Пытанні для самастойнай працы па тэме



1. Пералічыце віды сцэнічных пляцовак на адкрытым паветры.

2.У чым асаблівасць стацыянарных сцэнічных пляцовак ?

3. Раскрыйце  сцэнаграфічныя прыёмы набліжэння дзеі да глядача у час пабудовы часовых сцэнічных пляцовак.

4. Якія віды перасоўных сцэнічных пляцовак вы ведаеце?

5. Якім чынам будуюцца сцэнічныя пляцоўкі на вадзе?

6. Як распрацоўваецца карта-план свята ?

7. Што такое цэнтральны мізансцэнічны пункт свята і што ён павінен адоюстраваць ?

8. Што павінен улічваць мастак у працэсе планірокі дэкарацый свята на сцэне ?

 

 

                       Літаратура.

1. Базанов В. Техника и технология сцэны.- Л., 1976.- С. 184 – 2003.

2.  Гуд П.А. Тэхналогія стварэння свята.- Мн., 2004.- С. 71 – 77.

 

 

ТЭМА X. “Рабочыя чарцяжы”.

Асноўныя пытанні.

1. Распрацоўка эскізнага праэкта вырабаў.

2. Тэхналогія апісання і каштарыс вырабаў.

 

Мэта:  Раскрыццё спосабаў тэхнічнага адлюстравання, апісання і падліку кошту афармлення.

 

                 Тэкст лекцыі.

 

1.1.Рабочыя чарцяжы ўяўляюць эскiзны (тэхнiчны) праект, якi адлюстроўвае прынцыповыя канструктыўныя рашэннi, агульнае ўяўленне аб устройстве i прынцыпах работы вырабаў, а таксама даныя аб іх назначэннi, асноўных параметрах i памерах.

 

Асноўная маса вырабаў паказваецца ў агульных вiдах, разрэзах, сячэннях i вузлах, якія даюць поўнае ўяўленне аб памерах i канструкцыi дэкарацый.

Ступень падрабязнасцi чарцяжоў залежыць ад умоў, у якiх вырабляюцца дэкарацыi, i ад складанасцi iх канструкцыi.

Напрыклад, калi ў тэхналогiю вырабу, канкрэтную кан-   струкцыю ўносяцца якiя-небудзь змены або дадзены выраб дапускае некалькi канструктыўных варыянтаў, а таксама ў выпадку вырабу складаных дэкарацый — разборных арак, буйнагабарытных станкоў, лесвiц са складанай канфiгурацыяй i iншага — майстэрням павiнны быць прадстаўлены чарцяжы з поўнай канструктыўнай распрацоўкай аж да асобных дэталяў.

Для чарцяжоў дэкарацый устаноўлены маштаб 1:20. Асобныя вузлы, дэталi паказваюцца ў больш буйным выяўленнi — ад 1:10 да натуральнай велiчынi. Усе памеры на чарцяжах даюцца ў сантыметрах. Выключэнне складаюць вырабы з металу, для якiх памеры прадстаўляюцца па правiлах маштабу машынабудаўнiчага чарчэння ў мiлiметрах. Асобныя дэталi i зборныя комплексы паказваюцца ў двух цi трох праекцыях у залежнасцi ад складанасцi вырабу, з разрэзамi, сячэннямi, якія даюць дакладнае ўяўленне аб формах i памерах праектуемай дэкарацыi. Для дэкарацыi, складзенай з асобных частак, робiцца зборачны чарцёж, якi ўказвае на размяшчэнне, спосабы змыкання або далучэння. Кожная частка маркiруецца нумарам, паведамляецца яе найменне. Маркiроўка на зборачным чарцяжы павiнна адпавядаць маркiроўцы дэталяў або частак на iншых лiстах.

Звычайна зборачны чарцёж даецца ў выглядзе зверху. Калi гэтай праекцыi недастаткова, выварочваюць фасад або разрэз па адной — двух восях. Зборачны чарцёж-план размяшчаюць у левым нiжнiм вуглу лiста.

У правым верхнiм вуглу ставіцца штамп, прадугледжваюць графы для назвы свята, святочнага дзеяння i прадстаўленай дэкарацыi. Гатовы чарцёж завярае сваiм подпiсам мастак, а загадчык мастацка-пастановачнай часткi вiзіруе яго для выканання.

Аб’ёмна-каркасныя i станковыя дэкарацыi вычэрчваюцца не менш чым у двух праекцыях. Для простых станкоў, лесвiц i iншых аб’ёмных дэкарацый дастаткова габарытнага чарцяжа i тлумачальнага надпiсу, дзе ўказваюцца адлегласць памiж нясучымi рамкамi, таўшчыня насцiлу i (у асобных выпадках) сячэнне брускоў. Аб’ёмна-станковыя дэкарацыi ў выглядзе асобных дэкаратыўных комплексаў звычайна паказваюцца ў сабраным выглядзе.

Станкi, якія маюць складаную, крывалiнейную форму, розныя ўхiлы, паказваюць у плане i разрэзе. Для таго каб складаную канфiгурацыю станка перанесцi на падлогу майстэрнi, план станка расчэрчваецца на квадраты.

1.2.Рабочы чарцёж дае ўяўленне аб памерах вырабу i яго канструкцыi. Але перад тым, як пачаць яго вытворчасць, неабходна ўстанавiць, з якiх матэрыялаў i якiм чынам ён павiнен быць зроблены, апрацаваны, пафарбаваны.

Адказ на пытаннi па тэхналогii вырабу, спосабах апрацоўкi, iмiтацыі фактуры дае тэхналагiчнае апiсанне, якое складаецца загадчыкам мастацка-пастановачнай часткі i мастаком.

У тэхналагiчным апiсаннi паказаны поўны пералiк усiх прадметаў афармлення i кароткае апiсанне тэхналогii вырабу. Так, пры вырабе павiльёна важна адзначыць, якой тканiнай абцягваць сценкi — палатном, тарнай тканiнай, байкай; якiм чынам афарбоўваць абцяжку — клеем, анiлiнам; прымяняць трафарэт або цiсненне i да т.п.

Таксама ў тэхналагiчным апiсанні неабходна адзначыць:

— найменне i кароткае апiсанне вырабу, яго габарытныя даныя ў квадратных метрах;

— колькасць вырабаў;

— схематычны малюнак вырабу;

— тэхналогiю вырабу (найменне асноўных матэрыялаў, якiя пойдуць на падрыхтоўку вырабу, тэхналогiю афарбоўкi i апрацоўкi).

Складанне тэхналагічнага апiсання пачынаецца з апісання дэкарацый, іх аб’ёмаў, элементаў, агульных для ўсяго свята. Затым апiсваюцца дэкарацыі, мэбля, бутафорыi i рэквiзiт для кожнай сцэнiчнай пляцоўкi, кожнага асобнага эпiзоду, дзеi, што мае спецыфiчныя рысы ў кожным канкрэтным свяце. На дробную бутафорыю i рэквiзiт апiсанне не робiцца. Iх пералiк бярэцца з так званай выпiскi — спiса неабходнага рэквiзiту, зробленага памочнiкам рэжысёра.

Складаецца каштарыс (падлiк кошту афармлення) на аснове рабочых чарцяжоў i тэхналагiчнага апiсання. Для гэтага загадчык мастацка-пастановачнай часткі павiнен дакладна ведаць, якiя прадметы афармлення будуць падабраны з запаснікаў тэатраў, Палацаў i Дамоў культуры, гарадскога склада мастацкага афармлення (калi такi ёсць), мастацкiх майстэрняў, якiя прадметы неабходна вырабiць у пэўных арганiзацыях, на прадпрыемствах, а якiя набыць у гатовым выглядзе.

Кошт кожнага вырабу знаходзiцца ў прамой залежнасцi ад умоў, у якiх ён вырабляецца. Адзiн i той жа выраб у розных вытворчых умовах будзе мець розны кошт. Справа ў тым, што кошт вырабу любога прадмета складваецца з трох вiдаў затрат: кошту перапрацаваных матэрыялаў, зарплаты рабочых i накладных выдаткаў на зарплату. Чым буйней вытворчасць, тым вышэй узровень накладных выдаткаў; чым менш выраб паддаецца механiчнай апрацоўцы i серыйнаму спосабу вытворчасцi, тым больш затраты працы i вышэй кошт рабочай сiлы. Такiм чынам, адзiнкавыя вырабы, заказаныя на буйным прамысловым прадпрыемстве, будуць каштаваць значна даражэй, чым зробленыя ў тэатральных (мастацкiх) майстэрнях. Таму да паслуг заводаў трэба звяртацца толькi ў тых выпадках, калi канструкцыя або складаная тэхналогiя не дазваляе выканаць работу сваiмi сiламi.

Кошт рабочай сiлы i накладныя выдаткi ўлiчваюцца не ва ўсiх майстэрнях. У тых мясцiнах, дзе мастацкiя майстэрнi або асобныя мастакi працуюць пры раённых цi гарадскiх Палацах, Дамах культуры i знаходзяцца на бюджэце, яны атрымлiваюць зарплату ў выглядзе цвёрдых месячных акладаў. У гэтых выпадках каштарыс афармлення свята складваецца толькi з кошту матэрыялаў, расходаваных у працэсе вытворчасцi. У майстэрнях, якiя знаходзяцца на самастойным балансе (гаспадарчым разлiку), дзе ўведзена здзельная аплата працы, прыходзiцца вызначаць працоўныя выдаткi, улiчваючы велiчыню заработнай платы, накладныя, цэхавыя i выдаткi па кіраўніцтву; падлiк кошту рабочай сiлы вядзецца ў аб’ёме чалавека-гадзiн, неабходных для вырабу дадзенага заказу, або па спецыяльных нормах i расцэнках. Нормы i расцэнкi распрацоўваюцца як на асобныя вытворчыя аперацыi, так i на ўсе вырабы цалкам.

Для таго каб правiльна вызначыць наменклатуру матэрыялаў, iх колькасць, выдаткi працы, неабходна ведаць не толькi памеры вырабу, але i ўсе тэхналагiчныя працэсы, звязаныя з яго вырабам. Вось чаму пры складаннi каштарыса карыстаюцца рабочымi чарцяжамi i тэхналагiчным апiсаннем.

Пры распрацоўцы нормаў выдаткаў найбольш дакладным з’яўляецца прамы падлiк матэрыялаў па чарцяжах. Ведаючы канструкцыю дэкарацыi i тэхналогiю яе вырабу, шляхам простага арыфметычнага падлiку можна вылiчыць, колькi i якiх матэрыялаў патрабуецца ў працэсе вытворчасцi. Для палягчэння работы падлiк вядзецца па нейкай адной частцы дэкарацыi або аднаму элементу канструкцыi, i атрыманы вынiк памнажаецца на колькасць частак або элементаў, падобных па велiчынi i канструкцыi. Так, пры падлiку матэрыялаў на выраб станка дастаткова падлiчыць кошт адной рамы, пера-    множыць атрыманае на агульную колькасць рам. Але не заўсёды i не ўсе матэрыялы вылiчваюцца такiм чынам. Па чарцяжы можна вылiчыць колькасць брускоў, петляў, нават цвiкоў. Але як вызначыць колькасць iншых матэрыялаў (фарбы, паперы i iнш.)? Для гэтага трэба даведачныя даныя. Пры падлiку неабходна ведаць, што:

— дошкi адпускаюцца i ацэньваюцца ў кубiчных метрах;

— фанерныя пакрыццi вылiчваюцца спачатку ў квадратных метрах, а потым пераводзяцца ў лiсты;

— усе тканiны, акрамя тэхнiчных, незалежна ад iх шырынi маюць адну адзiнку вымярэння — пагонны метр;

— папера, цвiкi, клей, мука, фарба адпускаюцца ў кiлаграмах;

— петлi вылiчваюцца ў штуках.

Для вылiчэння выдаткаў мяккiх дэкарацый неабходна ўлiчваць спосаб крою тканiны i тое, што яны пры шыцці, афарбоўцы i вогнеахоўнай прапiтцы даюць усадку.

Кошт матэрыялаў вызначаецца цаной за пэўную адзiнку вымярэння. У каштарысе запiс матэрыялаў i iх кошт здзяй- сняюцца наступным чынам. Спачатку запiсваюцца найменне матэрыялу, затым адзiнка яго вымярэння, потым колькасць, цана за адзiнку i сума.

Для аналiзу каштарыса i далейшай работы вельмi важна па кожным вырабе мець поўны кошт матэрыялу i кошт рабочай сiлы, а таксама iх агульны кошт. Таму ў каштарысе павiнны быць дакладна адлюстраваны гэтыя тры вынiкi па кожнай пазiцыi. Для зручнасцi накладныя выдаткi вылiчваюцца не па асобных спецыяльнасцях, а па ўсёй суме зарплаты.

Гатовы каштарыс аналiзуецца загадчыкам мастацка-пастановачнай часткі i мастаком. Аналiз каштарыса робiцца з пазiцый рэнтабельнасцi i эканамiчнасцi выбранай тэхналогii, выбраных матэрыялаў, найбольш поўнага выкарыстання матэрыялаў. Калi агульны вынiк каштарыса перавышае адпушчаны на свята лiмiт грошавых сродкаў, яго трэба перагледзець.

Скарачэнне каштарыса здзяйсняецца перш за ўсё за кошт выкарыстання больш танных матэрыялаў, частковага змянення тэхналогii вырабу другарадных прадметаў, больш шырокага прымянення падбору ўжо выкарыстаных раней матэрыялаў, а часам i за кошт адмовы ад некаторых прадметаў дэкарацыi, абсталявання або апаратуры. Але нiякая эканомiя не можа быць апраўдана, калi будзе несцi страты мастацкі бок свята.

Часам скарачэнне каштарыса адбываецца за кошт поўнага або частковага спонсарскага ўдзелу ў свяце пэўных арганiзацый, якiя бяруць на сябе выкананне часткi работ. Калi-нiкалi прадпрыемствы за кошт унутраных рэзерваў выдзяляюць матэрыялы для правядзення работ, i ў гэтым выпадку аплачваецца толькi рабочая сiла.

Выпраўлены i ўдакладнены каштарыс падпiсваецца загадчыкам мастацка-пастановачнай часткі, мастаком i бухгалтарам. Гэты каштарыс на выраб мастацкага афармлення з’яўляецца састаўной часткай зводнага, агульнага каштарыса, якi адлюстроўвае ўсе выдаткi, звязаныя з падрыхтоўкай свята.

Зводны каштарыс падпiсваецца дырэктарам i завяраецца старшынёй аргкамiтэта свята, i з гэтага моманту ён набывае законную сiлу i служыць дакументам для ўсiх службаў, занятых у падрыхтоўцы свята.

Загадчык пастановачнай часткі строга кантралюе выдаткi, звярае іх з сумамi, якiя вызначаны каштарысам, рэгулюе ўсе выдаткі ў межах адпушчанай сумы.

 

 Кароткія вывады.

 

Рабочы чарцёж – гэта экізны праэкт, які дае ўяўленне аб назначэнні, параметрах, памерах і прынцыпах работы вырабу. Для чарцяжоў розных вырабаў устаноўлены пэўныя правілы масштабу чарчэння, колькасці праэкцый у залежнасці ід складанасці вырабу ці яго частак.

Тэхналагічнае апісанне раскрывае габарыты, колькасць, схематычны малюнак і тэхналогію вырабу элементаў, агульных для ўсяго свята, а таксама, а таксама дэкарацый, мэблі, бутафорыі і рэквізіту для кожнай сцэнічнай пляцоўкі, эпізоду, дзеі.

Кошт вырабу складаецца з кошту перапрацаваных матэрыялаў, зарплаты выканаўцаў рознага роду работ і накладных выдаткаў на зарплату. У каштарысе адлюстроўваюцца гэтыя тры вынікі па кожнаму вырабу. Завераны кіраўніцтвам аргкамітэту зводны каштарыс з”яўляецца дакументам для ўсіх службаў свята.

 

Ключавыя паняцці:рабочы чарцёж, тэхналогія апісання, кошт і каштарыс вырабаў.

 

Пытанні для самастойнай работы па тэме.

 

1. Аб чым дае агульнае ўяўленне чарцёж ?

2. Якія масштабы ўстаноўлены для чарцяжоў дэкарацый і якія – дляасобных дэталяў, вузлоў ?

3. Па якіх параметрах складаецца тэхналагічнае апісанне вырабаў ?

4. З чаго складаецца кошт вырабу ?

5. Якім чынам складаецца і за кошт чаго робіцца скарачэнне каштарыса ?.

 

                            Літаратура.

 

1.  Гуд П. А. Тэхналогія стварэння свята. – Мн., 2004.- С.77 – 83.

2.  Базанов В. Техника и технология сцены. – Л.,1976. – С. 184 – 203.

 

 


Дата добавления: 2018-04-04; просмотров: 295; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!