Тэмы 2.10 – 2.11: Перадача дзекання і цекання



§ 12. Зычныя д, т і дз, ц

1. Чаргаванне цвёрдых зычных гукаў [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] (дзеканне і цеканне) адлюстроўваецца на пісьме: замест д, т перад е, ё, і, ю, я пішуцца адпаведна дз, ц: гарады —у горадзе, народы — у народзе, сады — у садзе, іду — ідзём, вяду — вядзі, вада — вадзяны,грудны — грудзі, люду -людзі, варта — на варце, хата — у хаце, чысты -чысцюткі, выток —выцякаць, карта — на карце, катлы — кацёл, тру — церці, шосты — шэсць, пяты — пяць,латынь — лацінка.

2. Чаргаванне [д], [т] з [дз'], [ц'] адбываецца перад мяккім [в']: два — дзве, дзвесце,рута -руцвяны, мёртвы — мярцвяк, чатыры — чацвёрты, чэрствы — счарсцвелы.

Літара ц і афрыката дз перад мяккім [в'] пішуцца згодна з вымаўленнем у словах:дзверы, мядзведзь, бацвінне, цвёрды, цвярозы, цвік, цвілы, цвісці, ліцвін, ліцвінка, яцвяг, Мацвей, Мацвеенка, Бацвіннік і інш. Выключэнне: твіст.

3. Гукі [д] у канцы прыстаўкі і [т] у складзе суфікса перад мяккім [в'] захоўваюцца нязменна і на пісьме перадаюцца адпаведна літарамі д і т: адвезці, у таварыстве, у агенцтве,у выдавецтве, аб прыродазнаўстве, у грамадстве, у братэрстве.

Гук [т] вымаўляецца нязменна і на пісьме перадаецца літарай т перад мяккім [в']у аддзеяслоўных назоўніках і ў словах, вытворных ад іх: бітва — у бітве, брытва — брытве, брытвенны, клятва — клятве, клятвенны, пітво — у пітве, паства — у пастве. Літары д i mпішуцца таксама ў некаторых іншых словах: мардва — мардве, мардвін, Мардвінаў, Літва — у Літве.

4. У запазычаных словах (а таксама ў вытворных ад іх) цвёрдыя д, т, як правіла, пішуцца нязменна: рэйсфедар, дэлегат, дэманстрацыя, медыцына, апладысменты, індык, літаратура, майстар, матэрыял, універсітэт, кватэра, тэхніка, тыраж, скептык, ерэтык, пластык, тэарэтык, авантура, дыктатура.

5. Перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання -ін-, -ір-, -ік-, -ёр-, -еец-, -ейск-у словах іншамоўнага паходжання, а таксама ў словах, вытворных ад іх, [д] і [т] чаргуюцца з [дз'], [ц'], што і адлюстроўваецца на пісьме: сульфіды — сульфідзін, каманда —камандзір, індзеец, індзейскі (але: Індыя — індыец, індыйскі, індыйцы), гвардыя — гвардзеец, гвардзейскі, мантаж — манцёр, манціроўка, манціровачны, білет — білецёр, білецік, эпізод —эпізодзік, жакет — жакецік.

6. Зычныя дз, ц пішуцца ў некаторых словах, правапіс якіх вызначаецца па слоўніку:мундзір, гетэрадзін, дзюна, дзюшэс, бардзюр, арцель, арцішок, цір, цітр, эцюд, цюль, нацюрморт, уверцюра, накцюрн, цюркскі, цюльпан, каранцін.

7. Зычныя д, т або дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем ва ўласных імёнах: Дадэ, Дэфо, дэ Бальзак, Дэтройт, Тэлаві, Атэла, Тэвасян, Тэкля, Тэкерэй, Тэрэза, Шаптыцкі, «Юманітэ», Дзяніс, Гарыбальдзі, Дзвіна, Дзясна, Барадзіно, Уладзівасток, Градзянка, Плоўдзіў, Хрысціна, Цютчаў, Кацюбінскі, Вучэціч, Целяханы, Цімкавічы, Ціхвін, Быцень, Церак, Цюмень, Цюрынгія, Гаіці, Палесціна, Поці, Таіці і інш.Правапіс такіх слоў вызначаецца па слоўніку.

 

Каментарыі: Правіла фактычна застаецца без змен. Яно рэгламентуе правапісзычных [д], [т] і [дз'], [ц'] і звязана з адлюстраваннем на пісьме такой спецыфічнай асаблівасці беларускага вымаўлення, як дзеканне і цеканне. Правіла адносіцца да найбольш складаных у сучасным беларускім правапісе, паколькі па-рознаму выкарыстоўваецца ў адносінах да розных груп (паводле паходжання і структуры) слоў. Гэта звязана з тым, што чаргаванне [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] у беларускай мове не адносіцца да універсальных фанетычных з'яў іпаслядоўна праяўляецца толькі пры словазмяненні і словаўтварэнні новых слоў ад спрадвечнабеларускіх: вада — вадзе, вадзяны, вадзіца; хата — хаце, хацінка, мост — на мосце,мосцік, масціць; гняздо — у гняздзе, гняздзечка, гняздзіцца і інш. У некаторых трупах слоў, упрыватнасці іншамоўнага паходжання, гэтая фанетычная з'ява праяўляецца непаслядоўна.Таму правапіс большасці слоў з літарамі д і т вызначаецца па слоўніку.

У пунктах 1 і 2 § 12 сфармуляваны асноўныя прынцыпы адлюстравання на пісьме чаргаванняў цвёрдых зычных гукаў [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] у аднакарэнных словах (вада —вадзяны, чысты — чысцюткі) і пры іх словазмяненні (вада — у вадзе, хата — у хаце, вяду —вядзе, варта — на варце), а таксама перад мяккім [в'].

Параўн.: ацвярдзенне, ачарсцвелы, ачарсцвенне, ачарсцвець, бацвінне, жаўтацвет, зацверджаны, зацвердзіць, зацвердзяваць, зацвісці, зацвітанне, зацвярджаць, зацвярджэнне, зацвярдзелы, зацвярдзенне, зачарсцвеласць, зачарсцвелы, зачарсцвець, здранцвеласць, здранцвець, лісцвяны, мярцвяк, падзвіжнік, падзвіжніца, падзвіжніцкі, падзвіжніцтва, пацвельвацца, пацвельваць, пацверджаны, пацвердзіць, сцвердзіць, сцвярджэнне, сцвярдзелы, сцвярдзець, цвёрды, цвік, цвінтар, цвісці, цвіценне, чарсцвець, чацвер, чацвертаваць, чацвёра.

Наступныя пункты (3 — 7) гэтага правіла фактычна датычацца асаблівасцей адлюстравання дзекання і цекання ў асобных трупах слоў:

а) у словах з прыстаўкамі пад-, ад- і суфіксам -ств- чаргавання [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] не адбываецца, што знаходзіць сваё адлюстраванне на пісьме. Гл. пункт 3 правіла.Правапіс такіх слоў правяраецца па слоўніку. Напрыклад: адвезці, адвесці, падвезці, падвесці, падвесіць, аб дойлідстве, у справаводстве, аб высакародстве, у ваяводстве, аб вынаходстве;

б) у адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем у пераважнай большасці слоў іншамоўнага паходжання вымаўляюцца цвёрдыя [д] і [т], што знаходзіць адлюстраванне ў напісанні. Гл. пункт 4 правіла. Напрыклад: акадэмік, акадэмічны, акрэдытыў, актывіст, актыўны, актыўнасць, артылерыйскі, артылерыст, артыст, артышок, артэкаўскі, артэрыя, асістэнт, атэізм, аўтарытэт, гіпатэнуза, гіпотэза, граматыка, дызайн, дыктант, дыктар, дыктарскі, дылі,

дыпламат, дыпламант, дыпламатыя, дырыжор, дысананс, дыскабол, дысертацыя, дэкада,

дэкаданс, дэкальтэ, дэканат, дэкор, дэлегат, дэрматыт, стэнаграма, стэнд, традыцыя, тыльда, тып, тытул, тэарэма, факультэт, фанетыка, фарватар, фестываль, фіктыўны;

в) у пункце 5 сфармуляваны правілы правапicy слоў са спалучэннямі -ін-, -ір-, -ёр-, -еец-, -ейск- у словах іншамоўнага паходжання (і вытворных ад іх), перад якімі [д] і [т] чаргуюцца з [дз'], [ц'], што і адлюстроўваецца на пісьме: акрыдзін, акцін, амплідзін, астацін, бландзін, вацін, гасцінец, гасцініца, дэрмацін, дэрмацінавы, карацін, леваміцэцін, нейтрадзін, панкрэацін, пекцін, пласціна, пласціністы, сацін, серпанцін, амнісціраваць, арыенціроўка, балаціравацца, бамбардзіроўка, брыгадзір, брыгадзірства, інвесціраваць, камандзір, камандзіроўка, каменціраваць, карэкціроўшчык, манціроўка, скандзіраваць, складзіраваць, штудзіраваць, акцёр, акцёрскі, бронетранспарцёр, бузацёр, гімнасцёрка, грэнадзёр, імпарцёр, кінаакцёр, марадзёр, мушкецёр, парламенцёр, парламенцёрства, рэпарцёрскі, транспарцёр, белагвардзеец, белагвардзейскі, гвардзеец, гвардзейскі, індзеец, індзейскі.

Заўвага: Трэба памятаць, што чаргаванне [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц']паслядоўна адбываецца толькі перад суфіксам -ік- з памяншальна-ласкальным значэннем(мост — мосцік, кот — коцік, год — годзік, хвост — хвосцік, куст — кусцік, агарод —агародзік, завод — заводзік). У іншых выпадках зычныя [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] звычайнане чаргуюцца і пішуцца нязменна: ерэтык, граматыка, матэматыка, прагматыка, эстэтыка, аналітык, астматык, генетык, дыябетык, дыялектык, паралітык, прагматык, рамантык, скептык, фанатык, эпілептык. Але: масціка, лунацік.

Не чаргуюцца [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] у словах з суфіксамі ~іст-/-ыст, -інг-/-ынг, -ізм-/-ызм: артыст, граматыст, флейтыст, шахматыст, парадыст, парашутыст, статыст; мітынг, маркетынг, кастынг, картынг, рэйтынг, фартынг, холдынг; меладызм, мюрыдызм, будызм, фрэйдызм, гігантызм, драматызм, дагматызм, дэспатызм, магнетызм, прагматызм, фанатызм;

г) у адпаведнасці з традыцыяй і літаратурным вымаўленнем у шэрагу слоў іншамоўнага паходжання пішуцца дз, ц: карцеч, карцечны, касцюм, касцюмерны, цітла, цітр, цір, дзіда, дзюбель, дзюдо, дзюна, дзюралюміній, дзюшэс, цюбік, цюбінг, цюк, цюль, цюльпан, цюфяк і інш.


Дата добавления: 2018-02-18; просмотров: 1743; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!