Тэма 2.12: Правапіс літарі, ы, йпасляпрыставак



§ 16. Нескладовае й

1. Гук [і] пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, чаргуецца з [й] і перадаецца на пісьме літарай й:

у словах з коранем іс-ці, ігр-аць, ім-я, інач-ай на месцы ненаціскнога пачатковага каранёвага [і]: зайсці, прыйсці, прыйшоў, пайшоў, выйду, выйшаў, увайсці, выйграць, зайграць, перайграць, выйгрыш, перайменаваць, найменне, займенны, займеннік, пайменны, перайначыць, перайначванне;

у словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць.

У астатніх выпадках пачатковы каранёвы [і] захоўваецца пасля прыставак на галосны:заіскрыцца, заікацца, заінець, праіснаваць, заінтрыгаваць, праілюстраваць, праінфармаваць, неістотны, Прыіртышша, Заішым'е, Заілійскі, праіранскі.

2.У словах, утвораных ад дзеясловаў ісці, іграць пры дапамозе прыставак на зычны(аб-, ад-, над-, раз-, уз- і інш.), [i] чаргуецца з [ы]: абышоў, узышоў, абысці, надысці, падысці, разысціся, падыграць, абыграць і інш.

3.У сярэдзіне запазычаных слоў, у тым ліку ва ўласных назвах, літара й пішацца толькі перад зычнымі: дызайн, Кландайк, Драйзер, Айні, лайнер, камбайн.

Гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх:

на пачатку слова: Ёфе, Нью-Ёрк;

пасля галоснага ў сярэдзіне слова: маёр, маярат, маянэз, раён, Аюнскі;

пасля галоснага на канцы слова: фае, секвоя, Мая, Папая.

 

Каментарыі: Сфармуляваныя ў гэтым параграфе правілы правапісу нескладовага йдатычацца толькі некаторых груп уласнабеларускіх слоў і слоў іншамоўнага паходжання.

У пункце 1 параграфа рэгулююцца правілы правапісу групы слоў уласнабеларускага паходжання, у якіх каранёвы [i] чаргуецца з [й] пасля прыставакна галосную, што знаходзіць адлюстраванне на пісьме. Гэтая норма распаўсюджваецца навельмі абмежаванае кола лексічных адзінак, якія практична поўнасцю пералічаны ў названым пункце.

Пункт 2 параграфа рэгламентуе правапіс ы ў словах, утвораных з дапамогай прыставак на зычную ад дзеясловаў ісці і іграць.

Правапіс й у канцы слова, а таксама ў сярэдзіне слова перад зычным ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вымаўленнем і не складае арфаграфічнай цяжкасці. Параўн.: зайчаня, байка, майка, лейка, гайка, спявайце, гуляйце, чытай, працуй, малюй, галасуй і г. д. Toe ж самае датычыцца i слоў іншамоўнага паходжання (гл. п. 3): дызайн, дызайнер, лайнер, басейн, кранштэйн, санаторый, мараторый, прафілакторый, планетарый, каментарый, інгаляторый, салярый, лекторый.

Спалучэнні гука [й] з наступнымі галоснымі гукамі на пісьме перадаецца адпаведнымі ётаванымі галоснымі: працую, чытаю і г. д. Гэтая ж норма распаўсюджваецца іна словы іншамоўнага паходжання: маёр, раён, фае, баянет і г. д.

Згодна з гэтым правілам змянілася напісанне слоў Нью-Ёрк, Ёфе.

Такім чынам, у параграфе ў першую чаргу вызначаюцца правілы правапісу слоў, у якіх на пісьме адлюстроўваюцца асаблівасці чаргавання галоснага і з й і ы, а таксамаправапісу іншамоўных слоў з зыходным й у іх фанемным складзе. Важнасць цвёрдага засваення правілаў правапісу й нескладовага ў беларускай мове абумоўлена наступным:

1. Пашырэннем у сучаснай пісьмовай практыцы ненарматыўнага напісання йу выпадках, не прадугледжаных гэтым параграфам.

2. Уплывам рускай мовы, згодна з правапіснымі нормамі якой у словах іншамоўнагапаходжання захоўваецца напісанне й перад наступнай галоснай. Параўн.: бел. маёр, раён, маянэз, фае, секвоя, параноя, маяран — рус. майор, район, майонез, фойе, секвойя, паранойя, майоран.

Тэма 2.13: Правапіс падоўжаных іпадвоеныхзычных

§ 17. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя

1. На пісьме падоўжаныя зычныя ж, з, дз, л, н, с, ц, ч, ш, якія стаяць паміж галоснымі,абазначаюцца падвоеным напісаннем адпаведных літар (падоўжанае дз на пісьме перадаецца як ддз): замужжа, Залужжа, раздарожжа, ружжо, маззю, рыззё, суддзя, разводдзе, ладдзя, пападдзя, колле, вяселле, наваколле, карэнне, насенне, вараннё, двукоссе, калоссе, адкрыццё, дзесяццю, жыццё, забыццё, куцця, мыццё, пятнаццаццю, пяццю, пяццюдзесяццю, свацця, суквецце, ламачча, ноччу, Уручча, зацішша, узвышша, мышшу.

2.У запазычаных словах, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, і вытворных ад іхсловах падвоеныя літары звычайна не пішуцца: граматыка, група, калектыў, калекцыя сума, карэспандэнт, коса, касір, тэрыторыя, піца, саміт; Ала, Васа, Генадзь, Іна, Нона, Іпаліт, Кірыл,Адэса, Калькута, Марока, Ніца; але: бонна, донна, манна, панна, ванна, мадонна, саванна; Тонна, Жанна, Сюзанна, Мекка і інш. Напісанне такіх слоў вызначаецца па слоўніку.

3.Ва ўласных імёнах і назвах падоўжанае вымаўленне зычных адлюстроўваецца напісьме: Аўгіння, Аксіння, Анісся, Аўдоцця, Наталля, Таццяна, Усціння, Фядосся, Траццякоўка; Краснаполле, Залессе, Закарпацце і інш.; але: Ілья, Емяльян, Касьян, Ульян, Ульяна, Юльян, Юльяна, Традзьякоўскі і вытворныя ад іх: Ільін, Ільіч, Ільінскі, Ільічоўка, Ульянаў, Ульянаўск, ульянаўскі і інш.

 

 

Каментарыі: 1. Для беларускай мовы ўвогуле не характерна ўжыванне падвойных літар паміж галоснымі ў межах адной марфемы (каранёвай ці афіксальнай). Таму напісаннепадвойных зычных звычайна назіраецца толькі на стыку марфем:

прыстаўкі і кораня: рассыпаць, раззлаваць, паддашак, аббегчы, аддаць, паддоследны, паддобрыцца, паддувала;

кораня і суфікса: каменны, кішэнны, насценны, гартанны, белакачанны, накаленны, пераменны;

суфікса і постфікса: весяліцца, вучыцца, старацца (дзе першае ц з'яўляецца суфіксам,а другое ц — часткай постфікса): весяліць + ца- весяліцца, вучыць + ца — вучыцца. Трэба толькі адрозніваць формы зваротных дзеясловаў трэцяй асобы адзіночнага ліку першага спражэння, у якіх падвойнае цц адносіцца да постфікса. Параўн.: вучань чытае — кніга чытаецца, ён будуе — дом будуецца.

2. Пэўную цяжкасць можа выклікаць правапіс слоў з так званымі падоўжанымі зычнымі, якія гістарычна ўзыходзяць да спалучэнняў адпавед-ных «непадоўжаных» зычных зй (і). Параўн.: вяселле (фактычна вясе[л-+-і]е), каменне (каме[н-+і]е), суддзя (су[д-+-і]я), зарэчча, узвышша, залессе, пераноссе, калоссе і г. д. Складанасць правапісу гэтай групы слоў заключаецца ў тым, што ў вусным маўленні названыя падоўжаныя зычныя часта вымаўляюцца як зычныя звычайнай працягласці. Акрамя таго, пад уплывам рускай мовы часта на месцы падоўжанага зычнага вымаўляецца спалучэнне адпаведнага зычнага гука і й.

3. Асаблівую цяжкасць можа выклікаць правапіс запазычаных слоў, якія ў беларускай мове вымаўляюцца і пішуцца без падвойных зычных (асобныя выпадкі вымаўлення і напісання падвойных зычных у словах іншамоўнага паходжання прыведзены ў пункце 2; правапіс такіх слоў правяраецца па слоўніку), а ў рускай мове такое падваенне захоўваецца. Параўн.: бел. абат (рус. аббат), абацкі (рус. аббатский), абацтва (рус. аббатство), аберацыя (рус. аберрация), абрэвіятўра (рус. аббревиатура), абрэвіяцыя, аўтакаліматар, аўтакалдна (рус. автоколонна), аўтакаментарый (рус. автокомментарий), аўтакарэкцыя (рус.автокоррекция), аўтапасажыр (рус. автопассажир), аўтапасажырскі, аўтаралі (рус. авторалли), аўтарысдра, аўтарблер, аглюцінатыўнасць, аглюцінатыўны, аглюцінацыя, аглюцінін, агравацыя, агрэсіўнасць, агрэсіўны, агрэсія, агрэсар, адэнда, адэндум, адэнды, адыс-абебскі,акламацыя, акліматызатар, акліматызацыйны, акліматызацыя, акліматызаванне, акліматызаваны, акліматызавацца, аказіяналізм, акалада, акамадантны, акамадацыйны, акамадацыя, акампанемёнт, акампаніятар, акампаніраваць, акампанаваць, акдрд, акардэаніст, акардэдн, акордавы, акордны, акрэдытаванне, акрэдытаваны, акрэдытаваць, акрэдытацыя, акрэдытыў, акрэдытыўны, акрэцыя, акузатыў, акультызм, акультны, акупант, акупацыйны, акупацыя, акумуліраванне, акумуліраваны, акумуліравацца, акумуліраваць, акумулятар, акумулятарны, акумулятыўны, акумуляцыя, акурат, акуратнасць, акуратны, акуратыст, акуратыстка, алагамія, алакуцыя, аламетрыя, аламорф, аланім, алапат, алапатычны, алапатыя, алапластыка, алапластычны, аласкоп, алатрапічны, алатропія, алафанія, алафон, Алах, алахол, алахарыя, алахтон, алахтонны, алегарызм, алегарычнасць, алегарычны, алегорыка, алегорыя, алегра, алегрэта, алеламарфізм, алеламорф, алелапатыя, алелі, алелізм, алеманда, алеманіст, алергалагічны, алергалогія, алерген, алергенны, алергічны, алергія, алерголаг, алея, алігатар, алілўя, алілуйны, ало, алод, алювій, алюзіўны, алюзія, алюр, аманал, аманіты, аманіфікацыя, амарыліс, амарылісавы, аматол, амафіла, амафос, амі, аміяк, аміякаты, аміячны, амоній, амоніевы, анаграма, анаграмны, аналіст, аналы, анатаванне, анатаваны, анатаваць, анатацыя, анаты, анексіраваны, анексіраваць, анексія, анексіянізм, анеліды, анігіліраваць, анігіляцыя, анона, анонавыя, ануітэ, ануляваны, ануляваць, ануляцыя, антэна, антыгрыпін, апазіцыйны, апазіцыя, апанент, апанграванне, апартунізм, апартуніст, апеляванне, апеляваць, апелянт і г. д.

Нават прыведзены вышэй фрагмент слоўніка сведчыць, што спіс слоў іншамоўнага паходжання, у якіх у адрозненне ад рускай мовы падвойныя зычныя не пішуцца, вельмі грунтоўны. Таму яны павінны быць пастаянна ў цэнтры ўвагі настаўніка на урокахбеларускай мовы, а вучням неабходна карыстацца слоўнікамі беларускай мовы для вызначэння правільнага напісання гэтых слоў.

 

Тэма 2.14: Правапіс спалучэнняўзычныхздн, рдн, рдц, стн, стл, лнц

§ 13. Некаторыя спалучэнні зычных

1. У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што і адлюстроўваецца на пісьме:

здн — зн: праязны, выязны (параўн.: приезд, выезд), позна, спазніцца, Познышаў;

згн — зн: бразнуць (параўн.: бразгаць);

стн — сн: бязлітасны (параўн.: літасць), пачэс-ны (параўн.: чэсцъ), ненавісны(параўн.: нянавісць), існаваць (параўн.: істота), скарасны (параўн.: скорасць), колькасны (параўн.: колькасць), абласны (параўн.: вобласць), капусны (параўн.:капуста), посны (параўн.: пост), гуснуць (параўн: густы, гусцець), абвесны (параўн.:абвестка, абвясціць), месны (параўн.: змястоўны, месца); тое ж у запазычаннях:кантрасны (параўн.: кантраст), кампосны (параўн.: компост), фарпосны (параўн.:фарпост);

скн — сн: бліснуць (параўн.: бліскаць, бліскавіца, бляск), пырснуць (параўн.:пырскаць), пляснуць (параўн.: пляскаць), ляснуць (параўн.: ляскаць), трэснуць(параўн.: трэскаць); але: віскнуць, націскны;

стл — сл: жаласлівы (параўн.: жаласць), шчаслівы (параўн.: шчасце), карыслівы (параўн.: карысць), няўрымслівы (параўн.: урымсціцца), помслівы (параўн.:помста), паслаць (параўн.: пасцялю, пасцель);

рдн — рн: міласэрны, міласэрнасць (параўн.: сардэчны).

2. Спалучэнні зычных ск, cm, с'ц' на канцы кораня слова могуць чаргавацца зшч, што і перадаецца на пісьме: воск — вашчыць, густы -гушчар, хрысціць —хрышчоны. Калі каранёвае с стаіць побач з суфіксальным к, якое можа чаргавацца зч, то спалучэнне гукаў [c] і [ч] (у вымаўленні — [шч]) перадаецца як сч. Напісанне счзахоўваецца і ва ўсіх вытворных словах: пясчынка, пясчанік, супясчаны, супясчанік, брусчатка.

3. Спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Гумбальт, Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, Клот, фарштат.

 

 

Каментарыі: 1. Правіла ў цэлым засталося без змен. Яно адлюстроўваеасаблівасці напісання некаторых спалучэнняў зычных у адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем. Увядзенне гэтага правіла абумоўлена, галоўным чынам, тым, каб адрозніць адпаведныя напісанні ў беларускай і рускай мовах, у якой большасць падобных спалучэнняў зычных пішацца нязменна незалежна ад вымаўлення. Параўн.: бел. проезд — праязны, выезд — выязны, капуста — капусны; рус.проезд — проездной, выезд — выездной, капуста — капустный. Акрамя таго, гэтае правіла распаўсюджваецца і на тыя выпадкі, калі ў беларускай мове спалучэннізычных, што не вымаўляюцца, нельга праверыць. Напрыклад, позні, спазніцца,спазненне (гіст. по[здн]і, спа[здн]іцца, спа[зда]енне; параўн.: рус. поздний, опоздать, опоздание).

2. У новых правілах такая норма распаўсюджваецца і на шэраг слоў іншамоўнага паходжання, якія раней былі выключэннямі: кампосны (параўн.:кампост), кантрасны (параўн.: кантраст), фарпосны (параўн.: фарпост), баласны(параўн.: баласт), аванпосны (параўн.: аванпост).

3. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на правапіс слоў іншамоўнага паходжання з канцавымі спалучэннямі зычных дт, якія ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем перадаюцца праз т: Гумбальт, Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, Клот, фарштат. Гэтае правіла важна з пункту погляду адрознення правапісу гэтых слоўу беларускай і рускай мовах. Параўн.: рус. Гумбольдт, Кронштадт, Брандт, Рембрандт, Шмидт, Клодт, форштадт.

 

Тэмы 2.15 – 2.20: Напісанне літарыцна месцыспалучэнняў[тс],[чс], [кс], [цс]

літары ц на месцы спалучэнняў [тс], [чс], [кс], [цс] (савецкі, баранавіцкі, беластоцкі, выдавецкі);

літары с на месцы спалучэнняў [жс], [шс], [хс], [гс] у словах тыпу Прыгоства, ха- раство, княства, птаства;

падвойнага ч на месцы суфіксальнага [цк] перад -ін-(-ын-) у словах тыпу Случчына, Беласточчына, Нямеччына (але: Слаўгарадчына, Навагрудчына, Брэстчына);

літары т на месцы спалучэння [дт] у некаторых іншамоўных уласных імёнах: Кранштат, Гумбальт, Шміт

 

напісанне адной літарысусловахрасада, расаднік,расол, расольнік

 

напiсанне лiтары ц на месцы спалучэння каранёвых ц, т, ч, кi суфiксальнага с (у суфiксах -ск-, -ств- ): салдат салдацкi, студэнт студэнцтва, ткач ткацкi, рыбак – рыбацкі, чалавек – чалавецтва, выдавец выдавецтва;

- напiсанне лiтары с на месцы спалучэнняў каранёвых ж, ш, г, х i суфiкса -ств-, а таксама караневага с i суфiкса -ск-: Беларусь – беларускі, прыгожы прыгоства, харошы хараство, птах птаства;

- захаванне на пісьме асіміляцыі свісцячых да шыпячых у некаторых словах: пяшчота, нішчымны, шчырасць, шчасце, шчодрасць і інш.

 


Дата добавления: 2018-02-18; просмотров: 1417; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!