Тэма 2.5: Правапіс галосных у складаных словах
2.5.1: Правапіс літар о,э,а ў складаных словах
1. У складаных словах можа быць адзін асноўны і адзін або некалькіпабочных націскаў. Калі ў другой частцыскладанага слова націск на першымскладзе, то ў першай частцы замест о пішацца а: дабрадз́ей, скарахо́д, салява́р, дабрая́касны, галавало́мка, вадасхо́вішча, малатабо́ец, бамбасхо́вішча, раўнапра́ўе.
Літара о захоўваецца ў складаных словах, першай часткай якіх з'яўляюцца: слова-, што-, фота-, мота-: словазлучэнне, словазмяненне; штодзённы, штомесяц, штогод;
фотаздымак, фотакопія, фотаплёнка, фотакамера, фотавыстаўка і г. д.; але:фатаграфія і вытворныя ад яго;
мотагонкі, мотакрос, мотаспорт і г. д.; але: матавоз, матацыкл і вытворныя ад іх.
2. Калі ў другой частцы складанага слова націск не на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о: асно̀вапалажэ́нне, баво̀ўнапрадзі́льны, во̀гнетрыва́лы, во̀даразмеркава́льнік, ваго̀нарамо́нтны, во̀стракамбінацы́йны, высо̀каідэ́йны, гало̀ўнакама́ндуючы, ко̀рманарыхто́ўка, ко̀негадо́ўля.
У першай частцы некаторых складаных слоў, асабліва навуковых тэрмінаў,можа выразна праяўляцца пабочны націск і тады, калі асноўны націск падае напершы склад другой часткі. У такім выпадку пад пабочным націскам у першай частцы захоўваецца напісанне о: аго̀рафо́бія, азо̀насто́йкі, азо̀тнакі́слы, збо̀жжасхо́вішча, ко̀ксага́завы, манго̀лазна́ўства, мо̀вазна́ўства, мо̀вазна́ўчы, мато̀разбо́рка, рабо̀тада́вец, сло̀ватво́рчасць, фо̀ндасхо́вішча і інш.
|
|
Ва ўсіх іншых выпадках напісанне падобных слоў вызначаецца па слоўніку.
3. Літара о пішацца ў першай частцы складаных слоў, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): марозаўсто́йлівы, торфаўбо́рачны, вогнеўсто́йлівы, збожжаўбо́рка.
4. Лічэбнікі ад 600 да 800 утвараюць асобны тып складаных слоў, у якіх першая частка скланяецца і пішацца як самастойнае слова.
Н. | шэсцьсот | семсот | восемсот |
Р. | шасцісот | сямісот | васьмісот |
Д. | шасцістам | сямістам | васьмістам |
В. | шэсцьсот | семсот | восемсот |
Т. | шасцюстамі | сямюстамі | васьмюстамі |
М. | (аб) шасцістах | (аб) сямістах | (аб) васьмістах |
5. Гук [э] упершай частцыскладаныхслоўзахоўваеццаіабазначаеццалітарайэ: мэтанакірава́ны, мэтазго́дна, рэдказу́бы, шэраво́кі, арэхападо́бны, крэдытаздо́льнасць, тэлеба́чанне.
6. Ускладаныхсловах, утвораныхадлічэбнікаўформероднагасклонуііншагаслова, першаячасткапішаццатак, якянапішацца ў роднымсклонелічэбніка:трохдзённы, чатырохпавярховы, шасціствольны, шасцісоты, пяцідзёнка, дзесяцігодка, сямікласнік, васьмігадовы, васьмісоты, дзевяціградусны, саракагоддзе, саракапяцітонны, двухсотметровы.
|
|
7.Каліскладаныясловымаюць усваім складзебольш задзве часткі, токожнаязіхпішаццаякасобнаўзятаеслова: авіяматорабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор.
2.5.2: Правапіс е, ё, я ў складаных словах
1. У першай частцы складанага слова літара е захоўваецца незалежна ад таго, на якім складзе націск у другой частцы: сѐнакасі́лка, серпадзю́б, вѐрхнеазё́рскі, белабры́сы, зѐмлетрасе́нне,светапо́гляд, свежавы́мыты, свѐжамаро́жаны, сенажа́ць.
Калі першай часткай складаных слоў з'яўляецца аснова велік-/ вялік-,напісанне літар е або я залежыць ад таго, які склад у другой частцы націскны: каліпершы, пішацца е, калі другі, пішацца я:
ВЕЛІК- | ВЯЛІК- |
велік |1́|2|3|4| веліка|ду́шны, веліка|ру́скі, веліка|му́чанік, веліка|све́цкі | вялік|1|2́|3|4| Вялі̀ка|брыта́нія, вялі̀ка|дзяржа́ўны, вялі̀ка|гало́вы |
2. У першай частцы складанага слова літара ё захоўваецца пры націску нена першым складзе другой часткі і замяняецца на е, калі націск на першым складзе другой часткі:
|
|
лё̀гкаатлеты́чны, лё̀дадрабі́лка, мё̀ртванаро́джаны, мё̀даварэ́нне;
ледарэ́з, медаго́нка, легкаду́мна.
3. У складаных словах злучальныя галосныя о, ё пішуццатолькі пад націскам,а – у любым ненаціскным складзе: ільновалакно́, Вадо́хрышча, куро́дым, часо́піс, геліё́граф, маро̀заўсто́йлівы, прыбо̀рабудаўні́чы.
4. Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націскна першым складзе ў другой частцы складанага слова:
баяздо́льны, зернясхо́вішча, земляро́б, жыццяра́дасны, крывятво́рны;
але: боепрыпа́сы, жыццеапіса́нне, землекарыста́нне, зернебабо́вы.
Злучальная галосная е ў складаных словах захоўваецца, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): зернеўбо́рачны, вогнеўсто́йлівы.
Складанаскарочаныя словы пры напісанні звычайна разглядаюцца як простыя словы з адным націскам: зямфо́нд, лясга́с.
Каментарыі:
1. Правілы напісання літар о, э, аў складаных словах датычацца галоўным чынам першай часткі складаных слоў і адносяцца да найбольш цяжкіх у сучаснымбеларускім правапісе. Напісанне гэтых літар у складаных словах залежыць ад месца націску ў другой частцы складанага слова, а таксама ад характару яго першай часткі(спрадвечнае ці запазычанае слова).
|
|
Правапіс галосных о, э, а ў пераважнай большасці агульнаўжывальных складаных слоў з пераважна славянскімі (спрадвечнымі) асновамі падпарадкоўваецца наступным правілам.
а) Калі націск у другой частцы складанага слова падае на першы склад, то ў першай частцы замест о пішацца а: добры – дабрадзе́й, соль – салява́р, молат –малатабо́ец, роўны – раўнапра́ўе, горы – гарналы́жнік, гарналы́жніца і гарналы́жны і інш.
б) Калі ж націск у другой частцы складанага слова не на першымскладзе, то ў першай частцы паяўляецца дадатковы (пабочны) націск і захоўваецца напісанне о: агонь – во̀гнетрыва́лы, высокі –высо̀камаста́цкі, вагон –ваго̀набудаўні́чы і інш.
Калі другая частка складанага слова пачынаецца з ў (у нескладовага), то ў першай частцы таксама захоўваецца напісанне літары о: марозаўстойлівы, торфаўборачны, вогнеўстойлівы, збожжаўборка і інш. Мэтазгоднасць такога напісання абумоўлена тым, што ў словах устойлівы, уборка націск падае на другі склад і захоўваецца на гэтым жа складзе, калі яны становяцца другой часткай складанага слова. Пераход жа у ў ў абумоўлены толькі пазіцыйна. Гэтым жа абумоўлена і напісанне слоў вокамгненна, вокамгненны, вокамгненнасць, у якіх другой часткай з'яўляюцца словы імгненна, імгненны, імгненнасць з націскам не на першым складзе.
в) Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: авіяматорабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор, водамаслазапраўшчык.
г) Напісанне літары э ў першай частцы складаных слоў захоўваецца нязменна як у самастойным слове: мэтанакіраваны, мэтазгодна, рэдказубы, шэравокі, арэхападобны, крэдытаздольнасць, тэлебачанне.
2. Разам з тым правапіс о, а ў першай частцы даволі вялікай колькасці складаных слоў не падпарадкоўваецца названым вышэй агульным прынцыпам правапісу складаных слоў. Фактычна выключэннямі з гэтага правіла з'яўляюццамногія складаныя словы з першай часткай іншамоўнага паходжання, у якіх напісаннео захоўваецца незалежна ад месца націску ў другой частцы.
Згодна з новымі правіламі захоўваецца нязменнае напісанне о у словах: слова-, што-, фота-, мота-, калі яны з'яўляюцца першай часткай складаных слоў незалежна ад месца націску. Напісанне о захоуваецца таксама ў першай частцы незалежна ад месца націску ў другой у значнай колькасці складаных слоў,якія адносяцца ў асноўным да тэрміналагічнай лексікі. Захаванне ў новых правілах гэтай «старой» нормы абумоўлена імкненнем:
а) захаваць традыцыю нязменнага напісання некаторых вельмі пашыраныху сучаснай маўленчай практыцы беларускіх слоў (збожжа, мова, свабода і інш.). Асабліва гэта датычыцца выпадкаў, калі неабходна захаваць аднолькавае напісанне частак у складаных словах, якія падпарадкоўваюцца розным прынцыпам напісання:свабодалюбівы (націск у другой частцы не на першым складзе) і свабодалюбства(націск у другой частцы на першым складзе);
б) пазбегнуць непажаданай аманіміі і двухсэнсоўнасці складаных слоў(слова і слава, мангол і мангал): словатворчасць (ад слова, а не слава);
в) не дапусціць сэнсавай неадназначнасці тэрміналагічнай лексікі, што перашкаджае выкарыстанню беларускай мовы ў навуковай і афіцыйна-дзелавойсферах. Напрыклад: вокарухалъны (анатам.), гросмайстар, збожжаздатачны, збожжасклад, збожжасховішча, іголкафільтр, калонлічба, коксагазавы, коксахімія, манголазнавец, мовазнаўства, мовазнаўчы, моватвдрчасць, моватворчы, маторазборачны, прыродазнавец, прыродазнаўца, работадаўца, ружоватвары, свабодалюбны, свабодалюбства, свабоднападаючы, словатворчасць, словаформа, усходазнавец, усходазнаўства, фондаёмістасць, фондасховішча, электронвольт і г. д.
Фактычна ва ўсіх гэтых выпадках у адпаведнасці з вымаўленнем у першайчастцы праяўляецца пабочны націск. Правапіс такіх слоў трэба правяраць па слоўніках.
У складаных словах, што пішуцца праз злучок, кожная частка захоўвае свой націск і пішацца як самастойнае слова: доберман-пінчар, чррна-белы, чорна-буры,чырвона-белы, чырвона-буры. Параўн. таксама: стоп-кран, стоп-кадр, стоп-сігнал,шоу-бізнес.
3. Некаторыя асаблівасці мае напісанне о, э, а у складаных словах, першай часткай якіх з'яўляюцца лічэбнікі.
Захоўваецца нязменнае напісанне першай часткі ў складаных лічэбніках: шэсцьсот, семсот, восемсот. Гэта абумоўлена тым, што гэтыя лічэбнікі ўяўляюць сабой спецыфічную групу складаных слоў, у якіх пры скланенні змяняюцца абедзве часткі, а значыць захоуваецца самастойны націск і напісанне ўсіх склонавых форм яку асобных словах.
Незалежна ад месца націску ў другой частцы захоўваецца ў складаных словах нязменнае напісанне з літарай о першых частак, якія з'яўляюцца формамі роднага склону лічэбнікаў дзвесце, дзевяноста, сорак, тры, трыста, чатыры, чатырыста: двухсотгадовы, двухсоткглаграмовы, дзевяностагадовы, саракагадовы, саракатонны, трохаконны, трохаршынны, трохбаковы, трохгалосы, трохкіламетровы, трохлітровы, чатырохпрацэнтны, чатырохрублёвы, чатырохсотгадовы, чатырохтыднёвы, трохсотгадовы, а таксама двухсотгоддзе, дзевяностагоддзе, трохвосевы, трохмачтавы, трохмерны, трохмесячны, трохмоўны, трохпалубны, трохсотгоддзе, трохсоты, трохстволка, трохструнны, трохсценка, чатырохзначны, чатырохколерны, чатырохмесны, чатырохногі, чатырохслоўны, чатырохтомнік.
Такім жа чынам у новых правілах уніфікуецца напісанне складаных слоў, першай часткай якіх з'яўляецца лічэбнік сто: стагоддзе, стагодні, стаградусны, стасільны, статысячны, статыcячнік, стасвечкавы, ставежавы, статонны, а таксамастааблічны, ставярстовы, стагадовы, стагаловы, стагалосы, стаграмовы, стаметровы, стамільённы, стапрацэнтны, старублёвы. У гэтых словах галосная а з'яўляецца злучальнай галоснай і яе правапіс вызначаны адпаведным правілам, згодна з якім злучальная галосная о пішацца толькі пад націскам. Акрамя таго, частка ста- у гэтых словах з'яўляецца формай роднага склону лічэбніка сто, што цалкам суадносіцца з агульным правілам правапісу складаных слоў у першай частцы лічэбнікаў у формероднага склону.
Заўвага:У дзеючых правілах напісанне слоў з лічэбнікам сто падаецца непаслядоўна: стагоддзе, стагодні, але: стоградусны, стотысячны, стогаловы і г. д.(Слоўнік беларускай мовы. Мінск, 1987).
4. Асаблівасцю правапісу літары е ў першай частцы складанага словаз'яўляецца тое, што яе напісанне ніяк не абумоўлена месцам націску ў другой частцы. Фактычна ў дадзеным выпадку націскная і ненаціскная літара е пішацца:
- у словах іншамоўнага паходжання так, як і ў адпаведным самастойнымслове ці частцы складанага слова;
- у спрадвечнабеларускіх словах так, як і ў пазіцыі пад націскам, або калі літара е стаіць не ў першым пераднаціскным складзе:
бела-: белавежскі, белакрылы, беларусістыка (параўн. белы, беленькі, але: бялець, бялюткі);
бенза-: бензапіла, бензакалонка, бензацыстэрна (параўн. бензін);
бензіл-: бензілпеніцылін (параўн. бензіл);
бетон-: бетонамяшалка, бетонаўкладчык (параўн. бетон);
вегета-: вегетанеўроз (параўн. вегетацыя, вегетарыянскі);
веера-: вееракрылыя, веерападобны (параўн. веер);
вела-: велагоншчык, велазавод, веласпорт;
венца-: венцаносны (параўн. венчык, але вянец, вянок);
вера-: вераадступнік, вераадступніцкі (параўн. вера, вернік);
верацёна-: верацёнападобны (правапіс гэтага слова неабходна запомніць; параўн. верацяно, верацёнца, але: верацёны);
верна-: вернападданыя (параўн. верны, вернасцъ);
верхне-: верхнегартанны, верхнезубны, верхнесілезскі (параўн. Верх, верхні, але: вяршыць);
ветра-: ветрагон, ветрарухавік, ветраўстаноўка (параўн. вецер, але: вятрыска);
вечна-: вечназялёны, вечнамёрзлы (параўн. вечны, вечнасць);
геолага-: геолагаразведачны, геолагаразведка (параўн. геолаг, геалогія);
геранта-: герантамарфоз, герантапсіхалогія;
дзевяць-: дзевяцігадовы, дзевяцікласнік, дзевяцікратны (параўн. дзевяць, але: дзявяты);
дзесяць-: дзесяцібальны, дзесяцівугольны, дзесяціградусны (параўн. дзесяць, дзесяткевы, але: дзясяты);
дзет-: дзеталюбівы, дзетдомаўскі, дзетсад (параўн. дзеці, дзетвара, але: дзяцінства);
звера-: зверабой, зверагадоўля, звералоў (параўн. звер, але звярыны);
земле-: землеапісанне, землеўласнік, земляроб (параўн. землі, земляны, але: зямля);
зерне-: зернебабовы, зернедрабілка, зернясховішча (параўн. зерне, зернавы,але: зярнятка);
крэменя-: крэменязём, крэменякіслы (параўн. крэмень);
леса-: лесагадавальнік, лесанарыхтоўка, лесаруб, лесасушыльны (параўн.лес, лесавік, але лясны);
лета-: летапісанне, летапісец (параўн. летні);
мега-: мегакалорыя;
меда-: медагонка, медазбор, меданосны (параўн. мёд, але мядовы);
медна-: медналісты, меднаплавільны, меднастволы (параўн. медзь);
меза-: мезагамія, мезазой, мезацэфал;
мела-: меладрама, меламан;
мета-: метабіёз, метагалактыка, метагенез, метафізік, метамарфозы;
перша-: першааснова, першабытны, першадрукар (параўн. першы, але: пярвічны);
сева-: севазмена, севазварот, севазваротны (параўн. сеяць, але: засяваць);
сейсма-: сейсмаактыўнасць, сейсмаграфія, сейсматэрапія (параўн. сейсміка);
селе-: селеахова, селезасцерагальны (параўн. сель);
селена-: селенаграфія, селенацэнтрычны, селенограф (параўн. селен);
сема-: семасіялагічны, семасіялогія (параўн. сема);
семя-: семядольны, семязавязь, семяўтварэнне (параўн. семя);
сена-: сенавалакуша, сенавязалка, сенакасілка, сенасушылка (параўн. сена, але: сянаж);
сера-: серавадарод, серавуглярод (параўн. сера);
серна-: сернакіслотны, сернакіслы (параўн. серны);
серпа-: серпадзюб, серпападобны (параўн. серп, але сярпы);
фена-: фенабарбітал, фенагенетыка;
фера-: феравальфрам, ферамагнітны, ферасплаў;
цемна-: цемнабровы, цемнавокі, цемнаскўры (параўн. цемень, але: цямнець);
цепла-: цеплалюбівы, цепламасаабмен, цеплатраса (параўн. цёплы, але: цяпло).
Фактычна адзіным выключэннем з гэтага правіла з'яўляецца аснова велік- /вялік-, у якой напісанне літары е ці я залежыць ад месца націску ў другой частцы складанага слова: велікадушны, велікарускі, велікамучанік, велікасвецкі; Вялікабрытанія, вялікадзяржаўны, вялікагаловы.
5. Правапіс літары ё ў першай частцы складаных слоў цалкам залежыць ад месца націску ў другой частцы. Калі націск падае на першы склад другой часткіскладанага слова, то ў першай частцы замест ё пішацца е: ледарэз, медагонка,легкадумна. Калі націск знаходзіцца не на першым складзе другой часткі складанага слова, у першай частцы захоўваецца напісанне ё:лёгкаатлетычны (параўн. лёгкі), лёдадрабілка (параўн. лёд), мёдаварэнне (параўн. мёд).
6. Правапіс злучальных галосных е, ё і я (таксама як a і о) цалкам залежыць ад месца націску ў другой частцы складанага слова.
Злучальныя галосныя ё і о пішуцца толькі пад націскам. У адных выпадках гэта можа быць адзіны націск у складаным слове (Вадохрышча, куродым, часопіс, геліёграф), у іншых– фактычна другі дадатковы націск (ільновалакно) яку складаных словах з націскам не на першым складзе ў другой частцы(вогнетрывалы, водаразмеркавальнік, вагонарамонтны, высокаідэйны, конегадоўля).
Не пад націскам заўсёды пішацца злучальная галосная а у поўнай адпаведнасці з правапісам о і а ў націскных і ненаціскных складах.
Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націскна першым складзе ў другой частцы складанага слова ў поўнай адпаведнасці з правіламі адлюстравання якання на пісьме ў спрадвечнабеларускіх словах:баяздольны, зернясховішча, земляроб, жыццярадасны, крывятворны;
але:боепрыпасы, жыццеапісанне, землекарыстанне, зернебабовы (параўн. землі, зямля, земляны; зелень, зялёны, зеленаваты).
Напісанне злучальнай галоснай е ў складаных словах з другой часткай, якая пачынаецца ў (у нескладовым), таксама падпарадкавана агульнаму правілу правапісу складаных слоў. У адпаведнасці з гэтым правілам злучальная галосная е паслядоўна пішацца ва ўсіхскладаных словах, у якіх другая частка пачынаецца з ў і таму мае націск на першымскладзе: вогнеўстойлівы, зернеўборачны, землеўласнік, цыбулеўборачны.
Апорныя схемы
Тэма 2.6: Правапіс прыстаўных галосных і, а
У пачатку слова перад збегам зычных, першымі з якіх з’яўляюцца [л], [м], [р,] узнікаюць прыстаўныя галосныя [і], [а], якія на пісьме абазначаюцца літарамі і,а.
і | а | |
Пішацца | 1) у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай літарай м: імшара, імчаць, імгла, імгненне, імклівы; 2) у пачатку некаторых слоўперад спалучэннямі зычных з першымі літарамі р, л: іржа, іржаць, ірдзенне, ірваць, іржышча; ілгун, ільдзіна - калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачынае новы сказ: Іржуць коні, калёсы скрыпяць ад Дона да Буга (Я. Купала). - стаіць пасля знака прыпынку: Часамі на цэлыя кіламетры рассцілалася дарога роўным, нібы выбеленым на сонцы,ільняным палатном (Я. Колас). - стаіць пасля слова, што заканчваецца на зычную: Пад ільдзінай, без ільгот. | 1) у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай літарай м: амшара, амшалы,амшанік,амшыць; але: мліва, млосны, мроі, млявы, мсцівы, мружыць; 2) у пачатку некаторых слоўперад спалучэннямі зычных з першай літарай р: аржаны, аржанішча; - калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачынае новы сказ: Аржаное поле бяскрайняе. - стаіць пасля знака прыпынку: пшанічная, аржаная мука; - стаіць пасля слова, што заканчваецца на зычную: Мінуў аржанішча. |
Заўвага. Дапускаюцца напісанні:
імшара – амшара, іржаны – аржаны,
іржанішча, іржышча – аржанішча.
і | а | |
Не пішацца | 1) Калі слова з такім пачатковым спалучэннем зычныхстаіць пасля слова, якое заканчваецца на галосную, і пасля яго няма знака прыпынку, то прыстаўная літара і не пішацца: Азалаціла восень поле ржышчам, дрэвы лісцем,гумны снапамі (К. Чорны). Люблю я прыволле шырокгх палёў, зялёнае мора ржаныхкаласоў… (Я. Колас).
2) Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюццана галосную, прыстаўныя літары і і аперад р, л, м не пішуцца: заржавець, заржаць, зардзецца, замглёны, замшэлы, прымчацца, вокамгненна. |
Каментарыі:
1.Трэба адрозніваць словы з прыстаўным і (ільдзіна, ілгун, ільняны, імшара, іржаны, іржавы і г. д.) і «непрыстаўным» і (імперыя, імпульсіўны, імпарт, імправізаваць).
2.Сама фанетычная з'ява не мае універсальнага характару. Прыстаўныя галосныя паяўляюцца толькі перад некаторымі спалучэннямі зычных з першымі санорныміл, м і р у спрадвечнабеларускіх словах. Не паяўляюцца прыстаўныя галосныя, напрыклад, у словах млын, млявы, мроіцца, мсцівец, ртуць.
3.Ужыванне прыстаўной галоснай абумоўлена пазіцыяй слоў у сказе, а таксамапазіцыяй адпаведнай каранёвай марфемы ў вытворным слове.
Параўн.: ільсніцца -зальсніцца;
імгла -замглёлы, замглёны, замгліцца, замгліць;
імчацца - замчацца, замчаць, памчацца, памчаць, прымчацца, прымчацъ;
імшыць - замшыцца, замшэлы, замшэць;
ірдзецца - зардзецца, зардзець;
іржавець - заржавелы, заржавецъ, заржавець, заржаўлены;
іржаць - заржаць.
4.Прыстаўныя галосныя могуць ужывацца не толькі ў асобных морфах адной і той жа каранёвай марфемы ў розных словах (лён – ільняны), але і ў морфах адной марфемы ў розных словаформах аднаго слова (лён – ільну, леў – ільва, лёд – пад ільдом і г. д.).
5.У сучаснай беларускайлітаратурнай мове няма слоў, якія ўжываліся б толькі з прыстаўной галоснай а.
Заўвага: Прыстаўной галоснай фактычна з'яўляецца а ў словах арабіна, арабінавы, арабіннік (параўн. рабіна, рабінавы, рабіннік). Аднак словы рабіна – арабіна, рабінавы – арабінавы, рабіннік – арабіннік функцыянуюць у сучаснайбеларускай мове як паралельныя варыянтныя найменні. Таму выкарыстанневарыянтаў з прыстаўным а не абумоўлена фанетычна (у словах няма спалучэнняў зычных з пачатковым р) і не адносіцца да праблем правапісу.
Гістарычна прыстаўной літарай таксама з'яўляецца а ў слове аўторак. Аднаку сучаснай беларускай мове лексема аўторак у любой пазіцыі выкарыстоўваецца і пішацца ў нязменным выглядзе і не складае правапіснай праблемы.
Тэма 2.7: Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных в, г
1. Прыстаўная літара в пішацца перад націскным о:
- у пачатку слоў: во́зера, во́льха, во́сень, во́спа, во́сь, во́кны, во́тчына, во́йкаць, во́бад, во́рыва, во́блака, во́бласць, во́страў, Во́гненная Зямля, Во́льга і інш.,у вытворных ад іх словах пасля прыставак: абво́страны, адво́рваць, паво́йкаць, уво́сень; але: о́каць (і вытворныя ад яго), о́дум.
Пры змене месца націску операходзіць у a і прыстаўная в у гэтых словах не пішацца: абады́, азё́рны, асе́нні;
- перад прыстаўкамі о-, об-, од- (от-):вокіс, вокісел, воклік, вокліч, вокрык, вопыт, вопіс, вобземлю, вобмацкам, вобыск, водгалас, водгук, воддаль, водзыў, водпаведзь, водпуск, водсвет, водступ, вотруб'е і інш., а таксама навобмацак, наводдалек, паводле, наводшыбе і інш.;
- у запазычаных словах: вохра, воцат і вытворных ад іх: вохрыць, павохрыць, воцатнакіслы і інш.
2.У словах вока, востры, восем, вакол і вытворных ад іх прыстаўная взахоўваецца незалежна ад месца націску:
вачэй, вачамі, завочны, увачавідкі, уваччў;
вастрыць, вастрыня, завастрэнне;
васьмёра;
ваколіца, наваколле, ваколічны.
3.Перад націскным о у сярэдзіне некаторых слоў пішацца ўстаўная літара в: ніводзін, Лявон, Лявончанка, Радзівонаў і інш.
4.Прыстаўная літара в не пішацца ў запазычаных словах і некаторых уласных імёнах і назвах перад пачатковым націскным [о]: опера, оперны, ода, ордэн, офіс, Оксфард, Ом, Омск, Орша і інш.
5. Прыстаўная літара в пішацца:
- перад каранёвым у ў пачатку слоў: вугал, вуда, вугаль, вуж, вузел, вузы, вуліца, вунь, вус, вусны, вуха, вучань, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: абвуглены, каменнавугальны, чатырохвугольнік, завулак, навудзіць, вудзільна, вузлы, вузлаваты, вусаты, чарнавусы, вусач, вучыцца, навука, навучальны, педвучылішча, вушэй, вушамі, завушніцы, лапавухі, залатавусті інш.;
- перад націскнымі прыстаўкамі у-, уз- (ус-): вупраж, вузгалаўе, вусцілка, вусціш, вусцішна.
6. Устаўная літара в пішацца ў сярэдзіне слоў:
- перад націскным у: павук, цівун, каравул, есавул, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: павукі, павуцінне, павучок; цівуном; каравульны; есавульскі;
- перад ува ўласных імёнах і геаграфічных назвах: Матэвуш, Навум, Навумаўка, Тадэвуш.
7. Прыстаўная літара в не пішацца перад націскным пачатковым у:
- у запазычаных словах: ультра, ультрафіялетавы, унтэр, унікум, унія, урна;але: вустрыца;
- ва ўласных імёнах і назвах: Ульяна, Ула, Умань, Уздзенскі раён, Узда, Урал, Узбекістан, Украіна, Ушачы, Уэльс і інш.
8. Прыстаўная літара г пішацца ў займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі і ў прыслоўях гэтак,гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль.
3 прыстаўной літарай г пішуцца выклічнікі: гэй, го, га.
Каментарыі:
1. Правілы правапісу прыстаўных і ўстаўных зычных засталіся практычна без змен. У дадзеным выпадку важна засвоіць спісы слоў, у якіх прыстаўное (устаўное) в пішацца ва ўсіх выпадках без выключэння (напрыклад, вока, востры, восем, вакол; вугал, вуда, вугаль, вуж, вузел, вузы, вуліца, вунь, вус, вусны, вуха, вучань), і спісы слоў, у якіх правапіс прыстаўнога в залежыць ад месца націску(возера, вольха, восень, вокны, ворыва, воблака, вобласць, востраў; але: азёры, альховы, асенні, аканіцы, араць, абласны, астраўны).
2. Згодна з новымі правіламі ўстаўное в пішацца ў словах есавул, есавульскі,якія раней пісаліся без устаўнога в.
3. Дадатковай увагі патрабуе правапіс прыстаўнога в у складаных словахвогнеахова, вогнеахоўны, вогнезасцерагальны, вогненебяспечны, вогнепаклонства, вогнетушьцель, вогнетрывалы, вогнеўстойлівы, востравугольны, вострадэфіцытны, востраінфекцыйны, востраканечнік, востраканцовы, вострасатырычны, вострасюжэтны. Ва ўсіх гэтых словах націск у другой частцы знаходзіцца нена першым складзе. Таму згодна з правіламі правапicy о у першайчастцы захоўваецца напісанне о і прыстаўнога в перад ім.
Дата добавления: 2018-02-18; просмотров: 6614; Мы поможем в написании вашей работы! |

Мы поможем в написании ваших работ!