Фанетыка як раздзел мовазнауства.Прадмет і задачы фанетыкі. Фанетычныя адзiнкi вуснага маулення



Прадмет і задачы фанетыкі

Фанетыка (ад грэч.phōnē гук, phōnētikos гукавы) – раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавыя сродкі мовы: гукі, склады, такты, фразы, а таксама націск і інтанацыю. Фанетыкай называюць таксама і сам гукавы бок мовы. Фанетыка займае асаблівае месца сярод лінгвістычных навук, паколькі даследуе гукавыя сродкі, пазбаўленыя самастойнага значэння. Напрыклад, злучнік і – гэта слова, якое мае пэўнае значэнне, што рэалізуецца ў канкрэтным кантэксце, але гук [і] гэтага значэння не мае. Калі самастойныя і службовыя словы маюць знешні бок (гукавую форму) і ўнутраны (значэнне), то гукі мовы – аднабаковыя адзінкі: маюць толькі знешняе афармленне. У фанетыцы вылучаюцца самастойныя часткі, якія вывучаюць такія фанетычныя сродкі, як націск (акцэнталогія), склад (сілабіка), інтанацыя (інтаналогія). Фанетычная сістэма мае сувязь з лексічнай і граматычнай сістэмамі беларускай мовы, паколькі гукі, робячыся адзінкамі граматыкі і лексікі, набываюць значэнне і вызначаюць існаванне значных моўных адзінак – марфем і слоў. Фанетыка цесна звязана з арфаэпіяй, якая апісвае асаблівасці вуснай мовы, выяўляе заканамернасці гукавой сістэмы. Фанетыка вывучае гукавыя сродкі мовы, зыходзячы з вымаўлення носьбітаў мовы. На фанетыку абапіраюцца графіка і арфаграфія. Гукі пры дапамозе графічных сродкаў, а таксама з улікам арфаграфічных правіл адлюстроўваюцца на пісьме.

. У залежнасці ад задач вывучэння гукавых сродкаў адрозніваюць фанетыку агульную, прыватную, апісальную, гістарычную, параўнальную. Прадметам даследавання агульнай фанетыкі з'яўляецца тое, што характерна для гукавога боку ўсіх моў. Агульная фанетыка вывучае будову маўленчага апарата чалавека, разглядае заканамернасці змены гукаў ў маўленчай плыні, займаецца класіфікацыяй гукаў, суадносіць гукі і фанемы, устанаўлівае агульныя прынцыпы члянення гукавой плыні на пэўныя адрэзкі. Прыватная фанетыка, або фанетыка асобных моў, разглядае задачы фанетыкі, характэрныя для канкрэтных моў. Прыватная фанетыка можа быць апісальнай і гістарычнай. Фанетычная сістэма мовы можа даследавацца ў яе сучасным стане. Вывучэнне гукавой сістэмы на пэўным этапе яе развіцця, г.зн. у сінхронным плане – гэта задача апісальнай (або сінхроннай) фанетыкі. Вывучэнне змен у гукавым ладзе пры развіцці мовы з’яўляецца асноўнай задачай гістарычнай (або дыяхранічнай) фанетыкі. Пры дапамозе гістарычнай фанетыкі можна больш глыбока зразумець фанетычныя з'явы на сучаснымэтапе. Пры даследаванні некалькіх моў неабходна параўнаць гукавы бок розных моў, выявіць падабенства і адрозненне паміж імі.

Галосныя гукі і іх классіфікацыя(І,Э,А,О,У,Ы):

Е,ё,ю,я,і – абазначаюць адзін гук, калі стаяць пасля зычнага: лета [л`эта].

Абазначаюць два гукі пасля галоснага,мяккага знака,апострафа,у нескладовага: яліна [yал`іна].

Яны бываюць:

Неялабілізованныя.

Лабіялізованныя(у,о).

Пярэдняга рада(і,э).

Сярэдняга рада(ы,а).

Задняга рада(о,у).

6. Верхняга пад`ёму(ы,і,у).

7. Сярэдняга пад`ёму(э,о).

8. Ніжняга пад`ёму(а).

Змены і чаргаванні галосных гукау: змены абумоулены пазіцыяй галоснага(моцнай-пад націскам;слабой).

Бываюць: аканне(яканне) – пераход гукау [о,э] у першым складзе перад націскам у гук [а],пасля цвёрдых. Пасля мяккіх – яканне.

Чаргаванне — гэта змена гукаў у адной марфеме ў розных формах слова або ў аднакарэнных словах: рэкі — рака, воды

— вада, лес — лясны, лён — лянок. Адрозніваюць чаргаванні пазіцыйныя, або фанетычныя, і гістарычныя, або традыцыйныя.

Пазіцыйныя чаргаванні адбываюцца ў залежнасці ад месца націску ў слове і адлюстроўваюць фанетычныя нормы сучаснай мовы. Сярод пазіцыйных чаргаванняў галосных найбольш пашыранымі з'яўляюцца чаргаванні, у аснове якіх аканне і яканне: росы — раса, сосны — сасна, стрэл — страляць, брэх — брахаць; сёстры — сястра, вёслы — вясло, вецер — вятрак, вечар — вячэра.

Гістарычныя чаргаванні — гэта вынік гістарычных змсн у фанетычнай сістэме мовы ў мінулыя часы. Яны не абумоўлены фанетычнай пазіцыяй гука ў слове.

Зычныя гукі і іх класіфікацыя. Пазіцыйныя і камбінаторныя змены зычных гукау.Асіміляцыя і дысіміляцыя

Зычныя гукі і прынцыпы іх класіфікацыі Зычных гукаў у беларускай мове 39. Гэта гукі несвабоднага ўтварэння, з моцным струменем выдыхaемага паветра, звычайна нескла- даўтваральныя. Пры іх класіфікацыі ўлічваюцца наступныя прынцыпы: I – палаталізацыя, II – танальнасць, III – месца ўтварэння, IV – спосаб утварэння, V – працягласць.

I. Паводле наяўнасці ці адсутнасці палаталізацыі зычныя бываюць мяккія і цвёрдыя. Мяккія зычныя – гукі, якія, акрамя сваёй асноў- най артыкуляцыі, маюць і дадатковую – палаталізацыю, калі сярэдняя ча- стка спінкі языка паднятая да цвёрдага паднябення (у выніку гэтага змя- няецца форма ротавага рэзанатара і павышаецца тон і шум гука); гэтую дадатковую артыкуляцыю часам называюць ётавай артыкуляцыяй, або «і»-падобнай (падобнай да вымаўлення гукаў [j], [і]). Гукі, якім уласцівая палаталізацыя, называюцца палаталізаваны- мі, або мяккімі (дакладней – памякчонымі). А гук [j] – толькі мяккі (таму яго называюць палатальным), бо мяккасць – гэта яго асноўная артыкуляцыя. Цвёрдыя зычныя – гукі, пры вымаўленні якіх, акрамя асноўнай, ёсць дадатковая артыкуляцыя – велярызацыя: задняя частка спінкі языка падымаецца да мяккага паднябення (у выніку тон і шум рэзка зніжаюц- ца). Зычныя, якім уласцівая велярызацыя, называюцца цвёрдымі, або ве- лярызаванымі. Гукі [ж], [дж], [р], [ч], [ш], [ц] (не ўтвораны з [т]) не ма- юць адпаведных мяккіх, яны зацвярдзелыя. Большасць цвёрдых і мяк- кіх зычных складаюць пары.

II. Паводе танальнасці (ступені гучнасці) зычныя падзяляюцца на дзве групы: санорныя і шумныя. 1) Санорныя зычныя ўтвараюцца з перавагай голасу над шумам, акустычна яны больш блізкія да галосных. Гэтая блізкасць выяўляецца ў наступным: а) санорныя не аглушаюцца на канцы слова і перад глухімі; б) глухія зычныя перад імі не азванчаюцца, а застаюцца нязменнымі, як і перад галоснымі; в) санорныя не маюць сабе парных глухіх. Санорных гукаў 11: [р], [м], [м'], [н], [н'], [л],[л'], [й], [ў], [в], [в']. 2) Шумныя зычныя – гэта: а) гукі, які складаюцца з шуму і гола- су з перавагай шуму – звонкія; б) гукі, якія не маюць у сваім складзе го- ласу, а толькі шум – глухія. Большасць звонкіх і глухіх утвараюць пары па звонкасці глухасці: [з], [з'], [д], [б], [б'], [дз], [дз'], [дж], [г], [г'], [ж], [ γ ], [ γ' ] [с],[с'], [т], [п], [п'], [ц], [ц'], [ч], [к], [к'], [ш], [х], [х'], [ф], [ф']. ІІІ. Паводле ўдзелу органаў вымаўлення і месца ўтварэння (інакш – артыкуляцыі актыўнага органа маўлення) зычныя падзяляюцца на: 1) губныя, 2) язычныя.

Губныя ўтвараюцца: а) шляхам збліжэння ніжняй губы з верхняй і імгненным размыканні: [б], [б'], [м], [м'], [п], [п'], [ў] называюцца губна- губнымі, або білабіяльнымі (лац. bi(s) 'двойчы' і labialis 'губны'). Гукі, утвораныя пры збліжэнні ніжняй губы з верхнімі зубамі; называюцца гу- бна-зубнымі, або лабія-дэнтальнымі (лац. labium 'губа' і dentis 'зуб'): [в], [в'], [ф], [ф']. Язычныя ўтвараюцца пры актыўнай артыкуляцыі языка яго адпа- веднай часткі, у сувязі з чым іх падзяляюць на пярэднеязычныя, сярэдне- язычныя і заднеязычныя. Пярэднеязычныя ўтвараюцца збліжэннем або змыканнем пярэд- няй часткі і кончыка языка з зубамі, зубамі і альвеоламі ці альвеоламі. Асабліва рухомы тут кончык языка, ён можа займаць рознае становішча ў адносінах да пасіўных органаў ротавай поласці – зубоў (верхніх і ні- жніх), альвеолаў і паднябення: [з], [з'], [с], [с'], [ц], [ц'],[дз], [дз'], [ж], [ш], [ч], [дж], [л], [л'], [р], [д], [т]. Пры вымаўленні гукі [ж], [ш], [ч], [дж] набываюць шыпячае адцен- не, таму іх называюць шыпячымі. Зычныя [з], [з'], [с], [с'], [ц], [ц'],[дз], [дз'] набываюць свісцячае адценне і назывюцца свісцячымі. Сярэднеязычныя ўтвараюцца збліжэннем сярэдняй часткі языка з цвёрдым паднябеннем; такім у беларускай і рускай мовах ёсць гук [j]. З улікам пасіўнага маўленчага органа – паднябення (цвёрдага) іх называ- юць сярэднепаднябеннымі, або палатальнымі (лац. palatum 'паднябен- не'). Заднеязычныя вымаўляюцца пры збліжэнні або змыканні задняй часткі спінкі языка з мяккім паднябеннем. Гэта гукі [г], [г'], [к'], [к], [х'], [х], [γ], [γ']. IV.

Паводле спосабу ўтварэння зычныя бываюць:

а) змычна-выбухныя,

б) шчылінна-працяжныя,

в) змычна-шчылінныя (злітыя, афрыка- ты);

г) змычна-праходныя,

д) вібранты.

Шчылінныя (шчылінна-працяжныя) гукі ўтвараюцца пры набліжэнні актыўнага органа маўлення да пасіўнага; праз утвораную імі шчыліну праходзіць паветра, трэцца аб яе сценкі; гэтыя гукі можна пра- цяжна вымавіць, таму іх называюць працяжнымі (у адрозненне ад імгненных), а таксама фрыкатыўнымі (лац. fricare 'церці'). Гэта гукі [в], [в'], [ф], [ф'], [з], [з'], [ў], [j], [ж], [ш], [с], [с'], [γ], [γ'], [х], [х'].

Змычна-шчылінныя гукі (афрыкаты ад лац. affricata 'прыцёртая') утвараюцца складанай артыкуляцыяй: спачатку органы маў- лення змыкаюцца, а затым плаўна размыкаюцца, утвараючы шчыліну, праз якую праходзіць выдыхaнае паветра, тручыся аб яе сценкі. Гэтыя складанай артыкуляцыі гукі маюць змычную пачатковую фазу (экскурсію) і шчылінную канцавую фазу (рэкурсію); яны складаюцца з двух гукаў, злітых у адзін, на што паказвае і літарнае абазначэнне некаторых з іх у беларускай, польскай і іншых мовах. Аднак гэтыя злітыя гукі маюць артыкуляцыю аднаго гука, а не двух: [дз], [дз'], [дж], [ц], [ц'], [ч].

Змычна-праходныя зычныя – гукі, пры ўтварэнні якіх адны органы маўлення змыкаюцца, а іншыя ўтвараюць праход для струменю паве- тра; выдыханае паветра можа разрываць змыканыя органы і праходзіць у поласць носа, як пры вымаўленні гукаў [м], [м'], [н], [н'], або не разры- ваць іх, свабодна праходзячы па баках языка, як пры ўтварэнні гукаў [л], [л']. У адпаведнасці з артыкуляцыяй гэтыя гукі называюцца насавымі, або назальнымі (лац. nazalis насавы) ці бакавымі, або латэральнымі (лац. lateralis 'бакавы').

Бакавыя называюць таксама ротавымі (утвараюцца ў поласці рота, а не носа). Вібранты (дрыжачыя) (лац. vibrans, vibrantis 'дрыготкі') – зычныя гукі, якія ўзнікаюць як вынік вібрацыі артыкуляцыйнага органа (пярэдняй часткі спінкі языка або увулы (язычка). Да вібрантаў належыць

Пазицыйнае чаргаванне зычных адбыаюцца пад уплывам суседних зычных гукау у сярэдзине слова або залежаць ад становишча зычных у канцы слова.

Да пазицыйных чаргаванняу адносяцца:

А)чаргаванни звонких и глуких у сярэдзине слова у вынику асимиляцыи:

[б]-[п] галубы-галубки,

[г]-[х]бягу-бегчы,

[з]-[с] павазиць-павозка,

[д]-[т] павадок –на павадку,

[дз’]-[ц’] дзядзечка-дзядзька,

[ж]-[ш]стажок-сташка,

Б) чаргаванни звонких и глухихи як выник аглушэння звонких зычных на канцы слова:

[б]-[п]кубики-куб,

[у]-[х]мураги-мурох,

[з]-[с]паравозы-паравоз,

[д]-[т]брады-брад,

[дз’]-[ц’]у завадзи-завадзь,

[ж]-[ш]пейзажы-пейзаж,

[дж]-[ч]дажджы-дождж.

В)чаргаванни цвердых и мякких зычных як выник асимиляцыи па мяккасци,змякчэння зычных перад [э][и]пры змене формы слова и утварэнне новых слоу:

[з][з’]звон –звинець,

[с]-[с’]радасны-радасць,

[д][дз’]чарада-у чарадзе.

Г) чаргаванни заднеязычных [у][к][х][у’][к’][х‘]

[у]-[у’]ворага-вораги,

[к]-[к’]клетка-клеки,

[х]-[х’]арэх-арэхи.


Дата добавления: 2018-02-28; просмотров: 2581; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!