Марфалогія як падраздзел граматыкі



 Граматыка (грэч. першапачаткова – мастацтва чытаць і пісаць літары, ад mma - літара) – навука пра лад мовы, яго законы. Марфалогія и сінтаксіс – раздзелы граматыкі. Марфалогія (грэч. morphe — форма і logos — вучэнне) вывучае часціны мовы, іх граматычныя катэгорыі, формазмяненне і словаўтварэнне. Большасць слоў зменныя і функцыяніруюць у розных формах. Напрыклад, назоўнік трава мае наступныя формы: трава, травы, траве траву,травой (-ою), (на) траве. Марфалогія ў першую чаргу вывучае правілы змянення граматычных формаў слова. Прадметам марфалогіі з’яўляюцца таксама часціны мовы - класы слоў, аб’яднаныя на аснове пэўных лексіка-граматычных асаблівасцей. Як адзін з раздзелаў граматыкі марфалогія цесна звязана з другім яе раздзелам – сінтаксісам, які вывучае сувязь слоў, словазлучэнні і сказы. Значэнні розных формаў слова выяўляюцца ў словазлучэннях і залежаць ад сінтаксічнай функцыі слоў у сказе. Аб’яднаць словы ў словазлучэнні, пабудаваць з іх сказ у значнай ступені магчыма таму, што многія словы могуць змяняць сваю форму. Марфалогія звязана таксама з раздзеламі ― Словаўтварэнне, ― Лексікалогія і ― Фанетыка.

Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў

 

Прынцыпы аб’яднання слоў у часціны мовы Словы мовы аб’ядноўваюцца ў пэўныя лексіка-граматычныя класы – часціны мовы. Падзел слоў на часціны мовы адбываецца на аснове іх абагульненага лексічнага значэння, марфалагічных прымет (граматычных катэгорый), сінтаксічнай функцыі ў сказе і асаблівасці сістэмы словаўтварэння.Абагульненае значэнне кожнай часціны мовы з’яўляецца адцягненным ад лексічных значэнняў слоў гэтага класа. Так, да назоўнікаў адносяцца словы з рознымі лексічнымі значэннямі: аловак, брат, гай, кніга, поле, аднак усе назоўнікі маюць абагульненае значэнне прадметнасці. Для дзеяслова абагульненае значэнне – гэта значэнне дзеяння, стану як працэсу, для прыметніка – прыметы. Кожнай часціне мовы ўласцівы свае марфалагічныя прыметы (граматычныя катэгорыі). Так, абагульненае значэнне прадметнасці ў назоўніку выражаецца катэгорыямі роду, ліку і склону, а абагульненае значэнне дзеяння, стану як працэсу ў дзеяслове – катэгорыямі часу, ладу, асобы, трывання, стану і інш. Словам кожнай часціны мовы ўласцівы свае асноўныя сінтаксічныя функцыі. Напрыклад, назоўнік у сказе выконвае ролю дзейніка або дапаўнення, дзеяслоў – выказніка. Адрозніваюцца словы розных часцін мовы сваім словаўтварэннем і формазмяненнем. Так, назоўнікі і прыметнікі найбольш актыўна ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў, дзеясловы — з дапамогай прыставак, нульсуфіксальны спосаб і абрэвіяцыя характэрны толькі для назоўнікаў і г. д. Такім чынам, часціны мовы — гэта лексіка-граматычныя класы слоў, якія характарызуюцца абагульненым значэннем, уласцівымі ім марфалагічнымі прыметамі, асноўнымі сінтаксічнымі функцыямі, спосабамі словаўтварэння. Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове У сучаснай беларускай мове традыцыйна выдзяляюць

дзесяць часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе, прыназоўнік, злучнік, часціцы, выклічнік. Паводле ступені самастойнасці, сістэмы марфалагічных прымет, характару сінтаксічных функцый у сказе часціны мовы падзяляюцца на два разрады — самастойныя і службовыя.

Сярод самастойныя часціны мовы адрозніваюць пяць зменных (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік скланяюцца, дзеяслоў спрагаецца) і адну нязменную (прыслоўе). Словы, якія ўваходзяць усклад гэтых часцін мовы, маюць лексічнае значэнне, намінатыўную функцыю (называюць прадметы, прыметы, дзеянні), з’яўляюцца членамі сказа.Сярод несамастойных часцін мовы адрозніваюць службовыя часціны мовы (прыназоўнікі, злучнікі, часціцы) і выклічнік. Яны не маюць лексічнага значэння і граматычных катэгорый, не выконваюць намінатыўнай функцыі і не з'яўляюцца членамі сказа. Гэтыя часціны мовы выконваюць службовыя функцыі ў словазлучэннях і сказах: паказваюць на адносіны паміж словамі (прыназоўнікі), звязваюць паміж сабой словы і часткі сказа (злучнікі), надаюць словам або сказам розныя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні (часціцы). Выклічнікі не выконваюць ні намінатыўнай, ні службовай функцыі. Гэта нязменныя словы, якія выражаюць пачуцці і волевыяўленні чалавека, не называючы іх. Разгледжаныя часціны мовы не ахопліваюць усіх слоў. У некаторых граматыках і падручніках вылучаюцца ў асобны лексіка-граматычны разрад безасабова-прэдыкатыўныя словы. Гэта нязменныя словы, якія выконваюць ролю выказніка ў безасабовых сказах: весела, добра, прыемна, чыста. Не ўключаюцца ў часціны мовы мадальныя словы, якія з’яўляюцца сродкам выражэння адносін асобы да зместу выказвання і ў сказе выступаюць у ролі пабочных слоў: безумоўна, канечне, напэўна, мусіць. Па-за межамі часцін мовы застаюцца гукапераймальныя словы, якія перадаюць гукі жывой і нежывой прыроды: мяў, му, гаў-гаў. Словы могуць пераходзіць з адной часціны мовы ў другую, што найчасцей абумоўлена зменай сінтаксічнай функцыіі. Напрыклад: Добрае слова не забываецца (Прык.). Добрае чуваць далѐка, а благое яшчэ далей (Прык.). Такі пераход разглядаецца як адзін са спосабаў утварэння новых слоу.

 

Назоўнік як часціна мовы

Назоўнік— самастойная часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы з абагульненым значэннем прадметнасці і мае самастойныя граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону. Назоўнікі могуць абазначаць: - назвы прадметаў: шафа, кніга, камень;- назвы асоб: студэнт, сястра, чалавек; - жывых істот: лось, камар, кнігаўка; - дрэў і раслін: мурог, хвоя, лѐн; - астранамічных аб’ектаў: планета, камета, Юпітэр; - геаграфічных аб'ектаў: мора, гара, узгорак; - з'яў прыроды: дождж, туман, адліга; - з'яў грамадска-палітычнага жыцця: рэферэндум, выбары, дэмакратыя; - апрадмечаныя прыметы і якасці: дабрата, шчасце, сумленне; - апрадмечаныя дзеянні і стан: бег, плаванне, касьба; - апрадмечаныя лікі: дзесятак, сотня, двойка, пяцѐрка.

Назоўнікі адказваюць на пытанні х т о? або ш т о?. Агульнае значэнне прадметнасці назоўнікаў выяўляецца праз незалежныя граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону.

Назоўнік можа быць у сказе таксама выказнікам, акалічнасцю, недапасаваным азначэннем:Малыя дрывасекі – браты (Бяд.). Побач чыгункі стаяў высокі стары лес (К-с). Сцяжынка да вѐскі гублялася ў густым арэшніку (Гал.).

Лексіка-граматычныя разрады назоўніка .Паводле лексічнага значэння і граматычных асаблівасцей назоўнікі могуць абазначаць :

агульныя і ўласныя назвы:

 канкрэтныя і абстрактныя паняцці,

адушаўлѐныя і неадушаўлѐныя,

зборныя,

рэчыўныя і адзінкавыя прадметы.

Агульныя назоўнікі – гэта назвы цэлых класаў аднародных прадметаў, жывых істот, з'яў прыроды, паняццяў: будынак, горад, вецер, студэнт.

Уласныя назоўнікі — індывідуальныя назвы людзей, жывѐл, геаграфічных аб'ектаў, прадпрыемстваў, газет, часопісаў, марак і гатункаў вырабаў і інш.

Канкрэтныя назоўнікі з’яўляюцца назвамі прадметаў, што існуюць у рэчаіснасці: будынак, крэсла, дрэва; з’яў прыроды: навальніца, вецер; да канкрэтных адносяцца некаторыя назоўнікі, якія абазначаюць грамадскія падзеі, дзеянні, стан, калі яны ўяўляюцца канкрэтна, паддаюцца лічэнню і змяняюцца па ліках: адна рэвалюцыя, дзве рэвалюцыі..

Абстрактныя назоўнікі абазначаюць разнастайныя адцягненыя паняцці, працэсы, дзеянні, уласцівасці, пачуцці, стан: гонар, павага, смеласць, чырвань. Яны, як правіла, ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку, не могуць спалучацца з колькаснымі лічэбнікамі, але могуць спалучацца з няпэўна-колькаснымі словамі многа, мала, шмат, трохі, гэтулькі, столькі, некалькі: шмат гонару, мла павагі. Некаторыя абстрактныя назоўнікі набываюць форму множнага ліку пры умове канкрэтызацыі: твае цяжкасці, апошнія выпрабаванні, нашы спатканні. Некаторыя абстрактныя назоўнікі маюць форму толькі множнага ліку: абставіны, адведзіны, адносіны, перагаворы, дажынкі і інш. Канкрэтныя назоўнікі могуць быць назвамі адушаўлѐных і неадушаўлѐных прадметаў, абстрактныя – толькі неадушаўлѐных. Адушаўлёныя назоўнікі – гэта назвы жывых істот -- людзей, жывѐл, птушак, рыб, насякомых: бацька, студэнт, воўк, камар. Рэчыўнымі з’яўляюцца назоўнікі, якія абазначаюць назвы рэчываў аднароднага саставу: медзь, кісларод, шакалад, Неадушаўлёныя— назвы прадметаў, з’яў прыроды, раслін, абстрактных і разумовых паняццяў: сцяна, дуб, поспех, памяць. Зборныя назоўнікі абазначаюць сукупнасць аднародных прадметаў або асоб як адзінае цэлае: чалавецтва, моладзь, гародніна, лісце. Такія назоўнікі ўжываюцца ў форме адзіночнага ліку, не паддаюцца лічэнню і не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі, толькі некаторыя з іх могуць спалучацца з няпэўна-колькаснымі словамі мала, многа, шмат, трохі, гэтулькі, колькі, столькі, некалькі: многа лісця, шмат моладзі. шоўк.

 Да рэчыўных назоўнікаў адносяцца назвы металаў і выкапняў: золата, алюміній, нафта; хімічных элементаў і злучэнняў: вадарод, гелій, хлор; прадуктаў харчавання: малако, хлеб, кава; лекаў: анальгін, аспірын; тканін: шоўк, атлас і інш. Такія рэчывы можна дзяліць на часткі, пры гэтым яны захоўваюць назву цэлага. Рэчыўныя назоўнікі, як і зборныя, не паддаюцца лічэнню, але яны могуць вымярацца: кілаграм цукру, літр алею. Такія назоўнікі часцей за ўсѐ ўжываюцца ў форме адзіночнага ліку і не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі: цукар, малако, чай, алей, але могуць спалучацца з няпэўна- колькаснымі словамі шмат, мала, многа, трохі, гэтулькі, колькі, столькі, некалькі: многа бульбы, мала кіслароду, трохі солі. Некаторыя рэчыўныя назоўнікі маюць форму толькі множнага ліку: духі, дрожджы, апілкі,

Катэгорыя роду

Назоўнікі ў форме адзіночнага ліку належаць да аднаго з трох родаў:

мужчынскага: стол, падручнік, сын; жаночага: дачка, сяброўка, сукенка; ніякага: окно, возера, дзіця. Назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку, катэгорыі роду не маюць (дрожджы, апілкі, акуляры ). Род назоўнікаў можна вызначыць трыма спосабамі: па марфалагічных прыметах, сінтаксічна і семантычна, г.зн. паводле значэння. Паводле марфалагічных прымет да мужчынскага роду адносяцца назоўнікі з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку: мох, лагер, дзень, чай , а таксама невялікая група асабовых назоўнікаў, якія ў назоўным склоне маюць канчатак -а(-я):дзядзька — дзядзькі, бацька — бацькі, мужчына — мужчыны. Да жаночага роду належаць назоўнікі, якія ў назоўным склоне маюць канчатак -а(-я) і нулявы канчатак, а ў родным — канчатак -ы(-і):восень – восені, радасць – радасці, далеч – далечы, поўнач – поўначы.

Да ніякага роду адносяцца назоўнікі, якія ў назоўным склоне маюць канчаткі -а(-я), -о(-ѐ), -е, а ў родным а(-я):гумно, галлѐ, узвышша, імя, поле. Сінтаксічна род назоўнікаў вызначаецца па форме дапасаванага слова: блакітны шалік, блакітнае неба, блакітная далячынь. Паводле значэння назвы асоб мужчынскага полу адносяцца да мужчынскага роду: брат, дзядзька, дзядуля, а назвы асоб жаночага полу – да жаночага роду: маці, сястра, дзяўчынка. Родавыя пары ўтвараюцца суплетыўнымі асновамі: бацька – маці, сын – дачка, хлопчык – дзяўчынка, а таксама пры дапамозе суфіксаў: студэнт – студэнтка, настаўнік – настаўніца. Назоўнікі плакса, сірата, выскачка, няўмека, непаседа і інш. могуць ужывацца ў значэнні мужчынскага і жаночага роду. Гэта назоўнікі агульнага роду. Ад іх трэба адрозніваць назвы асоб мужчынскага і жаночага полу, што ўказваюць на прафесійны занятак, пасаду і звычайна маюць форму мужчынскага роду: доктар, інжынер, прафесар, дырэктар. Граматычна род у такіх выпадках вызначаецца сінтаксічна па дапасаваных словах: дырэктар Сталярова, рэдактар падпісала. Многія назвы жывых істот ужываюцца ў форме толькі мужчынскага або толькі жаночага роду: вожык, сокал, вавѐрка, сініца. Некаторыя назоўнікі, што абазначаюць жывѐл, утвараюць родавыя пары пры дапамозе суплетыўных асноў: певень – курыца, або суфіксаў: кот – кошка

Катэгорыя ліку назоўнікаў

У сучаснай беларускай мове большасць назоўнікаў мае формы адзіночнага і множнага ліку.

Лік назоўнікаў — гэта граматычная катэгорыя, якая выражае колькасць прадметаў у шэрагу аднародных: дзень – дні, сад – сады. Назоўнікі адзіночнага ліку абазначаюць адзін прадмет: стол, хвоя , унучка;множнага — мноства аднародных прадметаў: сталы, хвоі, унучкі. Катэгорыю ліку можна вызначыць марфалагічна і сінтаксічна. Марфалагічнымі сродкамі выражэння ліку з’яўляюцца канчаткі: для адзіночнага ліку — канчаткі -а(-я), -о, -е,нулявы канчатак: зямля, парта, акно, поле, стол; для множнага — канчатак -ы(-і): землі, парты, вокны, палі, сталы, канчатак -е ўласцівы для невялікай групы назоўнікаў: гараджанін — гараджане, селянін — сяляне, мінчанін — мінчане (але: два гараджаніны, тры селяніны). Формы ліку могуць утварацца ад розных (суплетыўных) асноў: чалавек — людзі. Сінтаксічна лік назоўнікаў вызначаецца па форме дапасаванага слова (прыметніка, парадкавага лічэбніка, некаторых разрадаў займеннікаў, дзеепрыметніка) або выказніка, выражанага дзеясловам: маѐ першае ўражанне – мае першыя ўражанні, новае паліто – новыя паліто. Менавіта сінтаксічны сродак (дапасаванае азначэнне і выказнік) з'яўляецца адзіным паказчыкам ліку для нескланяльных назоўнікаў іншамоўнага паходжання: спрытны кенгуру — спрытныя кенгуру, прыляцеў какаду – прыляцелі какаду. Большасць назоўнікаў беларускай мовы маюць дзве формы ліку — адзіночнага і множнага. Аднак некаторыя назоўнікі не маюць суадносных форм адзіночнага і множнага ліку, г.зн. маюць або толькі адзіночны, або толькі множны лік. Назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку, называюцца адзіночналікавымі. Да іх адносяцца: - рэчыўныя: чарніла, алюміній, масла; - зборныя: студэнцтва, птаства, апаратура; - абстрактныя: сумленне, памяць, дабрыня; - назвы формаў дзяржаўнага і грамадскага ладу, плыняў мастацтва: феадалізм, сюрэалізм; - назвы напрамкаў свету: поўнач, поўдзень, усход, захад; - назвы месяцаў: ліпень, жнівень, верасень; - уласныя імѐны: Францыск Скарына, плошча Незалежнасці, Мінск.

Назоўнікі, якія маюць катэгорыю толькі множнага ліку, называюцца множналікавыя.Да множналікавых належаць назоўнікі, якія абазначаюць: - канкрэтныя прадметы, што складаюцца з дзвюх або некалькіх аднолькавых частак: дзверы, грудзі, акуляры; - рэчывы, прадукты, адыходы вытворчасці: дрожджы, духі, памыі, апілкі; - народныя звычаі: вячоркі, пярэзвы, заручыны; - гульні: хованкі, жмуркі, фанты, шахматы; - грамадскія прадэсы, дзеянні: перагаворы, зносіны, выбары; - прыродныя з'явы, адрэзкі часу: замаразкі, канікулы, суткі; - геаграфічныя назвы: Крупкі, Курапаты, Шабаны З а ў в а г а. Старажытная беларуская мова выкарыстоўвала тры формы ліку: адзіночны, множны і парны. Форма парнага ліку ўжывалася пры абазначэнні парных прадметаў: бока, руці, нозе, рога і калі гаворка ішла пра два прадметы: оба брата, дъва стола, дъві стЬнЬ. У працэсе развіцця мовы, пачынаючы з ХШ ст., парны лік выцясняўся множным лікам. У сучаснай беларускай мове захаваліся толькі рэшткі былой формы творнага склону парнага ліку плячыма, вачыма, дзвярыма.

Катогорыя склону назоўнікаў.Сістэма склонаў у сучаснай беларускай мове

 

У сказах і словазлучэннях назоўнікі звязваюцца з іншымі словамі. Пры гэтым яны змяняюць свае канчаткі па склонах. Граматычная катэгорыя склону выражае адносіны да іншых слоў у словазлучэннях і сказах. Такім чынам, склон — граматычная катэгорыя, якая паказвае адносіны назоўніка да іншых слоў у словазлучэннях і сказах. У сучаснай беларускай мове шэсць склонаў:

- назоўны (адказвае на пытанні х т о?, ш т о?);

- родны (к а г о?, ч а г о?);

- давальны (к а м у?, ч а м у?);

- вінавальны (к а г о?, ш т о?);

- творны (к і м?, ч ы м?);

- месны (п а кім?, н а ч ы м?, у ч ы м?).

Назоўны склон называецца прамым, астатнія — ускоснымі. У сучаснай беларускай мове назоўны склон ніколі не ўжываецца з прыназоўнікамі, а месны, наадварот, толькі з прыназоўнікамі. Усе астатнія склоны могуць ужывацца як з прыназоўнікамі, так і без іх. У сказе ці ў словазлучэнні прыназоўнікі ўдакладняюць значэнне склонавай формы (параўн.: чытаць да ночы (часавае значэнне), даехаць да горада (прасторавае значэнне), пашана да бацькоў (аб'ектнае значэнне). Форма назоўнага склону адзіночнага ліку з'яўляецца пачатковай формай назоўніка.Старажытная беларуская мова мела сѐмы склон — клічны. У сучаснай беларускай мове формай клічнага склону выражаецца зваротак: Кінь, хлопча, мары сніць (К-с). Асноўныя значэнні склонаў.Назоўны склон абазначае суб'ект дзеяння, выконвае функцыю дзейніка двухсастаўнога сказа і галоўнага члена намінатыўнага сказа.Кожны ўскосны склон ужываецца з пэўным значэннем:

Родны склон можа абазначаць:

 - частку ад цэлага: глыток вады, літр малака, вугал стала;

 - аб’ект дзеяння: напісанне дыктанта, уборка сена;

- аб'ект пры адмаўленым дзеянні: не выкапаць бульбы, не вывучыць верша;

- адносіны асобы, прадмета да іншай асобы, прадмета: сябар сям’і, выхавацель групы;

 - аб’ект часовага карыстання: папрасіць ключа, пазычыць грошай;

- прыналежнасць: цацка дзіцяці, словы дачкі;

 - азначальнае значэнне: тэма выступлення, успаміны дзяцінства;

 - часавае значэнне: працаваць з раніцы, чакаць да вечара;

- прасторавае значэнне: стаяць каля дарогі, пайсці ад лесу;

- значэнне мэты: жыць для дзяцей, падрыхтавацца да заняткаў;

- значэнне прычыны: смяяцца ад радасці, плакаць з гора.

Давальны склон абазначае:

- ускосны суб’ект: дзіцяці не спіцца; быць удзячным бацькам;- адрасат, на які накіравана дзеянне: дзякаваць настаўнікам, усміхацца малому.

Вінавальны склон абазначае:

 - прамы аб'ект: любіць дзяцей, пісацьдыктоўку;

- прадмет думкі, пачуцця, мовы: думаць пра маці, клапаціцца пра старэйшых;

 - час: працаваць дзень і ноч; - мэту: ісці ў грыбы, пайсці ў ягады;

 - прастору: накіравацца ў школу, пабегчы на пляцоўку.

Творны склон абазначае:

 - прыладу, прадмет дзеяння: пісаць алоўкам, зрэзаць нажом;

- ускосны суб'ект: пахне сенам, павеяла водарам;

- сумеснасць: бацька з сынам, выхавацель з дзецьмі;

 - час: чытаць вечарамі, прагулка ціхім ранкам;

 - прастору: стаяць за дубам, ісці лесам;

- спосаб дзеяння і параўнання: гаварыць басам, ісці ланцужком.

Месны склон абазначае: - месца дзеяння: працаваць на полі, жыць у вѐсцы;

- прычыну: нагаварыць са злосці, памыліцца па маладосці;

- аб'ект: дагавор аб супрацоўніцтве, закон аб адукацыі;

 - стану: быць у роспачы, застыць у здзіўленні, зайсціся ў плач

 

Скланенне назоўнікаў.Тыпы скланення назоўнікаў

 

Скланенне- гэта змяненне назоўнікаў па склонах у адзіночным і множным ліку. У залежнасці ад склонавых канчаткаў і роду назоўнікі падзяляюцца на тры тыпы скланення: першае, другое і трэцяе. Тып скланення вызначаецца па назоўным склоне адзіночнага ліку з улікам катэгорыі роду назоўніка.

Да п е р ш а г а скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткам -а(-я): краіна, рака, зямля.

Да д р у г о г а скланення адносяцца назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам: дзень, горад, верабей; усе назоўнікі ніякага роду з канчаткамі -о(-ѐ), -е, -а:акно, возера, жыццѐ, поле, у тым ліку пяць назоўнікаў на -мя: полымя, бярэмя, цемя, вымя, семя.

Да т р э ц я г а скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам: радасць, печ, любоў. Не ўваходзяць ні ў адзін тып скланення: а) рознаскланяльныя назоўнікі : імя, племя, кацяня, бацька; б) нескланяльныя назоўнікі: дэпо, таксі; в) субстантываваныя прыметнікі: хворая, насякомае; г) назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку: акуляры, вароты. Склонавыя канчаткі назоўнікаў залежаць ад асновы слова, якая вызначаецца па апошнім зычным гуку. Аснова назоўнікаў можа заканчвацца: - на цвѐрды зычны: стол, краіна; - на мяккі зычны: песня, дзень; - на зацвярдзелыя зычныя ж, ш, ч, дж, р, ц: мяжа, плашч, мора; - на заднеязычныя г, к, х: нага, казка, гарох. Склонавыя канчаткі могуць залежаць таксама ад націску: кніг-ай, рук- ой; лексічнага значэння: бочка з дубу – верхавіна дуба. Пры скланенні назоўнікаў могуць змяняцца не толькі канчаткі, але і аснова ў выніку чаргавання галосных або зычных: сон — сну, рака — на рацэ.

 

 

Назоўнікі І, ІІ, ІІІ скланенняў, асаблівасці склонавых канчанкаў

 

Назоўнікі п е р ш а г а скланення ў родным склоне з асновай на цвѐрды і зацвярдзелы зычны адзіночнага ліку маюць канчатак -ы: сцяны, гары, сястры, мяжы; з асновай на мяккі зычны і г, к, х -і : песні, зямлі, рукі, страхі. У давальным і месным склонах канчаткі назоўнікаў 1–га скланення аднолькавыя: -е, -і, -ы, -э. Канчатак -е маюць назоўнікам з асновай на цвѐрды зычны і на г, х, якія чаргуецца зз і с:сцяна – сцяне, (на) сцяне; нага – назе, (на) назе; страха – страсе, (на) страсе. Канчатак -і маюць назоўнікі з мяккай асновай: зямля — зямлі, (у) зямлі, змяя – змяі, (на) змяі. Канчатак -ымаюць назоўнікі з асновай на зацвярдзелы зычны і на к, які чаргуецца з ц, прычым націск прыпадае на на аснову: — — - ; калі ж аснова заканчваецца на к, а націск прыпадае на канчатак – канчатак -э: – . У вінавальным склоне назоўнікі з асновай на цвѐрды, зацвярдзелы і асновай на г, к, х маюць канчаткі –у: сцяну, сястру, мяжу; з асновай на мяккі – канчатак -ю: песню, віншю.

У творным склоне назоўнікі з асновай на цвѐрды і зацвярдзелы зычны маюць пад націскам канчатак -ой(-ою): ракой (-ою), жняѐй (-ѐю), не пад націскам –ай(-аю): дарогай (-аю), песняй (-яю). У родным склоне назоўнікі д р у г о г а скланення ніякая роду з асновай на цвѐрды, зацвярдзелы зычны і на г, к, х маюць канчатак –а: сяла, ружжа, сонца, вуха; пры аснове на мяккі -- -я:поля, задання, полымя. Назоўнікі мужчынскага роду ў родным склоне ў залежнасці ад лексічнага значэння маюць канчаткі -а(-я) або -у(-ю). Канчатак -а(-я) маюць назоўнікі, якія абазначаюць: - асоб, жывых істот: вучня, суседа, вожыка (канчатак -а маюць таксама назоўнікі тапелец, нябожчык, мярцвяк); - часткі цела чалавека ці жывѐлы: вуха, мозга, хваста (але: твару); - канкрэтныя прадметы: агурка, алоўка, трактара; - арганізацыі, прадпрыемствы, установы: завода, офіса, універсітэта; - спартыўныя гульні, віды спорту: футбола, хакея, баскетбола; - населеныя пункты, геаграфічныя назвы: горада, хутара, Мінска; - адзінкі вымярэння, акрэсленыя адрэзкі часу: ампера, градуса, грама, сантыметра, метра, рубля, дня, тыдня, месяца, года (але: з году у год; без году тыдзень); - назвы месяцаў і дзѐн тыдня: аўторка, панядзелка, чацвярга; - назвы грашовых адзінак: долара, рубля, франка; - назвы танцаў і картачных гульняў: вальса, паланэза, покера, прэферанса; - навуковыя тэрміны: ромба, косінуса, назоўніка, дзеяслова, прэфікса, канчатка, суфікса (але: склону). Канчатак -у(-ю) характэрны для назоўнікаў, што абазначаюць:- зборныя прадметы: бярэзніку, ельніку, хмызняку, алешніку, пырніку, часнаку, натоўпу, калектыву; - рэчывы, хімічныя злучэнні, элементы: цукру, пяску, снегу, чаю, соку, шакаладу, клею, ѐду, кіслароду, (але: хлеба, аўса, бітка, жаўка); - з'явы прыроды, стыхійныя бедствы: ветру, дажджу, туману, грому, галалѐду, агню, сухавею, тайфуну; - прасторавыя паняцці: лугу, краю, шляху, небасхілу, нізу, верху; - напрамкі ў прасторы: усходу, захаду (але: поўдня); - неарэсленыя прамежкі часу: моманту, мігу, часу; - назвы захворванняў: апендыцыту, грыпу, каклюшу; - абстрактныя паняцці, якасці, дзеянні, стан: густу, гонару, розуму, спакою, болю, жаху, сораму, смутку, гневу; - грамадскія фармацыі, навуковыя плыні, тэорыі: капіталізму, сацыялізму, дарвінізму, матэрыялізму, ідэалізму, фармалізму, сіянізму, сентыменталізму; - падзеі ў жыцці грамадства і чалавека: рэферэндуму, фэсту, юбілею. Як правіла, канчатак -у(-ю) уласцівы назоўнікам, якія ўваходзяць у склад устойлівых выразаў: даць маху, ні роду ні плоду, звесці са свету, час ад часу, ні слыху ні дыху, носу не паказваць, не да смеху, не да твару, ні складу ні ладу, з першага погляду. Мнагазначныя словы ў залежнасці ад таго, якое значэнне рэалізуюць у кантэксце, могуць мець канчаткі -а(-я) і -у(-ю): шмат народу і з гушчы народа; падышоў да пад’езда і няма пад’езду. У давальным склоне назоўнікі 2-га скланення маюць канчатак -у(-ю): доктару, сонцу, шчасцю. Канчаткі вінавальнага склону назоўнікаў мужчынскага роду залежаць ад адушаўлѐннасці і неадушаўлѐннасці назоўнікаў. Канчаткі адушаўлѐнных назоўнікаў супадаюць з канчаткамі роднага склону -а(-я):брата, выхавацеля, хлопчыка, вераб’я; неадушаўлѐных — з назоўным (нулявы канчатак): дзень, дуб, яблык. 

У творным склоне назоўнікі мужчынскага роду з асновай на цвѐрды і зацвярдзелы зычны, а таксама з асновай на г, к, х пад націскам маюць канчатак -ом: арлом, пачуццѐм, не пад націскам -ам: стэпам, сцягам; з асновай на мяккі зычны пад націскам — -ѐм: вераб'ѐм, салаўѐм, агнѐм, не пад націскам — -ем: героем, краем, аленем.У месным склоне назоўнікі 2-га скланення ў залежнасці ад асновы і лексічнага значэння могуць мець канчаткі -е, -і, -ы, -у(-ю). Канчатак -е маюць назоўнікі з цвѐрдай асновай, а таксама з асновай на г, х, якія чаргуюцца з з, с: (у) доме, садзе, (на) акне, лузе. Назоўнікі з мяккай асновай маюць канчатак -і: (на) пні, кані, (у) полі; з асновай на зацвярдзелы -- -ы: (на) дажджы, (у) гаражы. Канчатак –у(-ю) маюць агульныя і ўласныя назвы асоб: (пры) сыне, браце, некаторыя назоўнікі з цвѐрдай асновай пад націскам, пры гэтым чаргаванне цвѐрдых і мяккіх зычных не адбываецца: ход — на хаду, лѐт — на ляту, а таксама назоўнікі з асновай на к і на г, х, якія не чаргуюцца з з, с: зборнік – (у) зборніку, мітынг – (на) мітынгу.

У родным, давальным і месным склонах назоўнікі 3-га скланення маюць аднолькавыя канчаткі. Назоўнікі жаночага роду з асновай на мяккія і губныя зычныя маюць канчатак -і: аповесці, моладзі, любові; з асновай на зацвярдзелы -ы: ночы, цішы, далечы. Канчаткі вінавальнага склону назоўнікаў супадаюць з канчаткамі назоўнага склону (нулявы канчатак): верф, печ, мыш.

У творным склоне назоўнікі з асновай на зацвярдзелыя зычныя маюць канчатак –у; з асновай на мяккія, губныя і -р — -ю, пры гэтым апошні зычны асновы, калі стаіць паміж галоснымі, падаўжаецца: плынню, далеччу, любоўю. Калі аснова заканчваецца на губны зычны (б,ф) і р, то пасля іх перад канчаткам –ю ставіцца апостраф: верф’ю, Сібір’ю, глыб’ю

Скланенне назоўнікаў у множным ліку

 

Большасць назоўнікаў у множным ліку змяняецца аднолькава: ва ўсіх склонах, за выключэннем роднага, назоўнікі трох скланенняў маюць агульныя канчаткі. Назоўнікі множнага ліку з цвѐрдай і зацвярдзелай асновай у назоўным склоне маюць канчатак -ы: сталы, дажджы; з мяккай і асновай на г, к, х -і: дарогі, песні; з суфіксам -анін(-янін) — -е:гараджанін – гараджане, селянін – сяляне. Родны склон вызначаецца разнастайнасцю канчаткаў у залежнасці ад тыпу скланення: -аў(-яў), -оў(-ѐў), -ей(-эй) і нулявы канчатак. Назоўнікі 1-га скланення маюць нулявы канчатак, калі аснова заканчваецца адным зычным: хат, кніг, сцен. Назоўнікі, аснова якіх заканчваецца збегам зычных і падоўжаным зычным, ужываюцца з канчаткам -аў(-яў): стрэльбаў, гульняў, ваннаў. Калі ж другі зычны ў аснове гук [к], то ў родным склоне назоўнік мае нулявы канчатак: думка – думак, шапка – шапак. Назоўнікі 2-га скланення маюць канчаткі -аў(-яў), -оў(-ѐў):крэслаў, вучняў, палѐў; асобныя назоўнікі -- канчатак -эй(-ей): плячэй, вачэй, гасцей. Назоўнікі 3-га скланення пад націскам маюць канчатак -эй(-ей), не пад націскам -аў(-яў): мышэй, абласцей, рэчаў, даляў. У родным склоне часта ўжываюцца варыянтныя канчаткі: нулявы і – аў(-яў):меж – межаў, вішань – вішняў, партызан – партызанаў; -аў(-яў) і –- эй (-ей): печаў – пячэй, сенажацеў – сенажацей. У давальным склоне назоўнікі ўсіх трох скланенняў маюць канчатак - ам(-ям): садам, землям, вокнам. У вінавальным склоне назоўнікі, якія абазначаюць: а) неадушаўлѐныя прадметы, маюць канчаткі -і, -ы ( як у назоўным склоне): землі, гарады; б) назоўнікі, што абазначаюць адушаўлѐныя прадметы, — -аў(-яў), - оў(-ѐў), -эй(-ей) і нулявы канчатак (як у родным склоне): дзяцей, вучняў, суседзяў. У творным склоне назоўнікі множнага ліку маюць канчаткі: -амі(-ямі): сцянамі, вучнямі; -мі: коньмі; -ыма: вачыма, грашыма. Назоўнікі множнага ліку ў месным склоне маюць канчаткі -ах(-ях):

Рознаскланяльныя назоўнікі

Да рознаскланяльных назоўнікаў адносяцца:

- назвы маладых істот: кураня(-ѐ), кацяня(-ѐ), цяля(-ѐ);- тры назоўнікі на -мя: імя, племя, стрэмя;

-назоўнікі мужчынскага роду з ненаціскным канчаткам -а(-я) тыпу мужчына, дзядуля, бацька, дзядзька;

 - назоўнікі агульнага роду, калі яны абазначаюць асоб мужчынскага полу: забіяка, гарэза, цѐзка, ціхоня, плакса, сведка.

Рознаскланяльныя назоўнікі маюць канчаткі розных тыпаў скланення. Назоўнікі ніякага роду, што з’яўляюцца назвамі маладых істот, у родным, давальным і месным склонах набываюць суфікс -яц- і змяняюцца, за выключэннем творнага склону, як назоўнікі трэцяга скланення: дзіцяці, птушаняці, кацяняці.. У творным склоне, як і ў назоўным, гэтыя назоўнікі ўжываюцца без суфікса і маюць канчатак другога скланення -ѐм: птушанѐм, кацянѐм, дзіцѐм (варыянт: ). Ва ўсіх ускосных склонах множнага ліку назвы маладых істот, акрамя назоўніка дзіця, маюць суфікс -ят-: птушанятам, кацянятам, цялятам. Назоўнік дзіця ў родным склоне множнага ліку мае канчатак –ей: дзяцей, у творным -- -мі : . Як назвы маладых істот, змяняюцца тры назоўнікі на –мя: імя, племя, стрэмя, калі яны ва ўскосных склонах маюць суфікс –ен-; у родным, давальным і месным склонах маюць канчатак -і: імені, племені, стрэмені, па імені, у племені, на стрэмені. Калі гэтыя назоўнікі змяняюцца без суфікса - ен-, то маюць канчаткі назоўнікаў другога скланення з мяккай асновай: імя, імю, аб імі: Н. імя племя стрэмя Р. імя (імені) племя (племені) стрэмя (стрэмені) Д. імю (імені) племю (племені) стрэмю (стрэмені) В. імя племя стрэмя Т. імем (іменем) племем (племенем) стрэмем (стрэменем) М. у імі (імені) племі (племені) стрэмі (стрэмені) У множным ліку назоўнікі імя, стрэмя ўжываюцца без суфікса -ѐн- або з ім, а назоўнік племя ў множным ліку ўжываецца толькі з суфіксам -ѐн-: Н. імі (імѐны) стрэмі (страмѐны) плямѐныР. імяў (імѐн, імѐнаў) стрэмяў (страмѐн, плямѐн, страмѐнаў, плямѐнаў) Д. імям (імѐнам) стрэмям(страмѐнам) плямѐнам В. імі (імѐны) стрэмі (страмѐны) плямѐны Т. імямі (імѐнамі) стрэмямі (страмѐнамі) плямѐнамі М. у імях (імѐнах) стрэмях ( страмѐнах ) плямѐнах Назоўнікі мужчынскага роду на -а(-я) у родным і вінавальным склонах маюць канчаткі першага скланення: мужчыны, бацькі, старшыні, мужчыну, бацьку, старшыню.

Канчаткі творнага склону гэтых назоўнікаў вызначаюцца характарам асновы і націскам: пры аснове на цвѐрды яны маюць ненаціскны канчатак -ам: мужчынам, дзядзькам, бацькам і націскны -ой(-ою): Кузьмой(-ою), тамадой(-ою); назоўнікі з мяккай асновай маюць канчаткі –ем не пад націскам: дзядулем, Васем і -ѐй(-ѐю) пад націскам: суддзѐй(-ѐю), старшынѐй(-ѐю). Ад асновы назоўнікаў і націску таксама залежаць канчаткі давальнага і меснага склонаў: мужчыну, (пры) мужчыну, але Кузьме, (пры) Кузьме. Гэтаксама скланяюцца назоўнікі агульнага роду, калі яны абазначаюць асоб мужчынскага полу: плакса –плаксу Ваню, плаксам Ванем (але: плаксе Тані, плаксай Таняй). Назоўнік сірата, незалежна ад таго, асобу якога полу ѐн абазначае, скланяецца, як назоўнік жаночага роду першага скланення: сірата, сіраты, сіраце, сірату, сіратой(-ою), пры сіраце

 

Нескланяльныя назоўнікі

 

У сучаснай беларускай мове ѐсць назоўнікі, якія не змяняюцца па склонах і не маюць склонавых канчаткаў. Гэта нескланяльныя назоўнікі. Да іх адносяцца:

- агульныя назоўнікі іншамоўнага паходжання на галосны: дэпо, джакузі, кенгуру;

 - уласныя назоўнікі іншамоўнага паходжання на галосны: Дзідро, Гюго, Дзюма, Баку;

 - славянскія прозвішчы на -о: Шайко, Скурко, Гурло;

 - жаночыя прозвішчы на зычны: Атраховіч, Сінюк, Кавалевіч;

- складанаскарочаныя словы, утвораныя з пачатковых літар: БДПУ, ВНУ, АТС.Склон нескланяльных назоўнікаў вызначаецца сінтаксічна, г.зн. па іх сувяззі з іншымі словамі.

Ад’ектыўнае (прыметнікавае) скланенне

Да ад’ектыўнага тыпу скланення адносяцца назоўнікі, якія скланяюцца, як прыметнікі: паранены, прыёмная, абязбольваючае, Гартны, Кавалеўская, Каліноўскі.

Змешанае скланенне

Да змешанага тыпу скланення адносяцца мужчынскія прозвішчы на –аў-, -еў, -оў- (ёў-), -ын- (-ін-) і жаночныя на –ав- (а), -ев-(а), -ов-(а), -ёв- (а), -ын- (а), -ін- (а), а таксама агульныя назоўнікі кабельтаў, швартоў, якія пры змяненні маюць канчаткі назоўнікаў і прыметнікаў.

Параўнаем: тапанімічныя назвы змяняюцца паводле I субстантыўнага скланення (Н. Петрыкаў, Р. Петрыкава, Д. Петрыкаву, В. Петрыкаў, Т. Петрыкавам, М. у Петрыкаве),а мужчынскія прозвішчы – паводле змешанага тыпу скланення: у творным склоне назоўнік мае канчатак прыметніка, а ва ўсіх іншых – назоўніка (Н. Петрыкаў-□ Антось, Р. Петрыкав-а Антося, Д. Петрыкав-у Антосю, В. Петрыкав-а Антося, Т. Петрыкав-ымАнтосем, М. пры Петрыкав-е Антосю). Жаночыя прозвішчы ў назоўным і вінавальным склонах маюць канчаткі назоўнікаў, а ва ўсіх ускосных – прыметнікаў (Н. Кавалёв-а, Р. Кавалёв-ай, Д. Кавалёв-ай, В. Кавалёв-у, Т. Кавалёв-ай, М. пры Кавалёв-ай).

Нулявое скланенне

Да нулявога тыпу скланення адносяцца назоўнікі, якія ва ўскосных склонах маюць аманімічныя формы: рандэву, Ляўко, Кармэн, Баранавых.

Па-за сістэмай скланення знаходзяцца множналікавыя назоўнікі (цымбалы, канікулы, шпалеры, Віскулі, Сілічы), таму што ў множным ліку ў сучаснай беларускай мове адбылася ўніфікацыя канчаткаў розных скланенняў.

 

 

Скланенне асабовых імѐнаў, прозвішчаў і геаграфічных назваў

 

Мужчынскія прозвішчы на –ін(-ын), -оў(-аў), -еў(-ѐў) скланяюцца як назоўнікі 2-га скланення, толькі ў творным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак –ым: Барысавым, Растовым, але: Грынам, Дарвінам, Чаплінам.

Геаграфічныя назвы з такімі самымі суфіксамі ў творным склоне маюць канчатак –ам: пад горадам Барысавам, Растовам. У месным склоне прозвішчы маюць канчатак –у: (пры) Мікалаю Барысаву, Растову, а геаграфічныя назвы -- -е:(у) горадзе Барысаве, Растове. Прозвішчы на –а(-я-), калі яны належаць асобе мужчынскага полу, у родным і вінавальным склонах маюць канчаткі 1-га скланення, а ў давальным, творным і месным – канчаткі 2-га скланення: Р. Батуры, Асіпенкі, Ясючэні; Д. Батуру, Асіпенку, Ясючэню; В. Батуру, Асіпенку, Ясючэню; Т. Батурам, Асіпенкам, Ясючэнем; М. (пры) Батуру, Асіпенку, Ясючэню.

 Імѐны і прозвішчы мужчынскага роду, якія заканчваюцца на зычны, а таксама назоўнікі мужчынскага роду, што абазначаюць геаграфічныя назвы, скланяюцца як агульныя назоўнікі 2-га скланення: Р. Садовіча Алеся, горада Слуцка; М. (пры) Садовічу Алесю, у горадзе Слуцку. Прозвішчы асоб жаночага полу, якія заканчваюцца на зычны, не змяняюцца: Зосьцы Верас, з Нінаю Колас, Марыі Пашкевіч.

Не скланяюцца прозвішчы асоб мужчынскага і жаночага полу, якія заканчваюцца на –о: Гурло, Лапко, Санько

 

 

Словаўтварэнне назоўнікаў

Назоўнікі ўтвааюцца ўсімі спосабамі словаўтварэння. Найбольш пашыраныя з іх – суфіксальны спосаб і складанне асноў.

Суфіксальным спосабам утвараюцца назоўнікі ад розных часцін мовы: вучыцца – вучоба, прыгожы – прыгажосць, два – двойка, свой – сваяк. Пры дапамозе суфіксаў утвараюцца назоўнікі, што абазначаюць асобу, канкрэтныя прадметы, прылады працы, рэчывы, абстрактныя паняцці і інш: будаўнік, гадзіннік, сеялка, смеласць. Суфіксы -нік(-ніц-), -чык(-чыц-), -шчык(-шчыц-), -льнік(-льніц-), -іст(- іст-к-), -ыст (-ыст-к-), -ар(-ар-к-), -ач(-ач-к-) і інш. выкарыстоўваюцца для ўтварэння назоўнікаў са значэннем асобы паводле роду заняткаў, дзейнасці, прафесіі: вартаўнік, настаўніца, чытальнік, лѐтчык, сувязіст, свінарка, слухач. Назоўнікі, якія абазначаюць асоб паводле нацыянальнасці, месца нараджэння, жыхарства, ўтвараюцца ад назоўнікаў пры дапамозе суфіксаў ан-ін(-ян-ін), -ан-к-, -ін(-ын), -ін-к-, -ак(-як), -ац(-ец), -іч, -ук і інш.: кітаец, паляшук, масквіч, армянін, капылянін, гараджанка. Пры дапамозе суфіксаў -ік(-іц-), -ец, -ак(-як), -ун ад прыметнікаў утвараюцца назоўнікі, якія абазначаюць асоб паводле іх індывідуальных якасцей, знешняга выгляду: разумнік, разумніца, шчаслівец, бядняк, хітрун. Абстрактныя назоўнікі найчасцей утвараюцца пры дапамозе суфіксаў - осць(-асць), -ств-(-цтв-), -нн-, -енн-(-энн-), -к-, -ын-(-ін-), -от-(-ат-), -б-, і інш.: разуменне, падрыхтоўка, знаѐмства, свежасць, белізна, цемната, геройства. Прыставачны спосаб у параўнанні з суфіксальным менш прадуктыўны. Гэтым спосабам назоўнікі ўтвараюцца ад назоўнікаў шляхам далучэння да слова прыстаўкі: шчасце – няшчасце, парадак – беспарадак.Прыставачна-суфіксальным спосабам утвараюцца назоўнікі пры дапамозе прыставак і суфіксаў: узлесак, пагалоўе, падмурак, закутак. Некаторыя назоўнікі з абстрактным значэннем утвараюцца ад прыметнікаў і дзеясловаў без словаўтваральных афіксаў. Гэта так званае бязафікснае ўтварэнне: чырвоны – чырвань, бегчы – бег. Асноваскладанне– спосаб утварэння назоўнікаў шляхам складання асноў. Аб’ядноўваюцца асновы ў складаныя словы пры дапамозе суфіксаў і без іх: краявід, крыгаход, першакласнік, першапраходзец. Асновы паміж сабой могуць звязвацца пры дапамозе злучальных афіксаў (інтэрфіксаў): новабудоўля, часопіс, землекарыстанне, земляроб, радзей без іх: пяцідзѐнка, шматтыражка.

Утварэнне складаных назоўнікаў шляхам аб’яднання частак скарочаных слоў называецца абрэвіяцыяй. Складанаскарочаныя словы (абрэвіятуры) могуць утварацца з пачатковых гукаў: БДПУ, АТС; з часткі першага слова і пачатковых гукаў наступных слоў: завуч, аблана; з частак слоў: мапед, прафкам, з часткі аднаго слова і поўнага другога слова: медпункт, санстанцыя. У назоўнікі могуць пераходзіць іншыя часціны мовы, пераважна прыметнікі і дзеепрыметнікі. Пераход іншых часцін мовы ў назоўнікі называецца субстантывацыяй.Пры субстантывацыі прыметнікі і деепрыметнікі набываюць прадметнае значэнне і зменную катэгорыю роду: мінулае, марожанае, знаѐмы, добрае, вечнае. Семантычны спосаб утварэння назоўнікаў звязаны з пераасэнсаваннем раней вядомых слоў: брыгадзір, кулак, або з распадам полісеміі, калі ўтвараюцца два словы з новым значэннем: шапка ―галаўны ўбор‖ і ―агульны загаловак‖.

Тыповыя памылкі ў выкарыстанні формаў назоўнікаАсноўныя прычыны памылак у выкарыстанні формаў назоўнікаў часцей за ўсѐ выкліканы: - несупадзеннем катэгорыі роду ў рускай і беларускай мовах; - несупадзеннем катэгорыі ліку ў рускай і беларускай мовах; - несупадзеннем ў скланенні ў рускай і беларускай мовах. Родавыя разыходжанні ахопліваюць невялікі пласт лексікі рускай і беларускай моў. Найбольшую цяжкасць пры вызначэнні роду выклікаюць словы тыпу: боль, цень, гусь, мазоль і інш. Граматычныя формы адзіночнага і множнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў часцей за ўсѐ супадаюць. Аднак гэта супадзенне няпоўнае. І ў рускай, і ў беларускай мовах фармальным паказчыкам ліку з’яўляецца канчатак. Форма множнага ліку рускіх назоўнікаў утвараецца пры дапамозе канчаткаў –и, -ы, -а, -я, -е (книги, мечты, окна, поля, славяне). У беларускай мове назоўнікі множнага ліку маюць канчаткі –ы, -і, -е (студэнты, палі, вокны, гараджане). Існуюць выпадкі, калі пры аднолькавых канчатках не супадае граматычная форма ліку назоўнікаў: чернила (мн. ч.) – чарніла (адз. л.), белила (мн.ч.) – бяліла (адз.л.). Некаторыя назоўнікі ў рускай і беларускай мовах ужываюцца толькі ў пэўным ліку. Так назоўнік дзверы ў беларускай мове ўжываецца ў множным ліку, а ў рускай мове – у адзіночным (дверь); назоўнік конопля ў рускай мове ўжываецца ў адзіночным ліку, а ў беларускай – ў множным ( каноплі) назоўнік грудзі ў рускай мове можа ўжывацца як у адзіночным (грудь), так і ў множным ліку (груди), а ў беларускай мове – толькі ў множным (грудзі). У рускай і беларускай мовах назоўнікі (акрамя нескланяльных) скланяюцца. Катэгорыя скланення цесна звязана з катэгорыямі роду і ліку. Тып скланення вызначаецца родам назоўніка. З прычыны несупадзення роду ў рускай і беларускай мовах можа назірацца блытаніна ва ўжыванні канчаткаў некаторых граматычных формаў назоўнікаў. Так, некаторыя назоўнікі першага скланення ў давальным і месным склонах маюць канчаткі –е(-э) як у рускай, так і ў беларускай мове, але ў беларускай мове назіраецца чаргаванне зычных г//з, к//ц ( дороге – дарозе,руке – руцэ). Пры гэтым пасля ц у ненаціскным становішчы ўжываецца канчатак –ы (книжке – кніжцы -- - – – ). У месным склоне множнага ліку назоўнікі ў беларускай мове маюць канчаткі –ах(-ях), а ў рускай мове - ам(-ям) ( по дорогам – па дарогах, по выходным – па выхадных). Вялікая колькасць памылак звязана з ужываннем канчаткаў назоўнікаў. Напрыклад, у беларускай мове зборныя і рэчыўныя назоўнікі, а таксама назоўнікі, якія абазначаюць абстрактныя паняцці, дзеянні, тэорыі, з’явы прыроды маюць канчаткі –у(-ю). У рускай мове тыя ж самыя назоўнікі маюць канчаткі –а(-я) (песка – пяску, мороза – марозу, мѐда - мѐду, юбилея

Прыметнік як часціна мовы

 Прыметнік — самастойная часціна мовы, якая мае абагульненае значэнне прыметы прадмета і дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне, у сказе выконвае функцыю азначэння або выказніка. Прыметнікі могуць называць: - якасці прадмета, уласцівасці: блакітнае неба, паслухмянае дзіця; - адносіны да іншых прадметаў: цагляны дом, жытнѐвы палетак; - прыналежнасць пэўнай асобе або жывой істоце: братаў сшытак, Верына пальто. Прыметнікі змяняюцца па родах, ліках і склонах (акрамя кароткіх форм) у залежнасці ад роду, ліку, склону назоўнікаў, да якіх яны дапасуюцца: чырвоны абрус, чырвоная хустка, чырвонае неба, чырвоныя алоўкі. Граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону прыметніка не самастойныя, а залежныя: яны паказваюць толькі на сінтаксічную сувязь прыметнікаў з назоўнікамі. У множным ліку прыметнікі па родах не змяняюцца. У сказе прыметнік бывае дапасаваным азначэннем: Туман насоўваўся белай шапкай (Лыньк); выказнікам або ўваходзіць у склад выказніка: Зямля мая то мяккая, то мулкая… (панч.); Дзень быў ціхі, сонечны (Б.).

Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі, іх значэнне і граматычныя асаблівасціПаводле лексічных значэнняў, граматычных і словаўтваральных асаблівасцей прыметнікі падзяляюцца на тры разрады: якасныя, адносныя прыналежныя.

Якасныя прыметнікі абазначаюць разнастайныя прыметы, якасць прадметаў, што могуць праяўляцца ў большай або меншай ступені: белы – бялейшы, малады – маладзейшы. Якасці і ўласцівасці прадметаў успрымаюцца непасрэдна органамі пачуццяў: зялѐны, гучны, салодкі; называюць прасторавыя і часавыя прыметы: цесны, шырокі, працяглы; выражаюць ацэнку людзей, жывѐл, прадметаў: добры, разумны, шкодны, карысны. Якасныя прыметнікі маюць наступныя граматычныя асаблівасці, якімі яны адрозніваюцца ад адносных і прыналежных: - утвараюць формы ступеней параўнання: моцны – мацнейшы, наймацнейшы, больш (менш) моцны, самы моцны; - маюць формы ацэнкі і меры якасці: сіні – сіненькі, малы -- маленькі; - могуць уступаць у антанімічныя адносіны: вясѐлы – сумны; - ад іх утвараюцца абстрактныя назоўнікі з суфіксамі –осць(-асць), -ізн, -ат-, -ын- і бязсуфіксныя: малады – маладосць, хітры – хітрасць, сівы – сівізна, сіні – сінь, а таксама прыслоўі на –а: глухі – глухата, добры – дабрыня; - маюць поўную і кароткую формы: смутны — смуцен, рады — рад, поўны — повен; - спалучаюцца з прыслоўямі меры і ступені: вельмі ціхі, зусім малады; - могуць мець вытворную і невытворную аснову: гучны, новы, праўдзівы; - некаторыя якасныя прыметнікі маюць кароткія формы: мілы – міл, рады – рад.

Адносныя прыметнікі абазначаюць прымету прадмета праз яго адносіны да іншых прадметаў. Гэтыя прыметы могуць выражаць адносіны: - да матэрыялу, з якога зроблены прадмет: шкляны посуд — посуд са шкла , залатыланцужок — ланцужок з золата; - да часу існавання і месца знаходжання: учарашняя газета, універсітэцкая бібліятэка; - да дзеяння як уласцівасці: раскладныстолік — столік, які раскладаецца; - да прызначэння: дзіцячы сад, медыцынская карта; - да ўдзельнікаў: вучнѐўскі сход, настаўніцкая нарада; - да тэрміну: сутачны паѐк, пяцігадавы план; - да меры і вагі: двухметровы дуб, трохтонная пліта. Адносныя прыметнікі – вытворныя словы, яны ўтвораны ад назоўнікаў, дзеясловаў і прыслоўяў: драўляны слуп, касмічная прастора. Некаторыя адносныя прыметнікі пры пераносным ужыванні могуць набываць значэнне якасных: жалезная бочка – жалезны характар, каменны будынак – каменнае сэрца.У сваю чаргу якасныя прыметнікі могуць набываць значэнне адносных: звонкі голас і звонкі зычны (гук), глухі стук і глухі зычны, лѐгкае заданне і лѐгкая прамысловасць. Такія прыметнікі, як правіла, становяцца тэрмінамі. Прыналежныя прыметнікі абазначаюць - прыналежнасць прадмета пэўнай канкрэтнай асобе або жывой істоце: леснікова хата, братаў камп’ютар, буслава гняздо; - паказваюць на агульную родавую прыналежнасць: ласіны след, вароніна гняздо. Прыналежныя прыметнікі ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -аў(ав), - оў(ов), -ѐў(ѐв), -еў(ев), -ін, -ын. У назоўным склоне адзіночнага ліку яны маюць формы кароткіх прыметнікаў, а ў астатніх склонах – формы поўных прыметнікаў. Суфіксы –аў(ав), -оў(ов), -ѐў(ѐв), -еў(ев) ужываюцца пры ўтварэнні прыналежных прыметнікаў ад асноў адушаўлѐных назоўнікаў мужчынскага роду: дзядзькаў, Кастусѐў, Васеў, леснікоў. Суфіксы -ін, -ын ужываюцца пры ўтварэнні прыналежных прыметнікаў ад асноў адушаўлѐных назоўнікаў жаночага роду: сястрын, бабін, Наташын. Калі аснова назоўнікаў жаночага роду заканчваецца на к, у прыналежных прыметніках адбываецца чаргаванне к//ч: Танька – Таньчын, вавѐрка

 

 

Поўныя і кароткія формы прыметнікаў

 

Якасныя прыметнікі ў поўнай форме ў назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду маюць канчатак -ы(-і):светлы, летні; жаночага роду ая(-яя): светлая, летняя; ніякага роду — -ое, -ае(-яе): светлае, летняе, дарагое; у назоўным склоне множнага ліку -- -ыя(-ія): светлыя, летнія, дарагія. Поўныя прыметнікі змяняюцца па склонах. Гэтыя формы выконваюць у сказе функцыю як азначэння, так і выказніка: Была раняя восень. Неба, пакуль што не замутненае дажджамі, было спакойнае і яснае (Дайн.); Увосень і верабей багаты (Прык.); Для ўсякай птушачкі сваѐ гняздо міла (Прык.). Кароткія формы прыметнікаў у сучаснай беларускай мове ўжываюцца рэдка. Яны не скланяюцца, але змяняюцца толькі па ліках, а ў адзіночным ліку -- па родах. У назоўным склоне адзіночнага ліку ім уласцівы нулявы канчатак у мужчынскім родзе: чуцѐн, люб, дораг; канчатак -а — у жаночым родзе: чутна, люба, дорага; -о(-а) — у ніякім родзе: чутно, люба, дорага (Добрае далѐка чутно); у назоўным склоне множнага ліку -- -ы(-і): чутны, любы, дорагі. Якасныя прыметнікі звычайна маюць поўную форму, але некаторыя з іх зрэдку могуць ужывацца ў кароткай форме, хаця іх ужыванне у беларускай мове вельмі абмежавана. У сказе кароткія формы прыметнікаў выконваюць функцыю выказніка часцей у вершаваных творах, прыказках.

 

Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх значэнне і ўтварэнне

 

Суплетыўныя формы

Якасныя прыметнікі утвараюць дзве ступені парўнання — вышэйшую і найвышэйшую. Кожная з іх можа мець простую і складаную формы. Вышэйшая ступень параўнання прыметнікаў паказвае на большую ці меншую якасць аднаго прадмета ў параўнанні яго з іншым, або на розную ступень якасці прадмета ў залежнасці ад часу і абставін: цікавы – цікавейшы, высокі – вышэйшы. Простыя формы вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў -эйш-, -ейш-, якія далучаюцца да асновы прыметніка: дарагі – даражэйшы, салодкі – саладзейшы. У асобных выпадках простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфікса –ш-, якая далучаецца да суплетыўнай асновы: малы — меншы, добры — лепшы, кепскі — горшы, вялікі — большы. Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да прыметнікаў слоў больш (болей), менш (меней):больш (болей) дарагі, менш (меней) салодкі. Складаная форма вышэйшай ступені параўнання больш ужывальная, чым простая, бо ўтвараецца практычна ад усіх якасных прыметнікаў. Прыметнікі вышэйшай ступені параўнання найчасцей ужываюцца з назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам за: Добрая слава даражэйшая за багацце (Прык.). Найвышэйшая ступень параўнання прыметнікаў паказвае самую высокую ці самую нізкую ступень якасці, уласцівасці прадмета ў параўнанні з адпаведнай якасцю іншых прадметаў: Найцяжэйшай была дарога праз горны перавал (Я.М.). Простая форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да простай формы вышэйшай ступені прыстаўкі най-: важнейшы – найважнейшы, прыгажэйшы – найпрыгажэйшы.Часам простая форма найвышэйшай ступені параўнання ад прыметнікаў ўтвараецца прыставачна- суфіксальным спосабам: новы — найноўшы, вялікі — найвялікшы. Складаныя формы найвышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца далучэннем да якасных прыметнікаў займенніка самы ці прыслоўяў найбольш, найменш: самы шчаслівы, найбольш дарагі, найменш цяжкі. Не ўсе якасныя прыметнікі ўтвараюць формы ступеней параўнання. Гэта залежыць ад іх структуры і значэння. Толькі складаныя формы ступеней параўнання ўтвараюць прыметнікі з суфіксамі дзеепрыметнікаў –уч-(-юч-),- ім-: траскучы, гаючы, любімы; з суфіксамі -ат-, -авіт-, -альн-, -к-, -лів-, -льн- , -н-, -іст-: стракаты, хваравіты, мінімальны, гаваркі, спагадлівы, марозны, лясісты. Не ўтвараюць ступеней параўнання прыметнікі з суфіксамі -ават- (-яват-): стараваты, сіняваты; -ав- (-ов-), -н-:перадавы, каляровы, пераможны, а таксама прыметнікі, якія абазначаюць нязменныя якасці: жывы, босы, глухі; называюць масці жывѐл: буланы, гняды; абазначаюць колер прадметаў праз іх адносіны да іншых прадметаў: васільковы, вішнѐвы.

 

 


Дата добавления: 2018-02-28; просмотров: 1551; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!