Зацв. на паседжанні кафедры                                                 Заг. кафедры беларускай



Пратакол № 1 ад 01.09.2011                                                      і сусветнай мастацкай культуры

ПРАКАПЦОВА В.П.  ..


ЗМЕСТ КУРСА

“ГІСТОРЫЯ ТЭАТРА”

 

Уводзіны. Тэатр як від мастацтва

Тэатр і яго месца ў сістэме мастацкай культуры. Спецыфіка тэатральнага мастацтва. Яго сінтэтычны характар. Узнікненне і этапы развіцця тэатральнага мастацтва. Віды тэатра (драматычны, оперны, балетны, лялечны, пластычны, тэатр ценяў і інш.). Тэатральныя жанры (трагедыя і камедыя, містэрыя, фарс, драма, меладрама, трагікамедыя, вадэвіль і інш.). Асноўныя мастацкія плыні развіцця тэатра – класіцызм, сентыменталізм, рамантызм, рэалізм, сімвалізм і інш. Сродкі сцэнічнай выразнасці. Спецыфіка і сутнасць акцёрскага майстэрства. Асаба акцёра на сцэне як ставальніка мастацкага вобраза разнастайных характараў. Роля рэжысёра ў тэатры. Супрацоўніцтва рэжысёра з мастаком (стваральнік зрокавага вобраза спектакля), кампазітарам (стваральнік эмацыянальнай атмасферы спектакля, яго музычна-шумавога вырашэння), балетмайстрам (стваральнік пластычнай выразнасці спектакля) і інш. Музычна-шумавое рашэнне спектакля і яго роля ў стварэнні мастацкай атмасферы. Сцэнаграфія як сукупнасць прасторавага вырашэння спектакля, візуальнае праяўленне тэатральнага вобраза (дэкарацыі, касцюмы, грым, бутафорыя, прадметы рэквізіту, асвятленне, пастановачная тэхніка, архітэктурныя асаблівасці тэатральнага будынка, варыянты рэжысёрскага вырашэння прасторы спектакля, пластыка акцёраў і інш.). Пабудова сцэны і глядзельнай залы. Тэатральныя прафесіі. Сувязь – тэатр і глядач.

ТЭАТРАЛЬНАЕ МАСТАЦТВА ЗАХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ

Тэма 1. Тэатр эпохі Антычнасці (VI ст. да н.э. – IV ст. н.э.)

Старажытная Грэцыя.Тэатр класічнай Грэцыі (V-IV стст. да н.э.). Народныя вытокі старажытнагрэчаскага тэатра. Значэнне рэлігіі і культа бога Дыяніса ў станаўленні старажытнагрэчаскага тэатра. Міф як сюжэтная аснова драматычных твораў. Першае драматычнае прадстаўленне ў Грэцыі ў 534 г. да н.э. Арганізацыя тэатральных прадстаўленняў. Архітэктура старажытнагрэчаскага тэатра. Тэатральная машынэрыя. Дэкарацыйнае мастацтва. Акцёры і хор, іх маскі і касцюмы. Трагедыя, камедыя і сатыраўская драма – тры жанры страражытнагрэчаскай драматургіі. Росквіт страражытнагрэчаскай трагедыі ў творчасці Эсхіла, Сафокла і Еўрыпіда (V ст. да н.э.). Трагедыі Эсхіла “Персы”, “Праметэй прыкуты”, трылогія “Арэстэя”. Трагедыі Сафокла “Антыгона”, “Цар Эдып”, “Эдып у Калоне” як мастацкае ўвасабленне грамадзянскіх і духоўных ідэалаў антычнай дэмакратыі. Драматургія Еўрыпіда: “Медэя”, “Іфігенія ў Аўлідзе”. Асаблівасці старажытнай аттычнай камедыі. Творчасць Арыстафана. Выразнасць тэатральнай формы камедый “Коннікі”, “Мір”, “Жабы”. Значэнне тэатральнага мастацтва ў культуры Старажытнай Грэцыі.

Тэатр эпохі Элінізму (IV-I стст. да н.э.). Архітэктура, тэхніка сцэны, дэкарацыі і касцюм эліністычнага тэатра. Навая аттычная камедыя, яе структура і асаблівасці. Камедыі Менандра “Трацейскі суд”, “Пануры”. Нізавыя відовішчныя формы тэатра эпохі Элінізму: мімы, пантамімы, фліякі.

Старажытны Рым.Тэатр Рымскай рэспублікі(сярэдзіна III ст. да н.э. – канец I ст. да н.э.). Вытокі і нізавыя жанры старажытнарымскага тэатра (фесцэніна, сатура, імправізацыйная камедыя атэлана). Уплыў грэчаскай культуры. Станаўленне старажытнарымскай літаратурнай драмы (прэтэкста, паліата): Лівій Андронік, Гней Невій. Старажытнарымская камедыя Плаўта, Публія Тэрэнцыя. Сатырычныя камедыі Плаўта “Менехмы”, “Аслы”. Камедыя тагата і літаратурная атэлана. Літаратурны мім. Арганізацыя тэатральных прадстаўленняў. "Грэчаска-рымскі" тып тэатральнага будынка. Дэкарацыйнае мастацтва і касцюм. Прафесіяналізацыя акцёрскага мастацтва ў старажытнарымскім тэатры. Трагічны акцёр Эзоп і камічны акцёр Росцый.

Рымскі тэатр Імператарскай эпохі (I ст. да н.э. – I ст. н.э.). Драматургія Сэнэкі: “Медэя”, “Федра”. Рымскія цыркі і амфітэатры. Тэатр Калізей. Гладыятарскія баі. Прычыны заняпада тэатра ў эпоху позняй антычнасці.

Тэма 2. Тэатр эпохі Сярэднявечча (V–XVI стст.)

Народныя вытокі сярэднявечнага тэатра краін Заходняй Еўропы. Гістрыёны – шпільманы, жанглёры, франты, кукеры, трубадуры, менестрэлі і г.д. – і іх роля ў фарміраванні тэатральнага мастацтва Сярэднявечча. Творчасць Адама дэ ла Аля. Эвалюцыя жанраў царкоўнага тэатра (літургічная драма, паўлітургічная драма, міракль). Міраклі XIII-XIV стст.: “Ігра аб Святым Мікалаі”, “Дзіва аб Тэафіле”, “Міракль аб Роберце-д’ябле”, іх роля ў гісторыі заходнееўрапейскага тэатра. Росквіт містэрыяльнага тэатра (XV-XVI стст.): “Містэрыя Старога Завета”, “Містэрыя страсцей”, “Містэрыя аб асадзе Арлеана”. Сістэма пабудовы сцэнічнай пляцоўкі містэрыяльнага тэатра. Свецкія формы сярэдневяковага тэатра (маралітэ, саці, фарс): характар прадстаўленняў, асаблівасці тэатральна-дэкарацыйнага афармлення. Маралітэ – павучальна-алегарычны жанр. Маралітэ “Разважлівы і Неразумны”, “Кожны”, “Гандаль, Рамяство, Пастух” і інш. Алегарычныя персанажы тэатра маралітэ. Фарс – дэмакратычны жанр сярэдневяковага тэатра, яго антыфеадальная і антыклерыкальная накіраванасць. Ананімны французскі фарс XV ст. “Адвакат Патлен”.


Дата добавления: 2018-02-15; просмотров: 411; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!