Культура Беларускіх зямель у IX-XII ст. Дзейнасць беларуских асветникащ.



Састаўной часткай культуры беларускіх зямель з’яўлялася вусная народная творчасць: песні, быліны, легенды, прымаўкі, казкі, плачы-галашэнні, загадкі.

З хрысціянствам звязана ўвядзенне і пашырэнне пісьменнасці. З’явіліся богаслужэбныя кнігі, перакладная літаратура, філасофскія трактаты.

Разам з перакладнымі кнігамі з’яўляюцца і арыгінальныя сачыненні, у тым ліку рускія летапісы. Маюцца звесткі аб тым, што летапісанне вялося ў Полацку, Тураве, Новагародку.

Вакол царквы і манастыроў групаваліся адукаваныя людзі, у іх ці пры іх існавалі школы, пісаліся і перапісваліся кнігі, збіраліся бібліятэкі. Асноўная частка старых рукапісных кніг загінула ў пажарах, была разрабаваная ў перыяд міжусобных войнаў. Шмат помнікаў старажытнай культуры, у тым ліку кніг, было знішчана пазней езуітамі і іншымі каталіцкімі манаскімі ордэнамі.

З прадстаўнікоў кніжнай асветы старажытнага перыяду нашай гісторыі мы павінны адзначыць: у Смаленску – Клімента Смаляціча, у Тураве – Кірылу Тураўскага, у Полацку – князёўну Прадславу-Ефрасінню.

Клімент Смаляціч жыў у 1 палове ХІІ ст. Гэта быў кніжнік, раўні якому не было на ўсёй Русі. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, як манахам. Клімент напісаў шмат кніг, казанняў, пасланняў, тлумачэнняў. Да нашага часу дайшло толькі адно пасланне смаленскаму святару Фаме. Клімент Смаляціч з 1147 па 1154 гг. з’яўляўся мітрапалітам Кіеўскім.

Кірыла Тураўскі – другі прадстаўнік асветы ХІІ ст. – паходзіў з сям’і заможных гараджан. Вучылі яго грэкі. Потым ён стаў манахам. Яго абралі епіскапам. Прамовы Кірылы ўяўляюць сабою ўзоры царкоўнага красамоўя таго часу.

Прадслава-Ефрасіння, князёўна полацкая, таксама жыла ў ХІІ ст. Яна была ўнучкаю знаёмага нам полацкага князя-чарадзея Усяслава. Прыняўшы манаства, яна стала працаваць над перапісваннем кніг. Вакол яе аб’ядноўваліся шматлікія паслядоўнікі асветы і кніжнасці.

Рэлігійнае жыццё ВКЛ у 14-16ст.

Суадносіны розных хрысціянскіх плыняў на Бел. мя-няліся ў розныя гіст. перыяды. У ХІ-ХІІст.бел. землі сталі амаль цалкам праваслаўныя, і іх нац.-культ. раз-віццё прах. пад уплывам к-ры Візантыі. Крэўская ўнія парушыла манаполію правасл. царквы ў дух. жыцці Бел. ВКЛ з моманту ўтварэння быў уласцівы этнічна-рэл. дуалізм. На балцкіх землях спавядала язычніцтва. Асн. веравызнаннем ўсходнеславянскага насельніцтва было праваслаўе. Язычніцтва і праваслаўе мірна суіс-навалі пад уладай вялікіх князёў. У 1246г правасл. Ве-ру прыняў Міндоўг. Незадоўга да смерці прыняў гэту веру Альгерд, нейкі час яе спавядаў Вітаўт. Правас-лаўе ўмацоўвала пазіцыі вял. літ. князёў на бел.-укр. землях. Першыя князі падтрымлівалі правасл. Царкву, бо бачылі ў ей саюзніцу. За кошт іх падараванняў яна павялічвала св. багацці. Тэр-рыя Бел. уваходзіла ў склад епархій, што ўтварыліся раней: Полацкай, Тура-ўскай і часткова Смаленскай і Уладзіміра-Берасцейс-кай. Яны кіраваліся епіскапамі і аб’ядноўваліся ў Кіе-ўскую мітраполію, падпарадкаваную Канстанцінопа-льскаму патрыярху. Спробы крыжакоў усталяваць ка-таліцызм на бел.-літ. землях песпеху не мелі. У к. ХІV ст. Хрысціянізацыя 1387г. закранула толькі язычніц-кую Літву. Тады была ўтворана Віленская епархія, пад уладу якой трапіла амаль уся Бел. Да сяр. ХVІст. Ката-ліцкая царква замацавалася ў паўночна-зах. землях ВКЛ. Тым не менш праваслаўе заставалася найбольш уплывовай канфесіяй на ўсходнеславянскіх тэр-рыях, а Усх. Бел. – сферай яго манапольнай дзейнасці. Ката-ліцкае хрышчэнне Літвы, пазбавіўшы праваслаўе на-дзеі на ролю пануючай рэлігіі ў ВКЛ, не ўмяшчала правоў правасл. Насельніцтва і царквы. Адназначна пракаталіцкая рэл. палітыка аказалася недальнабачнай і пацярпела крах. Урад уносіць у яе істотныя карэкты-вы (здымае эк. абмежаванні для правасл. знаці, ураўноўвае ў правах правасл. шляхту з каталіцкай). У сяр. ХVІст. Тут пачалося імклівае распаўсюджванне ідэй заходнееўрапейскага пратэстантызму, рускай ера-сі. Гэтым захапіліся магнаты, з дапамогай пратэстанс-кай веры яны жадалі захаваць адасобленасць св. дзяр-жавы ад каталіцкай Польшчы. Найбольшае пашырэн-не ў ВКЛ атрымаў кальвінізм. У 50-я гг. ў яго перахо-дзяць большасць магнатаў і значная частка шляхты. Рэфармацыйная мода аказалася недаўгавечнай. Проці-дзеянне вярхоў, дзярж. санкцыі, унутрырэл. супярэч-насці абумовілі яе заняпад. Рэфармацыя і контрэфар-мацыя на Бел. часткова супалі ў св. развіцці, што пры-вяло да напружанай барацьбы ў апошнія дзесяцігоддзі ХVІст. Правячыя колы РП надзялілі езуітаў зямельны-мі ўладаннямі з прыгоннымі сялянамі. Езуіты ўзялі ў св. рукі адукацыю. Гэты дало св. вынікі. Адноўлены і ўзмоцнены каталіцызм пачаў выціскаць пратэстанцкія секты. Некаторыя мясцовыя царкоўныя лідэры ўбачы-лі шлях да пераадолення крызісу ў выхадзе з царкоў-най і культ. арбіты Візантыі і ў заключэнні уніі з Ры-мам. Гэты шлях падтрымала вярх. Улада, і ён быў рэа-лізаваны ў выглядзе Берасцейскай уніі – стала кампра-місам, народжаным у культ., ідэалагічным, рэл. і па-літ. процістаянні Зах. і Усх. на бел. землях. Новы накі-рунак хрсціянства – уніяцтва – прадугледжваў захаванне правасл. абраднасці, царкоўнаславянскай мовы ў набажэнсте, традыцыйных святах, але прызнаваў вяр-шэнства папы рымскага,каталіцкае веравучэнне.

22.Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу Вялікага княства Літоўскага. Статуты ВКЛ.

На чале класа зямельных уласнікаў стаяў вялікі князь літоўскі, які з’яўляўся вярхоўным уладаром усёй зямлі ў дзяржаве, а таксама меў свае ўласныя зямельныя ўладанні. На прыступак ніжэй на іерархічнай лесвіцы стаялі буйныя феадалы – князі і зямельныя магнаты, што валодалі зямлёй на правах вотчыны. Далей ішлі баяры, самая шматлікая група сярод пануючага класа. Былі буйныя баяры, якія блізка стаялі ад князёў. Былі сярэднія – складалі асноўную частку баярства. Але былі і такія, што мала адрозніваліся ад сялян і самі апрацоўвалі зямлю. Гэта група мела польскую назву “шляхта”.

Першым сістэматызаваным агульнадзяржаўным зборнікам законаў феадальнага права стаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., які меў другую (1566 г.) і трэцюю (1588 г.) рэдакцыю.

На працягу ХV–ХVІ стст. ідзе працэс пашырэння саслоўных і палітычных правоў баярства, шляхты.

Паступова баяры-шляхта спляліся з верхнімі пластамі сялянства. Ад апошніх яны адрозніваліся толькі тым, што пры любых абставінах заставаліся вольнымі людзьмі і ім гарантавана асабістая і маёмасная недатыкальнасць.

Паступова шляхта ўзвышаецца палітычна. Урэшце ў першай пал. ХVІ ст. шляхта была ўроўнена ў правах з феадальнымі магнатамі, ёй была гарантавана палітычная, асабовая і маёмасная недатыкальнасць.

Галоўным кіраўніком княства лічыўся вялікі князь літоўскі. Ён узначальваў узброеныя сілы, мог абвяшчаць вайну, заключаць мір, уступаць у саюзы з іншымі дзяржавамі. У ХІV ст. пры ім існавала вялікакняская Дума, па аналогіі з Маскоўскай.

У склад Рады ўваходзілі каталіцкі епіскап, ваяводы, камандзіры мясцовых палкоў, дзяржаўныя чыны. Але асноўныя справы вырашаліся поўным зборам гаспадарскай Рады.

Асаблівую ролю ў сістэме дзяржаўнага кіравання меў вальны сейм. Сейм абмяркоўваў галоўныя пытанні ўнутранай палітыкі, заканадаўчыя акты, устанаўляў падаткі, вырашаў судовыя справы, выбіраў Вялікага князя і зацверджваў кандыдатаў на важнейшыя дзяржаўныя пасады.

Частка княстваў была ператворана ў ваяводствы на чале з ваяводамі. Больш дробнай тэрытарыяльнай адзінкай былі паветы, галоўнай асобай у якіх з’яўляўся стараста.

Мясцовае кіраванне таксама мела свой прадстаўнічы орган – сеймік. Сеймікі збіраліся ў паветах. У іх працы ўдзельнічалі ўсе мясцовыя феадалы. На сейміках выбіраліся дэпутаты і ў вальны сейм.

Такім чынам, у ХІV–ХVІ стст. у Вялікім княстве Літоўскім складалася дакладная і акрэсленая сістэма прадстаўнічай манархіі.


Дата добавления: 2018-05-02; просмотров: 1001; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!