Тэма 5. Беларускі тэатр на сучасным этапе



 

Развіццё тэатральнага мастацтва Беларусі на мяжы XX-XXI стст. Пошукі абнаўлення тэатральнай мовы, выкарыстанне новых сродкаў сцэнічнай выразнасці, прыярытэтнасць у рэпертуары твораў нацыянальнай класічнай і сучаснай драматургіі. Функцыянаванне нацыянальных і дзяржаўных тэатраў: Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр ім.М.Горкага, Беларускі дзяржаўны музычны тэатр, Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача, Беларускі дзяржаўны тэатр лялек і інш. Дзейнасць абласных драматычных тэатраў Беларусі. Рэжысёры, акцёры, аналіз рэпертуару тэатраў сталічных і абласных. Актывізацыя студыйнага руху на Беларусі – студыі “New Stage Company”, “Ін Жэст”, тэатр-студыя “Абзац”, тэатр-студыя кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, тэатр-студыя ім. Е.Міровіча Беларускай дзяржаўная Акадэміі мастацтваў і інш. Стварэнне ў канцы ХХ ст. новых тэатральных калектываў: Дзяржаўны маладзёжны тэатр, Беларускі паэтычны тэатр аднага акцёра “Зьніч”, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі і інш.

Сучасны беларускія рэжысёры: А.Ляляўскі, М.Пінігін, А.Дудараў, Б.Луцэнка, В.Раеўскі, А.Гарцуеў, В.Баркоўскі, Р.Баравік, В.Анісенка і інш. Сучасная беларуская драматургія: А.Дзялендзік, С.Кавалёў, А.Карэлін, А.Курэйчык, М.Рудкоўскі і інш.

Дасягненні сучаснага беларускага тэатра ў галіне сцэнічнага мастацтва, драматургіі і ў выхаванні акцёраў. Міжнародныя тэатральныя фестывалі Беларусі: “Белая вежа”, “Панарама”, монаспектакляў “Я”, студэнтцкай тэатральнай творчасці “Тэатральны Куфар”, дзіцячага тэатральнага мастацтва “Крок у неба”і інш.

 


* Тэма для самастойнага вывучэння (для студэнтаў спецыялізацыі “тэатральная творчасць” ФТБКіСМ).


Дата добавления: 2018-02-15; просмотров: 538; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!