Літаратура як від мастацтва. Сучасныя тэорыі сутнасці мастацкай творчасці.



1. З 2-ой пал. 30-х гг. ХХ ст. у сав. літаратуразнаўстве панавала “тэорыя вобразнай сутнасці мастацтва”. Згодна яе мастацтва па свайму зместу нічым не адрозніваецца ад іншых відаў свядомасці. Г. зн. ад навукі і ідэалогіі. Адрозненні бачыліся толькі ў форме. Лічылася, што мастацтва, як і навука, пазнае жыццё, толькі робіць гэта не праз паняцці, а праз вобразы. Каштоўнасць навукі (у першую чаргу прыродазнаўчай) у яе аб’ектыўных ведах. Суб’ектыўны момант тут зусім неістотны, нават непатрэбны. У мастацкай творчасці, наадварот, вельмі важны якраз і момант суб’ектыўны, які ідзе ад асобы творцы. Асабістыя, суб’ектыўныя адносіны пісьменніка да жыцця арганічна ўваходзяць у змест мастацкага твора, робяць іх непаўторнымі.

2. Канцэпцыя Г.Паспелава: пісьменнік спасцігае характар грамадскага жыцця, каб выявіць да яго свае грамадска-зацікаўленыя ідэйныя адносіны. У такім разуменні сутнасці мастацкай творчасці ўлічваецца аб’ект, суб’ект і момант уздзеяння твора і творцы на грамадства. Аб’ектыўны бок – змест грамадскага жыцця людзей і звязанай з ім прыроды ў іх канкрэтна-пачуццёвым стане, г. зн. чалавечыя характары ў абставінах іх грамадскага і натуральнага быцця. Суб’ектыўны – грамадска-зацікаўленае стаўленне да рэчаіснасці.

3. Супрацьлеглы падыход да мастацкай літаратуры склаўся пад уплывам фармальнай школы 1920-х гг. і суч. фармальна-структурнага літаратуразнаўства. Актыўна распрацоўваў Ю.Лотман («Анализ поэтического текста», «Внутри мыслящих миров: Человек–текст–семиосфера–история»). Па Ю.Лотману, сутнасць мастацкага твора заключаецца ў самім тэксце і толькі ў ім. Тэкст разглядаецца як цалкам замкнутая ў сабе сістэма моўных знакаў. Іх значэнне самакаштоўнае і не выходзіць за межы дадзенага тэксту. «Проблемы социального функционирования текста, психология восприятия, при всей их очевидной важности, нами из рассмотрения исключаются, не рассматриваем мы и вопросы создания и исторического функционирования текста. Предметом нашего внимания будет поэтический текст, взятый как отдельное уже законченное и внутренне самостоятельное целое» (Ю.Лотман).

4. Чытанне – заўжды дыялог: з аўтарам, яго героямі, з самім сабой. Тэорыя дыялагічнасці тэксту, яго адкрытасці ў свет культуры была распрацавана М.Бахціным, Ю.Лотманам. Літаратуразнаўцы абапіраліся на вучэнне В.Вернадскага аб ноасферы (ноасфера – калі ў працэсах, што адбываюцца ў біясферы, дамінуючае значэнне набывае чалавечы розум).

Гэтыя суч. канцэпцыі (Паспелаў, Лотман) падыходзяць да мастацкай творчасці з супрацьлеглых бакоў. Першая бярэ ў аснову даследавання творчы працэс, яго рэальныя першакрыніцы, але мала надае ўвагі працэсу стварэння мастацкага твора, тэксту ў яго ўласна мастацкай значнасці. Другая бярэ для вывучэння канечны вынік творчай дзейнасці пісьменніка – мастацкі тэкст, адрываючы яго ад першакрыніцы ў рэальнай рэчаіснасці і ад мастацка-творчага працэсу. І адна, і другая канцэпцыі апускаюць прамежкавае звяно паміж зыходным зместам і гатовым мастацкім тэкстам – уласна творчы працэс. Яго абсалютызавалі “суб”ектыўна-творчыя” канцэпцыі сутнасці мастацтва. Такім чынам, у л-стве і на сённяші дзень адсутнічае цэласнае ўяўленне пра сутнасць мастацкай творчасці. Усе разгледжаныя канцэпцыі характарызуюцца большай ці меншай аднабаковасцю.

5. Постмадэрнісцкае разуменне сутнасці творчасці.Постмадэрнізм адмаўляе саму рэальнасць, замяняе ці падмяняе яе копіямі без арыгінала, сімулякрамі. Ён паказвае рэчаіснасць як псеўдарэальнасць, у якой культура мае фіналісцкі характар. Ёй няма куды ўжо развівацца, нічога арыгінальнага яна ўжо стварыць не можа. Застаецца толькі аперыраваць асколкамі папярэдніх культур, самапаўтарацца, гуляць з вядомымі культурнымі кодамі. Паколькі сціраецца мяжа паміж “сваім” і “чужым”, усе паўстае прынцыпова аднаўзроўневым, не паддаецца ацэнцы. Адзінай каштоўнасцю выступае працэс стварэння тэксту. Постамадэрнісцкі тэкст – не гатовы твор, а працэс узаемадзеяння аўтара з тэкстам, “генатэкст” – твор, які нараджаецца цяпер і тут.

Такім чынам, у л-стве і на сённяші дзень адсутнічае цэласнае ўяўленне пра сутнасць мастацкай творчасці. Усе разгледжаныя канцэпцыі характарызуюцца большай ці меншай аднабаковасцю.Многія суч. даследчыкі адзначаюць на пераломе тысячагоддзяў вычарпанасць ранейшых навуковых уяўленняў, арыенціраў, ідэалаў і невядомасць, неразгаданасць новых. У аснове новаеўрапейскай культуры ляжаў міф пра ўсемагутнасць навукі і непераможнасць розуму. Аднак акрамя рацыянальнага ёсць і інш. шляхі пазнання свету. Абсалютызацыя навукацэнтрычнага светабачання не магла не прывесці да “страты” чалавека, бо духоўнасць атаясамлівалі з розумам. Найвялікшая фактычная памылка – абсалютызацыя рацыяналістычнай канцэпцыі свету. Якраз розум раз’яднаў элементы свету, якія сапраўдная культура захоўвала ў адзінстве. Сёння прызнаецца множнасць ісцін, адноснасць усіх ідэй і ісцін, прызнаецца ісціна суб’ектыўная.


Дата добавления: 2018-05-13; просмотров: 409; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!