Правапiс зычных звонкіх і глухіх. Свісцячых і шіпячых. Зычныя д-дз,т-ц.Падвойныя зычныя



1. Чаргаванне звонкіх і глухіх зычных (акрамя прыставачнага з) на пісьме не адлюстроўваецца. Для праверкі правільнасці напісання звонкіх і глухіх зычных трэба змяніць слова ці падабраць іншае аднакаранёвае слова, каб пасля зычнага, які патрабуе праверкі, быў галосны або зычныя р, л, м, н, в: рыбка – рыба, магчы – магу, кладка – кладак, даведка – даведацца, дзядзька – дзядзечка, хадзьба – хадзіць, казка – казаць, важкі – важыць, просьба – прасіць, касьба – касіць, носьбіт – насіць, малацьба – малаціць, рубчык – рубец, паўзці – паўзу, малодшы – малады; хлеб – хлеба, рог – рога, дзед – дзеда, поезд – поезда, роўнядзь – роўнядзі, сядзь – сядзі, нож – нажа, маж – мажаш, лістаж – лістажу, воз – воза, мазь – мазі, дождж – дажджу, рэж – рэжу, а таксама розаг – розгі, мозг – мазгі, лязг – лязгаць, грыб – грыбны, грыбніца, бег – беглы, бегма, загадка – загадны, загадваць, ножка – нажны. Словы лязг, лязгаць маюць варыянты ляск, ляскаць.

2. Правапіс уласнабеларускіх і запазычаных слоў, у якіх напісанне звонкіх і глухіх зычных нельга праверыць, вызначаецца па слоўніку: футбол, баскетбол, вакзал, айсберг, струбцына, экзамен, Афганістан.

3.Азванчэнне глухіх зычных перад звонкімі і аглушэнне звонкіх у канцы слова ці перад глухімі на пісьме не перадаецца : малацьба – (маладз’ба), касьба (каз’ба). Не адзначаецца на пісьме таксама пераход шыпячых у свісцячыя і, наадварот, свісцячых у шыпячыя: грузчык (грушчык). Аднак у прыстаўках з-, без-, раз-, уз-, цераз- перад глухімі зычнымі замест з пішацца с: скідаць, схіліць, рассыпаць. Перад санорнымі, як і перад звонкімі зычнымі, прысіавачнае з захоўваецца: зварыць, змылак.

Зычныя д, т і дз, ц


  1. Чаргаванне цвёрдых зычных гукаў [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] (дзеканне і цеканне) адлюстроўваецца на пісьме: замест д, т перад е, ё, і, ю, я пішуцца адпаведна дз, ц: гарады - у горадзе, народы - у народзе, сады - у садзе, іду - ідзём, вяду - вядзі, вада - вадзяны, грудны - грудзі, люду -людзі, варта - на варце, хата - у хаце, чысты -чысцюткі, выток - выцякаць, карта - на карце, катлы - кацёл, тру - церці, шосты - шэсць, пяты - пяць, латынь - лацінка.

  2. Чаргаванне [д], [т] з [дз'], [ц'] адбываецца перад мяккім [в']: два - дзве, дзвесце,рута -руцвяны, мёртвы - мярцвяк, чатыры - чацвёрты, чэрствы - счарсцвелы.


Літара ц і афрыката дз перад мяккім [в'] пішуцца згодна з вымаўленнем у словах: дзверы, мядзведзь, бацвінне, цвёрды, цвярозы, цвік, цвілы, цвісці, ліцвін, ліцвінка, яцвяг, Мацвей, Мацвеенка, Бацвіннік і інш. Выключэнне: твіст.

3. Гукі [д] у канцы прыстаўкі і [т] у складзе суфікса перад мяккім [в'] захоўваюцца нязменна і на пісьме перадаюцца адпаведна літарамі д і т: адвезці, у таварыстве, у агенцтве, у выдавецтве, аб прыродазнаўстве, у грамадстве, у братэрстве.

Гук [т] вымаўляецца нязменна і на пісьме перадаецца літарай т перад мяккім [в'] у аддзеяслоўных назоўніках і ў словах, вытворных ад іх: бітва - у бітве, брытва - брытве, брытвенны, клятва - клятве, клятвенны, пітво - у пітве, паства - у пастве. Літары д i m пішуцца таксама ў некаторых іншых словах: мардва - мардве, мардвін, Мардвінаў, Літва - у Літве.


  1. У запазычаных словах (а таксама ў вытворных ад іх) цвёрдыя д, т, як правіла, пішуцца нязменна: рэйсфедар, дэлегат, дэманстрацыя, медыцына, апладысменты, індык, літаратура, майстар, матэрыял, універсітэт, кватэра, тэхніка, тыраж, скептык, ерэтык, пластык, тэарэтык, авантура, дыктатура.

  2. Перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання -ін-, -ір-, -ік-, -ёр-, -еец-, -ейск-у словах іншамоўнага паходжання, а таксама ў словах, вытворных ад іх, [д] і [т] чаргуюцца з [дз'], [ц'], што і адлюстроўваецца на пісьме: сульфіды - сульфідзін, каманда - камандзір, індзеец, індзейскі (але: Індыя - індыец, індыйскі, індыйцы), гвардыя - гвардзеец, гвардзейскі, мантаж - манцёр, манціроўка, манціровачны, білет - білецёр, білецік, эпізод - эпізодзік, жакет - жакецік.

  3. Зычныя дз, ц пішуцца ў некаторых словах, правапіс якіх вызначаецца па слоўніку: мундзір, гетэрадзін, дзюна, дзюшэс, бардзюр, арцель, арцішок, цір, цітр, эцюд, цюль, нацюрморт, уверцюра, накцюрн, цюркскі, цюльпан, каранцін.

  4. Зычныя д, т або дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем ва ўласных імёнах: Дадэ, Дэфо, дэ Бальзак, Дэтройт, Тэлаві, Атэла, Тэвасян, Тэкля, Тэкерэй, Тэрэза, Шаптыцкі, "Юманітэ", Дзяніс, Гарыбальдзі, Дзвіна, Дзясна, Барадзіно, Уладзівасток, Градзянка, Плоўдзіў, Хрысціна, Цютчаў, Кацюбінскі, Вучэціч, Целяханы, Цімкавічы, Ціхвін, Быцень, Церак, Цюмень, Цюрынгія, Гаіці, Палесціна, Поці, Таіці і інш. Правапіс такіх слоў вызначаецца па слоўніку.

Правапіс падоўжаных зычных

Зычныя гукі [ж], [ш], [ч], [з], [с], [дз], [ц], [л], [н] у становішчы паміж галоснымі падаўжаюцца. Падоўжанае вымаўленне іх на пісьме абазначаецца падвоеным напісаннем адпаведных літар: палоззе, калоссе, купалле, паданне, ноччу. Падоўжаны гук [дз] перадаецца на пісьме спалучэннем літар ддз: стагоддзе, асяроддзе.

Падоўжаных зычных няма ў словах іншамоўнага паходжання: асістэнт, тона, група, тэлеграма, балада, імунітэт, тэрыторыя.

Але: ванна, Жанна, Мекка, мадонна, донна, дурра (расліна), панна, мецца-сапрана.

Не падаўжаецца ў вымаўленні і не перадаецца на пісьме гук [л] у некаторых уласных імёнах: Ілья, Ільіч, Ульяна, Ульянаў.

Падаўжэнне зычных – з’ява фанетычная, яе трэба адрозніваць ад марфалагічнага падваення – напісання дзвюх аднолькавых літар настыку марфалагічных частак слова: рас-сыпаць, камен-ны.


Дата добавления: 2018-02-28; просмотров: 982; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!