Тры падзелы РП: прычыны, плітычныя і эканамічныя фактары.



Першы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай – гэта Люблінская унія – гэта пачатак канца, згубы не толькі Вялікага княства Літоўскага, але і Польшчы як самастойных, незалежных дзяржаў.

Другім вытокам стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які падрываў асновы дзяржаўнасці.

Трэцім вытокам палітычнага крызісу з’явілася бязглуздая рэлігійная палітыка. Берасцейская царкоўная унія не дала жаданых вынікаў.

Чацвёрты выток палітычнага крызісу – спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным

Пяты выток паглыблення палітычнага крызісу – барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII ст. у Вялікім Княстве Літоўскім асноўнымі сапернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі.

У 1768 г. сейм (пад націскам рускіх войск) прыняў пастанову аб ураўнаванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі.

У Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы і частку Заходняй Украіны са Львовам. Да Расіі адышлі Інфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усё Віцебскае, усё Мсціслаўскае ваяводства і ўсходняя частка Рэчыцкага павета, Магілёўскае ваяводства.

У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Польшча, а да Расіі – частка Полацкага ваяводства, рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінскае і ўсходнія часткі Навагрудскага і Брэсцкага ваяводстваў.

У 1795 г. адбыўся апошні падзел Рэчы Паспалітай. Расія атрымала Заходнюю Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга. Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя землі, частку ўкраінскіх і літоўскіх зямель.

Такім чынам, палітычны лад Рэчы Паспалітай, неабмежаваныя шляхецкія вольнасці, рэлігійны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя з’явіліся галоўнымі прычынамі гібелі дзяржавы.

Далучэнне Беларускіх зямеь да Расійскай імперыі. Палітыка царызму на Беларусі.

У выніку трох падзелаў (1772, 1793, 1795 гг.) Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне. Да Расіі адышла тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3,3 млн чалавек.

3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы.

Насельніцтва беларускіх зямель на працягу месяца пасля выхаду ўказу аб іх уключэнні ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Большая частка магнатаў і шляхты прынесла прысягу новай уладзе.

На Беларусь былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання.

Расія па форме дзяржаўнага ладу была абсалютнай манархіяй. Беларусь дагэтуль развівалася ва ўмовах дзяржавы, для якой былі характэрны палітычная анархія і вялікая самастойнасць месцаў.

У эканамічным і палітычным развіцці Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. меліся пэўныя адрозненні.

Былі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання, і ў прававым статусе дваранства Расіі і Рэчы Паспалітай. Расія не ведала землеўладання такой сацыяльнай групы, як дробная шляхта.

Рсійскі ўрад рашуча ліквідаваў бескантрольную самастойнасць феадалаў. Шляхта згубіла правы на ўтрыманне свайго войска і ўласных крэпасцей.

У адносінах да каталіцкага касцёла расійскім урадам таксама праводзілася даволі асцярожная палітыка. Кацярына ІІ улічвала, што практычна ўсе беларускія магнаты і шляхта з’яўляліся католікамі. Таму за католікамі захоўвалася права на свабоднае выкананне абрадаў.

На беларускае насельніцтва была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма.

Асноўным заканадаўчым кодэксам заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.

Незадаволенасць прымусіла ўрад неўзабаве стаць на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях.

Першым крокам у гэтым напрамку з’явілася ўвядзенне ў Беларусі землеўладання рускага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду.

Наступным крокам, які павінен быў умацаваць пазіцыі расійскага ўрада ў Беларусі, было паступове абмежаванне правоў мясцовага дваранства.

Сацыяльна-эканам. развіццё Бел. у канцы XVIII – пер. пал. XIXстст.

Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне у выніку трох падзелау (1772,1793,1795). Бел. землі адышлі да Рас-кай імперыі. На бел. землі распаусюджваліся агульныя прынцыпы рас-кага кіравання. У 1796-1797гг. праведзена адміністрацыйная рэформа. З 40-х гадоу XIX ст. працэсс разлажэння феадальна-прыгоннай сістэмы на Бел. і Расіі перарос у крызіс. Рэформы Кісялёва, прыхільніка абмежавання прыгоннага права. Вырашалася агульнасялянскае пытанне. Тры напрамкі: рэформа сістэмы кіравання дзярж. сялянамі, палітыка “апякунства” у адносінах да сялян, шэраг аграрных пераутварэнняу. З 1 студзеня 1838г. пачалася рэформа.

Беларусь у вайне 1812 г.

Імкнучыся ўсталявацца ў Еўропе, фр. імператар Н.Ба-напарт у 1812г. пачаў вайну з Расіяй. У ноч на 12 чэр-веня 1812г. без аб’яўлення вайны армія Напалеона пе-раправілася прах Нёман і ўступіла ў межы РІ – на зем-лі Літвы і Бел. Бел. стла арэнай ваенных дзеянняў. 16 чэрвеня фр. армія заняла Вільню, 24 – Мінск. Напале-ону супрацьстаялі тры рускія арміі: 1-я – генерала Барклая дэ Толі, штаб якой знах. ў Вільні, 2-я – гене-рала Баграціёна (штаб у Ваўкавыску), 3-я – генерала Тармасава (штаб у Луцку). Першапачаткова Напалеон планаваў разбіць рус. арміі ў прыгранічных баях, але гэта яму не ўдалося. 1-я і 2-я арміі адступалі, аднак іх разбіць на тэр-рыі Бел. Напалеон не змог. Пасля арміі аб’ядналіся пад Смаленскам. Тут летам 1812г. прахо-дзілі жорсткія абараняючыя баі. Зразумеўшы, што план хуткага разгрому рас. Арміі праваліўся, Напале-он схіляўся да думкі закончыць баявыя дзеянні ў Віце-бску і пачаць мірныя перагаворы з царом Аляксанд-рам І. Напалеон усведамляў, што яго армія магла заха-ваць баяздольнасць толькі рухаючыся наперад. А на-перадзе была Барадзінская бітва (26 жніўня 1812г.), захоп Масквы і адступленне з яе. У час адступлення фр. арміі восенню 1812г. баявыя дзеянні другі раз пракаціліся па бел. зямлі. Рашаючая бітва адбылася пад Барысавам каля в.Студзёнкі. Праз Бярэзіну пера-правіліся не больш за 60 тыс. чал-к – дзесятая частка “вялікай арміі” Напалеона. Паход Напалеона ў Расію абярнуўся для яго цяжкім паражэннем. Адносіны на-сельніцтва Бел. да варагуючых бакоў не былі адна-значнымі. Для абсалютнай большасці шляхты, мяш-чан і сялян рус. і фр. ўлады былі чужымі. Польская і апалячаная бел. шляхта спадзявалася на аднаўленне Напалеонам РП і ВКЛ. Загадам Напалеона ад 1 ліпеня 1812г. быў утвораны Часовы ўрад ВКЛ, які займаўся перш за ўсё забеспячэннем ыр. Арміі прадуктамі і кормам для жывёлы. Часовы ўрад выдаў распараджэн-не аб наборы 10 тыс. рэкрутаў у армію Напалеона. Войскі рас. арміі былі таксама ўкамплектаваны рэкру-тамі з бел. губерняў. Дзеля аховы тылу Напалеон пакінуў у Бел. прыблізна 100-тысячнае войска. Бел. народ павінен быў карміць, паіць і забяспечваць усім неабходным французаў. У пач. Вайны сялянства Бел. спадзявалася на вызваленне з-пад прыгону, аднак На-палеон не пайшоў на вызваленне бел. сялян. А бяскон-цыя рэквізіцыі і рабаўніцтва выклікалі масавае супра-ціўленне сялянства і гараджан. Так у Бел. разгарнуўся партызанскі рух. У выніку ваенных дзеянняў, а так-сама з-за голаду і хвароб загінула амаль чвэрць на-сельніцтва Бел. Велізарныя страты панесла гаспадар-ка. Напрыклад, пасяўныя плошчы зменшыліся напало-ву, значна скарацілася колькасць жывёлы. Нягледзячы на ваенныя бедствы, бел. губерні ў 1812-14гг. Не былі вызвалены ад рэкруцкіх набораў і паставк на патрэбы рас. арміі, якая працягвала паход на Захад. Прыгон-ніцкі ўціск памешчыкаў у бел. вёсцы пасля вайны рэз-ка ўзмацніўся.


Дата добавления: 2018-05-02; просмотров: 449; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!