Узнікненне драмы як “сярэдняга” жанру, яе характарыстыкі. Меладрама, вадэвіль: падобнае і адрознае. Формы міжжанравага сінтэзу (трагікамедыя, трагіфарс)



Драма– адзін з найбольш пашыраных жанраў драматычных твораў. Яна адлюстроўвае драматычныя калізіі, вострыя супярэчнасці, якія найчасцей у творах і вырашаюцца.

Як і трагедыя, драма паказвае героя ў працэсе духоўнага росту ці дэградацыі, але без падкрэсленай яго велічнасці і выключнасці.

Як і ў камедыі, у драме больш паказваецца прыватнае жыццё персанажа, аднак асноўная мэта – не высмейванне чалавечых нораваў і заган, а пакз героя ў драматычнай барацьбе. Героямі твораў выступаюць звычайныя людзі. Раскрываецца іх псіхалогія, паказваецца э в а л ю ц ы я характару, што адсутнічае, напрыклад, у камедыі.

Часам драму называюць сярэднім драматургічным жанрам з-за спалучэння ў ёй высокага і нізкага, трагічнага і камічнага, сур’ёзнага і вясёлага.

Драма сустракаецца ўжо ў антычнасці (“Іон” Эўрыпіда, “Свякруха” Цярэнція), прысутнічае ў літаратуры эпохі Адраджэння (“Мера за меру” Шэкспіра, “Пакаранне–не помста” Лопэ дэ Вэга).

Але як жанр заявіла пра сябе толькі ў ХVІІІ ст. Першыя тэарэтыкі драмы Д.Дзідро, Л.-С. Мерсье, Г.Е.Лесінг. Яны напісалі і першыя п’есы новага жанру (“Няшлюбны сын” Д.Дзідро, “Эмілія Галоці” Лесінг).

У эпоху Асветніцтва, калі фарміруецца новы жанр, трагедыйнае мысленне перажывае крызіс (невырашальная супярэчнасць паміж памкненнямі героя і знешнімі абставінамі). Адстойваецца сацыяльная актыўнасць асобы. Адзін з тэарэтыкаў драмы, Ленц, сцвярджаў, што трагедыйны герой павінен узвышацца над абставінамі, перамагаць іх: “Усякая вера ў волю Року прыніжае чалавека, забірае ў яго свабоду, без якой яго дзеянні сапраўды не выклікаюцца асабістымі маральнымі пабуджэннямі”.

Трагічны канфлікт, такім чынам, выцясняўся іншым, драматычным, які адлюстроўваў новыя стасункі характару і знешніх абставін. Росквіт драмы адбываецца ў ХХ ст. у эпоху рэалізму.

У адрозненне ад трагедыі драма мае жанравыя разнавіднасці: сацыяльна-бытавая, псіхалагічная, гістарычная, гераічна, лірычная, рамантычная і г.д.

На Беларусі драма атрымала развіццё ў пачатку 20-га стагоддзя у творчасці Каруся Каганца (“У іншым шчасці няшчасце схавана”), Я.Купалы (“Раскіданае гняздо”), Я. Коласа (”Антон Лата”), Л. Родзевіча (“Блуднікі”), М. Гарэцкага (“Атрута”).

У большасці выпадкаў дакладна ўзнаўляючы побыт, жыццёвыя рэаліі, гэтыя творы адлюстроўваюць сацыяльныя супярэчнсці і канфлікты (сацыяльная драма), узнімаюць важныя праблемы, маюць высокае грамадзянскае гучанне .

У пазнейшы час дама атрымала далейшае развіццё і ранастайнасць форм.

Набыла пашырэнне гістарычная драма (“Кастусь Каліноўскі” Е. Міровіча, “Званы Віцебска” і “Кастусь Каліноўскі” У. Караткевіча, “Напісанае застаецца” А. Петрашкевіча.

Пра падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны напісалі гісторыка-рэвалюцыйныя драматычныя творы Я.Колас (“Вайна вайне”, “У пушчах Палесся”), К. Чорны (“Бацькаўшчына”), К.Крапіва (“Партызаны).

Значнае месца занялі творы пра Вялікую Айчынную вайну (гераічная драма) (“Проба агнём” і “Людзі і д’яблы” К.Крапівы, “Канстанцін Заслонаў” А.Маўзона, “Брэсцкая крэпасць” К.Губарэвіча, “Апошні шанц” В.Быкава).

Вялікую цікавасць выклікалі ў чытача і гледача драматычныя творы пра сучаснае жыццё “Экзамен на восень” і “І змоўклі птушкі” І. Шамякіна, “Трывога” і “Соль” А.Петрашкевіча, “Парог” А.Дударава і інш.).

Меладрама (музыка, песня + дзеянне) – п’еса з вострай інтрыгай, перабольшанай эмацыяйнасцю, рэзкім супрацьстаўленнем дабра і зла, маральна-дыдактычнай тэндэнцыйнасцю.

Самастойны жанр з канца ХVІІІ ст. у Францыі. Раней так называлі музычную драму і нават оперу. Росквіт у сяр. ХІХ ст.

У ХХ ст. у чыстым выглядзе не сустракаецца. Аднак актыўна выкарыстоўваюцца прыёмы і сродкі меладрамы ў кінамастацтве.

Недахопы:

· схематычны падзел персанажаў на станоўчых і адмоўных,

· аднабаковы паказ герояў,

· перанасычанасць знешнімі эфектамі (бойкі, дуэлі, смерць і г.д.),

· незвычайныя і маларэальныя падзеі,

· сентыментальнасць,

· гіпертрафіраваная эмацыянальнасць і пачуццёвасць,

· учынкі часта нематываваныя,

· шчаслівы канец.

Вадэвільжанр лёгкай камедыйнай п’есы, у якой драматычная падзейнасць спалучаецца з музыкай, песнямі-куплетамі, танцамі.

Развіваецца з сяр. ХVІІІ і ў ХІХ ст. Назва ўзнікла ў Францыі. Напачатку вадэвілем называлі песні-куплеты, што былі часткай кірмашовых п”ес. Напрыканцы ХVІІІ ст. вадэвіль складваецца як драматычны жанр. Характэрныя рысы:

· вясёлая і лёгкая інтрыга,

· імправізацыя,

· надзённы змест куплетаў.

У Францыі напярэдадні рэвалюцыйных падзей 1789 г. вадэвіль – самы папулярны жанр бульварнага тэатра. Выконвае ролю з’едлівай палітычнай сатыры. У 1792 г. у Парыжы заснаваны спецыяльны тэатр “Вадэвіль”. У ХІХ ст. жанр страціў сваю надзённасць і вастрыню. У аснове канфлікта – проста жарт, абавязковыя блытаніна, непаразуменні, выпадковы збег абставін і г.д. У др. палове ХІХ ст. вадэвіль выцясняецца аперэтай.

У бел. літаратуры жанр шырока прадстаўлены на пачатку ХХ ст.: “Прымакі” Купалы, “Мікітаў лапаць” М.Чарота, “Збянтэжаны Саўка” Л.Родзевіча і інш.

Формы міжжанравага сінтэзу

Трагікамедыядраматычны жанр, якому ўласцівы рысы адначасова і трагедыі, і камедыі.

У жыцці і ў мастацтве трагічнае і камічнае не існуюць паралельна, на іх спалучэнні і пабудавана трагікамедыя.

Тэрмін “трагікамедыя” ўзнік яшчэ ў ІІІ ст. да н. э. у камедыі Плавта “Амфітрыон”. У пралозе Меркурый гаворыць гледачам, што хоча паказаць камедыю, але персанажамі яе зрабіць багоў (прэрэгатыва трагедыі). Таму прапануе назваць яе трагікамедыяй.

З часоў Адраджэння трагікамедыяй называлі п’есу з парушэннем “чыстаты” (чысціні) жанру, калі змешвалася высокае з нізкім, паказваўся шчаслівы канец у трагічнай дзеі і інш. Апошняе прысутнічае ў п’есе П.Карнеля “Сід”. Напрыканцы ХVІ ст. у Італіі ўзнікае канцэпцыя трагікамедыі як самастойнага жанру (Чынтыо, Гварыні).

Украінскія даследчыкі (Хмарны, Квяціцкі, Базілевіч) вылучаюць сярод жанраў драмы камітрагедыю і трагікамедыю. Ля вытокаў суч. трагікамедыі стаіць еўрапейская “новая драма” (Ібсен, Чэхаў, Гауптман). Б.Шоу лічыць трагікамедыю новага часу не трагедыяй з камедыйнымі ўстаўкамі, а камедыяй, што набіраецца трагічнага сэнсу.

У ХХ ст. трагікамедыі досыць шырока распаўсюджаны (“Тутэйшыя” Купалы, “Трыбунал”, “Зацюканы апостал” А.Макаёнка).

Адным з асноўных сродкаў суч. трагікамедыі выступае трагікамічны гратэск, які падкрэслівае сэнс страшнай з”явы і агаляе яе камічную абсурднасць.

Суч. тр.-камедыя іранічная, адначасовае спалучэнне пахмурага погляду на свет і буфанады. Яна не маралізуе, не асуджае, а намагаецца задумацца разам з гледачом.

Разнавіднасць трагікамедыі ў ХХ ст. трагіфарс (творы Альфрэда Жарры, Эжэна Іанеску, С.Мрожэка, Н.Сімпсона і інш.). Трагіфарс з дапамогай фарсавых прыёмаў і сродкаў падкрэслівае трагічны сэнс існавання.


Дата добавления: 2018-05-13; просмотров: 314; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!