Пачатак ВАВ.        Акупацыйны рэжым на Бел.



22 чэрвеня 1941г. фашысцкая Германія, парушыўшы пакт аб ненападзенні, вераломна ўварвалася ў межы СССР. На тэр-рыі Бл. Разгарнуліся абарончыя баі. У адпаведнасці з планам маланкавай вайны (план Барба-роса) гал. удар па маскоўскім накірунку нанасіла гру-па армій “Цэнтр”. Яна мела мэту знішчэння ў прыгра-нічных баях войскаў Зах. асобнай ваеннай акругі. Няг-ледзячы на надзвычайнае цяжкае стан-шча, знаходзя-чыся іншы раз у акружэнні праціўніка, савецкія воіны аказвалі адчаяннае супраціўленне, праяўлялі стой-касць і мужнасць. За тыдзень баёў каля батальёна гіт-лераўцаў знішчылі байцы пагранічнай заставы лейтэ-нанта Кіжаватага, што знах. у зах. чыстцы Брэсцкай крэпасці. Гераічна трымаліся абаронцы Брэсцкай крэ-пасці. Штаб абароны ўзначалілі капітан Зубачоў і ка-місар Фамін. Кіраўніком абароны стаў маёр Гаўрылаў. Абаронцы крэпасці пратрымаліся каля месяца, хаця па планах фашыстаў на захоп крэпасці адводзілася нека-лькі гадзін. Ужо ў першыя гадзіны вайны разгарнуліся паветраныя баі ў небе Бел. Каля Радашковічаў здзейс-нілі гераічны подзвіг камандзір эскадрыллі, уражэнец Бел., капітан Гастэла і члены яго экіпажа. Са згоды экіпажа камандзір накіраваў палаючы самалёт на гру-пу нямецкіх танкаў і аўтамашын. Пры абароне Гомеля здзейсніў св. першы паветраны таран лётчык Коўзан – адзіны ў свеце лётчык, які зрабіў 3 тараны і застаўся ў жывых. Нягледзячы на ўпартае супраціўленне Чырв. Арміі, фашысцкія войскі, маючы велізарную эк. ваен-ную перавагу, хутка рухаліся ў глыб тэр-рыі БССР. На сёмы дзень вайны быў захоплены Мінск. Надзвычай напружаны хар-р насілі баі ў раёне Магілёва. Абарона горада працягвалася 23 дні. 14 ліпеня 1914г. пад Ор-шай упершыню савецкімі войскамі у абарончых баях была выкарыстана рэактыўная артылерыя – будучыя знакамітыя “кацюшы”. Да канца лета 1941г. уся тэр-рыя Бел. была захоплена ворагам. На захопленай тэр-рыі Бел. акупанты ўводзілі “новы парадак”, накірава-ны на ліквідацыю савецкага ладу, эксплуатацыю нац. багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. Адносіны аорага да беларусаў вызначаны ў плане “Ост”. Згодна з ім прадугледжвалася 75% рускіх, бе-ларусаў, украінцаў фізічна знішчыць, а астатнія 25% ператварыць у рабоў. Што ж датычылася цыганаў і яў-рэяў, якія таксама жылі ў Бел., дык іх чакала плўнае знішчэнне. Намеснікам Гітлера ў Бел. стаў гаўляйтэр Вільгельм Кубе. З мэтай планавага знішчэння савецкіх людзей у Бел. было створана больш за 260 лагераў смерці, адзін з іх каля в.Малы Трасцянец. У с-ме лаге-раў фашысцкай Германіі ён займае сумнае 4-е месца па колькасці знішчаных чал-к – 206500. Яўрэйскае на-сельніцтва заганялася ў спец. Месцы пражывання – гета. Усяго іх у Бел. было 70. У Мінскім гета і лагеры смерці “Малы Трасцянец” загінула каля 100 тыс. яўрэ-яў. Гітлераўцы знашчалі ваеннапалонных і мірнае бел. насельніцтва. За час акупацыі пад выглядам барацьбы супраць партызан яны правялі больш за 140 карных экспедыцый. Разам з жыхарамі фашысты спалілі 619 вёсак. Назва “Хатынь” стала сімвалам трагедыі бел. народа ў гады вайны. Савецкіх людзей насільна выво-зілі на катаржныя работы ў Германію. Было вывезена каля 380 тыс. чал-к. Тых, хто ўхіляўся ад адпраўкі ў Германію, расстрэльвалі. Свой “новы парадак” акупа-нты ўводзілі жорстка. Адказам на яго з’явіўся масавы антыфашысцкі рух, барацьба партызан і падпольшчы-каў.

Уз’яднанне Зах Бел з БССРу 20-я – 30-я гг. Першыя пераутварэнні.

Эканамічны крызіс 1929–1933 гг. надзвычай абвастрыў міждзяржаўныя і ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў большасці краін свету.

Пасля заключэння ў студзені 1934 г. германска-польскага дагавора ў краіне хутчэй пайшла фашызацыя грамадскага жыцця. У красавіку 1935 г. былі прыняты новая канстытуцыя Польшчы і новы выбарчы закон.

Рашаючую ролю ў перабудове ўсяго рэвалюцыйнага руху адыграў VII кангрэс Камінтэрна (1935), які распрацаваў тактыку барацьбы супраць фашызму і вайны.

Працэс рэалізацыі задачы па стварэнні адзінага фронту барацьбы ўсіх дэмакратычных сіл супраць фашысцкага наступу праходзіў вельмі цяжка і з пераменным поспехам.

Польская сацыялістычная партыя (ППС), створаная ў 1892 г., стаяла на антысавецкіх і антыкамуністычных пазіцыях.

Значны ўплыў на працоўных гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі мелі яўрэйскія дэмакратычныя арганізацыі.

Асобнае месца займалі беларускія нацыянальныя партыі.

Ва ўмовах нарастання барацьбы працоўных і значных поспехаў па стварэнні адзінага народнага фронту ў Польшчы, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне Кампартыя Польшчы і яе састаўныя часткі – КПЗБ і КПЗУ – у сакавіку 1938 г. былі распушчаны і перасталі існаваць.

Нягледзячы на такі ўдар па сацыяльным і нацыянальна-вызваленчым руху ў Польшчы, барацьба працоўных, хоць і не так інтэнсіўна, як раней, усё ж працягвалася аж да 17 верасня 1939 г.

У 1921–1939 гг. заходнебеларускія землі з’яўляліся прыдаткам Польшчы. Беларускі народ не мірыўся з прыгнечаным становішчам і змагаўся за сацыяльную і нацыянальную незалежнасць, за ўз’яднанне з БССР. У 1939 г. здзейснілася мара беларускага народа. Заходняя Беларусь уз’ядналася з БССР.

69.Пачатковы перыяд вялікай айчыннай вайны на тэррыторыі Беларусі.

На тэрыторыі Беларусі наступала самая моцная з трох фашысцкіх груповак вермахта – група армій “Цэнтр”, меўшая сваёй канчатковай мэтай захоп Масквы.

У першыя ж гадзіны вайны варожая авіяцыя нанесла ўдары па ваенных аб’ектах у заходняй прыгранічнай паласе.

У крайне неспрыяльных умовах, несучы цяжкія страты, савецкія пагранічнікі, чырвонаармейцы аказвалі рашучае, самаахвярнае супраціўленне. Гераічна трымаўся гарнізон Брэсцкай крэпасці.

Усімі сіламі войскі Чырвонай Арміі спрабавалі стрымаць наступленне агрэсара.

Нягледзячы на катастрафічнае становішча, савецкія воіны ўпарта супраціўляліся, хаця былі выпадкі, і аб гэтым нельга замоўчваць, панікі, разгубленасці, бязладнага адыходу.

У гэты час хаця і са спазненнем, але быў прыняты шэраг надзвычайных мер па мабілізацыі ўсіх сіл і сродкаў краіны на адпор ворагу.

Тры дні ішлі цяжкія абарончыя баі на Бярэзіне. Значны ўдар быў нанесены гітлераўцам пад Оршай. Сур’ёзны контрудар нанеслі нашы войскі ў адной з буйнейшых танкавых бітваў. Каля тыдня цягнуліся баі за Віцебск.

23 дні (з 4 па 27 ліпеня) савецкія войскі стрымлівалі націск танкавай групы Гудэрыяна на дняпроўскіх рубяжах, у раёне Магілёва. Больш месяца ішлі баі за Гомель.

Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі, нягледзячы на гераічнае супраціўленне часцей Чырвонай Арміі, была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

69.Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж вядучымі краінамі свету і пачатак другой сусв. вайны

Сусв. эк. крызіс 1929-33гг. падарваў і без таго хіст-кую стабілізацыю міжнар. адносін. Ён парушыў сусв. гаспадарчыя сувязі. Паміж вялікімі дзяржавамі рэзка абвастрылася барацьба за рынкі збыту тавараў, крыні-цы сыравіны, сферы прылажэння капіталаў. У 31г. 76 краін закрылі св. рынкі высокімі мытнымі бар’ерамі. Выбухнула гандлёвая вайна, якая дэзарганізавала сусв. гандль і яшчэ больш паглыбіла крызіс. Саперніц-тва на сусв. арэне дасягнула небяспечнай рысы. Кры-зіс паклаў пачатак крушэння Версальска-Вашынгтонс-кай с-мы. Герм., спаслаўшыся на св. цяжкае фінанса-вае стан-шча, дабілася ад іншых зах. краін спачатку адтэрміноўкі, а ў 32г. і адмены рэпарацыйных плаця-жоў. Тады ж яна вырвала ў іх новую ўступку – права на роўнасць ва ўзбраеннях. Крызіс садзейнічаў прыхо-ду фашыстаў да ўлады ў Германіі. Мажнар. абстаноў-ка яшчэ больш ускладнілася. Фашысты адразу ж сталі на шлях ліквідацыі Версальскай с-мы. Яны ў 33г. аб’я-вілі аб выхадзе св. краіны з Лігі Нацый, а ў 35г. прыс-тупілі да аднаўлення ваеннай авіяцыі, ваенна-марско-га флоту, увялі ўсеагульны воінскі абавязак і пачалі фарміраванне 500-тысячнай арміі. Вясной 39г. Герм. уводзіць св. войскі ў Рэйнскую дэмілітарызаваную зо-ну. Вялікабрытанія і Фр. фармальна выказалі пратэст супраць такіх дзеянняў, але ніякіх мер не прымалі. Герм. паступова знішчала Версальскую с-му і перат-варалася ў небяспечны ачаг новай вайны. На шлях аг-рэсіі стала Італія. Яна ўвосень 35г. напала на Эфіопію. Ліга Нацый аб’явіла яе агрэсарам і прымяніла супраць яе эк. санкцыі. Аднак яны мелі палавінчаты хар-р. У маі 36г. Італія захапіла Эфіопію і ператварыла яе ў св. калонію і ў плацдарм для далейшага пранікнення ў Афрыку. Мусаліні абвясціў Італію імперыяй. Так уз-нік яшчэ адзін ачаг вайны. З др. пал. 30-х гг. пачалося збліжэнне Італіі з Герм. Яны ў 36-39гг. аказалі дапа-могу мяцежнікам у Іспаніі ў іх барацьбе супраць Нар. фронту. Дзякуючы ім тут таксама была ўстаноўлена фашысцкая дыктатура. Яшчэ адзін ачаг узнік на Далё-кім Усходзе. У 31г. Яп. Акупіравала Маньчжурыю і стварыла там плацдарм для пранікнення ў глыб Кітая і агрэсіі супраць СССР і Манголіі. Яна груба парушыла рашэнні Вашынгтонскай канферэнцыі па Кітаю і уш-чаміла тут інтарэсы іншых вялікіх дзяржаў. Агрэсары на міжнар. арэне праяўлялі ззаемную лаяльнасць, а потым ад лаяльнасці перайшлі да цеснага супрацоў-ніцтва. Ужо ў кастрычніку 36г. Італія і Герм. падпісалі пратакол аб саюзе. Яны размежавалі сферы ўплыву на Балканах і ў Дунайскім басейне. Так была створана “вось Берлін-Рым”. У лістападзе 36г Герм. і Яп. падпі-салі ў Берліне Антыкамінтэрнаўскі пакт. Да яго ў 37г. далучылася Італія, у 39г – Венгрыя, Маньчжу-го і Іс-панія. Удзельнікі гэтага пакта абавязаліся аб’яднаць намаганні з Камінтэрнам, а ў выпадку вайны аднаго з бакоў супраць СССР не рабіць нічога, што аблягчыла б яго стан-шча. Узнік агрэсіўны трохвугольнік: Бер-лін-Рым-Токіо.

69-70.Фашысцкі акупацыйны рэжым на тэр Б. У гады ВАВ. Дзеянне бел нацыяналістаў і калабарацыяністаў.

Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.

Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа.

У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі.

Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” – сімвалы эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў з немцамі.

Пры стварэнні фашысцкай акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх фарміраванняў немцы выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў.

Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай акупацыйнай адміністрацыі.

Генеральны план “Ост” вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы.

У межах рэспублікі было арганізавана шмат лагераў смерці, гета.

Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі.

Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію.

За гады акупацыі Беларусі ў Германію было вывезена амаль усе тэхнічнае абсталявання.

На гэтых прадпрыемствах рабочыя працавалі ў прымусовым парадку, праз абавязковую рэгістрацыю на біржах працы. Працоўны дзень доўжыўся 10–12 гадзін.

Імкнучыся духоўна заняволіць народ, гітлераўцы разрабавалі ўсе навучальныя установы, Беларускі дзяржаўны гістарычны музей, Дзяржаўную карцінную галерэю, знішчылі тысячы помнікаў старажытнасці.

Каб раскалоць адзінства беларускага народа, знайсці ў яго апору, гітлераўцы спрабавалі ствараць нацыяналістычныя арганізацыі.

З дазволу акупантаў у чэрвені 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ), які аб’ядноўваў каля 8 тыс. юнакоў і дзяўчат.

У снежні 1943 г. была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР). Рада ставіла мэтай мабілізацыю ўсіх сіл беларускага народа для знішчэння бальшавізму.

Падпарадкаваныя Радзе ці створаныя ёю мясцовыя арганізацыі і саюзы – Беларуская самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларускае культурнае аб’яднанне, Беларуская краёвая абарона (БКА) і іншыя.

Спроба стварэння беларускай дзяржаўнасці з дапамогай акупантаў не мела рэальнасці.

Такім чынам, у час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя.

У склад белрускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў.


Дата добавления: 2018-05-02; просмотров: 330; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!