Тэма 8. Сучасная расійская сцэна



Агляд дзейнасці сучасных тэатраў Расіі: Тэатр “Эрмітаж”, “Тэатр Луны”, “Тэатр Арт Хаус”, “Незалежны тэатральны праект”, “Тэатральнае таварыства 814”, “Тэатр. doc”, “Квартэт І” і інш. Сучасныя расійскія рэжысёры: К.Гінкас, Л.Додзін, Р.Вікцюк, К.Сярэбранікаў, Р.Тумінаса і інш. Руская драматургія канца XX – пачатку XXI стст.: эстэтычныя пошукі ва умовах новай культурнай сітуацыі. Тэма “дна” у сучаснай драматургіі. Драматургія Л.Петрушэўскай, М.Каляды. Мастацкі свет Н.Садур. Новыя імёны: І.Вырыпаеў, В.Сігароў, браты Алег і Уладзімір Прэсняковы. “Новая дакументальная драма” як новы жанр у сучаснай літаратуры для сцэны (“рускі вербацім”). Дакументальны расійскі тэатр: І.Вырыпаеў (п’есы “Сны”, “Горад дзе я”, “Валянцінаў дзень”, “Кісларод”), В.Сігароў (“Пышка”, “Сямья вурдалака”, “Дэтэктар хлусні”, “Пласцілін”, “Чорнае малако”, “Фантомныя болі”), браты Прэсняковы (п’есы “Палавое пакрыццё”, “Прыход цела”, “Еўропа-Азія”, “Палонныя духі”, “Тэрарызм”, “Адлюстроўваючы ахвяру”). Драматургія Я.Грышкаўца: «эстэтыка» дакументалізму; новыя формы творчасці. Творы: “Як я з’еў сабаку”, “Адначасова”, “Дрэдноўты”, “Дзень радыё”, “Цітанік” і інш. П’есы ў форме дыялогаў (“Планета”, “Запіскі рускага спадарожніка”, “Горад, “Зіма”). Сучасныя тэатральныя фестывалі Расіі. Тэатральныя прэміі “Залатая Маска”, “Крыштальная Турандот”, “Залаты Сафіт”, прэмія Станіслаўскага і інш.

 

 

ТЭАТРАЛЬНАЕ МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ

Тэма 1. Тэатр Беларусі: ад вытокаў да XVII ст.

Вытокі тэатра Беларусі. Абрадава-тэатралізаваныя дзействы ў народнай традыцыі беларусаў. Сінкрэтызм народнага тэатра. Элементы тэатралізацыі ў народных абрядах, гульнях, ігрышчах. Каляндарна-земляробчы цыкл беларусаў. Персанажы абрадаў. Скамарохі – першыя прафесійныя акцёры і музыкі на Беларусі. Скамарохі аселыя і вандроўныя. Сінкрэтычны характар мастацтва скамарохаў (акцёрская ігра, песні, музычны акампанемент, танец, пантаміма, дрэсура і інш.). Рэпертуар тэатра скамарохаў. Жанры мастацтва скамарохаў, іх “спецыялізацыя”. Традыцыі скамароства на Беларусі. Дзейнасць “Смаргонскай Акадэміі” Радзівілаў. Тэхніка дрэсіроўкі мядзведзяў. Народная драма: вытокі, кампазіцыйна-сюжэтная пабудова, персанажы, касцюмы. Народныя драматычныя творы: “Цар Ірад”, “Лодка”, “Цар Максімілян”.

Тэатр Беларусі XVI-XVII стст. Школьны тэатр Беларусі. Іезуіцкія школьныя тэатры ў Полацку, Пінску, Гродне, Нясвіжы і інш. Рэпертуар школьных тэатраў – п’есы на біблейска-евангельскія сюжэты, інтэрмедыі сацыяльна-бытавого характару. Маралізатарска-рэлігійны (гісторыі аб святах), панегірычны (легенды і гісторыі з жыцця цароў, герояў) характар езуіцкіх школьных драм. Пастаноўка, афармленне спектакля школьнага тэатра. Арганізацыя тэатральных прадстаўленняў пры праваслаўнай брацкай школе. Дзейнасць Сімяона Полацкага – заснавальніка рускага школьнага тэатра. Яго п’есы “Камедыя прытча пра блуднага сына” і “Пра Навухаданосара-цара…”. Арганізацыя школьнага тэатра ў сярэдзіне XVIII ст. Уплыў школьнага тэатра на развіццё прафесійнага тэатра і драматургіі. Батлейка – беларускі народны лялечны тэатр. Этымалогія слова. Вытокі батлеечнага тэатра. Віды батлейкі: панарамныя (аднапавярховыя); двухпавярховыя з лялькамі, якія рухаліся; двухпавярховыя з вежай; батлейкі-“жлоб”; з празрыстымі дэкарацыям; батлейкі-зоркі і інш. Пабудова тэатра і тэхналогія вырабу лялек. Лялькі-персанажы. Тыпы лялек (пальчаткавыя, трысцянёвыя, шпянёвыя, марыянеткі і інш.). Імправізацыйная аснова спектакля. Сюжеты батлеечнага спектакля. Сувязь з хрысціянскімі, язычніцкімі і бытавымі традыцыямі батлеечнага спектакля. Афармленне спектакля. Уплыў тэатра батлейкі на беларускую драматургію.

 

Тэма 2. Тэатр Беларусі XVIII ст.

Дзейнасць прыватнаўласніцкіх (маёнткавых) тэатраў на Беларусі ў другой палове XVIII ст. Прыдворныя тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку. Камедыі, драмы, оперныя і балетныя пастаноўкі тэатра. Дзейнасць Ф.У.Радзівіл – заснавальніцы прафесійнага тэатра на Беларусі. Літаратургая спадчына Ф.У.Радзівіл: вершы, камедыі, трагедыі, лібрэта, трактаты, эпісталярныя творы. “Сядзіба музаў” М.К.Агінскага ў Слоніме. Оперныя і балетныя пастаноўкі тэатра. “Плавальны тэатр” Агінскага. Прыватнаўласніцкі тэатр А.Тызенгаўза ў Гродна. Балетныя спектаклі. Прыдворны тэатр С.Зорыча ў Шклове. Балетныя і драматычныя пастаноўкі. Тэатры Сапегаў у Ружанах, В.Тышкевіча ў Свіслачы. Роля прыватнаўласніцкіх тэатраў у развіцці прафесійнага сцэнічнага мастацтва і мастацкай адукацыі на Беларусі.

 


Дата добавления: 2018-02-15; просмотров: 615; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!