Апорныя схемы (правапісё, е, я)



 

 

Тэма 2.3: Напісанне літары ы на месцы этымалагічнага [э] ў некаторых запазычаных і беларускіх словах

У даўно запазычаных і беларускіх словах у некаторых выпадках пішацца літара ы.

Запазычаныя словы Беларускія словы
брызе́нт, інжыне́р, по́чырк, цырымо́нія, канцыля́рыя, чыгу́н, а́рышт, дрызі́на, дырыжо́р, рысо́ра   яблыня (яблык, яблычны); зарыва (і зарава); трывога (трывожны, трывожыць); чырвоны (чырвань, чырванець); лыжка; тырчма (і тарчма); глыбіня (глыбокі, паглыбляць); горыч; слодыч; плыт; шыя; чый (рус. – чей); мый (памый, абмый); брый; рыцы́на (рус. – касторка); крый, накрый; слых (слыхавы), але: слухаць слухай; хрыбет; дрыль; трымце́ць, трымце́нне; мачыха (і мачаха); марыва; трыманне, трымаць; дрыжыкі (дрыжаць, дрыготкі, дрыгаценне); дрыгва́, дрыгві́сты, дрыгвяні́сты; дрымота; дрымучы; чыгунка (чыгуначны); тры́зненне, тры́зніць (рус. – бред); маршчына (маршчыністы); цыра́та (рус. – клеёнка); разынка, разынкавы (рус. – изюминка); рызіна, рызінавы, рызінка

Тоежназіраеццаіўбеларускіхпрозвішчах, утвораныхадімёнаўіншамоўнагапаходжання:

Андрые́ўскі (адАндрэй),Кірые́ўскі (адКірэй)

Дадатковая інфармацыя

 

да……. дагматы́зм, дагма́тык, дагматы́чны (заснаваны на палажэннях, якія прымаюцца як бясспрэчныя, як догмы); даліка́тнічаць, даліка́тны; далікатэ́с, далікатэ́сны; даміна́нтны, даміна́нта (з’ява, якая пераважае ў якой-небудзь сферы);
ды……. дыверса́нт, дыве́рсія (ваенны манеўр, які мае на мэце адцягнуць увагу праціўніка ад месуа галоўнага ўдару); дывертысме́нт (тэатральнае выступленне з розных эстрадных нумароў, якое даецца ў дапаўненне да асноўнага паказу); дывідэ́нд (прыбытак, які атрымліваецца акцыянерамі прапарцыянальна ўкладзенаму капіталу); дывізіё́н, дыві́зія; ды́граф; дыда́ктыка, дыда́ктык, дыдакты́зм (павучальнасць); дыез (нотны знак); дыета, дыетолаг; дызайн, дызайнер; дызентэрыя(вострае інфекцыйнае захворванне); дыктант, дыктаваць; дыктар; дыктат, дыктатар, дыктатура; дыктафон; дылер; дылетант (той, хто займаецца навукай ці мастацтвам без спецыяльнай падрыхтоўкі); дыліжанс (мнагамесная карэта для перавозкі пасажыраў і пошты); дынастыя; дыпламант; дырыжабль; дырэктыва; дысананс; дысертацыя, дысертант; дысідэнт; дыскамфорт; дыскрэдытаваць (падараць давер); дыскусія; дыслакацыя, дыслацыраваць; дыспетчар; дысплей; дыстрафія; дысцыпліна; дыфамацыя (апавяшчэнне ў друку звестак. якія няславяць каго-небудзь); дыферэнцыя́цыя, дыферэнцы́раваць; дыфірамб (перабольшаная пахвала); дыфтэрыт, дыфтэрыя (хвароба); дыфузія; дыябет; дыядэма; дыякан; дыяптры́я (адзінка вымярэнне пераламляльнай сілы аптычных лінз); дыятэз;
ры……. рыгарызм (празмерная строгасць у выкананні маральных прынцыпаў), рыгарыст; рыдва́н (вялікая дарожная карэта); рыдыкюль (ручная жаночая сумачка); рызманы́ (зношанае адзенне); рызыка, рызыкант, рызыкоўны; рыкашэт; ры́мар; рытарычнасць, рытарычны, рыторыка; рытуал; рыфле́нне; рышэлье́(ажурная вышыўка з абкіданым контурам малюнка);
ты……. ты́гель (пасудзіна з вогнетрывалага матэрыялу для плаўкі, варкі чаго-небудзь на моцным агні); тымпа́н (трохвугольнае поле франтона з жывапіснымі ці скульптурнымі ўпрыгожваннямі); тыпалогія, тыпавы, тыповы, тыпаж, тыпізаваць; тыра́да (доўгая фраза, урывак прамовы, асобная шматслоўная рэпліка, якая гаворыцца звычайна прыўзнятым голасам); тыраж, тыражаваць; тыран, тыранія, тыраніць, тыранічны; тытан; тычы́на, тычы́нка; тыя́ра (галаўны ўбор усходніх цароў у старажытнасці, а таксама рымскага папы);
цы……. цыбу́р (сцябло, звычайна полае і пругкае (цыбур сланечніку)); цывілізацыя; цывільны (не ваенны, грамадзянскі); цыгарэта; цыгейка (футра, вырабленае са шкуры авечкі); цыка́да (насякомае); цыкламе́н (альпійская фіялка); цыклізацыя (аб’яднанне ў цыкл); цыклон; цыклоп; цыко́рыя (ж. р.), цыкорны; цыліндр; цымбалы, цымбаліст; цы́мус (што-небудзь вельмі істотнае, значнае); цынга́ (хвароба, выкліканая недахопам вітамінаў у арганізме); цынізм, цынік; цыра́та; цырк, цыркуль, цыркулярка (піларама з дыскавай пілой); цыроз (хвароба); цырульня, цырульнік; цырыманіял (распарадак цырымоніі); цыстыт (запаленне мачавога пузыра); цыстэрна; цытата, цытаваць; цытадэль (гарадская крэпасць); цыталогія (навука аб клетцы, яе будове, развіцці); цытаплазма; цытрамон (лекавы прэпарат); цытры́н (разнавіднасць горнага хрусталю жоўтага колеру); цы́цэра (адзін з буйных друкарскіх шрыфтоў); цыя́н (бясколерны ядавіты газ); цыяноз (сіняватая афарбоўка скуры пры некаторых захворваннях)

 

 

Тэма 2.4: Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах

1. Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як два склады, тады яны на пісьмеабазначаюцца:

  Пад націскам Не пад націскам
  паміж зычнымі:   літарамі іё ́(ыё́): біё́лаг,біё́граф, даініё́н,аксіё́ма, бібліё́граф,  Галакціё́н, Гесіё́д, патрыё́т, рацыё́н, радыё́ла, стадыё́н, бастыё́н ія (ыя):   біяло́гія, бібліятэ́ка, геліятро́п, піяне́р, ажыята́ж, перыяды́чны, патрыяты́зм, акцыяне́рны, нацыяна́льны, рацыяналіза́тар
  у пачатку слова:   літарамі іо́:   іо́н, іо́нны, Іо́сіф   іа:   Іані́чнае мора, іані́йцы, іаніза́цыя, Іакага́ма, Іаркшы́р, Іашка́р-Ала́, Іаа́н

 

2. Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца:

  Пад націскам Не пад націскам
    пасля галосных:   Літарай ё́:   раё́н, раё́нны, мае́р, Мае́раў, Лаё́ла Літарайя:   маянэ́з, маяра́н, маяра́т, раянірава́нне
    у пачатку слова:   Літарай ё́́:   ё́г, ё́гурт, ё́д, ё́дзісты, ё́т (гук), ё́та (літара), ё́тацыя, ё́таваны  

 

3. Спалучэнне іе абазначаецца на пісьме літарамі іе (ые): гігіе́на, кліе́нт, аўдые́нцыя, арыента́цыя, абітурые́нт, кліенту́ра, іера́рхія, іе́на, іеро́гліф, Іерусалі́м, іерыхо́нскі.

4. Спалучэнне йезаўсёды вымаўляецца як адзін склад і на пісьме ў пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз е: езуі́т, прае́кт, канве́ер, траекто́рыя, Феерба́х, Мае́рава, фае́.

5. Спалучэнне іа абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску:авія́цыя, лія́на, генія́льны, Ілія́да, энтузія́зм, фартэпія́на, піяні́ст, сацыялі́зм, сацыя́льны, варыя́нт, матэрыя́л, матэрыялі́зм, дыя́метр, дыяпазо́н, дыяфра́гма.

 

6. Спалучэнне йана пісьме перадаецца пасля галосных і ў пачатку слова праз я:рая́ль, пляя́да, саквая́ж, лая́льны, Саво́я, Ма́я, я́рус, я́хта, я́рд, я́хант, ятага́н.

Пасля зычных л, с, ц (мяккага), дз і непрыставачных ніз- праз ья, пасля астатніх зычных -праз 'я: мілья́рд, мілья́рдны, калья́н, мадзья́р, алья́нс, мільярдэ́р, саф'я́н.

 

Каментарыі:

Параграф 2.4 рэгламентуе правапіс найбольш тыповых спалучэнняў галосных літар у словах іншамоўнага паходжання. Гэтыя правілы адносяцца да групы найбольш складаных, паколькі заснаваны як на фанетычным, так і на марфалагічнымпрынцыпах правапісу, якія цяжка прымяняць паслядоўна, улічваючы разнастайнасць гэтых спалучэнняў, шматлікасць саміх лексічных адзінак, а таксама іншых дадатковых фактараў (напрыклад, характар зычных, пасля якіх гэтыя спалучэнні галосных знаходзяцца). Таму, нягледзячы на тое, што ў гэтым параграфе сфармуляваны асноўныя, найбольш тыповыя правілы правапісу спалучэнняў галосных у словах іншамоўнага паходжання, застаецца пэўная колькасць напісанняў, якія могуць быць вызначаны толькі па слоўніку.

1. Правапіс слоў ажыа, адажыа, арпеджыа, капрычыа, сальфеджыа, Антоніа, Токіа, Ватэрлоа падпарадкаваны агульнаму правілу перадачы акання на пісьме (гл. Правапіс літар о, ё ў новых «Правілах..»). На гэтую асаблівасць неабходна звярнуць увагу таму, што паводле «Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» 1959 г. гэтыя словы пісаліся з канцавым о: адажыо, трыо, сальфеджыо, Токіо, Ватэрлоо і пад.

2. Правапіс спалучэнняў літар -іё-, -ыё- (з на-ціскным ё) і -ія-, -ыя- (з ненаціскным я) у словах іншамоўнага паходжання з зыходным [іо] залежыць ад папярэдняй зычнай літары.

· 3 -іё- пішуцца словы: анабіёз, бібліёграф, біёлаг, бібліёлаг, біёграф, геліёграф, жоўтафіёль, лакфіёль, трыёль, лямбліёз, метабіёз, міёграф, міёлаг, міёма, мікрабіёлаг, нейрафізіёлаг, плювіёграф, семасіёлаг, семіётыка, сімбіёз, сімбіёнт, скаліёз, станіёлевы, станіёль, увіёлевы, фізіёлаг, цэнтрыёль, электрафізіёлаг, эпідэміёлаг.

· 3 -ыё- пішуцца словы: апрыеры (а таксама вытворныя апрыернасць, апрыерны), асірыёлаг, атракцыён, аўкцыён, бактэрыёлаг, бастыён, вібрыён, гістарыёграф, гляцыёлаг, грандыёзны, ідыёма, іхтыёлаг, камедыёграф, кардыёграф, кардыёлаг, кафекцыён, малярыёлаг, мацыён, парцыён, перыёст, радыёлаг, рацыён, сацыёлаг, сінедрыён, скарпіёнавы, стадыён, фрыкцыён, цэнтурыён, эмбрыёлаг, эмбрыён.

· 3 -ія- пішуцца словы: агіяграфія, аграмеліярацыя, аказіянальны, аксіялогія, астрабіялогія, аўтабіяграфія, бібліяграфія, біягенны, біяграфія, біямаса, біяхімія, геліябіялогія, геліягравюра, геліяскоп, гідрабіялогія, гідрамеліярацыя, гістарыяграфія, дэнацыяналізацыя, ілюзіяністычны, ілюзіянізм, імпрэсіяністычны, імпрэсіянізм, інтэрнацыяналізацыя, камедыяграфія, камісіянер, канфесіянальны, канцэсіянер, кардыяграфія, краніялогія, лесамеліярацыя, мікрабіялогія, місіянер, міязін, міялогія, міяцэн, нейрафізіялогія, патрыярхія, піянер, піянерыя, пліяцэн, прафесіяналізацыя, псіхафізіялогія, радыебіялогія, радыяграфія, рэвізіянізм, рэгіянальны, святлофізіялогія,семіялогія, сіянізм, фізіяграфія, фітабіялогія, фонакардыяграфія, экзабіялогія, экспансіянізм, экспрэсіяністычны, экспрэсіянізм, электракардыяграфія, электрафізіялогія, эпідэміялогія.

· 3 -ыя- пішуцца словы: акцыянер, акцыянерка, апазіцыянер, апазіцыянерка, асірыялогія, бактэрыялогія, брыялогія, гляцыялогія, ідыяматыка, ідыятызм, інтэрнацыяналізм, ірацыяналізм, іхтыялогія, калекцыянер, канвенцыяналізм, кандыцыянер, кардыялогія, крыялогія, міліцыянер, нацыяналізм, патрыятызм, пратэкцыянізм, радыялогія, рацыяналізм, рэакцыянер, рэвалюцыянер, сацыялогія, сейсмакардыяграма, секцыянер, селекцыянер, стацыянар, традыцыяналізм, фонакардыяграма, фракцыянер, функцыяналізм, функцыянер, эвалюцыянізм, электракардыяграма, эмбрыялогія, этыялогія.

Заўвага: 3 -ія-, -ыя-таксама пішуцца словы іншамоўнага паходжання і вытворныя ад іх з зыходным [іа]: абрэвіятура, абрэвіяцыя, авіятар, авіяцыя, гідраавіяцыя, дэвіяцыя, дэлювіяльны, дэфаліяцыя, ілювіяльны, клавіятура, лабіялізавацца, лабіялізацыя, лабіяльны, ліяна, лювіяльны, матрыманіяльны, мініяцюра, павіян, пансіянерка, піяла, піяна, пралювіяльны, сінавіяльны, спартакіядны, трывіяльны, фартэпіяна, філіял, філіяльны, філіяцыя, фіял, фіялкавы, юліянскі; асацыяцыя, аўдыякасета, афіцыянтка, афіцыянт, гладыятар, дыяграма, дыядэма, дыямент, дыярама, дыяскоп, дыяспара, дыяфрагма, дыяспара, ініцыятыўны, ініцыялы, ініцыятар, кардыяскоп, мерыдыян, мірыяды, шарыят і інш.

Спалучэнні -ія-, -ыя- захоўваюцца ў вытворных словах з іншамоўнымі ўтваральнымі асновамі, якія спалучаюцца як з запазычанымі, так і са спрадвечнымі словаўтваральнымі суфіксамі: азіятка, азіяцкі, акампаніятар, акіянолаг, акіян, заакіянскі, аксіяматыка, алювіяльны, артэзіянскі, бранхіяльны, геніяльны, вегетарыянец, дахрысціянскі, епархіяльны, індыянка, каланіяльны, калегіяльны, кангеніяльны, каланіялізм, картэзіянскі, магнезіяльны, мальтузіянец, мальтузіянскі, марсіянка, марсіянскі, месіянізм, месіянскі, місіянерка, неакаланіялізм, парафіяльны, парафіянка, патрыманіяльны, патрыцыянка, персіянка, плагіятар, прэміяльны, прэсвітэрыянка, уніятка, уніяцкі, фабіянізм, фабіянец, фабіянскі, хрысціянка, хрысціянскі, цырыманіял, цырыманіяльны, элювіяльны, эпітэліяльны; медыяльны, медыятар, медыяцыя, мемарыял, мемарыяльны, мерыдыяльны, натарыяльны, неакантыянскі, негацыянт, паліцыянт, парцыяльны, патрыцыянскі, патрыцыят, патэнцыял, патэнцыяльны, правінцыялізм, правінцыял, правінцыяльны, пралетарыят, прапарцыянальны, радыятар, радыяцыя, сакратарыят, серыял, стыпендыят, стыпендыятка, экватарыяльны, экватэрыял, экзістэнцыялізм, экзістэнцыяльны, эксгібіцыянізм, экспатрыянтка, экспатрыянт, экспатрыяцыя, экспрапрыятар, экспрапрыяцыя, эмацыянальны, эмбрыянальны.

3. У адпаведнасці з традыцыяй захоўваецца напісанне спалучэнняў галосных -іо- (пад націскам) у словах іон, іонаабмен, іоній, Іонія, іонны, іонтафарэз.

Заўвага: 3 мэтай захавання мілагучнасці вымаўлення захоўваецца напісанне спалучэння галосных -іо- ў словах: Эфіопія, эфіоп, эфіопка, эфіопскі.

Не пад націскам захоўваецца напісанне спалучэння -іа- ў словах іанасфера, іанасферны, іанізаваны, іанізавацца, іанізаваць, іанізатар, іанізацыйны, іанізацыя, іанійскі, іанійцы, іаніт, іанітавы, іанітны, Іанічнае мора, іанічны, Іанічныя астравы, Іардан, іарданец, Іарданія, іарданка, іарданскі, іарданцы.

4. Спалучэнне -ая- пішацца ў наступных словах іншамоўнага паходжання: лаяльны, маяран, маярат, маяратны, нелаяльны, раялізм, раяніраваць, раяль, раялъны, фаянс, фаянсавы.

5. 3 пачатковым ё ў адпаведнасці са сфармуляваным правілам пішуцца словы ёг, ёга, ёгатэрапія, ёд, ёдаметрыя, ёдаформ, ёдль, ёдыды, ёгурт, ёмены, ёменры, ёт, ёта, ётацыя, ёўня(прыведзены ўсе прыклады з пачатковым ё).

6. Напісанне спалучэнняў -іе-, -ые- ў словах іншамоўнага паходжання абумоўлена асаблівасцямі вымаўлення, а таксама характарам папярэдняй зычнай.

3 -іе- пішуцца словы гігіеніст, гігіена, гіена, зоагігіена, іерадыякан, іераманах, іерархічны, іерарх, іерархія, іерогліф, Іерусалім, іерыхонскі, іерэміяда, іерэй, іерэйскі, іена, квіетычны, кліент, кліентка, кліентура, псіхагігіена, сіена.

3 -ые- пішуццасловы:

абітурыент (а таксама вытворныя абітурыентка і г. д.), андыец, арыентацыя, арыета, аўдыенцыя, дэзарыентацыя, інгрэдыент, каэфіцыент, пацыент, трыера.

Заўвага: Спалучэнні галосных -іе-, -ые- пішуцца таксама ў вытворных назоўніках –назвах асоб па месцы жыхарства, нацыянальнай прыналежнасці і г. д., якія ўтвораны ад асноў на -й з дапамогай суфікса -ец: [аўстралій-] + -ец-аўстраліец, алімпіец, балівіец, бельгіец, інданезіец, кеніец, латвіец, лівіец, меланезіец, нубіец, танзаніец, фінікіец, фракіец, фрыгіец; [індый-] + -ец -індыец, арьіец, аўстрыец, візантыец, гурыец, іберыец, ілірыец, камбаджыец, кампучыец, марыец, партыец, сагдыец, сірыец, студыец, фларэнтыец.

7. У радзе слоў іншамоўнага паходжання пішуцца спалучэнні галосных літар з папярэднімі ь (мяккім знакам) і апострафам: альянс, вальера, гегельянскі, італьянскі, кабальера, кальян, каньяк, кар’ера, мадзьяр, маньяк, маньяцкі, мезальянс, мільярд, мільярдны, мільярдэр, неогегельянскі, парцьера, пасьянс, прэм’ера, саф’ян, сімфаньета, фільера.

8. Пры вывучэнні правапісу спалучэнняў галосных літар у словах іншамоўнага паходжання варта звярнуць увагу на правапіс іншых спалучэнняў галосных (у каранёвыхмарфемах або на стыку марфем), якія могуць выклікаць пэўныя цяжкасці. Правапіс гэтыхслоў трэба правяраць па слоўніках:

-эі-: абсентэізм, атэізм, атэіст, атэістка, дэізм, дэіст, кадэін, ліцэіст, монатэізм, монатэіст, пантэізм, пантэіст, політэізм, політэіст, тэізм, тэін, тэіст, тэістка, фідэізм, фідэіст, фідэістка, эпікурэізм, эсэіст;

-юі-: сюіта;

-юа-: нюанс;

-уа-: аксесуар, актуалізацыя, актуальны, бенуар, будуар, візуальны, вуаль, дуалістычны, дуалізм, дуаліст, індывідуалізаваць, індывідуалізацыя, індывідуалістычны, індывідуалізм, індывідуаліст, індывідуальны, інсінуацыя, інтэлектуалізм, інтэлектуаліст, інтэлектуальны, казуар, канцэптуальны, кугуар, муар, неактуальны, перуанец, перуанскі, пісуар, працэсуаліст, працэсуальны, пунктуальны, пунктуацыя, рытуал, рытуальны, рэзервуар, рэпертуар, рээвакуацыя, сенсуаліст, сенсуалізм, сенсуальны, сітуацыя, спірытуалістычны, спірытуалізм, спірытуаліст, тратуар, туалет, тэкстуальны, узуальны, фермуар, фіксатуар, эвакуацыя, эвентуальны, эксплуатацыя, этуаль, ягуар;

-ао-: заолаг, фараон, махаон;

-ео-: геолаг, гідрагеолаг, спелеолаг, бальнеолаг, археолаг, географ, палеограф, археограф, неон, неонавы, пеон;

-эо-: ідэолаг, тэолаг, астэолаг, акардэон, пантэон, метэор;

-эа-: відэаграма, відэаімпульс, відэакамера, відэасалон, відэафільм;

-еа-: алеаграфія, археаграфія, археалогія, бальнеалогія, геаграфія, геадэзія, геалогія, геахімія, генеалогія, гнасеалогія, зоагеаграфія, лінгвагеаграфія, мікрапалеанталогія, неаліт, палеагеаграфія, палеаграфія, палеаліт, палеанталогія, палеапаталогія, палеафіталогія, спелеалогія, трахеатамія, тэлеалогія, фітагеаграфія, фітапалеанталогія, фразеалогія, энеаліт, этнагеаграфія;

-яі-: батэрфляіст;

-оі-: алкалоід, анероід, антрапоід, арганоіды, астэроіды, галоіды, гіпербалоід, дэноід, еўрапеоід, калоід, металоід, негроід, паліпоід, парабалоід, планетоід, рамбоід, рызоіды, саленоід, стэроіды, сфероід, трапецоід, тыфоід, цэлулоід, эліпсоід, эфемероід;

-еі-: акмеіст, акмеісцкі;

-ыі-: шыізм, шыіт; у фінальных частках слоў Pluralia tantum: прэлімінарыі, галатўрыі, перыпетыі, вакацыі, рэпарацыі, спецыі;

-уі-: індуізм, індуіст, труізм, альтруізм, альтруіст, альтруістка, эўфуізм, кандуіт, езуіт;

-іэ-: міэліт, астэаміэліт, поліяміэліт, піэтэт;

-аі-: эгаіст, габаіст, дзюдаіст, мазаіст, ламаіст, канаіст, гебраіст, алгебраіст, кітаіст, архаіст, рамбаідальны, калаідальны, металаідальны, цыклаідальны, сфераідальны, сінусаідальны, трапецаідальны;

-уэ-: дуэт, сілуэт, менуэт, піруэт;

-эе-: піфагарэец, карэец, батарэец, эпікурэец;

-уя-: (рэ-, пера-, с-) канструяваць.

 

 

Апорныя схемы

1.Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах

Спалучэнне галосных Месца ў слове Прыклады
Іо пад націскам Іа не пад націскам Пачатак слова Іон  іанізацыя
Іё ( ыё) над націскам ія ( ыя) не пад націскам Сярэдзіна слова Біёлаг, патрыёт Біялогія, бібліятэка Але - радыё
Ео (еа), эо ( эа) Сярэдзіна слова Археолаг , археалогія, харэаграфія
Іе ( ые)   Сярэдзіна слова Кліент, дыета
Іа ( ыя ) На канцы слоў Трыа, Токіа

 

2. Спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін гук, на пісьме перадаюцца :

- ё пасля галосных – раён, раённы, маёр

- я не пад націскам – маянэз, раяніраванне

- у пачатку слова праз ё – ёгурт, ёдзісты, ёт


Дата добавления: 2018-02-18; просмотров: 2806; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!