Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле сферы ужывання



Уся лексіка БМ паводле ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і абмежаваную ва ўжытку.

Да агульнаўжывальнай лексікі адносяцца шматлікія словы, якія не абмежаваны ва ўжыванні, могуць выкарыстоўвацца ва ўсіх моўных стылях і складаюць устойлівую аснову сучаснай БМ: маці, бацька, святло, чырвоны, першы, каляндар.

Лексіка абмежаванага ўжывання выкарыстоўваецца ў мове радзей. Гэта спецыяльная, дыялектная і жаргонная лексіка.

Спецыяльную лексіку выкарыстоўваюць у сваёй мове прадстаўнікі асобных прафесій, пэўных галін ведаў. У спецыяльнай лексіцы вылучаюць тэрміны (навуковыя, тэхнічныя) і прафесіяналізмы. Тэрміны – афіцыйныя літаратурныя словы, якія дакладна абазначаюць навуковыя, тэхнічныя, палітычныя, эканамічныя, мастацкія паняцці: арлекін (тэатр.), бактэрыцыд (бакт), матэрыялізм (філас). Вузкаспецыяльныя тэрміны, якія вядомы толькі самім спецыялістам, пазначаюцца ў слоўніках паметай спец., або канкрэтнай паметай, якая ўказвае на выкарыстанне тэрміна ў адпаведнай галіне навукі, тэхнікі, эканомікі (анат., архіт., геагр., заал., літ., мед., муз., юр.). Агульназразумелыя шырокаўжывальныя тэрміны, вядомыя людзям розных спецыяльнасцей, звычайна не маюць такіх памет. Прафесіяналізмы – назвы прадметаў, дзеянняў пераважна ў вуснай мове людзей пэўнай прафесіі, рамяства, занятку: перадкі, заднікі (шавецк.), цвікля, фастрыгаваць (кравецк.).

Да дыялектнай лексікі адносяцца такія словы мясцовай, пераважна сялянскай гаворкі з аднаго ці другога дыялекту, якія ўжываюцца на абмежаванай тэрыторыі Беларусі. Дыял.словы адрозніваюцца ад літаратурных гучаннем (вахля – вафля, гараць – араць), месцам націску (перун – пярун), словаўтваральнымі прыстаўкамі, суфіксамі (зліва – лаўка), рознымі асновамі(саколка – майка, галоступкам – на босую нагу, калакалуша - чаромха). Калі асобныя дыялектныя словы пранікаюць у вусную ці пісьмовую літаратурную мову, іх наз. дыялектызмамі – выкарыстоўваюцца ў мастацкай літаратуры.

Ад лексікі дыялектнай і спецыяльнай адрозніваецца жаргонная лексіка. Жаргон – мова вузкага кола людзей якой-небудзь спецыяльнай або прафесійна-бытавой группы (беларуска-польскі жаргон дарэвалюцыйнай шляхты, жаргон рамеснікаў, жаргон вучняў, студэнтаў, карцёжнікаў): кол (адзінка), хвост(запазычанасць), пара(двойка). Жаргонныя словы (жарганізмы) толькі засмечваюць літаратурную мову і не маюць права існаваць у ёй. Яны зрэдку сустракаюцца пры апісанні пэўных сацыяльных з’яў, для моўнай характарыстыкі асобных песанажаў.

 

Фразеалогія як раздзел мовазнауства. Класіфікацыя фразеалагізмау

Фразеалогіяяк раздзел мовазнаўства У беларускай мове ўжываюцца ўстойлівыя спалучэнні слоў з непадзельным цэласным значэннем: вадой не разальеш ―вельмі дружныя, неразлучныя‖, абое рабое ―аднолькавыя‖. Гэтыя спалучэнні слоў выкарыстоўваюцца ў мове як гатовыя моўныя адзінкі. Іх называюць фразеалагізмамі або фразеалагічнымі адзінкамі. Фразеалогія (грэч.phrasis -- выраз, моўны зварот і logos-- вучэнне)– раздзел мовазнаўства, які вывучае: - значэнне фразеалагізмаў, - іх структуру, - адносіны да слова і словазлучэння, - паходжанне - ужыванне фрзеалагічных адзінак у маўленні. Аб’ект вывучэння фразеалогіі – фразеалагізмы, або фразеалагічныя адзінкі. У некторых працах іх яшчэ называюць фраземамі. Пад аб’ѐмам фразеалогіі разумеюць сукупнасць фразеалагізмаў, што разглядаюцца ў гэтым раздзеле мовазнаўства. У залежнасці ад таго, якія адзінкі ўключаюцца ў аб’ѐм фразеалогіі, яе разумеюць у вузкім і шырокім плане. У вузкім плане да фразеалогіі адносяць толькі ўласна фразеалагізмы, ў шырокім – прыказкі, устойлівыя параўнанні, крылатыя выразы, афарызмы. Агульнае падабенства гэтых выслоўяў з фразеалагізмамі ў тым, што яны таксама ўжываюцца як гатовыя моўныя комплексы, а не ствараюцца ў час маўлення, маюць агульнавядомае, замацаванае за імі значэнне. У навуковым курсе сучаснай беларускай літаратурнай мовы фразеалогія да нядаўняга часу разглядалася не як асобны раздзел мовазнаўства, а як тэма ў раздзеле лексікалогіі. Гэта тлумачыцца тым, што фразеалогія вывучае надзвычай разнастайныя і вельмі складаныя адзінкі мовы, у якіх выяўляюцца выразныя супярэчнасці: яны і аб’ядноўваюцца са словамі, і адрозніваюцца ад слоў; знешне супадаюць з сінтаксічнымі адзінкамі (словазлучэннямі і сказамі) і істотна адрозніваюцца ад іх.

Фразеалагізм як адзінка мовы Фразеалагізм - гэта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная сінтаксічна непадзельная моўная адзінка з цэласным значэннем. Фразеалагічная адзінка мае некаторыя агульныя рысы са словам і са свабодным словазлучэннем. Яна, як слова, выражае адно паняцце, мае цэласнае значэнне, можа быць мнагазначнай, як словазлучэнне, яна складаецца не менш чым з двух кампанентаў. Структура, значэнне, сінтаксічная функцыя фразеалагізмаў. Адметныя рысы фразеалагізмаў Фразеалагізм як моўная адзінка мае свае прыметы. Асноўнымі з іх з’яўляюцца: - узнаўляльнасць; - устойлівасць; - шматкампанентнасць; - сэнсавая і сінтаксічная непадзельнасць. Узнаўляльнасць фразеалагічнай адзінкі заключаецца ў тым, што мы не ствараем яе ў працэсе маўлення, а ўзнаўляем у памяці і выкарыстоўваем як гатовую моўную адзінку падобна слову. Устойлівасць фразеалагізма выражаецца ўстойлівасцю яго кампанентнага складу і значэння. Так, фразеалагізм заткнуць за поясскладаецца з трох абавязковых кампанентаў і за імі замацавана значэнне ―перасягнуць, перавысіць каго-небудзь у чымсьці‖. Фразеалагічная адзінка мае ў сваім складзе не менш за два словы- кампаненты: выйсці сухім з вады ―апраўдацца, пазбегнуць пакарання‖, на вока ―прыблізна, без падліку‖. У складзе фразеалагізма гэтыя словы – кампаненты страчваюць сваѐ першаснае значэнне. Фразеалалгічная адзінка мае адзіны, цэласны сэнс, які не вынікае з паасобных значэнняў слоў, што ўваходзяць у яе склад. Так, у фразеалагізме белая варона (пра таго, хто выдзяляецца сярод іншых сваімі паводзінамі ці знешнім выглядам‖ словы- кампаненты поўнасцю страцілі сваѐ першаснае значэнне; параўн.: белаяпапера, вароналяціць). У сінтаксічных адносінах фразеалагізм выступае адным членам сказа: Я прачытаў кніжкі адным духам (Скр.).

Класіфікацыі фразеалагізмаў Фразеалагізмы як моўныя адзінкі вывучаюцца ў розных аспектах: семантычным, структурным, функцыянальным і інш. Паводле ступені семантычнай злітнасці кампанентаў фразеалагічныя адзінкі падзяляюцца на:

 - ідыѐмы (фразеалагічныя зрашчэнні);

- фразеалагічныя адзінствы;

- фразеалагічныя злучэнні.

Ідыёмы (фразеалагічныя зрашчэнні) – гэта такія цэласныя, семантычна непадзельныя фразеалагічныя адзінкі, сэнс якіх не выводзіцца з сумы значэнняў састаўных кампанентаў. Для ідыѐм характэрна поўная страта першапачатковага значэння слоў, кампаненты ў іх зліліся ў адно сэнсавае цэлае. У фразеалагічных зрашчэннях могуць сустракацца незразумелыя з пункту гледжання сучаснай мовы кампаненты, устарэлыя ці нязвыклыя граматычныя формы: бібікі (лынды) біць ―гультаяваць‖, збіцца з панталыку ―заблытацца, памыліцца‖, гула асмаленая ―нічога‖.

Фразеалагічныя адзінствы– гэта такія семантычна непадзельныя адзінкі, сэнс якіх часткова матываваны значэннем састаўных кампанентаў. Кампаненты фразеалагічных адзінстваў поўнасцю не страцілі першапачатковае значэнне, ужываюцца з пераносным сэнсам і ў пэўнай ступені абумоўліваюць значэнне фразеалагічнай адзінкі. У адрозненне ад фразеалагічных зрашчэнняў кампаненты адзінстваў не так цесна звязаны паміж сабою. Адметнай асаблівасцю фразеалагічных адзінстваў з’яўляецца аманімічнасць іх са свабоднымі словазлучэннямі: муціць ваду ―ускладняць, заблытваць справу‖ і муціць ваду (у рацэ).Адзінствы найчасцей узнікаюць у выніку метафарычнага пераасэнсавання свабодных словазлучэнняў: паклаўшы руку на сэрца, да сівых валасоў. Як адзінствы разглядаюцца фразеалагізмы, структурна арганізаваныя як параўнальныя канструкцыі: як агнѐм апякло, я гром з яснага неба, як карова языком злізала, як свае пяць пальцаў.

Фразеалагічныя злучэнні– гэта ўстойлівыя звароты, якія не маюць цэласнага сэнсу. Значэнне іх вынікае са значэнняў кампанентаў. Ад свабодных словазлучэнняў яны адрозніваюцца тым, што ўключаюць словы са свабодным і фразеалагічна звязаным значэннем: мець значэнне, браць падувагу, прыняць рашэнне.

Фразеалагічныя злучэнні -- гэта нібы прамежкавае звяно паміж звычайнымі, пераменнымі словазлучэннямі і фраземамі, таму ў слоўніках не заўсѐды фіксуюцца. У асобную групу выдзяляюць фразеалагічныя выразы – устойлівыя семантычна падзельныя гатовыя моўныя звароты, якія складаюцца з слоў са свабодным значэннем: атэстат сталасці, педагагічны ўніверсітэт, працоўныя поспехі. Такія выразы не адрозніваюцца ад свабодных словазлучэнняў, і таму няма падстаў адносіць іх да фразеалогіі.

Фразеалагізмы – своеасаблівыя моўныя адзінкі. Яны не размяркоўваюцца па лексіка-граматычных разрадах – часцінах мовы, а толькі суадносяцца з імі паводле значэння і сінтаксічнай функцыі. У адпаведнасці з гэтым вызначаюць наступныя фразеалагічныя адзінкі:

- дзеяслоўныя (адпаведныя дзеясловам): згубіць галаву, замарыць чарвяка, ваду муціць;

 - назоўнікавыя (адпаведныя назоўнікам): апошняеслова, альфа і амега, вольны казак;

- прыметнікавыя (адпавядаюць прыметнікам): з вузел, з жабіны прыгаршчы, на адзін твар;

 - прыслоўныя (адпаведныя прыслоўям): на адной назе, за светам, плячо ў плячо;

 - займеннікавыя (адпавядаюць займеннікам): ваш брат, і ўсѐ такое;

- выклічнікавыя (адпавядаюць выклічнікам): вось табе і на! што

Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне.Крылатыя словы, прыказкі і прымаўкі. Фразеалагізмы (устойлівыя спалучэнні слоў)

Фразеалагізмы— устойлівыя гатовыя спалучэнні слоў з адзіным, цэласным значэннем. Навука пра ўстойлівыя спалучэнні слоў (фразеалагізмы) называецца фразеалогіяй. Фразеалогіяй называюць сукупнасць фразеалагізмаў.Фразеалагізм — своеасаблівая моўная адзінка. Сваім значэннем ён падобны да слова: хоць складаецца не менш як з двух слоў (іх яшчэ называюць кампан е н т а м і), але выражае адно паняцце, значэнне вынікае з усяго ўстойлівага звароту, сэнсава ён непадзельны. Ва ўстойлівых спалучэннях сустракаюцца словы, якія асобна, па-за фразеалагізмам, не ўжываюцца ў мове.Знешне, паводле сваей структуры, фразеалагізм па­добны да словазлучэння, але адрозніваецца тым, што ў ім словы страчваюць самастойнае лексічнае значэнне.Сэнс фразеалагізма — не сума значэнняў кампанентаў, як у свабодным словазлучэнні, а зусім іншы.У мове ёсць фразеалагізмы, якім адпавядаюць аманімічныя свабодныя словазлучэнні — гучаць аднолькава, а абазначаюць рознае.Фразеалагізмы не ствараюцца ў час размовы, пісьма, гэта гатовыя адзінкі з вядомым, гатовым значэннем. Большасць фразеалагізмаў мае адно значэнне, але ёсць і такія, што маюць два, тры значэнні і больш, г. зн. з'яўляюцца мнагазначнымі.Блізкія значэннем фразеалагізмы можна аб'яднаць у сінанімічныя рады. Як непадзельныя моўныя адзінкі, фразеалагізмы, незалежна ад колькасці слоў у іх, выступаюць адным членам сказа.Устойлівыя звароты ўжываюцца ў гутарковай мове, у мастацкай літаратуры і публіцыстыцы, выступаюць выразным стылістычным сродкам. Ужываюцца запазычаныя фразеалагізмы пераважна ў кніжнай мове. Некаторыя фразеалагізмы ўзніклі на гістарычнай аснове — у сувязі з пэўнымі гістарычнымі, культурнымі, бытавымі падзеямі.У беларускай і рускай мовах ёсць аднолькавыя фразеалагізмы, што тлумачыцца агульнасцю паходжання гэтых моў, але нямала і такіх фразеалагізмаў, якія развіліся самастойна ў абедзвюх мовах, не супадаюць, адрозніваюцца або словамі-кампанентамі, або структурай.Фразеалагізмы падаюцца ў спецыяльных даведніках — фразеалагічных слоўніках

Прыказкі (прымаўкі). Крылатыя словы і афарызмы.Агульнае ў гэтых моўных адзінак з фразеалагізмамі тое, што яны выкарыстоўваюцца як вядомыя, гатовыя, з вядомым сэнсам, маюць вобразнасць і выразнасць.Прыказка (прымаўка) — трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам.У прыказках адлюстроўваецца філасофія народа, яго мудрасць, думкі, надзеі і спадзяванні, выказваецца любоў да роднага краю, даецца ацэнка фактам, сітуацыям, робяцца падказкі, парады на розныя выпадігі жыцця.Пашырэнню прыказак, іх актыўнаму ўжыванню ў вуснай і пісьмовай мове спрыяюць глыбіня думкі, моўнае майстэрства іх стваральнікаў. Прыказкі не старэюць на працягу стагоддзяў, бо нясуць агульначалавечую мараль, выказаную сцісла, лаканічна і ў дасканалай мастацкай форме. Крылатыя словы і афарызмы — трапныя вобразныя выслоўі пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў. Такія выслоўі становяцца шырока вядомымі, паччынаюць распаўсюджвацца, ужывацца як гатовыя моўныя адзінкі. Яны выэначаюцца абагульняльным зместам, лаканічнасцю і выразнасцю.

Ужыванне фразеалагізмаў у творах для дзяцей дашкольнага ўзросту

Фразеалагічныя адзінкі з’яўляюцца яркім стылістычным сродкам твораў для дзяцей дашкольнага ўзросту. Акрамя наймення той ці іншай з’явы аб’ектыўнай рэчаіснасці, яны могуць перадаваць і розныя адносіны таго, хто гаворыць, да пэўнай з’явы ці асобы (неадабрэнне, іронію, пяшчоту, фамільярнасць, спагадлівасць і г.д.). Пісьменнікі ў творах для дзяцей дашкольнага ўзросту пры дапамозе фразеалагізма, трапнага крылатага выразу, прыказкі, прымаўкі ствараюць мастацкі вобраз, малююць дзеянне, аздабляюць мову персанажа, робяць мову твора больш маляўнічай, пераканальнай, выразнай, разнастайнай. У такіх творах значэнне фразеалагізма амаль заўсѐды мае экспрэсіўны, ацэначны характар, у той час як значэнне слова выконвае ў асноўным намінатыўную функцыю. Вывучаючы асаблівасці выкарыстання фразеалагізмаў у творах для дзяцей, заўважаем, што часцей за ўсѐ гэтыя моўныя адзінкі выкарыстоўваюцца без пэўных змен, у сваім звычайным выглядзе, значна радзей – трансфармуюцца ці абыгрываюцца з пэўнай стылістычнай мэтай, а ў некаторых, параўнальна рэдкіх выпадках беспадстаўна ўжываюцца з нематываванымі адхіленнямі ад нормаў. Фразеалагізмы, як правіла, неаднолькава актыўныя ў маўленні розных персанажаў. Ёсць у маўленні таго ці iншaгa героя фразеалагізмы i якія яны або ix вельмі мала ці зусім няма — гэта гаворыць пра многае з характарыстычнага пункту гледжання.

Лексікаграфія.Тыпы слоўнікаў

Лексікаграфія— раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца тэорыя і практыка складання слоўнікаў. Задачамі лексікаграфіі з'яўляюцца вызначэнне тыпаў слоўнікаў і будовы слоўнікавых артыкулаў, распрацоўка памет і прыёмаў тлумачэння значэння слова, размежаванне ў слоўніках амонімаў. Дзякуючы ўсебаковаму даследаванню слова як моўнай адзінкі магчыма складанне слоўнікаў. У слоўніках не толькі фіксуецца, сістэматызуецца і апісваецца лексіка беларускай мовы, але і замацоўваюцца літаратурныя нормы, што спрыяе павышэнню пісьменнасці і культуры маўлення.Слоўнік - гэта кніга, у якой фіксуюцца словы, пададзеныя ў алфавітным парадку; да слоў даюцца тыя ці іышыя тумачэнні або пераклад на іншую мову. Слова, якое тлумачыцца ў слоўніку, называецца рэестравым ловам. Рэестравае слова разам з усімі звесткамі пра яго складае слоўнікавы артыкул. Будова слоўнікавага артыкула вызначаецца тыпам слоўніка. Рэестравае слова падаецца ў слоўніках у пачатковай форме. Размяшчаюцца рэестравыя словы ў слоўніках у алф або ў алфавітна-гнездавым парадку. Граматычная і стылістычная характарыстыкі слова даюцца шляхам выкарыстання розных памет. Да граматычных адносяцца паметы роду, назвы часцін мовы, паметы трывання, а таксама некаторыя іншыя паметы граматычнага характару. У стылістычную характарыстыку слова ўваходзяць паметы, якія паказваюць на абмежаванае выкарыстанне слоў: разм. (размоўнае), абл. (абласное), тбкіж. (кніжнае), уст., ласк,; на сферу выкарыстання.Тлумачэнне значэння слова складае яго сэнсавую характарыстыку. Значэнне слоў раскрываецца апісальна; шляхам падбору сінонімаў; выяўленнем словаўтваральных сувязей слова. У перакладных слоўніках рэестравае слова тлумачыцца падборам адпаведных слоў з другой мовы.Тлумачэнне значэння слова ўдакладняецца ілюстрацыямі, якімі з'яўляюцца цытаты, узятыя з літаратурных крыніц. У якасці ілюстрацыйнага матэрыялу могуць выкарыстоўвацца таксама цытаты са старажытных помнікаў, дыялектныя запісы, прыказкі і інш. Ілюстрацыйны матэрыял залежыць ад тыпу слоўніка.У слоўніках размяжоўваюцца мнагазначныя словы і словы-амонімы. Значэнні мнагазначнага слова падаюцца ў адным слоўнікавым артыкуле, кожнае значэнне пазначаецца арабскай лічбай і падаецца з чырвонага радка (акрамя першага). Словы-амонімы пазначаюцца надрадковай лічбай, якая ставіцца пасля слова, і падаюцца ў асобных слоўнікавых артыкулах.

Слоўнікі беларускай мовы.У слоўніках беларускай мовы сістэматызуецца і апісваецца беларуская лексіка. Вылучаюцца дзве групы беларускіх слоўнікаў — энцыклапедычныя і лінгвістычныя. Энцыклапедычныя слоўнікі падаюць кароткія звесткі па ўсіх ці асобных галінах навукі і тэхнікі, літаратуры, мастацтва і інш. Яны тлумачаць не словы, а самі паняцці, прадметы, з'явы, падзеі, расказваюць аб гістарычных асобах, выдатных дзеячах навукі, культуры. Загаловак слоўнікавага артыкула ў такіх даведніках — гэта назоўнік ці словазлучэнне з назоўнікам. Энцыклапедычныя слоўнікі бываюць агульныя (універсальныя) і галіновыя. Да універсальных належыць «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», у якой расказваецца пра чалавецтва і сусвет, пра мінулае і сучаснае Беларусі, апісваюцца яе гарады і вёскі, рэкі і азёры, раслінны і жывёльны свет. Да галіновых энцыклапедычных слоунщау адносяцца «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» .Энцыклапедычнымі даведнікамі з'яўляюцца і біяграфічныя слоўнікі, або персанальныя энцыклапедыі. Лінгвістычныя слоўнікі тлумачаць значэнне слова (фразеалагізма), вызначаюць яго ўжыванне, паходжанне, напісанне, вьшаўленне, утварэнне, даюць яго граматычную і стылістычную характарыстыку. Яны бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. У залежнасці ад таго, якія словы ўключаюцца ў слоўнік і як яны тлумачацца, аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, тэрміналагічныя, фразеалагічныя і'інш. Двухмоўныя і шматмоўныя — гэта перакладныя слоўнікі, у якіх пры дапамозе слоў роднай мовы тлумачацца словы іншай ці іншых моў або наадварот — да беларускіх слоў падбіраюцца адпаведнікі з іншых моў.Перакладныя слоўнікі дапамагаюць пры перакладзе тэкстаў з адной мовы на другую. У тлумачальных слоўніках раскрываецца значэнне слова, даецца яго граматычная і стылістычная характарыстыка, адлюстроўваецца мнагазначнасць, аманімія, падаюцца фразеалагізмы з гэтым словам. Будова слоўнікавага артыкула наступная: загаловачнае слова з абазначэннем націску, далей ідзе граматычная і стылістычная памета, раскрыццё сэнсу слова, пасля, пры неабходнасці,— кароткія словазлучэнні ці сказы. У канцы слоўнікавага артыкула, пасля знака,змяшчаюцца фразеалагізмы і тэрміналагічныя словазлучэнні. Арфаграфічныя слоўнікі вызначаюць правільнае напісанне слоў, садзейнічаюць замацаванню ў пісьмовай практыцы асноўных нормаў беларускага правапісу, павышэнню культуры мовы.Арфаграфічныя слоўнікі адлюстроўваюць літаратурнае вымаўленне слоў і іх формаў.

 

Паняцце пра марфему. Характарыстыка асноўных марфем слова

Слова – асноўная адзінка мовы. У слове вылучаюцца часткі, або марфемы. Марфема– найменшая структурная частка слова, якая выражае лексічнае або граматычнае значэнне. Да марфем адносяцца корань і афіксы (прыстаўка (прэфікс), суфікс, канчатак (флексія), постфікс, інтэрфікс (злучальны галосны).У словах могуць быць адна ці некалькі марфем, размешчаных у пэіным парадку: хлеб – хлеб-н-ы – хлеб-а-роб – хлеб-а-пяк-ар-н-я.

У словах, якія змяняюць форму, вылучаюцца перш за ўсё дзве асноўныя часткі – зменная і нязменная. Аснова – нязменная часка слова, якая выражае яго канкрэтнае лексічнае значэнне: збажын-а – збажын-ы – збажын-е – збажын-у – збажын-ой – (у)збажын-е. Аснова – частка слова без канчатка. Канчатак – зменная частка слова, якая служыць для сувязі слоў у сказе і ўтварае граматычную форму слова. Канчаткі не выражаюць лексічнага значэння слова. Нязменныя словы канчаткаў не маюць (прыслоўі, безасабова-прэдыкатыўныя словы: заўчора, холадна, па-летняму, унізе– выдзеленыя часткі - суфіксы). Зменныя словы ў некаторых формах могуць мець нулявы канчатак, гэта таксама паказчык граматычнай формы: луг, сын, радасць, соль – назоўнікі адз.л. Н.скл.; рэчак, армій, арганізацый – назоўнікі Р.скл. мн.л.

Паводле структуры асновы падзяляюцца на вытворныя і невытворныя. Невытворная аснова супадае з коранем слова: рак-а, вёск-а, нов-ы. Вытворная – аснова, у якую, апрача кораня, уваходзяць афіксы: за-рэч-н-ы, вяск-ов-ы, свеж-асць. Сустракаюцца выпадкі, калі блізкія або аднолькавыя паводле значэння словы і суадносныя граматычныя формы ўтвараюцца ад розных асноў: я – мян-е, мн-е, мн-ою; ты – цяб-е, таб-е, таб-ою; адзін – першы. Такія асновы наз. суплетыўнымі.

Корань – агульная непадзельная частка роднасных слоў, якая выражае іх агульнае значэнне:дарог-а – дарож-н-ы – па-дорожж-а – па-дорож-нік. Корань паказвае на агульнае лексічнае значэнне гэтых слоў: усё звязанае з паняццем «дарога». Канкрэтнае лексічнае значэнне кожнага адназначнага слова выражае аснова. Адрозніваюць свабодны корань (ужываюцца ў спалучэнні з рознымі прыстаўкамі і суфіксамі або ў спалучэнні толькі з канчаткам: рад-ы, вясн-ов-ы, дуб-няк). Звязанымі наз. карані, якія ўжываюцца толькі ў спалучэнні з афіксамі: пры-вык-ну-ць – ад-вык-ну-ць – з-выч-ай – пры-выч-к-а.

Афікс – марфема, якая служыць для ўтварэння новых слоў ці новых граматычных форм: лета – летні, мора – прыморскі, разумны – разумнейшы. Да афіксаў адносяцца прыстаўкі, суфіксы, постфіксф, інтэрфіксы.

Прыстаўка (прэфікс) – афікс, які стаіць перад коранем і надае слову новае лексічнае значэнне: загаварыць, перагаварыць, пагаварыць, найлепшы,найсардэчней. У слове можа быць не адна прыстаўка, а дзве і нават тры: за-вязваць – па-за-вязваць; пры-носіць – па-пры-носіць, па-на-пры-носіць.

Суфікс – афікс, які стаіць пасля кораня і ўтварае новае слова або новую форму: сад – сад-ов-ы – сад-оў-нік – сад-ок. У слове можа быць некалькі суфіксаў: сард-эч-н-ы, за-гарт-оў-ва-нн-е.

Прыстаўкі і суфіксы бываюць словаўтваральныя і формаўтваральныя. Словаўтваральныя – такія прыстаўкі і суфіксы, якія ўтвараюць словы з новым лексічным значэннем: группа – пад-группа, песня – песен-н-ы – пясн-яр. Формаўтваральныя прыстаўкі і суфіксы служаць для утварэння формы слова (лексічнае значэнне пры гэтым не змяняецца. Так, з дапамогай прастаўкі най- ад формы вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў утвараецца форма найвышэйшай ступені: мацнейшы – най-мацнейшы, хутчэй – най-хутчэй. Прыстаўкі ўтвараюць формы дзеясловаў закончанага трывання: весці – пры-весці – за-весці – па-весці – ад-весці. Часта не толькі ўтвараецца новая форма, а і змяняецца адценне яго лексічнага значэння. Такія прыстаўкі наз.сінкрэтычнымі або словаформаўтваральнымі.

Посфікс – афікс, які знаходзіцца ў слове пасля канчатка ці формаўтваральнага суфікса. Да постфіксаў належаць -ся (-ца, -цца) у формах зваротных деясловаў: сустрэў – сустрэў-ся,сустрэць – сустрэц-ца, мые – мые-цца; у форме 2-й асобы мн.л.деясловаў загаднага ладу: пішы – пішы-це; -сьці (-сь), -небудзь у няпэўных займенніках і прыслоўях: хтосьці,чыясь,дзе-небудзь.

Iнтэрфікс – афікс, які служыць для злучэння марфем у слове: сен-а-кос, пар-а-ход, земл-я-коп. Iнтэрфіксы заўсёды выступаюць як словаўтваральныя марфемы.

 

Тыпы марфем

Па ролі ў слове марфемы падзяляюцца на абавязковыя і неабавязковыя. Абавязковыя – гэта карані, без іх не можа быць слова. Неабавязковыя (службовыя, афі- ксальныя) – гэта афіксы, якія могуць быць у слове, а могуць і не быць. Па функцыі афіксальныя марфемы падзяляюцца на:

Словазменныя – гэта канчаткі ўсіх зменных часцін мовы: няс-ем, бяр-эм, чытай-ма, зрабіў-□-ся, ч-аго-сь, к-ім-сьці, пяць-□-дзесят-□.

 Словаўтваральныя прыстаўкі і суфіксы ўтвараюць новыя словы з новым лексічным значэннем: група – пад-група; дзед – пра-дзед; шчасце – ня-шчасце; песня – песен-н-ы – пясн-яр; зіма – зім-ов-ы – зім-н-ік. Словаўтваральных марфем у мове найбольшая колькасць. Формаўтваральныя афіксы служаць для ўтварэння новай формы слова (лексічнае значэнне пры гэтым не змяняецца). Да іх адносяцца: прыстаўка най- і суфіксы вышэйшай ступені параўнання прыметні- каў і прыслоўяў -ейш- (-эйш-), -ей (-эй-), -ай, -ш-: зелянейшы, лягчэйшы, лепшы; далей, вышэй, лепш; суфіксы суб'ектыўнай ацэнкі: маленькі, песенька, матулька, сыно- чак; суфіксы прошлага часу дзеясловаў: прачытаў, гаварыла, нёс; трыванняў дзеясловаў: звязваць, запісваць і інш. суфіксы інфінітыва (пачатковай формы дзеяслова) -ць, -ці, -чы: чы- таць, несці, берагчы. суфіксы дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў: пасівелы, зрабіўшы, прынесены, пасаджаны, змолаты,спёкшы, носячы, несучы. постфікс -ся(-ца, -цца) у дзеясловах залежнага стану: газета вычытваецца карэктарам, бераг размываецца вадою. постфікс -це, з дапамогай якога утвараецца форма 2-й асобы мно- жнага ліку дзеясловаў загаднага ладу: гавары – гаварыце, нясі – нясіце, глянь – гляньце. Часам яго называюць словазменным постфіксам. прыстаўкі і суфіксы, што ўтвараюць формы дзеясловаў закончана- га трывання, не мяняючы іх лексічнага значэння (у суадносных трываль- ных парах дзеясловаў): пісаць – напісаць, чытаць – прачытаць, дапісаць – дапісваць. 116Калі ж пры далучэнні прыстаўкі ў вышэй названым выпадку не то- лькі ўтвараецца новая форма дзеяслова, а і змяняецца адценне яго ле- ксічнага значэння, такія прыстаўкі называюць словаформаўтваральны- мі, або сінкрэтычнымі (грэч. sinkrētistos 'аб'яднанне, злучэнне'), бо яны сумяшчаюць формаўтваральныя і словаўтваральныя функцыі. Напры- клад, прыстаўка за- паказвае на закончанае трыванне і адначасова – на пачатак дзеяння: спяваць – заспяваць, іграць – зайграць.

Паводле частотнасці ўжывання марфемы бываюць рэгулярныя і нерэгулярныя. Рэгулярныя марфемы ўжываюцца ў вялікай колькасці слоў, і словы гэтыя заўсёды аб'ядноўваюцца ў заканамерныя рады (сло- ваўтваральныя або формаўтваральныя мадэлі). Напрыклад: палі, лясы, гарады і г. д. (канчатак -і(-ы) утварае форму множнага ліку); белаваты, чырванаваты, кіславаты і г. д. (суфікс -ават- надае словам адценне не- паўнаты якасці). Нерэгулярныя марфемы спалучаюцца з невялікай ко- лькасцю асноў, словы з такой марфемай не ўтвараюць заканамерных радоў. Напрыклад, нерэгулярны канчатак -м у 1-й асобе адзіночнага ліку маюць толькі нетэматычныя дзеясловы есці і даць: е-м, да-м; у 2-й і 3-й асобах гэтых дзеясловаў таксама нерэгулярныя канчаткі -сі: я-сі, да-сі; -сць: е-сць, да-сць. Паводле здольнасці ўтвараць новыя словы ў сучаснай мове афіксы падзяляюцца на прадуктыўныя, якія і сёння ўтвараюць новыя словы (гл. прыклады рэгулярных афіксаў), і непрадуктыўныя, якія новых слоў сёння не ўтвараюць: званар, пекар, барацьба, просьба, носьбіт, найміт, прашчур, прарадзіма. Нерэгулярныя афіксы заўсёды непрадуктыўныя, а рэгулярныя могуць быць і прадуктыўнымі і непрадуктыўнымі.

Па семантычных адносінах паміж сабой марфемы бываюць сінанімічнымі, мнагазначнымі, аманімічнымі, антанімічнымі. Марфемы розна- га гукавога складу могуць мець аднолькавае ці блізкае значэнне. Такія марфемы называюцца сінанімічнымі; напрыклад, са значэннем 'дзейная асоба' выкарыстоўваюцца суфіксы -шчык, -ыст: бетоншчык, каме- ншчык, трактарыст, матарыст. Калі ж марфемы супадаюць гучаннем, але адрозніваюцца значэннем, яны выступаюць як аманімічныя; напры- клад, карані ў словах падводны і перавод, пракос і перакос; суфіксы -нік (кіраўнік і бярэзнік), -іст (цымбаліст і лясісты); канчаткі -у (сястру, кнігу, сталу, бягу, нясу). Аманімічныя марфемы трэба адрозніваць ад мнагазначных. Мна- газначнасць развіваецца на базе пэўнага значэння марфемы ў выніку таго, што яно дэталізуецца ў словах з рознай, хоць і блізкай семантыкай. Напрыклад, суфікс -ак(-як) у назоўніках з прадметным значэннем выступае як мнагазначны, бо з яго дапамогай утвараюцца: 1) назвы прадметаў, прызначаныя для дзеяння (дзяржак, чарпак); 2) назвы прадметаў – аб'ектаў дзеяння (стаяк); 3) назвы прадметаў як вынік адпаведнага дзеяння (здымак, скрутак). Бываюць і антанімічныя марфемы, маюць супрацьлеглае значэн- не; напрыклад, прыстаўкі пры- і ад-: прыехаць – ад'ехаць, у- і вы-: уехаць

Аснова слова і тыпы

Аснова- частка формы слова без канчатка, формаўтваральных суфіксаў інфінітыва –ць, -ці, -чы і постфікса -це (у форме 2-ой асобы множнага ліку дзеясловаў загаднага ладу), якая выражае лексічнае значэнне слова: дрэв-а, зялѐн-ы, зарэчн-ы, насі-ць, нес-ці, бег-чы, насі-це. Асновы бываюць простыя і складаныя.

Простыя асновы маюць адну каранѐвую марфему, а складаныя – дзве і больш, параўн.: азѐрн-ы і часопісн-ы. Простыя асновы падзяляюцца на невытворныя і вытворныя.

Невытворная – гэта аснова, якая складаецца толькі з адной марфемы – кораня: трав-а, чорн-ы, няс-у. Невытворная аснова супадае з коранем, а ў вытворнай, акрамя кораня, ѐсць афіксы. Лексічнае значэнне невытворнай асновы выражаецца коранем: зім-а ―самая халодная пара года паміж восенню і вясной‖. Значэнне вытворнай асновы часцей складаецца з сумы значэнняў асобных марфем – кораня і афіксаў, якія ўваходзяць у яе, і тлумачыцца праз сувязь з невытворнай асновай: зімов-ы ―які бывае зімой, звязаны з зімой‖. Вытворныя асновы суадносяцца з адпаведнымі невытворным: лес і лясн-ы,бераг – прыбярэжны. Невытворныя і вытворныя асновы служаць базай для ўтварэння новых слоў.

Аснова, ад якой утворана аснова слоў, называецца ўтваральнай. Так, утваральная аснова слоў марскі, прыморскі з’яўляецца невытворнай (мор-), а ўтваральныя асновы слоў выкладчык, перапісчык -- вытворныя (выклад-аць, перапіс-аць). Формы некаторых слоў могуць утварацца ад розных асноў, якія называюцца суплетыўнымі (фр. suppletif – дадатковы). Ад суплетыўных асноў утвараюцца формы ступеней параўнання некаторых якасных прыметнікаў і прыслоўяў: добры – лепшы, дрэнны – горшы; добра – лепш, дрэнны – горш; склонавыя формы займеннікаў: я – мяне, мне, мною; мы – нас, нам, намі; формы тры

 

 

Канчатак

Канчатак, або флексія ( лац. flexio – згінанне, выгін), - зменная службовая марфема, якая ўтварае граматычныя формы слова і служыць для сувязі яго з іншымі словамі ў сказе, напрыклад: зямл-я, зямл-і, зямл-і, зямл-ю, зямл-ѐй (-ѐю), (на) зямл-і – канчаткі ўтвараюць склонавыя формы назоўніка. А ў сказе Продкі ані мае, ані твае сваѐй зямлі не мянялі. (Р.Б.) канчатак –і ў слове зямлі паказвае на родны склон і на сувязь гэтага слова з дзеясловам (не) мянялі. Канчаткі выражаюць граматычныя значэнні роду (брат, сястра,дзіця), ліку (высокі дуб, высокія дубы), склону (высокі дуб, на высокім дубе), асобы (іду,ідзеш, ідзе). Звычайна канчаткі маюць некалькі граматычных значэнняў. Так, у слове нізк-і канчатак мае граматычныя значэнні роду, ліку, склону, а ў слове бач-у – ліку і асобы. Пры змяненні канчаткаў змяняецца граматычная форма і граматычнае значэнне слова, а лексічнае значэнне застаецца нязменным. Паколькі канчатак – формаўтваральная марфемы, вылучаюцца канчаткі параўнаннем розных форм аднаго слова: сасн-а, сасн-ы, сасн-е. Яны знаходзяцца ў канцы формы слова: пасля канчаткаў бываюць толькі постфіксы: піш-уц-ца, пісал-а-ся, піш-ы-це. Канчаткі могуць складацца з аднаго або больш гукаў чыст-ы, чыст- ым, чыст-ага. Аднак ѐсць словы, у якіх канчаткі не маюць гукавога выражэння (матэрыяльна не выражаныя); такія канчаткі называюцца нулявымі. Нулявы канчатак з’яўляецца, напрыклад, паказчыкам назоўнага склону (а для неадушаўлѐнных – і вінавальнага) адзіночнага ліку мужчынскага роду назоўнікаў другога скланення: луг, верас; назоўна- вінавальнага склону адзіночнага ліку жаночага роду назоўнікаў трэцяга скланення (завязь, гусь, плынь); мужчынскага роду дзеясловаў прошлага часу: забег, прынѐс. Кожнаму зменнаму слову ўласцівы свае канчаткі, па якіх адрозніваюцца назоўнікі першага, другога і трэцяга скланення, дзеясловы І івання некаторых дзеясловаў: браць – уз.

Корань

Корань– гэта абавязковая марфемы, якая выражае агульнае лексічнае значэнне роднасных (аднакарэнных) слоў: балот-а, балот-н-ы, балот-ц-а, балот-іст-ы. Корань балот (балоц-) з’яўляецца агульным для ўсіх роднасных слоў і паказвае на іх сувязь з паняццем ―балота‖. Існуюць словы без канчаткаў (метро, тут), без прыставак (дзян-ѐк, воль-н-ы), без суфіксаў (пад-групы, по-шум), але слоў без кранѐў няма. Калі аснова складаецца з адной марфемы, то гэтая марфема – корань: стол, парт-а, чырвон-ы, шмат. Карані бываюць свабодныя і звязаныя. Свабодныя– гэта такія карані, якія супадаюць з асновай хоць бы ў адной форме слова. Так, у словах снег,снег-ав-ы, снеж-н-ы корань свабодны, паколькі ў слове снег супадае з асновай. Свабодныя карані могуць ужывацца ў мове ізалявана (кафэ, таксі, міні) і ў спалучэнні з канчаткамі (рук-а, жоўт-ы, бяр-у) і іншымі афіксамі (руч-н-ы, жаўт-ок, пад-бяр-у). Звязаныя карані ніколі не супадаюць з асновай, сустракаюцца заўсѐды толькі ў вытворнай аснове ў спалучэнні з афіксамі: аб-вык-а-ц-ца, з-вык-ну-ц-ца, з-выч-к-а,пры-вык-а-ць; вул-іц-а, вул- ачк-а, за-вул-ак, вул-іч-н-ы. Вылучаюцца карані падборам роднасных слоў: народ, народ-н-ы, народ-н-асць; аб-у-ць, аб-у-т-ак, аб-у-т-к-ов-ы, аб-у-т-нік

Афіксы

Афіксы (лац. affiхus — прымацаваны) — гэты службовыя марфемы, якія з’яўляюцца неабавязковымі для кожнага слова і служаць для ўтварэння новых слоў ці новых граматычных формаў: чытаць – пера-чытаць, чысты – чысц-ін-я, чысты – чысц-ейш-ы, най-чысц-ейш-ы. У адрозненне ад кораня афіксы бываюць толькі звязаныя: яны ніколі не супадаюць з асновай і ўжываюцца толькі ў складзе вытворнай асновы ў спалучэнні з іншымі марфемамі. Да афіксаў адносяцца прыстаўкі, суфіксы, інтэрфіксы, постфіксы.Прыстаўка, або прэфікс (лац. ргае < ргае — спераду, fіхus — прымацаваны), — афікс, які знаходзіцца ў складзе простай асновы перад коранем і надае слову новае лексічнае або граматычнае значэнне: вы-ехаць, ня-смелы, пра-ўнук, па-на-ехаць. Прыстаўка можа знаходзіцца не непасрэдна перад коранем, а перад другой прыстаўкай (дзве прыстаўкі ў слове): па-за- пісваць, па-на-сыпаць, па-пры-носіць, па-за-вяз-ваць.

Суфікс(лац. suffixus — падстаўлены) — частка асновы, якая стаіць пасля кораня і ўтварае новую форму або новае слова: пал-яв-ы, пчал-яр, бар- ав-ін-а. Суфікс можа быць не толькі непасрэдна пасля кораня, а і пасля іншага суфікса: гад-ав-ін-а, за-гарт-оў-к-а, сард-эч-н-ы.

Інтэрфікс Інтэрфікс (лац. inter — паміж, fixus — прымацаваны) — гэта афікс, які ўжываецца паміж простымі дзвюма асновамі ў складаным слове: ільн-о- валакно, горад-а-будаўніцтва, дв-ух-складовы, тр-ох-працэнтны. Інтэрфіксы -- службовыя марфемы, яны не выражаюць ніякага значэння, а толькі служаць для сувязі марфем у складаных словах

 

Постфікс

Постфікс (лац. post— пасля, fixus — прымацаваны) — афікс, які знаходзіцца ў слове пасля канчатка ці формаўтваральнага суфікса. У беларускай мове постфіксамі з’яўляюцца-ся (-ца, -цца) у формах зваротных дзеясловаў: глядзеў – глядзеў-ся, сустрэла — сустрэла-ся, сустрэць — сустрэц-ца, мыеш — мыеш-ся, мые — мые-цца, мыц-ца; -це ў форме 2-й асобы множнага ліку дзеясловаў загаднага ладу: пішы-це, касі-це; -сьці(-сь), - небудзь у няпэўных займенніках: хтосьці, штосьці, які-небудзь. У сучаснай беларускай мове постфіксы -ся(-ца, -цца), -це, -сьці(-сь), - небудзь не ўжываюцца свабодна ў сказе і не аддзяляюцца іншым словам ад слова, да якога адносяцца. Іх ужыванне немагчыма па-за словам. Постфікс -ся(-ца, -цца) пераважна выкарыстоўваецца як словаўтваральны (часта разам з прыстаўкамі): глядзець -- глядзецца, наглядзецца, разгледзецца; формаўтваральнае значэнне ѐн мае ў дзеясловах залежнага стану: артыкул вычытваецца студэнтам, бераг размываецца вадою. Постфікс -це бывае толькі формаўтваральны: з яго дапамогай утвараецца форма 2-й асобы множнага ліку дзеясловаў загаднага ладу: гавары — гаварыце, нясі — нясіце, глянь — гляньце.


Дата добавления: 2018-02-28; просмотров: 1291; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!