланцуг,

брахлівыя – дакуль дазваляе лан-

цуг,

       і злуюцца яны на ланцуг такса-

ма – дакуль дазваляе ланцуг.

 

       Наводдалі, вакол іх, блукаюць

ваўчыныя зграі.

       Яны прынюхваюцца да сабак, пры-

слухоўваюцца да сабак, але бліжэй усё

роўна не падступаюць:

       не дазваляе ланцуг.

 

Шыльдачкі.

На дрэвах – шыльдачкі.

На іх напісана, колькі якому дрэву

Гадоў, як яно называецца, якая яго

Таўшчыня і вышыня.

 

Людзі праходзяць міма дрэў, не

Заўважаючы іх, яны чытаюцб шыль-

дачкі…

 

А сведчанні дрэў так і застаюцца

непачутыя,

а пісьмёны дрэў так і застаюцца не-

прачытаныя.

 

У крузе.

Свет безумоўна дапытваецца ў мяне,

куды я іду.

 

Але хіба я ведаю сваю канчатковую

мэту? Я толькі спраўджваю тое, на што

здатны, што вымагае ад мяне жыццё:

 

засмяглы – п’ю ваду,

галодны – ем хлеб,

зняможаны – адпачываю,

адпачыўшы, імкнуся наперад – і

апынаюся на сваіх слядах.

 

Я ў крузе, дзе слова шукае Слова, а

чалавек – Чалавека.

ВЕРШАКАЗ –напісаная ў форме версета паэтычная медытацыя, у аснове якой – роздум пра сутнасць нейкай рочы, прадмета, з’явы. Галоўны мастацкі сродак, што арганізуе вершаказ,– паэтычная этымалогія. Па сутнасці, вершаказ уяўляе сабой разгорнуты паэтычны этымалагізм, у якім выяўляюцца падчас самыя нечаканыя асацыятыўныя сувязі паміж асобнымі словамі-паняццямі на аснове іх гукавога падабенства.

Каса.

Каса – косая, аднак там, дзе яна

праходзіць, застаюцца чыстыя, без кас-

мыкоў, касынкі лугоў і роўныя каснікі

пакосаў.

 

Каса не спакушаецца славай і не

Выстаўляецца напаказ: яна толькі пер-

шаю, у расу, каштуе тыя “смакосы”,

якія пасля будуць каштаваць каровы і

козы.

 

Каса касуе ўсё, што ўзводзілі вясна

і лета: яе кранае не краса званцоў, ка

сачоў ці каласоўнікаў, а косінісы і ка-

тангенсы стасункаў з імі.

Пасада ў касы каставая – ад Ка-

сандры: яна прадказвае ўсім аднолька-

вы лёс і сама ж вершыць яго.

 

На касу, як на смерць, касавурацца

гусакі, на касу сыкае асака, яе куса-

юць камяні, ад яе адкасоўваюцца ку-

сты, але, вітаючыся з ёю, касу ксціць

касец Ясь і – развітваючыся з ёю –

касінер Кастусь.

 

Гузік.

Гузік спрытна ўлазіць у шчыліну-

пятлічку, але назад вылезці не можа,

застаючыся вязнем свайго спрыту, сва-

ёй зухаватасці.

 

Гузік не гуз, але мае з гузам

блізкае падабенства, не туз, але гэтак-

сама, як туз, знаходзіцца на адказным

месцы: ім звязваецца ў адно цэлае ле-

вае і правае, ніз і верх, на ім трымаец-

ца ўсё адзенне.

 

Гузік – глузд, гузік – розум, ён

нейтралізуе сабою памкненні да раз’яд-

нання і бярэ на сябе найбольшую –

“тузінную”– нагрузку: яго круцяць,

тармосяць, тузаюць, і толькі тады,

калі гузік знікае (адшпільваееца ці вы-

рываецца), кашуля (ці блузка, ці

камізэдька, ці кажушок) рахістваец-

ца, распадаецца напалам.

 

У музыцы адзення гузік усяго адзін

гук, але гук ключавы, гук мужны.

ПУНКЦІРЫ

Жанр пункціраў з’яўляецца для А.Разанава адным з самых улюбёных. У яго паэтычных зборніках у пераважнай большасці змяшчаюцца творы менавіта гэтай жанравай прыналежнасці. Можна сказаць, што аўтар працуе над пункцірамі з зайздросным пастаянствам. У зборніку “Назаўжды” (1974), апрача класічных вершаў і паэмы з аднайменнай назвай, аўтар вынес на суд чытачоў 90 пункціраў. Яны, нібы пацеркі, рассыпаны па ўсім творчым шляху паэта. З’явілася нават цэлая кніга твораў гэтага паэтычнага жанру, якая выйшла ў Германіі,– “Гановерскія пункціры” (2002). Жанр пункціраў стаў тым самабытным зернем, з якога вырасла моцнае, “разгалістае” дрэва разанаўскай паэзіі, – версэты, паэмы, вершаказы, зномы, вершасловы. Яны акрэслілі прастору для мастацкіх пошукаў, у першую чаргу ў галіне формы.

Пункціры – лаканічныя творы, насычаныя асацыятыўным падтэкстам. Звычайна яны будуюцца на нейкай дамінуючай лэталі, аднак у іх заўсёды ўторымліваецца магчымасць больш поўнага развіцця закладзенай думкі. Сваёй фармальнай арганізацый пункціры пацвярджаюць вядучую тэндэнцыю, якой прытрымліваецца А.Разанаў у саёй творчасці, – укласці ў ў мінімальную форму максімальны тэкст.

*

Каб дачакацца,

не хапіла хвіліны,

каб назаўсёды расстацца –

хапіла якраз

хвіліны.

 

*

Людзі,

аблокі,

дрэвы,

з якімі ў мінулым расстаўся,–

няма да каго вярнуцца –

таксама з мінулым рассталіся.

 

*

Паміж усім на зямлі

дзве адлегласці:

паменшыцца адна –

павялічыцца другая…

Калі мы далёка – блізка,

калі мы блізка – далёка.

 

 

ЛІТАРАТУРНЫ ПРАЦЭС

Сусветная літаратурара мае багатую гісторыю развіцця, якая характарызуецца перыядамі ўзлётаў і заняпадаў. У цэлым адбываецца паступальнае развіццё. Праўда, у ХХ ст. узніклі канцэпцыі пра “канец мастацтва”, нібыта яно ўсё магчымае ўжо сказала. Наш час увогуле характарызуецца песімістычнымі прагнозамі адносна будучыні. Літаратурны працэс – гістарычнае развіццё сусветнай літаратуры ў цэлым і нацыянальных літаратур у прыватнасці, іх сувязі, узаемадзеянне, узаемауплыў, фарміраванне традыцый. Літаратурны працэс існуе як змена пэўных этапаў, ці перыядаў, мастацка-гістарычнага развіцця. У пэўныя эпохі ў літаратуры розных народаў узнікалі агульныя (падобныя і блізкія) якасці і рысы. Іх Г.Паспелаў назваў стадыяльнымі агульнасцямінацыянальных літаратур. Ва ўзнікненні стадыяльных агульнасцей, канкрэтызаваных нацыянальнымі асаблівасцямі літаратур розных народаў, даследчык бачыць асноўную заканамернасць сусветнага літаратурнага працэсу.

Г.Паспелаў прызнае непаслядоўнасць прынцыпаў вылучэння стадый развіцця нацыянальных літаратур. Літаратуры Антычнасці і Сярэднявеччаз’яўляюцца храналагічнымі абазначэннямі. Іх назвы не нясуць пэўнага літаратурнага зместу.

1. Антычная літаратура. Стваралася старажытнымі грэкамі і рымлянамі, якія жылі ва ўмовах рабаўладальніцкага строю, на працягу тысячагоддзя: зVІІ в. да н.э. па ІІІ в. н.э. Найвышэйшы росквіт ст.грэчаскай літаратуры ў VІ–ІV вв. да н.э. Напісаны паэмы Гамера, заявілі аб сабе паэты-лірыкі Алкей, Піндар, Сапфо, Анакрэонт. Афінскія драматургі Эсхіл, Сафокл, Эўрыпід, Арыстафан. Росквіт рымскай літаратуры ў І в. да н.э. Паэты Вергілій, Гарацый, Авідзій.

Асноўныя рысы: літаратура ў асноўнай масе міфалагічная па сваёй вобразнасці, амаль цалкам вершаваная па форме. Пісьменнікі засвойвалі сучаснае ім рэальнае жыццё як дадзенае ў сваёй сутнасці багамі і героямі альбо як адступленне, адхіленне ад гэтай сутнасці. Узнаўлялі рэчаіснасць у вобразах, якія былі запазычаны з міфаў. Так, Сафокл, як і яго супляменнікі, успрымаў усё, што дзеецца ў свеце, праз прызму міфалогіі. Узнаўляючы ў трагедыях характары сучаснікаў, ён паказваў адных з іх як правільныя, запраграмаваныя міфалагічнымі багамі, а другіх – як адхіленне ад першароднай сутнасці жыцця. Напрыклад, маналог Антыгоны, звернуты да Крэонта:

                              …Закона твоего

                              Не начертал ни Бог, ни справедливость,

                              Царящая в загробном мире. Нет,

                              Не знала я, что по земному праву

                              Царей земных, ты можешь, человек,

                              Веления божественных законов,

                              Не писанных, но вечных, преступать.  (трагедыя «Антыгона»).

 Раскрываючы складаныя адносіны людзей і багоў у антычным мастацтве, Гегель пісаў: “Паколькі багі існуюць не толькі самі па сабе, а ўдзельнічаюць у чалавечых падзеях, то задача пісьменнікаў зразумець прысутнасць і дзейнасць багоў у чалавечых справах”. Таму ў паэмах Гамера няма “амаль ніводнай больш-менш значнай падзеі, якая б не тлумачылася волей ці дапамогай багоў”. Змест антычнай літаратуры ўзвышаны, гераічны, паколькі персанажы твораў багі і героі. Верш. мова не толькі выява традыцыі стараж. абрадавай песні. Дзякуючы гэтаму ўзвышаўся прадмет адлюстравання. “Для сваёй драмы, гэтак жа як і для сваёй паэмы, выбірае ст. грэк з жыцця адно высокае, ганаровае і адкідае ўсё звычайнае, паўсядзённае, хатняе, бо яго жыццё на плошчы, на полі бою, у храме. Персанажы яго трагедыі павінны гаварыць мовай высокай, паэтычнай, бо яны цары, напаўбагі, героі” (В.Бялінскі).

Варта аднак адзначыць, што вобразы багоў часта выяўлялі ў творах антычных пісьменнікаў сучасны ім сацыяльны змест. Эсхіл у трагедыі “Праметэй прыкуты” выказваў незадаволенасць дзейнасцю рабаўладальніцкай дэмакратыі ў Афінах. У паэме ВяргіліяЭнеіда”, наадварот, прысутнічае ўзвелічэнне рымскага імператара Аўгуста. Лірыцы таго часу таксама было ўласціва раскрыццё жывой сучаснасці праз адцягненыя міфалагічныя вобразы.

Узнікаюць многія жанры ўсіх трох літаратурных родаў (паэма – эпічная паэма-эпапея, раман, трагедыя, камедыя, ода, элегія, дыфірамб і інш.). Пачынае складвацца навука аб літаратуры. Ставіцца (Платон, Арыстоцель, іх вучні) праблема сутнасці літаратуры, яе ўзаемаадносін з рэчаіснасцю (тэорыя пераймання). Арыстоцель (384–322 да н.э.) падзяляе слоўнае мастацтва на роды, сістэматызуе жанры. На тэарэтычныя палажэнні Арыстоцеля літаратуразнаўства так ці інакш абапіраецца і сёння. У Старажытнай Грэцыі і Рыме як самастойная літаратурная з’ява сфарміравалася гістарычная проза. Першапачаткова яна адносілася да аратарскага мастацтва (ад лац. oro гавару). Самыя вядомыя яе прадстаўнікі – Герадот, Фукідыт, Плутарх, Цэзар, Ціт Лівій, Тацыт. Выпрацавалася свая сістэма жанраў: гісторыя, манаграфія, біяграфія, гістарычныя запіскі і інш.

На тэрыторыі Старажытнай Русі карысталася папулярнасцю перакладзеная на стараславянскую мову “Гісторыя Іудзейскай вайны” Іосіфа Флавія. У творы апісваюцца сапраўдныя падзеі 60–70-х гг. І ст.: паўстанне Іудзеі супраць Рыма і разбурэнне рымлянамі Іерусаліма. Аўтар “Гісторыі...” быў удзельнікам паўстання, трапіў у палон, перайшоў на бок ворага, пасяліўся ў Рыме. Там Флавій і апісаў трагічныя для свайго народа падзеі. Мэта, якую ставіў аўтар: “Выратаваць ад забыцця тое, што яшчэ нікім не апісана, і зрабіць набыткам нашчадкаў падзеі свайго часу”), іншымі словамі – захаваць пра іх памяць у наступных стагоддзях. Сваім творам аўтар імкнуўся таксама пэўным чынам апраўдаць ці патлумачыць сваю здраду. Першыя дзве кнігі “Гісторыі...” з’яўляюцца нарысам жыцця Іудзеі ад 175 г. да н.э. па 66 г. н.э. У падзеях гэтага перыяду Флавій шукаў прычыны паражэння супляменнікаў у вайне 66–73 гг. Праз тэндэнцыйны па свайму характару гістарычны экскурс аўтар знаёміў з фактамі сапраўднай, а не міфалагізаванай ці біблейскай гісторыяй цывізацыі Міжземнамор’я.. Твор Флавія з’яўляецца важнейшай крыніцай звестак па гісторыі ранняга хрысціянства.


Дата добавления: 2018-05-13; просмотров: 1446; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!