Тэма 4. Рускі тэатр і драматургія другой паловы XIX ст.



 

Рускі тэатр трэцяй чвэрці XIX ст.: агульная характарыстыка. Тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва: стандартызацыя дэкарацый для п’ес розных жанраў; пераход тэатраў ад куліснай сістэмы да павільённай; тэндэнцыі гістарызму ў мастацкім афармленні спектакляў; новая тэхніка і наватарскія пошукі ў светлавым вырашэнні спектакля; зацямненне глядзельнай залы. Стылёвая і жанравая разнастайнасць у тэатральным мастацтве. Гістарычная роля Малога тэатра ў зацвярджэнні драматургіі А.Астроўскага.

А.М.Астроўскі – вялікі рускі драматург, тэатральны дзеяч, выхавацель акцёраў, тэарэтык сцэнічнага мастацтва. Гістарычная роля А.Астроўскага ў стварэнні нацыянальнага тэатра, яго тэатральна-эстэтычныя погляды. Рэалізм у паказе рускай рэчаіснасці: “Свае людзі – паладзім”, “Даходнае месца”, “Навальніца”, “На ўсякага мудраца даволі прастаты”, “Лес”, “Ваўкі і авечкі”, “Беспасажніца”, “Таленты і паклоннікі” і інш. П’есы Астроўскага – новы этап у развіцці сцэнічнага рэалізму, у абнаўленні рэпертуару тэатра, развіцці акцёрскага мастацтва.

Руская драматургія і тэатр другой паловы XIX – пачатку XX стст. Тэатральная эстэтыка М.Е.Салтыкова-Шчадрына. Праблематыка і мастацкая асаблівасць сатырычных камедый “Смерць Пазухіна” і “Цені”. Сатырычная драматургія А.В.Сухава-Кабыліна. Яго трылогія – сацыяльна-бытавая камедыя “Вяселле Крачынскага”, трагікамедыя “Справа” і трагіфарс “Смерць Тарэлкіна”. Светапогляд і ідэйная накіраванасць драматурга. Сцэнічны лёс твораў. Драматургія А.К.Талстога: “Смерць Іаана Грознага”, “Цар Фёдар Іаанавіч”, “Цар Барыс”. Драматургія і тэатральная эстэтыка Л.М.Талстога. Сутыкненне патрыярхальнай і новай Расіі ў драме “Улада цемры” і камедыі “Плады асветніцтва”. Драма “Жывы труп”.

*Акцёрскае мастацтва Расіі другой паловы ХIХ – пачатку ХХ стст. Малы тэатр і акцёрскае мастацтва П.Садоўскага, Г.Фядотавай, А.Ленскага, А.Южын-Сумбатава і інш. Славутыя рускія акцёры на сцэне Александрынскага тэатра: М.Савіна, К.Варламаў, П.Стрэпетава і інш. М.М.Ярмолава – вялікая руская трагічная актрыса. Вобразы народных гераінь: Лаўрэнсія, Жана д’Арк і інш. Вобразы рускай жанчыны ў п’есах А.Астроўскага: Кацярына, Негіна, Тугіна, Кручыніна і інш. К.С.Станіслаўскі пра Ярмолаву. Творчасць В.Ф.Камісаржэўскай. Тонкасць і глыбіня псіхалагічнага малюнка яе роляў ў п’есах А.Астроўскага, Г.Ібсэна, А.Чэхава і інш.

Тэма 5. Рускі тэатр на мяжы XIX – XX стст.

Рускі тэатр і драматургія на мяжы XIX-XX стст.: агульная характарыстыка. Літаратурныя і мастацкія накірункі: сімвалізм, акмеізм, футурызм, неакласіцызм, неарамантызм і інш. Фарміраванне новага мастацкага артыстычнага “асяроддзя” (літаратурна-артыстычныя кафэ, кабарэ, творчыя аб’яднанні, групоўкі). Аб’яднанні “Бадзяжны сабака”, “Бубновы валет”, “Мір мастацтва” і інш. Авангардныя плыні ў тэатральным мастацтве пачатку ХХ ст. Сімвалісцкі тэатр як найбольш распаўсюджаны мадэрністцкі напрамак у перыяд паміж дзюма рэвалюцыямі. Сімвалісцкая драма (А.Блок, А.Белы, В.Іванаў). Антрэпрызы “Рускія сезоны” (1907-1914) С.Дзягілева ў Парыжы. Станаўленне новага рускага балетнага тэатра. Дзейнасць М.Фокіна, А.Паўлавай, В.Ніжынскага. “Мамантаўская” опера.

Арганізацыя і дзейнасць Маскоўскага Мастацкага тэатра. Стварэнне К.С.Станіслаўскім і У.І.Неміровічам-Данчанка Маскоўскага Мастацкага Агульнадаступнага тэатра (1898, з 1901 – Маскоўскі Мастацкі тэатр /ММТ/). Фарміраванне эстэтычных прынцыпаў тэатра новага тыпу. Творчыя пошукі і галоўныя дасягненні ММТ. “Цар Фёдар Іаанавіч” А.К.Талстога – першы спектакль МХТ. Гісторыка-бытавая лінія спектакляў ММТ. Рэжысерская дзейнасць К.С.Станіслаўскага і У.І.Неміровіча-Данчанкі ў ММТ. Пастаноўкі п’ес А.П.Чэхава на сцэне ММТ: “Чайка”, “Тры сястры” “Дзядзя Ваня”, “Іванаў” – тэма сучаснасці, праўды жыцця рускай інтэлігенцыі. П’есы М.Горкага “Мяшчане”, “На дне”, “Дзеці сонца” на сцэне ММТ.

Супярэчлівасць творчасці ММТ у перыяд 1907-1917 гг.: адыход ад рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці, матывы рэлігійнасці, псіхалагізм у раскрыцці характараў у пастаноўках твораў рускай і еўрапейскай класічнай (п’есы М.Метэрлінка, К.Гамсуна) і сучаснай драматургіі (п’есы С.Найдзёнава, Я.Чырыкава). “Класічны” напрамак дзейнасці МХТ – спектаклі па творах А.Пушкіна, А.Грыбаедава, М.Гогаля, І.Тургенева, А.Астроўскага, Л.Талстога, Ф.Дастаеўскага (інсценіроўка раманаў “Браты Карамазавы” і “Бесы”). Творчыя прынцыпы рэжысуры К.С.Станіслаўскага і У.І.Неміровіча-Данчанкі ў МХТ да 1917 г. Сумесная работа над п’есамі Чэхава і Горкага. Асноўныя пастаноўкі Неміровіча-Данчанкі: “Юлій Цэзар” У.Шэкспіра, “Жывы труп” Л.Талстога, “Браты Карамазавы” Ф.Дастаеўскага і інш.

*Акцёрскае мастацтва ММТ пачатку ХХ ст.: К.С.Станіслаўскі, Ус.Э.Меерхольд, І.М.Масквін, В.І.Качалаў, В.Л.Кніпер-Чэхава, Л.М.Леанідаў, М.Хмялёў, А.Яблачкіна, А.Астужаў, А.Тарасава, І.Ільінскі, М.Чэркасаў і інш.

А.П.Чэхаў і тэатр. Наватарская драматургія Чэхава. Драма “Іванаў”. Ранні перыяд творчасці, першыя п’есы і вадэвілі: “Мядзведзь”, “Вяселле”, “Юбілей” і інш. Сцэнічны лёс п’есы “Чайка” А.П.Чэхава. Тэма “маленькага чалавека” у п’есе “Дзядзя Ваня”. Мастацкі падстэкст і рэалістычная сімволіка ў п’есе “Тры сястры”. Ідэйны змест камедыі “Вішнёвы сад”. Супрацоўніцтва А.П.Чэхава з ММТ. Чэхаў – тэарэтык тэатра, яго погляды на драматургію і акцёрскае майстэрства. Фарміраванне наватарскай тэатральнай эстэтыкі. Асаблівасці драматургічнай мовы твораў. Пастаноўкі п’ес Чэхава ў перыяд 1898-1905 гг.: “Чайка”, “Дзядзя Ваня”, “Тры сястры”, “Вішнёвы сад”, “Іванаў”.

Максім Горкі і тэатр. Узнікненне і сцвярджэнне метада сацыялістычнага рэалізма ў п’есах М.Горкага (дарэвалюцыйны перыя). Тэма ідэйнага процістаяння асноўных сацыяльных слаёў рускага грамадства: “Мяшчане”, “На дне”, “Варвары” і інш. Тэмы ўзрушэння ўнутраных устояў грамадства напярэданні рэвалюцыйных падзей (“Васа Жалязнова”), крушэння старога свету (“Ягор Булычоў і другія” і інш.). Цэнтральны канфлікт драм Горкага – непасрэднае сутыкненне героя з рэчаіснасцю. Горкі і ММТ. Яго роля ў ідэйна-творчым развіцці Мастацкага тэатра.

 


Дата добавления: 2018-02-15; просмотров: 646; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!