Тэма 2. Рускі тэатр XVIII ст.



 

Класіцызм і Асветніцтва ў рускай драматургіі і тэатры XVIII ст. “Пятроўскае Асветніцтва”. Дзейнасць публічных тэатраў у эпоху Пятра I, іх рэпертуар. Публічны тэатр у Маскве (“Камедыйная храміна”): яго кіраўніцтва, рэпертуар, акцёрскае майстэрства. Прычыны закрыцця тэатра. Школьны тэатр пры Пятры I. Феафан Пракаповіч – драматург і тэатрэтык школьнага тэатра. Яго трагікамедыя “Уладзімір”.

Фарміраванне ідэй асветніцкага класіцызму ў Расіі ў другой палове XVIII ст. пад уплывам французскай класіцыстцкай і асветніцкай эстэтыкі. Нацыянальныя асаблівасці. Драматургія рускага класіцызму: А.Сумарокаў, М.Ламаносаў, Я.Княжнін, М.Хераскаў. Тэатральная і драматургічная дзейнасць А.П.Сумарокава. Ідэйная праблематыка і мастацкія асаблівасці яго камедый і трагедый. Трагедыя “Дзмітрый Самазванец”. Значэнне тэатральнай і драматургічнай дзейнасці А.Сумарокава для развіцця прафесійнага нацыянальнага тэатра Расіі. Руская камедыяграфія апошняй чвэрці XVIII ст. Сатырычная накіраванасць твораў. Дз.Фанвізін – заснавальнік рускай сатырычнай камедыі. Яго камедыі “Брыгадзір” і “Недаростак”, значэнне гэтых камедый у грамадскім і тэатральным жыцці Расіі XVIII ст. Арганізацыя тэатра ў Яраслаўлі. Дэбют трупы Фёдара Волкава ў Пецярбургу. Стварэнне рускага дзяржаўнага публічнага тэатра ў Пецярбургу ў 1756 г. Рэпертуар, акцёрскае майстэрства, дэкарацыйна-мастацкае афармленне тэатра. Ф.Волкаў – першы прафесійны рускі акцёр. Шматграннасць яго дзейнасці (акцёр, рэжысёр, педагог). Фарміраванне акцёрскай школы ў Расіі (І.Дзмітрэўскі, Я.Шумскі, Т.Траяпольская, А.Мусіна-Пушкіна і інш.). Дэкарацыйнае мастацтва рускага тэатра XVIII ст. Скарыстанне кулісных дэкарацый, блокавых куліс, падуг, задніх заслонаў. Сімультантнасць дэкарацыйнага афармлення спектакляў. Выкарыстанне перспектыўна-жывапісных дэкарацый. Гістарычная канкрэтызацыя сцэнічнага касцюма апошняй чвэрці XVIII ст., яго дэталізацыя. Выпрацоўка прынцыпаў асвятлення: агульнага, эфектнага, піратэхнічнага. Забавы і тэатральныя прадстаўленні рускага двара XVIII ст.: “пятроўскія” асамблеі, маскарады, ілюмінацыі, каруселі і інш.

Прыгонныя тэатры Расіі XVIII ст., іх рэпертуар, незалежнасць ад цэнзуры. Тэатр графаў Шарамец’евых у Кускове і Астанкіна. Актрыса П.Кавалёва-Жамчугова. Прыгонны тэатр князя Юсупава ў Архангельскім. Правінцыяльныя прыгонныя тэатры А.Р.Варанцова, С.М.Каменскага, С.Г.Зорыча.

 

Тэма 3. Рускі тэатр і драматургія першай паловы XIX ст.

 

Рускі тэатр і драматургія першай чвэрці XIX ст. Рускі тэатр у кантэксце еўрапейскай культуры. З’яўленне лірычна-гераічных трагедый Ул.А.Озерава: “Эдып у Афінах”, “Дзімітрый Данской”; іх ідэйны змест. Сатырычныя камедыі І.Крылова “Падчшыпа, аба Трумф”, “Модная лаўка” і “Урок дочкам”; іх актуальнасць напачатку XIX ст. Галерэя яркіх, каларытных характараў. Сцэнічнае мастацтва: прынцыпы класіцызма ў выканальніцкай практыцы. К.С.Сямёнава – “адзінадзяржаўная царыца рускай сцэны” (А.С.Пушкін).

Рускі тэатр і драматургія другой чвэрці XIX ст.: агульная характарыстыка. Камедыя А.С.Грыбаедава “Гора ад розуму”; яе навізна, афарыстычнасць мовы аўтара, сцэнічны лёс. Тэатральна-эстэтычныя погляды і драматургія А.С.Пушкіна – першаадкрывальніка новага напрамку ў рускай літаратуры і мастацтве – рэалізму. Асаблівасці пушкінскай драматургіі, яе сцэнічнасць. Рамантычны напрамак у дзейнасці драматурга. Трагедыя “Барыс Гадуноў”, яе праблематыка. Зварот да рэалізма. Тэма народа і яе навізна ў рускай драматургіі. “Маленькія трагедыі”: сюжэтныя асаблівасці, праблематыка. Творы А.С.Пушкіна на рускай сцэне. М.Ю.Лермантаў – драматург. Драма “Маскарад”: ідэйны змест, мастацкія асаблівасці і сцэнічная гісторыя. М.В.Гогаль – заснавальнік крытычнага рэалізму ў рускай драматургіі, тэатрэтык тэатральнага мастацтва. Творчая біяграфія пісьменніка. Драматургія М.В.Гогаля: вострасатырычная камедыя “Рэвізор”, камедыі “Жаніцьба” і “Ігракі”. Драматургія І.С.Тургенева: камедыі “Нахлебнік” і “Халасцяк”, лірыка псіхалагічная драма “Месяц у вёсцы”.

*Арганізацыя тэатральных прадстаўленняў і акцёрскае мастацтва Расіі ў XIX ст. Фарміраванне сістэмы дзяржаўных тэатраў. Дзейнасць Імператарскіх тэатраў: Маскоўскі Малы тэатр і Пецярбургскі Александрынскі тэатр. Жанравая разнастайнасць сцэнічных пастановак. Рамантычны накірунак у акцёрскім мастацтве 1820-х гг. “Школа прадстаўлення” у майстэрстве В.Каратыгіна; сцэнічны класіцызм і рамантыная драма ў творчасці вялікага пецярбургскага трагіка. Маскоўскі трагік П.С.Мачалаў. Разнастайнасць сцэнічнага рэпертуара Мачалава, прадстаўніка “школы перажывання”. Рэалістычная драматургія і яе ўплыў на акцёрскае мастацтва. М.С.Шчэпкін – рэфарматар рускай сцэны. Сцэнічныя і эстэтычныя прынцыпы М.Шчэпкіна, іх увасабленне ў рускім тэатры.


Дата добавления: 2018-02-15; просмотров: 491; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!