Асимиляцыя и дысимиляцыя зычных гукау



Асимиляцыя-гэта фанетычны працыс прыпадабнення аднаго гука да другога. Напрыклад, звонки гук у становишчы перад глухим вымауляецца як глухи – асимиляцыя па глухасци: дарожка-[дарошка], казка-[каска].

Асимиляцыя па глухасци трэба адрозниваць ад аглушэння звонких зычных у абсалютным канцы слова: зуб[зуп]. Вымауленне канцавых глухих и звонких зычных не адрозниваецца: грып[грып].Аглушэнне канцавога звонкага зычнага выкликае аглушэнне папярэдняга звонкага зычнага:з’е[ст].

Глухи перад звонким вымауляецца звонка-асимиляцыя па звонкасци:просьба-[проз’ба].

Асимиляцыя па мяккасци праяуляецца у прыпадабненни зычных[з][с][дз][ц] да наступных мякких:зничка-[з’н’ичка].

У працэсе маулення свисцячыя [з][с] перад шыпячыми[ж][ш][дж][ч] прыпадабняюцца да шыпячых: перавозчык –[перавошчык], а шыпячыя перад свисцячыми вымауляюцца як свисцячыя:купаешся-[купас’ся]. У некаторых выпадках асимиляцыя прывяла да сцяжэння зычных и стала адлюстроувацца на письме: мноства-множства.

Дысимиляцыя – гэта замена аднаго з двух аднолькавых або падобных гукау иншым, менш падобным па вымауленни.Напрыклад, у вынику страты рэдукаваных ъ,ь у словах къто,чъто побач стали близкага утварэння [кт][чт],што прывяло да замены [к][ч] на [х][ш]: хто,што.

Распадабненне спалучэнняу гукау[дт][тт] адбылося у словах весци, плесци,месци.

Асимиляцыя у сучаснай бел.ли-най мове-жывы и актыуны працыс. Дысимиляцыя-з’ява вельми рыдкая, вядомая па сваих выниках з минулых эпох

Склад. Тыпы складоу.Прынцыпы скдадападзелу у беларускай мове

Склад– гэта мінімальная вымаўленчая адзінка, якую ўтварае галосны гук пры спалучэнні з зычным(і) гукам(і) на аснове злітнага з імі вымаўлення. У адпаведнасці з прынцыпам узыходнай гучнасці ў сучаснай беларускай мове могуць стварацца склады наступнай будовы:

Тыпы складоў :

Г- а, э, о, у, і

ЗГ га, джы, дзе, лі, рэ

ГЗ ад, іл, ой, эх

ЗГЗ бэз, кат, лік, шум, вар, лаў, мар

ЗЗГ зла, зло, два

ЗЗГЗ жвір, звон, млын

ЗЗГЗЗ гвалт, хруст, тракт

ЗГЗЗ мант, лент, ліст, факт

ЗЗЗГ зблы, стра, спрэ

ЗЗЗГЗ Склад

ЗГЗЗЗ тэкст, ленск

ЗЗГЗЗЗ Мінск, спектр

 Існуе некалькі класіфікацый тыпаў складоў.

I. Паводле колькасці кампанентаў: 1. аднакампанентныя (аднагукавыя) – складаюцца з аднаго галоснага гука: а, о, і; 2. шматкампанентныя (шматгукавыя) – складаюцца з двух і больш гукаў: вы, шан, кло.

II. II. Паводле наяўнасці/адсутнасці націскнога галоснага гука: 1. націскныя – вымаўляюцца з большай мускульнай напружанасцю галасавых звязак, больш выразна гучаць і ўспрымаюцца: па-ляў-ні¢-чы-мі; 2. ненаціскныя – адрозніваюцца ад націскных меншай сілай, выразнасцю, вышынёй тону і працягласцю вымаўлення. Да ненаціскных належаць пераднаціскныя (па-ляў-ні¢-чымі) і паслянаціскныя склады (паляўні¢-чы-мі).

III. III. Паводле пачатковага гука ў структуры склада: 1. прыкрыты – мае кансанантны пачаткам: га-ла-ва; 2. непрыкрыты – мае вакальны пачатак: а-гонь.

IV. IV. Паводле апошняга гука ў структуры склада: 1. закрыты – мае кансанантны зыход: дом; 2. адкрыты – мае вакальны зыход: ва-да. Адкрытыя склады могуць быць як прыкрытыя (мы), так і непрыкрытыя (а). Закрытыя склады таксама бываюць як прыкрытыя (дах), так і непрыкрытыя (іл). У сучаснай беларускай мове існуе 4 тыпы адкрытых прыкрытых складоў: ЗГ (ры), ЗЗГ (тры), ЗЗЗГ (стры), ЗЗЗЗГ (пстры) і 2 тыпы закрытых непрыкрытых складоў: ГЗ (аб), ГЗЗ (такт). Колькасцю складоў, вымаўленых за адзінку часу (секунду або мінуту), вызначаецца тэмп маўлення (часцей за ўсё вызначаецца ў складах/сек).

 Вызначэнне межаў паміж складамі ў слове і на стыку слоў называецца складападзелам. Існуе некалькі тэарэтычных падыходаў і крытэрыяў складападзелу (яны адрозніваюцца адносна таго, якія спалучэнні гукаў у моўнай плыні лічыць складамі, па якіх праходзіць мяжа складападзелу):

· згодна з узрастаннем гучнасці: ва-пна, ка-пні;

· згодна са змяненнем мускульнай напружанасці галасавых звязак: вап-на, ка-пні;

· згодна з рэальнасцю склада ў пачатку слова: вап-на, ка-пні;

· згодна з тэндэнцыяй да адкрытых складоў: ва-пна, ка-пні. У беларускай мове пашыраны прынцып складападзелуў адпаведнасці з узрастаннем гучнасці.:

1. калі ў слове апошні гук галосны, а зычныя і галосныя гукі размяшчаюцца па чарзе, то складападзел праводзіцца паміж галосным і наступным зычным: ба-ра-на-ва-ла, у-за-е-ма-да-па- мо-га;

2. калі паміж галоснымі ёсць спалучэнне шумных зычных гукаў ці шумнага і санорнага, то складападзел праходзіць перад першым зычным, а спалучэнне зычных адносіцца да наступнага склада: мя-тла, по-шта;

3. калі паміж галоснымі ёсць спалучэнне санорнага зычнага з санорным або спалучэнне санорнага з шумным, то складападзел праходзіць паміж зычнымі: санорны адносяць да папярэдняга склада, а другі зычны – да наступнага: жар-ты, роў-ны;

4. спалучэнні зычных гукаў у пачатку слова і ў канцы незалежна ад тыпу зычных, якія спалучаюцца, цалкам адносяцца да склада, утворанага суседнім галосным: зра-бі-лі; 5. складападзел на стыку марфем праводзіцца згодна з тымі ж правіламі, што і не на стыку. З гэтага вынікае, што ў беларускай мове падзел слова на марфемы (пад-ыгр-а-лі) можа не супадаць з падзелам яго на склады (па-ды-гра-лі)

 


Дата добавления: 2018-02-28; просмотров: 4657; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!