Змены у марфемнай будове слова у вынику гистарычнага развицця мовы: апрошчанне, перараскладанне



Марфемная структура некаторых слоў з часам можа змяняцца.Прычыны такіх змен бываюць розныя:
1. страта сэнсавай сувязі паміж роднаснымі словамі і фанетычныя змены ў іх: вока і акно, тхор і дьіхаць, канец і дасканалы;
2. выпадзенне з мовы асобных устарэлых слоў, ад якіх утварыліся іншыя словы; так, аснова слова пакаленне стала невытворная, бо выйшла з ужытку старажытнае слова калена (коліно) са значэннем ‘патомства’; пера- стала дзяліцца на марфемы аснова слова прымы, якое паходзіць ад старажытнага кораня ам- (цматп, ііму) і прыстаўкі пра-;
3.страта прадуктыўнасці асобных суфіксаў і прыставак, напрыклад суфікса -р-: стары, добры, востры. і інш. Часам структура таго ці іншага слова змяняецца ў выніку некалькіх прычын.
4.Апрошчанне — такая змена марфемнай будо- вы слова, пры якой былая падзельная, вытворная аснова ўспрымаецца як непадзельная, невытворная. У выніку структура слова становіцца болын простай. Напрыклад, у слове дар раней вылучаўся корань да- і суфікс -р (параўн. дзеяслоў да-ць). У сучаснай мове гэта слова мае невытворную аснову: суфікс -р зліўся з коранем, адбылося апрошчанне. Сучаснае беларускае нашчадак — ад таго самага кораня, што і старажытнае чадо (дзіця). У старажытнай беларускай мове слова на- С'ьчад'ьк'ь мела вытворную аснову: на-с'ь-чад-'ьк'ь. Пазней адбыліся фанетычныя змены (выпадзенне рздукаваных гукаў, прыпадабненне [с] да наступнага шыпячага [ч]), страцілася сэнсавая сувязь са словам чадо. У выніку змянілася і будова слова, аснова перастала дзяліцца на марфемы: нашчадак — нашчадк-и (аснова сло- ва супадае з коранем).

5.Перараскладанне —такая змена ў будове слова, пры якой гук або некалькі гукаў адрываюцца ад адной марфемы і далучаюцца да другой. Аснова слова застаецца вытворнай, аднак пачынае дзяліцца на марфемы іншага гукавога складу. Напрыклад, слова унутры мела раней выгляд в'ьнутрц, у ім вылучаліся прыстаўка в'ьн-, корань -утр- (параўн. старажытнае утроба, сучаснае вантробы), суфікс -ц. Прыстаўка вт>н- пасля падзення рэдукаваных набыла выгляд вн-, зычны [н] далучыўся да кораня. У сучаснай мове гэта слова дзеліцца на іншыя марфемы — прыстаўку у-, корань -нутр-, суфікс -ы; параўн. аднакаранёвыя нутр-о, нутр-ан-ы.
Перараскладанне садзейнічае ўзбагачэнню мовы но- вымі словаўтваральнымі сродкамі. Напрыклад, у словах тыпу недалічыць, недаказаць, недавыканаць, недабор, недагляд у адну прыстаўку неда- зліліся прыстаўкі не- і да-, гэта — вынік перараскладання ў асновах слоў. Дзякуючы перараскладанню ўтварыліся нека- торыя вытворныя суфіксы назоўнікаў, напрыклад -льнік: будзільнік, выключальнік, -альн-(-яльн-): на- туральны, індустрыяльны і інпх.
Пры перараскладанні, такім чынам, змяняецца гу- кавы склад марфем (колькасць гукаў у марфеме павя- лічваецца ці змяншаецца за кошт суседніх марфем) або колькасць марфем у слове (дзве прыстаўкі аб'ядноў- ваюцца ў адну, два суфіксы — у адзін).
Часта разам са зменай структуры слова адбываецца яго дээтымалагізацыя— страта першапачатковага значэння і генетычнай сувязі з аднакаранё- вымі словамі. Значэнне слова становіцца нематывава- нае. Напрыклад, назоўнік крыўда, утвораны ад пры- метніка крывы, падзяляўся на корань крыў-, суфікс -д-, канчатак -а. Цяпер значэнне слова крыўда не звязва- ецца са значэннем крывы. Адбыліся змены і ў аснове слова: суфікс -д- стаў часткай кораня, аснова перастала дзяліцца на марфемы.

 

Словаўтварэнне, яго прадмет і задачы

Словаўтварэнне – гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца будова вытворных (матываваных) слоў, спосабы і сродкі іх утварэння. Тэрмінам ―словаўтварэнненазываюць і сам працэс утварэння новых слоў. Словаўтварэнне як раздзел навукі аб мове цесна звязана з лексікалогіяй і марфалогіяй, з якімі яно мае агульны аб’ект вывучэння – слова. Лексіка мовы напаўняецца ў выніку словаўтваральных працэсаў, а кожнае новае слова афармляецца па граматычных законах як пэўная часціна мовы. Аднак у словаўтварэнні вывучаюцца толькі вытворныя(матываваныя) словы, якія ўзніклі ў працэск словаўтварэння і значэннем і гучанне якіх абумоўлена іншымі аднакарэннымі словамі (утваральнымі). Невытворныя словы ў адрозненне ад вытворных узніклі не ў працэсе словаўтварэння, а як умоўныя назвы прадметаў, прымет, дзеянняў: дрэва, стол, белы, ісці

Утваральная аснова і словаўтваральны фармант

 

Вытворнае слова складаецца з утваральнай асновы і словаўтваральнага фарманта. Утваральная аснова – гэта частка ўтваральнага слова, агульная з вытворным, напрыклад: бераг – берагавы (утваральная аснова бераг-, фармант –ав-. Некаторыя вытворныя словы маюць больш чым адну ўтваральную аснову: бетон мяшаць – бетонамяшалка (утваральная аснова бетон-, мяша-, фармант –лк-а). Словаўтваральны фармант – гэта сродак, з дапамогай якога ўтвараюцца новыя словы.

Словаўтваральны ланцужок, словаўтваральнае гняздоВытворнае і ўтваральнае словы звязны адносінамі словаўтваральнай вытворнасці, або матывацыі. Словаўтваральная вытворнасць – гэта такія адносіны паміж двума аднакарэннымі словамі, калі значэнне аднаго можна растлумачыць праз значэнне другога. Так, значэнне вытворных слоў выкладчык, перапісчык можна растлумачыць праз значэнне аднакарэнных дзеясловаў, на базе якіх яны ўзніклі: выкладаць – выкладчык ―той, хто выкладае‖, перапісваць – перапісчык ―той, хто перапісвае‖. Вытворнае слова можа стаць утваральным (матываваным) для наступнага, а наступнае – для новага і г.д.: чытаць – перачытаць – перачытваць – перачытванне. Аднакарэнныя словы, звязаныя адносінамі паслядоўнай вытворнасці, называюць словаўтваральным ланцужком. Невытворнае слова можа быць заходным для ўтварэння некалькіх словаўтваральных ланцужкоў. Сукупнасць словаўтваральных ланцужкоў, якія маюць адно і тое ж зыходнае слова, называецца словаўтваральным гняздом

Асноўныя спосабы ўтварэння слоў у беларускай мове (марфемны і немарфемны)

Словаўтваральны спосаб – гэта адзінка класіфікацыі ў словаўтварэнні, якая аб’ядноўвае словы з адным відам словаўтваральнага фарманта (прыстаўкай, суфіксам, постфіксам). Так, словы лѐтчык, лясны, пчаляр, шахцѐр, каменны, марскі ўтвораны адным спосабам – суфіксальным, таму што пры іх утварэнні выкарыстаны словаўтваральныя суфіксы. У беларускай мове традыцыйна вылучаюць два асноўныя спосабы ўтварэння слоў – марфемны і немарфемны. Для вытворных слоў з адной утваральнай асновай характэрны марфемны спосаб утварэння, пры якім словаўтваральным сродкам з’яўляецца афікс. У залежнасці ад таго, які афікс выкарыстоўваецца пры словаўтварэнні, унутры марфемнага спосабу адрозніваюць наступныя спосабы.

Суфіксальны спосаб – гэта ўтварэнне слоў далучэннем да ўтваральнай асновы суфікса (у нязменных словах) або суфікса і канчатка: ціхі – ціха, высокі – высока, помніць –помнік, знішчаць – знішчальнік. Разнавіднасцю гэтага спосабу лічыцца нульсуфіксальны спосаб. У словах, утвораных гэтым спосабам, суфікс матэрыяльна не выражаны – нулявы: прыходзіць – прыход, скакаць – скокі, глухі – глуш. Гэтым спосабам утвараюцца назоўнікі ад дзеясловаў і прыметнікаў, парадкавыя лічэбнікі ад колькасных: пяць – пяты. Прыставачны спосаб – утварэнне слоў далучэннем прыстаўкі да ўтваральнага слова: унук – праўнук, дзе – недзе, чытаць -- вычытаць, перачытаць, прачытаць.

Постфіксальны спосаб – утварэнне слоў далучэннем постфікса да ўтваральнага слова. Гэтым спосабам утвараюцца дзеясловы, займеннікі і прыслоўі: насіць – насіцца, што – штосьці, куды – куды-небудзь. Прыстаўкі і постфіксы, у адрозненне ад суфікса, далучаюцца да слова, а таму вытворнае слова адносіцца да той жа часціны мовы, што і ўтваральнае: ехаць – выехаць, выпісаць – выпісацца.

Прыставачна-суфіксальны спосаб __ утварэнне слоў адначасовым далучэннем прыстаўкі і суфікса (матэрыяльна выражанага або нулявога): гара – узгорак, бераг – прыбярэжны. Прыставачна-постфіксальны спосаб – утварэнне слоў адначасовым далучэннем да ўтваральнага слова прыстаўкі і постфікса: ляжаць – наляжацца, бегчы – разбегчыся, спаць – выспацца.Утварэнне новых слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы або да ўтваральнага слова розных афіксаў лічыцца найбольш пашыраным у мове і мае агульную назву афіксацыя. Новыя словы могуць утварацца на базе двух або больш утваральных слоў або асноў; тады выкарыстоўваюцца такія спосабы, як складанне, суфіксальна-складаны, зрашчэнне, абрэвіяцыя.

Складанне – спосаб утварэння слоў шляхам аб’яднання дзвюх ці больш асноў або цэлых слоў: лесатундра, шкловалакно, плашч-палатка. Для сувязі частак пры складанні ўжываецца інтэрфікс, які можа быць матэрыяльна выражаным: лесастэп, новабудоўля або нулявым: канферэнц-зала, сон-трава.

Суфіксальна-складаны спосаб – складанне ў спалучэнні з суфіксальным спосабам: байкапісец, зернесушылка, левабярэжны. Зрашчэнне – спосаб словаўтварэння, пры якім двы словы, звязаныя падпарадкавальнай сувяззю, аб’ядноўваюцца ў адно. У будове складанага слова гэта сувязь захоўваецца; залежнае слова з’яўляецца першай часткай: вечназалѐны, высокаадукаваны, свежамарожаны.

 Абрэвіяцыя – спосаб утварэння сладана-скарочаных слоў, або абрэвіятур, шляхам аб’яднання ўсечаных частак або частак і цэлага слова: ВНУ, БДПУ, БелСЭ, райана, медсястра, санстанцыя.

Новыя словы могуць утварацца шляхам пераходу адной часціны мовы ў другую. Гэта марфолага-сінтаксічны спосаб. Сутнасць гэтага спосабу заключаецца ў тым, што словы адной часціны мовы выконваюць сінтаксічныя функцыі, набываюць лексічнае і граматычнае значэнні, уласцівыя іншым часцінам мовы. Такім спосабам утвараюцца назоўнікі ад прыметнікаў і дзеепрыметнікаў (субстантывацыя): рабочы, хворы, марожанае; прыметнікі ад дзеепрыметнікаў (ад’ектывацыя): гаючы, каханы; прыслоўі ад формаў слоў і іншых часцін мовы (адвербіялізацыя): памалу, дасыта, удвая.

Лексіка-семантычны спосаб – утварэнне новых слоў расшчапленнем значэнняў мнагазначнага слова. У выніку асобныя словы страчваюць сувязь паміж сабой і з’яўляюцца словы-амонімы: гасцінец ―дарога і гасцінец ―падарунак.

Тыповы памылкі ў вусным маўленні дзяцей дашкольнага ўзросту і шляхі іх выпраўлення

Малыя дзеці не адразу пачынаюць карыстацца словаўтваральнымі механізмамі. Дзеці ранняга і малодшага дошкольнага ўзросту не здольныя праводзіць аналіз вытворных слоў, а, значыць, і ствараць іх. У выпадку неабходнасці стварыць падобнае слова, малы (калі не запомніў словаформу з маўлення дарослых) проста замяняе яго, для чаго часам будуе даволі складаныя сінтаксічныя канструкцыі. Так, у адказ на пытанне: ―Як называецца посуд для цукра?‖, дзіця адказвае: ―Гэта … такая місачка… з кветачкай. А ручка адломаная. Мама заўсëды ў яе цукар кладзе‖. Аднак неабходнасць ў аналізе і сінтэзе вытворных слоў выклікана камунікатыўнымі патрэбамі дзіцяці. Таму гэтыя аперацыі паступова пачынаюць ім асвойвацца. Спачатку дзіця засвойвае вытворныя словы з памяншальна-ласкальным значэннем. У значэннях такіх слоў для маленькага дзіцяці заўсëды змяшчаецца ―суб’ектыўна-станоўчы кампанент‖. Называючы аб’ект рэчаіснасці, які асабліва спадабаўся, дзіця можа стварыць слова з некалькімі рознымі памяншальна-ласкальнымсі суфіксамі (сабачоначанька, змяюшачка, зайчулянька). Наступны крок – стварэнне слоў з павелічальным значэннем. Тут дзіця карыстаецца спосабам ―адваротнага словаўтварэння‖: адбрасвае ад слова марфему, якой насамрэч няма. Так адтрымоўваюцца словы кабак (ад кабачок), падуха (ад падушка). Стратэгія ―адваротнага словаўтварэння‖ захоўваецца і далей, у выніку чаго дзіця ўтварае словы тыпу грыцѐнак (ад негрыцѐнак), льга (ад нельга), лепый (ад нелепый). Дзіцячая словатворчасць - адна з галоўных асаблівасцей развіцця маўлення дашкольніка. У словатворчасці праяўляецца здольнасць дзяцей ствараць «неалагізмы», такія як, напрыклад, «атсонілась», «бананас», «стрыжульня», «малювак». К.І. Чукоўскі вельмі трапна назваў іх ―лепыми нелепицами» (у беларускім выражэнні - ―глуздыя бязглуздасці‖). Дзіцячая словатворчасць - заканамерны шлях авалодання дзіцем марфалагічнымі сродкамі мовы, адно з праяўленняў камбінаторнай здольнасці дзіцяці, якая толькі развіваецца. К. I. Чукоўскі пісаў: «Той, хто ў раннім дзяцінстве на шляху да засваення роднай мовы не ствараў такіх слоў, як «ползук», «вытонуть», «тормозило» і г. д., ніколі не стане поўным гаспадаром сваѐй мовы». Даследчыкі выявілі, што першапачатковай функцыяй словатворчасці з’яўляецца намінатыўная, калі дзіця называе сваім словам прынцыпова новы аб’ект. Пазней намінатыўная функцыя адыходзіць надругі план, а на першы выступае функцыя арыенціровачная і экспрэсіўная (эстэтычная). Дзіця пачынае абыгрываць слова, ствараючы па некалькі варыянтаў (сплім, сплюм, сплям). Гульня словамі дастаўляе задавальненне. Ствараючы новыя словы, дзіця арыентуецца перш за ўсѐ на моўную сістэму, на прадуктыўныя словаўтваральныя мадэлі, якія замацаваліся ў яго моўнай свядомасці. Моўную норму дзіця пакуль што не прымае пад увагу. Таму можна сцвярджаць, што ў працэсе авалодання роднай мовай дзіця спачатку засвойвае сістэму, а ўжо потым – норму (Э. Касерыу). Сістэма мовы мае ў сваім распараджэнні некалькі магчымасцей утварэння слова з патрэбным значэннем. Напрыклад, назоўнік са значэннем дзеяча ўтвараецца ў беларускай мове пры дапамозе розных суфіксаў: - нік, -ец, - ун, -чык – ар і г.д. Дзіця не можа ведаць, што моўная норма дапускае ўжыванне толькі аднаго назоўніка са значэннем дзеяча ад дзеяслова ―плаваць‖ (плывец). Яно проста выбірае адну з разнапраўных магчымасцей, што прадастаўляюцца яму моўнай сістэмай, і рэалізуе выбраную магчымасць у сваѐй маўленчай дзейнасці. (У маўленні дзяцей можна пачуць наступныя варыянты: плывун, плаўнік, плавацель,плавальшчык, плавекін, плаўшчык, плаванік і інш.) Перыяд актыўнага выкарыстання ўсіх магчымасцей сістэмы пры поўным або амаль поўным ігнараванні нормы з’яўляецца найбольш прадуктыўным і творчым у развіцці маўлення дзіцяці. Менавіта гэтаму перыяду прысвечана знакамітая кніга К.І. Чукоўскага ―От двух до пяти‖, у якой змяшчаецца багацейшы матэрыял па названай праблеме. Псіхолаг Т.М. Ушакова вылучыла некалькі прынцыпаў, па якіх дзеці ўтвараюць новыя словы:

1) Частка якога-небудзь слова выкарыстоўваецца як цэлае слова: лепь (тое, што злеплена), стрэль (ад страляць). Гэтыя словы даследчык назвала словамі-асколкамі.

2) Далучэнне да кораня слова ―чужога канчатка: правдун (той, хто гаворыць праўду), пахнючы, радаванне, страшнасць і інш.

3) Адно слова складаецца з двух (―сінтэтычныя словы‖).

Пры стварэнні ―сінтэтычных слоў адбываецца счапленне тых частак слова, якія гучаць падобна: макрэс = мокры + кампрэс; вуліцыянер = вуліца + міліцыянер, калаток = калаціць + малаток, пескаватар = пясок + экскаватар. К.І. Чукоўскі, аналізуючы падобныя словаформы ў маўленні дзяцей, адзначаў, што малы ―выпраўляе назву прадмета, імкнучыся падкрэсліць тую адзіную яго функцыю, якую паспеў разгледіць. ―Дзіця неасэнсавана патрабуе, … каб у слове быў жывы, адчувальны вобраз; а калі гэтага няма, дзіця само надае незразумеламу слову пажаданы вобраз і сэнс‖. Словатворчасць відавочна дэманструе самастойнасць дзяцей у стварэнні слоў і іх форм. Характэрна, што выкарыстанне прыставак, суфіксаў, канчаткаў у новых словах дзяцей заўсѐды строга адпавядае граматычным законам роднай мовы. Павышаная ўвага да значэння і гучання слова праяўляецца і ў так званым «памылковым тлумачэнні» слоў, мноства прыкладаў якога прыводзіць К. I. Чукоўскі. Напрыклад, у слове «отпугивать» рускамоўнае дзіця бачыць той жа корань, што ў слове «пуговица», «наблюдением» лічыць усѐ, што ляжыць «на блюде». Перыяд словаторчасці цягнецца нядоўга. К пяці-шасці гадам словатворчасць пачынае гаснуць. К.І. Чукоўскі звязваў гэтую з’яву са зніжэннем прыроднай адчувальнасці да мовы, стратай лінгвістынай геніяльнасці. А.М. Гваздзѐў адзначаў імкненне дзіцяці гаварыць так, як гавораць дарослыя. Т.М. Ушакова звязвае ўгасанне дзіцячай словатворчасці з тым, што дзіця ўжо даволі трывала засвойвае граматычныя формы і свабодна іх выкарыстоўвае. Як паказваюць даследванні, у звычайных абставінах старэйшыя дашкольнікі пачынаюць саромецца сваіх моўных эксперыментаў. Аднак пры стварэнні спецыяльных гульнявых праблемных сітуацый яны дэманструюць больш высокія магчымасці словатворчасцi.

 


Дата добавления: 2018-02-28; просмотров: 2577; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!