Тэма 2.2: Яканне (правапіс галосных е, ё, я)



1.Літара ё пішацца пад націскам: лёс, вё́ска, сё́стры, цё́мны, цё́плы.

 

2. Літара ё пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд- і ёт-: ёдапіры́н, ёта́цыя, ётава́нне.

3. Літара ёпішацца ў складаных словах з першай часткай радыё-: радыёста́нцыя, радыёгра́ма, радыёантэ́на.

Калі першая частка складанага слова ўтворана ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е, якая з'яўляецца злучальнай галоснай: радыебіяло́гія, радыеакты́ўнасць, радыеметры́чны, радыеізато́п і інш. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я: радыямё́трыя, радыяхі́мія, радыяло́гія, радыягра́фія.

4. У пачатку запазычаных слоў літара е як пад націскам, так і не пад націскам пішацца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем: Еўро́па, еўрапе́йскі, Еўпато́рыя, Ерэва́н, ерэва́нец, Еўфра́т.

5. Галосныя е, ё у першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я: зе́млі – зямля́, зе́лень – зялё́ны, се́м’і – сям’я́, сё́лы – сяло́, сё́стры – сястра́, вё́слы – вясло́, вё́ска – вяско́вы, е́лка – ялі́на, е́здзіць – язда́, ё́мкі – ямчэ́й, ё́рш – ярша́, лён – ляно́к, мёд – мядо́к, дзень – дзянё́к, лес – лясны́, снег – снягі́, ве́цер – вятры́, сце́ны – сцяна́, дзе́вяць – дзявя́ты, дзе́сяць – дзяся́ты, сем– сямна́ццаць, во́сем – васямна́ццаць, цецеруко́ў – цецяру́к, перане́сці – перанясу́.

У іншых ненаціскных складах е захоўваецца: селяні́н, зеляні́на, вестуны́, леснікі́, векаве́чны, верацяно́, нерухо́мы, безупы́нны, во́зера, ве́села, во́сем, за́едзь, вы́светліць, вы́ехаць, во́сень, це́мень, дзевятна́ццаты, дзесятко́вы.

6. Літара япішацца ў першым складзе перад націскаму імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў: Бялы́нічы, Лемяшэ́вічы, Алякса́ндр, Сярге́й, Бялі́нскі, Няхо́да, дзяжу́рства, калянда́р, яфрэ́йтар, сяржа́нт, Яршо́ў.

7. Незалежна ад націску літара я пішацца у пачатку славянскіх уласных імёнаў і прозвішчаў: Я́каў, Якаўчу́к, Які́м, Які́мчык, Яку́б, Якубо́віч, Якубо́ўскі.

8. Заўсёдызахоўваецца е ў першым складзе перад націскам паслязаднеязычных г, к, х: геро́й, Гера́сім, кера́міка, кефі́р, Херсо́н; але: гяу́р, кяра́з.

У запазычаных словах у першым складзе перад націскам пішацца літара е:секу́нда, леге́нда, семе́стр, педа́ль, метро́, мело́дыя, балеры́на, перспекты́ва, Везу́вій, Бетхо́вен, Палесці́на.

9. Часціца не і прыназоўнік без заўсёды пішуцца з літарай е: не быў, не браў, не ідзе, не спыніць, без меры, без жартаў, без прычыны, не без вынікаў, не без работы.

Пры напісанні разам не і без становяцца прыстаўкамі і падпарадкоўваюцца агульным правілам напісання галосных літар е, я: няха́й, нясто́мна, няшта́тны, бязме́жны, бязлю́дны, бяско́нца; але: непісьме́нны, безупы́нны, безапеляцы́йны, бескары́сны, беспаваро́тны.

10. Літара я (каранёвая) пішацца ў некаторых каранях слоў нязменна: ві́цязь, су́вязь, за́яц, яравы́, вяза́ць, за́вязь, по́вязь, мяккава́ты, цягаві́ты, цяжкава́ты, ме́сяц, по́яс, па́мяць, дзе́вяць, дзе́сяць, ты́сяча, Бе́сядзь, Пры́пяць; япру́к – япрука́, япруко́вы; ядло́вец – ядлаўцо́вы, свя́та – святкава́ць, ця́жкі – цяжкава́ты, мя́ккі – мяккава́ты, ля́мант – лямантава́ць, цягні́к – цягнікі́, вы́гляд, ядаві́ты, языка́ты.

11. Літара я пішацца ў паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў(ро́ўнядзь. бо́язь, дро́бязь) і дзеясловаў (ла́яць, ве́яць, се́яць, ка́шляць, ба́яць, му́ляць), а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках (ла́янка, ве́ялка, се́ялка).

 

12. Ад слоў з каранёвым е(я) неабходна адрозніваць словы, дзе ў корані пішацца і: ві́льгаць – вільго́тны; сві́ст – сві́снуць, свісце́ць, свіста́ць; сівы́, сівізна́, пасіве́ў; сірата́, сіро́чы, хвілі́на, мілагу́чны, світа́нне і інш.

 

13. У некаторых каранях адбываецца чаргаванне е – і:

цве́т – цвісці́, расцвіта́ць;

усме́шка – усміха́цца (але: смяшы́нка),

кве́тка – квітне́ць, квітне́ючы;

паме́рці – паміра́е,

ве́тлівы – віта́цца,

бле́ск (бля́ск) – бліскаві́ца, блішча́ць, блі́скаўка (але: бляша́нка);

сле́пнуць (асляпі́ць) – сліпу́чы.

 

 

Каментарыі:

1. У новай рэдакцыі “Правіл…” п. 3 уведзены для таго, каб размежаваць напісанне літары ё ў складаных словах, першай часткай якіх з’яўляецца радыё-, і літар е, я ў складаных словах, першай часткай якіх з'яўляецца радый.

Слова радыё- адносіцца да разраду нескланяльных назоўнікаў, канцавое ё ў ім з’яўляецца часткай першай асновы складанага слова і пішацца нязменна. Складаныя словы з першым кампанентам радыё-, такім чынам, утвараюцца без удзелу злучальнай галоснай і з’яўляюцца чыстымі складаннямі. Літара ё ў такіх словах пішацца незалежна ад месца націску ў другой частцы: радыёабслугоўванне, радыёабсталяванне, радыёаглядальнік, радыёакустычны, радыёальтыметр, радыёаматар, радыёаматарскі, радыёантэна, радыёапавяданне, радыёапарат, радыёапаратура, радыёаператар, радыёастранамічны, радыёастраномія, радыёатэльё, радыёаўтограф, радыёаэранавігацыйны, радыёбачанне, радыёбуй, радыёвежа, радыёветрамер, радыёвузел, радыёвымяральны, радыёвыпраменьвальны, радыёвыпуск, радыёвышка, радыёвяшчанне, радыёгазета, радыёгідраакустычны, радыёгідралогія, радыёгідраметэаралагічны, радыёголас і г. д.

Слова радый у беларускай мове зменны назоўнік з асновай на -й, таму ў складаных словах з першым кампанентам радый- галосныя е (я) з'яўляюцца злучальнымі галоснымі, напісанне якіх падпарадкоўваецца агульнаму правілу: радыеадчувалънасцъ, радыеадчувальны, радыеактывацыйны, радыеактыўны, радыеахоўны, радыебіёлаг, радыебіялогія, радыевугляродны, радыегеалогія, радыеграфічны, радыеізатопны, радыекарбонны, радыелагічны, радыелюмінесцэнцыя, радыелячэнне, радыеметрычны, радыепратэктар, радыерэзістэнтнасць, радыесенсібілізацыя, радыетэрапія, радыеўстойлівасць, радыехімічны, радыеэкалогія; радыягенны, радыяграфія, радыялогія, радыялярыевы, радыялярыя, радыяметрыя, радыяхімія.

2. Правілы перадачы якання на пісьме застаюцца ў цэлым нязменнымі ў параўнанні з адпаведнымі параграфамі “Правіл беларускай арфаграфіі іпунктуацыі” (Мінск, 1959), аднак іх дзеянне больш паслядоўна распаўсюджваецца на напісанне некаторых груп слоў. У прыватнасці, згодна з новымі правіламі пішацца язамест е (е) у першым складзе перад націскам у словах дзявяты, дзясяты, дзясятка, дзясятнік, сямнаццаць, сямнаццаты, васямнаццаць, васямнаццаты, пяцьдзясят, пяцідзясяты, шэсцьдзясят, шасцідзясяты, сямідзясяты,васьмідзясяты і нека­торых іншых словах іншамоўнага паходжання. Мэтазгоднасць адлюстравання на пісьме якання ў гэтых словах тлумачыцца ў першую чаргу сучаснай маўленчай практыкай. Акрамя таго, словы сямнаццаць, васямнаццаць цяпер у адпаведнасці з сучаснай лінгвістычнай традыцыяй разглядаюцца як суфіксальныя ўтварэнні, а не складаныя словы, што апраўдвае менавіта такое іх напісанне.

ПРАВАПІС ЛІЧЭБНІКАЎСЕМДЗЕСЯТ, ВОСЕМДЗЕСЯТ

У адпаведнасці з агульным правілам правапісу е, я у паслянаціскных складах (гл. п. 1§ 6 Закона) гэтыя словы павінны пісацца як семдзесят, восемдзесят (гл. таксама: Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэд. М. В. Бірылы. Мінск: БелСЭ, 1987. 903 с).

3. Захаванне ў першым пераднаціскным складзе пасля заднеязычных г, к, х у словах іншамоўнага паходжання літары е абумоўлена асаблівасцямі беларускага літаратурнага вымаўлення і адпавядае той пісьмовай традыцыі, што склалася: герой, Герасім, кераміка, кефір, Херсон.[ТРАДЫЦЫЙНЫ ПРЫНЦЫП АРФАГРАФІІ]

Пасля заднеязычных г,к, х у словах іншамоўнага паходжання літара я пішацца, у тым ліку і пад націскам, толькі ў тых выпадках, калі яно з'яўляецца этымалагічным: гяур, кярыз, Кяхта, Гянджа і інш.

Напісанне літары е ў першым пераднаціскным складзе пасля іншых зычных у словах іншамоўнага паходжання адбываецца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем і вызначаецца сдоўнікам, напрыклад: бензін, вазелін, медаль, метро, пенал, пенснэ, перон, перыяд, універсальны, феерверк, экзекуцыя, элемент і інш.

4. Напісанне часціцы не і прыназоўніка без з літарай е абумоўлена іх статусам асобных слоў. Таму на іх напісанне не ўплывае слова, з якім яны спалучаюцца ў пісьмовым тэксце. Такі падыход забяспечвае аднастайнасць іх напісання і спрыяе павышэнню агульнага ўзроўню граматнасці.

3.Пункты 10 і 11 тлумачаць нязменнае напісанне літары яў каранях некаторых слоў і суфіксах.

Таксама захоўваецца напісанне літары яне ў першым пераднаціскным складзе ў наступных выпадках (гл.: Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мінск, 1959):

а) у ненаціскных канчатках назоўнікаў жаночага роду першага скланення ў творным склоне: песняй (-яю), воляй (-яю), хваляй (-яю), кнігарняй (-яю);

б) у ненаціскных канчатках некаторых назоўнікаў мужчынскага, жаночага і ніякага роду ў родным склоне множнага ліку: суседзяў, заданняў, выступленняў, хваляў, роляў;

в) у ненаціскных канчатках якасных і адносных прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў ніякага роду ў назоўным і вінавальным склонах: летняе надвор'е, апошняе заданне, трэцяе пакаленне;

г) у ненаціскных канчатках якасных і адносных прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў і дзеепрыметнікаў у назоўным склоне множнага ліку: раннія халады, родныя дзеці, далёкія перспектывы, шырокія дарогі, густыя лясы, пяцідзясятыя гады, паламаныя дрэвы;

д) у ненаціскных канчатках якасных і адносных прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў мужчынскага, ніякага і жаночага роду ў родным і давальным склонах адзіночнага ліку: позняга (позняй), учарашняга (учарашняй), трэцяга (трэцяй);

е) у ненаціскных канчатках якасных і адносных прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў жаночага роду ў творным і месным склонах адзіночнага ліку: летняй (-яю) парой, летняй пары, дальняй (-яю) дарогай, дальняй дарозе, трэцяй (-яю) групай, трэцяй групе;

ж) у склонавых канчатках займеннікаў, якія скланяюцца як прыметнікі: якія, гэтыя, іншыя, нейкія і г. д.

Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, займеннікаў, а таксама асабовых канчаткаў дзеясловаў рэгламентуецца граматыкамі беларускай мовы.

 


Дата добавления: 2018-02-18; просмотров: 4805; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!