Трагедыя: змест назвы, жанравыя характарыстыкі, гістарычная эвалюцыя, сутнасць трагічнага канфлікту на розных этапах літаратурнага развіцця
Трагедыя – жанр драматургіі, драматычны твор, сюжэт якога асноўваецца на канфлікце надзвычанай вострыні і напружанасці. Падзеі ў трагедыі заканчваюцца смерцю (пагібель) галоўнага героя або якімі-н. непапраўнымі стратамі ў жыцці. У змесце трагедыі заўсёды прысутнічае элемент узвышанага, гераічнага. Яе сюжэт будуецца на сутыкненні моцных характараў.
Трагедыя з’яўляецца самым старажытным відам драмы. Трагедыя (ад грэч. tragos – казёл і ode – песня). Трагедыяй называлі дзеі, сцэны, у якіх ухвалялі бога вінаграду і вінаробства Дыёніса. У час гэтага рытуальнага прадстаўлення ў ахвяру Дыёнісу прыносілі казла – адсюль і назва.
Песні, якія суправаджалі ахвяраванні Дыёнісу, выконваліся хорам, які ўзначальваўся карыфеем – запявалам. Карыфей спяваў пра падзеі ў жыцці Дыёніса, а хор выказваў свае адносіны да іх. Трагедыя як жанр аформілася ў той жа старажытнай Грэцыі каля 5-га ст. да н.э. У аснову зместу старажытнагрэчаскай трагедыі пакладзены канфлікты, якія закраналі агульнанародныя інтарэсы і былі ўзведзены да агульначалавечага ўзроўню. Гэтым тлумачыцца вечнасць антычных трагедый Эсхіла, Сафокла і Эўрыпіда.
Арыстоцель лічыў, што трагедыя выклікае пачуццё страху і спачування, якое спрыяе ачышчэнню душы (катарсіс).
Абапаіраючыся на вопыт пісьменнікаў, ён даў разгорнутае тлумачэнне шэрагу істотных прыкмет трагедыі. Хоць некаторыя адзначаныя Арыстоцелем прыкметы ў далейшым развіцці трагедыі і страцілі сваё значэнне, а некаторыя і тады не мелі такога універсальнага характару, які ён ім надаваў, але самыя галоўныя асаблівасці гэтага віду драмы Арыстоцель назваў.
|
|
Характарызуючы трагедыю, Арыстоцель перш за ўсё падкрэсліваў узвышвнвсць яго дзеяння. Пад узвышаным дзеяннем у гэтым выпадку меўся на ўвазе паказ такіх падзей, сілу людскога розуму і пачуцця, прыгажосці маральнага подзвігу. Узвышаным дзеянне было не толькі тады, калі трагедыя непасрэдна прадстаўляла тытанічны подзвіг Праметэя (“Прыкаваны Праметэй”, які вырашыў пайсці на невыносныя пакуты ў імя людскога шчасця. Узвышаным было дзеянне і тады, калі адлюстроўваліся злачынная воля і злачынныя дзеянні Медэі, якая забіла сваіх дзяцей (трагедыя Эўрыпіда “Медэя).
Медэя – у грэчаскай міфалогіі чараўніца, якая бывае вельмі жорсткая не толькі да чужых, але і да сваіх блізкіх.
Вобраз Праметэя выкліка'ў у гледача ўвышаныя ўяўленні і перажыванні. Вобраз Медэі выкліка'ў жах. Аднак адплата (возмездие), якое спасцігла старажытнагрэчаскую гераіню, аднаўляла ўяўленне пра ўзвышанае.
Страх і спачуванне адчуваюць гледачы ўзгаданага ўжо “Прыкаванага Праметэя”. Праметэй насуперак волі Зеўса дае людзям, якіх “вседержатель” пакінуў на пагібель, выратавальны для іх агонь.
|
|
Такія найгалоўнейшыя асаблівасці старажытнагрэчаскай драмы, якія ў асноўным захаваліся ў гэтага віду драмы ва ўсе наступныя стагоддзі.
У сярэднія вякі развіццё драматургіі пайшло па іншых накірунках. З аднаго боку, пануючымі коламі феадальнага грамадства шырока практыкуюцца ўсемагчымыя царкоўныя “дзействы” – містэрыя, відовішчы, звязаныя з рэлігійным культам, з другога боку, як выражэнне народных запатрабаванняў таго часу ствараюцца народна-бытавыя, напоўненыя гумарам, а падчас і сатырай прадстаўленні.
Толькі ў эпоху Адраджэння і ў наступныя за ёю стагоддзі трагедыя зноў займае значнае месца. Характар трагедыі (у адносінах да антычнага свету і сярэднявечча) часу вельмі разнастайны. Трагедыі ствараліся такімі неардынарнымі ў іх індывідуальнасці аўтарамі, як іспанскія пісьменнікі Лопэ дэ Вега і Кальдэрон, вялікі англійскі драматург Шэкспір, пазней – прадстаўнікі французкага класіцызму Карнэль і Расін, пасля – знакамітыя нямецкія паэты і драматургі Гётэ, Шыллер і рускі Пушкін.
У эпоху Адраджэння класічную форму трагедыі прадставіла трагедыя Шэкспіра.
Шэкспір рашуча выдаліў з трагедыі такія матывіроўкі деянняў герояў, якія не вынікалі з іх унутраных пабуджэнняў і не былі вынікам валявых праяў асобы.
|
|
Не менш рашуча развітваецца Шэкспір і з лірычным элементам, які быў вельмі моцным у старажытнай трагедыі. Перад гледачамі, як правіла, толькі непасрэдныя ўдзнельнікі трагічнага канфлікту. Ідэя п’есы, аўтарскія адносіны да асобных дзейных персанажаў поўнасцю раскрываюцца ў самім дзеянні. Па гэтай прычыне роля хору, які ён выконваў ў старажытнасці, стала ўжо не патэбнай.
Даволі істотнай асаблівасцю трагедый Шэкспіра з’яўляюцца шырыня і шматбаковасць паказаных у іх характараў людзей.
Наступная адметная рыса трагедый Шэкспіра. Шэкспір уводзіць у трагедыю вялікую колькасць дзейных асоб (іншы даз да 40), дазваляе перамены як месца дзеяння, так і часу, у які яно адбываецца.
Перамена месц і часу дазваляла паказваць самых розных асоб, патрбных для разумення ходу дзеяння, і неабходнай меры спыніцца на развіцці характараў.
Асаблівасцю трагедый Шэкспіра з’яўляецца таксама спалучэнне ў іх трагічнага і камічнага.
Неабходна адзначыць зробленае Шэкспірам і ў адносінах мовы трагедыі. Шэкспір карыстаецца пераважна белым вершым, які адкрыў найбольшыя магчымасці набліжэння да гутарковай мовы і ў той самы час захаваўшым у патрэбнай ступені ўрачысты лад маўлення. Астатнія сцэны, у якіх адлюстроўвалася звычайнае, паўсядзённае, а іншы раз і нізкае, Шэкспір пісаў прозай.
|
|
Далейшае развіццё лепшых традыцый шэкспіраўскай драматургіі адбылося ўжо ў ХІХ стагоддзі і звязана з імем заснавальніка новай рускай літаратуры Пушкіна (трагедыя “Барыс Гадуноў”).
Пушкін маляваў герояў сваёй трагедыі ў іх адносінах да прагрэсіўных і рэакцыйных сіл таго часу, да жыццёвых інтарэсаў і запатрабаванняў народных мас. Адсюль шырокі ўвод у пушкінскую трагедыю народных сцэн, лейтматыў “мнения народного”, які праходзіць праз усю п’есу. Адсюль і адлюстраванне канфлікту паміж баярамі і дваранамі, з аднаго боку, і канфлікту паміж пануючымі класамі і народам – з другога.
Першыя спробы стварэння трагедыі на Беларусі адносяцца да сярэдзіны 18 стагоддзя (“Суддзя без розуму” Уршулі Радзівіл (1705–1753). У дакастрычніцкай беларускай драматургіі п’есы, блізкія да трагедыі напісалі Карусь Каганец (“Сын Даніла”), Канстанцыя Буйло (“Сягонняйшнія і даўнейшыя”), Мксім Гарэцкі (“Антон”, “Атрута”), Янка Купала (“Раскіданае гняздо”), Якуб Колас (“Антось Лата”).
У савецкі час адносіны да трагедыі складваліся неадназначна, не адразу былі сфармуляваны патрабаванні да яе, якія выкрышталізаваліся спакваля з непасрэднай творчай практыкі.
Адметнасць трагедыі савецкага часу:
– яна была прывязана да гістарычнай і гераічнай тэматыкі,
– прынцыпова новым быў трагічны герой (з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй),
– для яе быў характэрны аптымістычны пафас (“Аптымістычная трагедыя” Усевалада Вішнеўскага”).
У даваеннай беларускай драматургіі сапраўдная трагедыя не створана, хоць трагічныя калізіі распрацоўваліся ў многіх п’есах (“Бязродны” Уладзіслава Галубка, “Чырвоныя кветкі Беларусі” Васіля Гарбацэвіча, “Кастусь Каліноўскі” Еўсцігнея Міровіча ).
Шмат агульнага з трагедыяй маюць п’есы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны (“Канстанцін Заслонаў” Аркадзя Маўзона, “Людзі і д’яблы” Кандрата Крапівы”), гістарычнаму мінуламу (“Званы Віцебска”, “Кастусь Каліноўскі” Уладзіміра Караткевіча).
З пачатку 80-х гадоў 20-га ст. жанр трагедыі распрацоўвае Алесь Петрашкевіч (“Гора і слава”, сцэнічная назва “Русь Кіеўская”; “Злавеснае рэха”). Першая з іх прысвечана трагічнаму лёсу полацкай князёўны Рагнеды і кіеўскага князя Уладзіміра Святаслававіча, крывавым падзесям на Русі перад хрышчэннем і ў час яго, другая – героіцы беларускіх партызан у час Вялікай Айчыннай вайны.
Дата добавления: 2018-05-13; просмотров: 306; Мы поможем в написании вашей работы! |
Мы поможем в написании ваших работ!