Націск, тыпы слоунага нацiску



Націск – танальнае або сілай голасу выдзяленне аднаго са складоў. Націск бывае:

слоўным:

1. выдзяляецца фанэтычным спосабам адзін са складоў у слове.

2.тактавы-Выдзяленне цэлага слова ў складзе сінтагмы Лес наступа’’ў і раступа’’ўся, лужком зялёным разрыва’’ўся.

3. Фразавы націск– выдзяленьне цэлага такта ў складзе фразы Лес наступа’’ў і раступа’’ўся, лужком зялёным разрыва’’ўся.

4.Лагічны націск- выдзяленне ў фразе найбольш важнага слова.

5. Рухомы (у розных формах слова пераходзіць з аднаго склада на другі: брыво – бровы, лес – лясы, нага – ногі, пяцёра – пяцярых) - нерухомы (у словах хата, парта, зялёны, добры, адзінаццаць ва ўсіх склонавых формах адзіночнага і множнага ліку націск падае на адзін і той жа склад);

6. Разнамесны – аднамесны;

7. Асноўны – пабочны. Націск у беларускай мове рухомы (адрас – адрасы), рознамясцовы, можа быць як на першым, так і на іншым складах слова (жнівень, кастрычнік, мабілізацыя). Ён можа падаць на корань, прыстаўку, суфікс, канчатак. Націск маюць только паўназначныя словы. Непаўназначныя (службовыя) прымыкаюць да папярэдняга слова (энклітыкі): схадзіў бы, або да наступнага самастойнага слова (праклітыкі): па ваду. Ад месца націску залежаць: адрозненне аднолькавых па гукавым саставе слоў: атлас; правілы напісання галосных: ляснік, леснічоўка, высакаякасны, шырокафарматны (калі ў другой частцы складанага слова націск знаходзіцца не на першым складзе, развіваецца пабочны націск у першай частцы: чарнабровы, чорнарабочы); адрозненне граматычных формаў слова: рукі; адрозненне формаў закончанага і незакончанага трывання дзеяслова: адрэзаць – адразаць. Акцэнталагічныя варыянты дапускаюць дваякі націск у межах нормы: літасцівы, супраць – супроць, хлопец – хлапец, навокал – навакол. У мове існуе вялікая група слоў, ў якіх націск неабгрунтавана пераносіцца на іншы склад. Акцэнталагічныя памылкі дапускаюцца і ў асобных граматычных формах. Так, у дзеясловах множнага ліку прошлага часу правільныя формы: узялі, далі, аддалі, прынялі.У дзеясловах 2-й асобы множнага ліку цяперашняга і будучага простага часу абвеснага ладу нарматыўнымі з’яўляюцца варыянты: жывяце, ідзяце. У прыслоўях вышэйшай ступені параўнання націск падае на апошні склад: далей, вышэй.

 

Арфаэпія і яе задачы. Арфаэпічеая норма ікультура маулення. Прычыны парушэння арфаэпічных нормау

ЗАДАЧЫ АРФАЭПІІ:

Арфаэпія (грэч. оrthos – правільна, epos – слова, мова) – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца нормы літаратурнага вымаўлення.

Асноўная задача арфаэпіі – выпрацоўка і замацаванне адзіных нормаў літаратурнага вымаўлення, якія ўключаюць у сябе правілы вымаўлення галосных гукаў, зычных гукаў, правілы вымаўлення спалучэн- няў гукаў у розных пазіцыях, правілы вымаўлення запазычаных слоў.

Развіццё і станаўленне арфаэпічных нормаў звязана з развіццём і станаўленнем беларускай літаратурнай мовы. Адзінства арфаэпічных правіл для ўсіх носьбітаў мовы неабходнае і важнае, як адзінства норм арфаграфіі і графікі, бо дапамагае дакладнаму разуменню вуснай мовы і тым самым спрыяе развіццю культуры нацыі.

Прычынамі парушэння норм літаратурнага маўлення з’яўляюцца:

1. Уплыў дыялектнай мовы, калі людзі захоўваюць асаблівасці мясцовай гаворкі: капаніца, начніца, з[і]мля, р[і]ка, бур[я]к, халодна,мамо, тато, збожа, камінэ,насене, вядзець, пішыць.

2. Уплыў рускай мовы: 1) вымаўленне [г] выбухнога на месцы фрыкатыўнага [г] (г[г]орад, г[г]ерой, аг[г]арод); 2) вымаўленне [ч] як [ч’] (ч[ч’]ай, ч[ч’]орны, ч[ч’]асты); 3) вымаўленне гукаў [л], [в], [ф] на месцы губна-губнога [ў] (траў[в]ка, воў[л]к, кроў[ф’]); 4) вымаўленне двух асобных гукаў [д] і [ж], [д] і [з] на месцы афрыкатаў (дажд[д]ж[ж]ы, ксянд[д]з[з]ы); 5) вымаўленне гукаў [шш] замест [шч] і інш. (шч[ ’]асце).

3. Уплыў арфаграфіі: гарадскі, змена, іскры, не вывучыў, без страху, бясшумна замест гара[ц]кі, [з’]мена, [і]скры, [н’а]вывучыў, [б’ас] страху, бя[ш]шумна і інш.

Заключаючы размову пра адхіленні ад норм літаратурнага вымаўлення, нагадаем (каб кантраляваць уласнае вымаўленне) слушнае выказванне англійскага лінгвіста Г. Суіта: «Пакуль мы не ведаем, як сапраўды гаворым, мы не можам адказаць на пытанне, як мы павінны гаварыць».

 

Вымаўленне зычных і спалучэнняў зычных

На характар вымаўлення зачных уплываўць у першую чаргу якасць гуцкавога акружэння зычнага, месцазнаходжання зычнага у слове (на стыку слоў, на граніцы марфем, у пачатку або ў канцы слова)

œ Зацвярдзелыя гукі [р] [ж] [ш] [дж] [ч] [ц] (які не паходзіць з [т]) вымаўляюцца цвёрда (цацка, саджу)

œ Для бел мовы характэрны фрыкатыўны гук [г] і толькі у некаторых запазычаных словах сустракаюцца выбухны [ɣ](галлё - гузік)

œ У бел мовен афрыкаты [дж] [дз] [дз’] вымаўляюцца злітна, асобнае вымаўленне [д] [ж] і [д] [з] характэрна дрля літар д ж д з якія стаяць на стыку марфем.

œ Асаблівасць бел мовы зьяўляецца наяўнасцьпадоўжанных зычных. Ніколі не падаужаюцца губныя зычныя і [р]

œ Звонкія і глухія выразна вымаўляюцца перад усімі галоснымі і санорнымі. У слабай пазіціі вымаўляюцца або глуха або звонка

œСвісцячыя і шыпячыя калі стаяць перад галосным гучаць выразна. Слабымі пазіцыямі для свістячых і шыпячых з’яўляецца іх суседзцтва (расчоска)

œ Слабай пазіцыяй для выбухных д т і афрыкат ч ц з’яўляецца іх суседзцтва (верталётчык)

œ Спалучэнне каранёфых д т ч к з суфіксальнам с у вымаўленні перадаецца гукам [ц]

œ Спалучэнне стч вымаўляецца як [шч] (брэстчына стч=[шч])

œ Спалучэнне чн вымаўляецца нязменна(ручнік чн=[чн])

œ Каранёвые з с г перад суфіксам –ск вымаўляюцаяк [ск] (петербургскі гск=[ск])

œ У геаграфічныз назвах і назвах народаў каранёвае к пераж суфексам -ск вымаўляецца як [цк](таджыкскі)

 

 

Графіка, яе змест і задачы

 

Графіка - гэта раздзел беларускага мовазнаўства, у якім вывучаюцца:

1) сістэма суадносін паміж літарамі і гукамі;

 2) сукупнасць усіх сродкаў для абазначэння вуснай мовы на пісьме;

3) напісанне літар і іншых графічных знакаў.

 Адначасова гэта і сістэма пісьмовых знакаў пэўнай мовы. Асновай беларускай графікі з'яўляюцца літары. Акрамя таго, да сродкаў беларускай графікі адносяцца знакі прыпынку, апостраф, злучок, розныя прыёмы скарачэння слоў, пропускі паміж словамі, абзац, знак націску, лічбы, усе матэматычныя анакі і інш.

Галоўная задача графікі —устанаўленне суадносін паміж літарамі і гукамі сучаснай беларускай мовы. Графіка акрэслівае гукавое значэнне кожнай літары, узятай асобна і ў спалучэнні з іншымі літарамі ў слове, займаецца вывучэннем малюнкаў літар, іх абрысаў.

Паводле спосабу перадачы і малюнка літар графіка падзяляецца на пісьмовую і друкарскую. Беларуская графіка заснавана на двух прынцыпах — гукавым і складовым. Гукавы прынцып заключаецца ў тым, што літара як графічны знак ужываецца ў залежнасці ад суседніх літар і служыць для абазначэння аднаго пэўнага гука. Складовы прынцып беларускай графікі заключацца ў тым, што літара як графічны знак можа: а) абазначаць два гукі; б) выконваць, акрамя асноўнай функцыі абазначаць гук, дадатковую функцыю. Менавіта дзякуючы складоваму прынцыпу дасягаецца эканомія графічных сродкаў. Беларуская графіка непасрэдна звязана з фанетыкай, таму што яна будуецца ў адпаведнасці з гукавой сістэмай сучаснай беларускай мовы.


Дата добавления: 2018-02-28; просмотров: 2404; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!