Паняцце білінгвізму. Разнавіднасці



    Білінгвізм (двухмоўе) – папераменнае карыстанне дзвюма мовамі ў працэсе зносін. Полілінгвізм(шматмоўе) – выкарыстанне трох і больш моў у працэсе зносін.

Разнавіднасці двухмоўя:

1) індывідуальнае – дзвюма мовамі валодаюць асобныя людзі;

2) групавое – двухмоўнымі з’яўляюцца цэлыя групы або сацы-яльныя слаі;

3) поўнае,абосуцэльнае – характэрна для ўсіх сацыяльных груп народа;

4) нацыянальнае – распаўсюджана сярод прадстаўнікоў усёй нацыі;

5) дзяржаўнае – статус дзяржаўнай маюць 2 мовы (Фінляндыя – фінская і шведская, Канада – англійская і французская).

Дзяржаўная мова – гэта афіцыйная мова, на якой працуюць дзяржаўныя і адміністрацыйныя органы, грамадскія арганізацыі, навуковыя, навучальныя і культурныя ўстановы.

Сучасная моўная сітуацыя ў Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе, якое прадстаўлена беларуска-рускім, руска-беларускім двухмоўем і індывідуальным беларускім і рускім аднамоўем.

Двухмоўе – з’ява складаная, шматбаковая. Яна можа разглядацца ў трох аспектах:

1) псіхалагічны – звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу індывіда, яго разумовымі здольнасцямі, эмацыянальнай прыстаса-вальнасцю да вывучэння моў, з праблемай пераключэння моўных кодаў;

2) сацыялінгвістычны – закранае сферы выкарыстання кожнай з моў, ступень авалодання мовамі, размеркаванне камунікатыўных функцый паміж імі;

3) педагагічны – закранае розныя аспекты навучання другой мове, уплыў адной мовы на працэс засваення другой.

 

На тэрыторыі Беларусі двухмоўе існавала здаўна, хоць яго характар і састаўныя кампаненты мяняліся. Ужо ў перыяд ВКЛ (13 – 16 ст.) існавала беларуска-царкоўнаславянскае двухмоўе, пісьмовае і вуснае. З пашырэннем на тэрыторыі Беларусі польскай мовы (пасля аб’яднання ВКЛ з Польскім каралеўствам) пачало складвацца беларус-ка-польскае двухмоўе. Пазней, пасля 3 падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг.), беларускія землі адышлі да Расіі і функцыі афіцыйнай мовы пачала выконваць руская мова, шырока развівалася беларуска-рускае двухмоўе. У раёнах сумеснага пражывання беларусаў з іншымі народамі фарміравалася беларуска-літоўскае, беларуска-латышскае, беларуска-яўрэйскае двухмоўе.

У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія знаходзяцца ў кантакце, прыводзіць да інтэрферэнцыі.

Тэрмін “інтэрферэнцыя” паходзіць ад лац. іntеr‘памiж’, ferеns ‘якi нясе, пераноciць’ і абазначае ўзаемапранікненне моўных элементаў у выніку кантактавання роднасных моў, ужыванне пры маўленні на адной мове элементаў другой мовы, што прыводзіць да парушэння нормаў гэтых моў. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені блізкасці моў, узроўню валодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і інш.

 

Моуная інтэрферэнцыя. Відыінтэрферэнцыі

У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі, гэта значыць пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы іншай мовы. Іншымі словамі, інтэрферэнцыя прыводзіць да парушэння нормаў суіснуючых моў. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і інш.

Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні на той ці іншай мове. Аднак яны не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага двухмоўя стаіць як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах білінгвізму.

Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя – з'ява распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы: фанетыку, акцэнтуацыю, марфалогію, лексіку, сінтаксіс. Вылучаюць наступныя віды інтэрферэнцыі: марфалагічная, сінтаксічная, фанетычная, лексічная, словаўтваральная, акцэнтная.

Марфалагічная інтэрферэнцыя звязана з разыходжаннямі ў граматычным афармленні рускіх і беларускіх лексем, асабліва тых, якія маюць агульныя карані. Гэта разыходжанні ў родзе, ліку, склоне назоўнікаў, ва ўтварэнні сінтэтычных формаў вышэйшай і найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў, у склонавых формах лічэбнікаў, ужыванні дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў і г.д. Напрыклад, рус. шинель, собака, медаль, степь, насыпь, надпись– жаночы род, бел. шынель, сабака, медаль, стэп, насып, надпіс– мужчынскі род; рус. писать чернилами – бел. пісаць чарнілам;рус. чистый – чище, бел. чысты – чысцейшы;рус. тремя, четырьмя – бел. трыма, чатырма; рус. завявший – бел.завялы; рус. улыбаясь – бел. усміхаючыся.

Інтэрферэнцыйныя памылкі ў сінтаксісе (сінтаксічная інтэрферэнцыя) выклікаюцца адрозненнямі ў будове словазлучэнняў, простых і складаных сказаў. У словазлучэннях выразна праяўляецца нацыянальная спецыфіка мовы. Таму механічнае перанясенне мадэляў пабудовы словазлучэнняў з адной мовы ў другую вядзе да парушэння нормаў (параўн. белар. дзякаваць сябру, смяяцца з другіх, паслаць па бацьку, захварэць на грып, два сталы, дакрануцца да рукі, ісці лесам, з прычыны занятасці – руск. благодарить друга, смеяться над другими, послать за отцом, болеть гриппом, два стола, прикоснуться к руке, идти по лесу, попричине занятости). Структура сказаў таксама мае некаторыя адрозненні: рус. В одном из переулков встретились емудвадруга – бел. У адным завулку ён сустрэўдвухсяброў; рус. – Приятно ходить по новым местам, всматриваться в картины, встречающиеся на пути – бел. Прыемна было хадзіць па новых мясцінах, углядацца ў малюнкі, што трапляюцца ў падарожжы.

Пранікненне спецыфічных фанетычных рысаў з адной мовы ў другую вядзе да фанетычнай інтэрферэнцыі (напрыклад, у рускім маўленні білінгва сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдае р, чна месцы рускіх мягкіх р’ і ч’, фрыкатыўнае γ на месцы выбухнога г, мяккія дз’і ц’на месцы д’і т’, афрыката дж, пераход зычных в, лу ў,прыстаўныя зычныяв, г, прыстаўныя галосныя а, і, ярка выражанае аканне і г.д.). Гэтыя асаблівасці вельмі ўстойлівыя і могуць заставацца ў беларуска-рускага білінгва на ўсё жыццё.

Лексічная інтэрферэнцыя выклікана наяўнасцю разыходжанняў або частковага падабенства ва ўласналексемным і семантычным аспектах беларускай і рускай моў. Напрыклад, ужыванне білінгвам у беларускай мове выразу гуляць ролю замест адыгрываць ролю абумоўлена неаднолькавым аб'ёмам значэнняў і асаблівасцямі ўжывання ў рускай і беларускай мовах слоў іграць (играть) і гуляць (гулять). Лексічная інтэрферэнцыя падзяляецца на ўласна-лексічную(калі ў рускім маўленні выкарыстоўваюцца беларускія словы і наадварот): Леший еговедает, отчего так часто его бьёт(И.Мележ); лексіка-семантычную (калі ў маўленні выкарыстоўваюцца словы ў значэннях, якія характэрны для іншай мовы): Урал богатырём приветливымРучникдороги разостлал(Р.Бородулин); лексіка-стылістычную(рускія і беларускія словы маюць аднолькавае значэнне, але належаць да розных стыляў маўлення): рус. хвороба – (дыялектн.) – бел. хвароба(літаратурн.), руск. Смак(разм.) – бел. смак(літаратурн.).Лексічная інтэрферэнцыя праяўляецца, у прыватнасці, у міжмоўнай аманіміі. Міжмоўныя амонімы – словы з розных моў, якія поўнасцю або часткова супадаюць у гучанні або напісанні, але маюць рознае значэнне. У працэсе перакладу тэксту з рускай мовы на беларускую ці наадварот магчымы іх непажаданыя ўзаемазамены, што прыводзіць да непаразумення: рус. качка‘укачванне – бел. качка‘вадаплаўная птушка’; рус. сварка ‘злучэнне металічных частак шляхам сплаўлівання’ – бел. сварка‘спрэчка’.

Прычынай існавання словаўтваральнай інтэрферэнцыі з'яўляецца несупадзенне словаўтваральных фармантаў аднакаранёвых беларускіх і рускіх слоў: рус. читательница – бел. чытачка, рус. детский – бел. дзіцячы, рус. шептаться – бел. шаптацца,рус. беспринципный – бел.беспрынцыповы, рус. вблизи – бел. паблізу.

Акцэнтнаяінтэрферэнцыя звязана з разыходжаннямі ў націску ў рускіх і беларускіх лексемах: рус. ольх'а – бел. в'ольха,рус. кишк'а – бел.к'ішка, рус. овсян'ой – бел. аўс'яны, рус. вест'и – бел. в'есці, рус. д'осуха – бел. дас'уха, рус. од'иннадцать – бел. адзін'аццаць, руск. посл'анец –белар. паслан'ец.


Дата добавления: 2018-02-28; просмотров: 1528; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!