ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАДАННІ НА ЭКЗАМЕН



Вызначыць жанравую форму твора.

2. Вызначыць форму літаратурнага ўзаемадзеяння.

Максім Танк

 ЖАНЧЫНА

Калі закончыў Бог сваю работу

І збіраўся ўжо на адпачынак,

Да яго прыйшоў Адам са скаргай,

Што сонца зусім не грэе,

Вада – не ўталяе смагі,

Хлеб – горкі,

Птушкі безгалосыя,

Травы – чэрствыя,

Кветкі недухмяныя,

Дні – сумныя,

Ночы – бяссонныя.

І Бог стварыў жанчыну.

І толькі дзякуючы ёй

   Стала можна жыць на зямлі.

Вызначыць жанравую форму твора.

2. Вызначыць форму літаратурнага ўзаемадзеяння.

Максім Танк

ПРАМЕТЭЙ

Каторы дзень я,

Збіўшыся з дарогі,

Ішоў па горных кручах і разлогах,

На паратунак страціўшы надзею.

І раптам знекуль голас Праметэя:

– Каго сюды нягода прывяла,

Дзе толькі чуць

Мой стогн ды крык арла.

А, чалавек!

Скажы, як там на доле:

Ці людзі задаволеныя доляй?

Ці згода і любоў жыве між імі?

Ці маці цешыцца дзяцьмі сваімі?

Ці дорыць шчодрая зямля дары?

Ці ў хатах мірных мой агонь гарыць?

Чаму маўчыш?

Скажы, няўжо дарма я

Тысячагоддзі ў путах паміраю.

І мой агонь,

Вам дадзены, гаротным,

Для свету стаў пагрозаю смяротнай?

Маўчыш!

Ну што ж, вяртайся на свой дол...

Зноў, бачыш,

Кружыць нада мной

Арол.

Вызначыць жанравую форму твора.

Максім Багдановіч

***

Цёплы вечар, ціхі вечар, свежы стог,

Улажылі спаць мяне вы на зямлі.

Не ўстае стаўпом пыл светлы ўздоўж дарог,

Ў небе месяца праглянуў бледны рог,

Ў небе ціха зоркі расцвілі.

Заварожаны вячэрняй цішынёй,

Я не цямлю, дзе рука, дзе галава;

Бачу я, з прыродай зліўшыся душой,

Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной,

Чую ў цішы, як расце трава.

Вызначыць жанравую форму твора.

Назваць гратэскавыя вобразы.

Пімен Панчанка

ПРЫСТАСАВАНЦЫ

Станкоў не знаюць, араць не ўмеюць,

Да воза з гноем не йдуць і блізка.

Разумнае, вечнае, добрае сеюць

Між мас працоўных амаль з калыскі.

Закончаць нешта з тугой нацяжкай,

Запас прыдбаюць цытатаў розных.

Дзяцей у школе вучыць ім цяжка,

Лягчэй, выгодней вучыць дарослых.

Цытата з вока, цытата з вуха,

І зуб у роце блішчыць цытатай.

Глядзіш з сумненнем на сына-зуха –

Кім ён змайстрован? Наўрад, ці татам.

Ідуць насустрач грашовай справе,

На пафас голы яны не клюнуць.

Маліцца будуць, калі ты ў славе,

Калі ты ў горы – з насмешкай плюнуць.

Разлік дакладны ды плюс удача,

Паклон начальству ды жартаў крышку –

Глядзіш – і стаўка, а там і дача,

Грунтоўны базіс ашчаднай кніжкі.

І, ўладкаваўшыся адмыслова,

Чужыя думкі прыстойна крадуць.

Зусім забылі жывое слова

І занядбалі людскую праўду.

У цёплых ложках хіхікаць любяць

З наіўных дурняў, што ў вёску едуць,–

Кватэры трацяць, кар’еры губяць,

Збываюць танна свае “пабеды”.

Вялікай працай заняты людзі,

Пяюць у шчасці, ў бядзе бядуюць.

Прыстасаванцы ж б’юць гулка ў грудзі,

Крычаць:– “Гадуем...”, крычаць – “будуем...”

Сярод народа такіх не многа,

Ды вельмі ж хітра яны нам шкодзяць.

Нам замінае вось гэта погань,

Як пыл дарожны ў цяжкім паходзе.

Іх распазнаюць людскія вочы,

Ні ў якіх норах ім не схавацца.

Мы гэта зробім, калі не хочам

Да прыстасаванцаў прыстасавацца.

Г.

Вызначыць жанравую форму твора.

Ахарактарызаваць асаблівасці зместу.

Пімен Панчанка

***

Трэснула, грукнула, грымнула з покатам,

Хлынула цёплае неба на дол.

(Вось і сімфонію слухаем, покуль там

Творцы сядзяць над музычнай нудой).

І бліскавіцы без нудных лічыльнікаў

Суткі ўсхвалёвана паляць сябе.

(Прыстасаванцы хаваюцца ў шчыліны,

Слон кабінетны трывожна сапе).

Травы ачысцяцца, дрэвы памыюцца,

Лівень не зломіць іх – стануць дужэй.

(Кажуць, што крытыкі больш не памыляцца,

Бог беражонага не зберажэ).

Я навальніцы люблю ачышчальныя,

Што працінаюць да донца душы.

(Кажуць, не прымуць больш касы ашчадныя

Ў сейфы свае махляроў барышы).

Смолкія почкі маланкай палушчаны,

Свежа і зелена. Ясныя дні.

(Кажуць, што заўтра усе алілуйшчыкі

Выступяць супраць сваёй балбатні).

Г.

 

Вызначыць тып мастацкай вобразнасці.

Ахарактарызаваць змест твора.

Рыгор Барадулін

ЯБЛЫНЯ

На нажах скразнякоў азяблая,

Змоўклая ў крывавай расе,

Беларусь –

Адзічэлая яблыня,

Хто ні едзе – цябе трасе.

Карані твае лезуць з пекла ўсе,

Чужакі паламалі сукі.

У куродыме завязь спеклася,

Долу валяцца гарчакі.

Сад славяншчыны здрадай збэшчаны,

Што ні ствол – скалелы шкілет.

Ад Смаленшчыны аж да Брэстчыны

Цвет ляціць на капытны след.

Болем карта кары палаплена.

Час тваіх не шкадуе меж.

Беларусь – незасохлая яблыня,

У атожылках ці адрасцеш?


Дата добавления: 2018-05-13; просмотров: 285; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!