ТЭМА VI. “ ФІНАНСАВАННЕ СВЯТА. АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ АБ РАБОЦЕ АРГКАМІТЭТА “



ПЫТАННІ:

 

1. Фінансаванне асобных відаў работ і праэктнага каштарысу свята.

2. Работа штаба аргкамітэта ў працэсе падрыхтоўкі і правядзення свята.

 

Мэта: Выяўленне каналаў фінансавання свята і этапаў работы аргкамітэта ў працэсе стварэння свята.

 

 

               Тэкст лекцыі.

 

 

1.1. Арганiзацыйна-вытворчы аналiз сцэнарыя завяршаецца абагульненнем (з пункту гледжання фiнансавання) разнастай-ных вiдаў работ.

На пачатковым этапе галоўны бухгалтар правярае даставернасць улiку выяўленых работ i правiльнасць расходу грашовых i матэрыяльных сродкаў згодна раскладак галоўнага рэжысёра, дырэктара i адмiнiстратара свята. Кошт усiх вiдаў работ зводзiцца ў агульную ведамасць. Затым агульны кошт усiх вiдаў работ дырэктар i галоўны бухгалтар звяраюць з зацверджаным каштарысам свята, i пры ўмове, калi выдаткi не перавышаюць агульную суму запланаваных грашовых сродкаў, пачынаецца наступны этап работы — распрацоўка рабочага плана падрыхтоўкi свята, заключэнне пагадненняў на выкананне ўсiх вiдаў работ i арганiзацыя вытворчага працэсу.

У тым выпадку, калi праектны каштарыс свята перавышае запланаваны, дырэктар звяртаецца за дапамогай да старшынi аргкамiтэта, якi вырашае гэту праблему.

Фiнансаванне такога праектнага каштарыса можа здзяй-   сняцца па наступных каналах:

— выдзяленне дадатковых грашовых сродкаў з дзяржаўнага бюджэту цi iншых праграм;

— за кошт памяншэння каштарыса iншых запланаваных свят;

— правядзенне дабрачыннага суботнiка па добраўпарад-каванні тэрыторыi, сродкi ад якога будуць пералiчаны на банкаўскi рахунак свята;

— збор добраахвотных ахвяраванняў. Напрыклад, прыняцце мясцовымi арганiзацыямi, прадпрыемствамi, установамi на аснове перамоў з жыхарамі мясцовасці рашэння аб перадачы грашовых сродкаў аднаго рабочага дня ў фонд свята;

— дамова з кiраўнiкамi прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў аб выкананнi часткi работ за кошт iх унутраных рэзерваў;

— пошук спонсараў свята з лiку прыватных фiрмаў i асоб.

Пры немагчымасцi забяспечыць фiнансаванне работ праекта, калі перавышае вызначаны каштарыс, арганiзатары звяртаюцца перш за ўсё да сцэнарыя i разглядаюць, якiя яго фрагменты патрабуюць iстотнай перапрацоўкi з мэтай памяншэння каштарыса, якія яго фрагменты можна не выкарыстоўваць у праграме свята. I гэта менш балюча адаб’ецца на адлюстраваннi агульнай iдэйна-тэматычнай накiраванасцi i ўспрыманнi свята. Але зняцце задуманых аўтарамi дзей — самая крайняя мера, якая павiнна прымацца ў выключных абставiнах. На жаль, iснуючая на многiх узроўнях практыка скарачэння сцэнарыяў з мэтай памяншэння каштарыса часта прыводзiць да пэўнай нiвелiроўкi свята, збядняе яго творчы патэнцыял, выхоўвае безынiцыятыўнасць, iмкненне да ўжывання традыцыйна штампаваных рашэнняў — толькi б укласцiся ў каштарыс.

Таму арганiзатарам трэба прыкладаць усе намаганнi для таго, каб задуманае аўтарамi i пастаноўшчыкамi свята адбылося ў рамках запланаваных святочных дзеянняў.

Такiм чынам, арганiзацыйна-вытворчы аналiз сцэнарыя дае магчымасць выявiць галоўныя пытаннi ўвасаблення свята i намецiць шляхi iх вырашэння, што і з'явіцца падставай для распрацоўкi рабочага плана падрыхтоўкi свята.

1.2. Падрыхтоўка свята — гэта самы важны i адказны працэс работы, якi ахоплiвае ўсе структурныя падраздзяленнi аргкамiтэта. Юрыдычная дзейнасць па ўвасабленні святочных дзей пачынаецца з зацвярджэння дзяржаўнымi органамi або грамадскiмi арганiзацыямi палажэння аб правядзеннi свята, але фактычна пачатак работы адбываецца значна раней — са стварэння iнiцыятыўнай групы, якая распрацоўвае творчую заяўку на правядзенне свята, прапануе склад аргкамiтэта, журы, пастановачнай групы, агульны сцэнарый i інш.

Працэс стварэння знешняй формы свята падзяляецца на тры галоўныя этапы:

1. Стварэнне рабочага плана падрыхтоўкi свята на аснове дэталёвага аналiзу сцэнарыяў разнастайных дзеянняў з пункту гледжання iх творчага, матэрыяльна-тэхнiчнага, фiнансавага i арганiзацыйнага забеспячэння.

2. Вытворчы працэс падрыхтоўкi свята:

а) будаўнiцтва эстрадных i гульнёвых пляцовак, гандлёвых i iншых часовых пабудоў;

б) выраб у вытворчых майстэрнях i на прадпрыемствах або арэнда элементаў мастацка-дэкаратыўнага, гукавога афармлення i iх мантаж у зонах святочнага дзеяння;

в) арганiзацыя работы дапаможных службаў свята.

3. Правядзенне рэпетыцый i свята.

Увесь гэты працэс адбываецца ў вызначанай паслядоўнасцi i ўзаемасувязi. Затрымка якога-небудзь этапу непазбежна адбiваецца на планамернасцi развiцця iншых, парушае ўстаноўленыя рытмы, што ўрэшце можа адмоўна паўплываць на якасць свята. Таму супрацоўнiкам аргкамiтэта трэба звярнуць асаблiвую ўвагу на дакладнасць выканання графiка ўсiх вiдаў работ, а таксама на дысцыплiну i адказнасць усiх       удзельнiкаў падрыхтоўкi святочных дзеянняў.

Для арганiзацыi бягучай работы аргкамiтэта i яго структурных падраздзяленняў ствараецца штаб свята, якому на ўвесь перыяд падрыхтоўкi выдзяляецца адзiн або некалькi пакояў у памяшканнi загадзя вызначанай установы цi арганiзацыi (выканкам, аддзел культуры, Палац культуры i інш.). Штаб свята трэба забяспечыць асобным тэлефонам (для сувязi з рознымi арганiзацыямi), ксераксам (для размнажэння службовай дакументацыi), тэлефаксам (калi iснуе неабходнасць у гэтым). Разам з тым трэба прызначыць на часовую работу пры штабе сакратара з адпаведным колам функцыянальных абавязкаў.

У штабе свята для арганiзацыйнага рашэння разнастайных пытанняў кожнае структурнае падраздзяленне аргкамiтэта або збiраецца па меры патрэбы, або мэтанакiравана праводзiць заслухоўванне i абмеркаванне ходу работы па спецыяльным графiку (№ п/п, дата, месца правядзення, вырашаемае пытанне, дакладчык i хто выклiкаецца на нараду).

У час падрыхтоўкi маштабнага свята, калi аргкамiтэту даводзiцца разглядаць мноства пытанняў, нарады структурных падраздзяленняў могуць адначасова праводзiцца ў розных памяшканнях, спецыяльна вызначаных для гэтых мэт, або ў штабе на працягу тыдня вылучаюцца асобныя днi для арганiзацыйных пасяджэнняў згодна распрацаванага графiка, напрыклад:

панядзелак — упраўленне па матэрыяльна-тэхнiчным забеспячэнні;

аўторак — арганiзацыйны аддзел;

серада — мастацка-пастановачная частка;

чацвер — пастановачная i творчая групы;

пятнiца — кiраўнiкi ўсiх структурных падраздзяленняў.

На гэтых нарадах разглядаюцца праблемы, ход работы i каардынацыя дзейнасцi па арганiзацыi i здзяйсненні вытворчага працэсу.

Перыядычна, звычайна ў пачатку, сярэдзiне i ў канцы тэрмiну, адведзенага на ўвасабленне свята, старшыня аргкамiтэта збiрае ўсiх асоб, адказных за выкананне кожнага пункта рабочага плана падрыхтоўкi, для пастаноўкi канкрэтных задач, заслухоўвання, ажыццяўлення пэўных этапаў свята i, нарэшце, агульнай гатоўнасцi да правядзення яго.

У святочныя днi месца размяшчэння штаба свята часта пераносiцца непасрэдна на тэрыторыю святочнага дзеяння — да цэнтральнага мiзансцэнiчнага пункта, вакол якога будуць разгортвацца асноўныя абрадава-рытуальныя, тэатралiзаваныя i гульнёвыя фрагменты.

У вызначаным месцы для работы штаба ўстанаўлiваюць вялiкiх памераў палатку з пэўным наборам мэблi, праводзяць часовую тэлефонную сувязь для службовых кантактаў з рознымi арганiзацыямi, установамi, прадпрыемствамi i прыватнымi асобамi, выдзяляюць месца для сакратара i мастака-калiграфа (якi будзе займацца запаўненнем ганаровых грамат), сюды таксама праводзяць часовую электралiнiю для забеспячэння электраэнергiяй розных патрэб штаба свята (асвятленне памяшкання, падтрыманне неабходнай тэмпературы ў халодную пару года, прыгатаванне гарбаты, кавы i інш.).

Пасля правядзення свята ў загадзя вызначаны дзень аргкамiтэт збiраецца на вынiковае пасяджэнне. Тут абмяркоўваюцца станоўчыя i адмоўныя бакi святкавання, яго знаходкi i пралiкi, выпрацоўваюцца канкрэтныя меры па пера- адоленні недахопаў у далейшым, а таксама вызначаюць i ўзнагароджваюць лепшых работнiкаў прэмiямi, падарункамi, ганаровымi граматамi.

Свята скончана. Няхай жыве свята!

А працягваецца яго жыццё ў новай задуме пастаноўшчыкаў, якiя ўзбагачаюць свята новымi творчымi iдэямi. Жыве свята, захоўваючы назапашаны вопыт мастацка-гiстарычнай спадчыны, жыве i развiваецца ў яднаннi традыцый i навацый.

  

 

Кароткія вывады.

 

Арганізацыйна-вытворчы аналіз сцэнарыя завяршаецца абгрунтаваннем  і распрацоўкай фінансавання розных відаў работ. Калі праэктны каштарыс перавышае запланаваны, фінансаванне яго здзяйсняецца за кошт дадатковых дзяржаных або спонсарскіх сродкаў, пошук якіх адбываецца па розных каналах, ці за кошт скарачэння прапанаванай праграмы свята.

Штаб аргкамітэта  свята на агульных паседжаннях і нарадах розных структурных падраздзяленняў вырашае рознабаковыя пытанні арганізацыі святочных дзей.

 

Ключавыя паняцці: фінансаванне праэктнага каштарысу, штаб аргкамітэту.

 

 


Дата добавления: 2018-04-04; просмотров: 297; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!